Толькі нядаўна я разабраўся, што прачка мая была застарая, каб мець такіх дзяцей. Яна гадавала малых памерлай дачкі. Гэтыя сіроты — заўсёды замурзаныя — усюды лезлі, крычалі, біліся, цягалі ў мяне алоўкі, часопісы, і таму я ад сябе іх праганяў. Але цяпер спахапіўся: ад іх шмат чаго можна даведацца пра жыхароў генеральскага дома.
Слухай, Юрык, яблыкі ў цябе генералавы?
Малы заматляў галавой:
Да яго не залезеш у сад. Гэта — Залкіндзіны. Там іх бяры колькі хочаш...
Дзядзя-а, а Юрка есць яблык толькі калі наб'е. I пра такое кажа — не пабітае, а замучанае! — ні то паскардзілася, ні то пахвалілася сжтра.
— Ну і што? Вядома, замучанае, гэ!— непарушна адказаў малы, высмоктваючы сок.
А вы ў генерала калі-небудзь былі?— вярнуў я іх зноў да тэмы, якая мяне цікавіла.
На ёлку хадзілі туды зімой! — адказала дзяўчынка.
На ёлку? — узрадаваўся я.
Угу.
I шмат дзяцей было на той ёлцы?
Шма-ат!
З цэлай ву-уліцы!
Во такі-і дала нам: нані Вацлава пірог! — Хлопчык апісаў у паветры кола.
Аж такі вялікі?
А-га...
А яшчэ ў іх ёсць кот Мурэк!
Кот?
Ну! Белы.
Белы? — Я раптам пазайздросціў дзецям.
Белы.
Яго цёця Антося кожны тыдзень купае і прычэсвае грэбенем! — пажніла дзяўчыпка.
Купа-ае?
А-га! А наша мамка кажа: «От бы нашаму Юрэку такое жыццё, нічога больш но хацела б: і малако жлокча колькі хоча, і мжа кожны дзень жарэ!..»
Хлопчык толькі шмыгнуў носам.
Больш дзеці нічога не сказалі. Добра і гэта. Во колькі я даведаўся. Цяпер — дзейнічаць!
3
Пайшоў я ў бліжэйшую краму і завёў размову з яе гаспадаром — старым яўрэем. Каб толькі ён хацеў, то мог бы шмат расказаць мне пра парадкі ў доме, якім я цікавіўся.
У краме я стаў наўмысна нагаворваць гандляру на генерала, каб выклікаць старога на шчырую размову. Аднак стары глянуў на мяне вачыма, бытта ўвабраўшымі ўсю зямную мудрасць, і дыпламатычна абсек:
Мы малыя людзі, бедныя гандляры, пане шаноўны! Хто нам плаціць, таму і прадаём. Усім. Генералу, жабраку, антысеміту — абы даваў грошы. Зрэшты, якія там грошы і якая плата — слёзы адны! Падаткі плаці, штрафы розныя плаці! Уй, а гэтыя эндэкі, каб на іх халера, кожны тыдзень яшчэ шыбы б'юць, не наўстаўляешся...