Мы самі й выдумалі шведскі секс. Як шведскі стол, які ніякі не шведскі.
Неяк мы з Верай расклейвалі адозвы супраць рэферэн думу па змене Канстытуцыі, Вера, спяшаючыся, наклеіла адну тэкстам да сцяны і, каб адозва не прапала, у Веры каліва не прападала, фламастарам пісаць на ёй тэкст па чала: «Беларусы! Нас мала! Галасуйце…» — але не паспе ла дапісаць «за Беларусь!», бо машына міліцэйская пака залася; гэта ўночы было, мы кінуліся наўцёкі, а назаўтра чытаем працяг на той адозве, нехта дапісаў: «Беларусы! Нас мала! Галасуйце за шведскі секс!» Усе астатнія адоз вы паздзіраныя, а гэтая вісіць.
Потым Вера так і расклейвала адозвы — тэкстам да сцяны. Хай, казала, пішуць, што хочуць.
Расказваць шведскаму следчаму, як здзіраліся разам з адозвамі нашы мары пра Беларусь? Распавядаць яму, як растайвала і растайвала, саступаючы месца расчара ванню і роспачы, наша надзея? Як глыбелі і цямнелі яміны адчаю? Як абяскрыльвалі, стамляючыся ў бяскон цым чаканні хоць нейкіх, хай маленькіх перамог, нашы душы? Як Вера даводзіла ўсім, што нельга перамагчы, выбіраючы паміж эвалюцыяй і рэвалюцыяй, што пера мога магчымая толькі ў выбары паміж свабодай і смер цю, — і як ніхто не хацеў паміраць?..
Я таксама паміраць не хацеў.
Мне абрыдла цягацца па бангалорскім балоце, змагаю чыся за незалежнасць краіны, якая і без таго незалежная, слухаць на мітынгах і шэсцях адны і тыя ж прамовы ад ных і тых жа людзей ды яшчэ сядзець за гэта па дзесяць патнаццаць сутак у пастарунках — і я выйшаў з Народнага фронту. Разлічваючы калі не на падтрымку, дык на разуменне, сказаў пра тое Веры, а яна перапытала: «Ты выйшаў з Народнага фронту?.. — і, не чакаючы адказу, адрэзала. — Гэта Народны фронт выйшаў з цябе!»
Я зразумеў, што зразумець Веру нельга — і я не хацеў паміраць. Таму апынуўся ў Швецыі...
Я расказваю пра ўсё гэта ўжо не следчаму, распавядаю адвакату, якога наняў мне Ражон, і адвакат — гэтаксама, як і следчы, не разумеючы, пра што я кажу, — супакойвае мяне: «Не бойцеся, у Швецыі смерцю не караюць».
Пры чым тут Швецыя?..
— Я там паміраць не хацеў.
— Натуральна, што не хацелі. А хто хоча? Хоць там, хоць тут… Генетычная праграма самазахавання закладзе ная ў мазгі найпершай. Ва ўсе мазгі: чалавечыя, звяры ныя… Вас, дарэчы, у іншую камеру перавядуць, каб вы адчувалі сябе пачалавечы.
— У мяне і зараз не кепская…
— Новая будзе лепшая. Не «Хілтан», але і не турма. Ражон наняў мне адваката і пастараўся, каб перавялі мяне ў лепшую камеру, бо, аказалася, я прыстрэліў якраз таго, каго ён хацеў, каб я прыстрэліў: кілера, прыслана га рускай мафіяй расправіцца з Ражном. Я сказаў адва кату, што такога не можа быць, бо я хацеў забіць і забіў беларуса, на што адвакат спытаў:
— А беларус хіба не можа быць кілерам?.. Вы падумайце…
Падумаўшы, я зразумеў, пра што ён пытаецца, і адказаў, што можа.
— Як і кім заўгодна яшчэ, — задаволіў мой адказ адва ката. — Скажам, целаахоўнікам, які выканаў свой абавя зак… А калі не, дык чалавекам, у якім прыродная агрэсія вылілася ў нянавісць да сабе падобных. У хваробу, у шызафрэнію… Пад уздзеяннем стрэсаў, перажытых вамі як там, так і тут. Мы яшчэ шведскія іміграцыйныя служ бы зробім вінаватымі — вы не супраць?
У адрозненне ад следчага, які ўсім сваім выглядам нібыта ўвасабляў справядлівасць і непарушнасць закона, адвакат на жуліка выглядаў, дый, мусіць, быў ім, калі знаўся з Ражном. Але мне якая розніца, калі ён прапаноўваў мне якраз тое, чаго я хацеў: шведскую псіхушку?
— Я не супраць. Але следчы не лічыць мяне ненармальным.
— Гэта не яму вызначаць. Дастаткова будзе, калі ён прызнае, што ў вашых дзеяннях цалкам адсутнічае маты вацыя. І ён прызнае гэта, бо зыходзіць з чалавечай логікі, звычайнай маралі.
У голасе адваката пракідвалася калі не пагарда, дык паблажлівасць да следчага, да ягонай чалавечай логікі і звычайнай маралі; але зусім не праз тое яна пракідвалася, што адвакат быў старэйшы за следчага, праз нешта іншае, таму я спытаў, хоць не трэба было, бо мне якая розніца:
— А вы зыходзіце з якой логікі і маралі?
Зірнуўшы на гадзіннік, адвакат пачаў складваць паперы ў тэчку.
— З жывёльнай… Якая і ёсць чалавечая, калі лішняга не выдумляць.
Я не зразумеў:
— Як гэта?
— А так… Неяк у мяне кліент быў, які ката забіў. Кот жыць яму не даваў. І я давёў на судзе, што, калі хтосьці, хто заўгодна жыць табе не дае, з ім трэба распраўляцца. А як інакш?.. Між іншым, — адвакат, збіраючы паперы, затрымаўся на адной, — ведаеце, чаму вам у палітычным прытулку адмовілі?
Я не ведаў.
— Не ведаю. Пра прычыны ў такіх выпадках не кажуць.
— Не кажуць, але ж яны ёсць. І адна з іх — ананімка, у якой пішуць, што вы забілі ката.
Рука, якой пацягнуўся я да паперы, сама, нібы дакра нуўшыся да аголенага провада пад токам, торгнулася на зад і здранцвела.