MoreKnig.org

Выспы: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Сіўко Франц



Шрифт:

— Интересно всё же: устоит ваша организация или нет? Как сами думаете?

Як на такое адказаць? Даводзіць неабазнанаму ў творчых справах, што асадку з рук толькі Бог можа ў чалавека вырваць?

Sapienti pauca (мудраму дастаткова намёку) — сцвярджалі старажытныя, быццам норавы нашага літаратурнага асяродку падглядзеўшы. Так шмат сярод нас, аказваецца, мудрых ды праніклівых, што іншым этнасам, напэўна, і на некалькі пакаленняў такой армады мудрацоў хапіла б. Асабліва яскрава выявілася тая мудрасць на пачатку ўсіх звязаных з пісьменніцкай арганізацыяй перыпетыяў. Вось яшчэ персонамі non grata не аб’яўленыя,– а ўжо нібыта пачуваемся імі, веніка, пад якім перасядзець-перачакаць навалу можна было б, бы тая мыш, шукаем. З пяціста з гакам асобаў пісьменніцкай сябрыны, у якую, дарэчы, ніхто нікога сілаю не цягнуў, на лёсавызначальным перадапошнім з’ездзе – дзве з паловаю сотні. Зразумела: дзень працоўны, ды непагадзь, ды мала што яшчэ... Перасцярога, вядома ж: а раптам угледзіць хто на той сходцы, і даводзь тады, што не вярб… апазіцыянер. Аціхнуць жарсці, тады і мы пасмялеем, пагамонім-паразважаем — можа, і прылюдна нават – пра... подзвіг Каліноўскага. «Ёсць такая шчэлка паміж сумленнем і подласцю. У гэтую шчэлку неабходна ўціснуцца», — пісаў у адным з апавяданняў С. Даўлатаў.

Найбольшаю праблемай па скасаванні ўладамі дамовы з нашым аддзяленнем аб арэндзе памяшкання і брыдкім, аўральным да непрыстойнасці, быццам у дзяржавы на той час і клопатаў іншых не было, як з намі змагацца, акце высялення 12 студзеня 2007 года з пакоя ў так званым доме прэсы па вуліцы Гогаля, 17 стала для нас здабыццё юрыдычнага адраса. Куды ні паткніся з заяваю аб арэндзе – усюды адмова. Пра дзяржаўныя ўстановы і казаць няма чаго, ледзь распачнеш размову, адразу махаюць рукамі: што вы! разумеем, канечне, ваша становішча і спачуваем вам, але ж не можам, прабачце… Урэшце знайшоўся-такі ахвотнік прытуліць бяздомных – адважная Валянціна Кудлацкая, кіраўнічка няўрадавай жаночай арганізацыі з Верхнядзвінска. Узгаднілі з ёю дэталі арэнды, падалі ў райвыканкам адпаведную супольную заяву. А прыкладна праз месяц атрымалі за подпісам старшыні адказ з адмоваю, у якой пасля традыцыйнага «отказать с учётом того, что…»  і такому цьмяна-няўцямнаму аргументу, як «с учетом ряда других обстоятельств…», знайшлося месца. Прыкладна гэткі ж лёс чакаў і нашу сумесную заяву з Адай Райчонак з Германавічаў на адрас Шаркаўшчынскага райвыканкама аб арэндзе пакоя ў доме-сядзібе Сікоры ў вёсцы Малыя Алашкі. Такая вось таемная моц «ряда других обстоятельств» ды прыкрапомных з савецкіх часоў варункаў тэлефонна-папернага права.

Быў цёплы вераснёўскі дзень, калі мне патэлефанавалі з раённага аддзела міліцыі: «Дзень добры, на вас прыйшла скарга ў органы, трэба тэрмінова сустрэцца. Дзе б вы хацелі?» — «Што за скарга? Здаецца, ні з кім не пабіўся, нікога не абразіў», — падумаў і прызначыў сустрэчу на наступны дзень у сябе дома.  «Магу запісваць нашу размову на дыктафон?» – спытаў, пазнаёміўшыся назаўтра збольшага са зместам пісьмовых абвінавачанняў на мой і Яўгеніі Мальчэўскай адрас кіраўнічкі новастворанай абласной суполкі Саюза пісьменнікаў Беларусі  Т. Красновай-Гусачэнкі. – «Калі ласка», — быў адказ.

Размова, як і дзве наступныя, дарэчы, ужо з прадстаўнікамі больш высокіх праваахоўных інстанцый, праходзіла ў дзелавой і даволі-такі паважлівай, наколькі гэта магчыма было з увагі на выкладзеную ў допісе заяўніцы дурноту, атмасферы. Утрымліваў той ці не 6-старонкавы, нібыта адобраны і блаславёны іншымі сябрамі новастворанай суполкі істэрычны лямант шмат чаго: ад скаргі на тое, што хтосьці ўначы выклікаў на кватэру аўтаркі нарад міліцыі на падставе, што там, маўляў, адбываецца п’яная оргія, да сцвярджэння, быццам я маю дачыненне да дасланага ёй кімсьці ад імя арганізацыі «Русское  национальное единство» ліста з падзякаю за ўдзел у разгроме беларускіх пісьменнікаў-нацыяналістаў. У якасці неабвержнасці факта маёй датычнасці да ліста «РНЕ» прыкладалася спасылка на выснову нейкага таямнічага спецыяліста-графолага. Інкрымінаваўся мне таксама адмоўны водгук на творчасць заяўніцы ў «ЛіМ»е ад 28 ліпеня 2006 г., на той падставе, што нібыта водгук той – вынік змовы паміж мною і тадышнім рэдактарам выдання Анатолем Казловым, бо я, маўляў, – яго «сокурсник и давнишний друг…». (З Казловым мы сустракаліся ўсяго  пару разоў за ўсё жыццё і ўжо ніяк не маглі быць сакурснікамі, бо розніца між намі ва ўзросце складае каля 10 гадоў, ды і вучыліся мы ў розных універсітэтах). Заканчвалася гэтая частка опусу нядвухсэнсоўным патрабаваннем «принять меры к Анатолию Козлову». Даводзілася таксама аб тым, што я, маўляў, пацярпеў «жизненное и творческое фиаско», а яшчэ тое, што, аказваецца, – «в молодости был склонен к суициду». А наогул допіс падаўся мне дастатковаю падставай для напісання сустрэчнай заявы — аб паклёпе ды захадах па абароне гонару і годнасці. Што я і зрабіў, даслаўшы адпаведны ліст ва ўпраўленне ўнутраных справаў аблвыканкама.

Прыкладна праз тыдзень мне зноў патэлефанавалі, гэтым разам з абласнога ўпраўлення ўнутраных справаў. «Вы наконт ліста, дзе сцвярджаецца мая схільнасць да суіцыду?» — спытаў я, даўшы згоду спаткацца. – «Якога суіцыду? – адказалі на тым канцы провада. – Ніякі суіцыд у заяве не згадваецца». – «Але ж дакладна згадваўся, я маю доказ гэтага  ў запісе на дыктафоне». – «О, гэта памылка. Ліст, з якім вас знаёмілі мінулы раз, — чарнавік, аўтарка памылкова даслала яго нам».

Чым скончылася ўся тая мітрэнга? Чым і павінна была — нічым, калі не лічыць афіцыйнага ліста на мой адрас з раённага аддзела ўнутраных справаў аб тым, што з заяўніцай «была проведена беседа профилактического характера о недопустимости с ее стороны в дальнейшем изложения в заявлениях непроверенных и недостоверных фактов, порочащих честь и человеческое достоинство, о чем она предупреждена». Зрэшты, не ўпэўнены, што нешта падобнае разбіранты не адрасавалі, з увагі на неймаверную прабіўную сілу ініцыятаркі перапіскі і яе ўладных апекуноў, і ёй – датычна маёй асобы. А што яшчэ заставалася ім рабіць?

16 чэрвеня 2009 г.

Паседжанне Віцебскага абласнога суда паводле справы аб лістах ад імя «Российского национального единства», на якое я выкліканы ў якасці сведкі. Сярод енку пра ўшчэмленую годнасць некаторых з тых, хто ў свой час атрымаў такія лісты з падзякаю за ўнёсак у «разгром очага местных националистов – белорусских писателей» (такіх лістоў выявілася ў горадзе каля паўтара дзясятка), так і карцела спытаць, ці так ужо перабольшыў падсудны «заслугі» адрасатаў. А разам і запытацца, ці не маюць пакрыўджаныя намеру пералічыць на рублі, як гэта робяць яны ў дачыненні да аўтара лістоў, шкоду маральнаму клімату ў горадзе ад уласнае дзейнасці ў выглядзе пастаяннага, з дня ў дзень, нагнятання атмасферы страху і цкавання.

Адной з «важных» задач кіраўніцтва новастворанай суполкі стала выцясненне нашай арганізацыі з інфармацыйнай прасторы, у прыватнасці, са старонак дзяржаўных мас-медыяў. Што і было неўзабаве паспяхова зроблена. З трох афіцыйных газет Віцебска ў гэтым плане далей за ўсіх удалося супрацьстаяць націску ідэалагічных структур «Віцьбічам» – да 24 снежня 2006 года, калі газета надрукавала з блаславення намесніцы рэдактара Н. Конахавай маю нататку-віншаванне Міхасю Мірановічу з нагоды яго 60-годдзя, у якой згадвалася прыналежнасць юбіляра да Саюза беларускіх пісьменнікаў. Гэта была апошняяе згадка пра нас у мясцовых дзяржаўных СМІ. І каб не недзяржаўныя «Витебский курьер» і «Віцебскі праспект»,  журналісты якога  Таццяна Чабатарова і Зміцер Казакевіч разам з радыёжурналісткай Аленай Сцяпанавай рэгулярна выяўлялі зацікаўленасць нашымі справамі і падачай іх чытачу, магло б скласціся ўражанне, што нас наогул ужо няма. Штучна створаны ў рэгіёне вакол нашай суполкі інфармацыйны вакуум да нядаўняга часу ў пэўнай ступені дапамагалі нам кампенсаваць  сталічныя СМІ.

А тым часам аддзяленне СБП не толькі захавалася, а працягвала (і працягвае па сённяшні дзень) даволі плённа, наколькі гэта магчыма ў атмасферы пастаяннага замоўчвання і ціску, працаваць. Насуперак прагнозам людзей, схільных заўсёды трымаць нос па ветры, у нас аказалася няшмат  перабежчыкаў — менш дзясятка чалавек. Дзякуючы гэтаму, а таксама прытоку новых сяброў наша колькасць вось ужо колькі год стабільна трымаецца на лічбе 25. Па-ранейшаму, хоць і не так часта, як у мінулыя гады, нас запрашаюць, ігнаруючы згаданы вышэй сумнавядомы ліст міністра адукацыі, у школы і бібліятэкі. Мы зладзілі  літаратурныя конкурсы для маладых літаратараў да ўгодкаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча і аўтобусныя вандроўкі на радзіму класікаў, правялі некалькі тэматычных вечарын, узялі ўдзел у штогадовым святкаванні дня народзінаў Васіля Быкава на Ушаччыне, выдалі рэгіянальны беларускамоўны зборнік паэзіі «Ад ніў Прыдвінскіх» (20 асобнікаў якога, дарэчы, адразу па выхадзе ў свет у 2009 годзе прэзентавалі бібкалектару Віцебска для перадачы ў бібліятэкі, дзе яны праляжалі з невядомых нам прычын без руху амаль два гады). На жаль, адзінай у горадзе бібліятэкай, дзе мы яшчэ можам, згадваючы адкрыта сваю прыналежнасць да апальнага саюза, ладзіць мерапрыемствы, звязаныя з ушанаваннем памерлых літаратараў, і розныя юбілейныя вечарыны, з’яўляецца аддаленая ад цэнтра горада бібліятэка імя Еўфрасінні Полацкай. Толькі ў мінулым, 2010 годзе, мы наладзілі ў ёй, дзякуючы падтрымцы дырэктаркі Ліліі Арцюх, юбілейныя імпрэзы Яўгеніі Мальчэўскай (пасмяротна), Уладзіміра Папковіча, Рыгора Барадуліна. Да нядаўняга часу такія акцыі ладзіліся намі ў зале беларускай літаратуры абласной бібліятэкі, але пасля таго, як была пераведзеная ў іншы аддзел яе загадчыца, неабыякавы да беларушчыны чалавек Ірына Фёдарава, справа змізарнела.

Як бачым, аддзяленне, хоць, відавочна, і не так спраўна, як колісь, але ж існуе. Усё гэта выклікае незадаволенасць тых, хто хацеў бы паставіць на нашай дзейнасці тлусты крыж. Асабліва раздражняе апошніх згадванне нашых імёнаў у прэсе. А больш за ўсё не дае спакою памяць людская пра бурнае наша, насычанае скіраванымі на выхаванне ў дзецях і дарослых актыўнай грамадзянскай пазіцыі мерапрыемствамі, паважлівасцю і інтэлігентнасцю ў абыходжанні з людзьмі (што па сёння многія з удзячнасцю настальгічна ўзгадваюць), мінулае. Адсюль — і рапуха зайздрасці, і лямант. І зразумела: сваю суполку сяк-так стварылі, а вось выканаць замову на поўнае выдаленне з творчай прасторы калег-апанентаў нават пры наяўнасці наймагутных «тылоў» так і не далі рады. І ніколі не дадуць.

4 ліпеня 2007 г.

Землякі запрасілі ў Мёры на святкаванне Дня горада. Супрацоўніца аддзела ідэалогіі, прыемная беларускамоўная жанчына, відаць, напалоханая кімсьці з вышэйшага начальства адыёзнасцю маёй асобы, пасля доўгага, пільнага прыглядання ды незразумелага муляння раптам кажа пад сканчэнне мерапрыемстваў: «Вось жа назірала ўвесь дзень за вамі, назірала: ну, нармальны ж вы чалавек. Нічога не разумею, далібог». Знянацку заспеты, і адказаць напачатку на гэткі пасаж не знайшоў чаго.

Ад самага пачатку вэрхалу з утварэннем СПБ з сябрамі нашай суполкі, як і паўсюль у краіне, праводзілася «праца» па агітацыі да перабежніцтва. Прапановы перайсці ў новастворанае праўладнае «дзіця»  атрымалі Алена Гінько, Лявон Неўдах, Аркадзь Нафрановіч і іншыя. Усе яны, за выключэннем некалькіх чалавек (якіх і агітаваць асабліва не было патрэбы), нягледзячы на беспрэцэдэнтны ціск уперамешку з заваблівымі пасуламі ды намёкамі на ўсялякія прэферэнцыі, зрабіць гэта катэгарычна адмовіліся. Апагею ж «агітацыйная праца»  віцебскіх уладаў на замову чыноўнікаў са сталіцы, як і паўсюль у краіне, дасягнула ў нас на пачатку сакавіка 2010 года. 4-га сакавіка, у адзін дзень з паўзамі не болей за чвэрць гадзіны мне патэлефанавалі па старой памяці (выбары новага кіраўніка аддзялення па маім 10-гадовым старшынстве ў нас прайшлі яшчэ ў лістападзе 2009-га) Уладзімір Міхно з Чашнікаў, Віталь Гарановіч з Глыбокага, Пятро Ламан і Міхась Мірановіч з Віцебска і распавялі пра размовы з імі наконт іх членства ў Саюзе беларускіх пісьменнікаў у звязку з тэмай працаўладкавання. Наўпрост пра выхад з СБП пасля фармальнага спраўджання, да якога саюза чалавек належыць, падчас тых размоваў не казалася, але падтэкст быў больш чым выразны: нічога, маўляў, супраць вас як працаўніка не маем, але ж самі разумееце, крый Бог што, дык… Згадваліся прозвішчы высокіх галіновых чыноўнікаў вобласці, якія нібыта павінны былі падаць паводле вынікаў тых размоваў справаздачы ў сталіцу сваім непасрэдным начальнікам. Справа, аднак, займела дзякуючы публікацыям у «Нашай Ніве» і «Народнай волі» гучны рэзананс у агульнабеларускім маштабе і была, як вядома, прыпыненая. На пытанне, чаму ж так бяздарна была арганізаваная тая агітацыйна-застрашальная кампанія, адна з абласных чыноўніц ад ідэалогіі сціпла адказала, што, канечне, памылка была дапушчаная. Маўляў, не след было біць гэтак — у лоб, а куды разумней было б праводзіць з літаратарамі мэтанакіраваную «растлумачальную, асветніцкую працу». Усю жорсткасць такой «працы» я зведаў на сабе крыху пазней, напрыканцы 2009-2010 навучальнага года. Той «працы», датычна якой якраз бы і дарэчы было прадэманстраваць адмысловы грамадзянскі імпэт ды высокую ўласную маральнасць дзяржаўнаму Грамадскаму савету па маральнасці – прыцягнуць да адказнасці вінаватых у здзеку з людзей і пераследзе за погляды.

Асаблівасць любой дзяржавы з аўтакратычным стылем кіравання — лёгкасць, з якой яна, дзяржава, і тыя, хто ёю кіруюць, выходзяць з прававога поля. І згаданая сакавіцкая 2010 года «агітацыйная» акцыя вельмі добра гэта засведчыла. Старшыня абласной пісьменніцкай суполкі падае спісы яе сяброў падчас перарэгістрацыі толькі ў мясцовы аддзел юстыцыі. То якім чынам трапляюць яны на сталы галіновых чыноўнікаў? Наступствам жа такой лёгкасці, у сваю чаргу, з’яўляецца лёгкасць пераймання гэткага стылю паводзінаў шараговымі грамадзянамі. Трэба думаць, сама ж дзяржава неаднойчы ў будучыні аб сваё пачварнае спараджэнне і спатыкнецца: што пасеяў, вядома, тое і пажнеш.

Я склаў паўнамоцтвы кіраўніка аддзялення напрыканцы 2009 года. 10 гадоў кіравання грамадскай суполкай – дастатковы тэрмін і каб дарэшты стаміцца ад штодзённага знаходжання ў эпіцэнтры змагання творчых самалюбстваў, і каб узбагаціць свой жыццёвы досвед высноваю аб шкодзе аб’яднанняў у творчым асяродку наогул. Тым больш на ўзроўні дзяржаўным. «Дзяржава не павінна быць павітухаю для літаратараў«, — пісаў В. Вальзер, маючы на ўвазе літаратараў маладых, і я з ім цалкам згодны і датычна прадстаўнікоў вольных прафесій наогул. Ужо калі аб’яднанне – то хіба што, можа, кшталту масонскай ложы. Іншая справа, што ва ўмовах краіны з такой ступенню размытасці крытэрыяў нацыянальнай самаідэнтыфікацыі, як наша, грамадскае творчае аб’яднанне непазбежна выконвае, апроч уласна творчых, і іншыя функцыі. І яны, гэтыя фунцкыі, так важныя ў кантэксце нацыятворчасці, што ігнараванне іх паводле азначэння немагчымае.

У немалой ступені да майго рашэння пакінуць кіраванне аддзяленнем прычыніліся, як ні падасца гэта дзіўным, і літаратары-аднадумцы. Такую арганізацыю, як Саюз беларускіх пісьменнікаў, паўсталую на грунце адданасці яе членаў нацыянальнай ідэі, разбурыць (не зачыніць сілавым ціскам, а менавіта разбурыць) можна толькі знутры. Асабліва небяспечнымі ў гэтым плане падаюцца асобы з начальніцка-літаратарскага асяродку. Не жадаючы губляць твар праз выхад з суполкі, то бок здраду паплечнікам, яны з часам немінуча пачынаюць чакаць, што ўсё счэзне міжволі і цяжкая задача выбару паміж сумленнем і добрым заробкам знікне сама сабой. Аднак у чаканні такой развязкі яны нямала папсуюць крыві іншым. «Мы ёсць, ці нас няма? – не прамінуць запытацца пры нагодзе ў кіраўніка грамадскага аб’яднання, хоць і выдатна ведаюць, што пытанне больш чым некарэктнае і адрасаваць яго мае сэнс найперш сабе. Пры гэтым такія ўласныя дробныя «грашкі», як перасцярожлівы няўдзел у з’ездзе ці сходзе, дыстанцаванне ад грамадскіх справаў і ўчорашніх аднадумцаў у прыватных размовах са староннімі і, наадварот, удзел у мерапрыемствах пад сцягамі чужынскімі, як правіла, пад увагу падчас задання згаданага вышэй сакрамэнтальнага пытання (дык ёсць мы ці не?) не бярэцца. Думаю, і Вольга Іпатава гэткіх пытанняў у свой час дастаткова наслухалася, і Алесю Пашкевічу з Барысам Пятровічам яны добра вушы прагудзелі. Адна толькі вытрыманая ў гэткім ключы публікацыя ў «Народнай волі» пад назовам «Мільянеры-жабракі» за 7-9 верасня 2010 года чаго вартая. Дадамо да сказанага несувымерныя з талентам творчыя амбіцыі некаторых літаратараў, і карціна стане канчаткова зразумелай. У параўнанні з перабежчыкамі 1-й хвалі, часу ўтварэння новай літсуполкі, для якіх скасаванне Саюза беларускіх пісьменнікаў з’яўляецца жаданым таму, што хоць крыху знівелявала б іх саромна-апартуністычны ўчынак, такія людзі на пэўным этапе развіцця падзей для справы нават больш небяспечныя.

Мой стаж працы ў Віцебскім тэхналагічным універсітэце складаў агулам каля 20 гадоў. Працуючы апошнія гады ў ВНУ на крыху больш як палову стаўкі і не атрымаўшы ў сакавіку аніякага пазову на размову да кіраўніцтва датычна прыналежнасці да Саюза беларускіх пісьменнікаў, я, канечне ж, быў у недаўменні. Што такое, няўжо махнулі рукой? І дарэмна. Ужо ў сярэдзіне чэрвеня адчуў вакол сваёй асобы нейкі рух, які ўрэшце выліўся ў размову з прарэктарам Малашанкавым з нагоды маёй адсутнасці напрыканцы чэрвеня на кафедры ў той час, як аднаму са студэнтаў-абібокаў пагражала адлічэнне з-за акадэмічнай запазычанасці. Студэнт быў, мякка кажучы, ніякі, і я падрабязна выклаў тое ў тлумачальнай цыдуле. Што, аднак, прарэктару абыходзіла, як я зразумеў, менш за ўсё, бо найперш меў для яго вартасць сам прэцэдэнт, які, мяркую, быў ім жа (а можа, і яшчэ кім, хто ж прызнаецца: заплечных справаў майстра – заўсёды інкогніта) і інспіраваны. «Чым звальняць вас паводле артыкула, пішыце лепш заяву па ўласным жаданні», — не даўшы сабе клопату ўвайсці ў становішча калегі (я займаўся на той час тэрміновым лячэннем зубоў у прыватнага доктара), прыступіў да справы гэты ціхмяны з выгляду чалавек з абароненай, трэба меркаваць, кандыдацкай. Выдатна разумеючы, што словы прарэктара — блеф, я адказаў, што згодны на звальненне паводле артыкула. Але так звольніць мяне не атрымлівалася: я працаваў ва ўстанове на няпоўную стаўку, штодня быць на працы, паводле элементарнай логікі, быў не абавязаны, ды і дысцыплінарных спагнанняў дагэтуль ніколі не меў. Наадварот, заўсёды з’яўляўся ўранні на працу – сталая настаўніцкая звычка – самае малое за паўгадзіны да пачатку заняткаў, напрыканцы семестра здаў для друку напісаную ў суаўтарстве з выкладчыцай кафедры метадычку па адной з праграмных тэм, штогод арганізоўваў з ліку першакурснікаў даволі прафесійныя дэкламатарскія групы для выступу падчас канферэнцый і мерапрыемстваў гарадскога маштабу. Але гэта, падобна, прарэктару было зусім нецікава. Ягоная задача як куратара ідэалагічнай працы ва ўстанове ў адносінах да мяне палягала ў зусім іншым і зусім прадказальным накірунку.

Спавешчанне пра тое, што я буду звольнены з універсітэта напрыканцы лета ў сувязі са сканчэннем тэрміну кантракта, я атрымаў праз два тыдні па размове з прарэктарам, калі пайшоў у адпачынак. Можна ўявіць, што то былі для мяне за «канікулы». З’яўляючыся літаратарам з ліку тых, для каго, каб больш-менш плённа працаваць, пастаянна патрэбны допінг у выглядзе экстрэмальнай сітуацыі, ды засеўшы на два неймаверна спякотныя месяцы за кампутар, я, без перабольшання, аказаўся ўпершыню ў жыцці літаральна пераламаны напалам. Што значыць застацца без заробку за два з паловай гады да выхаду на адпачынак? Куды ўладкавацца, куды кінуцца ў становішчы суцэльнай аблогі? У сувязі з гэтым міжволі ўзгадваюцца развагі некаторых дзяржаўных мужоў аб укараненні ў нашым жыцці ды побыце еўрапейскіх каштоўнасцяў як аб пагрозе небяспекі страты маралі і нацыянальных каранёў. Ці ім пра тое гаварыць? Асабліва дзеячам ад адукацыі, сістэмы, якая на сённяшні дзень якраз знаходзіцца ў авангардзе эскалацыі жорсткасці і бесчалавечнасці ў адносінах да чалавека. Той сістэмы, дзе за 10 тысяч рублёў дабаўкі да пенсіі які-небудзь сапселы кіраўнік-пенсіянер (а якраз пенсіянеры найчасцей сёння і кіруюць, бо выгодныя ўладзе) без згрызотаў сумлення сапсуе жыццё дзясятку падначаленых і не папярхнецца. Зразумела, усё гэта ён зробіць на тле енку аб дбанні пра інтарэс уласных дзяцей і ўнукаў. Сёння я, вернік і педагог з 30-гадовым стажам, адышоўшы збольшага ад стрэсу ў сувязі са стратай працы, якую заўсёды любіў і да якой ставіўся з неўдаваным піетэтам, памяняўшы дошку з крэйдаю і асадку ў тлумнай аўдыторыі на рыдлёўку і венік на вольнай прасторы прыкасцёльнага дзядзінца, кожнаму, хто хоць аднойчы прычыніўся да пераследу людзей гэткім чынам, хто стварыў у краіне атмасферу духоўнай мярзотнасці і бессаромнасці, сардэчна зычу аб тую атмасферу аднойчы як можна больш балюча выцясціся-спатыкнуцца. І тым, хто непасрэдна ўчыняе гвалт над людзьмі, і, найперш, тым, хто за ўсім гэтым стаіць. Зычу гэта, выдатна ўсведамляючы адказнасць за свае словы перад Богам. І справа не толькі ў тым, што ўшчэмленая годнасць патрабуе сатысфакцыі.

22 студзеня 2011 г.

Вось і спатыкнуліся-выцяліся, здаецца – адзін, другі – дзеячы абласнога маштабу. Як ім балюча, як прыкра – гатовыя з інфарктам (вядомыя хітрыкі) палегчы ў шпіталь ад невыноснасці факта пазбаўлення заробку. І гэта пры тым, што даўно, як тыя шведы кажуць, пенхунэры і ўжо сяк-так не памерці з голаду, беручы прыклад і з нашмат бяднейшых суграмадзянаў, маглі б даць рады. Зрэшты, вось ужо і далі, уладкаваліся на цёплыя месцы. І будзе такая брыда займаць тое месца да скону і псаваць людзям кроў.

Я забраў у аддзеле кадраў універсітэта сваю працоўную кніжку 31 жніўня, напярэдадні пачатку новага навучальнага года. «Вас, видимо, всё-таки «ушли»?» – спытала жанчына з выхаваўчага аддзела, якая ў гэты ж дзень звальнялася паводле ўласнага жадання. – «Адкуль вы ведаеце?» – пацікавіўся. – «А хіба цяжка здагадацца?» — быў адказ. Сапраўды, дамоклаў меч цяжкасцей з працаўладкаваннем у сістэме адукацыі я адчуў упершыню яшчэ гады 4 таму, падчас падпрацоўкі ў абласным аб’яднанні пазашкольнай працы. Тады я страціў мізэрныя, але такія важныя для мяне на той момант капейкі з ласкі чыноўніцы ад асветы, якая не паленавалася выклікаць супрацоўніка ўстановы ва ўпраўленне адукацыі і ўчыніць разнос за тое, што ўзялі мяне весці гурток з вучнямі сярэдніх класаў. «Как может такой человек работать в университете?» – абуралася пазней прылюдна, маючы на ўвазе маю персону, другая вядомая ў горадзе штатная змагарка з іншадумствам, і, думаю, абурэнне яе і да яе падобных, падагрэтае няўрымслівай зайздрасцю прыкарытных вяршыцеляў лёсаў людзей у немалой ступені і з’явілася тым грунтам, што зрабіў надалей маю прысутнасць у сістэме адукацыі немагчымай.

Гэта мне, звыкламу да рэжыму жорсткай эканоміі ва ўмовах пастаяннага выбару паміж больш-менш прыстойным заробкам і займеннем вольнага часу для творчасці, ды яшчэ адзінотніку ў дадатак, можна сяк-так пражыць і на самыя смешныя грошы. А што рабіць у такой сітуацыі людзям сямейным і меней прыстасаваным да адаптацыі ва ўмовах штучна створаных рознай поскуддзю жыццёвых непярэлівак? Можна колькі заўгодна папракаць творчых людзей у інфантылізме, адсутнасці прадпрымальніцкай жылкі як запарукі вольнага існавання, ды ўсё гэта – або ад д’ябла, або ад жадання пазбегнуць прамога адказу на пытанне, дзе яно, чалавечае, і дзе пачынаецца свінства.

9 ліпеня 2010 г.

Уключыў тэлевізар з трансляцыяй адкрыцця «Славянскага базару», а там – на ўвесь экран – пастава аднаго з высокіх наглядчыкаў ад адукацыі. У пінжаку, пры гальштуку ў 30-градусную спёку: начальнік. Галавой круціць, як лялька-марыянетка, і пуза неабдымнае сваё пагладжвае, і вачыма па баках раз-пораз пуляе. Ды падскоквае, бы на спружынах, ды азіраецца ўсё навокал, азіраецца… Зразумела: юр дзядзьку апанаваў, разняволіцца карціць хоць рады ў гады, а боязна ж, раптам хто ўбачыць ды прыпіша «неадпаведнасць». Быццам не чуў ніколі: варона вароне вока не выдзяўбае.

28 лістапада 2010 г.

21 лістапада зладзілі вечарыну ў гонар 80-годдзя Уладзіміра Караткевіча. А сёння разам з Лерай Сом знаходзімся ў Оршы невялічкай групай з 8 чалавек, аб’яўляем у музеі вынікі праведзенага абласным аддзяленнем Саюза беларускіх пісьменнікаў літаратурнага конкурсу для моладзі ў гонар юбілею земляка. Вельмі добра, сардэчна прынялі ў музеі. Спытаў, чаму не запрасілі на афіцыйнае мерапрыемства – паціснулі плячыма: «Вы ж разумееце, павінны разумець, чаму…».

«Ці варта выпраўляць чалавека, чые заганы невыносныя для грамадства? Ці не прасцей вылечыць ад хіжасці душэўнай тых, хто яго трывае?» – пісаў у дзённіках згаданы на пачатку гэтага эсэ Л. Талстой, відавочна аддаючы перавагу чыну другому. Што скажаш: і мудрацы могуць быць ідэалістамі.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Запрет для майора Орлова
Запрет для майора Орлова
[Детективы / Триллер / Современные любовные романы / Проза]
Дмитрий Орлов привык жить по своим правилам. В тридцать два года он уже майор, начальник отдела Управления собственной безопасности. Его уважают за принципиальность, спокойствие и умение находить
0
Пекарня для проклятого герцога
Пекарня для проклятого герцога
[Любовные романы / Исторические любовные романы / Проза / Историческая проза]
Мне досталась пекарня с упрямой старинной печью, рыжим домовым и долгом в сто двадцать серебряных крон. До срока платежа — меньше трёх недель, а влиятельный торговец уже мечтает заполучить моё
0
Брачный договор для северного лорда
Брачный договор для северного лорда
[Любовные романы / Историческая проза / Приключения]
Чтобы не потерять фамильную стекольную мастерскую «Северная грань» из-за казённого сбора и запрета на добычу белого кварца для незамужних мастериц, мне пришлось пойти на невозможный шаг — подписать
0
Развод поневоле с императором драконов
Развод поневоле с императором драконов
[Любовное фэнтези / Современная проза / Роман / Фэнтези]
– Я развожусь с тобой, Адель. Только не надо устраивать истерики, терпеть их не могу, – процедил муж.– Но… Джейкоб, почему? – прошептала я.– Ты не можешь забеременеть, а для императора иметь
0
Гремячая башня
Гремячая башня
[Детские приключения / Детские остросюжетные]
«Когда оживают Тени» – мистический детектив для детей и их родителей, где чувства и переживания принимают облик таинственных существ. Здесь загадки соседствуют с юмором, а каждое новое дело знакомит
0
Неверный. Свадьба моего мужа
Неверный. Свадьба моего мужа
[Секс и семейная психология / Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза]
– Мне нужно, чтобы ты сделала тест на беременность. – Муж протягивает мне упаковку. – Зачем? Я недавно делала… – Сделай ещё раз! Я собираюсь жениться на другой женщине. Если ты не беременна, то
0
Престолы и господства
Престолы и господства
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Собрание в Колоссах Павел никогда не видел: его основал Епафрас, и от него Павел узнал, что там учат почитать посланников и жить по азбуке мира. В ответ Павел поёт песнь о Первенце, Которым
0
Встреча в облаках
Встреча в облаках
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Из Коринфа Павел с Силуаном и Тимофеем пишет молодому собранию в Фессалонике, откуда ему пришлось уйти ночью. Тимофей вернулся с доброй вестью: они стоят. Павел вспоминает, как жил у них, работая
0
Удерживающий
Удерживающий
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Несколько месяцев спустя Павел снова пишет в Фессалонику: там говорят, будто день Господень уже настал, и, может быть, ходит письмо, будто бы от него. Прежде должен открыться человек беззакония,
0
Добрый подвиг. I
Добрый подвиг. I
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел, снова свободный, оставил Тимофея в Ефесе, а сам ушёл в Македонию. Теперь он пишет ему, как держать собрание: кого ставить надзирающими и служителями, как быть со вдовами, с богатыми, с теми,
0
Добрый подвиг. II
Добрый подвиг. II
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел снова в узах, в Риме, и знает, что конец близко. Из прежних спутников при нём остался один Лука; Димас ушёл, а на первой защите не пришёл никто. Он зовёт Тимофея прийти до зимы и захватить
0
Критское поручение
Критское поручение
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Тита Павел оставил на Крите — довершить недоконченное и поставить старейшин по городам. Критяне, по слову их же провидца, всегда лжецы, а тем, кто учит за корысть, надо заграждать уста. Чистым всё
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
[Исторические приключения / Биология / Документалистика / Научпоп]
В XIX веке мир казался людям уютным, предсказуемым и вполне понятным местом. Но все изменилось, когда в Массачусетсе 12-летний мальчик случайно наткнулся на цепочку окаменелых следов размером с
0
Сквозь его безумие
Сквозь его безумие
[Любовная фантастика]
Мир кажется холодным и пустым, пока он не появился, как буря среди моих тихих дней. Его присутствие опасно, а его взгляд — как притяжение к пропасти. Я знаю, что могу потерять себя, но в его тьме я
0
Двадцать два несчастья. Том 13
Двадцать два несчастья. Том 13
[Самиздат / Попаданцы]
Итак, новогодняя богемная рапсодия в моркинском санатории близится к концу. Работа налажена, приятели устроены, враги посрамлены и наказаны. Теперь Сергея снова ждет Москва, а вот там еще куча
2
Безмолвие не для него
Безмолвие не для него
[Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
Конец XXI века. На территории бывшего СССР возникает сверхмощная Евразийская. Конфедерация, научным флагманом которой становится корпорация «Перерождение». В её лабораториях создают кибер-клонов
0
Князь Серебряный
Князь Серебряный
[Русская классическая проза]
Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) остался бы в истории русской поэзии и литературы благодаря одному только лирическому шедевру «Средь шумного бала…». А ведь им создано могучее
0
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
[Детективная фантастика / Самиздат]
Ладжи нашел себе место по душе. Теперь он помогает простым людям и защищает их от преступников, а вторых от своего напарника Рока. Как бы ни было сложно молодому офицеру это признать, но мир нельзя
0
Притчи
Притчи
[Религиозная литература: прочее]
Любовь к жизни, доверие к себе, доброе и активное отношение к окружающим — вот основные уроки притч, сообщенные Крайоном проповеднику и писателю Ли Кэрроллу. Истории Крайона, как и комментарии к ним,
0
Колёса Жадности
Колёса Жадности
[Космическая фантастика / Самиздат]
Это история о Жадности, в хорошем и плохом смыслах слова... ну и слегка о колёсах*. Одна из авантюр, в которую вляпался межзвёздный дальнобойщик, оверлункс Твин Чернокотов, связавшись с ОЖиРом -
0
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
[Современная проза]
Томас Гунциг, бельгийский писатель, лауреат многих литературных премий, рассказывает о нелегкой жизни матери-одиночки, которая героически сражается с превратностями судьбы. Пытаясь выбраться из
0
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
[Любовная фантастика / Самиздат]
Говорят, если на выпускной экзамен девушке достался парень в напарники – то им суждено стать парой, а если же девушка – то крепче дружеских уз больше ни с кем не будет. Но мне жребий выбрал самого
5
За волю вольную!
За волю вольную!
[Образовательная литература / Детская проза / История]
⠀⠀ Рассказы о Степане Разине. Для младшего школьного возраста. ⠀⠀
0
Истинный орден дракона
Истинный орден дракона
[Классическое фэнтези]
Не успела остыть кровь погибших в недавней битве, как над миром нависла новая беда. Конклав злодеев, назвавший себя Истинным орденом дракона, готов на всё, чтобы вернуть к жизни огнедышащих чудовищ.
0