MoreKnig.org

Выспы: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Сіўко Франц



Шрифт:

Адно з самых неадназначных патрабаванняў веры – уменне дараваць. Надта ж ужо, як, зрэшты, і ўменне папрасіць даравання, — няпростая рэч. Але ж і ўмець не дараваць – таксама навука, што немалых часам высілкаў каштуе. Не дараваць — не ў сэнсе помсціць, а ў сэнсе — давесці ненавязліва, што ты пра той учынак, наўмысна супраць цябе скіраваны, выдатна ведаеш. Адчужэнне, адцуранне часта – найлепшы сродак і кропкі над «і» належным чынам расставіць, і, галоўнае, магчымых новых непаразуменняў, што падчас працягу стасункаў непазбежна з’явяцца, унікнуць. Простая мудрасць, а як цяжка рэалізаваць яе ў засмечанай дробязямі і звадамі паўсядзённасці. Ды яшчэ ж і сумнеў, ці не будзе такі падыход праяваю элементарнай пыхі, не раз і не два пры нагодзе тузане.

Маючы за ўзор пабожнасць дзеда і бабы па лініі бацькі, я, згодна з традыцыяй, прыступіў да рэлігійнага навучання ў 6-гадовым узросце. Але касцёл знаходзіўся за сем вёрст ад дома, а законніцы трэба было плаціць за навучанне сякія-такія грошы, таму маці ўзялася вучыць мяне катэхізмам сама. Гэта было нялёгкая навука: па-першае, на незразумелай мове, па-польску, па-другое, без каліва валодання методыкай навучання з боку настаўніцы. Не дадавала надзеі на станоўчы зыход справы і атмасфера самой споведзі: немалады святар-паляк гаварыў занадта ціха і, падобна, недачуваў. У выніку іспыт на веданне асноўных рэлігійных пастулатаў я з трэскам праваліў. Давялося пачынаць усё спачатку. І хоць гэтым разам усё абышлося добра, страх разгубіцца, сказаць штосьці недарэчы так моцна засеў ува мне, што пераследуе па сённяшні дзень.

Нішто не здольнае так негатыўна паўплываць на справу, як аслабленне яе практычнага складніка. Мая вера трывала па першай споведзі да 15-гадовага ўзросту. Дакладней – сяк-так ліпела пад наглядам маці, зводзячыся да ўдзелу ў святкаванні Калядаў і Вялікадня. Ні пра які ўдзел у містэрыях з нагоды гэтых і іншых урачыстасцяў, як зараз, у той час пад пільным вокам піянерыі ды камсамолу і размовы быць не магло. Апошні раз ахвота пайсці ў касцёл наведала мяне і маіх суседзяў-равеснікаў дзесьці пасля сканчэння восьмага класа. Быў пік лета, мы так захапіліся на шляху да святыні збіраннем суніц абапал дарогі, што і не заўважылі, як мінуў час пачатку Імшы. Да касцёла мы ў той дзень так і не дайшлі. А ці пахваліліся пра тое старэйшым – дакладна не памятаю. Хутчэй за ўсё – так: што Бога, што бацькоў, мы, атручаныя бацыламі атэізму, ужо баяцца пакрысе пераставалі.

Што для мяне вера сёння? Як ні дзіўна, але найперш, бадай, – дарадца ў арганізацыі побыту. Чыннік той абыякавай у маладосці і ўсё больш жаданай у сталасці размеранасці жыцця, якой чым далей, тым усё болей патрабуе слабая чалавечая натура. Па-другое, безумоўна, адмысловы інструмент, так бы мовіць, рэгламентацыі ўласных учынкаў. І, канечне ж, як і для многіх, — якая-ніякая, а надзея на працяг існавання душы па фізічным сконе ды спатканне з тымі, чыёй прысутнасці (напрыклад, бацькоў) было так замала ў жыцці тутэйшым, зямным. Спадзеў на спатканне з роўнымі, чые сапраўдныя абрысы ды ўчынкі не заслоніць ад пагляду покрыва чужое ўдаванае зычлівасці, не сказіць насуперак праўдзе крывое люстэрка собскае твае легкавернасці.

* * *

Найцяжэйшае з усяго, што можна сабе ўявіць, — супакойваць безнадзейна хворага. Асабліва таго, хто не сумняваецца, што насуперак і самаму жорсткаму выраку лекара павінен і будзе жыць, а ў словах наведніка адно шукае пацверджання гэткаму свайму перакананню. І вось ён у агоніі, і ты пры ім – увасабленне хлуслівасці ды бессаромнасці. А здараецца, што супакойванне, як даводзіў Уайльд, наадварот, становіцца абавязкам хворага ў дачыненні да наведнікаў. Ды нярэдка да тых якраз, каму і сам той хворы, і ягонае здароўе, мякка кажучы, мала абыходзяць. Своеасаблівы рытуал, гульня — да часу, да хвіліны ўсведамлення сур’ёзнасці пагрозы жыццю. Да той хвіліны, ад якой паводзіны хворага рэзка мяняюцца, і ён, замкнуўшыся ў сабе, адыходзяць у лепшы свет у абсалютнай самоце. Зрэшты, не факт, што гэта таксама не гульня. У дакаранкі: мне вось блага было, памёр я нават, а вы тым часам дзе ўсе, такія-разгэткія, былі?

Псіханеўралагічная клініка, аддзяленне памежных станаў. Чалавек гадоў сарака, адукаваны, інтэлігентны. «А я вось – адыходжу, здаецца...». Яшчэ памяць пры ім, яшчэ боязь страціць повязь з рэальным жыццём дарэшты не пакінула. У вачах – адчай, што вось-вось не такім, як быў дагэтуль, інакшым (а якім – хто дасць рады падказаць?) стане – і што тады? Пагляд, што гасне-цьмянее спакваля, у сабе занурваючыся, — мяжы іншасвету, дзе да скону неўзабаве атабарыцца, прыкмета. І тут чалавек яшчэ, і ўжо не тут. І што самае жахлівае – сам гэта ўсведамляе.

Няроўна-такі, сапраўды, Бог дзеле. Раматус – жорсткі, неадчэпны, неадступны, а яму – сорак пяць ад сілы. Ногі пухнуць, сэрца баліць, плечы бы ільдом скаваныя. Уначы колькі разоў падымаецца, гімнастыку цішком, каб не пабудзіць каго ў палаце, робіць. Кожная хвіліна, кожнае імгненне для яго – змаганне за сябе, за больш-менш прыстойнае існаванне. А побач выпівохі, у якіх праз цэлы дзень адна турбота – выслізнуць употайкі ў паўзе паміж працэдурамі ў прылеглы да бальніцы мікрараён ды як хутчэй атаварыцца запаветным зеллем.

* * *

У нарвежкі Лайлы Сціэн у «Дрэве на ўзлеску»: «...Чалавек, які перажыў самае страшнае, нічога больш не баіцца. Быццам ужо перажыў увесь наканаваны яму страх».

Але дзе яна, мера таго самага страшнага, і дзе тыя шалі, якімі можна было б яго ўзважыць? Учора – хвароба дзіцяці нас палохала, сёння – непазбежнасць страты невылечна хворай маці поўніць вусцішам, заўтра – усведамленне нямогласці ўласнай ці нават хуткага скону спалярушыць глузды... І так — бясконца, ад аднаго страху да другога. І колькі б ні было яго адпушчана, шторазу ён будзе новы. Можна памерці ад страху, даведаўшыся кепскую навіну, а можна – і ад знячэўнага гуку, напрыклад, уначы спрасоння – ад віскату пацука ці іншай якой пачвары. Страх – нармальная рэакцыя чалавека на штукарствы-вычварэнствы жыцця, якое, на жаль ці на шчасце, у хвілю страху, хай і найжудаснага, аніяк не ўціснеш.

Аўтарка апісвае амаль паталагічны страх жанчыны, якая згубіла падчас марскіх штормаў усіх сваякоў. Найвялікшым страхам стаўся для яе страх страты нанова (бо яна працягвае чакаць яго як жывога) страчанага ўжо сына. Сын быў адзіны, а калі б іх было, напрыклад, двое? Няўжо наканаванне згубіць другога, якому паводле звыклага ладу жыцця рана ці позна давялося б таксама плысці ў мора, не выклікала б у маці гэткага ж страху, як колісь – перспектыва згубіць першага?

Такі вось роздум пад уражаннем ад пранізлівай, зыбкай, як тое мора, якое прыносіць чалавеку гэтулькі няшчасцяў, споведзі жанчыны. Што не языком нават, здаецца, прамаўляе, а самім сэрцам.

У кожнага свае прыхільнасці. Вось у Чэхава, здараецца, запар што ні твор, то фірмовы знак у выглядзе плеха на цемі ў каторага з персанажаў. Любіць Антон Паўлавіч пацвеліцца з пляшывых, можа, таму, што самога шчасцейкам гэткім, плехам, Бог не адарыў. І ў дачыненні да жанчын, асабліва да старых, празмернаю пашанотай, дасціпнік, не грашыць. «До сих пор я не знал, что на свете так много старух, иначе я давно бы уже застрелился…» – піша сястры пасля наведання аднаго богаслужэння. «… бабы с пьесами размножаются не по дням, а по часам, … одно есть средство для борьбы с этим бедствием: зазвать всех баб в магазин … и магазин сжечь» – наракае ў іншым лісце. У практычным жа плане, аднак, далей за ўсё ў апавяданні «Драма» ідзе, калі затэрарызаванага назолаю драматургесай героя да здзяйснення акта помсты за адабраныя на слуханне бязглуздага рукапісу час і нервы – тым самым рукапісам па галаве – ненавязліва, але метадычна падводзіць.

Здаровыя стасункі – здаровы гумар, нават калі часам і празмерным нам здаецца. У Селіна ў згадцы пра размовы французаў аб падрабязнасцях жыцця англічанаў: «Асабліва іх цікавіла гародніна, ці праўда, што яны яе жаруць сырою... Ці праўда, што там у жанчын даўгія зубы? Зусім як у коней? А ногі? Праўдзівае смяхоцце? А цыцкі ў іх ёсць? Усё гэта прамаўлялася з намёкамі і тысячамі грымасаў». Як бы наш айчынны філістэр успрыняў штосьці падобнае ў дачыненні, напрыклад, — ах, даруй, Божа! — да братоў расіянаў?

Творчы занятак нярэдка – форма легалізацыі. Кепскага характару, псіхічнай хваробы, маладых амбіцый, старэчага вар’яцтва. Вось рукапіс чалавек прынёс для рэцэнзіі – старонак пад шэсцьдзесят прозы пра вайну. Паперадзе – аўтарская прадмова, у якой паміж развагамі аб важнасці тэмы і такому знайшлося месца: «Калі вы прачытаеце гэты рукапіс, вам, не сумняваюся, не аднойчы па смерці аўтара захочацца прыйсці на яго магілку ды пакласці кветкі».

У Ахматавай: «Паэт – гэта чалавек, якому нічога нельга даць і ў якога нічога нельга адабраць». Можна — і тое, і тое, і яшчэ як можна. Ад разумення вартасці паняццяў «штосьці» і «нішто» ў кожным канкрэтным выпадку ўсё залежыць.

Таленавтыя маладыя прыехалі са сталіцы ў правінцыю на спатканне з чытачамі. Што апранутыя безгустоўна – хай бы сабе: можа, грошай у людзей на штосьці прыстойнае не хапае, беднасць, як вядома, не загана. А вось чаму вочы такія абыякава-вадзяністыя і чаму словамі, быццам даярка-нядбаліца спрасоння сырадоем з каровінай цыцкі па сцяне хлява, гэтак пагардліва наўкола сябе цыркаюць, нізавошта не дасі рады здагадацца.

Дзве зоркі ўпобачкі, у адным нумары часопіса – Главацкі і Кундэра. Тэматычна – пра адно і тое, брутальныя гісторыі-асэнсаванні на крутым, так бы мовіць, віражы гісторыі. У першага – адметны гумар і грубае пісьмо на тле поўнае адсутнасці сентыментальнага складніка, у другога – грубая дыялектыка на тле сентыментальнасці. Адзін занадта, як на мой, сярэднестатыстычнага чытача густ, мужны, другі, наадварот, — недастаткова. Ні аднаго, ні другога перачытаць (прынамсі, гэтыя рэчы) жадання не ўзнікла.

Да тэмы сродкаў змагання з апанентамі ў мас-медыях. У Чапэка ў «Скандальнай аферы Ёзэфа Галоўшака» ў фінале — газетнае паведамленне пра галоўнага персанажа: «... павесіўся ўчора ва ўласным доме... голы, з перарэзанымі венамі і напалову жыўцом спалены на вогнішчы, якое сам расклаў пад сабою, выпіўшы папярэдне атруты». А і ў паўсядзённым жыцці такіх прыкладаў змагання хапае.

Сумна было падчас вечаровае прагулянкі, словы Шымборскай пра тое, што дарэмна дзень прайшоў, бо не здзівіўся анічому, усплылі ў памяці. Дома – вершы Я. Дашынай, і такое ў адным: «Ваша збруя цісне на габарыты майго свету». І побач – ад зусім маладзенькай, як сведчыць рэдакцыйная прадмова, У.Дырды: «Калі скласці два цені – не станецца аднаго цела». Ці не наўмысна Бог дзевак таленавітых, каб здзіўляць старэчаў, пасылае?

І ў самай сур’ёзнай справе — як гульняў шмат наўкола, так і гульцоў, адпаведна, відавочных ды закулісных, з каптуром. «Усё на свеце – гульня», — сцвярджаем раз-пораз, ды чамусьці пры гэтым да ўласнай ролі, нават самай эпізадычнай, нязначнай, у любой з тых гульняў надта ж сур’ёзна ставімся. А тым часам, як ні кінь вокам, з усіх гульняў – вось гэткая гульня ў словы пра гульню – адзіная, мабыць, і ёсць праўдзівая. Апроч хіба яшчэ сферы мастацтва ці літаратуры, дзе спакон вякоў наяўнасць гульні фантазіі можа пры прыхільным размяшчэнні зорак важным складнікам удалага канчатковага прадукту стацца. Што, зрэшты, таксама далёка не заўсёды тымі ж зоркамі гарантавана.

У 1806 годзе імператар аўстра-венгерскі Франц выдаў загад, паводле якога ўводзілася дзяржаўнае кіраванне творчасцю раманістаў. Згодна з ім забараняліся: сентыментальныя любоўныя раманы, раманы пра геніяў, раманы пра прывідаў, разбойнікаў і рыцараў і наогул раманы як жанр. Не пашанцавала і п’есам. Так, згодна з рэкамендацыямі нейкага Хэгеліна, цэнзара з 35-гадовым стажам, у пастаноўках, дзе закранаюцца праблемы сям’і, усе шлюбныя пытанні трэба было вырашаць толькі станоўча на падставе, што «ў інтарэсах дзяржавы садзейнічаць законным шлюбам і законнаму дзетанараджэнню». Скарыстаўшы гэткую рэкамендацыю, адзін з цэнзараў, напрыклад, калі спатыкнуўся ў п’есе аб эпізод, дзе закаханая пара ўваходзіла ў дом, «дапамог» няўмеламу аўтару: уставіў у твор натарыуса, што ўвайшоў у дом разам з ёю. Такім чынам публіка мела адысці са спектакля з упэўненасцю, што ў доме тым грэхападзення не адбудзецца, а наадварот, будзе заключаны шлюб. Яшчэ далей пайшла ў 18 стагоддзі шведская цэнзура, якая патрабавала да разгляду не толькі вершы, але і лінгвістычныя працы, вясельныя ды іншыя віншаванкі, прамовы і нават надмагільныя эпітафіі. Нічога новага…

* * *

Айчынны сюжэт пра 93-гадовага Якуба Конана, удзельніка падзеяў на Монтэ-Касіна пачас Другой сусветнай, на канале «Лад» – хоць нешта ўрэшце людскае на тэлеэкране, не згвалчанае ўсюдыіснаю ідэалогіяй. Адзіны дысананс – мова вядоўцы на тле беларускай гаворкі персанажа. І не этычна, калі ўжо на тое пайшло, і канцэптуальна не вытрымана: гісторыя занадта паказальная для нас, каб дазваляць ёй (калі адказна, па-дзяржаўнаму да справы, вядома, падыходзіць) выпадаць з кантэксту агульнабеларускага шляху. Чымсьці нагадала выступ аднаго маладога навукоўца ва ўніверсітэце падчас семінару: касціў сталіншчыну за «чысткі» датычна нацыянальных кадраў, а моваю карыстаўся пры гэтым тою, на карысць якой – сведама ці ненаўмысна — усё гэнае сталінска-берыеўска-яжоўскае паскудства ў рэшце рэшт і чынілася.

Дзве рэчы найбольш распаўсюджаныя сярод нашага чынавенства. Першая – неадольная прага ўласцівыя свайму асяродку правілы гульні на іншыя сферы, у тым ліку і на тыя, дзе яны няшмат разумеюць (напрыклад, на творчую), пераносіць. Другая – сверб ацэньваць (і асуджаць, адпаведна) чалавека па тым, як і што ён думае. Ведаюць: ад думкі, калі яна нават да часу і пад коўдраю хаваецца, да ўчынка – праз слова — адзін крок. І вось гэты крок і трэба нейкім чынам прадугледзець, прадухіліць. З тых, што гэта дасканала засвоілі, ва ўсе часы найлепшыя ў сэнсе выніковасці палявання на іншадумства служкі ад ідэалогіі атрымліваюцца. А калі яшчэ і медыйнае забеспячэнне на належным ўзроўні, дык і ўсе карты ім ў рукі.

Прадпрымальніца, не дурная нібыта дама, даведаўшыся, колькі газетчыкам у дзяржаўных выданнях плацяць, дзівіцца, чаму пры гэткіх заробках старонкі тых газетаў «нейкія пустыя». Быццам не ведае: адсутнасць нечага часам не меншы кошт мае, як і яго наяўнасць.

Дабрабыт заўжды чымсьці аплачаны: працаю, здароўем, часам. Часта – сумленнем, і добра яшчэ – калі толькі ўласным. Што ва ўмовах татальнае асцярогі, як у нас, згубіць і тое малое, што маеш, – звыклая рэч, можна сказаць, хрэстаматыйная.

Якая б ні была паганая справа, выканаць ролю ката ў ёй заўжды знойдзецца ахвотнік. Найчасцей з чынавенства, якое наогул часта з гэтага хлеб есць ды лічыць такія паводзіны амаль што неад’емным складнікам прафесійнага абавязку Але асабліва гідка, калі да такой ролі сякеры ў руках лёсу творца апускаецца. Апускаецца свядома, узважыўшы ўсе «за» і «супраць», галоўныя з якіх – выгода і сумленне – так прыхаматліва ў галаве ў чалавека спляліся, што і рады не дасць адрозніць адно ад другога. І адначасна як шмат наўкола з’явіцца тых, што гатовыя будуць паставіцца да гэткае ягонае (а значыць і да свае — пры нагодзе) ролі доўбні як да належнага, ледзь не Богам дадзенага.

Некаторыя літаратары-мысляры (напрыклад, француз Бернанос) схільныя бачыць вытокі ўсясветных і лакальных крызісаў не ў сацыяльных ці палітычных варунках, а найперш у праблеме індывідуальнай свядомасці. Гэта калі не нейкая там тэорыя садзейнічае з’яўленню чалавека адпаведнага кшталту мыслення, а наадварот, яна, тэорыя, абавязаная гэтаму самаму чалавеку і фактам свайго з’яўлення, і шырокім распаўсюдам сярод масаў. А што ў нас? Ціск напярэдадні выбараў – ці не гатовыя мы былі да яго, ці не прымалі яго ўнутрана a priori як належнае, пакідаючы на ўсялякі выпадак глыбока ў душы каліва надзеі на замірэнне з уласным сумленнем? «Я на працы, што вы хочаце?» – ці не найчасцей гучала ў тыя дні з нашых вуснаў у адказ на справядлівыя папрокі ў канфармізме, калі заходзіла размова пра таптанне нашае (а разам і тых, хто побач з намі) чалавечае і грамадзянскае годнасці. Так казаў выкладчык вучэльні і ішоў у аўдыторыю змушаць студэнтаў да заўчаснага галасавання, хоць гэта і не адпавядала яго ўнутранаму перакананню і ўжо аніяк не датычыла прафесійных абавязкаў. Так казала, панаракаўшы ў кулуарах на адсутнасць свабоды, якую яна каторы год марна спадзяецца атрымаць ад народа на сподачку, армада газетчыкаў з дзяржаўных СМІ і выдавала на спажыву патэнцыйнаму выбаршчыку блокі бравурных рэпартажаў на тэму татальнага «росквіту». Так разважала частка літаратараў-рэнегатаў, што з боязі страціць уежны кавалак перакінулася з больш-менш дэмакратычнага творчага саюза ў праўладную пісьменніцкую суполку і тут жа выступіла са зваротам да чытача аддаць дзевятнаццатага свой голас за Лукашэнку. Ці дзіва, што ў такой атмасферы, на тле такага згодніцтва эліты духу найкамфортней пачуваліся ў тых самых вучэбнай, чытацкай ды іншых аўдыторыях валанцёры ад улады? Улада цынічна прапанавала нам свае правілы гульні – мы цынічна прынялі іх да ведама, паставіўшы тым самым паміж сабою і ўладай знак роўнасці. І нашая індывідуальная свядомасць пры гэтым не менш цынічна маўчала. Якою тэорыяй і якімі варункамі ўсё тое апраўдаем? Канечне, ва ўмовах жорсткага таталітарызму, калі ўсё, што ні дзеецца, — заўсёды ў адных руках, знайсці апраўданне няцяжка, ды ўсё ж…

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Запрет для майора Орлова
Запрет для майора Орлова
[Детективы / Триллер / Современные любовные романы / Проза]
Дмитрий Орлов привык жить по своим правилам. В тридцать два года он уже майор, начальник отдела Управления собственной безопасности. Его уважают за принципиальность, спокойствие и умение находить
0
Пекарня для проклятого герцога
Пекарня для проклятого герцога
[Любовные романы / Исторические любовные романы / Проза / Историческая проза]
Мне досталась пекарня с упрямой старинной печью, рыжим домовым и долгом в сто двадцать серебряных крон. До срока платежа — меньше трёх недель, а влиятельный торговец уже мечтает заполучить моё
0
Брачный договор для северного лорда
Брачный договор для северного лорда
[Любовные романы / Историческая проза / Приключения]
Чтобы не потерять фамильную стекольную мастерскую «Северная грань» из-за казённого сбора и запрета на добычу белого кварца для незамужних мастериц, мне пришлось пойти на невозможный шаг — подписать
0
Развод поневоле с императором драконов
Развод поневоле с императором драконов
[Любовное фэнтези / Современная проза / Роман / Фэнтези]
– Я развожусь с тобой, Адель. Только не надо устраивать истерики, терпеть их не могу, – процедил муж.– Но… Джейкоб, почему? – прошептала я.– Ты не можешь забеременеть, а для императора иметь
0
Гремячая башня
Гремячая башня
[Детские приключения / Детские остросюжетные]
«Когда оживают Тени» – мистический детектив для детей и их родителей, где чувства и переживания принимают облик таинственных существ. Здесь загадки соседствуют с юмором, а каждое новое дело знакомит
0
Неверный. Свадьба моего мужа
Неверный. Свадьба моего мужа
[Секс и семейная психология / Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза]
– Мне нужно, чтобы ты сделала тест на беременность. – Муж протягивает мне упаковку. – Зачем? Я недавно делала… – Сделай ещё раз! Я собираюсь жениться на другой женщине. Если ты не беременна, то
0
Престолы и господства
Престолы и господства
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Собрание в Колоссах Павел никогда не видел: его основал Епафрас, и от него Павел узнал, что там учат почитать посланников и жить по азбуке мира. В ответ Павел поёт песнь о Первенце, Которым
0
Встреча в облаках
Встреча в облаках
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Из Коринфа Павел с Силуаном и Тимофеем пишет молодому собранию в Фессалонике, откуда ему пришлось уйти ночью. Тимофей вернулся с доброй вестью: они стоят. Павел вспоминает, как жил у них, работая
0
Удерживающий
Удерживающий
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Несколько месяцев спустя Павел снова пишет в Фессалонику: там говорят, будто день Господень уже настал, и, может быть, ходит письмо, будто бы от него. Прежде должен открыться человек беззакония,
0
Добрый подвиг. I
Добрый подвиг. I
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел, снова свободный, оставил Тимофея в Ефесе, а сам ушёл в Македонию. Теперь он пишет ему, как держать собрание: кого ставить надзирающими и служителями, как быть со вдовами, с богатыми, с теми,
0
Добрый подвиг. II
Добрый подвиг. II
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел снова в узах, в Риме, и знает, что конец близко. Из прежних спутников при нём остался один Лука; Димас ушёл, а на первой защите не пришёл никто. Он зовёт Тимофея прийти до зимы и захватить
0
Критское поручение
Критское поручение
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Тита Павел оставил на Крите — довершить недоконченное и поставить старейшин по городам. Критяне, по слову их же провидца, всегда лжецы, а тем, кто учит за корысть, надо заграждать уста. Чистым всё
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
[Исторические приключения / Биология / Документалистика / Научпоп]
В XIX веке мир казался людям уютным, предсказуемым и вполне понятным местом. Но все изменилось, когда в Массачусетсе 12-летний мальчик случайно наткнулся на цепочку окаменелых следов размером с
0
Сквозь его безумие
Сквозь его безумие
[Любовная фантастика]
Мир кажется холодным и пустым, пока он не появился, как буря среди моих тихих дней. Его присутствие опасно, а его взгляд — как притяжение к пропасти. Я знаю, что могу потерять себя, но в его тьме я
0
Двадцать два несчастья. Том 13
Двадцать два несчастья. Том 13
[Самиздат / Попаданцы]
Итак, новогодняя богемная рапсодия в моркинском санатории близится к концу. Работа налажена, приятели устроены, враги посрамлены и наказаны. Теперь Сергея снова ждет Москва, а вот там еще куча
2
Безмолвие не для него
Безмолвие не для него
[Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
Конец XXI века. На территории бывшего СССР возникает сверхмощная Евразийская. Конфедерация, научным флагманом которой становится корпорация «Перерождение». В её лабораториях создают кибер-клонов
0
Князь Серебряный
Князь Серебряный
[Русская классическая проза]
Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) остался бы в истории русской поэзии и литературы благодаря одному только лирическому шедевру «Средь шумного бала…». А ведь им создано могучее
0
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
[Детективная фантастика / Самиздат]
Ладжи нашел себе место по душе. Теперь он помогает простым людям и защищает их от преступников, а вторых от своего напарника Рока. Как бы ни было сложно молодому офицеру это признать, но мир нельзя
0
Притчи
Притчи
[Религиозная литература: прочее]
Любовь к жизни, доверие к себе, доброе и активное отношение к окружающим — вот основные уроки притч, сообщенные Крайоном проповеднику и писателю Ли Кэрроллу. Истории Крайона, как и комментарии к ним,
0
Колёса Жадности
Колёса Жадности
[Космическая фантастика / Самиздат]
Это история о Жадности, в хорошем и плохом смыслах слова... ну и слегка о колёсах*. Одна из авантюр, в которую вляпался межзвёздный дальнобойщик, оверлункс Твин Чернокотов, связавшись с ОЖиРом -
0
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
[Современная проза]
Томас Гунциг, бельгийский писатель, лауреат многих литературных премий, рассказывает о нелегкой жизни матери-одиночки, которая героически сражается с превратностями судьбы. Пытаясь выбраться из
0
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
[Любовная фантастика / Самиздат]
Говорят, если на выпускной экзамен девушке достался парень в напарники – то им суждено стать парой, а если же девушка – то крепче дружеских уз больше ни с кем не будет. Но мне жребий выбрал самого
5
За волю вольную!
За волю вольную!
[Образовательная литература / Детская проза / История]
⠀⠀ Рассказы о Степане Разине. Для младшего школьного возраста. ⠀⠀
0
Истинный орден дракона
Истинный орден дракона
[Классическое фэнтези]
Не успела остыть кровь погибших в недавней битве, как над миром нависла новая беда. Конклав злодеев, назвавший себя Истинным орденом дракона, готов на всё, чтобы вернуть к жизни огнедышащих чудовищ.
0