— Можна было, — паглядзела на адзін і другі партрэт Капіталіна. — Але так відаць, што яны абняўшыся… Пры гожыя і закаханыя, праўда?
— Прыгожыя…
— І закаханыя… — паклаў Капіталіне руку на плячо Лёня і спытаў пра тое, пра што ўжо можна было не пы тацца: — І дзе яны ў вас, Капіталіна Самсонаўна?
— Прапалі ў змаганні за шчаслівую будучыню Ан голы, — пагладзіўшы, зняла з пляча Лёніну руку Ка піталіна і паправіла партрэт бацькі, хоць ён і так вісеў роўна. — Яны абодва ўрачамі былі, іх туды і не пускалі разам, дык яны д зеда ўпрасілі — і д зед пастараўся… Іх там з нашымі параненымі ў палон узялі, паране ных пасля абмянялі, а іх — не… Ворагі братняй Анго лы сказалі, што не было ніякіх дактароў. І нашы по тым пацвердзілі, што не было не толькі дактароў, але і параненых… Джунглі.
— А дзед?.. — спытаў Брызін. — Ён жа генерал.
— Дзед рапарт напісаў аб адстаўцы, яго пад хатні арышт узялі. Тут у нас варта стаяла, жылі ў прыхожай. З тэ лефонам нейкім спецыяльным, з пісталетамі… Мне па дабалася.
— І даўно гэта было? — пацікавіўся Лёня.
— Паўжыцця назад… А, можа, і ўсё жыццё… Каньяк п’ём?
Брызін адсунуў ад сябе кілішак.
— Без мяне… — І амаль што прызнаўся ў тым, зза чаго ўсё ж да Капіталіны паехаў. — Пазваніла б ты дзядзьку, ці яшчэ каму, як яна там?.. Сказала б, што знаёмая твая, сяброўка… Можа, лекі якія купіць… Нешта ж трэба рабіць, не магу я так сядзець…
Капіталіна ўзялася разліваць каньяк, Лёня пераняў бутэльку:
— Капіталіна, у мужчынскай кампаніі…
— Я сама сабе кампанія, — страсянула валасамі Капіталіна, і Брызін толькі цяпер заўважыў, якія ў яе прыгожыя, колеру спелага лёну, валасы. — Вып’ем — і пазваню. Тады мне і з ім, і з кім заўгодна прасцей размаўляць будзе… Я хачу выпіць за тое, каб ваша дач ка была жываяздаровая. А вы — не?..
Брызін перахапіў пустэльны, з сухім бляскам позірк Капіталіны і адчуў у ёй небяспеку.
— Мы што, апроч, як піць, нічога больш не ўмеем?
— Дык вы — не? — перапытала Капіталіна.
Як і ўсе паганцы, Брызін меў свае забабоны, след чор нага ката не пераходзіў… Гэтак закручанае Капіталінай змушэнне да выпіўкі яго раздражніла — і ён замест кілішка падсунуў да сябе фужэр.
Лёня наліў на донца.
— Поўны, — сказаў Брызін. — Каб была жывая і здаровая.
— Ой, які каньяк! — з асалодай выпіла Капіталіна. — Некалі ў нас заўсёды такі быў, дзед любіў… Казаў: Капа, накапай…
Брызін выпіў праз сілу.
— Цэлы дзень п’ём… Дзе ў цябе тут ванна, ці басейн з вышкай?.. Мне б асвяжыцца трохі…
— Там… — махнула рукой на д зверы Капіталіна, і
Брызін выйшаў са сталовай.
У ваннай, якая ў параўнанні з астатнімі апартаментамі аказалася нечакана маленькай, быў гэткі гармідар, што мыцца ў ім расхацелася… Па ўсіх кутах былі раскіданыя трусікі, станікі, нямытыя ручнікі і бялізна, да ракавіны і да рагоў самой ванны прыкарэлі абмылкі, мачалкі, выціснутыя цюбікі зубной пасты, шкляныя і пластмасавыя бутэлечкі са слоічкамі, а на палічках шафкі з запырсканым люстэркам, у якое Брызін глянуў і не ўбачыў сябе, былі рассыпаныя раз ам з бігудзі і заколкамі прэзерватывы і шпрыцы…
Брызін абмыў рукі і твар і выцерся насоўкай. Выйшаўшы з ваннай, ён штурхнуў д зверы насупраць — і яны расчыніліся ў спальню. На двух ложках, раздзеленых тумбачкай з таршэрам, ляжалі мужчына і жанчына, падобныя на бацьку і маці Капіталіны. У зве чарэлым святле, якое малаком цадзілася скрозь шторы, твары іх былі спакойнымі: яны спалі. Брызін, ледзьве не сказаўшы «выбачайце», ніякавата пасунуўся назад, але нешта ў апошні момант здалося яму ў гэтых тварах не натуральным — і ён запаліў люстру.
У ложках, акуратна накрытыя вышыванымі коўдрамі, ляжалі лялькі. Гумавыя, у рост чалавека, Брызін бачыў такія ў сексшопах… Лялькажанчына ляжала бліжэй да Брызіна, і каля яе ложка вісеў на гнутай вешалцы ха лат і стаялі тапкі… Ранкам яна прачнецца і ўзрадуецца, што дачка пра яе паклапацілася… Накіне халат, суне ножкі ў тапачкі, выйдзе ў прыхожую і гукне: «Капіталіна Самсонаўна!.. Айяйяй, ты яшчэ не ў ваннай!.. Пады майся, соня мая, пара ў школу збірацца!..»
На тумбачцы пад таршэрам ляжалі два шпрыцы і прэзерватыў.
Брызін выключыў люстру і зачыніў дзверы спальні. Тут не толькі нарката, тут болей…
Асцярожна прамінуўшы прыадчыненыя дзверы ста ловай, Брызін рушыў да выхаду, узяўся за замкі, але рукі ў яго дрыжэлі, і ён ніяк не мог адолець гэтыя тры замкі: які з іх у які бок круціць? Адзін замок ляснуў, як стрэліў — і ў прыхожую выйшла Капіталіна.