MoreKnig.org

Беларусь і суседзі: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Шкялёнак Мікола



Шрифт:

Калі на поўначы, усходзе i паўдні абшар заняты беларускай этнографічнай масай зьменшыўся, на захадзе мяжа з літоўцамі і нават латышамі перасунулася на карысьць беларусаў. Шляхам калянізацыі пушчы, аддзяляўшай балтыцкія плямёны ад беларусаў, або нават асыміляцыі суседніх балтаў, граніцы беларускае мовы пасунуліся тут крыху далей на захад[9]. Бясспрэчнай хіба ёсьць рэчай, што гісторыя Беларусі не павінна абмяжавацца толькі да сучаснае яе тэрыторыі, але павінна наўперад прыймаць пад увагу г. зв. гістарычныя межы беларускага народу i выясьніць той гістарычны працэс, шляхам каторага беларусы апынуліся у цяперашніх этнографічных межах. З гэтага гледзішча гісторыка павінны цікавіць аднолькава побач з бясспрэчнай беларускай тэрыторыяй так-жа тэрыторыі даўнейшае Севершчыны, зямлі Вяцічаў, Пскоўшчыны, бо землі гэтыя былі населены беларускімі плямёнамі, трапіўшымі ў сілу асаблівых умоваў у сфэру палітычнага жыцьця небеларускіх цэнтраў i адыйшоўшымі праз гэта ад агульна-беларускае цэласьці.

Лішнім было-б даказваць, якое вялізарнае значэньне ў жыцьці народу маюць фізыёграфічныя ўмовы краіны, дзе ён жыве. Гэта ёсьць праўда агульна-ведамая i ня мыляючыся можна сказаць, што ня толькі культура матарыяльная, але псыхіка i aгyлам культура духовая народу ў значнай ступені залежыць ад прыродных умоваў, у якіх ён жыў i жыве. Характэрызуючы коратка фізыёграфічныя ўмовы Беларусі на працягу гісторыі, трэба сказаць. што яны зводзіліся галоўна да трох дзейнікаў, каторымі былі: лес, вада i балоты. Ад найдаўнейшых часоў тэрыторыя Беларусі была пакрыта вялізарнымі лясамі-пушчамі, даваўшымі добрую здобыч зьвярыны каляністу i спрыяўшымі разьвіцьцю бортніцтва. Апрача таго лясы ды балоты хавалі насельніцтва ад нападаў ворагаў i перашкаджалі апошнім свабодна рухацца па Беларусі, як гэта было ў краёх бязлесных (прыкладам Украіна). Аднак, побач з гэтым, пры надта прымітыўнай тэхніцы, лес быў вялікай перашкодай для шыбкага разьвіцьця земляробства. Калі для першабытнага асадніцтва лес прадстаўляў хутчэй няпрыязны дзейнік, дык вада для яго, была бязумоўна дадатным элемэнтам. Вада мела значэньне камунікацыйнае, была багата рыбай i na яе берагох былі натуральныя лугі, дзе затрымліваліся першыя асаднікі. Гэтыя лугі згулялі ў Беларусі тую-ж ролю, як абшары лесу ў Сярэдняй Эўропе, паіменна прынялі найстарэйшае асадніцтва, якое пасоўвалася найахватней вадзянымі шляхамі i стабілізавалася ў вадкрытых мясцох, старонячыся няпрыязных гушчаў. Асядаючы над берагамі рэк, на краях спрадвечных лясоў, першыя каляністы паступова ўглыбляліся ў пушчу, цярэбячы дарогі для земляробаў, каторыя пачалі яе карчаваць. Аднак i земляроб асядаў пачаткава над ракой, дзе меў прыродныя лугі i без вялікага труду мог араць зямлю i павялічваць яе коштам лесу.

Прыродныя ўмовы Беларусі будуць больш зразумелымі, калі мы ўспомнім рэзультаты гэолёгічных досьледаў ейнае тэрыторыі[10].

З гледзішча гэолёгічнага тэрыторыя Беларусі мае сваю цікавую гісторыю. Характэрным ёсьць факт, што ад найдаўнейшай эпохі — архэйскай — на тэрыторыі Беларусі ня было значнейшых горатворчых працэсаў, a наглядаліся толькі дужа памальныя падняцьці i апусканьні асобных частак — г. зв. эпірогэнэтычныя рухі. Дзякуючы апошнім прастор Беларусі некалькі разоў да пасьляледавіковае пары заліваўся морам i аслабаняўся ад яго. Досьледы сьцьвярджаюць, што ужо у кэмбрыйскую пару блізу ўсю Беларусь заліло мора, прыйшоўшае з захаду. Гэта мора трывала праз усю сылюрскую эпоху, у канцы якой паверхня Беларусі пачала падымацца з усходу i памалу ўся Беларусь выйшла з пад вады. У другой палавіне чарговай дэвонскай эпоxi мора ізноў находзе на Беларусь, але гэтым разам з паўночнага ўсходу (г. зв. Ціманскае мора), залівае паўночна-усходнюю частку Беларусі i трывае там амаль да канца вуглявой пары. Толькі ў канцы гэтай пары ўся Беларусь робіцца сухаземлем. Сухасьць клімату не дала магчымасьці вытварыцца ў Беларусі значнейшым пластам каменнага вугальля. Праз цэлы шэраг наступных гэолёгічных пораў (пэрмскую, трыяс, юра), Беларусь астаецца сухаземлем. У крэйдавую пару мора ізноў залівае Беларусь з захаду i займае паўдзённа-заходнюю частку прыблізна да р. Бярэзіны i Вяльлі i трывае да канца гэтае пары. У гэтым часе асядаюць пласты пішучае крэйды. Паўночна ўсходняя частка Беларусі астаецца ў гэтую пару сухаземлем. У наступную нумулітычную пару (олігоцэн) ўся Беларусь ізноў заліваецца морам, прышоўшым гэтым разам з паўночнага ўсходу, але ўжо ў канцы гэтай пары мора аканчальна аслабаняе тэрыторыю Беларусі. У навейшыя (чацьвёртарадныя) часы ў Беларусі таксама адбываюцца эпіро-гэнэтычныя рухі, але даволі слабыя i ня змогшыя зьмяніць прастораў, занятых сухаземлем і вадой. У рэзультаце гэтых рухаў паўночная Беларусь крыху паднялася, а паўдзённая зьніжылася. Трэба аднак зацеміць, што да падыймаўшыхся прастораў належыць i паўднёвы пояс узгор'яў, што цягнуцца ад Ваўкавыска праз Наваградак за Слуцк.

Сучасную сваю паверхню i яе структуру Беларусь заўдзячвае ледавіку. Шмат тысячаў гадоў назад уся тэрыторыя Беларусі пакрываецца ледавіком, прыпоўзшым сюды з поўначы і прынёсшым з сабой многа каменьняў, пяску і гліны (морэна). Калі ледавік растаяў, усю паўдзённую Беларусь пакрыла вялізарнае возера, г. зв. Гэродотавае мора, з якога лішкі вады сьцякалі праз Польшчу i Нямеччыну ў Нямецкае мора. Гэта возера паступова высыхала i сяньня маем толькі малыя яго астачы (возера Князь, Выганоўскае на Палесьсі і інш.). Ледавік пакінуў за сабой пласты, пад якімі ў глыбіні ляжаць іншыя, што сфармаваліся ў ранейшыя поры[11].

Паводле формаў паверхні тэрыторыя Беларусі прадстаўляе фактычна нізіну, пакрытую, асабліва на захадзе i паўночным усходзе, шырокімі грамадамі узвышшаў. Тыповымі нізінамі зьяўляюцца полацкая i палеская. З узвышшаў на захадзе трэба адцеміць наступныя іхнія грамады: Вялейскую Падкову Узгор'яў (у вадазборніку Вяльлі), Паўднёвы Ланцуг Узгор'яў (на паўдзён ад Нёмана), Паўночныя Марэны (між якімі плыве Дзьвіна) i Дняпроўскае Узгор'е (на паўдзён ад верхняга Дняпра i далей на захад). Уздоўж усходняй мяжы Беларусі цягнецца плоскае узвышша — Вокаўскі Лес)[12].

Усе важнейшыя рэкі Беларусі стварыліся не раней, як у ледавіковую пару[13]. Беларусь абыймае верхнія часткі вадазборнікаў Дняпра, Нёмана i Дзьвіны. Найвялікшай ракой Беларусі ёсьць Дняпро. Гэта надта важная гістарычная артэрыя Беларусі. Галоўныя яго прытокі на тэрыторыі Беларусі: з правай стараны — Воп, Хмосьць, Друць, Бярэзіна і Прыпяць, з левае — Сож і Дзясна. Другой ня менш важнай артэрыяй была Дзьвіна. Найважнейшымі яе прытокамі ёсць з правага боку: Таропа, Усьвят, Вобаль, Палата і Дрыса, з левага — Мяжа, Каспля, Вула, Дзісенка.

Урэшце Нёман ёсьць трэцяй ракой Беларусі вялікага значэньня. Найважнейшыя яго прытокі: з левага боку — Шчара, Зельва, Чорная Ганча, з правага—Бярэзіна. Мараланка, Вяльля.

На поўнач ад вадазборніка Дзьвіны праз тэрыторыю Беларусі цякуць верхнімі сваімі часткамі рэкі Лаваць i Вялікая. У мінуўшчыне гэтыя рэкі мелі вялізарнае значэньне. Яны належалі да г. зв. вялікага воднага шляху «із Bapar y Грэкі», праходзіўшага далей Дзьвіной i Дняпром праз тэрыторыю Беларусі. Па р. Лаваці ішоў гандаль з Ноўгарадам, а па Вялікай з Псковам, а далей па аднэй i другой — з замор'ем.

Беларускія рэкі ў гісторыі згулялі вялізарнае значэньне. Апрача падчыркненае вышэй іхняй камунікацыйнай ролі пры пашырэньні колёнізацыі, рэкі Беларусі былі вялікімі гандлёвымі шляхамі. Беларусь ляжала на скрыжаваньні двух вялікіх водных шляхоў. Першым з ix быў ужо ўспомнены, «із Bapaг y Грэкі», які лучыў поўнач з паўднём i ішоў Дняпром, Касплей, Дзьвіной, Лавацьцю або Вялікай. Другі лучыў усход з захадам i праходзіў Дзьвіной, Волгай або Дняпром. На тэрыторыі Беларусі знаходзіліся г. зв. “волакі" — сухаземныя дарогі, па якіх перавозілі тавары ад аднае ракі ў другую, быўшыя істотнай часткай вялікіх шляхоў. Над рэкамі Беларусі ад зараньня гісторыі народу бачым вялікія i сільныя гарады: Полацак. Смаленск, Віцебск. Пінск, Тураў i інш. — быўшыя гандлёвымі цэнтрамі Беларусі. Аб вялічыне тагачаснага беларускага гандлю сьведчаць раскопкі, асабліва апошніх часоў. Як даказаў праф. Шчакаціхін, Беларусь нават да пачатку сваей эры была ў надта ажыўленых гандлёвых зносінах з гэткімі краямі, як Пэрсыя, Сырыя, Грэцыя, Скандынавія, Нямеччына, Вугрыя[14]. Ня трэба падчырківаць, што гэты гандаль ішоў успомненымі шляхамі.

Найвялікшым балотам на тэрыторыі Беларусі ёсьць Палесьсе. Побач з іншымі, яно ледавіковага паходжаньня. Часткава балоты могуць паходзіць ад высыхаючых вазёраў. У мінуўшчыне Палесьсе, было натуральнай граніцай на паўдні, труднай да пераходу.

Пазнаёміўшыся з абшарам Беларусі, яе гэолёгічнымі i фізыё-географічнымі ўмовамі, паўстае пытаньне, ці тэрыторыю Беларусі можна разглядаць у гісторыі, як нейкую фізычна-гэографічную суцэльнасьць, розную ад суседніх. А.Смоліч з гледзішча будовы паверхні Беларусі, яе расьліннасьці, натуральных межаў, клімату, сеткі рэкаў рашуча выказваецца, што i цяпер Беларусь гэткую суцэльнасьць творыць[15]. З тым большым правам можна цьвердзіць, што гэткай суцэльнасьцю Беларусь была ў мінуўшчыне, калі ня было чыгункі, параходаў, тэлеграфаў, а ўвесь прастор яе ў значне вялікшай ступені быў пакрыты непраходнымі пушчамі й балотамі. Гэта суцэльнасьць рабіла з Беларусі трудны да здабыцьця край, хоць ён i ня меў выразных натуральных граніц у форме напр. высокіх гораў. Тым ня менш якраз іменна з гледзішча цэласьці гэтых фізыёгеографічных умоў, тэрыторыю Беларусі асабліва ў гісторыі можна лічыць, як маючую натуральныя граніцы. Ужо праф. Карскі зьвярнуў увагу, што межы Беларусі, аддзяляючыя яе з захаду i ўсходу ідуць вялікімі вададзеламі пакрытымі лясамі і маюць характар натуральных межаў[16]. У мінуўшчыне гэтыя лясы былі куды большымі i тварылі большую перашкоду для непрыяцеляў. Апрача таго яны былі больш балотнымі, як цяпер. Дык можна лічыць гэтыя лясістыя вададзелы натуральнымі граніцамі.

Аб Палесьсі, як натуральнай граніцы на паўдні, мы сказалі вышэй.

Труднасъць здабыцьця Беларусі, дзякуючы яе асаблівым фізыё-географічным варункам, была важкім дзейнікам, абясьпячаўшым арганізацыі асобных беларускіх гаспадарстваў, з якіх найвялікшымі былі Полаччына, Смаленшчына i Турава-Піншчына.

Яшчэ нядаўна спорным было пытаньне, калі зьявіўся чалавек на тэрыторыі Беларусі. Лічылася агульна прынятай думка, што сьляды чалавека ў Беларусі даходзяць толькі да пазьнейшае пары каменнага пэрыяду — нэоліту[17]. І хоць раскопкі на тэрыторыі Беларусі выкрылі шмат месцаў з астачамі жывёлы ледавіковае пары (косьці маманта, паўночнага аленя i інш.), што наводзіла на думку існаваньня i чалавека ў гэтую пару, a ўжо Сементкоўскі казаў, што ў зьбіральнікаў i аматараў старыны Віцебшчыны ён бачыў прылады «бяз ніякіх азнак шліхоўкі»[18], праф. А. Сьпіцын на першым зьезьдзе дасьледчыкаў беларускае архэолёгіі i архэографіі ў Менску (17—18. I. 1926 г.) усё-ж заявіў, што існаваньне чалавека на тэрыторыі Беларусі ў пару палеоліту астаецца загадкай[19].

Але посьле гэтай аўторытатыўнае заявы яшчэ ўлетку таго-ж 1926 г. пытаньне гэтае атрымала неспадзеўкі новае асьвятленьне. Сябра гістарычна-архэолёгічнае камісіі б. Інстытуту Беларускае Культуры ў Менску К. Палікарповіч натрапіў каля вёскі Бердыж, Чачэрскага раёну, Гомельскае акругі, на стаянку палеолітычнага чалавека. К. Палікарповіч знайшоў у ваколіцы гэтае вёскі сярод касьцей маманта некалькі зробленых чалавекам адшчэпкаў крамня i дзьве ножападобныя прылады. на якіх былі сьляды дробнай штучнай адбіўкі (г. зв. «рэтуш»). «Гэтая апрацоўка крэмняў, сувязь ix з пэўным гэолёгічным пластом (марэнны суглінак), сьляды вагню, прысутнасьць костак розных выкапальных жывёлаў, непарушанасьць усіх пластоў, не выклікае—кажа Палікарповіч— ніякага сумліву, што тут маем астачы палеолітычнае культуры часу вялікага зьледзяненьня»[20]. Хутка, бо ў 1929г.. была знойдзена другая палеолітычная стаянка ў в. Юравічы на Прыпяці каля Мозыра, a потым новабабовіцкая. Трэба лічыць, што i стаянка ў в. Гамкаве, Смаленскае акругі, ёсьць палеолітычнай[21].

Гэтыя стаянкі маюць вялікую навуковую вартасьць. У сэнсе тэрыторыяльным (прынамся ў гістарычных межах) беларускімі трэба лічыць дзьве раней ад вышменаваных знойдзеныя палеолітычныя стаянкі, паіменна супонеўскую каля Бранску i мезінскую на Дзясьне, на паўдзён ад г. Ноўгарад-Северскага. Аднак з факту, што на межах Беларусі былі палеолітычныя стаянкі, яшчэ ня можна было рабіць выснаваў аб існаваньні ледавіковага чалавека на тэрыторыі Беларусі. Апісаныя знаходкі выясьняюць гэтае пытаньне i дазваляюць з усей пэўнасьцю адсунуць пачатак каменнай культуры насельнікаў Беларусі даледавіковай пары.

Палеоліт зьмяніла наступная пара — нэолітычная, або шліхаванага камяня. Факт існаваньня чалавека ў Беларусі ў гэтую пару выплывае з папярэдняга i сьцьвярджаецца ўжо шматлікімі знаходкамі гэтай пары. Каменных прыладаў нэоліту знойдзена шмат на тэрыторыі ўсяе Беларусі. Параўнальна дагэтуль найбольш ix аказалася ў Віцебшчыне, Віленшчыне, Меншчыне, Магілёўшчыне i Полаччыне, найменш — у Горадзеншчыне, Слонімшчыне, Ваўкавышчыне, Беласточчыне, Смаленшчыне[22]. Апрача маладых беларускіх архэолёгаў, нэолітычныя стаянкі ў Беларусі знайшлі, або ix студыявалі, галоўна да вайны, расейскія i польскія архэолёгі, як А. Сементкоўскі, графы Уваравы, графы Тышкевічы, Ф. Дабранскі, Татур, Н. Авэнаріус. М. Кусьцінскі, Е. Раманаў, В. Шукевіч, А. Сьпіцын, i іншыя[23]. Былі гэта пераважна архэолёгі-аматары, каторыя займаліся галоўна раскопкамі курганоў i ў гэтых працах траплялі на астачы нэолітычных стаянак у Беларусі. З боку адпаведных архэолёгічных расейскіх ці польскіх устаноў ня было наладжана сыстэматычных i плановых досьледаў. Архэолёгі-аматары абшар досьледаў выбіралі прыпадкова. Дзе гэтых аматараў ня было, там агулам i ніякае архэолёгічнае працы не вялося, хіба якімсь адумыслова прыехаўшым з „цэнтру" архэолёгам i зь якойсь спэцыяльнай мэтай[24].

Нешматлікія знаходкі не даюць яшчэ магчымасьці пазнаньня жыцьця палеолітычнага чалавека ў Беларусі. Затое адносна нэолітычнае пары вучоныя робяць на аснове ўжо дасюлешніх знаходкаў выснавы аб жыцьці чалавека ў гэтую пару, прычым некаторыя з ix можна лічыць цьвёрда ўстаноўленымі навукова. Дасьледчыкі кажуць, што нэолітычны чалавек у Беларусі жыў пераважна на берагох рэк i надта рэдка на берагох вазёр[25]. Жыльлём для гэтага чалавека былі зямлянкі, але ня выключана, што ён будаваў адумысныя для гэтага шалашы.

Гэта асабліва пацьвяржаецца знаходкамі беларускіх архэолёгаў за апошняе дзесяцігодзьдзе. Сьцены гэткага шалаша рабіліся з гальля, абмазанага глінай, a магчыма i ca скуры зьвяроў. Падлога рабілася з бітай гліны, а пасярод яе знаходзілася вогнішча наўперад дзеля прыгатаваньня ежы. Астачы глінянае пасуды паказваюць, што чалавек ёю карыстаўся i ўмеў вырабляць. Пасуда ляпілася з гліны чырвонае, або шэрай, дрэнна апаленай, з дамешкаю пяску або жарствы. Форма пасуды была розная, орнамэнт просты i даволі аднастайны[26]. Асядаючы па берагох рэк i вазёр нэолітычны чалавек здабываў у ix для сябе яду — рыбу i асобную ракавіну, г. зв. unio pictorum. Па берагох-жа рэк ён знаходзіў для сябе ў вялікай колькасьці крэмень, служыўшы для вырабу каменных прыладаў[27]. У лясох чалавек паляваў на зьвярыну. Рыбалоўства і паляваньне былі найгалаўнейшымі заняткамі нэолітычнага чалавека ў Беларусі. Хоць насельніцтва каменнага пэрыяду ў Беларусі групавалася па берагох рэк i вазёр, аднак, паводле некаторых дасьледчыкаў, яно не вяло аднолькавага спосабу жыцьця. Гэтыя дасьледчыкі, апіраючыся на тым, што каменныя прылады на поўначы Беларусі спатыкаюцца малымі групамі, а на поўдні вялікімі, робяць выснаў, што насельнікі паўночнай Беларусі вялі вандроўнае жыцьцё, тады, як на поўдні (ад Дзьвіны) жыло аселае насельніцтва[28]. Сементкоўскі дапушчае нават, што ўжо ў гэтую пару насельнікі Беларусі вялі гандаль з суседзямі, бо часам трапляюцца прылады з гэткіх пародаў камяня, каторыя не спатыкаюцца ў дадзенай мясцовасьці[29]. Нешматлікія знаходкі паказваюць, што каменны чалавек сваіх нябошчыкаў хаваў розна, часам ix паліў, часам закапываў у зямлю, пры гэтым разам з рэчамі нябошчыка[30].

Праф. М. Шчакаціхін кажа, што ўжо ў гэтую пару назіраецца хоць i прымітыўнае, але ўсё-ж імкненьне да мастацкага апрацаваньня каменных сякераў i вырабаў керамікі. Орнамэнтыка сякераў азначаецца вельмі простымі лінейнымі ўзорамі i ёсьць больш рознастайнай у кераміцы. Тут найпрасьцейшым рысункам ёсьць дзьве раўналежныя лініі па берагу пасудзіны. У далейшым разьвіцьцю гэтыя лініі ламаюцца на кавалкі ды зварочваюцца да сябе наўскос або стоць, творачы вуглы, крыжыкі i г. п. Надта характэрна, што ўжо ў гэтым часе спатыкаецца рысунак «капыцікаў», якія захаваліся яшчэ i цяпер на сучасных вясковых беларускіх паясох. З часам орнамэнтыка робіцца ўсё больш складанай: зьяўляюцца просталінейныя геомэтрычныя фігуры (трыкутнікі, ромбы, прастакутнікі) i рысункі крывалінейныя (хвалявыя лініі, колцы, сярпы, паўмесяцы i г. д[31].

Нэолітычную пару зьмяніла пара мэталяў, калі жыхар Беларусі навучыўся ўжываць прылады з мэталяў. Населенасьць Беларусі i ў гэтую пару выплывае ня толькі як выснаў з папярэдняга, але пацьвярджаецца i іншымі дадзенымі. Карскі гаворыць, што ў гэтую пару ішоў ажыўлены гандаль па Нёмну i Дняпру янтаром («жывой смалой»), прычым, паводле сьвядоцтва Плінія, гандаль адбываўся гэткім спосабам, што плямёны жыўшыя на берагох Балтыцкага мора перадавалі тавар суседзям, а тыя далей аж да паўдзённых мароў. Народы, што займаліся гэтым гандлям, ужо зналі мэталы. Пацьвярджаецца гэта шматлікімі знаходкамі па Дзьвіне даўнарымскіх, сыракускіх, афінскіх, македонскіх, фазоскіх i др. грошаў. Прадметаў бронзавага веку знойдзена, аднак, у Беларусі мала (медныя сярпы, кліны, тапары знойдзены, прыкладам, у Меншчыне)[32].

Першыя пісьменныя сьвядоцтвы, каторыя гісторыкі адносяць да жыхароў Беларусі, паходзяць ад бацькі гісторыі—Гэродота, жыўшага ў V стаг. да нашай эры. Гэродот, апісваючы насельнікаў Скіфіі, на якой падарожнічаў, кажа, што на поўнач у лясох, дзе ляжыць вялікае возера, жыве вандроўнае племя Будзінаў. Ведамыя чэскія гісторыкі Шафарык i Нідэрле лічаць, што Будзіны Гэродота жылі па Прыпяці i верхнім Дняпры. Думку гэтую падтрымліваў i праф. Карскі, які бачыць у Будзінах аўтахтонаў мясцовасьці па Прыпяці, верхнім Дняпры i Бярэзіне[33]. Гэткае зьлёкалізаваньне Будзінаў выдаецца правільным, бо возера, каля якога зьмяшчае ix Гэродот, гэта, бязумоўна, цяперашняе палескае-балота, быўшае возерам у часы Гэродота.

Гаворачы аб Будзінах, Гэродот кажа, што за адно пакаленьне перад наступам Дарыя Нэўры, народ жыўшы на паўн. захад ад вытокаў Бугу i Днестру за скіфскай мяжой, з прычыны размнажэньня зьмеяў у іхняй зямлі, пакінулі свае сялібы i перайшлі ў зямлю Будзінаў. Браун уважае, што гэтыя нэўры пасяліліся над Прыпяцьцю i Нёманам[34]. Карскі думае, што Нэўры спачатку жылі на захад ад цяперашняй тэрыторыі Беларусі, скуль ix выціснулі праўдападобна германскія плямёны (іхнім сымболям была зьмяя). Нэўры падаліся на ўсход i занялі заходнія абшары па верхнему Нёману i часткава пa Прыпяці[35].

Трэба зацеміць, што Будзінаў Гэророта ведаюць i іншыя клясычныя пісьменьнікі, як Юры Ганоры, Марцэлін, Этык, Пліні, Мэля. Карскі гавора, што i гэтыя пісьменьнікі зьмяшчаюць Будзінаў над Прыпяцьцю i Дняпром (верхнім). Думку Лаппо Данілеўскага, што з прычыны супярэчных дадзеных клясычных пісьменьнікаў аб Будзінах немагчыма сказаць аб ix штось канкрэтнае, Карскі лічыць лішне рашучай i неабаснаванай[36]. Апрача Гэродота, крыху сьвятла на першае насельніцтва Беларусі кінуў Пталамэй у сваёй Географіі. Ён успамінае аб славанах, жыўшых у вярхох Бярэзіны (Borystenes'a), каторыя мелі свае гарады, што дае асновы дапушчаць аселасьць гэтага племені.

Вось i ўсе весткі клясычных пісьменьнікаў, што з большай ці меншай праўдападобнасьцю можна аднесьці да жыхвроў Беларусі. Наагул трэба зацеміць, што да Гэродота тэрыторыя Беларусі была няведамай грэцкім i рымскім пісьменьнікам, як i ўсе абшары паўночныя (ад Чорнага мора); аб гэтых абшарах існавалі толькі фантастычныя апавяданьні, ня маючыя ніякага навуковага значэньня[37]. Толькі Гэродот i Пталамэй пралілі крыху сьвятла на беларускую краіну.

Кім былі гэтыя першабытныя насельнікі Беларусі да зьяўленьня сюды беларускіх плямёнаў i ці магчымай навукова была-б гіпотэза, што беларускія плямёны — гэта аўтохтоны свайго краю? Гісторыкі, каторыя разважалі гэта пытаньне, даюць розныя супярэчныя адказы. Ix можна падзяліць на дзьве групы. Большасьць гісторыкаў выказвае думку, што беларускія плямёны ня былі аўтохтонамі тэй тэрыторыі, на якой засьпеў ix кіеўскі летапісец, што яны прыйшлі ў Беларусь із агульнай славянскай прарадзімы i знайшлі тут чужыя сабе народы. Ізноў-жа частка гісторыкаў скланяецца да думкі, што тэрыторыю Беларусі і сучаснай Літвы ад пачатку займалі нейкія супольныя продкі славянаў i балтаў, з якіх пасьля выдзяліліся славяне — продкі беларускіх плямёнаў — i балты — продкі цяперашніх літоўцаў, латышоў, прусаў. Разгледзім гэтыя пагляды.

Гісторыкі першае групы, адказваючы на пытаньне, кім былі насельнікі Беларусі да прыходу сюды беларускіх плямёнаў, не пагаджаюцца з сабой. Погляды ix дзеляцца на дзьве аснаўныя тэорыі (маючыя ў некаторых гісторыкаў свае нязначныя адхілы): фінскую і балтыцкую.

Прадстаўнікі фінскае тэорыі кажуць, што да прыходу беларусхіх плямёнаў тэрыторыю Беларусі займалі фінскія народы мангольскага паходжаньня. Гэтыя фіны жылі ня толькі ў Беларусі (даходзячы да балтыцкага ўзьбярэжжа), але займалі вялізарныя абшары Эўрапэйскай i Азіяцкай Расеі. Будучы значна нішшымі культурна i слабшымі палітычна ад славянаў, фінскія плямёны пад напорам апошніх адступалі на поўнач, або лёгка асыміляваліся. Прадстаўнікі гэтай тэорыі лічаць фінамі i Будзінаў Гэродота[38].

Тэорыя фінізму апіраецца на дадзеных архэолёгіі i на дайшоўшай да нас номэнклятуры рэк, вазёр, мясцовасьцяў. Праф. Галубоўскі, адзін з выдатных прадстаўнікоў гэтай тэорыі, абасноўвае яе наступным спосабам. Дадзеныя архэолёгіі паказваюць, што ўсходнія славяне, а ў ix ліку i беларускія плямёны, пры насыпцы курганоў-могілак над сваімі нябошчыкамі апрача зямлі не карысталіся з ніякага іншага матарыялу. На аснове гэтага праф. Галубоўскі кажа, што ўсе могілкі з камянямі, што трапляюцца ў Беларусі, павінны быць аднесены да якога іншага чужога племені, бо яны неславянскія, a значыцца i не беларускія. Адказваючы, чые гэта могілкі, Галубоўскі параўноўвае каменныя могілкі ў Беларусі i знойдзеныя ў ix чарапы з ведамымі люцынскімі могілкамі, a апошнія з ашэраданскімі, што знаходзяцца ў зямлі Ліваў — народу фінскага паходжаньня. На аснове знойдзенай між могілкамі і чарапамі падобнасьці праф. Галубоўскі i дапушчае, што першымі насельнікамі Беларусі былі фінскія плямёны. Назовы некаторых рэк i вазёр, асабліва што канчаюцца на ва, га, за, ла, ма, ра, са, ша, энга, анга ёсьць фінскага паходжаньня i маюць пацьвярджаць правільнасьць вывадаў гэтай тэорыі[39].

[9] Існаваньне пушчы між балтамі i беларусамі, калянізаванай з абыдвух бакоў дапушчае і Лаўмянскі. — H. Јowmianski. Studia nad pocz№tkami spoіeczeсstwa і paсstwa litewskiego, t.1.6. 50-56. Дапушчэньне гэта ёсьць надта праўдападобным.

[10] Глядзі H. Јowmiaсski, o.c. б. 50—56.

[11] А.Смоліч. Географія Беларусі, Вільня, 1923 г. выд. 3, бач. 12—20. Глядзі так-жа Siemiradzki. Geologja Ziem Polskich, Woііosowicz — Litwa і Biaіoruњ.

[12] А. Смоліч, о. с. б. 21-40.

[13] Ibidem, б. 55.

[14] Пpaф. M. Шчакaцixiн. Нарысы з Гісторыі Беларускага Мастацтва, т. І. Менск, у розных мясцох.

[15] А.Смолiч. Географія Беларусі, Вільня, 1923. б. 113—116.

[16] Карскі, о. с. бач. 24-28.

[17] Каменны пэрыяд у жыцьці чалавецтва характарызуецца ўжываньнем прыладаў з камяня, рагоў, касьцей i дрэва. Каменнага пэрыяду, як унівэрсальнай на зямлі эпохі з азначаным пачаткам i агульнім канцом, не існавала. Розныя плямёны i народы перажывалі ў розную пару гэтую культуру, а яшчэ і сяньня ёсьць народы на гэтай ступені разьвіцьця. Каменны пэрыяд дзеліцца на больш старэйшую пару — палеоліту, калі чалавек вырабляў сабе прылады з крэмня, яшмы i іншых цьвёрдых пародаў, бяз ніякае ix шліхоўкі, і пазьнейшую — нэоліту,— калі прылады вырабляліся з мякчэйшых пародаў i шліхаваліся з помаччу вады і пяску. Найбольш ужыванымі прыладамі шліхаванымі былі тапары i малаткі (шмат гэткіх знаходкаў на тэрыторыі Беларусі можна бачыць у Беларускім Музэі ў Вільні). Між гэтымі порамі была пара мэзоліту, калі побач із шліхаванымі ўжываліся нешліхаваныя прылады.

[18] Ceмeнтковскій. Белорусскія древности в. 1. б. 85.

[19] У існаваньні чалавека ў Беларусі ў пару палеоліту апрача вышэй успомненых дадзеных, праф. А.Сьпіцына не пераканалі i знаходкі Е. Раманава, якія ён залічыў да палеоліту. Дачка Раманава прыслала ў Акадэмію Навук СССР дзьве пляншэты з гэтымі знаходкамі. Знаходкі апісаны Е. Раманавым у працы «Матеріялы по исторической топографіі Витебской губ. 1898 г.", б. 18-23.

[20] Даклад К. Палікарповіча ў гістарычна-архэолёгічнай Камісіі Інстытуту Беларускае Культуры ў Менску (глядзі Гістарычна-архэолёгічны зборнік №1 Інст. Белар. Культуры, Менск, 1927, б. 358—360, апрацаваньне З. Даўгялы).

[21] Вывучэньнем гэтых стаянак займаліся беларускія архэолёгі Г. Мірчынк, В. Громаў, С. Замятнін. К. Палікарповіч, А. Ляўданскі (глядзі „Запіскі Аддзелу Гуманітарных Навук, кн. II. Працы Архэолёгічнае Камісіі, том 11. Бел. Акад. Нав. Менск, 1930, дзе зьмешчаны іхнія працы).

[22] Згэтага відаць, што нэолітычны чалавек гусьцей жыў на ўсходзе Беларусі. Пярэчыў-бы гэтаму факт, што нэолітычных знаходак адносна мала адкрыта ў Смаленшчыне. Трэба аднак узяць пад увагу, што досьледы Смаленшчыны з гэтага гледзішча пачаліся толькі ў 1924 г. беларускімі архэолагамі. Гэтак А. Ляўданскі ў 1924 г. знайшоў першую нэоліт. стаянку ў 20 клм. ад Смаленска каля ст. Катынь, а другую ў 1925 г. 24 клм. ад Смаленска недалёка ад вёскі Ніжніх Нямыкараў. У гэтым-жа 1925 г. H. Савін знайшоў нэоліт. стаянкі ў Дарагабужскім павеце, каля Дарагабужу i ўніз па Дняпры ў в. Хатычкі, Бізюкова, Аляксейкава, Бабаедава i на р.Угры пры ўтоку ў яе р. Вароны. Ёсьць сьляды нэолітычных стаянак i каля в.в. Ліцьвінава і Стара-Меншыкава, Вяземскага пав. Магчыма дзеля гэтага, што адносная рэдкасьць нэоліт. знаходак у Смаленшчыне аб'ясьняецца спозьненымі досьледамі, як дапушчае і А. Ляўданскі, але ня выключаецц думка, што нэалітычны чалавек тут радзей. Тады трэба было-б лічыць, што гэты чалавек найгусьцей жыў у сярэдняй Белаврусі (глядзі А. Ляўданскі. Неалітычныя стаянкі ў Смаленскай губ. Гістарычна-архэолёгічны зборнік Інястытуту Беларускае Культуры № 1. Выданьне І.Б.К. Менск, 1927., б. 177-179).

[23] Падамо тут найгалаўнейшыя працы гэтых дасьледчыкаў, у як1х можна знайсьці дадзеныя аб нэолітычных знаходках у Беларусі. А. Сeмeнтковскій. Белорусскія древности в. I. Спб. 1890 г. А.Уваров. Археологія Россіі т. 2. Москва 1891 г„ б. 39-46, 51-53, 137-138. E. Tyszkiewicz. Badania archeologiczne, Wilno, 1850 г. Ф. Добрянскій. Каталогь предметовъ Музея Древностей, состоящаго при Виленской Публичной Библиотeк, Вильна, 1879 г. Татуръ. Очеркъ археологическихъ памятниковъ на пространстве Минской губерніі. К. Туszkiewicz. O kurhanach na Litwie і Rusi Zachodniej, Berlin, 1868 г. H. Авенаріусь. Заметка о раскопках въ Минской губерніі въ 1889 и 1890 годахъ (Труды Виленскаго Одделенія Моск. Предвар. Комитета по устройству въ Вільне IX Археологическаго Съезда. Вильна, 1893). М. Кустінскій. Докладъ о раскопкахъ въ области Кривичей (Древности, т. IV. Москва. 1874 г.). Е. Романовъ. О раскопкахъ въ Могилевской губерній (Древности, т. XII. Москва, 1888 г.). Яго—ж. Раскопки въ Могилевской губ., въ 1888 г. (Древности т. XIII. в. I. Москва. 1889 г.). Яго-ж. Археологіческія разведки въ Могилевской губ., Вильна, 1912 г. Яго-ж. Матеріялы по исторической топографіі Витебской губ., Могилевъ, 1898 г. Я г о—ж. Археологіческій очеркъ Гомельскаго уезда, Вильня, 1910 г. П. Лерхъ. Орудія каменнаго і бронзоваго вековъ въ Европе (въ Изв. Имп. Арх. Общ. т. IV. Спб. 1863 г.). Глядзі так-жа: Каталогъ Собранія древностей г р. А. С. Уварова, Москва, 1887 г., б. 21 i Каталогъ предметовъ выставки VIII археологическаго съезда, Москва, 1890 г.

[24] Праўда, у 1869 г. у Вільні паўстаў г. зв. „Северо-Западный Отдълъ Импер. Русскаго Географ. Общества", пры якім была створана сэкцыя архэолёгіі, якая магла-б заняцца сыстэматызаваньнем архэолёгічных досьледаў і іx вывучэньнем. Аднак да 1910 г. увесь аддзел разам з сэкцыяй існаваў толькі на паперы. У 1910 г. ён быў узноўлены. Аддзел зьмясьціў некалькі прац архэолёгаў-аматараў, перэважна з курганнай пары, у сваіх „Записках" i плянаваў сыстэматычнае вывучэньне краю з гледзішча яго архэолёгіі, аднак гэтаму перашкодзіла вайна (глядзі „Записки" Сев.-зап. отдел. Имп. Рус. Геогр. Общ. за 1911—1913 г., выдадзеныя ў Вільні). З гледзішча архэолёгічнага мелі сваё значэньне ладжаныя ў розных гарадох Імпер. Археол. Обствам у Маскве штогоднія архэолёгічныя зьезды, на якія прыгатаўляліся даклады аб архэолёгічных здабытках у розных краінах б. Расеі і між іншым у Беларусі.

[25] На стаянкі на берагох вазёр натрапілі В.Шукевіч у Лідчыне, вазёры Дуба, Мачулы і інш., Е. Раманаў у б. Себескім пав. (Глыбочанскае воз.), К. Палікарповіч у б. Клінцоўскім пав. (Кажаноўскае воз.). К. Палікарповіч у 1926 г. знайшоў нэолітычную стаянку каля бапота Печанеж, Касьцюковіцкага раёну ў вадазборы р. Бесядзі (прыток Сажа). Гэты факт пярэчыў-бы ўспомненым выснавам, але Палікарповіч тлумачыць, што балота Печанеж у нэолітычную пару было возерам, а з часам замянілася на балота. Апошняя знаходка Палікарповіча (каля балота Печанеж) мае вялікую вагу. Як вядома, у архэолёгіі пануе адносная хронолёгія. Няма магчымасьці ўстанавіць абсалютныя даты трываньня нэоліту ў Беларусі. Знаходкі каля Печанежа паводле Палікарповіча могуць спрычыніцца да ўстанаўленьня абсалютнае хронолёгіі, а гэта шляхам дасьледваньня часу паўстаньня тарфяністага балота на месцы возера на аснове арганічных астачаў у тарфянішчах (глядзі К. Палікарповіч—Нэолітычная стаянка каля балота Печанеж на Калініншчыне, Гіст.-арх. зборнік І.Б.К. № 1, Менск 1927 г., бач. 235—240). Тады магчыма было-б азначыць час, калі панаваў нэолітычны пэрыяд у культуры насельнікаў Беларусі. Дагэтуль нэолітычную пару ў Беларусі прыблізна азначаюць не пазьней, як на 1000 гадоў да Нар. Хр. (Аб гэтым глядзі Л.Нідэрле. Человечество въ дойсторіческіе времена, переводъ Волкова, Спб. 1898 г., бач. 174, А, Спицинъ. Обозреніе невкоторыхь губерній и областей Россіі въ археологическом отношеніі ў розных месцах. Карскі, Белоруссы кн. 1. бач. 30 — 32, які паўтарае прыпушчэньне першых двух). Ёсьць гэта аднак пакуль што толькі гіпотэза.

[26] Аб шалашы, як жыльлі чалавека ў пару нэоліту, глядзі працу А. Ляўданскага. Нэопітычныя стаянкі ў Смаленскай губ. (Гіст.-архэолёг. Зборнік І.Б.К. № 1, 1927, Менск). Выснавы свае аўтар апірае на аснове знаходак стаянкі ў в. Ніжнія-Нямыкары ў Смаленшчыне. З гэтага гледзішча-знаходкі ў Ніжніх-Нямыкарах надта вартасныя.

[27] Уваровъ о. с. бач. 39 — 41, Сементковскій, о. с. бач. 80,, Лерхъ, о. с. бач. 168 і наст. Татуръ, о. с. бач. 58.

[28] Сементковскій о.с. бач. 80, Уваровъ, о. с. бач. 39. Гэтай-жа думкі трымаецца і В. Данилевичъ. Очеркъ історіі Полоцкой земли до конца XIV столетія, Кіев, 1896 г., бач. 40—41.

[29] Сeмeнтковскiй о. с. б. 81 — 82. Думку гэтую можа пацьвердзіць іншая епасьцярога, паіменна, што напр. у Полаччыне знойдзены месцы з мноствам няскончаных каменных прыладаў, што, пвводле некаторых дасьледчыкаў, дае асновы дапушчаць выраб гэтых прыладаў у мэтах гандлю (Глядзі Уваровъ, о. с. бач. 41, Лерхъ, о. с. бач. 168 i наст., Татуръ. о. с. бач. 58). Думку гэту паўтарае i В. Данілевіч, о. с. бач. 41.

[30] Знаходкі, зь якіх можна было-б рабіць выснавы аб хаўтуровых звычаях нэолітычнага чалавека трапляюцца вельмі рэдка. Заслугоўвае на ўвагу знаходка ў в. Зыкаве, б. Менскага пав. Тут знайшлі паіменна магілку, складзеную з каменных пліт у форме невялікае скрынкі, а пры нябошчыку аказаліся крамнёвы клін і чатыры гліняных начыньні. Каменныя могілкі знойдзены i ў іншых мясцовасьцях (глядзі В. Данілевіч о. с. б. 41—42).

[31] М. Шчакаціхін. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва. Т. I. Выд. Інст. Белар. Культуры. Менск, 1928 г.), глядзі так-жа часапіс „Неман" 1932 г., № 3, Вільня. На аснове падобнасьці орнамэнтыкі нэолітычнае пары у Беларусі з орнамэнтыкай Скандынавіі і Фінляндыі праф. Шчакаціхін робіць вывад, што ўжо ў гэтую пару існавалі сувязі між Скандынавіяй i Беларусьсю.

[32] Карскі, о. с. б. 35. Знаходкі чужых грошаў гісторыкі тлумачаць гандлёвымі зносінамі з адпаведнымі краямі. Адменнай думкі трымаецца, між іншым, ведамы дасьледчык беларускае Севершчыны Д.Самаквасаў. Ён, aпiраючыся на сьвядоцтвах Юлія Цэзара i Тацыта, пярэчьіць магчымасьці гандлю з Рымам у разгляданую пару. Скарбы рымскіх грошаў, што знаходзяць у славянскіх землях, а ў тым ліку і Беларусі, тлумачыць тым, што Славяне. выйшаўшы із сваёй дунайскай прарадзімы, прынясьлі з сабой у новыя сялібы нажытыя ў гандлі з Рымам грошы (Д.Самоквасовъ. Северянская земля и Северяне по городищамъ и могиламъ. Москва, 1906 г.. бач. 88—91). Думка гэта ёсьць, аднак, мала праўдападобнай. Славяне маглі прынясьці ў новыя сялібы рымскія скарбы, што сваедчыла-б, што яны зналі грошы i іx цанілі. Але чым вытлумачыць тады знаходкі іншых, апрача рымскіх, грошы, як ня гандлям з адпаведнымі краямі? Прарадзіма-ж Славянаў была адна. Ды і Самаквасаў, замыкаючы час высяленьня Славянаў з дунайскай прарадзімы між панаваньнем рымскіх імпэратараў Траяна і Сэптымія Сэвэра нічога не гаворыць, як выясьніць знаходкі ў славянскіх землях рымскіх грошаў ад Сэптымія Сэвэра да ўпадку Рымскае імпэрыі (V ст. па Н. X.). Тут адзіна магчымым тлумачэньнем будзе дапушчэньне існаваньня гандлёвых зносінаў, усё роўна безпасярэдных ці пасярэдных.

[33] Гл. Шафарикъ. Славянскія древности, переводъ Бодянскаго, 1 т; кн. II, бач. 10—24. L. Niderle. Staroveki, 6. 112, Карскі, о. с. б. 37—38.

[34] Браун. Разысканія въ облости готославянскихъ отношеній. Спб. 1899 г., бач. 82—84.

[35] Карскі, о. с. бач. 39—40.

[36] А. Лаппо-Данілевскій. Скіфскія древности. Заметки Отд. русск. и слав. арх. И.Р.Д. Общ. т. IV. бач. 354, Карскі, о. с. бач. 37.

[37] Гэтак Сапуноў, спыняючыся над гэтымі апавяданьнямі, цалком правільна гатоў бачыць i ў Беларусі “край Кіммэрыянаў, апісываны чорнымі хварбамі ў Адысэі Гомэра і шчасьлівы “край Гіпэрборэйцаў", што жылі ў поўным дастатку колькі ім хацелася, a калі жыцьцё надаядала, кідаліся з высоніх скалістых гораў і ўміралі (Сапуновъ. Река Западная Двина, бач. 1—40).

[38] Глядзі Tomaschek. Kritik der altesten Nachrichten uber den Skythischen Norden, Sitzungsberichte d. K. Аkademie d. W. Phil.-Hist. К. В. 117, 3—5, Бpayн, о. с. бач. 84.

[39] Голубовскій. Исторія Смоленской землі, б. 22—25. В. Данилевичъ, Очеркъ исторіи Полоцкой земли, б. 40—42, цалком падтрымлівае аргумэнтацыю Галубоўскага.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
[Здоровье / Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Лууле Виилма (1950–2002) – известная эстонская целительница и парапсихолог. Общаясь с пациентами, она поняла, что любая болезнь – результат обид и стрессов, которые мы порой копим в себе годами.
0
"Зарубежный детектив 2026-30". Компиляция. Книги 1-12
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Ночь, когда он исчез
Ночь, когда он исчез
[Детективы / Триллер]
Новинка от автора супербестселлера №1 The New York Times! Долгожданный роман Лоры Дейв – автора феномена «Последнее, что он сказал мне», покорившего мир и экранизированного Apple TV+! Иногда,
0
Чайная под солнцем Тосканы
Чайная под солнцем Тосканы
[О любви / Современные любовные романы]
В свои тридцать четыре Тилли привыкла жить осторожно: черно-белые фотографии, крепкий кофе и никаких лишних надежд. Но после пожара, уничтожившего ее галерею, и предательства любимого человека
0
Я не мертва
Я не мертва
[Полицейский детектив / Детективы / Триллер]
Три года детектив Джуди Фонтейн была изолирована от внешнего мира. Заключенная в подземной камере, она общалась только со своим садистом-похитителем, и чтение его мыслей по выражению лица стало
0
Рождество с подвохом
Рождество с подвохом
[Классический детектив / Детективы]
Идеальное уютное чтение для поклонников «Убийств и кексиков» Питера Боланда, «Опасной игры бабули» Кристен Перрин и «Рецепта убийства для настоящей лентяйки» М. С. Битон. Детективы Вероники Хэли
0
Гнездо кабана: Истории из заповедника
Гнездо кабана: Истории из заповедника
[Современная проза / Биология]
Книга «Гнездо кабана: Истории из заповедника» написана человеком, для которого кабаны – не просто объект исследования. По мнению автора, кабан – зверь выдающийся и достоин особого внимания. Надежда
0
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
[Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Если вы мечтали обучаться магии у настоящего Мастера, узнать все тайны сильнейших заклинаний, то у вас в руках – исполнение вашей мечты. В книге собраны уникальные техники, которые сделают из вас
0
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
[Публицистика / Военная документалистика / Документалистика]
Психиатрическая больница Пенхёрст — кровавое пятно в истории Соединённых Штатов. С 1908 по 1987 год там проводились бесчеловечные опыты над больными, в том числе над детьми. Им делали лоботомию,
0
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
[Публицистика / Документалистика / Обществознание]
Книга рассказывает о жизни американской глубинки так называемого Deep South — Глубокого Юга или Диксиленда. Автор книги, после многолетних путешествий по Югу США, повествует о жизни хиллбилли (горцах
0
Лейтенант. Том 3
Лейтенант. Том 3
[Альтернативная история / Исторические приключения / Попаданцы / Самиздат]
Весна 1905-го. Артур выстоял, блокада прорвана, море — своё. Но война не кончена: через полсвета идёт Вторая эскадра, и в книгах, которые помнит капитан 2 ранга Андрей Маринин, её дорога кончается
0
Стример из иного мира. Том 2
Стример из иного мира. Том 2
[Книги про волшебников / РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Самиздат]
Пусть и не по своей воле, но я попал в иной мир. Здесь я, по сути, продолжаю заниматься тем же, что и раньше, — стримить для зрителей. Вот только теперь за мной следят так называемые Небожители, а
1

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
30
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
6
Комдив
Комдив
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Комдив Алексей Турчин отправляется в Соединенные Штаты Америки для изучения военно-промышленного комплекса и перспективных образцов вооружения. Удастся ли ему подтолкнуть развитие Рабоче-Крестьянской
5
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
[Попаданцы / Городское фэнтези / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Попытка создания пародии на попаданцев в комикс. Не фанфик, все герои и сюжет комикса, известные герою книги, выдуманы и не являются калькой с какого-то существующего произведения. Ну а главный
5
Мир без вуали
Мир без вуали
[Любовная фантастика / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
4
Майор: Сорокапятка 3
Майор: Сорокапятка 3
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Бобруйск. Минск. Брест. Висла. Одер. Красная армия наконец идёт туда, куда должна была идти с самого начала войны, — на запад. Так быстро, что карты не успевают за передовыми частями. А
4
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
5

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
13
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
12
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
3
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
8
Регистрация
Регистрация
[Современная проза]
Может быть, если подождать, оно само рассосется. Надо только не думать про него: вот как оно туманом или тенью болтается где-то рядом, так пусть там и болтается. Имени ему не давать, не вызывать его.
15
Драконий брак, где всё не так
Драконий брак, где всё не так
[Любовная фантастика / Попаданцы]
Я оказалась в другом мире, у моего питомца тяжёлая психотравма, а всё из-за того, что один бестолковый дракон за сыном недосмотрел. И хоть бы извинился за своего драконёнка! Так нет, рычит,
2

Прямо сейчас читают

На распутье семи дорог
На распутье семи дорог
[Космическая фантастика]
Пелена темных туч закрыла будущее Земли, России и главного героя. Всему виной космические цивилизации, пришедшие на Землю со своими планами. Его путь пролег через учебку ЧВК и поля боя на окраинах
0
Некроманты пьют кофе со сливками
Некроманты пьют кофе со сливками
[Юмористическое фэнтези]
Хорошо быть некромантом! Ровно до того момента, как у тебя появляется назойливый поклонник с группой поддержки. А другой парень сбегает со свидания, стоит услышать о твоем призвании. Третий... Ну
0
Озверение
Озверение
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы]
Кажется, чем ближе столица, тем сложнее в неё попасть. Но зато скоро станет понятно, что именно не поделили Настоятель и глава Бурого Приората и почему им так нужны одарённые первушники. Первая мера
0
Где умирают хорошие девочки
Где умирают хорошие девочки
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Зеркала и паутина
Зеркала и паутина
[Современная проза]
Андрей Аствацатуров – петербургский прозаик, филолог, эссеист, профессор СПбГУ. Автор романов «Люди в голом», «Скунскамера», «Осень в карманах», «Не кормите и не трогайте пеликанов» и книги эссе
0
Я есть Закон! Том 2
Я есть Закон! Том 2
[Попаданцы / Самиздат]
Раньше он выносил приговоры целым планетам, но волей судьбы оказался в теле заурядного юриста на Земле. Теперь его практика состоит из соседских разборок из-за кота, боёв за алименты и тяжб за
0
Попаданка в 1812: Любить и не сдаваться
Попаданка в 1812: Любить и не сдаваться
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Я попала в прошлое, в 1812 год. Самый разгар войны с Наполеоном. Моё имение разорено солдатами французской армии. Мои люди убиты. Однако война подарила мне дочь и встречу с мужчиной, которого я могла
4
Шанхай [litres]
Шанхай [litres]
[Проза / Историческая проза / Старинная литература: прочее]
Имя Риити Ёкомицу (1898–1947) не так хорошо известно отечественному читателю, как имена его знаменитых современников – Акутагава Рюноскэ, Дзюнъитиро Танидзаки, Ясунари Кавабата – а между тем в
0
Роковой обмен
Роковой обмен
[Любовная фантастика]
Он — ее враг. Тот, кто пытался убить ее. И кого она пыталась убить. Но только он сможет спасти ее от жестокого безумного отца. Но что ей ему предложить? Он равнодушен к красоте. Он жесток. Ему никто
1
Убийство в доме свиданий
Убийство в доме свиданий
[Исторический детектив / Триллер]
«Убитая проститутка была совсем нагой. Она лежала на спине в своей холодной доступности, и тело ее, уже успевшее пожелтеть, напоминало хорошо полированную кость мамонта. Из-под ее правой груди
0
Ванька 13
Ванька 13
[Попаданцы / Боевая фантастика / Альтернативная история / Самиздат]
Три войны, плен, каторга, пара революций, вообще непонятно что... Эй, а нормальная-то жизнь здесь будет? Нет? Не в то время попал? Понятно...
3
Слабейший из Сильнейших! Том 2
Слабейший из Сильнейших! Том 2
[Юмористическое фэнтези / Боевая фантастика / Самиздат]
Обман. Хитрость. Улыбка. Главное всё делать с широко открытыми глазами! Не повезло? Любая проблема лишь песчинка в пустыне! Отдельно каждая крупинка ничего из себя не представляет, но вместе —
0