Выходзіць, я для цябе не такі, як усе?!.»
I я зноў узрадаваўся, як тады, калі сустрэў Данусю ў калідоры ліцэя.
3
Нарэшце ў нядзелю вечарам за могілкамі Роса выстраіліся вайсковыя часці. Асобна пастроіліся гімназісты і студэнты. Прывалілі дзесяткі тысяч вільнян. Прыйшоў туды і я.
Спачатку дэлегацыя моладзі мелася перадаць войску станкавыя кулямёты, купленыя за сабраныя гімназістамі грошы, Я вачыма пашу-каў генеральскую дачку.
У кампаніі гімназістак яна стаяла ля тачанак.
Добра быць высокім. Данусю цяпер бачыў я з любога месца. Паненка неасцярожна круцілася каля вайсковага каня. У мяне ўзнік-ла нават надзея, што конь узбунтуецца і тады надарыцца магчымасць зрабіць ёй паслугу,— я праціснуўся бліжэй. Бедны князь мусіў стаяць далёка адгэтуль у калоне!
Пачалася цырымонія.
Гімназісткі, нацягнуўшы на правае вуха берэты (для вайсковага выгляду!), падышлі да камандзіра палка. Дануся стала рапартаваць. Вусаты палкоўнік выслухаў яе, дабрадушна ўсміхнуўся і паказаў рукой на салдат, якія меліся прыняць кулямёты. Дануся запнулася, усім стала няёмка, а найбольш — мне.
Нарэшце яна ўзяла сябе ў рукі, падышла да кулямётчыка, паднялася на пальчыкі і... пацалавала яго! У доўгім, як спадніца, шынялі салдат збянтэжыўся, мабыць, пачырванеў і стаў зусім нехлямяжым. Людзі засмяяліся.
— Якая адважная гімназістачка! — праказала нейкая дама.
А зграбная — бы артыстка! — дадала другая.
Мне было прыемна слухаць.
Да гімназістак падышлі элегантныя афіцэры і з вытанчанай ветлівасцю загаварылі. Асабліва танцавалі перад генеральскай дачкой.
Убачыў я і яе бацьку.
Калі сцямнела, наперад калоны салдат выехала некалькі кон-нікаў з генералам. На генерале і яго кані так блішчалі сярэбраныя зігзагі, рамяні і металічныя часткі збруі, што конь з седаком аж пераліваліся ў электрычным святле. Данусю абкружылі сяброўкі, і ўсе разам яны глядзелі на маляўнічага конніка.
I тут прагучала каманда:
Смір-на-а!
Запанавала цішыня. Пагасілі святло. Прагучала зноў:
Па-чы-на-ай!
Трывожна загулі трубы. Дробна зачасцілі барабаны. Раптам яны змоўклі, і голас афіцэра ўрачыста выклікнуў:
Паручнік першай роты трэцяй брыгады Доўбар-Мусніцкага легіёна — Станіслаў Ляшчынскі!
Загінуў на полі славы! — у мёртвай цішы і густой цемры азваўся голас дзяжурнага.
Чэсць яго памяці!
Бум-м-м! — грымнулі гарматы, бліснуўшы, нібы маланкі ці зарніцы.
Зноў азваліся трубы і барабаны. I так некалькі разоў. Відовішча было сапраўды ўрачыстае.
Я пазіраў на салдат, падцягнутых афіцэраў, на іхнія мундзіры, зайздросціў ворагам і суцяшаў сябе: «Нічога, і мы будзем некалі такія. Нават яшчэ лепшыя!..»
Я сам сябе пачаў падбіваць да бунту.
Гады тры назад нас з сакратаром камсамольскай ячэйкі Сцяпанам Рамановічам выклікалі ў пастарунак Мяне, пятнаццацігадовага падлетка, паліцыянты крыху папалохалі і пусцілі. Адыходзячы з пастарунка[9], я на ўсё жыццё запамятаў такую карціну. За паліра-ваным масіўным сталом супроць каменданта сядзіць Сцяпап. Камен-дант, на якім усё блішчала: лак на рамянях, серабро на зігзагах і такой самай канфігурацыі боты з простымі заднікамі, як у афіцэраў на памінках,— паказвае Сцяпану жгут дроту, цынічна ўсміхаецца і, бытта яму ад гэтага падта радасна, весела кажа:
— Не прызнаешся — гэты дрот будзе ў тваім жываце! Сцяпан маўчыць. Толькі рыпнула пад ім крэсла ды па краі стала, за які браўся пальцамі хлапец, засталіся цёмныя плямкі: у адным месцы чатыры і чатыры ў другім.
[9] Пастарунак — паліцэйскі ўчастак.