А ты дзе жывеш? — бачачы, што я ўвесь згараю ад сораму, не ведаў ужо пра што гаварыць Суткус.
Там... .
Колькі вас у пакоі?
Адзін я.
О-о, вельняй грыбіоту, адзін?! Па-каралеўску! То дай адрас. Зайду пераначаваць. Пусціш?
Заходзь, калі хочаш...
Толькі, цур, угавор. На курсах ніхто но ведае, што працую афіцыянтам. Халуйская пасада, смяяцца будуць хлопцы, а я там часова, покуль лешпае не знайду!
Не скажу нікому...
Сёння вечарам будзеш дома? Проста з курсаў і зайду!.. Іване, не крыўдуй на мяне... Ведаеш, я на рабоце... Ну, трэба ісці. Спаткаемся ў школе, салют!
Узяць што-небудзь у лесе або ў пана ў нас на вёсцы не лічылася кражай. Наадварот! Той быў дурань, хто гэтага не рабіў, калі надараўся выпадак. I ўсё роўна мне было так сорамна, што я ахвотна б праваліўся скрозь зямлю, каб яна расступілася. Навошта мне быў патрэбны той пракляты панскі нож? Абышлася б прачка зломкам.
Як непрыемна!
Цьфу! — Я са злосцю ўдарыў ботам пустую бляшанку ад кансерваў, якая трапілася пад ногі.
1
Над Віліяй мелася адбыцца гулянне. Магістрат горада заказаў фірме параходзік у гонар нейкага гістарычнага героя. У нядзелю параходзік збіраліся спускаць на ваду.
Некалькі дзён запар віленскія газеты рэкламавалі цікавую забаву. Яшчэ яны паведамлялі, што хроснай маці параходзіка будзе жонка генерала — пані Вацлава. Гэтага дня і я чакаў.
Урэшце надышла нядзеля. Прадзірацца скрозь натоўп да берага я не пасмеў: там стаяла Дануся, а мне здавалася, што і яна ведае пра выпадак у рэстаране. За цырымоніяй назіраў здалёк.
Генеральшы падалі бутэльку шампанскага. Дама ўдарыла ёй аб борт, бутэлька не разбілася і плюхнулася ў ваду. Каля мяне людзі закрычалі:
Мегера!
Не магла ўжо бутэлькі разбіць!
Змарнавала дабро!
А што ёй? Не сваё!
Яна не вінаватая! У такіх выпадках шампанскае прывязва-юць вяроўкай!
Абаронца знайшоўся! Панскі падліза!
Пакуль бегалі ў магазін па другую бутэльку, бедная Данута ледзьве не заплакала. Зрабілася непрыемна і мне.
«Куды лезеш са сваімі пачуццямі, ты, што паквапіўся на нож?!» — абсек я сябе.
...Нібы ведаючы пра маё шчырае спачуванне ёй тады ля ракі, у наступны дзень сімпатычная суседка мяне ўзнагародзіла.
Ішоў я па ліцэі і твар у твар спаткаўся з Дапутай. Задыханая і расчырванелая, яна падымалася на пяты паверх. Параўняўшыся са мной, Дануся даверліва і проста, бытта мы даўно знаёмыя, праказала:
Уф-ф, як цяжка!
I пакуль я знайшоўся што адказаць, пырснула гуллівым смехам, пругка скочыла з апошняй ступепькі на паркет ды лёгка панеслася па калідоры.
Я спыніўся.