MoreKnig.org

Гонды: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Дудзюк Зінаіда



Шрифт:

Нявестка толькі плячыма паціснула і адказала:

— Каб гэта толькі ад вузлоў залежала.

— Трэба верыць, верыць Богу і сабе, — нездаволена прабурчала Мала­ша. — Мусіць, цялятка нанач варта ў хату забраць, каб не замерзла тут.

Нявестка згодна кіўнула галавою. Адказала, што занясе малако, працэдзіць і прыйдзе па цялушачку.

Ах, і шчаслівы дзень выдаўся ў Лізы! Увечары ёй зноў далі напіцца малака, а потым прынеслі цялятка. Яны з бабаю Малашаю доўга не маглі нацешыцца маленькаю кудлатаю рыжаю істотаю, гладзілі яе — радаваліся. Далоні іхнія і вочы вылучалі пяшчоту і былі яны ў гэтай радасці вельмі падобныя адна да адной, як сапраўдныя бабуля і ўнучка.

Жыццё ў Лядах здавалася Лізе вельмі цікавым. Раней яна найчасцей жыла ў дзеда і цёці Полі, а мама працавала ў горадзе і прыязджала наведаць яе толькі па нядзелях. Сваю бабулю Ліза не помніла, была яшчэ вельмі малая, калі яна памерла. Іншы раз дзяўчынцы ўдавалася ўпрасіць маму ўзяць яе з сабою ў горад, але тады яна вымушана была цэлы дзень сядзець адна дома, перабіраць рэчы ў чамадане, гуляць з лялькаю, есці кукурузныя шматкі і ласавацца цукрам, які вісеў у палатнянай торбачцы на цвіку каля дзвярэй. Можна было падысці і пасмактаць ражок торбачкі — у роце рабілася соладка.

Калі мама прыходзіла з працы, толькі тады выпускала Лізу на вуліцу, але казала, каб дзяўчынка з двара нікуды не хадзіла, бо старцы забяруць яе ў мяшок і панясуць. Чым было заняцца ў двары? Хіба грэбціся ў пяску, пячы піражкі, але гаспадар хаты, у якой мама здымала пакойчык, вельмі злаваў, калі заўважаў, што малая псуе ягоны двор. Таму калі-нікалі Ліза ўсё ж адважвалася выйсці за вароты, а там проста праз дарогу быў вялікі парк, пасярод якога ста­яла чырвоная трыбуна. Можна было ўскараскацца па прыступках на вялікую пляцоўку, або праз шчыліну залезці пад гэтае збудаванне, збітае з драўляных дошак, і схавацца ад усіх. А найбольш Лізе падабалася назіраць за дзецьмі з дзіцячага садка, якія гулялі за агароджай пад наглядам выхавацелькі. Дзяўчынка вельмі ім зайздросціла. Яны сябруюць, гамоняць, бавяцца рознымі цацкамі, а Ліза заўсёды адна. Помніла, што некалі даўно-даўно яна таксама гэтак жа гуляла з дзецьмі ў нейкім іншым горадзе, дзе жыла з мамаю. У дзедавай вёсцы равесніц Ліза не мела. Хаты там стаялі далёка адна ад адной. Вёска згарэла ў вайну, людзі загінулі цэлымі сем’ямі. Ацалелыя ці адбудаваныя двары хаваліся ад чужых вачэй за высокімі варотамі ды весніцамі. Гаспадары трымалі сабак. У двары Лізінага дзеда жыла злосная сучка Пальма, якая з дзікім брэхам рвалася з ланцуга да ўсялякага чужога чалавека.

У Лядах было ўсё адкрыта, ніякіх варот і весніц. Нават хаты не замыкаліся, затыкала гаспадыня калочкам прабой, калі куды адлучалася, каб бачылі суседзі, што няма нікога дома. Вокны фіранкамі не завешваліся, людзі жылі навідавоку адзін у аднаго. У кожнай хаце гэтаю лютаўскаю зімою кіпела праца. Дзяўчаты і жанчыны пралі, ткалі, вышывалі, вязалі, шылі. Хто сабе пасаг рыхтаваў, хто імкнуўся сям’ю апрануць, ды запасціся палатном на ўсялякія гаспадарчыя патрэбы, бо на крамнае адзенне дзе ўзяць селяніну грошай гэтаю пасляваеннаю парою, калі зарабіць у калгасе немагчыма? Ліза хутка спасцігла вясковы лад жыцця і ўжо не чакала, калі баба Малаша пакліча яе на вячоркі, а ўдзень сама выпраўлялася хадзіць па хатах. Спярша ішла да бабы Дамінкі. Там пасярод хаты стаялі вялізныя кросны, гаспадыня ткала, а яе дачка-падлетак Алеся навівала цэўкі, Ліза дапамагала ёй і хутка сама навучылася рабіць гэтую няхітрую справу. Потым, калі праца надакучвала, а цэвак было навіта ў запас на цэлы дзень, дзяўчынкі ішлі гуляць на вуліцу. Алеся вазіла Лізу на санках. Вёска стаяла на ўзгорку, які называўся Малашынаю гарою. Тут была найвышэйшая кропка, а дарога зімой ператваралася ў добрую коўзанку для дзяцей. Снег паскрыпваў пад палазамі. Абедзвюм дзяўчынкам было весела і цікава.

Алеся мела двух старэйшых братоў: падслепаватага дзецюка Якіма і шаснаццацігадовага даволі прыгожага Алёшу. Гэтых сваякоў Ліза таксама ўжо добра ведала ў твар, бо яны штодня наведваліся да бабы Малашы. Варта было зайсці ў хату Якіму, як тут жа прыбягала суседская дзяўчына Марыля папрасіць солі ці запалак. Хлопец абшчаперваў дзяўчыну, кідаў на запечак і навальваўся на яе ўсім целам. Палонніца верашчала, астатнія сямейнікі рагаталі, а баба Малаша на правах старэйшай загадвала:

— Не займай дзяўчыну.

Якім адпускаў Марылю. Расчырванелая, прысаромленая і ўспацелая, яна ўставала з запечка, папраўляла хустку, брала соль ці запалкі і знікала. З-за гэтых паводзінаў Ліза не любіла Якіма. І наогул, ёй не падабалася, калі ў нядзелю збіралася ў хату мноства людзей, якія дапазна гулялі ў карты, дымілі цыгаркамі, што адно ёй было месца — на печы з лялькаю. У будні дзень у кожнай чужой хаце Ліза магла знайсці сабе занятак, а ў нядзелю ніхто не працаваў, таму Ліза сядзела дома. Яна бачыла, што і маме не падабаюцца гэтыя зборышчы, а таму яшчэ больш злавалася на гэтых гулякаў. Калі нарэшце ўвечары ўсе разыходзіліся, Ліза прасіла тату, каб ён намаляваў хату з вялізным замком.

— Я ж маляваў табе хату надоечы, — адмаўляўся тата.

— Намалюй яшчэ, — прасіла Ліза. — Падсвядома спадзеючыся, што аднойчы іх сям’я займее свой домік, куды нежаданым гасцям уваход будзе забаронены.

Тата маляваў яшчэ адну хату дакладна такую, якая была на папярэдняй старонцы сшытка. Іншы раз Ліза хадзіла да Лаўрэнкаў, у якіх было шмат дзяцей, але гуляць яна не ўмела, а сядзела ды назірала, як цётка калыша сваіх блізнят у падвешаных калысках. Іншы раз наведвалася да Бузюмішыных меншых дачок, амаль равесніц. І зноў назірала, як яны гуляюць у сям’ю, не замінала, але і не імкнулася браць на сябе нейкую пэўную ролю ў гульні. Заставалася гледачом у гэтым дзіцячым тэатры жыцця. Найбольш ёй падабалася хадзіць да дарослых дзяўчат, якія ўспрымалі Лізу як малое і неразумнае дзіця, пра нешта яе распытвалі, нешта ёй расказвалі. І не было на свеце больш удзячнага слухача, чым гэтая чужая дзяўчынка немаведама скуль закінутая Богам у глухую палескую вёску.

Падабаліся Лізе Барбарыны дочкі, Люба і Клава, абедзве тоненькія ды ўвішныя. У гаспадыні голас сварлівы, рэзкі, картавы, як карканне вароны, а дзяўчаты маўклівыя і пяшчотныя. Паставілі станок з кута ў кут, робяць аснову для кроснаў. Ліза пры іх, сядзіць ціхенька на ўслончыку, назірае. Ходзіць Люба з кутка ў куток хаты, навівае ніткі на калкі асновы, ажно ў жываце булькае нішчымная зацірка. І ўсім добра. Ніхто нікому не замінае. Здаецца ўсё жыццё праседзела б Ліза з гэтымі маўклівымі дзяўчатамі, ды прыходзіць мама, забірае яе і сварыцца, што яна, як збродлівая кошка, поўзае па чужых хатах. Дзяўчынка не крыўдуе, яна шчасліва думае, што некалі і сама будзе навіваць аснову і ткаць дзівосныя палотны.

5

Даўно ў Малашыным двары не ўладарыла мужчынская рука. Малодшы сын Кандрат служыў у войску ўжо трэці год, сярэдні Паўлюсь жыў асобна, а таму меў удосталь уласных клопатаў. Нарэшце з вяртаннем Аўдзея пачаліся добрыя перамены. Па-першае, ён навазіў альховых дроў, як іх тут называлі каўбасак, за тое што цурубалкі былі тонкія ды чырвоныя. Наогул тутэйшы люд пазбягаў карыстацца гэтаю драўнінаю, з-за колеру, а яшчэ з-за таго, што альха расла па нізінах, называлі такія дровы чортавымі. Але, калі была нявыкрутка, дык ехалі зімою на замерзлае балота і секлі гэтае дабро, каб не мерзнуць у хаце. Па-другое, калі трохі апаў снег, тымі ж акоранымі каўбаскамі ўзяўся сын ладзіць плот, варотцы ды весніцы. На стук ягонага малатка найперш прыбегла суседка Барбара, агледзела работу і з зайздрасцю сказала:

— Добра Малашы, у яе сыны, а ў мяне адны дочкі.

— Дык трэба было табе, цётка, трымацца Грубаса, быў бы і ў цябе гаспадар. Навошта аддала Вакулісе? А яна вунь сабе яшчэ і сына нарадзіла.

— Вой, згадаў леташні снег! — замахала рукамі старая. — На халеру мне той Грубас! Мой мужык быў тутэйшы, дык і з тым нагаравалася, а як бы я з нейкім з чужых мясцін ужылася?

— Людзі розныя і сярод нашых ёсць. Пра Грубаса ў сяле ніхто благога слова не скажа. Прыжыўся.

Барбара не стала пярэчыць, пайшла. Мусіць, не хацелася ёй згадваць пару сваёй маладосці. Не надта прыгожаю ўдалася Барбара, і голас мела скрыпучы, як у сухадрэвіны, да ўсяго яшчэ і картавіла, але ж працаўніца была шчырая. Пасватаўся да яе чалавек, бяздзетны ўдавец з суседніх Маневіч. Скуль было ёй, маладой і наіўнай, ведаць, што ліхадзей ён, сваю жонку раней часу ў магілу загнаў, а як ажаніўся з Барбараю, дык і з яе пачаў вяроўкі віць. Нездарма ж суседзі яго Чортам празвалі. Пэўна, ведалі, што няма ў яго ні жалю, ні сумлення, ні страху перад Богам. Маладзіца трывала, дзве дачкі нарадзіла і думала, што век неяк прабядуе з гэтым злыднем. Ды ён такое ўтварыў, што яна не стрывала, уцякла да маці з дзецьмі. Памёр колішні кавалер ягонай нябожчыцы-жонкі, пахавалі яго побач з яе магілаю. Чорт, як дазнаўся пра гэта, ноччу выкапаў жонку і перахаваў яе ў іншым, дальнім кутку могілак.

Барбары, калі ўяўляла, як ён дакранаўся да прасмердлага трупа, рабілася блага, не магла ні есці, ні жыць, ні класціся ў адну пасцель з гэтым вылюдкам. Хоць і прыязджаў Чорт, прасіў Барбару вярнуцца, яна нават размаўцяць з ім не захацела. Мусіць, за яе пакуты паслаў маладзіцы Бог яшчэ аднаго мужыка. Прыстаў да яе высокі і дужы старшына, з тых вайскоўцаў, што адступалі з-пад Брэста ў чэрвені 1941 года. Вяскоўцы адразу празвалі яго Грубасам за магутную паставу і моцны голас. Толькі Барбара, навучаная горкім вопытам першага замужжа, не спяшалася раскрываць душу перад чужым чалавекам. А яе суседка Вакуліха, якая рана аўдавела ды гадавала трох дачок, прывабіла пачастункамі і ласкаю старшыну, і ён перайшоў жыць да яе. Здавалася, не было шчаслівейшае жанчыны ў вёсцы, чым Вакуліха, зацвіла, закрасавала.

Калі немцы пачалі забіраць моладзь у Германію на прымусовую працу, Вакуліха з Грубасам паехала замест дачок. Вярнуліся стуль жывыя, мабыць, каханне ратавала іх на чужыне. Як трохі ачомаліся пасля вайны і абжыліся, дык нарадзіла Вакуліха Грубасу сына, здаровенькага і таўсманага, як бацька, хоць на той час ужо ўнукаў мела. Яшчэ адзін дарунак лёсу.

Аўдзей Барбару недалюбліваў і меў на гэта падставы. Перад тым, як атрымаў ён позву ў войска, у яго моцна балелі вочы. Дайшло ўжо да таго, што нічога не бачыў хлопец, зрэнкі гноем заплылі, сядзеў на прызбе, далёка ад хаты не адыходзіў. Міма шыбавала Барбара і здзекліва сказала:

— Аслеп зусім, хутка маці за руку па сяле будзе вадзіць!

Гэтыя словы так абразілі і абурылі Аўдзея, што ён хвілін колькі сядзеў, быццам агаломшаны, а потым, калі сцяміў, што баба здзекуецца з яго (ці ж ён вінаваты, што хвароба адолела?), кінуўся ўслед, дагнаў яе ўжо каля двара і такого даў грымака ў плечы, што яна паляцела потырч. Маці навучыла яго бараніцца самому, бо не было на каго спадзявацца. Бацьку ён трохі помніў, удзячна згадваў, як ездзіў з ім на кірмаш у Косава. Гэты былі шчаслівыя і цікавыя вандроўкі. А найбольш падабалася, што бацька купляў яму які-небудзь пачастунак. Можа і дарэмна крыўдаваў хлопец на Барбару. Гэта ж яна пракаркала яму пра ягоную хваробу, ад якой трэба пазбаўляцца. Доктар у ваенкамаце даў Аўдзею накіраванне ў раённую бальніцу лячыць вочы, каб потым можна было забраць яго ў войска.

— Мо не лячыся, сынку, а будзь дома? Забяруць цябе за свет, — маркотна сказала Малаша.

— Не, маці, чым быць сляпым, лепш я ў войска пайду, — цвёрда адказаў сын.

За месяц вылечылі Аўдзею вочы ў раённай бальніцы, а малады капітан завёз палешука з іншымі навабранцамі не абы-куды служыць, а ў Маскву. Аўдзей хутка асвоіўся ў вялікім горадзе, навучыўся ездзіць у метро і адчуваў сябе годна і спакойна. Быў ён сярэдняга росту, чарнявы, прывабнай знешнасці, лёгка сышоўся з хлопцамі ў роце, да таго ж з ім служыла даволі шмат землякоў. Захоплены новым жыццём, ён не надта сумаваў па вёсцы, дарэчы, і вяртацца туды не збіраўся. Пасля службы завербаваўся ў Растоў на будоўлю. Папрацаваў, агледзеўся, што на рыштаваннях заробкі малыя, а жыццё галоднае, перайшоў на працу на мясакамбінат. Там не галадаў, яшчэ і сяброў падтрымліваў скваркамі, хоць, вядома, вельмі рызыкаваў, выносячы з камбіната кавалкі свежыны. Шкода было хлопцаў, асабліва аднаго дасціпнага паэта, які не мог нідзе ўладкавацца на працу, сядзеў дома ды ўвесь час расказваў анекдоты ці напяваў смешныя прыпеўкі, накшталт такой:

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
(Лже)Развод. Игра по правилам и без
(Лже)Развод. Игра по правилам и без
[Любовные романы / Современные любовные романы / Проза / Роман]
Я подхожу к мужу, потому что выбора нет. Мои ноги движутся сами, а внутри все сжимается в тугой комок. — Познакомься, — Игорь кивает на женщину, и та смотрит на меня с превосходством, от которого
0
Опустошённые
Опустошённые
[Триллер / Любовные романы / Фантастика / Постапокалипсис]
Бояться стоит не только заражённых. Доктор Люсилла Кастильо вообще не должна была покидать медицинский комплекс «Санктум». Тем более после того, как вспышка превратила её исследовательскую
0
Сгущающаяся тьма
Сгущающаяся тьма
[Ужасы / Любовное фэнтези / Современная проза / Фэнтези]
Некоторые узы предначертаны судьбой. Другие выкованы во тьме и крови. Жизнь Зоры Хайнар должна была закончиться в ту ночь, когда она умерла. Но смерть не стала концом. Вместо этого Зора очнулась
0
Изолированные
Изолированные
[Любовные романы / Современная проза / Приключения / Постапокалипсис]
Им стоило знать: передышка не продлится долго. Община Нуэва-Эсперанса даёт им приют в Соноре. Но в мире, где по-прежнему правит страх, никакое убежище не спасёт надолго от тех, кто когда-то считал
0
Маг и Погибель
Маг и Погибель
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Юмор]
Повелитель нежити хочет вернуть мою душу, чтобы узнать тайну? Ладно, помогу ему найти всё для зелья. Что?! Ну и ингредиенты нужны... перо химеры, кровь дракона, ещё и череп первого короля! Уж кровь
0
Дух Серебрянки
Дух Серебрянки
[Любовное фэнтези / Современная проза / Фэнтези]
Зимняя история про обычную девушку, которая случайно встретила духа маленькой речки. Написано в рамках новогоднего адвента, в котором рассказы были посвящены городу Пушкино, Московская область.
0
Персонаж с демоном 2
Персонаж с демоном 2
[Попаданцы / Книги про волшебников / Юмористическое фэнтези / Боевое фэнтези / Самиздат]
Лёша с демоном Настей пишут новые главы волшебной книги «Вих, дорога домой». Путь лежит через Озгир, мир магии, где борются предвечные силы Тьмы, Света, Хаоса, Жизни и Смерти. Среди них нет плохих
0
Внутри игры
Внутри игры
[Ужасы / Любовные романы / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Еся была на седьмом небе от счастья, когда нашла работу в уютном книжном магазине с кофейней. Тишина, книги, ароматный латте... Идиллия рухнула в тот момент, когда на порог вошел Малинин — её
0
Шагнувшие в вечность
Шагнувшие в вечность
[О войне / Публицистика]
«Шагнувшие в вечность» — это книга, от которой невозможно отстраниться. В ней нет выдуманных героев. Здесь — живые люди: бойцы, врачи, полицейские, волонтеры, священники, спасатели, строители,
0
Было ли падение Римской империи
Было ли падение Римской империи
[Документалистика / Научпоп]
Все мы знакомы с популярным изложением мифа о падении Римской империи. «Падение нравов», «коррупция», «вторжение варваров»… Эти клише знакомы каждому. Однако советский историк Елена Штаерман
0
Вопросы и ответы. Про Украину и не только
Вопросы и ответы. Про Украину и не только
[Государство и право / Публицистика / Научпоп]
Много лет подряд посетители oper.ru задавали вопросы Гоблину, а Дмитрий Юрьевич на них отвечал. Вопросов было много, в том числе самых экзотических и зверски смешных. Ответов было не меньше,
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
14
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Двадцать два несчастья 16
Двадцать два несчастья 16
[Попаданцы]
Финал первого сезона! Теперь серьезно! Мы не шутим! В общем, «сказочке конец, а читатель — молодец». Дубль 2. Чтобы окончательно расставить все точки над «ё», Сереге нужно закрыть несколько важных
4
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Встреча на озере
Встреча на озере
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Я узнала, что мой жених мне изменил, и уехала на озеро. Там я его встретила... и рядом была его тайная пассия. Мой мир рухнул. Но, благодаря случайному знакомству, я соберу осколки своего
1
Управление вниманием. Как сосредоточиться на самом главном и достичь успеха
Управление вниманием. Как сосредоточиться на самом главном и достичь успеха
[Психология]
НЕЗАКОННОЕ ПОТРЕБЛЕНИЕ НАРКОТИЧЕСКИХ СРЕДСТВ, ПСИХОТРОПНЫХ ВЕЩЕСТВ, ИХ АНАЛОГОВ ПРИЧИНЯЕТ ВРЕД ЗДОРОВЬЮ, ИХ НЕЗАКОННЫЙ ОБОРОТ ЗАПРЕЩЕН И ВЛЕЧЕТ УСТАНОВЛЕННУЮ ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВОМ ОТВЕТСТВЕННОСТЬ.
0
Прости, Мария
Прости, Мария
[Современные любовные романы]
Через много испытаний прошла Мария Лопес к своему счастью. В огне пожара остался преследовавший ее Артуро д'Анхиле. Но он не погиб. Он начал месть руками дочери Лорены дель Вильяр...
0
Княжна Таари. Маг
Княжна Таари. Маг
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Просыпаюсь я после операции – а меня похоронили.В склепе. И тело у меня чужое.Неужели повезло после смерти попасть в юную прекрасную деву? И теперь по всем канонам попаданчества меня ждет встреча с
1
Туз в рукаве
Туз в рукаве
[Боевик]
За этот выстрел «вражьи» спецслужбы готовы заплатить миллион долларов. Но снайпер потребовал два. Еще бы: на прицеле – премьер России! Один точный выстрел – и изменится ход чеченской войны, Россия
0
Две души
Две души
[Русское фэнтези / Классическое фэнтези]
Красная Грива. Две души. — фэнтезийный роман, написанный Ланой Фурман. Главная героиня — девушка по имени Саша, которая живет в небольшом поселении под названием Красная Грива. Она обладает особыми
0
Это Спарта! Младенцы из яйца, жертвенные козлы и страсти потомков Геракла
Это Спарта! Младенцы из яйца, жертвенные козлы и страсти потомков Геракла
[Культурология / История]
Бесстрашные воины, легендарные сражения, безумные цари. Особая система воспитания, особый быт и обычаи, особое отношение к войнам — все это Спарта! Обитателям Пелопоннесского полуострова не очень
0
Вечные земли. Книга 1. Светопад. Пепел бессмертного
Вечные земли. Книга 1. Светопад. Пепел бессмертного
[Детективная фантастика / Героическая фантастика / Классическое фэнтези]
Вампиры веками свободно бродили по земле. Но приходит враг, обладающий грозным оружием, и начинает истреблять расы бессмертных. Уцелевшие бегут в последний вампирский город. Правила жизни здесь
0
Ковыряла 2
Ковыряла 2
[Киберпанк / Социальная фантастика]
Свобода стоит дёшево, жизнь ещё дешевле. Всё бесплатно, кроме будущего. Выживание гарантировано — жизнь невозможна. Жёсткая киберпанк-история о мире технокоммунизма, где есть всё необходимое, но
0
Хранители времени
Хранители времени
[Современная проза]
Антон и Женя живут по соседству в тихом провинциальном городке и с детства обожают всевозможные розыгрыши. Волей случая друзья становятся обладателями невероятного прибора – пульта по управлению
0
Тайны биологии
Тайны биологии
[Детская литература: прочее / Научная литература: прочее]
Книга о самых интересных вопросах современной науки: бессмертии и происхождении жизни. Интервью с учёными, которые в простой форме делятся с детьми глубоки знаниями. Книга известной
0