MoreKnig.org

З апокрыфа ў канон: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Разанаў Алесь



Шрифт:

А. Р. Чым адрозніваецца імітацыя ад паэзіі? Паэтычны твор, па сутнасці, праходзіць увесь шлях развіцця — ад зерня да дрэва, ад клеткі да арганізму. У імітацыі няма шляху. Імітатар падключаецца і праходзіць толькі нейкі ўчастак шляху, робячы выгляд, што ішоў «усю дарогу».

Што ж датычыць сапраўды творчай вучобы, то самая лепшая школа, у якой настаўнікі — не настаўнікі і вучні — не вучні і ў якой шануюцца не «завучаныя», а праяўленыя рысы — непаўторнасць і асабовасць.

Т. Ч. Чаму, на вашу думку, сучаснай паэзіі становіцца цесна ў рамках традыцыйнай вобразнасці, паэтыкі?

А. Р. Эксплуатацыя агульнапрынятай формы адкрывае шлях да версіфікатарства. А паэзія — жывы арганізм: і яйка, замкнёнае ад свету, і птушка, скіраваная ў свет і якой цесна ў любой «шкарлупіне». Такім чынам, разняволенне верша — гэта, у прынцыпе, разняволенне духоўнага свету чалавека, гэта шлях чалавека з палону стэрэатыпаў.

Т. Ч. Сучасная паэзія, ваша ў прыватнасці, прыўносіць свае змены ў традыцыйнае разуменне паэзіі. Тут, напрыклад, амаль няма характэрных для медытацыйнай, філасофскай паэзіі момантаў сузірання, высноў, якія існуюць як бы па-за самім аўтарам — усё зрушлівае, супярэчлівае, дынамічнае, кожны вобраз нясе ў сабе антыпод, супрацьлегласць... Можа, змяняецца і сама «формула» паэзіі, якую вы называлі нязменнай?

А. Р. Ці не вяртаемся мы да пачатку размовы? Хай вам гэта не здасца кідкай фразай, але калі шчыра, калі ўсур'ёз,— я на самой справе не ведаю, што такое паэзія. Самае большае — здагадваюся. Наогул, акрэсліваць і спасцігаць феномен паэзіі можна двума шляхамі. Адзін — назавём яго, напрыклад, культуралагічны — ідзе ад вядомага і атаясамлівае з паэзіяй усё тое, што ўжо напісана, створана, што застаецца ў гісторыі літаратуры. Ён, гэты шлях і спосаб, глядзіць назад і мінулае лічыць усім часам. Але (і ў гэтым асаблівасць другога спосабу, другога шляху) хіба не з'яўляюцца ўсе вершы і кожны верш паасобку толькі больш альбо менш удалай спробай спасціжэння паэзіі?! Спробай яе ўвасаблення?! I ў залежнасці ад таго, наколькі гэтая спроба шчырая, дзейсная, ісцінная, насголькі ў ёй ёсць паэзія.

Паэзія — у спасціжэнні паэзіі...

Т. Ч. Тады пра крытыку, напэўна, выпадае сказаць, што яна спасціжэнне таго, што спасцігае літаратура ў цэлым, і паэзія ў прыватнасці. Што ж, роля больш сціплая, але не менш адказная, Дзякуй вам за размову.

“ШТО Я МУЖЫК, УСЕ ТУТ ЗНАЮЦЬ..."

Гэтым радком пачынаецца адзін з самых першых вершаў Янкі Купалы «Мужык», знаёмы ледзь не кожнаму са школьных гадоў. Аднак тое, што мы добра, амаль на памяць, ведаем, як звычайна, аказваецца паверхняй з'явы, яе моўнаю абалонкай і — яшчэ больш — перашкодай для разумення, Завучаны тэкст перастае бачыцца, ён падыходзіць да нас занадта блізка, як падыходзіць да нас занадта блізка, захопліваючы саму магчымасць бачыць і разумець, наша цела; каб яно змагло выступіць перад намі ва ўсёй відавочнасці, мусім яго адасабляць ад сябе — даручаць люстэркам ці фотаздымкам.

Засваенне тэксту можа адбывацца толькі пры ўмове захавання адпаведнай, прадугледжанай самім тэкстам, дыстанцыі, якая робіць яго не чужым і не сваім, а сэнсоўным. Сфера, ці, можа, лепш стан, паміж чужым і сваім і ёсць тая магчымасць, у якой выяўляюцца і здзяйсняюцца сэнсы. Менавіта жаданнем паразумецца з вершам і спробай высветліць прысутныя ў ім сэнсы і выкліканы гэтыя мае — герменеўтычныя — нататкі.

Каб зразумець, што кажа верш, мусім аднесціся да яго як да твора — да таго, што, па-першае, з'яўлецца творным, а, па-другое, само творыць сэнс. Як творнае — верш суадносіцца з пэўным часам і мае дату ўзнікнення, як творчае — суадносіцца з сутнасцю і сучасны з тым, хто яго чытае. Паэт кажа верш — і гэтая акцыя аднаразовая, верш кажа сэнс— і гэта модус існавання самога верша. У «Мужыку» гаворыць мужык. Ад сябе і пра сябе. Але гаворачы ад сябе і пра сябе, мужык вымаўляе не свае словы, а прыводзіць словы свету — тое, што кажа і «знае» пра яго свет. Свет жыве па-свойму, мужык па-свойму, але свет мерае мужыка сваёю меркай і ведае сваёю ведай, і гэтаю меркаю-ведай, ацэньваючы і асэнсоўваючы сваё жыццё, карыстаецца таксама мужык. Мужык карыстаецца моваю чужых сэнсаў. Мова, якая здольна выявіць — і здзейсніць — яго самога і быць сваёй,— гэта крык, ці, інакш, мова, што не мае эквіваленту ў наяўных сэнсах. Яна блізкая, каб здзейсніцца, і блізкі, каб здзейсніцца, зроднены з ёю сэнс, які, калі ён ёсць, нічым нельга абвергнуць па той адзінай прычыне, што ён ужо ёсць.

Мужык славуты, яго «усе тут знаюць», і, каб мы загадзя не ведалі, хто такі мужык і што азначае быць мужыком, можна было б падумаць, што ён які знакаміты пан альбо князь. I пана, і мужыка ўсюды — «як ёсць гэты свет вялік» — ведаюць і адносяцца менавіта як да мужыка і да пана. I пан, і мужык паза гэтымі адносінамі розныя, але роўныя, як розныя, але роўныя ў сваім існаванні грыбы ў лесе. Няроўнасцю іх надзяляюць адносіны да іх свету, яны ўжо загадзя прысутнічаюць у гэтых адносінах: пан — панам, а мужык — мужыком. Мужык не імя, а мянушка: яе атрымлівае мужык, але дае свет, і ў ёй гэтулькі ж мужыка, колькі самога свету.

Імя — дыялог: яно спраўджваецца, калі на яго адзываюцца, калі прысутнічаюць абедзве «інстанцыі»: той, хто называе, і той, каго называюць, той, хто дае імя, і той, хто імя прымае... У вершы дыялог парушаны, і таму замест імя застаецца мянушка — непрынятае імя, імя ў адзін бок.

Каб убачыць у мужыку чалавека, свет мусіць перамяніцца, стаць чалавечым, бо ён таксама, як і мужык, перакулены; мужык — уніз, свет — уверх. I свет, і мужык сцвярджаюць сябе перакуленым чынам: свет — адцураючыся ад існавання мужыка, мужык — адцураючы сваё існаванне.

Свет супрацьпастаўляе мужыка сабе, аднак не адпускае яго ад сябе, вылучае яго з сябе, аднак не настолькі, каб не ведаць яго. Іх звязвае глыбокае ўзаемаадзінства, і, адцураючыся ад мужыка, свет разводзіць гэтае адзінства ў два канцы, падзяляе на два палюсы. Яно ад гэтага не перастае быць узаемным, але набывае новую, узаемасумяшчальную, патэнцыю, якая дазваляе мужыку быць роўнавялікім — хоць і не раўназначным — свету. Прымаючы ўмовы свету, чалавек праяўляецца як частковы чалавек — як мужык альбо пан. Мужыку яны цесныя, пану прасторныя, мужыку — цяжкія, пану — лёгкія, у мужыка яны выклікаюць пярэчанне і нараканне, у пана — згоду і задавальненне, пану яны не даюць успомніць, а мужыку не даюць забыць, што ён чалавек.

Мужык жыве на мяжы: побач з ім, дзелячы з ім цяжар існавання, у такіх жа, альбо амаль у такіх жа, як ён, умовах жывуць іншыя, адрозныя ад яго па прыродзе, але родныя па існаванні, істоты,— вол і сабака, а трохі далей, у лесе, утоены («згінуты») ад назірання, але зразумелы і бачны здольнай мучыцца мужычай душы,— чашчавік (лесавік). Іхні чын існавання адрозніваецца ад існавання мужыка тым, што яны атаясамлены са сваім існаваннем, а мужык — не. Ён не атаясамліваецца ні са сваім існаваннем, ні нават з самім сабою, гэтай сваёй не-таясамнасцю ўтвараючы мяжу, з аднаго боку якой існуюць істоты, аб якіх гаварылася, з другога — свет, населены істотамі, роднымі мужыку па прыродзе, але адрознымі па сваім існаванні. Паміж мужыком і светам парушыўся дыялог: свет забраў сабе слова і права слова. Каб гаварыць, трэба ўмець гаварыць, мужык гэтага не ўмее («Не ходзіць гладка мой язык»), і гэтае няўменне выштурхоўвае яго на ўскрай гаворкі і на ўскрай свету, ператварае ў аб'ект смеху, кпінаў, знявагі. Мужык — «дурны»: што б ён ні гаварыў, яго словы ўспрымаюцца неадпаведна, несур'ёзна, так, нібыта гэта гаворыць блазан, і тое, што ён блазан, выяўляецца якраз тады, калі ён пачынае гаварыць. Гаворка — характарыстыка, якая вылучае мужыка з жывёльнага свету, але адлучае ад «пісьменнага». Свет, пра які гаворыцца ў вершы, не акрэслены, не размежаваны, не выяўлены ў тварах, ён — сума люстэрак, якія вяртаюць мужыку яго адлюстраванні, але самі адлюстраванні акрэсленыя і асабовыя. Углядаючыся ў іх, мужык — аб'ектыўна — пазнае ў іх сябе, і — суб'ектыўна — не пазнае, прызнае (куды падзецца ад таго, што паказвае рэчаіснасць?!) і не прызнае, гэтым самым ставячы пад сумненне саму наяўную рэчаіснасць. Калі наяўная рэчаіснасць, выяўляючы, скажае яго, калі яна не бачыць і не разумее, які ён на самой справе, тады і крытэрый (мераведанне) сапраўднай рэчаіснасці мусіць быць іншы і мусіць шукацца не ў відавочным, а ў чымсьці іншым, чым санкцыянуецца сама нязгода лічыць сябе тым, кім паказвае люстэрка. Сам вобраз і само найменне мужыка «вернутыя»: яны вярнуліся ад таго, кім яны акрэсліваліся, да таго, каго яны акрэслівалі,— ад свету да мужыка, але не прыняліся мужыком і не супалі з ім. Яны скіроўваліся мужыку як аб'ектыўныя звесткі, як аб'ектыўныя характарыстыкі, аднак адрасатаказаўся недастаткова аб'ектам, і таму гэтыя нібыта аб'ектыўныя характарыстыкі сталі своеасаблівым фантомам, асуджаным на тое, каб, узмацняючыся сілай нязгоды і адмаўлення, вяртацца назад.

Мужык дваісты, мужык — «два»: ён сумяшчае ў сабе тэзу і антытэзу, і, каб зняць гэтую пакутлівую для яго супярэчнасць, ёсць два выйсці. Яны абодва прысутнічаюць у вершы як магчымасці вырашэння — ці скасавання — праблемы.

Першае: саступіць з мяжы свайго існавання ў той бок, дзе існуюць «рабочы» вол, «прапашчы» сабака, «згінуты» чашчавік, і выйсці ў мімусавы сінтэз; другое: далучыцца да «пісьменнага» панскага свету, выйсці ў плюсавы сінтэз.

Але і ў адзін, і ў другі бок, як бы ні карцела яму саступіць, мужыка не пускае тое, на чым ён стаіць,— мяжа, і, саступаючы з яе ці ўадзін, ці ў другі бок, ён мусіць згубіцца, выбраць згубу як механізм вырашэння праблемы свайго быцця. Мужык гэтага не робіць. Ён застаецца на сваім месцы, прадчуваючы і рэалізуючы магчымасць трэцяга выйсця, якое і можа адбыцца толькі тут, дзе мужык стаіць і дзе ёсць тым, кім ёсць. Гэтае выйсце — у чалавеку, выйсце — у чалавека.

Але ў свеце, з якім вядзе свой маналагічны — парушаны — дыялог мужык, чалавеку няма месца. У ім ёсць паны, ёсць паўпанкі, ёсць паслугачы — яны смяюцца і здзекуюцца з мужыка,— але чалавека няма. Ён — у глыбіннай існасці самога мужыка, і той крык, што гатовы вырвацца з мужыцкіх грудзей,— скрытае сведчанне аб чалавеку, аб яго нараджэнні.

Так, у вершы «А хто там ідзе?» беларускі народ, падаючыся ў свет, не проста перамяшчаецца ў знадворнай прасторы, а нараджаецца знутры самога сябе, знутры «агромністай такой грамады».

Мужык называе прычыны, чаму ён «дурны». Учытаемся ў іх: «Чытаць, пісаць я не умею, Не ходзіць гладка мой язык»; «Бо з працы хлеб свой здабываю, Бо зношу лаянку і крык»; «Заліты потам горкім вочы»; «Як хвор ды бедзен — сам бяруся Лячыць сябе...» Яны, як бачым, адваротна-сіметрычныя таму, што мае свет і што ёсць у свеце. Аднак ёсць яшчэ адна сіметрыя, паводле якой вызначаецца жыццё мужыка,— жывёльны, «чашчавіковы» свет. Калі ў першым выпадку мужыка пужае і мучыць аддаленасць ад першаўзору, то ў другім — небяспечная блізкасць да яго і падабенства з ім. I першы, і другі ўзор заканамерныя: першы — узаконены грамадствам, другі — прыродай. Адзін мужык апынаецца па-за законам: ён выпаў з прыроднага асяродку, але не ўпаў у грамадскі. I ў адным, і ў другім асяродку яму няма месца, у адным ужо, у другім — яшчэ. Ён прыродна-грамадскі, ён — мяжа, і крык яго гэтаксама мяжа паміж несвядомым бязмоўем жывёльнага свету і самасвядомай гаворкай «пісьменнага». Але мяжа — гэта і сінтэз, адзінае месца, дзе здзяйсняецца сэнс існавання і дзе захоўваецца магчымасць свядомасці. Свет — самасвядомы, мужык — свядомы. Мужык чакае ад свету разумення і не можа, аднак, дачакацца, бо свет не мае разумення, не мае свядомасці, а мае самаразуменне, самасвядомасць, Самасвядомасць адпрэчвае ўсё, што не ўваходзіць у сферу сама, і, экстрапалюючыся на іншых, становіцца ўвасобленым непаразуменнем. Прычына, па якой мужык «павінен згінуць», «свет пакінуць», адначасова і прычына яго трывушчасці, прычына таго, што «я буду жыць!» Мужык імкнецца ў свет, не могучы, аднак, сваёю постаццю і сваёю істотаю ўвайсці ў яго. Каб увайсці, ён мусіць стаць тоесны свету, супасці з ім, стаць «кожным», знайсціся для існавання, але згубіцца для быцця. I таму, імкнучыся ў свет, мужык адначасова пярэчыць гэтаму свайму імкненню, як у іншым вершы («Палац») жывая сялянская душа пярэчыць вабам палаца: «Штось да яго парывае і страша». Той незавершаны маналагічны дыялог, які доўжыцца на працягу верша паміж светам і мужыком,— гэта, па сутнасці, дыялог паміж існаваннем, увасобленым у пэўную форму і самаўсвядомленым у ёй, і быццём, якое не можа атаясаміцца з ніводнаю пэўнаю формай і ўсвядоміць сябе як самаадасобленую велічыню.

Існаванне і быццё ў мужыку раз'яднаныя. Ён ахвяра гэтай раз'яднанасці і разам з тым унікальная магчымасць іхняга ўзаемапаразумення, іхняга ўзаемасупадзення ў той новай і вечнай з'яве, якую мужык усведамляе ў сабе і якая атрымлівае найменне «чалавек». Яна, гэтая з'ява, не іншая мужыку, як чашчавік, вол, сабака, і сам ён не іншы ёй, як свету і «кожнаму» ў свеце, бо яна — увасабленне яго сут насці, бо яна больш ён, чым ён сам. Сам жа ён яшчэ дарэшты не ўвасоблены, дарэшты не народжаны і з'яўляецца, як Іван Хрысціцель (Папярэднік) у Новым Запавеце, сведчаннем таго, што адбываецца, і весткай аб тым, што мае настаць.

Нібы на каркас, верш абапіраецца на рэфрэн, на паўтор, на крыўдныя словы, якія свет сказаў, а мужык пачуў і, вярэдзячыся гэтай крыўдай, выносіць сабе шматкратны, быццам паводле судовых параграфаў, прысуд: «Бо я мужык, дурны мужык».

Гэтыя два словы — «мужык» і «дурны» — збліжаюцца між сабою настолькі, што становяцца таўталагічнымі: мужык, бо дурны, дурны, бо мужык, і таму што яны таўталагічныя, словы высноўваюцца ў мянушку, а сэнс мучыцца ў безвыходнасці.

Мужык дурны не таму, што ў яго мала розуму, а таму, што ў яго мала свайго розуму. Ён не толькі і не столькі асоба, колькі ўвасоблены прынцып самога жыцця, якое абірае яго, як Іванку-дурня ў народных казках, каб паставіць яго на самае адказнае месца і даць яму самую дзівосную магчымасць, якую нельга займець толькі сваёю моцай і сваёю здольнасцю, пра што сведчаць «самныя» паводзіны разумных братоў.

Мужык дурны для свету, які ўмее «чытаць», «пісаць» і «гаварыць», і таму свет для яго — як і ён для свету — закрыты. Аднак ён адкрыты для самога быцця, якое ўмее чытаць, пісаць і гаварыць не менш істотную кнігу, чым тую, якую мужык не ўмее,— яго самога і якое «знае», што мужык не толькі мужык, а і яшчэ хтосьці (ці штосьці).

Каб перааспрэчыць мянушку, не хопіць ніякіх слоў і не хопіць ніякіх паўтораў, каб з безвыходнасці выснавацца. Але каб гэта адбылося, тое, што мучыцца і вымаўляецца, здабывае з сябе новуг» якасць — крык. I гэтая якасць надзвычайная. Словы, што прамаўляюцца мужыком, чуе свет і адгукаецца на іх суадпаведна, змацоўваючы сваім водгукам існуючы расклад рэчаў, але крыку ён яшчэ не чуў і не мае на яго ні водгуку, ні сябе, але затое мае на яго і водгук і сябе новая рэчаіснасць, у якой мужык — чалавек.

Апроч іншых характарыстык, што мае мужык, у вершы прысутнічае яшчэ адна, спалучаная з паняццем тут («Што я мужык, усе тут знаюць»; «Але хоць колькі жыць тут буду, Як будзе век тут мой вялік...”) Мужык — тут, мужык — тутэйшы, і жыве ён у своеасаблівым кантынууме, у якім геаграфічнае не ведае, дзе яно, нацыянальнае — што яно, дэмагра-фічнае — колькі яно,— у тутэйшасці. Унутраныя меркі і гаранты тутэйшасці не суаднесены з вонкавымі, і там, дзе для свегу пытанне заключаецца ў тым, каб быць кімсьці (ці чымсьці), то, у прынцыпе, для мужыка ў тым, каб быць. Свет, і кожны, хто жыве ў ім, мае справу з аксіялагічным варыянтам пытання, мужык — з анталагічным, свет — з клаўдзіеўскім («айчымным»), мужык — з гамлетаўскім, надаючы яму сваё вырашэнне і здабываючы ў самой немагчымасці свайго існавання новы сэнс і новую перспектыву.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Тёмный артефактор. Книга 1
Тёмный артефактор. Книга 1
[Книги про волшебников / Попаданцы / РеалРПГ (RealRPG) / Боевое фэнтези / Самиздат]
Руины вместо дома. Каторжники вместо слуг. Монстры за порогом и Дети Змея, которые пришли за чужими жизнями. Тёмного мага Рейва Альтара отправили на край мира умирать вместе с прибывшим из другого
0
Лекарь может выжить
Лекарь может выжить
[Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Я, великий Архимаг и Лекарь, был в шаге от того, чтобы навсегда исцелить мир от безумия — но безумие нанесло удар первым. Вместо смерти я оказался в чужом теле и чужом мире, где магия скудна и
0
Империя искр
Империя искр
[Альтернативная история / Попаданцы / Книги про волшебников / Любовное фэнтези / Самиздат]
Как упоительны в России вечера! Начало ХХ века, Российская империя, бал дебютанток... На первый взгляд я удачно попала - в тело младшей дочери княгини Вяземской. Титул, юность, красота, и главное
0
Ты не должен был возвращаться
Ты не должен был возвращаться
[Детективы / Триллер / Проза / Современная проза]
— Мам. Где Алина? Она медленно ставит на плиту сковородку и садится. — Зачем тебе? — Я спросил, где она. — Андрей, шесть лет прошло. — Я умею считать. — Я с ней не здороваюсь с
0
Оригами из протоколов
Оригами из протоколов
[Детективы / Проза / Современная проза]
Убийство военврача в маленьком районном городке Акшинске по горячим следам не раскрылось. В уголовном деле, переданном следователю Анне Чернышовой, нет ни подозреваемых, ни мотивов, ни перспективных
0
Разум против чувств
Разум против чувств
[Современные любовные романы / Эротика, Секс / Роман]
Амелия Горячая привыкла жить правильно, быть послушной дочерью, прилежной студенткой и гордостью своей безупречной семьи. Но встреча с Константином — харизматичным преподавателем, старше её на
0
Токсы академии Акалим. Книга 3
Токсы академии Акалим. Книга 3
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Самиздат]
Курсантка Вин Эрроч почти освоилась в магической академии Акалим, ведь здесь у нее появились друзья, работа и существо размером с теленочка, которое, как и она, все время влипает в неприятности. Вин
0
Бастард Великой Орды 3
Бастард Великой Орды 3
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Копипаст с 1 тома: Умер человеком — и переродился в теле орка-полукровки. Только освоился — и оказался сослан в гниющую крепость на краю Пустошей. Здесь мне уготована роль жертвы. Вокруг —
0
Поступь гнева. Том 2
Поступь гнева. Том 2
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Самиздат]
Я - Арден Эшфорд. Сын прекрасных магов, которые отдали свои жизни за наш родной город. Мы были обречены остаться в тени, но я с этим не согласился. Блестяще поступил в лучшую академию Империи и
0
Старый химик теперь алхимик
Старый химик теперь алхимик
[Боевое фэнтези / Попаданцы]
Я обычный учитель химии, которому посчастливилось получить вторую жизнь в теле могущественного алхимика. Но вместо бесконечных интриг мне куда интереснее изучать магические пилюли, проводить
0
Хозяйственник. Абсолютный ноль. Том 3
Хозяйственник. Абсолютный ноль. Том 3
[РеалРПГ (RealRPG) / Книги про волшебников / Самиздат]
Я был простым слугой, но теперь я свободен. У меня есть система и симбионт, который растёт с каждым днём и становится всё более самостоятельным. Я думал, что получив возможность поднять свой уровень,
0
Я лорд крепости. Том 4
Я лорд крепости. Том 4
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / РеалРПГ (RealRPG) / Самиздат]
Крепость становится всё больше похожа на то, чем она и должна быть. Я нашёл надёжных товарищей и не планирую останавливаться на достигнутом. Впрочем, вместе с появлением новых людей возникают и новые
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
14
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Двадцать два несчастья 16
Двадцать два несчастья 16
[Попаданцы]
Финал первого сезона! Теперь серьезно! Мы не шутим! В общем, «сказочке конец, а читатель — молодец». Дубль 2. Чтобы окончательно расставить все точки над «ё», Сереге нужно закрыть несколько важных
4
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
26
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Агент Их Величеств, часть четвёртая
Агент Их Величеств, часть четвёртая
[Детективная фантастика / Самиздат / Мистика / Стимпанк]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещён и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Дважды нелюбимая жена. Найду счастье в северном лесу
Дважды нелюбимая жена. Найду счастье в северном лесу
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
«Мой муж дракон» – звучит как начало хорошей сказки. Вот только сказка быстро превратилась в кошмар: меня, в новом теле, обвинили в измене и бросили умирать в лесу. Отличный старт, не правда ли? Я
0
Гора Небесной Девы
Гора Небесной Девы
[Научная фантастика]
Поход по Северному Уралу обернулся для Влада, горного проводника, борьбой с собственными нанимателями. *** *** Десять лет назад в этих местах пропал профессор Суханский, выдающийся геолог и
0
Замуж за Морозко. Без шапки не выходить
Замуж за Морозко. Без шапки не выходить
[Классическое фэнтези]
Злая мачеха отправила меня в зимний лес, где обитает ледяной монстр. Скажете, что глупо было туда идти? Но чего только не сделаешь ради зачета. А вот как выжить в замке у ледяного монстра — это
0
Путеводитель по Шекспиру. Греческие, Римские и Итальянские пьесы
Путеводитель по Шекспиру. Греческие, Римские и Итальянские пьесы
[Исторические приключения / Иностранные языки / Литературоведение]
Айзек Азимов приглашает вас в мир творчества великого драматурга. Анализируя содержание пьес, Азимов скрупулезно разбирает каждую цитату, каждый отрывок, имеющий привязку к реальным историческим
0
Про сочинительство
Про сочинительство
[Руководства / Иностранные языки]
ПРИВЕТ! Мы – Андрей Жвалевский и Евгения Пастернак. Больше двадцати лет пишем книги и около десяти – ведем литературные курсы. На этих курсах мы много говорим про сюжет, про драматургию и ее
1
Возвращение к «заводским настройкам»
Возвращение к «заводским настройкам»
[Психология]
В книге опровергаются несколько основных постулатов психологии и сексологии, отчего картина мира становится совершенно другой. Затрагивается различие между мужчиной и женщиной, а также то общее, что
0
Девять хвостов бессмертного мастера. Том 6
Девять хвостов бессмертного мастера. Том 6
[Героическая фантастика]
Царство Смертных принимает гостей в ожидании мирного договора. Бог войны Ли Цзэ, воссоединившись с возлюбленной, пытается наладить отношения с будущим пасынком – земным императором Мин Лу. Но все
0
Девушки судьбы и ярости
Девушки судьбы и ярости
[Современные любовные романы / Классическое фэнтези / Приключения: прочее]
Вновь попав в Сокрытый Дворец в плен к Королю Демонов, Леи понимает, что новый побег, даже успешный, ничего не решит. Автор бестселлера по версии "Нью-Йорк Таймс" Наташа Нган представляет
0
Танцор Ветра. Том 3
Танцор Ветра. Том 3
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников]
В Облачном городе всё решают кровь, тени, монеты в кармане и репутация. И лучший путь, чтобы все это обрести — стать мастером гильдии воров. Вот только все идет не по плану. Теперь за мной
2
Очерки военной кулинарии
Очерки военной кулинарии
[Кулинария / Военная документалистика / Самиздат / Справочники]
В книге приводятся уникальные сведения по истории организации продовольственного обеспечения Военно-морского флота, Военно-воздушных сил, а также Сухопутных войск нашей страны. Кратко
0
Писать и издаваться. Пошаговое руководство по созданию нон-фикшен-бестселлера
Писать и издаваться. Пошаговое руководство по созданию нон-фикшен-бестселлера
[]
Как выделиться из множества конкурентов в своей сфере? Как превратиться из малоизвестного специалиста в человека, чье мнение имеет вес в своей отрасли? Что сделать, чтобы очередь из клиентов
0