MoreKnig.org

Амок: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Цвайг Штэфан



Шрифт:

- У вас здалі нервы, мілы доктар, - сказаў ён, - я гэта вельмі добра разумею. Ну, гэта можна будзе як-небудзь уладзіць; пачакайце толькі крышку... скажам, тыдні чатыры... мне трэба спачатку знайсці вам замену.

- Не магу чакаць ніводнага дня, - адказаў я.

Ён зноў кінуў на мяне дзіўны позірк.

- Трэба пацярпець, доктар, - сур'ёзна сказаў ён, - мы не можам пакінуць пост без урача. Але абяцаю вам, што сёння ж займуся гэтым.

Я стаяў перад ім, сціснуўшы зубы, і першы раз выразна адчуваў, што я прададзены чалавек, раб. У мяне ўжо закіпала абурэнне, але ён са свецкаю ветлівасцю апярэдзіў мяне:

- Вы адвыклі ад людзей, доктар, а гэта таксама, зрэшты, хвароба. Мы тут усе здзіўляліся, чаму вы ніколі не прыязджаеце, ніколі не бераце адпачынку. Вам трэба бываць на людзях, забаўляцца. Прыходзьце, скажам, сёння ўвечары - сёння прыём у губернатара, там будзе ўся наша калонія. Многія даўно ўжо хочуць пазнаёміцца з вамі, пытаюцца пра вас і выказваюць пажаданне, каб вы перабраліся сюды.

Апошнія яго словы ўразілі мяне. Пытаюцца пра мяне? Ці не яна? Я адразу быццам перарадзіўся, падзякаваў віцэ-рэзідэнту самымі ветлівымі словамі за запрашэнне і паабяцаў быць без спазнення. І прыйшоў дакладна ў прызначаны час, нават болей, чым дакладна. Ці трэба казаць, што, гнаны нецярпеннем, я першы з'явіўся ў вялізнай зале ўрадавага будынка; маўклівыя жаўтаскурыя слугі мітусіліся навокал, мякка ступаючы босымі нагамі, і, як здалося майму азмрочанаму розуму, пасміхаліся за маёю спінаю. Чвэрць гадзіны я быў адзін сярод гэтага бясшумнага натоўпу і настолькі адзінокі, што чуў ціканне гадзінніка ў кішэні камізэлькі. Нарэшце прыйшлі два-тры чыноўнікі з сем'ямі, а потым з'явіўся і сам губернатар, які пачаў са мною працяглую размову; я ўважліва слухаў і, як мне здавалася, трапна адказваў, пакуль... пакуль мною не авалодала нейкае незразумелае нервовае хваляванне; я страціў дасціпнасць і пачаў адказваць неўпапад. Я стаяў спінаю да дзвярэй залы, але адразу адчуў, што ўвайшла яна, што яна ўжо тут; я не мог бы растлумачыць вам, чаму ўзнікла гэтае перакананне, якое збянтэжыла мяне, але, размаўляючы з губернатарам і прыслухоўваючыся да яго слоў, я ў той час адчуваў дзесьці за сабою яе прысутнасць. На шчасце, губернатар неўзабаве скончыў размову - мне здаецца, калі б ён не адпусціў мяне, я ўсё роўна, не зважаючы на ветлівасць, павярнуўся б, такая моцная была гэтая дзіўная напружанасць маіх нерваў, такая пакутлівая была гэтая патрэба. І сапраўды, ледзь толькі я павярнуўся, як убачыў яе на тым самым месцы, дзе ў думках уяўляў сабе. На ёй была жоўтая бальная сукенка, матава, як слановая косць, паблісквалі яе цудоўныя вузкія плечы; яна размаўляла, акружаная купкаю гасцей. Яна ўсміхалася, але я ўлавіў на яе твары нейкую напружанасць. Я падышоў бліжэй - яна не бачыла ці не хацела мяне бачыць - і ўгледзеўся ў гэтую ўсмешку, прыязную і халодна-ветлівую, якая гуляла на тонкіх вуснах. І яе ўсмешка зноў ап'яніла мяне, бо яна... бо я ведаў, што яна падман, крывадушнасць, віртуознае ўменне прыкідвацца. Сёння серада, мільганула ў мяне ў галаве, у суботу прыходзіць параход, на якім едзе яе муж... Як можа яна так усміхацца, так... так упэўнена, так бесклапотна ўсміхацца і нядбайна гуляць веерам, замест таго каб камячыць яго ад хвалявання? Я... я, чужы... я ўжо два дні дрыжу, чакаючы той гадзіны... я, чужы, пакутліва перажываю за яе страх, яе роспач... а яна прыйшла на баль і ўсміхаецца, усміхаецца, усміхаецца...

Дзесьці ззаду зайграла музыка. Пачаліся танцы. Пажылы афіцэр запрасіў яе; яна папрасіла прабачэння ў сваіх субяседнікаў і прайшла поплеч з ім міма мяне ў другую залу. Калі яна заўважыла мяне, раптоўная сутарга прабегла па яе твары - але толькі на хвілінку, потым яна ветліва кіўнула мне, як выпадковаму знаёмаму, сказала «добры вечар, доктар!» - і знікла, перш чым я паспеў вырашыць, павітацца з ёю ці не. Ніхто не мог бы разгадаць, што хавалася ў позірку гэтых шэра-зялёных вачэй, і я, я сам гэтага не ведаў. Чаму яна прывіталася... чаму раптам пазнала мяне?.. Было гэта самаабаронай, ці крокам да прымірэння, ці проста збянтэжанасцю? Не магу вам выказаць, як я быў узрушаны, ува мне ўсё ўскалыхнулася і гатова было вырвацца наверх. Я глядзеў на яе, як яна спакойна вальсавала ў абдымках афіцэра, з бесклапотным і халодным выразам на твары, а я ж ведаў, што яна... што яна гэтак жа, як і я, думае толькі аб адным... толькі аб адным... што толькі нам дваім у гэтым натоўпе вядома жахлівая таямніца... а яна танцавала... У гэтыя хвіліны мае пакуты, маё імкненне памагчы ёй і захапленне дасягнулі апагею. Не ведаю, ці сачыў хто-небудзь за мною, але, бясспрэчна, я сваімі паводзінамі мог выдаць тое, што гэтак умела ўтойвала яна, - я не мог прымусіць сябе глядзець у другі бок, я павінен быў... так, павінен быў глядзець на яе, я еў яе вачамі, здалёку ўтаропліваўся ў яе замкнёны твар - можа, маска спадзе хоць на момант. Яна, мусіць, адчувала на сабе гэты ўпарты позірк, і ён прыгнятаў яе. Вяртаючыся поплеч са сваім кавалерам, яна бліснула на мяне вачамі ўладна, быццам загадвала знікнуць; ужо знаёмая мне маршчына высакамернага гневу зноў прарэзала яе лоб.

Але... але... я ўжо гаварыў вам... мяне гнаў амок, я не глядзеў ні направа, ні налева. Я імгненна зразумеў яе - гэты позірк гаварыў: «Не прыцягвай увагі! Вазьмі сябе ў рукі!» Я ведаў, што яна... як бы гэта сказаць?.. што яна патрабуе ад мяне стрыманасці тут, у гэтай зале... я разумеў, што пайдзі я цяпер дадому, я мог бы заўтра з упэўненасцю разлічваць на тое, што яна прыме мяне... Яна хацела толькі пазбавіцца ад маёй дакучлівасці тут... я ведаў, што яна - а для гэтага я даваў ёй поўную падставу - баіцца якой-небудзь маёй дзіўнай выхадкі... Вы бачыце... я ведаў усё, я зразумеў гэты катэгарычны шэры позірк, але... але гэта было звыш маіх сіл, я мусіў гаварыць з ёю. Дык вось я паплёўся да купкі гасцей, сярод якіх яна стаяла і размаўляла, далучыўся да іх, хоць ведаў толькі нямногіх. Я падышоў зусім блізка, бо хацеў чуць, як яна гаворыць, але кожны раз сціскаўся, нібы пабіты сабака, пад яе позіркам, які зрэдку холадна слізгаў па мне, быццам я быў палатнянай парцьерай, да якой прыхінуўся, ці паветрам, якое лёгенька гэтую парцьеру калыхала. Але я стаяў і чакаў слова ад яе, якога-небудзь знака прымірэння, стаяў як слуп і не зводзіў з яе вачэй у агульнай размове. Безумоўна, на гэта ўжо звярнулі ўвагу, безумоўна, бо ніхто не сказаў мне ні слова; і яна, мусіць, пакутавала ад маіх недарэчных паводзін.

Як доўга я прастаяў бы, не ведаю... можа, цэлую вечнасць... я не мог вызваліцца ад чараў, якія скавалі маю волю. Мяне быццам паралізавала шалёная ўпартасць... Але яна не вытрымала... З уласціваю ёй чароўнаю прастатою яна раптам сказала, звяртаючыся да мужчын, якія стаялі навокал:

- Я крыху стамілася... хачу сёння раней легчы спаць... Добрай ночы!

І вось яна ўжо прайшла міма мяне, па-свецку холадна кіўнуўшы галавою... Я яшчэ паспеў заўважыць маршчыну на яе лбе, а потым бачыў ужо толькі спіну, белую, халодную, голую спіну. Прайшла нейкая хвіліна, перш чым я зразумеў, што яна пайшла... што я болей не ўбачу яе, не змагу гаварыць з ёю ў гэты вечар, у гэты апошні вечар, калі магчыма выратаванне... і гэтак я стаяў нейкі момант, знерухомеўшы на месцы, пакуль не ўсвядоміў гэтага... а потым... потым...

Але пачакайце... пачакайце... Гэтак вы не зразумееце ўсёй недарэчнасці, усяго глупства майго ўчынку... спачатку я павінен апісаць вам месца дзеяння... Гэта было ў вялікай зале ўрадавага будынка, у вялізнай зале, залітай святлом і амаль пустой... пары пайшлі танцаваць, мужчыны - гуляць у карты... толькі па кутках размаўлялі невялічкія купкі гасцей... Дык вось, зала была пустая, самы нязначны рух кідаўся ў вочы ў яркім святле... і яна павольнаю лёгкаю хадою ішла па прасторнай зале, узняўшы плечы, зрэдку адказваючы на паклоны... ішла з тым цудоўным высакамерным непарушным спакоем, які так захапляў мяне ў ёй... Я... я заставаўся на месцы, як я вам ужо казаў; я быў быццам паралізаваны, пакуль не зразумеў, што яна пайшла... а калі я гэта зразумеў, яна была ўжо ў другім канцы залы каля самага выхаду... Тут... о, дагэтуль мне сорамна ўспамінаць пра гэта... тут нешта раптам штурханула мяне, і я пабег... я не пайшоў, а пабег услед за ёю, і грук маіх абцасаў гучна адбіваўся ад сценаў залы... Я чуў свае крокі, бачыў здзіўленыя позіркі, звернутыя на мяне... я згараў ад сораму... я ўжо ў час бегу разумеў, што я вар'ят... але не мог... не мог спыніцца... Я дагнаў яе каля дзвярэй... Яна павярнулася... яе вочы шэраю сталлю ўпіліся ў мяне, ноздры задрыжалі ад гневу... Я толькі быў разявіў рот... як яна... раптам гучна засмяялася... звонкім, бесклапотным, шчырым смехам і сказала... гучна, каб усе чулі:

- Ах, доктар, толькі цяпер вы ўспомнілі пра рэцэпт для майго хлопчыка... ах, ужо мне гэтыя вучоныя...

Госці, якія стаялі паблізу, дабрадушна засмяяліся... я зразумеў, я быў моцна ўражаны, як па-майстэрску выратавала яна сітуацыю... Я хуценька вырваў з блакнота чысты лісток... яна спакойна ўзяла яго і... пайшла... падзякаваўшы халоднаю ўсмешкаю... У першы момант я абрадаваўся... я бачыў, што яна ўмела загладзіла мой недарэчны ўчынак, выратавала становішча... але я тут жа зразумеў, што для мяне ўсё страчана, што гэтая жанчына ненавідзіць мяне за маю шалёную гарачнасць... ненавідзіць мацней за смерць... зразумеў, што магу сотні разоў падыходзіць да яе дзвярэй, і яна будзе сотні разоў праганяць мяне, як сабаку.

Хістаючыся, ішоў я па зале... і адчуваў, што на мяне глядзяць людзі... у мяне быў, відаць, вельмі дзіўны выгляд... Я пайшоў у буфет, выпіў запар дзве, тры, чатыры чаркі каньяку... гэта выратавала мяне ад непрытомнасці... нервы болей не вытрымлівалі, яны быццам абарваліся... Потым я выбраўся цераз бакавы выхад, тайком, як злачынца... Ні за якія багацці на свеце не прайшоў бы я зноў па той зале; дзе сцены яшчэ хавалі водгук яе смеху... Я пайшоў... дакладна не ведаю, куды я пайшоў... у нейкія шынкі - і напіўся... напіўся, як чалавек, які хоча ўсё забыць... але... але мне не ўдалося адурманіць сябе... яе смех гучаў ува мне, рэзкі і злосны... гэты пракляты смех я ніяк не мог заглушыць... Потым я блукаў па беразе каля гавані... рэвальвер я пакінуў у гатэлі, а то абавязкова застрэліўся б. Я болей ні аб чым не думаў і з адною гэтаю думкаю пайшоў да сябе... з думкаю аб левай шуфлядцы камоды, дзе ляжаў мой рэвальвер... толькі з адною гэтаю думкаю.

Калі я тады не застрэліўся... прысягаю вам, гэта была не баязлівасць... было б збавеннем спусціць ужо ўзведзены курок... але, як бы растлумачыць гэта вам... я адчуваў, што на мне яшчэ ляжыць абавязак... так, той самы абавязак... Мяне збівала з панталыку думка, што я магу яшчэ быць ёй карысны, патрэбны ёй... бо была ўжо раніца ў чацвер, а ў суботу... я ж казаў вам... У суботу павінен быў прыйсці параход, і я ведаў, што гэтая жанчына, гэтая гордая жанчына не перажыве свайго ўніжэння перад мужам і перад светам... О, як мучылі мяне думкі аб неразумна страчаным каштоўным часе, аб маёй шалёнай неразважлівасці, якая зрабіла немагчымай своечасовую дапамогу... гадзінамі, прысягаю вам, гадзінамі хадзіў я ўзад і ўперад па пакоі і ламаў галаву, намагаўся знайсці спосаб наблізіцца да яе, выправіць сваю памылку, дапамагчы ёй... Што яна болей не дапусціць мяне да сябе, было мне зусім ясна... я ўсімі сваімі нервамі адчуваў яшчэ яе смех і гнеўнае ўздрыгванне ноздраў... Гадзінамі, гадзінамі бегаў я ў трох метрах майго цеснага пакоя... быў ужо дзень, час набліжаўся да поўдня...

І раптам мяне штурханула да стала... я схапіў пачак паштовай паперы і пачаў пісаць ёй... я ўсё напісаў... я скуголіў, як пабіты сабака, я прасіў у яе прабачэння, называў сябе вар'ятам, злачынцам... умольваў даверыцца мне... Я абяцаў знікнуць адразу ж з горада, з калоніі, памерці, пажадай яна гэтага... толькі б яна прабачыла мне, і паверыла, і дазволіла дапамагчы ёй у гэтую апошнюю, самую апошнюю гадзіну... Я спісаў дваццаць старонак... Мусіць, гэта быў шалёны, дзіўны ліст, падобны на гарачкавае трызненне, бо, калі я ўстаў з-за стала, я абліваўся потам... пакой плыў перад вачамі, я мусіў выпіць шклянку вады... Я паспрабаваў перачытаць ліст, але мне стала страшна пасля першых слоў... дрыготкімі рукамі склаў я яго і хацеў ужо сунуць у канверт... і раптам мне прыйшла новая думка, я знайшоў патрэбнае, рашаючае слова. Яшчэ раз схапіў я пяро і напісаў на апошнім лістку: «Чакаю тут, у Странд-гатэлі, вашага прабачэння. Калі да сямі гадзін не атрымаю адказу, я застрэлюся».

Пасля гэтага я выклікаў званком боя і загадаў яму аднесці ліст. Нарэшце-такі я сказаў ёй усё!

Побач з намі штосьці зазвінела і пакацілася, - неасцярожным рухам ён перакуліў пляшку з віскі. Я чуў, як яго рука мацала па палубе і нарэшце схапіла пустую пляшку; моцна размахнуўшыся, ён кінуў яе ў мора. Некалькі хвілін ён маўчаў, потым загаварыў яшчэ больш гарачкава, яшчэ больш узбуджана і хапатліва.

- Я болей не веру ў бога... у мяне няма ні неба, ні пекла... а калі і ёсць пекла, то я яго не баюся - яно не можа быць страшней за гадзіны, якія я перажыў у тую раніцу, у той дзень... Уявіце сабе маленькі пакойчык, нагрэты сонцам, у якім робіцца ўсё гарачэй ад паўдзённай спёкі... пакойчык, дзе толькі стол, крэсла і ложак... На гэтым стале нічога, акрамя гадзінніка і рэвальвера, а каля стала - чалавек... чалавек, які не зводзіць вачэй з секунднай стрэлкі... чалавек, які не есць, не п'е, не курыць, не рухаецца з месца... які ўвесь час... чуеце, увесь час, тры гадзіны запар... глядзіць на белы круг цыферблата і на стрэлку, якая з ціканнем бяжыць па гэтым крузе... Так... так правёў я гэты дзень, толькі чакаў, чакаў, чакаў... але чакаў як... як робіць усё чалавек, гнаны амокам, - неўсвядомлена, тупа, з шалёнаю, прамалінейнаю ўпартасцю.

Ну... не буду апісваць вам гэтых гадзін... гэта не паддаецца апісанню... я і сам жа не разумею цяпер, як можна было гэта перажыць і не... не звар'яцець... І... у дваццаць дзве хвіліны чацвёртай... я ведаю дакладна, бо глядзеў жа на гадзіннік... пачуўся раптоўны стук у дзверы... Я ўсхопліваюся з месца... усхопліваюся, як тыгр, які кідаецца на здабычу, адным скачком я ўжо каля дзвярэй, расчыняю іх... у калідоры маленькі кітаёнак нясмела працягвае мне запіску. Я выхопліваю ў яго з рук складзеную паперку, і ён знікае.

Разгортваю запіску, хачу прачытаць... і не магу... перад вачамі чырвоныя кругі... Уявіце сабе мае мукі... нарэшце, нарэшце я атрымаў ад яе адказ... а тут усё дрыжыць і скача ў вачах... Я акунаю галаву ў ваду... робіцца лепей... Зноў бяруся за запіску і чытаю:

«Позна! Але чакайце дома. Можа, я вас яшчэ паклічу».

Подпісу няма. Паперка скамячаная, адарваная ад нейкага старога праспекта... словы надрапаны алоўкам паспешна, сяк-так, не яе звычайным почыркам... Я сам не ведаю, чаму запіска гэтак узрушыла мяне... Нешта жахлівае, нешта таямнічае было ў гэтых радках, напісаных як бы ў час уцёкаў, стоячы дзе-небудзь каля падаконніка ці седзячы ў калясцы ў дарозе... Нейкім неапісальным жахам і холадам павеяла на мяне ад гэтай тайнай запіскі... і ўсё-такі... і ўсё-такі я быў шчаслівы - яна напісала мне, мне не трэба яшчэ паміраць, яна дазволіла, каб я дапамог ёй... можа... я мог бы... ...о, я адразу перапоўніўся самымі нязбытнымі надзеямі і марамі... Сотні, тысячы разоў перачытваў я маленькую запіску, цалаваў яе... разглядваў, шукаў якое-небудзь забытае, незаўважанае слова... Усё смялей, усё блытаней рабіліся мае мары, гэта быў нейкі гарачкавы сон наяве... нейкае здранцвенне, тупое і разам з тым напружанае, паміж дрымотаю і няспаннем, якое цягнулася ці то чвэрць гадзіны, ці то цэлыя гадзіны...

Раптам я страпянуўся... Як быццам пастукалі?.. Я затоіў дыханне... хвіліна, дзве хвіліны мёртвай цішыні... А потым зноў ціхі, як бы мышыны шорах, ціхі, але настойлівы стук... Я ўскочыў - галава ў мяне кружылася, - ірвануў дзверы, за імі стаяў бой, яе бой, той, якога я тады пабіў... Яго карычневы твар быў попельна-бледны, яго трывожны позірк сведчыў аб няшчасці... Мною авалодаў жах...

- Што... што здарылася? - з цяжкасцю выціснуў я з сябе.

- Come quickly*, - адказаў ён... і больш нічога...

* Ідзіце хутчэй (англ.).

Я адразу кінуўся ўніз па лесвіцы, ён за мною... Унізе стаяла «садо», маленькая каляска, мы селі...

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
На руинах прошлого
На руинах прошлого
[Современные любовные романы / Проза]
Они встретились слишком рано. Она была девочкой, которая верила в первую любовь. Он был тем, кто не позволил себе сделать шаг навстречу. Между ними всегда было слишком много «нельзя». Слишком
0
Хазарский ветер
Хазарский ветер
[Исторические приключения]
Две эпохи и две судьбы переплетаются вокруг тайны могущественного Хазарского царства, принявшего иудаизм в раннем Средневековье. В X веке юный посланник Исаак бен Элиэзер отправляется из Кордовы в
0
Любовь - Морковь и прочие неприятности
Любовь - Морковь и прочие неприятности
[Эротика, Секс / Короткие любовные романы]
НЕЗАКОННОЕ ПОТРЕБЛЕНИЕ НАРКОТИЧЕСКИХ СРЕДСТВ, ПСИХОТРОПНЫХ ВЕЩЕСТВ, ИХ АНАЛОГОВ ПРИЧИНЯЕТ ВРЕД ЗДОРОВЬЮ, ИХ НЕЗАКОННЫЙ ОБОРОТ ЗАПРЕЩЕН И ВЛЕЧЕТ УСТАНОВЛЕННУЮ ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВОМ ОТВЕТСТВЕННОСТЬ.
0
АРЕТ 2056. Нейротриллер о свободной воле, древнем мозге и цене суверенитета
АРЕТ 2056. Нейротриллер о свободной воле, древнем мозге и цене суверенитета
[Научная фантастика / Киберпанк / Альтернативная история / Социальная фантастика / Триллер]
Слова и буквы не спасут тебя, когда в пятницу вечером из подвала поднимется Зверь. 2056 год. После краха индустрии ИИ люди не получили цифрового бога — вместо него двадцать миллионов горожан
0
Сказки, незнакомые с детства. Семиглазая коза, волшебный груздь и Кот Бессмертный
Сказки, незнакомые с детства. Семиглазая коза, волшебный груздь и Кот Бессмертный
[История / Иностранные языки / Культурология]
«Колобка», «Репку», «Теремок», «Снегурочку» сегодня издают многотысячными тиражами и считают народными сказками, хотя это не вполне верно. Большинство русских сказок читатель знает в литературной
0
Объект 132. Ошибка системы
Объект 132. Ошибка системы
[Детективы / Триллер / Боевик / Приключения]
Первое время после установки нейроимплантов я был в восторге. Работу оплачивали в разы выше, чем прежде. Мои возможности росли день ото дня. Рядом были красивые девушки, а опасные задания я
0
Роковые встречи
Роковые встречи
[Музыка / Современные любовные романы / Эротика, Секс / Проза]
История о том, как найти любовь на рок-концерте и тут же потерять ее в толпе. Но если у судьбы на вас особые планы (и отличный музыкальный вкус), то она просто так не отступится.
0
Развод. За месяц до свадьбы дочери
Развод. За месяц до свадьбы дочери
[Секс и семейная психология / Любовные романы / Современная проза]
За месяц до свадьбы дочери Лариса сидит в ресторане и помогает рассадить гостей. Муж передвигает бумажку со своим именем поближе к матери жениха. Лариса возвращает её на место. Он передвигает снова.
0
Любимая пышка сурового горца
Любимая пышка сурового горца
[Психология / Секс и семейная психология / Современные любовные романы / Проза]
Я детский психолог. Полная, неудобная для чужих стандартов и слишком принципиальная, чтобы продаваться за деньги. Он — опасный мужчина, привыкший получать всё силой. Его маленький сын
0
????Мой дикий русал
????Мой дикий русал
[Любовное фэнтези]
????АРТЫ!???? Я умирала. Лекари давно махнули рукой, но дядя не сдавался: поил меня микстурой, которая лишь прятала правду. Я рисовала море и делала вид, что ещё поправлюсь. Пока однажды ночью не
0
Тёмный артефактор. Книга 1
Тёмный артефактор. Книга 1
[Книги про волшебников / Попаданцы / РеалРПГ (RealRPG) / Боевое фэнтези / Самиздат]
Руины вместо дома. Каторжники вместо слуг. Монстры за порогом и Дети Змея, которые пришли за чужими жизнями. Тёмного мага Рейва Альтара отправили на край мира умирать вместе с прибывшим из другого
0
Лекарь может выжить
Лекарь может выжить
[Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Я, великий Архимаг и Лекарь, был в шаге от того, чтобы навсегда исцелить мир от безумия — но безумие нанесло удар первым. Вместо смерти я оказался в чужом теле и чужом мире, где магия скудна и
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
14
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Двадцать два несчастья 16
Двадцать два несчастья 16
[Попаданцы]
Финал первого сезона! Теперь серьезно! Мы не шутим! В общем, «сказочке конец, а читатель — молодец». Дубль 2. Чтобы окончательно расставить все точки над «ё», Сереге нужно закрыть несколько важных
4
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
26
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Его по контракту
Его по контракту
[Любовные романы / Эротика, Секс / Современная проза / Роман]
Мой жених попросил меня лечь в постель с другим... * * * — Ты понимаешь, о чем меня просишь, Богдан? — испуганно смотрю на Богдана. — Соня, у меня нет другого выбора, — он отчаянно качает
1
Отель, которого нет
Отель, которого нет
[Городское фэнтези / Классическое фэнтези]
Ынхе просто хотела сбежать. От бесконечной работы. От семьи, в которой ее вечно сравнивают с младшей сестрой. И даже от самой себя. Так она нашла «Милую Грейс» – отель, где исполняются мечты! В
0
Маньчжурский гамбит. Книга шестая.
Маньчжурский гамбит. Книга шестая.
[Приключения: прочее / Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть 58-летним олигархом в своем времени — обидно. Очнуться 20-летним белогвардейцем в промерзшем вагоне, который едет в Харбин — неожиданно. В кармане ни гроша, тело едва шевелится после тифа,
0
Росиндия: Дарованная Луной
Росиндия: Дарованная Луной
[Попаданцы / Классическое фэнтези]
Росиндия: Дарованная Луной автора Вероника Нил рассказывает о мире Росиндии, где Луна выбирает шестерых особых людей — росиндов, которым передаёт часть своей силы. Эти избранные несут ответственность
0
Прайм-тайм
Прайм-тайм
[Детективы / Ужасы / Триллер]
Миллионы зрителей в восемь вечера включают телевизор, но сегодня на крупнейшем французском телеканале они увидят не просто новости. Сегодня им предстоит прямой эфир, который они никогда не забудут.
0
Вахмистр
Вахмистр
[Боевое фэнтези / Технофэнтези / Книги про волшебников]
Русско-японская 1904 года в самом разгаре. Смесь магии и дизеля породила огромных механизированных чудовищ, способных проламывать линию фронта с наскоку, оставляя за собой лишь вмятую в землю колючую
1
Истинная ведьма
Истинная ведьма
[Русское фэнтези]
Жила-была ведьма Ярина. Людям помогала, от нечисти защищала. Да встретился ей на пути князь Вороней. Пожалела его на свою беду ведьма, спасла. А он за то знатно ее отблагодарил — сжег на костре. А
0
Развод. Я (не)твой подарок, дракон!
Развод. Я (не)твой подарок, дракон!
[Любовная фантастика / Самиздат]
— Мне нужна спокойная женщина! — процедил сквозь зубы мой Коля. А где-то в другом мире: — Я устал от твоего бесконечного занудства, женщина! — сквозь те же самые зубы процедил некий Рикард.
1
Город уснувших жён
Город уснувших жён
[Старинная литература: прочее]
Алена уверена, что проблема в ней: слишком много слёз, криков и обид.Муж устал и тайно оплачивает для неё программу в элитном центре обещают вернуть домой идеальную жену.В этом месте женщин чинят по
0
Сделка равных
Сделка равных
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Англия, 1801 год. Время изысканных манер, шелеста шелка и... абсолютного женского бесправия. Очнуться в чужом теле, избитой и преданной самыми близкими. Если это и есть второй шанс, то он больше
3
"Фантастика 2026-67". Компиляция. Книги 1-24
[Боевая фантастика / Попаданцы / Постапокалипсис]
Очередной 67-й томик  серии книг "Фантастика 2026", содержащий в себе законченные и полные циклы фантастических романов. Приятного чтения, уважаемый читатель! Содержание: ВЕК ПРОБУЖДЕНИЯ: 1.
0
Дети Нави. Банная невеста
Дети Нави. Банная невеста
[Любовная фантастика]
- Зачем пришел? - резко и недружелюбно спросила я, вставая во весь рост. - Как зачем? За детьми! - произнес чародей, глядя на меня оценивающим взглядом. - Видел, как ежики чихают? - спросила я,
2