— Самсон Самсонавіч? — угадаў Брызін. Капіталіна не здзівілася.
— Самсон Самсонавіч Самсонаў. У мяне яшчэ адзін дзядзька ёсць і ён таксама Самсон. Дзед такі дзіўны быў, Самсонаў…
Размаўляць не было пра што. А пра тое, што было — не было з кім. Чужыя людзі. Самсонавы.
— Вы едзьце, — махнуў рукой у бок вуліцы Брызін.
— А вы? — спытаў Лёня. — Некуды ж вам трэба падзець сябе. Я разумею, што мы не вялікія памагатыя, чужыя людзі, але ж і не аднаму вам быць. Хоць хто яго ведае…
— Я ведаю! — рашуча сказала Капіталіна, беручы Брызіна пад руку. — Да мяне паедзем. Я пакажу вам свой доммузей.
Брызін заўпарціўся.
— Куды я адсюль паеду?.. Вы што?.. Я тут буду. Лёня зірнуў на Капіталіну.
— Можа, хай застаецца… Я таксама б не паехаў. Капіталіна ўчэпіста Брызіна не адпускала.
— І што з таго?.. Які толк?.. А ў мяне і другі дзядзька хірург, нараніцу з Прагі вернецца. Мы ад мяне адразу да яго — і з ім сюды.
— Адкуль вернецца? — спытаў Брызін.
— З Прагі. Ён свяціла, ва ўсім свеце яго ведаюць. Брызін мог зараз быць у Празе — і ўсё было б інакш.
Але ён тут — і ўсё так, як ёсць. Выпадак. Гульні жыцця.
Якраз, бы на тое пайшло, падкаціла таксі.
— Сядайце ззаду, — падштурхнула Лёню з Брызіным
Капіталіна. — Мне там ногі няма дзе падзець.
— Ды чакайце вы! — паспрабаваў яшчэ паўпірацца і нават раззлавацца Брызін. — У мяне і без вас ёсць людзі, да якіх я магу паехаць!..
— Няма, — упэўнена сказала Капіталіна. — Калі б яны былі, яны б тут былі.
Дарогай, пакуль ехалі ў таксі, гаварыў адзін Лёня.
— Бездапаможнасць — самае няшчаснае пацуццё. Ты гатовы зрабіць усё, а не можаш зрабіць нічога. І ты мізэрны, нікчэмны. Я аднойчы ў сне бачыў, як хлап чук праваліўся пад лёд і стаў тануць. А я кранаю на гой лёд — ён адразу трушчыцца, кроку ступіць не магу. Мне страшна: я сам баюся ўтапіцца. І я бегаю па бера зе, крычу, а хлапчук тоне. Не ведаю, ці патануў. Калі прачнуўся, дык падумаў: хоць бы наяве такога не ста лася. Роўна праз год сталася. Такім было ўсё падоб ным, быццам паўтарыўся сон, нібы я сплю. Каб не шта рабіць, каб толькі не пачувацца бездапаможным, я кінуўся на лёд, як быў, ні дошкі не ўхапіўшы, ні вяроўкі. І не дабраўся да хлапчука. Мяне выцягнулі, а яго не. І ўсё адно наяве было не так страшна, як у сне. Думаць пра страшнае страшней, чым у ім быць. Калі я толькі думаю, толькі ўяўляю — я сплю. І ў сне бегаю і кры чу. Бездапаможны, ні на што не здольны бегаю і кры чу, а хлапчук тоне…
«Разуменне дэманструе, — непрыязна падумаў Брызін. — Лепш бы казаў прыгожа…»
Кватэра Капіталіны ў старым доме за Акадэміяй навук сапраўды нагадвала даўно не парадкаваны і не прыбіраны музей. На ўсіх сценах у вялізнай прыхо жай і яшчэ большай гасцёўні віселі карціны, гадзіннікі, дываны са скрыжаванымі на іх шаблямі і старадаўнімі стрэльбамі, на паліцах пыліўся крышталь і фарфор, бронзавыя і гліняныя статуэткі, а ў кабінеце, да столі застаўленым кнігамі і тэлескопамі, высіўся на падстаўцы каля пісьмовага стала мужчынскі бюст з чорнага марму ру, і збоку ад яго — гармата. Не самая вялікая, без лафе ту, але баявая гармата часоў апошняй вайны, якую не зразумела як сюды зацягнулі…
— У мяне і снарады ёсць, — падзіцячы пахвалілася Капіталіна. — Праўда, адзін і стрэляны, але ўсё адно ўсе баяцца… Калі хто палезе — як грымну!..
— Гэта Сувораў? — спытаў Лёня пра мармуровы бюст. Несупадзенне Капіталіны з піўной пры Віталіку пад па хай і Капіталіны з домамузея пры гармаце са снарадам да разгубленасці яго збянтэжыла, але ён стараўся зрабіць выгляд, быццам і не такое бачыўперабачыў, нібы і ў ягонай кватэры поўна снарадаў і яшчэ нядаўна стаяў бюст Суворава, толькі ён яго выкінуў.
— Гэта дзед мой Самсонаў… У вайну ён быў артылеры стам, цягаў такую во гармату, а пасля стаў вялікім вучо ным, генералам. Засакрэчанай нейкай навукай займаўся, звязанай з оптыкай… Кватэру гэтую ён мне пакінуў, дык дзядзькі і злуюцца. Усё ў наркаманкі мяне запісаць хо чуць, каб забраць.
Брызін раптам адчуў сябе, як на могілках.
— І пры ім тут ягоны бюст стаяў?
— Не, гэты помнік на магілу зрабілі, але чаго яму там стаяць? Там і так хораша, дрэвы растуць… А тут я з ім усё ж не адна. Прачынаюся, кажу: «Добрай раніцы, Самсон Самсонавіч!» І ён мне кажа: «Добрай раніцы, Капіталіна Самсонаўна! Не забудзься паснедаць і не палі да сня данку…» Так і жывём. Ну, што, павячэраем?.. У меню яйкі і пельмені.
У авальнай, з круглым сталом, асобнай ад кухні ста ловай віселі насупраць адзін аднаго жаночы і мужчынскі фотапартрэты. Жанчына нагадвала Капіталіну, а муж чына — доктара Самсона Самсонавіча. Было відаць, што на фотаздымку мужчына і жанчына былі некалі разам, а для фотапартрэтаў іх разрэзалі: на плячы жанчыны ля жала мужчынская рука.
— Бацькі? — спытаў Брызін, калі Капіталіна, падаўшы праз акно з кухні яечню і пельмені, увайшла ў стало вую. — Зарэтушаваць руку можна было.