— А кветкі… — пачала Капіталіна, асеклася і на мокрае цела пры іх пачала апранацца…
— Каб я магла памяняцца з Машай, я б памяняла ся, — апрануўшыся, зусім цвяроза і зусім сур’ёзна ска зала Капіталіна. — Так мне абрыд гэты мульцік, што бо лей не магу…
З Лёнем, з Капіталінай ды яшчэ з Бегунком Брызін Машу і пахаваў. Не стаў званіць ні яе сябрам і сяброўкам, ні Таісіі. Труну несці наняў чужых людзей з пахаваль най канторы. Самсонавых.
Два дні пасля хаўтур ён не выходзіў з дому. Не піў, не еў, нічога не рабіў, ні пра што не думаў — ляжаў бер вяном.
«Ты страшны чалавек, Андрэй, ты страшны чала век!.. Як ты жывеш?.. Табе нельга жыць!.. Ты страш ны чалавек…» — круцілася ў мазгах адна фраза, як на кружэлцы.
На трэці дзень ён спусціўся ў падвал, дзе ў яго быў прыхаваны пісталет, вярнуўся ў дом, замкнуўся, паклаў пісталет на стол у кухні і доўга на яго глядзеў…
Як гэта зрабіць?..
Запіску пакінуць?.. Але каму?.. Машы ўсё ён хутка сам раскажа…
Ці не?.. Гэта ж страшны грэх — самазабойства… Можа, і не спаткаецца ён з Машай?..
Там будзе відаць…
Трэба некаму пазваніць, каб заўтра зайшлі… А то ён згніе тут, у Таісіі ключоў няма…
А каму пазваніць?.. Хоць ты сам сабе пазвані… Пачакаць трэба, пакуль яму нехта пазвоніць… Хто першы — той няхай заўтра і прыходзіць… Дажыўся — пахаваць няма каму…
А, можа, загадаць?.. Калі пазвоняць хутка і пазвоніць жанчына, значыць, Маша яго чакае… Калі не хутка і муж чына, значыць…
Брызін уключыў тэлефон, падцягнуў яго да тапчана ў прыхожай, паставіў на падлогу, паклаў побач пісталет, лёг і стаў чакаць…
Мінула пяць марудных хвілін, доўгіх дзесяць, невыносныя паўгадзіны… Не званіў ніхто…
Брызін падняў трубку — гудок быў. Кладучы трубку, ён выпадкова націснуў кнопку аўтаадказчыка.
Тэлефон зашапацеў, матаючы мікракасету.
«Тата, я забылася табе раніцай расказаць, які мне дзіўны сон прысніўся… Быццам мама жывая, такая пры гожая, ні на адным фотаздымку яе такой няма, і я неяк перанарадзілася ў вас, ну, нарадзілася зноў, нанава. І мама кажа табе: давай выкінем яе, нашто нам яшчэ адна такая самая?.. І ты адказваеш: праўда што, адной Машы досыць. А я ведаю, што я не яшчэ адна, а адна ў вас адзіная, той Машы ў вас ужо няма. Мне самой цікава, дзе яна целам падзелася, бо я ў ёй не памірала — і яна ўва мне засталася. Але сказаць пра гэта — дык выдаць сябе, вы ўбачыце, што я ўсё разумею: і хто вы такія, і што адбываецца… А мне хочацца абхітрыць і вас, і ўсіх, расці, ад пачатку ўсё чыста ў свеце разумеючы, толькі робячы выгляд, быццам я звычайнае немаўлятка. Ты кажаш маме: «Давай я дзенебудзь на вуліцы яе пакіну, не ў акно ж выкідваць», — і я разумею, што ты хітруеш: нідзе мяне не пакінеш і нікуды мяне не выкінеш, а за вязеш у Сочы да свайго названага брата, каб я там шашлыкі на піках ела. Ты паклаў мяне на задняе сядзен не, у дарозе пачалася навальніца, страшная, з грамамі і маланкамі, мы схаваліся ад яе ў цёмныцёмны і доўгі тунель, а калі з яго выскачылі — цябе за стырном не было, машына, як шалёная, сама імчалася…
Дзе ты падзеўся?.. Ты нікуды не едзь сёння, чуеш?.. Нармальны бацька за дачкой не сочыць, як шпіён, і праз тое, што яна з мурынам цалуецца, нікуды не прападае. І нашто я ў такога яшчэ раз нарадзілася?..»
Бібі, бібі, бібі.
«Цябе так і няма нідзе… Нінэль званіла, пыталася, ці буду я мамай яе называць… Што ў цябе за бабы ўсе нейкія адмарожаныя?..»
Бібі, бібі, бібі.
«Тата, што адбываецца?.. Зноў званіла Нінэль, істэрычна плакала, каб ты Сініцына не забіваў, у яго зубы баляць… А ты яго забі, каб зубамі не мучыўся».
Бібі, бібі, бібі. А ты яго забі.
«Андрэй Аляксандравіч, гэта доктар… Ваш мабільны не адказвае, але я абяцаў пазваніць… Я ад яе не ады ходзіў, была надзея, што яна справіцца… Сэрца стала, мне вельмі шкада…»
Шка-да,
шка-да,
шка-да.
«Андрэй… Не ведаю, што сказаць… Якія ад мяне спачу ванні… Мне пазванкі на шыі вывернула, грудзі пабіла… Зразумець не магу, як яно выйшла… Павер толькі, што не хацеў… Ні цябе, ні тым болей Машу… А следчы палохае, што пайду за наўмыснае… Калі толькі ты, як бацька, не заявіш адваротнае… Што не было ніякіх прычын, не маг ло быць такога… Тады можна будзе круціць штонебудзь тэхнічнае, з тармазамі… Штук за дзесяць яны гэта зро бяць… Падумай, Андрэй, прашу цябе… Што табе з таго, што я сяду?.. Машу не вернеш… А нам неяк далей жыць трэба… Кантракт падпісаны сам ведаеш, які… Прашу ця бе, Андрэй… Я для цябе ўсё, што хочаш, зраблю… Кань як твой на сябе вазьму, скажу, што за ім і ехаў… Толькі не цягні, бо гэта трэба рабіць зараз, пазней назад нічога ўжо не адкруцім… Чакаю твайго званка… Андрэй, пра шу цябе…»
Бібі, бібі, бібі.