Палічаны нашы патрэбы, магчымасці змераны, i чалавек чалавеку не брат i не вораг, а — рэч.
Нібы засыхае карэнне ці высыхае студня, мы гінем, паволі i незаўважна, у месца, пазначанае на паверхні, i свет, скарыстаны i зведаны, не знаходзіць слова для нас.
Самотнымі доўгімі вечарамі Ян думае пра Айчыну i песціць у сэрцы мальву:
«Прыйдзі i ўсталюй сваё валадарства i выбаві нас з абдымкаў нашых набыткаў, нябыт!..»
VII
На святы ці так, з нагоды, дорым адно аднаму падарункі — рэчы.
Страцілі нашы думкі даўно ўжо сілу, а словы — вагу, i рэчы — самае большае, што мы можам даваць i браць.
Мы ў рэчах вычэрпваемся, i калі, быццам сціраемся, мы знікаем, на свеце яшчэ нейкі час застаюцца нам прыналежныя некалі рэчы —
як напамінак пра нешта, чаго няма.
VIII
З бязлюднага храма ўваходзім у людную краму.
Так i павінна быць: люднаю крама, а храм бязлюдным?!.
Нам цяжка, амаль немагчыма, даўмецца, чаму нас пакінуў s не бярз сабе нанава Бог: магчыма, мы надта належым сабе i Бог для нас нехта ці нешта, як рэч ці асоба,—
але ніякі, нат самы разумны, адказ, які вынаходзіцца намі, не ў стане ўкласціся ў паварот.
Калі-нікалі нас наведвае адчуванне, што мы на парозе: хвіліна — й абвесціцца перамога, дзе пераможцаў няма, але мы ступаем далей — i нас разбіраюць рупна знаёмыя нам заняткі, i рэчы, адна за адною, купляюць нас.
IX
Калі прызджаем у знаны, ці нават не дужа, горад, ходзім па вуліцах i фатаграфуем, на што ўпадзе зірк: будынкі, пазначаныя падзеяй, помнікі ў шнар кагосьці альбо чагосыді, відовішчы, краявіды,-
і просім другіх, каб тыя сфатаграфавалі таксама нас.
Потым, калі разглядаем i раекладаем здымкі i тое, што нам не належыць, трымаем, нібы сваюўласнасць, напроці сябе ў руках, мы кажам прысутным: гэта — райхстаг, гэта — кірха з дванаццатага етагоддзя, гэта — выстава модаў, а гэта я,—
i на момант у гэты момант знікаем у разуменні, што мы яшчэ нават не рэч, мы — прадрэч, мы — пярэдадзень рэчы, I толькі, калі выпадаем з яго, пагаджаюцца рэчы нас ураўняць з сабою ў правах.
X
Быццам ім хоча скласціся песня, Ян пакідае ў мінулым рэчы, а сам падаецца туды, куды яго вабіць дзівосны, бязгучны яшчэ, матыў.
Ён штосьці шукае, але калі пытаюцца — што, адказаць не можа: тое, што ён шукае, напэўна, нельга ні ведаць, ні мець.
Стаіць сярэдзіна лета.
Жанчыны бяруць у вусны спелыя вішні.
Селяцца ў блізкіх палетках сны.
«Калі я сустрэну тое, што мусіць ca мной сустрэцца, яно распазнае мяне адразу»,— думае Ян.
І залевы ў ім любяць смагу, а людзі — нябыт.
Алесь Разанаў
Нарадзіўся 5 сьнежня 1947 году ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Вучыўся ў БДУ, але быў выключаны за патрабаваньне беларусізацыі ўнівэрсытэту. У 1970 годзе скончыў Берасьцейскі пэдагагічны інстытут. Працаваў у «ЛіМе», «Роднай прыродзе», выдавецтве «Мастацкая літаратура», часопісе «Крыніца». Паэт і перакладчык, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы.