Я пільна сачыў за суседзямі.
Некалькі дзён запар стаяла цудоўнае надвор'е. У празрыстым паветры запахла выкапанай бульбай, апалым лісцем. Лунала мноства нітачак бабінага лета, яны чапляліся за галінкі і плот. На Залкіндавым панадворку панавала запусценне, а за сеткай у генерала агароднік зграбаў сухое лісце, зрываў з клумбаў і паліў бадылі, пакрываў матамі паўднёвыя расліны. З некалі пышных крон вытыркаліся дубцы з купінамі галчыных гнёздаў; іх было сапраўды многа! Панадворак зрабіўся прасторны. Парыжэў дзікі вінаград. З-за кустоў за домам паказаліся яблыні і прывязаныя да ствалоў забытыя гамакі. Каторы з іх Данусін?..
Сочачы са свайго ганка за суседнім домам, я сабо ўяўляў, як у ім утульна і прыгожа. Мяне паланіла таямнічасць генеральскай сям'і. Захацелася пранікнуць у гэты казачны замак, разгледзець яго зблізку, дыхнуць яго паветрам. I я пачаў прыдумваць спосаб, як здзейсніць сваё жаданне.
1
Аднаго разу, калі я так вартаваў на ганку, з бакавых дзвярэй генералавага дома служанка вынесла табурэтку, кошык з бялізнай і балейку.
Гэта была тая самая кабеціна. Рухалася яна павольніа, рабіла ўсё старанна. Відаць, і служыла аддана, як могуць служыць толькі праца-вітыя, сумленныя і адзінокія жанчыны, якія прыжыліся ў чужой сям'і.
Кабета ўставіла дошку з гафрыраванай бляхі ў балейку і пачала шоргаць па ёй бялізнай. А бялізна парыпвала, нібы ў руках жанчыны была мокрая гума.
Такую дошку я ўпершыню ўбачыў тут, у Вільні, у маёй гаспа-дыні. Успомніў сваю маці, падумаў, якая была б палёгка і для яе натруджаных рук, калі б яна мела такую прыладзітту. Трапілася прычына загаварыць з кабетай, служанкі — народ гаваркі.
Нядоўга думаючы, забраўся я зноў у бэз. Да балкі — крокаў з дзесяць. На жаль, бялізну цяпер мыла ўжо другая служанка — асоба з тупым і прышчавым тварам.
Расчараваны, я павярнуў назад.
Раптам з кухні выйшла з белай хусціпкай у руках генеральша. Цяпер у мяне была магчымасць яе разгледзець зблізку. Першае, што мяне ўразіла ў ёй — над верхняй губой чорныя валасінкі, ад чаго пані здавалася вусатай. Упэўнены выгляд яе гаварыў, што генеральша навакольнае лічыць створаным толькі для сябе.
Эрмітэй, гэта ты сапсавала мпе гарнітур? — нездаволена паказала яна хусцінку.
Перапалоханая служанка пачырванела і пачала пальцам адной рукі здымаць мыльную пену з другой, вінавата ўтаропіўшыся ў балейку.
Ты прасавала яе? — са злосцю ўжо паўтарыла дама.
Агы...
«Агы»! — з агіднасцю перадражніла генеральша.— Так я і ведала, што гэта работа майго Эрмітэя! Божа, колькі разоў табе гаварыць — без майго дазволу нічога не чапаць!
Дама кінула хусціпку ў кошык з бруднай бялізнай і завярнула дамоў.
На ўроках лацінскай мовы мы праходзілі грэчаскую міфалогію. I я ўспомніў: Праметэй — чалавек, які імкнецца ўперад, а Эрмітэй — назад.
Прашу, пані,— пралепятала служанка,— вы мяне не называй-це так. Завіце проста Фросяй. А то Эмры... Армі... Я і не выгавару так!
На твары генеральшы не крануўся ніводзін мускул.
Рабі, што загадана!— кінула дама і знікла.
Слушна яе называлі ля рэчкі мегерай. Беднай дзеўцы тут горш, чым у турме.
Чужым і варожым дыхнула на мяне з гэтага дома. Ну і што з таго, што Дануся ратавала яўрэйскую дзяўчынку? Усё роўна яна з сям'і міраедаў!..
Але, як заўсёды, запалу ад такога разважання мне хапіла ненадоўга.
2
Па пашай вуліцы пранеслі па могілкі нябожчыка. За жалобнай працэсіяй пабеглі дзеці прачкі: пяцігадовы Юра і старэйшая Валя.
Вярнуўшыся на свой панадворак, яны вельмі ж хацелі падзяліц-ца ўражаннямі. Дзеці падышлі да ганка, дзе я сядзеў, і пачалі нжмела таптацца.
Дзядзя-а,— загаварыў хлопчык.— А от там неслі нежывую цёцю ў сіняй сукенцы і так яе ў сукенцы і закапалі!..
— Ну і што?— буркнуў я, нездаволены, што перарвалі мае назіранні.
Нічога, я проста так...— адказаў малы і пачаў біць аб сцяну познюю антонаўку.