MoreKnig.org

Гонды: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Дудзюк Зінаіда



Шрифт:

Была она лакомый кусочек,

Хоть велики её года.

Сзади сыпался песочек,

С носа капала вода...

За сваю дасціпнасць пры Сталіне атрымаў паэт дзесяць гадоў турмы, па амністыі вызваліўся датэрмінова, а ўсё ніяк не мог знайсці сваё месца ў грамадстве. Аўдзей з цікавасцю пераймаў ягоныя песні, меў добрую памяць і прыгожы голас, часам спяваў з ім разам. Хораша атрымлівалася. Нарэшце таму паэту ўдалося вярнуцца дамоў у Ленінград, а сябрам засталіся на памяць ягоныя показкі, прыпеўкі ды песні.

Потым пазнаёміўся Аўдзей з Таісай, пераехаў да яе на радзіму ў невялікі гарадок, пайшоў зноў на будоўлю. Тут быццам усё спачатку добра складвалася, ды раптам у студзені яго і яшчэ дзясяткі два рабочых скарацілі. Застаўся Аўдзей без працы. Кінуўся туды-сюды, нідзе не бяруць, вось і падаўся дамоў, паказаць маці жонку ды падумаць, што рабіць далей. Ісці запісвацца ў калгас не было сэнсу. Там нічога не плацілі. Мужчыны і хлопцы на лета з’язджалі на заробкі ва Украіну, прывозілі адтуль пшаніцу, дзе-нідзе трохі грошай удавалася зарабіць, так і перабіваліся, як кажуць, з пустога ў парожняе. Аўдзей меркаваў, што давядзецца яму збірацца і ехаць разам з вясковым гуртам на заробкі. Заняты гэтымі думкамі, ён з сілаю забіваў цвікі ў плот, што ажно рэха разлягалася, і не заўважыў, як да яго пад’ехаў на санях ды спыніў каня калгасны брыгадзір Конан, якога ў вёсцы называлі Харунжым, з таго часу, калі ён служыў у польскім войску яшчэ недзе ў трыццатыя гады і вучыўся ў школе падхарунжых. Мянушка была не крыўдлівая і цалкам адпавядала асобе Кона­на, які сапраўды быў сярод вяскоўцаў заўсёды першы, як сцяганосец. Першы знаёміўся з раённым начальствам, частаваў яго, даведваўся пра ўсе навіны і трымаў у кулаку вёску, бо ад яго залежала, хто які пляц атрымае вясною. Сяляне тут спрадвеку былі пераважна малазямельныя. У дварах ставілі іншы раз браты па дзве ці тры хаты, на гарод зямлі не хапала. Пляцы выдзялялі калгаснікам недзе ў полі.

— Што, птушка пералётная, дамоў вярнуўся? Можа ў калгас пойдзеш? — спытаў прывітаўшыся Харунжы, невысокі, хударлявы, з маленькімі, учэпістымі вочкамі.

— Не, дзядзька Конан, пакуль я не гатовы ўлезці ў калгасны хамут.

— Куды дзенешся?

— Свет вялікі.

— Твая праўда, свет вялікі, ды нас нідзе не чакаюць. Як надумаеш, прыходзь.

— Дзякую, але, мусіць, не надумаю.

— Што, паспытаў лёгкага гарадскога хлеба, дык ад сялянскай працы нос вернеш?

— Не такі ён лёгкі гарадскі хлеб. Але ж задарма ў горадзе ніхто не працуе. А ў сяле — падаткі плаці, а за што? Было б з чаго, можна было б і плаціць. Несправядліва гэта.

— Ну-ну, пашукай праўду, калі такі разумны, — пасміхнуўся Конан. — У каго ўлада, у таго і праўда, падпарадкуйся і маўчы. Такая табе мая парада, хлопча.

Харунжы сцебануў каня і паехаў. Аўдзей з пагардай правёў яго позіркам і міжвольна падумаў, што гэты стары хмыр сам ніколі па праўдзе не жыў. У вёсцы казалі, што Конанаў бацька яшчэ пры цары ездзіў у Амерыку на заробкі і прывёз грошы, якія хаваў недзе на вышках. Харунжы ажаніўся і жыў з бацькамі, але марыў займець уласную сядзібу. Перад тым, як прыйшлі саветы, пан Буслоўскі пачаў прадаваць зямлю. Тады высякалі і некуды вывезлі лес, які падступаў да самай вёскі з захаду. Конан украў бацькавы грошы і купіў сабе ладны кавалак зямлі ў гайку, дзе жыў панскі аканом Кубіцель. У хуткім часе паставіў там ладную хату. Зайздросцілі яму вяскоўцы: гэта ж займеў чалавек пры хаце агарод, а побач шырокі поплаў ды лес. Суседзяў побач ніякіх. Воля табе! Трымай плойму свойскага птаства! Карову нават у статак ганяць не трэба, пры хаце пасецца. Усё побач, усё на вачах!

Конанаў бацька здагадаўся, хто ўкраў ягоныя грошы, падаў на сына ў суд. Але даказаць віну Харунжага не ўдалося, сведкаў не было. Конан пакляўся на Бібліі, што бацькавых грошай не браў. А другі раз Харунжы, паклаўшы руку на Біблію, сведчыў, што яго сябра Макар Гімола, які забіў вясковага хлопца, невінаваты. Кожную вясну ў разводдзе лядчукі ставілі запруды ў канцы сваіх пляцаў ля возера. Разам з вадою прыходзіла туды рыба. А калі паводка спада­ла, збіралі рыбу, якая боўталася ў мулі.

Казалі, быццам Макар заспеў суседскага дзецюка, калі той збіраў ягоную рыбу, выцяў па галаве калком ды і абязвечыў. Знайшлі хлопца мёртвым каля Макаравай запруды. Ніхто нічога не бачыў, падазрэнні ўпалі на гаспадара. Харунжы выратаваў сябра, пакляўся, што ў тую ноч быў разам з Макарам, ён ні ў чым не вінаваты, нікога не забіваў, але ж за хлусню дорага заплаціў. Адзінаццаць дзяцей нарадзіла яму жонка. Трое першых памерлі. Тры наступныя дачкі аказаліся калекамі, пакручаныя былі ў іх пальцы на руках, бы карані старога дрэва. Толькі пяцёра астатніх дзяцей аказаліся здаровыя і раслі на радасць бацьку.

Аўдзей быў перакананы, што на няпраўдзе шчасце сабе не здабудзеш. Трэба жыць сваім розумам: Конан яму не ўказчык. Бач, які стаў адданы саветам, а спярша бунтаваў супраць іх. Помнілася, як пасля вайны прыехалі ў вёску з райцэнтра першыя ўпаўнаважаныя, каб стварыць калгас, заначавалі ў Якуба, дык нехта падпёр дзверы і падпаліў хату. Ветраная тая была ноч, трынаццаць хат занялося і згарэла ў вёсцы. Людзі казалі між сабою, што такое маглі ўчыніць толькі Конан з Макарам. Якубава сям’я разам з упаўнаважанымі з дымам узнялася на неба, прыязджала міліцыя, але вінаватых так і не знайшла. Калі калгас усё ж стварылі, Харунжы актыўна падтрамаў новы лад жыцця, падлізваўся да начальства, выбіўся ў брыгадзіры. І вось ён у літаральным сэнсе зноў на кані. Аўдзею ж даводзіцца саматужна вазіць дровы на сан­ках, якія ён здабыў у пачатку вайны: адступаючы пакінулі чырвонаармейцы. Тады ён з маці па пяску валок тыя жалезныя санкі дахаты з Вайцехаў. А яшчэ знайшоў штук шэсць салдацкіх шапак з чырвонымі зоркамі. Якраз хапіла па дзве на кожнага з братоў. Калі прыйшлі немцы, давялося зоркі паадпорваці і чубы паадразаць, але ўсё роўна тыя шапкі добра ім паслужылі.

6

Стары пацук ноччу баляваў у Малашынай каморы. Гаспадыня яшчэ з вечара, калі налівала брагу з бочкі ў вялізны чыгун, распырскала гэты, як здавалася пацуку, найсмачнейшы на свеце і п’янкі напой. Ён вылізаў усю падлогу, адчуў насалоду і незразумелую весялосць. Цяпер можна было б зашыцца ў нару і адсвяткаваць бражны дзень, не дбаючы пра ежу. Але дарожка з пралітых кропель цягнулася праз сенцы ў пакой і пацуку карцела яшчэ і яшчэ лізаць гэтую п’янкую слодыч, напаўняць страўнік цёплай энергіяй, якая разлівалася па ўсім целе, расслабляла кожную мышцу, што нават хада ягоная стала няўпэўненая, а хвост зрабіўся быццам чужы і ніяк не жадаў падпарадкавацца гаспадару.

Дзверы ў камору заставаліся прыадчыненыя. Пацук выслізнуў праз іх, нюхаў вусатаю пысаю падлогу і сквапна злізваў разлітыя кроплі. Мусіць, у ягонай галаве, калі дапусціць, што пацукі могуць думаць, у гэты момант жыла адна думка: напіцца, налізацца брагі дасхочу, каб ужо і сілы не было ні есці, ні варушыцца. Зрэшты, тое самае адчувае п’яніца, калі трапляе на вялікую гулянку, дзе ніхто не сочыць, колькі ты выпіў, а таму можна набрацца пітва да непрытомнасці.

З пакоя сыходзіў такі неверагодна моцны пах брагі, што пацук ледзь не самлеў пад парогам у цемры сяней. Дзверы адчыніліся, нехта ў цемры пераступіў праз грызуна і пайшоў на вуліцу, а няпрошаны госць прыпаў да шчылінкі, нюхаў і не мог наталіцца жаданым водарам. Калі дзверы зноў адчыніліся, пацук ускочыў праз парог у пакой, цьмяна асветлены лучынаю, агледзеўся, убачыў каля печы стол, на якім ўзвышалася вялізнае карыта, згледзеў старую і маладога мужчыну, што моўчкі сноўдаліся па пакоі.

Пацук сігануў у вілашнік, потым убачыў пляму пралітай брагі каля печы, пасунуўся туды, злізаў усё да кроплі. Ад цяпла і бражнага паху ў хаце адчуў неймаверную млявасць ва ўсім целе, неадольна захацелася спаць. Ён слізгануў за рог міма падпечча, з цяжкасцю ўскочыў на ляжанку, зашыўся ў нейкае рыззё і заснуў так соладка, як не спаў ніколі. Гэта быў сон шчаслівага і ўсім задаволенага пацука, які дасягнуў найвышэйшай асалоды, спасціг яе кожнаю клетачкаю цела і цяпер, калі прачнецца, да канца жыцця будзе згадваць гэтыя незабыўныя хвіліны і спадзявацца, што яны некалі паўторацца зноў.

Малаша з Аўдзеем усю ноч гналі самагонку, якая па тонкай ільняной нітцы кропелька за кропелькаю капала ў пляшку, напаўняла яе мутнаватай вадкасцю. Сын насіў снег з вуліцы, сыпаў яго ў карыта для ахаладжэння змеевіка. Гнаць самагонку зімой было вельмі зручна. Не трэба было насіць ваду з агульнага калодзежа, які стаяў за тры хаты на другім баку вуліцы. З напоўненай пляшкі Аўдзей лінуў трохі гарэлкі на стол, чыркнуў запалкаю — вадкасць успыхнула сінім полымем, пабегла да краю стала, пакуль не выгарала і не згасла.

— Пяршак! — задаволена сказаў Аўдзей, глытнуў з пляшкі і ажно крэкнуў ад нечаканасці, што занадта моцным аказалася пітво.

— Пакаштаваў і годзе, — спыніла сына Малаша. — Наліжашся раней часу, дык і справу не давядзеш да канца.

Да світання паспела гаспадыня з Аўдзеем перагнаць усю брагу, разабраць і схаваць самагонны апарат у камору, дзе бутэлькі з гарэлкаю таксама занялі сваё таемнае месца. Засталося ўпарадкаваць прыпечак, памыць чыгуны, памыі занесці свінні, няхай і яна паласуецца. Тут ужо за справу ўзялася Таіса, хутка і спрытна падмяла земляную падлогу, паставіла посуд на месца, усё лішняе вынесла ў сенцы і там ужо гаспадарыла на свой лад. Стомлены і сп’янелы Аўдзей, які нанюхаўся і накаштаваўся самагонкі, заваліўся спаць на запечак. Малаша, таксама змораная дарэшты, прылегла на ляжанцы.

Таіса падаіла карову, працадзіла малако, пакарміла свінню, растапіла печ, пачала варыць сняданак і абед. Усе спалі, і ёй было добра адной рабіць адвечную жаночую справу без прыдзірлівага нагляду свекрыві і думаць пра цяперашняе ўласнае існаванне. Яна ўважліва прыглядалася да тутэйшых людзей і іхняга жыцця. Заробкаў не было ніякіх, у калгасе зімой працы таксама няма, каб хоць чым заняць людзей. Мужчыны і хлопцы збіраліся ў гурты, гулялі ў карты, жлукцілі самагонку. Ужо і яе Аўдзей, які раней ад кухля піва п’янеў, прывыкаў піць гарэлку, а сп’янелы рабіўся гняўлівы і жорсткі. Трэба было нешта думаць, нешта мяняць у жыцці, але пакуль не магла яна зрушыцца з месца, бо пад грудзьмі варушылася дзіця, якое неўзабаве павінна было з’явіцца на свет, і дзеля гэтага трэба забыцца на ўсе свае мітрэнгі: малое павінна нарадзіцца здаровенькае. Ёй вельмі хацелася падараваць мужу сына.

Зварыліся салонікі на сняданак, капуста і боб на абед. Свякроў спала, Аўдзей хроп на ўсю хату. Нават Ліза, мусіць, нанюхалася за ноч бражнага паху, заспалася сёння, як ніколі. Маючы вольную хвіліну, Таіса села пісаць ліст сястры і бацьку, не надта скардзілася, але і пахваліцца не было чым. Апавядала яна пра дзіўныя звычаі тутэйшага люду, кожны з якіх нешта чаруе, каб пладзілася скацінка ды вялася гаспадарка, пісала пра іхнюю забітасць.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
(Лже)Развод. Игра по правилам и без
(Лже)Развод. Игра по правилам и без
[Любовные романы / Современные любовные романы / Проза / Роман]
Я подхожу к мужу, потому что выбора нет. Мои ноги движутся сами, а внутри все сжимается в тугой комок. — Познакомься, — Игорь кивает на женщину, и та смотрит на меня с превосходством, от которого
0
Опустошённые
Опустошённые
[Триллер / Любовные романы / Фантастика / Постапокалипсис]
Бояться стоит не только заражённых. Доктор Люсилла Кастильо вообще не должна была покидать медицинский комплекс «Санктум». Тем более после того, как вспышка превратила её исследовательскую
0
Сгущающаяся тьма
Сгущающаяся тьма
[Ужасы / Любовное фэнтези / Современная проза / Фэнтези]
Некоторые узы предначертаны судьбой. Другие выкованы во тьме и крови. Жизнь Зоры Хайнар должна была закончиться в ту ночь, когда она умерла. Но смерть не стала концом. Вместо этого Зора очнулась
0
Изолированные
Изолированные
[Любовные романы / Современная проза / Приключения / Постапокалипсис]
Им стоило знать: передышка не продлится долго. Община Нуэва-Эсперанса даёт им приют в Соноре. Но в мире, где по-прежнему правит страх, никакое убежище не спасёт надолго от тех, кто когда-то считал
0
Маг и Погибель
Маг и Погибель
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Юмор]
Повелитель нежити хочет вернуть мою душу, чтобы узнать тайну? Ладно, помогу ему найти всё для зелья. Что?! Ну и ингредиенты нужны... перо химеры, кровь дракона, ещё и череп первого короля! Уж кровь
0
Дух Серебрянки
Дух Серебрянки
[Любовное фэнтези / Современная проза / Фэнтези]
Зимняя история про обычную девушку, которая случайно встретила духа маленькой речки. Написано в рамках новогоднего адвента, в котором рассказы были посвящены городу Пушкино, Московская область.
0
Персонаж с демоном 2
Персонаж с демоном 2
[Попаданцы / Книги про волшебников / Юмористическое фэнтези / Боевое фэнтези / Самиздат]
Лёша с демоном Настей пишут новые главы волшебной книги «Вих, дорога домой». Путь лежит через Озгир, мир магии, где борются предвечные силы Тьмы, Света, Хаоса, Жизни и Смерти. Среди них нет плохих
0
Внутри игры
Внутри игры
[Ужасы / Любовные романы / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Еся была на седьмом небе от счастья, когда нашла работу в уютном книжном магазине с кофейней. Тишина, книги, ароматный латте... Идиллия рухнула в тот момент, когда на порог вошел Малинин — её
0
Шагнувшие в вечность
Шагнувшие в вечность
[О войне / Публицистика]
«Шагнувшие в вечность» — это книга, от которой невозможно отстраниться. В ней нет выдуманных героев. Здесь — живые люди: бойцы, врачи, полицейские, волонтеры, священники, спасатели, строители,
0
Было ли падение Римской империи
Было ли падение Римской империи
[Документалистика / Научпоп]
Все мы знакомы с популярным изложением мифа о падении Римской империи. «Падение нравов», «коррупция», «вторжение варваров»… Эти клише знакомы каждому. Однако советский историк Елена Штаерман
0
Вопросы и ответы. Про Украину и не только
Вопросы и ответы. Про Украину и не только
[Государство и право / Публицистика / Научпоп]
Много лет подряд посетители oper.ru задавали вопросы Гоблину, а Дмитрий Юрьевич на них отвечал. Вопросов было много, в том числе самых экзотических и зверски смешных. Ответов было не меньше,
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
14
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Двадцать два несчастья 16
Двадцать два несчастья 16
[Попаданцы]
Финал первого сезона! Теперь серьезно! Мы не шутим! В общем, «сказочке конец, а читатель — молодец». Дубль 2. Чтобы окончательно расставить все точки над «ё», Сереге нужно закрыть несколько важных
4
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Встреча на озере
Встреча на озере
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Я узнала, что мой жених мне изменил, и уехала на озеро. Там я его встретила... и рядом была его тайная пассия. Мой мир рухнул. Но, благодаря случайному знакомству, я соберу осколки своего
1
Управление вниманием. Как сосредоточиться на самом главном и достичь успеха
Управление вниманием. Как сосредоточиться на самом главном и достичь успеха
[Психология]
НЕЗАКОННОЕ ПОТРЕБЛЕНИЕ НАРКОТИЧЕСКИХ СРЕДСТВ, ПСИХОТРОПНЫХ ВЕЩЕСТВ, ИХ АНАЛОГОВ ПРИЧИНЯЕТ ВРЕД ЗДОРОВЬЮ, ИХ НЕЗАКОННЫЙ ОБОРОТ ЗАПРЕЩЕН И ВЛЕЧЕТ УСТАНОВЛЕННУЮ ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВОМ ОТВЕТСТВЕННОСТЬ.
0
Прости, Мария
Прости, Мария
[Современные любовные романы]
Через много испытаний прошла Мария Лопес к своему счастью. В огне пожара остался преследовавший ее Артуро д'Анхиле. Но он не погиб. Он начал месть руками дочери Лорены дель Вильяр...
0
Княжна Таари. Маг
Княжна Таари. Маг
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Просыпаюсь я после операции – а меня похоронили.В склепе. И тело у меня чужое.Неужели повезло после смерти попасть в юную прекрасную деву? И теперь по всем канонам попаданчества меня ждет встреча с
1
Туз в рукаве
Туз в рукаве
[Боевик]
За этот выстрел «вражьи» спецслужбы готовы заплатить миллион долларов. Но снайпер потребовал два. Еще бы: на прицеле – премьер России! Один точный выстрел – и изменится ход чеченской войны, Россия
0
Две души
Две души
[Русское фэнтези / Классическое фэнтези]
Красная Грива. Две души. — фэнтезийный роман, написанный Ланой Фурман. Главная героиня — девушка по имени Саша, которая живет в небольшом поселении под названием Красная Грива. Она обладает особыми
0
Это Спарта! Младенцы из яйца, жертвенные козлы и страсти потомков Геракла
Это Спарта! Младенцы из яйца, жертвенные козлы и страсти потомков Геракла
[Культурология / История]
Бесстрашные воины, легендарные сражения, безумные цари. Особая система воспитания, особый быт и обычаи, особое отношение к войнам — все это Спарта! Обитателям Пелопоннесского полуострова не очень
0
Вечные земли. Книга 1. Светопад. Пепел бессмертного
Вечные земли. Книга 1. Светопад. Пепел бессмертного
[Детективная фантастика / Героическая фантастика / Классическое фэнтези]
Вампиры веками свободно бродили по земле. Но приходит враг, обладающий грозным оружием, и начинает истреблять расы бессмертных. Уцелевшие бегут в последний вампирский город. Правила жизни здесь
0
Ковыряла 2
Ковыряла 2
[Киберпанк / Социальная фантастика]
Свобода стоит дёшево, жизнь ещё дешевле. Всё бесплатно, кроме будущего. Выживание гарантировано — жизнь невозможна. Жёсткая киберпанк-история о мире технокоммунизма, где есть всё необходимое, но
0
Хранители времени
Хранители времени
[Современная проза]
Антон и Женя живут по соседству в тихом провинциальном городке и с детства обожают всевозможные розыгрыши. Волей случая друзья становятся обладателями невероятного прибора – пульта по управлению
0
Тайны биологии
Тайны биологии
[Детская литература: прочее / Научная литература: прочее]
Книга о самых интересных вопросах современной науки: бессмертии и происхождении жизни. Интервью с учёными, которые в простой форме делятся с детьми глубоки знаниями. Книга известной
0