MoreKnig.org

Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Невядомы



Шрифт:

Трэба сказаць, што гэтая генэрацыя спазьнілася са сваім зьяўленьнем гадоў на дзесяць—дваццаць: ейны рэвалюцыйны імпэт вельмі прыдаўся б у якасьці сродку супраць творчага вакууму ў беларускай літаратуры 70-х гадоў. Заўважым: гэтаксама, як мадэрнізм быў рэакцыяй на крызыс выразовых сродкаў тагачаснага мастацтва, гэтак і беларускае літаратурнае адраджэньне было рэакцыяй на гады знаходжаньня беларускай культуры пад ідэалягічным даглядам камуністычнай партыі, які чыніўся пасярэдніцтвам сыстэмы так званых “творчых саюзаў”. Таму беларускі літаратурны маладняк імкнецца да стварэньня ўласных творчых (пазьней палітычных) “нефармальных” аб’яднаньняў, якія разглядаюцца як ідэалягічная альтэрнатыва афіцыйным творчым саюзам. Фактычна, ідэалёгія гэтай генэрацыі была запозьненай праявай дысыдэнцтва, якая прыпала на рэвалюцыйныя часы.

Ільга сказаць, што наступ кожнай новай літаратурнай моды, кожнай новай літаратурнай генэрацыі характарызуецца распадам генерацыі папярэдняй, бо ўзыходзіць з нутраных супярэчнасьцяў папярэдняга пэрыяду. Такім чынам, папярэдняя генэрацыя падзяляецца на два “кланы”, адзін зь якіх ідэйна далучаецца да новай генэрацыі творцаў, а другі застаецца на сваіх ранейшых ідэалягічных пазыцыях. Гэтак, напрыклад, шасьцідзясятнік Быкаў далучыўся да нацыяналістычнага руху, у адрозьненьне ад мноства пісьменьнікаў-функцыянэраў, якія засталіся на ранейшых пазыцыях у прафэсійным, а таму й у ідэйным сэнсе. Акрамя таго, кожная новая літаратурная хваля ёсьць своеасаблівым рэнэсансам хвалі перадапошняй, пазамінулай, і адзначаецца меней-болей інтэнсіўнай рэвізіяй ейных ідэалягічных установак.

Другая хваля найноўшай беларускай літаратуры ідэйна сфармавалася ў 80-х і выявіла сябе ў пачатку 90-х гг. Ёй уласьцівы значна меншы рэвалюцыйны імпэт, як што маральна яна пераканана ў непазьбежнай перамозе нацыянальнай рэвалюцыі. Аднак яна, зноў-такі, гістарычна спазьняецца й прыпадае на часы палітычнай контр-рэвалюцыі. Калі лёс папярэдняй генэрацыі быў чымсьці трагічны, дык лёс гэтай — чымсьці камічны. Калі ў першай палове 90-х гг. новай хвалі літаратурных рэвалюцыянэраў няма патрэбы, дык у другой палове 90-х гг. ужо няма сэнсу змагацца, таму што беларускамоўны дыскурс катастрафічна хутка губляе свой грамадзкі ўплыў, а сама беларуская ідэя скідаецца са шчыта дзяржавы. Дасягненьні папярэдняй генэрацыі рэвалюцыянэраў зруйнаваны, і маладая генэрацыя апынаецца зь імі, так бы мовіць, “у адным рондалі” палітычных аўтсайдэраў і маргіналаў. Ці былі тыя дасягненьні сапраўднымі, а ня ўяўнымі — іншае пытаньне, аднак факт застаецца фактам. Таму прадстаўнікі гэтай хвалі зьвяртаюцца ў сваіх ідэйных пошуках да больш шырокага спэктру ідэяў і ідэалёгіяў: ад цзэн-будызму да пост-структуралізму. Гэтую хвалю найноўшай беларускай літаратуры ільга назваць пераходнай.

Частка гэтай генэрацыі (Аркуш, Вашко, Бабкоў, Сідарук) неўзабаве ідэйна разыходзіцца са сваімі аднагодкамі й далучаецца да маладзейшай генэрацыі творцаў, сьведчаньнем чаго ёсьць іхная прыхільнасьць да экспэрымэнтальных жанраў і форм. Частка, наадварот — застаецца на пазыцыях папярэдняй генерацыі (Адамовіч).

Таму ў палітычным рэчышчы прыход новай генэрацыі творцаў азначае перадусім пераадоленьне патрабаваньня палітычнай рэвалюцыі—шырокую дэпалітызацыю. Роўналежна ёй адбываецца “хаджэньне ў творчасьць” з боку некаторых беларускіх палітыкаў, але гэта зьява крыху іншага пляну, з вобласьці хутчэй літаратуры фактаў, чымся мастацкай літаратуры, якая з гэтай прычыны нас тут ня будзе цікавіць. Частка маладых літаратараў застаецца на палітычных пазыцыях старэйшай генэрацыі (падтрымвае ідэю палітычнай рэвалюцыі) і займае іхныя “месцы ў акопах” на палітычным фронце, частка паводзіць сябе апалітычна, частка пераасэнсоўвае ідэю рэвалюцыі як гэткай і заклікае цяпер да контркультурнай рэвалюцыі. Нараджаецца беларускі контркультурны авангард.

Гэтаксама як і мадэрнізм, беларускі авангард ёсьць праявай аналітычных тэндэнцыяў у літаратуры. Ягоны аналіз ёсьць ня столькі аналізам творчага мысьленьня, колькі самога матэрыялу літаратуры — мовы — на ўсіх ейных узроўнях: фанэтычным, лексычным і сынтаксычным. Варта адзначыць, што постмадэрнізм у літаратуры таксама ёсьць, па сутнасьці, аналітычнай тэндэнцыяй, толькі на гіпэр-сынтаксычным узроўні, на ўзроўні ўжо створаных у мове тэкстаў. З гэтай прычыны ільга сказаць, што прэтэнзіі постмадэрнізму на мэтадалягічную самастойнасьць і прынцыповую адрознасьць ад мадэрнізму недастаткова абгрунтаваны: гэта таксама відаць з таго, што авангардныя рысы аднолькава ўласьцівы літаратуры як першай, так і другой плыняў.

Такім чынам, новая генэрацыя творцаў прыносіць у літаратуру чыста мадэрнісцкія рысы. Ейнай мэтай ёсьць даказаць самой сабе й астатнім сталасьць беларускай літаратуры як зьявы й ейную незалежнасьць ад усялякага кшталту істэблішмэнту, а таксама выявіць неабмежаваны выразовы патэнцыял беларускага слова. Якім чынам? Прымусіць яго выказваць аказіянальныя, непрадбачаныя, няўлоўна-імгненныя зьместы. У пекле палітычнай барацьбы паміж двума аднолькава кансэрватыўнымі дыскурсамі, унітарным (рускамоўным) і сэпаратысцкім (беларускамоўным), дыскурс беларускага літаратурнага авангарду застаецца неперакладальным, незразумелым, чужым для іх абодвух, і з гэтай прычыны існуе незалежна (каб не сказаць “незаўважна”), на краі культурнага й грамадзка-палітычнага жыцьця краіны. Такая лябараторная (калі не клінічная) ізаляцыя ёсьць спрыяльнай для ягоных творчых экспэрымэнтаў.

Адной з найбольш значных і яскравых зьяваў беларускага авангарду зьяўляецца “Бум-бам-літ”, які ёсьць найлепшым люстэркам мадэрнісцкіх тэндэнцыяў ува ўсёй беларускай літаратуры наагул. Вось яны: 1) транслягізм (Туровіч) = маскоўскі канцэптуалізм, абавязаны свайму існаваньню працам Жыля Дэлёза (мэтадалягічна да транслягізму блізкі “мастоўскі канцэптуаліст”, пісьменьнік Лявон Вашко зь ягоным марфэматычным пісьмом, якое, у сваю чаргу, да значнай ступені натхняецца, калі не памыляюся, Джойсам). 2) Жыбуль: тыповы й надзвычай таленавіты дадаіст. 3) Вішнёў, Мінскевіч, Гарачка: рэпрэзэнтуюць абеларушчаную “заумь” з элемэнтамі аўтаматычнага пісьма ў прозе, у паэзіі — чыстыя іраністы, пачаргова натхняюцца Туровічам і Жыбулём. 4) Морт, Тарас: прадстаўнікі вэрбальнай паэзіі, што набліжае іх да сюррэалістаў і футурыстаў групы Кручёных. Гэтая групоўка бумбамлітаўцаў адлюстроўвае найбольш моцную творчую тэндэнцыю сярод маладых беларускіх літаратараў. Рысы сюррэалізму захоўвае й паэзія Міхася Баярына, які пачынаў таксама як вэрбаліст. 5) Сін: своеасаблівы поліавангардыст, які настойліва ўнікае клясыфікацыі. Увасабляе сабой адмысловы Сін-тэз папярэдніх тэндэнцыяў.

Як бачым, усе згаданыя тут беларускія авангардысты так ці іначай, сьвядома ці несьвядома, хіляцца да пэўных літаратурных узораў, якія ўзьніклі ў іншых літаратурах на пачатку мінулага стагодзьдзя й даўно пасьпелі ўжо, дарэчы, пазбавіцца ўсялякага прысмаку арыгінальнасьці. Зразумела, што ў беларускай літаратуры, якой гадаваць штосьці падобнае ў сваім улоньні было доўгі час забаронена, узьнікненьне авангарду ёсьць падзеяй — аднак праблема ў тым, што сама беларуская літаратура ня ёсьць і ніколі ня стане ў шырокім сэнсе слова падзеяй ані ў межах Беларусі, ані па-за імі, калі будзе выключна імпартаваць замежныя літаратурныя ўплывы й спажываць іхныя дасягненьні. Sub specie aeternitatis, рэвалюцыйнасьць беларускага авангарду ёсьць умоўнай, часова-сытуацыйнай, гэта, па сутнасьці — псэўда-рэвалюцыйнасьць, эрзац-рэвалюцыйнасьць, гульня ў рэвалюцыйнасьць. Гуляць у яе, безумоўна, цікава, аднак назіраць за гэтым збоку — ня вельмі вясёлае відовішча, таму што сьведчыць яно ня толькі аб “няўмёрласьці” (ня блытаць зь неўміручасьцю) беларускай літаратуры, але й аб адсталасьці беларускага літаратурнага дыскурсу, аб неразьвітасьці ягоных выразовых сродкаў, што ёсьць спадчынай камуністычных часоў, калі іхнае разьвіцьцё штучна затрымлівалася прыхільнікамі канцэпцыі “сацыялістычнага рэалізму”. Таксама сёньняшняе “рэвалюцыйна паскоранае” разьвіцьцё беларускага дыскурсу шмат у чым штучнае, а ягоныя дасягненьні — фіктыўныя. Дый сама беларуская літаратура, трэба сказаць, ёсьць да пэўнай ступені гульнёй, якая вядзецца нацыянальнай інтэлігенцыяй амаль па інэрцыі й у якой кожны выконвае тую ролю, што яму найбольш падабаецца: рэчаіснасьць, на жаль, ніяк не карэгуе правілаў гэтай гульні. Бадай, беларускі авангард — адзіны ўдзельнік гэтай гульні, які ўспрымае яе, нягледзячы на сваю схільнасьць да чорнага гумару, сур’ёзна.

Ці ёсьць, насамрэч, разьвіцьцё беларускага літаратурнага дыскурсу штучным? Няма сумневу. Справа тут нават не ў адсутнасьці нейкай там пераемнасьці паміж генеэрацыямі так званай літаратурнай традыцыі: справа ў недастатковай улучанасьці працэсу беларускай літаратурнай вытворчасьці ў сыстэму эканамічных стасункаў беларускага грамадзтва. Іначай кажучы, дынаміка літаратурнага працэсу кіруецца ня попытам чытачоў (які на беларускамоўную літаратурную прадукцыю вельмі нізкі), а попытам саміх літаратараў: вытворцы самі спажываюць сваю прадукцыю. Такая ізаляцыя беларускага дыскурсу ад шырокага чытача склалася яшчэ пры камуністах і была вынікам ня нейкіх ідэалягічных забарон (кніжкі друкаваліся ж вялізарнымі накладамі), а недастатковай волі беларускіх творцаў да камэрцыйнага посьпеху, якая была, бадай, толькі ў Быкава й Караткевіча. У чым прычына недастатковасьці, калі не адсутнасьці такой волі? У “парніковым” характары нашай інтэлігенцыі, у прывілеяванасьці ейнага становішча ў межах створанай камуністамі эканамічнай сыстэмы. Беларускаму пісьменьніку тады быў непатрэбен посьпех у чытача, то бок, камэрцыйны посьпех: каб зрабіць кар’еру, дастаткова было спадабацца адпаведным органам. Навошта падабацца непасрэдна падаткаплацельшчыку, калі ягоныя грошы й бяз гэтага патрапяць табе ў кішэню, калі ён і без таго “добраахвотна” плоціць табе, фактычна, не за прадукцыю, а за само тваё існаваньне?

Нізкі попыт сам па сабе яшчэ ня сьведчыць аб высокай літаратурнай якасьці вырабаў, як думаюць тыя, што залічваюць сябе да “эліты”: ён сьведчыць перадусім аб традыцыйнай незацікаўленасьці чытачоў беларускамоўнай літаратурнай прадукцыяй. Карані такой незацікаўленасьці, як мы паказалі,— эканамічныя, а не ідэалягічныя. Замест таго, каб імкнуцца пераадолець недавер чытача й ягонае традыцыйнае ўяўленьне аб беларускай літаратуры як аб зьяве штучнай і мала цікавай, на хвалі адчаю з паразы палітычнай рэвалюцыі некаторыя прадстаўнікі першай хвалі незалежнай літаратуры ў сярэдзіне 90-х гг. зрабілі з ізаляцыянізму (элітызму) палітыку, што было адной са шматлікіх недаравальных памылак. Гэтым спыніўся толькі распачаты працэс камэрцыялізацыі (зразуметай як памкненьне да эканамічнай самастойнасьці) беларускай літаратуры, якая вярнулася да “парніковага” становішча камуністычных часоў — толькі што цяпер у яе падкладаюць угнаеньні не айчыннага, а замежнага вырабу.

Менавіта авангардысцкая рэвалюцыя спрабуе, за кошт ахвяраваньня сваёй палітычнай бескампраміснасьцю, пашырыць кола патэнцыйных спажыўцоў беларускамоўнай літаратуры, што ёсьць памкненьнем здаровым і сёньня папросту неабходным. Творцы ж кансэрватыўнага накірунку пакуль што здолелі зацікавіць сваёй прадукцыяй, акрамя саміх сябе, яшчэ тых, хто падзяляе зь імі ідэі палітычнай (нацыянальнай) рэвалюцыі. Паспрабуйце знайсьці, прынамсі, аднаго беларускага пісьменьніка старэйшай генэрацыі, які ня быў бы сёньня такім самым заўзятым нацыяналістам, як калісьці сацрэалістам і камуністам!

Напачатку 90-х гадоў беларуская літаратурная прадукцыя нарэшце, з уласьцівым ёй спазьненьнем, атрымала шанец стацца здабыткам шырокага чытача — сёньня яна ёсьць здабыткам прадстаўнікоў вузкага кола нацыянал-“радыкалаў”, бо менавіта на гэтага спажыўца яна й разьлічана. Таму ня трэба зьдзіўляцца ейнаму параўнальна нізкаму інтэлектуальнаму ўзроўню: непатрабавальны чытач ёсьць адной з прычын такой сытуацыі. Здараецца, што пэўныя літаратурныя сымпатыі прыводзяць да пэўных палітычных поглядаў, аднак ня ўпэўнены, каб магло адбывацца наадварот. Бродскі пісаў, што эстэтыцы нельга перадпастаўляць этыку — а, між тым, менавіта гэта адбываецца сёньня ў беларускамоўным дыскурсе на кожным кроку. Чытай сваё, слухай сваё, любі сваё — а ці ёсьць у беларускамоўнага чытача, наагул, выбар? Чаму хтосьці павінен увесь час вырашаць за беларуса, што для яго сваё, а што — не?

Такая ізаляцыя беларускамоўнага дыскурсу ставіць пытаньне, наколькі рэвалюцыйным ён ёсьць насамрэч, то бок, наколькі ён здольны рэальна паспрыяць дасягненьню тых палітычных мэт, якія абвяшчае сваімі. “Месца інтэлектуала ў... барацьбе ільга вызначыць — альбо яшчэ лепей: абраць — толькі на падставе ягонага становішча ў вытворчым працэсе. (...) Ягоная праца ніколі ня ёсьць працай над творамі, але заўжды адначасова на сродках вытворчасьці. (...) Аўтар, які нічому ня вучыць пісьменьніка, ня вучыць нікога. Кірунак вызначаецца, такім чынам, мадэльным характарам твораў, які здольны, па-першае, прывесьці да творчасьці іншых вытворцаў, а па-другое, даць ім у распарадкаваньне ўдасканалены вытворчы апарат. А гэты апарат ёсьць тым лепшым, чым больш прыводзіць спажыўца да творчасьці, адным словам, чым больш ён здольны рабіць з чытачоў альбо гледачоў саўдзельнікаў творчага працэсу” — піша Бэн’ямін. Менавіта беларускія авангардысты першымі зразумелі праўдзівасьць выказанай ім думкі: “...для аўтара як вытворцы тэхнічная прагрэсіўнасьць зьяўляецца асновай прагрэсіўнасьці палітычнай. Іншымі словамі: толькі пераадоленьне тых канвэнцыяў духоўнай вытворчасьці, якія паводле мяшчанскага ўяўленьня ёсьць падмуркам ейнай упарадкаванасьці, робіць гэтую вытворчасьць і ейную прадукцыю палітычна сьпелымі”. Сапраўды, як чытач навучыцца мысьліць па-новаму, калі ў яго няма прыкладаў, узораў новага мысьленьня? У творах беларускага авангарду адбываецца пераасэнсаваньне ня толькі рэчаіснасьці, але й самога мысьленьня, як і перадачы гэтага мысьленьня. Акрамя гэтага, беларускі авангард прапануе творцам сваёй і папярэдняй генэрацыяў новы погляд на творчасьць, даючы ім ня толькі матэрыял для роздуму аб неабходнасьці няспыннага ўдасканаленьня вытворчага апарату пісьменьніка, мовы, але й прыклад такога ўдасканаленьня.

Таму ільга сказаць, што ва ўсім беларускамоўным дыскурсе толькі контркультурны авангард ёсьць па сваёй сутнасьці й па ўсіх прыкметах рэвалюцыйным. Ён стаўся адзінай плыняй, якая сапраўды парахавала з савецкай мінуўшчынай, зруйнаваўшы сам створаны ёю дыскурс, састарэлую сыстэму ейных выразовых сродкаў і прывязаных да іх значаньняў. Авангард адпачатна патрабуе не трансфармаваць стары дыскурс, а зьнішчыць яго, расьсячы на драбочкі, перамалоць у ачышчальных жорнах абсурду, прапусьціць праз падсьвядомасьць. На жаль, гэты ажыцьцяўлёны авангардам аналіз выразовых сродкаў мовы быў амаль выключна фармальным: ён амаль не датычыўся аналізу самой рэчаіснасьці й закранаў нутраны бок знаку (значаньне) настолькі, наколькі моцна гэтае значаньне было абумоўлена зьнешнім бокам знаку (значным). Што азначае: найбольш пацярпелі ад авангардысцкай люстрацыі менавіта моўныя клішэ, стэрэатыпы “беларускага” мысьленьня, выказаныя ў форме лёзунгаў ідэалягічныя (як сацыялістычныя, так і нацыяналістычныя) “аксыёмы”. Такім чынам, паводле самой сутнасьці праведзеных ім у мове зьмен беларускі авангард меў характар фармальнай рэвалюцыі, дасягненьні якой ёсьць найлепшым доказам таго, што мысьленьне — гэта ня толькі мова. Аднак і ў такім запазычана-павярхоўным выглядзе ён стаўся найбольш значнай падзеяй у беларускім літаратурным жыцьці апошняга дзесяцігодзьдзя.

Ільга сказаць, што за кароткі тэрмін свайго існаваньня беларускі літаратурны авангард здолеў вычарпаць дэструктыўныя магчымасьці мадэрнісцкіх плыняў і паступова пачаў набываць постмадэрнісцкія рысы. Гэта сьведчыць, сярод іншага, аб неабходнасьці пераасэнсаваньня самой сутнасьці авангарднага руху, які сёньня знаходзіцца ў стадыі паступовай, але няўхільнай нутраной трансфармацыі. Разгледзім цяпер адну з магчымых рэінкарнацыяў духу авангарду: постмадэрнізм.

Вышэй мы азначылі постмадэрнізм як працяг аналітычных тэндэнцыяў мадэрнізму на гіпэр-сынтаксычным узроўні: між тым, як мадэрнізм аналізуе сам корпус мовы, постмадэрнізм імкнецца аналізаваць увесь корпус існых у мове тэкстаў. Між тым, як скіраванасьць мадэрнізму ёсьць хутчэй лінгвістычнай, дык скіраванасьць постмадэрнізму — літаратуразнаўчай. Такім чынам, постмадэрнізм разглядае папярэднюю літаратурную гісторыю як дасканалы, скончаны (пэрфэктыўны) працэс, якога неперарыўнасьць, адвольна абвяшчаецца (нейкім незразумелым чынам) перарванай. У выніку (?) гэтага працэсу, маўляў, “усё было выказанае”, таму сёньняшняму творцу застаецца толькі 1) нападабняць ужо існыя літаратурныя ўзоры, 2) ствараць адмысловыя літаратурныя калажы з цытат, выцягнутых з ужо існых і (добра)вядомых чытачу тэкстаў. Як бачым, у адрозьненьне ад аналітычнага падыходу мадэрністаў, падыход постмадэрністаў да папярэдне створанай літаратуры ёсьць, у прынцыпе, некрытычным, апалагетычным.

Гэтым шляхам з былых авангардыстаў пайшоў, напрыклад, Міхась Баярын; акрамя таго, ёсьць яшчэ некалькі прадстаўнікоў гэтай плыні (Хадановіч, Бабкоў), якія аддаюць даніну сёньняшняй павальнай, хоць і запозьненай, модзе на постмадэрнізм у беларускім культурным асяродзьдзі.

Мода на постмадэрнізм ёсьць, так бы мовіць, модай на адукаванасьць сярод літаратараў: справа ў тым, што антаганістычны да ўсяго старога мадэрнізм адукаванасьцю часта пагарджаў, між тым, як постмадэрнізм яе падкрэсьлівае як адзін з атрыбутаў сваёй “анты-мадэрновасьці”. Наагул, выстаўляючыся анты-мадэрнізмам, постмадэрнізм імкнецца быць, па сутнасьці, мадэрнізмам у мадэрнізме, то бок, быць сучасьнейшым за сучаснасьць, быць сучасным за кошт ахвяраваньня самой сучаснасьцю. Гэтаксама — як мадэрнізм (тут маецца на ўвазе эўрапейскі) адмаўляе ўвесь папярэдні літаратурны досьвед, зыходзячы ня з вартасьцяў гэтага папярэдняга досьведу, а са сваёй патрэбы адмаўленьня, гэтак і постмадэрнізм прымае ўсё папярэдняе, зыходзячы, зноў-такі, не зь яго самога, а са сваёй уласнай патрэбы супрацьстаяньня й пераадоленьня мадэрнізму. Абедзьве плыні ёсьць праявамі своеасаблівай зьдзяцінеласьці мастацтва: толькі ў адрозьненьне ад мадэрнізму, які ёсьць мастацтвам хуліганаў і недавучак, постмадэрнізм ёсьць мастацтвам зубрылаў. І там, і там, трэба заўважыць, сустракаюцца свае вундэркінды.

Дзіўным зьяўляецца той факт, што прадстаўнікі сучаснага беларускага постмадэрнізму не заўважаюць (ці імкнуцца не заўважаць) існаваньня беларускага літаратурнага авангарду, пры гэтым абвясьціўшы сябе пераемнікамі ідэалягічных (хутчэй, функцыянэрскіх) пазыцыяў першай хвалі незалежнай беларускай літаратуры, якой, як мы ўжо адзначалі, быў адпачатна ўласьцівы рэвалюцыйны імпэт. А між тым, менавіта беларускі авангард гэты імпэт успадкаваў і давёў рэвалюцыю ў літаратуры да ейнага “лягічнага”, то бок, транслягічнага канца, разбурыўшы падмуркі агульнапрынятага беларускага літаратурнага дыскурсу й самім фактам свайго запозьненага ўзьнікненьня паказаўшы ягоную надзвычайную адсталасьць. Цяпер прадстаўнікі беларускага постмадэрну, наадварот, імкнуцца гэты разбураны дыскурс зноўку зьляпіць у адзіны цалак, каб падкрэсьліць сваю пераемнасьць з “традыцыяй”, прычым, папросту ігнаруюць як семдзесят год існаваньня беларускай літаратуры савецкага пэрыяду, так і спробы беларускага авангарду гэтую літаратуру “дэсаветызаваць”. Іхнай мэтай ёсьць зноўку пачаць адлік існаваньня беларускай літаратуры ад дарэвалюцыйнага часу, а беларускай гісторыі — ад часоў БНР. Пры гэтым, нягледзячы на зьмену рыторыкі й палітычных лёзунгаў, паводле свайго духу й спосабу мысьленьня беларускі постмадэрнізм застаецца зьявай чыста постсавецкай, бо абапіраецца на той самы нерэфармаваны дыскурс першай хвалі маладой беларускай літаратуры, з уласьцівымі ёй права-кансэрватыўнымі (антыкамуністычнымі) палітычнымі перакананьнямі й рамантычнымі поглядамі як на беларускае адраджэньне пачатку ХХ стагодзьдзя, так і на беларускую гісторыю ўцалку. На падмурку гэтых постсавецкіх (шмат у чым папросту памылковых) уяўленьняў прадстаўнікі постмадэрнізму імкнуцца стварыць і дагматызаваць нацыянал-фундамэнталісцкую байку аб Вечнай Беларусі, а ў якасьці будаўнічага матэрыялу скарыстаць клясычную літаратурную спадчыну. Пры гэтым яны фактычна абараняюць грамадзкія пазыцыі, здабытыя першай хваляй беларускай літаратуры ў 1991—1994 гг., ад таго часу не пасунуўшыся наперад ані на крок ані ў літаратурным, ані ў палітычным мысьленьні. Аб якой рэвалюцыйнасьці ільга весьці гаворку? Замест разбурэньня старых стэрэатыпаў мысьленьня на іхным падмурку ствараюцца новыя, яшчэ больш жудасныя стэрэатыпы. Да беларускіх постмадэрн-кансэрватараў надзвычай падыходзяць цытаваныя Бэн’ямінам словы аднаго нямецкага крытыка, сказаныя аб так званай “левай” інтэлігенцыі часоў наступу фашызму: “З рабочым рухам гэтая левая інтэлігенцыя ня мае нічога агульнага... Ейнай функцыяй ёсьць ствараць у палітыцы ня партыі, а клікі, у літаратуры ня школы, а моды, у эканоміцы не вытворцаў, а пасярэднікаў. Пасярэднікаў ці пасярэднасьцяў, якія робяць са сваёй галечы вялікую раскошу, а са зьзяючай пустэчы — сьвята. Утульней уладкавацца ў няўтульнай сытуацыі немагчыма”.

Беларускі авангард стаўся рэвалюцыяй у беларускім мастацкім дыскурсе, своеасаблівай “працай над памылкамі” беларускай савецкай літаратуры. Што ж, за стадыяй аналізу павінна была б лягічна надысьці фаза сынтэзу, дэканструкцыя павінна была б зьмяніцца рэканструкцыяй, з “навукова” адкрытых беларускімі мадэрністамі элемэнтарных часьцінак літаратурнага матэрыялу мусілі былі ўзьнікнуць новы, “штучны” сусьвет, новы дыскурс, новая моўная рэчаіснасьць, новае бачаньне сьвету, новы сьветапогляд... Калі гэтага не адбудзецца, нашто тады было руйнаваць стары сьвет, як думаюць некаторыя? Ці не зьяўляецца сёньня беларускі авангард ужо састарэлай плыняй, пераадоленай часткай літаратурнага досьведу мінуўшчыны? Магчыма, у сучасных літаратурных варунках дэструктывізм беларускага авангарду хутчэй стрымлівае, чымся прысьпешвае літаратурнае разьвіцьцё?

Сёньня беларускі авангард стаіць перад пытаньнем: што далей? На гэтае адносна простае пытаньне ён пакуль не сьпяшаецца адказваць, імкнучыся вырашыць для сябе больш складаныя пытаньні, якія датычацца, бадай, чалавечага мысьленьня ўвогуле. Ці абавязкова пасьля стадыі аналізу павінна надысьці стадыя сынтэзу? Ці заўсёды яны зьмяняюць адна адну з аднолькавай рэгулярнасьцю? Ці магчымае іншае, недыялектычнае разьвіцьцё мастацтва? Што “было раней” — аналіз ці сынтэз, яйка ці курыца?

Безумоўна, ільга быць пасьлядоўным авангардыстам і заняць у дачыненьні да літаратурнага разьвіцьця (як і да самой літаратуры наагул) сабатажніцкую пазыцыю—менавіта ў гэтым выпадку ў беларускага авангарду ёсьць рызыка ператварыцца ў тормаз літаратурнага жыцьця на Беларусі, магільшчыка ўласных дасягненьняў, перайсьці зь лягеру контркультурных рэвалюцыянэраў у культурныя контррэвалюцыянэры. Сапраўды, што задужа — тое нездарова. Аднак гэта не азначае, што беларускі авангард павінен раптам перад кімсьці “пакаяцца” ў сваім дэструктывізме: натхнёнае авангардам літаратурнае асяродзьдзе неўзабаве выхавае новую генэрацыю маладых аўтараў, перад якой паўстануць новыя, зусім іншыя творчыя мэты й якія яна, спадзяваймася, здолее вырашыць. Мова таксама калісьці ўзьнікла з аналізу, дэканструкцыі гукаў навакольнае цішыні — каб потым шляхам сынтэзу стварыўся новы, штучны сьвет словаў, сыстэму знакаў. Аднак калі б гэтага не адбылося, чалавек назаўжды застаўся б імітатарам гукаў навакольнай прыроды, прычым, магчыма, надзвычай добрым, бо з кожным разам гэта ў яго атрымлівалася б усё лепей. Аднак ці сапраўднае прызначэньне чалавека ў тым, каб быць імітатарам?

2002 г. 

Эпоха Вялікай Рэтардацыі, альбо Беларуская паэзія заўтра

У асяродзьдзі беларускіх студэнтаў, і, мабыць, ня толькі іх, заўсёды мела папулярнасьць застольная песьня пра “Бедну басоту”. Група люмпэн-інтэлектуалаў прыемна бавіць час, дзень пры дні дэгустуючы напоі. Раптам зьяўляецца клясавы вораг, “дзядзька багаты”, і цяжка крыўдзіць грамаду. Тыя, як ні дзіўна, амаль не абражаюцца й ветла й рахмана прапаноўваюць госьцю далучыцца да бяседы. І толькі праз восем радкоў, канчаткова разьюшаныя крыўдзіцелем, героі ўрэшце рэшт зводзяць зь ім рахункі, і ўсё канчаецца “па справядлівасьці”. Зусім нядаўна я зрабіў для сябе адно адкрыцьцё. Выяўляецца, нашыя суседзі-ўкраінцы таксама маюць такую песьню (у іх фігуруе “бідна голота”), і, што цікава: украінскі варыянт на восем радкоў карацейшы. Там абражаная галота, нават не спрабуючы шукаць мірных шляхоў для вырашэньня канфлікту, адразу карае нахабу: адзін за ручку, другі за ножку — канец вам добра вядомы. Супастаўленьне варыянтаў наводзіць на пэўныя думкі. Маўляў, нашая прыродная рахманасьць і талерантнасьць ня ведаюць межаў, і там, дзе іншыя змагаюцца за свае правы, мы ўпарта чакаем, што ўсё неяк вырашыцца само па сабе. Ці не таму кожная падзея нашай гісторыі, нават у параўнаньні з найбліжэйшымі суседзямі, адбываецца, так бы мовіць, з васьмірадковым спазьненьнем? Такая ідэя прыходзіць да галавы лёгка й адразу, але ж мы не шукаем лёгкіх шляхоў. Навошта сьпяшацца й лезьці ў бойку: можа, і пакрыўдзіць багаты дзядзька, а можа, і мірную прапанову прыме ды шчэ гарэліцай напоіць задарма. Калі разглядаць Беларусь і ейную гісторыю як пэўны сюжэт, з сваёй завязкаю, кульмінацыяю й разьвязкаю, такія затрымкі трэба называць рэтардацыямі.

Варта прыгледзецца да гэтага тэрміну бліжэй. Для літаратуразнаўцаў рэтардацыя (ад лац. retardatio — запавольваньне) — гэта стылістычны прыём запавольваньня, затрымкі сюжэтнага аповеду ў літаратурным творы. Рэтардацыя — люты вораг тых, хто чытае літаратурны твор выключна з мэтаю даведацца, што будзе далей і чым усё скончыцца, хто каго пакахае альбо заб’е. Уявеце сабе: імклівыя падзеі твору раптоўна прыпыняюцца, таму што аўтару заманулася даць нам апісаньне прыроды, мінулае героя альбо вялікі лірычны водступ. Рэтардацыя часьцяком нічога не дадае да сюжэту, яна пакліканая трымаць у напружаньні чытача, распаляць ягоную цікавасьць, і ў гэтым сэнсе можа нагадаць раптоўнае “працяг будзе” на найцікавейшым месцы сэрыялу. Рэтардацыя — не для наіўных спажыўцоў літаратуры, якія блытаюць расказаныя гісторыі з рэальным жыцьцём. Яна прызначана для рафінаванага аматара, які атрымлівае прыемнасьць не ад таго, што апавядае літаратура, а ад таго, як яна гэта робіць. Таму мудрая й далёкасяжная выснова з нашага прыкладу мусіць гучаць так: Беларусь — найцікавейшы, заблытаны й інтрыгоўны сюжэт, які шчэ пацешыць знаўцу сваімі пэрыпэтыямі. Што да простага чытача, дык і ён атрымае сваю гарантаваную радасьць, бо працяг бу-дзе.

Для сёньняшняй сытуацыі ў беларускай літаратуры характэрны адразу некалькі красамоўных рэтардацыяў. Першая датычыць пісьменьнікаў традыцыйнай літаратурнай арыентацыі — ад пазаўчорашніх песьняроў партыі да ўчорашніх апявальнікаў незалежнасьці. Усе яны аказаліся ў незайздросным становішчы, бо рыторыка, патас, характэрныя мастацкія сродкі такога роду літаратур, па-першае, выявілі люстранае падабенства міжсобку, а па-другое, аказаліся безнадзейна скампрамэтаванымі. Трагедыі “аксакалаў” не пазайздросьціш, бо самі яны не адчуваюць свайго анахранізму. Такім пісьменьні­кам, як рухавік, патрэбна вялікая ідэалёгія, а такой цяпер няма нават у прэзыдэнцкіх сьпічрайтараў, што ж гаварыць пра простых сьмяротных!

Радыкальная праблема для гэтай беларускай літаратуры — ейная неканвэртабэльнасьць. Так, яна сёньня ня можа быць зразуметаю й станоўча ацэненаю замежным чытачом. І тлумачэньне нават ня ў тым, што ў бальшыні заходніх літаратур няма прафэсійных перакладчыкаў зь беларускай мовы, гэты сумны факт — акурат вынік, а не прычына. А прычына ў тым, што такая літаратурная прадукцыя аказваецца для сучаснага чытача гранічна неактуальнаю. Беларуская палітычная сытуацыя можа быць, наадварот, колькі заўгодна цікаваю, але ж цікавасьць гэтая покуль не перарастае ў інтарэс да беларускага пісьменства. Каб ацаніць такі твор, чытачу-замежніку трэба было б мець ня толькі ягоны дакладны пераклад, але й “кавалак” нашага рэальнага жыцьцёвага досьведу, адчуць гэты досьвед на ўласнай скуры. Але такога часам не пажадаеш і найзьлейшаму ворагу! А пераплавіць, пераўтварыць наш досьвед у нейкія ўнівэрсальныя формы, якія былі б даступныя й людзям зь іншым досьведам, выхаваньнем, ладам жыцьця, нашая традыцыйная літаратура ня здолела.

За савецкім часам камунікатыўныя праблемы адчуваліся меней. Беларускі пісьменьнік меў такую прастору, як шматнацыянальная савецкая літаратура. Хоцькі-няхоцькі народы Савецкага Саюзу мелі шмат агульнага ў сваім досьведзе. Як апалягеты савецкай улады, так і дысыдэнты розных саюзных рэспублік маглі паразумецца з дапамогаю перакладу альбо вядомай “мовы міжнацыянальных зносінаў”. А цяпер засталіся хіба адно ўспаміны пра былы “саўковы” кайф альбо, наадварот, героіку барацьбы з камунякамі. Часам думаеш, ці ня ёсьць нашая постсавецкасьць адзіным, што аб’ядноўвае нас, скажам, з нашымі ўкраінскімі калегамі?

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
[Здоровье / Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Лууле Виилма (1950–2002) – известная эстонская целительница и парапсихолог. Общаясь с пациентами, она поняла, что любая болезнь – результат обид и стрессов, которые мы порой копим в себе годами.
0
"Зарубежный детектив 2026-30". Компиляция. Книги 1-12
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Ночь, когда он исчез
Ночь, когда он исчез
[Детективы / Триллер]
Новинка от автора супербестселлера №1 The New York Times! Долгожданный роман Лоры Дейв – автора феномена «Последнее, что он сказал мне», покорившего мир и экранизированного Apple TV+! Иногда,
0
Чайная под солнцем Тосканы
Чайная под солнцем Тосканы
[О любви / Современные любовные романы]
В свои тридцать четыре Тилли привыкла жить осторожно: черно-белые фотографии, крепкий кофе и никаких лишних надежд. Но после пожара, уничтожившего ее галерею, и предательства любимого человека
0
Я не мертва
Я не мертва
[Полицейский детектив / Детективы / Триллер]
Три года детектив Джуди Фонтейн была изолирована от внешнего мира. Заключенная в подземной камере, она общалась только со своим садистом-похитителем, и чтение его мыслей по выражению лица стало
0
Рождество с подвохом
Рождество с подвохом
[Классический детектив / Детективы]
Идеальное уютное чтение для поклонников «Убийств и кексиков» Питера Боланда, «Опасной игры бабули» Кристен Перрин и «Рецепта убийства для настоящей лентяйки» М. С. Битон. Детективы Вероники Хэли
0
Гнездо кабана: Истории из заповедника
Гнездо кабана: Истории из заповедника
[Современная проза / Биология]
Книга «Гнездо кабана: Истории из заповедника» написана человеком, для которого кабаны – не просто объект исследования. По мнению автора, кабан – зверь выдающийся и достоин особого внимания. Надежда
0
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
[Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Если вы мечтали обучаться магии у настоящего Мастера, узнать все тайны сильнейших заклинаний, то у вас в руках – исполнение вашей мечты. В книге собраны уникальные техники, которые сделают из вас
0
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
[Публицистика / Военная документалистика / Документалистика]
Психиатрическая больница Пенхёрст — кровавое пятно в истории Соединённых Штатов. С 1908 по 1987 год там проводились бесчеловечные опыты над больными, в том числе над детьми. Им делали лоботомию,
0
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
[Публицистика / Документалистика / Обществознание]
Книга рассказывает о жизни американской глубинки так называемого Deep South — Глубокого Юга или Диксиленда. Автор книги, после многолетних путешествий по Югу США, повествует о жизни хиллбилли (горцах
0
Лейтенант. Том 3
Лейтенант. Том 3
[Альтернативная история / Исторические приключения / Попаданцы / Самиздат]
Весна 1905-го. Артур выстоял, блокада прорвана, море — своё. Но война не кончена: через полсвета идёт Вторая эскадра, и в книгах, которые помнит капитан 2 ранга Андрей Маринин, её дорога кончается
0
Стример из иного мира. Том 2
Стример из иного мира. Том 2
[Книги про волшебников / РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Самиздат]
Пусть и не по своей воле, но я попал в иной мир. Здесь я, по сути, продолжаю заниматься тем же, что и раньше, — стримить для зрителей. Вот только теперь за мной следят так называемые Небожители, а
1

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
30
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
6
Комдив
Комдив
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Комдив Алексей Турчин отправляется в Соединенные Штаты Америки для изучения военно-промышленного комплекса и перспективных образцов вооружения. Удастся ли ему подтолкнуть развитие Рабоче-Крестьянской
5
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
[Попаданцы / Городское фэнтези / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Попытка создания пародии на попаданцев в комикс. Не фанфик, все герои и сюжет комикса, известные герою книги, выдуманы и не являются калькой с какого-то существующего произведения. Ну а главный
5
Мир без вуали
Мир без вуали
[Любовная фантастика / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
4
Майор: Сорокапятка 3
Майор: Сорокапятка 3
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Бобруйск. Минск. Брест. Висла. Одер. Красная армия наконец идёт туда, куда должна была идти с самого начала войны, — на запад. Так быстро, что карты не успевают за передовыми частями. А
4
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
5

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
13
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
12
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
3
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
8
Регистрация
Регистрация
[Современная проза]
Может быть, если подождать, оно само рассосется. Надо только не думать про него: вот как оно туманом или тенью болтается где-то рядом, так пусть там и болтается. Имени ему не давать, не вызывать его.
15
Драконий брак, где всё не так
Драконий брак, где всё не так
[Любовная фантастика / Попаданцы]
Я оказалась в другом мире, у моего питомца тяжёлая психотравма, а всё из-за того, что один бестолковый дракон за сыном недосмотрел. И хоть бы извинился за своего драконёнка! Так нет, рычит,
2

Прямо сейчас читают

На распутье семи дорог
На распутье семи дорог
[Космическая фантастика]
Пелена темных туч закрыла будущее Земли, России и главного героя. Всему виной космические цивилизации, пришедшие на Землю со своими планами. Его путь пролег через учебку ЧВК и поля боя на окраинах
0
Некроманты пьют кофе со сливками
Некроманты пьют кофе со сливками
[Юмористическое фэнтези]
Хорошо быть некромантом! Ровно до того момента, как у тебя появляется назойливый поклонник с группой поддержки. А другой парень сбегает со свидания, стоит услышать о твоем призвании. Третий... Ну
0
Озверение
Озверение
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы]
Кажется, чем ближе столица, тем сложнее в неё попасть. Но зато скоро станет понятно, что именно не поделили Настоятель и глава Бурого Приората и почему им так нужны одарённые первушники. Первая мера
0
Где умирают хорошие девочки
Где умирают хорошие девочки
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Зеркала и паутина
Зеркала и паутина
[Современная проза]
Андрей Аствацатуров – петербургский прозаик, филолог, эссеист, профессор СПбГУ. Автор романов «Люди в голом», «Скунскамера», «Осень в карманах», «Не кормите и не трогайте пеликанов» и книги эссе
0
Я есть Закон! Том 2
Я есть Закон! Том 2
[Попаданцы / Самиздат]
Раньше он выносил приговоры целым планетам, но волей судьбы оказался в теле заурядного юриста на Земле. Теперь его практика состоит из соседских разборок из-за кота, боёв за алименты и тяжб за
0
Попаданка в 1812: Любить и не сдаваться
Попаданка в 1812: Любить и не сдаваться
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Я попала в прошлое, в 1812 год. Самый разгар войны с Наполеоном. Моё имение разорено солдатами французской армии. Мои люди убиты. Однако война подарила мне дочь и встречу с мужчиной, которого я могла
4
Шанхай [litres]
Шанхай [litres]
[Проза / Историческая проза / Старинная литература: прочее]
Имя Риити Ёкомицу (1898–1947) не так хорошо известно отечественному читателю, как имена его знаменитых современников – Акутагава Рюноскэ, Дзюнъитиро Танидзаки, Ясунари Кавабата – а между тем в
0
Роковой обмен
Роковой обмен
[Любовная фантастика]
Он — ее враг. Тот, кто пытался убить ее. И кого она пыталась убить. Но только он сможет спасти ее от жестокого безумного отца. Но что ей ему предложить? Он равнодушен к красоте. Он жесток. Ему никто
1
Убийство в доме свиданий
Убийство в доме свиданий
[Исторический детектив / Триллер]
«Убитая проститутка была совсем нагой. Она лежала на спине в своей холодной доступности, и тело ее, уже успевшее пожелтеть, напоминало хорошо полированную кость мамонта. Из-под ее правой груди
0
Ванька 13
Ванька 13
[Попаданцы / Боевая фантастика / Альтернативная история / Самиздат]
Три войны, плен, каторга, пара революций, вообще непонятно что... Эй, а нормальная-то жизнь здесь будет? Нет? Не в то время попал? Понятно...
3
Слабейший из Сильнейших! Том 2
Слабейший из Сильнейших! Том 2
[Юмористическое фэнтези / Боевая фантастика / Самиздат]
Обман. Хитрость. Улыбка. Главное всё делать с широко открытыми глазами! Не повезло? Любая проблема лишь песчинка в пустыне! Отдельно каждая крупинка ничего из себя не представляет, но вместе —
0