MoreKnig.org

Бедна басота: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Гардзей Віктар



Шрифт:

Якаў Пеўнік не любіў, калі пры ім пачыналі гаварыць пра самалёты. Яшчэ задоўга да вайны, як толькі над палескімі балотамі ўпершыню паявіліся польскія аэрапланы, ён аднойчы захацеў збіць дзіўную жалезную птушку. Узяў даўжэзную тычку, залез на хлеў і цэлага паўдня хадзіў па вільчыку страхі, чакаючы, калі праляціць аэраплан. Але неба было абманлівае, самалёты ляталі намнога вышэй, чым здавалася з зямлі. Якаў Пеўнік аэраплана не спароў, а людзей насмяшыў: сам упаў з хлява, зламаў нагу і з таго часу пачаў кульгаць.

- Збыткуеш, Сцяпан? Дык я ж цябе - кульбакай, кульбакай!

- А я - кавенькай, кавенькай! Зрэжу на горкі яблык.

Сцяпан Аліфер збялеў ад гневу, і ў яго руцэ нечакана апынуўся заржаўлены замок, які колькі часу назад, вырываючы прабой, Якаў мацаў сваімі рукамі. Два ворагі, пырскаючыся слінай, кінуліся адзін на аднаго. Паплаўнічаму не далі разгарнуцца: хапілі за плечы і, раз'юшанага, ледзь адцягнулі ад Пеўніка, але, перш чым лысы Глеб і Еслікаў гэта зрабілі, замок вострай дужкай паспеў глыбока драпнуць гаспадара хутара па шчацэ.

- Гэць! Цяпер я тым больш буду скардзіцца, - размазваючы кроў, надзіва спакойным голасам сказаў ён. - І за бычка, і за цялесныя пабоі.

Начальства склала акт і паехала, а Якаў Пеўнік цёр падрапаную шчаку, хоць яна балела не вельмі, і пачынаў ужо разумець, што зрабіў вялікае глупства. З яго задумы ўсё адно нічога не выйшла. Нехта, аказваецца, чуў, нехта бачыў, як ён забіраў з чужога свінушніка свайго выпустка, як па дарозе хаваўся ў кустах, і давялося шчыра прызнацца, расказаць следству ўсю праўду. Аднак паплаўнічаму заможнік не дараваў: зняў у фельчара пабоі, сабраў сведак і падаў на дэбашыра ў суд. Калі прыйшла позва, Марка перажывала больш за свайго бесталковага гаспадара, а потым пакрысе супакоілася і нават сёння, збіраючы Сцяпана ў мястэчка, гаравала не надта: што Бог дасць, тое і будзе. Хаця, зрэшты, гэта трошкі і не так. Пашкадавала Марка старэчу: калі ён, прыгнечаны і сутулены, бразгаўся ў сенцах клямкай, яна прашаптала яму ў спіну замову, каб у судзе быў поспех:

- На вужу еду, гадзюкай паганяю, святой Матцы пакланяюся. Мая хата, мая печ замаўляю суддзям рэч. Праўда за табою, а суд за мною.

Павінна дапамагчы, таму што Марка ўмее загаворваць зубны боль, лячыць ад суроку, выліваць воск ад пераляку, шаптаць на ваду ад жывата і наогул чарадзейнымі словамі можа пазбавіць ад мноства падобных немачаў. Але ўжо вечар, а бесталачы ўсё няма і няма - забавіўся дзесьці ў дарозе. У хаце зусім сцямнела, трэба распальваць на камінку лучыну, бо газы ў лямпе не засталося ні кроплі: гультай Валодзя Белы і не падумае завезці яе ў краму. Сцяпан Аліфер, праўда, запхнуў у торбу пусты медны гляк, аднак ці купіць ён газы? Хоць бы сам вярнуўся жывы і здаровы. Беразняк у стаяку тым часам разгарэўся, хапіўся з усіх бакоў чырвонымі полымнымі завіткамі. Вохкаючы, Марка паднялася з яловага цурбака, палезла на печ па смалістыя цёскі. Агонь на камінку ўзяўся дружна, у хаце адразу пасвятлела, на сценах затрымцелі палахлівыя, дрыготкія цені, на покуці высвеціўся абраз Боскай Маці. Марка стала на калені, памалілася, адбіла зямныя і паясныя паклоны. І не паспела яна падняцца на ногі, як пад вокнамі зарыпеў снег, бразнула клямка, шырока расхлябесціліся дзверы - заявіўся распусны, захмялелы гаспадар.

- Марка, го! Марка, го!

- Не гокай, як на жарабіцу.

- Марка, я табе газы прывёз. І пеўніка прапіў. Назусім прапіў, трасца яго матары!

- А Божачка! За што ты яго, скалечанага, прабіў? - недачула Марка. - І чым жа, рыштант, ты яго прабіў?

- Цяцера глухая! Не пра таго думаеш, - цверазеючы, тупнуў нагой усердаваны Сцяпан Аліфер. - Я свайго, дамашняга, пеўніка прапіў. А з Якавам мы памірыліся ў судзе.

Збялелая на мел, Марка нарэшце даўмелася, што тут да чаго. Адыходзячы ў Ганцавічы, Сцяпан, аказваецца, употай прыхапіў з седала адзінага пеўня і прадаў за гарэлку. Ушалопала і тут жа пачала чырванець: скажыце на ласку, якая ж яна гаспадыня, калі сярод белага дня, кормячы жыўнасць, не прыкмеціла ў куратніку прапажы? Іншым разам Марка расплакалася б, аблаяла б пустазвона, як бобіка, але сёння толькі радасна ўспляснула рукамі, выцерла ражком хусткі змакрэлыя вочы.

- Бог з ім, з тым пеўнікам. Другога выгадую. Усё адно ён да курэй нягожы быў - стары. Абы з Якавам добра абышлося. Нездарма ж я цэлы дзень судныя замовы шаптала.

- Замовы твае! - скептычна ўхмыльнуўся Сцяпан Аліфер. - З суда мяне лысы Глеб выцерабіў. Знарок прыпёрся ў Ганцавічы на выручку.

- Вось бачыш - пачуў Бог мае словы.

- Ат, маракуй як хочаш. Там, у мястэчку, я гэнага сукінага сына Ляксея Хамутовіча сустрэў. Сноўдаўся пад ручку з нейкаю чарнушкай.

- І праўда, сукін сын. Бедная Фядора! Ядзюня ж яе хутка рассыплецца.

- Ну, хопіць! Ты б, Марка, чаго на стол пашукала. Зараз Якаў Пеўнік прыкульгае. Будзем міравую піць.

- Не клапаціся, Сцяпанка. Багаты стол зраблю. Вунь і ў печы гарачанькае стаіць, і ў камору скокну.

Добра ж, аднак, калі ў сям'і лад і парадак! Павесялелая Марка забразгала вілкамі ў печы, Сцяпан Аліфер заправіў і запаліў лямпу, медны гляк вынес у сенцы. Здарожаны і стомлены, ён прысеў на яловым цурбаку каля грубкі і пачаў пераабувацца: раскруціў аборы, скінуў лапці, зняў мокрыя анучы, а на босыя ногі ўздзеў падсохлыя за дзень кірзавыя боты. У хаце востра, да ачмурэння запахла потам, газай, дзёгцем. Рассоўваючы цемру па кутках, лямпа гарыць роўна, не куродыміць, толькі чуваць, як у шкляным камінку весела шыпіць і патрэсквае кнот. Снегапад на дварэ перастаў, і, відаць, нанач падмарозіла: за вокнамі чыесьці рыпучыя крокі - рып-рып, рып-рып. Бліжэй, бліжэй. Вось ужо нехта сапе на ганку, вобмацкам шукае слясак клямкі. Ну, зразумела: піць міравую ў дзверы шкробаецца няўдачлівы збівальшчык польскіх аэрапланаў, кульгавы заможнік Якаў Пеўнік.

На ўзбярэжку поля, акурат паміж лесам і Капцамі, у сырой, яшчэ добра не падсохлай глебе свежа чарнеюць глыбокія конскія сляды. Хто тут праскакаў наўскапыта, можна толькі здагадвацца. Старыя людзі, напэўна, сказалі б, што досвіткам, аглядаючы веснавую ніву, па полі сноўдаўся на белым кані сялянскі апякун, бог сонца і ўрадлівасці Ярыла, хлопец надзвычай сур'ёзны і вельмі прыгожы. Але калі глядзець на рэчы больш разважліва і рэальна, то загадкавым вершнікам мог быць і нехта з мясцовых вісусаў, дапусцім, той жа Аляксей Хамутовіч. Ходзяць чуткі, што ён ужо некалькі дзён тайком жыве ў роднай маці, нідзе не паказваецца, а на світанні, калі людзі яшчэ спяць, выводзіць з калгаснай стайні каня і па былой старшынёўскай звычцы вярхом робіць колькі кругоў вакол Малога Сяла.

Конскія сляды паблізу сваёй хаты Фядора Чыркун асачыла, ідучы з Імшэчка, дзе рвала парасятам малады лапушысты бабоўнік. Хто-хто, а яна пераканана: конь пад вершнікам быў зусім не белай масці. Якраз на досвітку ў калысцы заварочалася, заплакала малое, і Фядора, шкадуючы змардаваную Ядзюню, падхапілася з ложка, на бягу адхінула фіранку, зыркнула ў акно і паспела выхапіць з ранішняга туману імклівы палёт развеянай чорнай грывы. Тут і думаць не трэба - Вараны! На добрых харчах за зіму старшынёўскі выязны, кажуць, акрыяў канчаткова, ад кульгавасці не засталося нават знаку, і быццам бы на статнага, прыгожага жарабца ўжо кінуў вока лысы Глеб. А да чаго ж, людцы, суровая, галодная была зіма - з бясконцымі завеямі, з акаяннымі маразамі! У Стаўпішчах, куды з калгаснай фермы зноў цягалі падліну, яшчэ і цяпер, веснавым часам, па начах жудасна выюць сытыя, адкормленыя, ачмурэлыя ад шчасця ваўкі.

Малое Сяло, напэўна, спакон веку славілася тым, што ўсе чуткі, і прыдуманыя нейкім жартаўніком дзеля забавы, і праўдзівыя на самай справе, у момант вока пацвярджаліся - калі не на першы, то на другі дзень. Цікаўныя, дапытлівыя позіркі суседак змусілі Алену Хамутовіч прызнацца: але ж, кабеткі, дома ён, мой Ляксейка, а што на людзі вачэй не паказвае, то клопат у яго вялікі. Учора цялятка зарэзаў, сёння ў варывеньцы самагонку цісне - бачыце, дымок уецца з-пад стрэшкі? Хто яго ведае, можа, яшчэ і япручка давядзецца пусціць пад нож, хаця які там япручок - згаладаўся за зімку, адны косткі ды шкура.

Па сваім панадворку Алена Хамутовіч лётае то радасная, то сумная: гэта ж не жартачкі - вяселле на носе! Сорамна, калі потым абгавораць: бедная Алена, да таго бедная, што нават сыну прыстойны шлюб не справіла, бо ніхто не аб'еўся ў яе хаце, ніхто п'яны не валяўся покатам. Тут жа адзін Фядотаў, гэтая, прабачце, свіная ражка, увалье ў свой валляк гарнец гарэлкі ды гадавалае цяля ўходае. А Бальшавік з лысым Глебам, а Лакідон з Франакам Жывуцкім - дачыста, халернікі, аголяць сталы, і яшчэ мала будзе. Дарма што вобжары, об'едзь несусветная, а ўсё ж ганарова, прыемна гаспадыні: не простыя госці збяруцца - інтэлігентныя, граматныя, усе з камуністаў ды з бальшавікоў. Можа, таму Алена ні слоўцам не запярэчыла сыну, калі сваё вяселле, каб дагадзіць тутэйшаму начальству, ён знарок прымеркаваў на першамайскае свята. Не прызнае малады ні Вялікадня, ні Сёмухі, то хай ужо будзе па-ягонаму, даруй, Божа, грэшніку.

Цікаўныя, дапытлівыя суседкі, пачуўшы Аленіну споведзь, маланкава разляцеліся па Малым Сяле - вось навіна, дык навіна! Аляксей Хамутовіч паразумнеў, бо наважыўся жаніцца. І не бяды, што, засумаваўшы ў сваёй партыйнай вучэльні па Вараным, ён аднаго разу вывеў акрэплага жарабца з канюшні і на досвітку галопам праскакаў у ваколіцах Малога Сяла. Зараз нябось не праскача: ветрагона самога як бач закілзае маладая і таму наравістая жонка. Колькі дзён засаб бліжэйшыя суседкі дакучалі Алене Хамутовіч талковымі і зусім бесталковымі парадамі, з далёкай прыкідкай набіваючыся ў памагатыя каля гарачай, полымнай печы. Пераборлівыя, няўедныя вясельнікі яшчэ і як ацанілі б іх кухарскія здольнасці: нічога ж смачнейшага - ні дрыготкага цялячага студню, ні падрумяненых свіных катлет, ні самага радавога, прасцецкага вінегрэту - госці ніколі не елі і есці не будуць. Аднак разумная і празорлівая гаспадыня не захацела мець справу з такім мноствам добраахвотных памочніц, маючы на ўвазе перш за ўсё іх вялікія, разбітыя нішчымнай бульбай кіндзюхі, чужых парад і павучанняў яна таксама не прыняла - сама з галавой.

Па даўняй, мабыць, яшчэ дзедаўскай завядзёнцы напярэдадні вяселля маласельцы раздзяліліся на два лагеры: адны за нешта хвалілі і ўзвялічвалі жаніха, другія лаялі і бэсцілі яго за тое самае. Абодва непрымірымыя лагеры знайшлі паразуменне толькі ў тым, што час для свайго законнага шлюбу Аляксей Хамутовіч выбраў надзвычай удала. Пасля красавіцкіх дажджоў, якія гнюсілі без грымот, але часта і густа, нарэшце ўсталявалася цёплае, сонечнае надвор'е. За нейкія суткі падсохлі калюжыны на дарогах, над канавай зазелянеў руды алешнік, клейкімі лісцікамі абсыпаліся бярозы, пахучым бела-ружовым цветам вось-вось гатовы ўскінуцца яблыні, грушы, слівы. Якраз у такія цёплыя і сонечныя майскія дні на Заходнім Палессі спрадвеку зацвітаюць сады.

Календары, зразумела, не хлусяць: калі май, дык май, калі свята, дык свята, і ў гэтым Фядора Чыркун лішні раз упэўнілася, убачыўшы на сцежцы каля сваёй хаты шуструю чародку школьнікаў-малалетак, якія з баравін вакол Імшэчка неслі па ахапцы бухматай павойнай дзеразы. Зялёнай дзеразой па нядаўняй традыцыі дзеці ўпрыгожаць самы вялікі школьны клас і вечарам пакажуць бацькам святочны канцэрт: паспяваюць песенькі, раскажуць вершыкі, разыграюць смешную п'еску пра амерыканскіх шпіёнаў альбо пра калгасных зладзеяў. Папаўдні, калі Ядзюня прыспала крыклівае малое і, знябытая бяссоннымі начамі, задрамала ля калыскі сама, Фядора збегала ў краму да Валодзі Белага, купіла фунт кускавога цукру і пару асяледцаў для дачкі - корміць грудзьмі, дык трэба ж трывалы падмацунак, для сябе задарма выпрасіла ў крамшчыка пляшку густога лёку з амаль пустой ужо бочкі-селядзёўкі - развесці вадой, дык яшчэ і як уменціцца з гарачай бульбай, словам, напхала жабрацкімі пакупкамі зрэбную торбачку і толькі цяпер, вяртаючыся дахаты, у вобліку Малога Сяла заўважыла прыўзняты і святочны настрой.

Над праўленнем калгаса, на рагу пачатковай школы і нават на сельскай краме трапяталіся ад свежага ветрыку чырвоныя сцягі. На школе, апроч таго, яшчэ ідучы ў краму, яна прачытала па складах знаёмы рэвалюцыйны лозунг: «Няхай жыве 34-я гадавіна Вялікага Кастрычніка!» Зараз жа на тым самым месцы, пад гонтавым дахам, вісеў ужо іншы, абсалютна злабадзённы лозунг: «Няхай жыве Першае мая!», фіялетавай фарбай напісаны на доўгім, як шпалеры, аркушы. Фядора нават пастаяла, дзівячыся такім імгненным пераменам бальшавіцкіх свят, нічога, аднак, не ўцяміла, не зразумела, хаця тлумачыўся гэты канфуз вельмі проста. Настаўнікі, не маючы лішкаў тоўстай і моцнай паперы, прыдатнай для плакатаў, адзін і той жа аркуш выкарыстоўвалі па некалькі разоў: з левага боку быў напісаны веснавы, першамайскі, лозунг, з правага - асенні, кастрычніцкі, пры неабходнасці на ім замянялася толькі адна лічба. Малапісьменныя, далёкія ад палітыкі бэйбусы-пераросткі, якім дырэктар загадаў павесіць першамайскі лозунг, пераблыталі святы, і мінулагодні рэвалюцыйны заклік красаваўся на школе траха як не паўдня, пакуль нейкі вясковы грамацей не ззорыў бязглуздую памылку.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Вторая жена господина Нордена. Книга 5
Вторая жена господина Нордена. Книга 5
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Попаданцы]
Вторая жена господина Нордена. Книга 4
Вторая жена господина Нордена. Книга 4
[Любовные романы / Современная проза / Попаданцы]
Шанс для бесприданницы. Книга 1
Шанс для бесприданницы. Книга 1
[Любовное фэнтези / Проза / Приключения]
Вторая жена господина Нордена. Книга 7
Вторая жена господина Нордена. Книга 7
[Любовное фэнтези / Проза / Современная проза / Попаданцы]
Четвёртое дитя
Четвёртое дитя
[Ужасы / Любовное фэнтези / Проза]
Я всего лишь хотела закончить академию и стать боевым магом-некромантом. Казалось бы, что может пойти не так? Например, загадочные убийства, древнее пророчество и трое всадников Апокалипсиса, один из
0
Когда сойдутся отражения
Когда сойдутся отражения
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Попаданцы]
Попасть в чужой мир в теле юной красавицы — звучит как сказка? Только не тогда, когда твоя десятилетняя дочь бесследно исчезает в чужих землях, а тебя преследует местный грозный король! В тексте Вас
0
Измена. Мы одна семья
Измена. Мы одна семья
[Психология / Секс и семейная психология / Любовные романы / Современная проза]
— Ань, — она говорит осторожно, почти шёпотом, как будто боится меня обидеть, — ты не обижайся, ладно? Я как сестра говорю. Может телефон посмотришь? Просто так, для спокойствия. Может…у него кто-то
0
Вторая жена господина Нордена. Книга 6
Вторая жена господина Нордена. Книга 6
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Попаданцы]
Темнейший: Властитель
Темнейший: Властитель
[Ужасы / Военное дело, спецслужбы / Приключения / Фэнтези]
Жестокий некромант Камил Миробоич захватывает власть после долгой борьбы с князем, но его положение крайне шаткое: в народе его прозвали Антихристом; по его душу идёт войско святой инквизиции, чтобы
0
Мои первые детские детективы
Мои первые детские детективы
[Детские остросюжетные / Сказка]
Пять детективных историй, благодаря которым маленькие читатели полюбят этот увлекательный жанр!
0
Кто украл Новый год?
Кто украл Новый год?
[Детские приключения / Сказка / Детская литература: прочее]
Удивительная сказочная история о том, как однажды в России перед самым Новым годом кто-то похитил Волшебные часы Деда Мороза, и время остановилось. На поиски отправляются двое ребят, а в пути им
0
Моё первое Рождество
Моё первое Рождество
[Детская литература: прочее / Религиоведение, теология]
Трогательная рождественская история о первой встрече с Богом маленькой девочки-пастушки, о том, как сильно она любила своего маленького ягнёнка, и ещё о том, как не побоялась отправиться ночью в
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Роза Версаля
Роза Версаля
[Исторический детектив]
Отставной поручик Алексей Полянский получает приглашение на службу в недавно сформированный Жандармский корпус. Ему сразу поручают вести дело банды «Червонные валеты», занимавшейся в Москве аферами с
0
Приключения малыша Фикуса в Стране Кактусов
Приключения малыша Фикуса в Стране Кактусов
[Детская литература: прочее]
Однажды вечером мама Фикус укладывала спать маленькие листочки. Один из них не хотел засыпать, хныкал и плакал. И пока он спорил с мамой, налетел ветер и унес маленького Фикуса в волшебную страну,
0
По собственному желанию
По собственному желанию
[Современные любовные романы]
Залетаю в кабинет босса и бросаю перед ним заявление на увольнение. — Подпишите! — тыкаю пальцем. Пафосный, но дьявольски привлекательный гад поднимает на меня надменный взгляд. — Причина?
1
Замужем за Монстром
Замужем за Монстром
[Любовная фантастика]
У Алисы всё плохо:работа официанткой не приносит ни денег, ни радости, личная жизнь — сплошное разочарование. Всё, чего она хочет, — прийти в свою убогую съёмную квартиру и забыться. Но однажды
2
Зазирни у мої сни
Зазирни у мої сни
[Ужасы]
На що здатний батько заради порятунку сина, якого поглинає примара, котра оселилася у снах? Мирону Белінському доведеться шукати відповідь на це запитання самому: його батько покинув родину дуже
0
Император-беглец. Герцог
Император-беглец. Герцог
[Исторические приключения / Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Приключения нашего современника Ивана Романова продолжаются. Данное произведение является продолжением книги «Император-беглец. Наёмник». Иван Романов был мобилизован в зону СВО, где через год погиб,
0
У вас дома младенец. Инструкция, которую забыли приложить в роддоме
У вас дома младенец. Инструкция, которую забыли приложить в роддоме
[Энциклопедии / Медицина / Психология]
Максимально практичная книга по всем аспектам материнства. Четкие алгоритмы поведения в той или иной ситуации, полезные чек-апы, конкретные примеры ситуаций и их решения. В книге вы найдете:
2
Дочь Двух Матерей
Дочь Двух Матерей
[Приключения: прочее / Повесть / Классическое фэнтези]
Похоже, на сей раз юный Рэдмунд, наследник герда, перегнул палку. Отец недоволен его поведением и решил проучить непутёвого сына. Чтобы восстановить своё пошатнувшееся положение, парень готов на всё,
0
Секта
Секта
[Самиздат / Эпическая фантастика / Героическая фантастика]
Ссылка на первые тома: https://author.today/work/290425 События разворачиваются спустя три года после возрождения Праматери: Зур”дах направляется на Поверхность с уцелевшей частицей
0
Черные карты. Том 3
Черные карты. Том 3
[Боевое фэнтези / Самиздат]
Инкубус. Место, где всплывают все пороки и желания человека. Место, где любящему сердцу сложнее всего сохранить верность. Новые игроки. Раскол дома Греха. Предательство, дружба, любовь. И среди
0
Николай Караченцов. Глазами семьи и друзей
Николай Караченцов. Глазами семьи и друзей
[Кино / Биографии и Мемуары / Театр]
Эта книга – трогательный и искренний портрет великого артиста Николая Петровича Караченцова, созданный на основе воспоминаний его семьи и друзей. Сын Андрей делится личными моментами из жизни с
0
Доля вероятности
Доля вероятности
[Современная проза]