MoreKnig.org

Чарнобыльская малітва: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Алексиевич Светлана



Шрифт:

Мы з мамай засталіся ўдваіх. Я не пайду ў тэхнічны інстытут, як марыць мая мама. У той, дзе тата вучыўся…"

"У мяне ёсць малы брацік. Ён любіць гуляць у "Чарнобыль". Будуе бамбасховішча, засыпае пяском рэактар… Яго яшчэ не было, калі гэта здарылася".

"Начамі я лятаю… Лятаю сярод яркага святла… Гэта не рэальнасць і не незямное. Гэта і адно, і другое, і трэцяе. У сне я ведаю, што магу ўвайсці ў гэты свет, пабыць у ім… Ці застацца? Мой язык непаваротлівы, дыханне няправільнае, але мне не трэба там ні з кім размаўляць. Штосьці падобнае здаралася са мною ў маленстве. Мяне перапаўняе жаданне зліцца, але я нікога не бачу… Толькі святло… Адчуванне такое, што я магу яго пакратаць… Які я — велізарны! Я з усімі, але ўжо збоку, асобна, адзін. У маленстве я бачыў паасобныя каляровыя адлюстраванні гэтак, як цяпер бачу. У гэтым сне…

Ён неаднойчы вяртаўся да мяне, надыходзіць момант, калі я ні пра што іншае ўжо думаць не магу. Толькі пра гэты сон. Раптам расчыніцца акно… Нечаканы парыў ветру. Што гэта? Адкуль? Куды? Між мною і кімсьці ўсталёўваецца сувязь… сумоўе… Але як жа мне замінаюць гэтыя шэрыя, бальнічныя сцены… Які я кволы яшчэ… Я галавою засланяю святло, бо яно перашкаджае мне бачыць… Я цягнуўся, цягнуўся… Паспрабаваў убачыць… Стаў глядзець вышэй…

I прыйшла мама. Учора яна павесіла ў палаце абраз. Нешта шэпча там у куточку, апускаецца на калені. Яны ўсе маўчаць: прафесар, урачы, медсёстры. Думаюць, што я не здагадваюся… Не здагадваюся, што хутка памру… Яны не ведаюць, што начамі я вучуся лятаць…

Хто сказаў, што лятаць лёгка?

Калісьці я пісаў вершы… Я закахаўся ў дзяўчынку… У пятым класе… У сёмым зразумеў, што ёсць смерць…

Вычытаў у Гарсія Лоркі: "Цёмны корань крыку". Пачаў вучыцца лятаць… Мне не даспадобы гэтая гульня, але што рабіць?

У мяне быў сябра. Яго звалі Андрэем. Яму зрабілі дзве аперацыі і адправілі дадому. Праз паўгода чакала трэцяя аперацыя… Ён павесіўся на сваім раменьчыку… У пустым класе, калі ўсе сарваліся на ўрок фізкультуры. Урачы забаранілі яму бегаць, скакаць…

Юля, Каця, Вадзім, Аксана, Алег… Цяпер — Андрэй… "Мы памром і станем навукай", — гаварыў Андрэй. "Мы памром і нас забудуць", — гэтак думала Каця. "Мы памром…" — плакала Юля. Для мяне цяпер неба жывое, калі я на яго гляджу… Яны там…"

Самотны чалавечы голас

"Я нядаўна была такая шчаслівая. Чаму? Забылася… Усё гэта засталося ў нейкім іншым жыцці… Я не разумею… Не ведаю, як зноў змагла жыць. Захацела жыць. Вось — смяюся, размаўляю. Я гэтак тужыла… Я была як спаралізаваная. Хацелася з кім-небудзь размаўляць, але з кім-небудзь не з людзей. Зайду ў царкву, там ціха-ціха, як у гарах бывае. Ціха-ціха. Там можна забыць сваё жыццё. А раніцою прачнуся… Шукаю рукою… дзе ён? Яго падушка, ягоны пах… Маленькая невядомая птушачка бегае па падаконніку з маленькім званочкам і будзіць, ніколі раней такога гуку, такога голасу не чула. Дзе ён? Я не ўсё магу перадаць, не ўсё прамаўляецца. Не разумею, як я засталася жыць. Увечары дачка падыдзе: "Мам, я ўрокі ўжо вывучыла". Тут я ўспомню, што ў мяне ёсць дзеці. А дзе ж ён? "Мам, у мяне гузічак адарваўся. Прышый". Як мне пайсці за ім? Сустрэцца. Заплюшчу вочы і думаю пра яго, пакуль не засну. У сне ён прыходзіць, але толькі мелькам, хутка. Адразу ж знікае. Я нават чую ягоныя крокі… Вось куды ён знікае? Дзе? А яму так не хацелася паміраць. Глядзіць у акно і глядзіць. На неба… Я яму адну падушку пакладу, другую, трэцюю… Каб высока было. Ён паміраў доўга… Цэлы год… Мы не маглі расстацца… (Доўга маўчыць.)

Не-не, не бойцеся, я развучылася плакаць. Хачу гаварыць… Я не магу, як іншыя, сказаць сабе, што я нічога не памятаю. Як кажа гэта сабе мая сяброўка. Нашы мужы памерлі адным годам, яны разам былі ў Чарнобылі. Яна ўжо замуж збіраецца. Не-не, я не асуджаю… Гэта — жыццё… Трэба выжыць… У яе дзеці… Але мяне не пакідае дзіўная думка, мучае, яна як не мая, як быццам я яе недзе прачытала: я бачыла тое, што іншыя яшчэ не бачылі. Штосьці страшнае адкрылася нам раней, чым іншым…

… Ён паехаў у Чарнобыль у мой дзень нараджэння. Госці яшчэ сядзелі за сталом, папрасіў у іх прабачэння. Пацалаваў. А машына ўжо чакала пад акном. Дзевятнаццатага кастрычніка тысяча дзевяцьсот восемдзесят шостага года. Мой дзень нараджэння… Ён — мантажнік, ездзіў па ўсім Савецкім Саюзе, а я яго чакала. Так павялося гадамі. Мы жылі, як жывуць закаханыя — развітваліся і сустракаліся. I тады… Страх авалодаў толькі нашымі мамамі, ягонай мамай і маёй, а ў нас з ім страху не было. Цяпер думаю: чаму? Мы ж ведалі, куды ён едзе? Ну, узяць бы ў суседскага хлапчука падручнік фізікі за дзесяты клас і хоць бы яго пагартаць. Ён там без шапкі хадзіў. У іншых яго хлопцаў праз год усе валасы высыпаліся, а ў яго наадварот чупрына гусцейшай стала. Нікога з іх ужо няма. Яго брыгада, сем чалавек, усе памерлі. Маладыя… Адзін за адным… Першы памёр праз тры гады… Ну, думалі: выпадковасць. За ім другі, трэці, чацвёрты. Цяпер кожны пачаў чакаць, калі ён… Вось як яны жылі! Мой муж памёр апошнім… Мантажнікі-верхалазы… Яны адключалі святло ў выселеных вёсках, лазілі па слупах… Па мёртвых хатах, вуліцах… Увесь час на вышыні, наверсе… Рост у яго пад два метры, вага — дзевяноста кілаграмаў, — хто мог яго такога забіць? Страху ў нас доўга не было… (Нечакана ўсміхаецца.)

Ах, якая я была шчаслівая! Вярнуўся… У хаце — свята, заўсёды, як ён вяртаўся, было свята. Начная сарочка ў мяне ёсць доўгая-доўгая, прыгожая-прыгожая, я яе надзявала. Любіла дарагую бялізну, яна ў мяне ўся добрая, але гэтая сарочка асаблівая. Святочная. Для першага нашага дня… Ночы… Я ўсё ягонае цела ведала, назубок, я ўсё цалавала. Мне, бывала, нават прысніцца сон, што я нейкая частка яго цела, — гэткія мы непадзельныя. Без яго моцна смуткавала, мне фізічна без яго было балюча. Калі мы з ім расставаліся, я на нейкі час траціла арыенцір, — дзе я, на якой вуліцы, якая гадзіна… Ён прыехаў адразу з лімфавузламі на шыі, я іх губамі пачула, яны невялікія, але я спытала: "Сходзіш да ўрача?" Супакоіў: "Пройдзе". — "Як там, у Чарнобылі?" — "Звычайная работа". Ні бравады, ні панікі. Адно выпытала: "Там гэтак жа, як і тут". У сталовай, дзе іх кармілі, на першым паверсе абслугоўвалі радавых — лапша, кансервы, а на другім у начальства, ваенных генералаў — садавіна, чырвонае віно, мінеральная вада, чыстыя абрусы. У кожнага — дазіметр. А ім на ўсю брыгаду ніводнага не далі.

Ах, якая я была шчаслівая! Мы яшчэ ездзілі з ім да мора, я запомніла, што мора гэтак шмат, як і неба, яно была паўсюль. Сяброўка з мужам таксама ездзіла, яна ўспамінае: "Мора бруднае. Усе баяліся халерай заразіцца". Нешта такое газеты пісалі… Я памятаю іначай… У яркім колеры… Я памятаю, што мора было ўсюды, як і неба. Сіняе-сіняе. I ён побач. Я народжана для любові… У школе дзяўчаткі марылі: хто паступіць у інстытут, хто паехаць на камсамольскую будоўлю, а я хацела выйсці замуж. Кахаць, моцна-моцна, як Наташа Растова. Толькі кахаць. Але нікому ў гэтым не магла прызнацца, бо ў той час, вы павінны памятаць, належала марыць толькі пра камсамольскую будоўлю. Нам гэта ўбівалі ў галовы. Парываліся ў Сібір, у непраходную тайгу, спявалі, памятаеце: "За туманом и за запахом тайги". У інстытут у першы год не трапіла, не дабрала балаў, пайшла працаваць на тэлефонную станцыю. Там мы з ім пазнаёміліся… I я сама яго на сабе ажаніла, я яго папрасіла: "Ажаніся са мною! Я цябе так кахаю!" Закахалася па вушы. Такі прыгожы хлопец… Я ў нябёсах лятала! Я сама яго папрасіла: "Ажаніся са мною". (Усміхаецца.)

Іншым разам задумаюся і шукаю сабе розныя суцяшэнні: а можа, смерць — гэта не канец, ён усяго толькі змяніўся і жыве недзе ў іншым свеце. Я працую ў бібліятэцы, шмат кніг чытаю, з рознымі людзьмі сустракаюся. Мне хочацца гаварыць пра смерць. Зразумець. Я шукаю суцяшэння. У газетах, у кнігах вычытваю… У тэатр іду, калі там пра гэта, пра смерць… Мне фізічна без яго балюча, я не магу адна…

Ён не хацеў ісці да ўрача: "Я нічога не адчуваю. Мне не баліць". А лімфавузлы ўжо сталі велічынёй з курынае яйка. Сілком запхнула ў машыну і завезла ў паліклініку. Накіравалі да анколага. Адзін урач паглядзеў, паклікаў другога: "Тут яшчэ адзін чарнобылец". I яны ўжо яго не адпусцілі. Праз тыдзень зрабілі аперацыю: выдалілі цалкам шчытападобную залозу, гартань і замянілі іх нейкімі трубачкамі. Так… (Замаўкае.) Так… Цяпер я ведаю, што гэта таксама быў яшчэ шчаслівы час. Божа! Якім глупствам я займалася: бегала па магазінах, купляла падарункі ўрачам — цукеркі, імпартныя лікёры. Нянечкам шакаладкі. I яны бралі. А ён з мяне пасміхваўся: "Зразумей, яны — не багі. А хіміі і абпраменьвання тут усім хапае. Дадуць і без цукерак". Але я імчалася на канец горада па торт "Птушынае малако" ці па французскія духі, — усё гэта ў той час толькі па знаёмстве, з-пад прылаўка. Перад адпраўкай дадому… Мы едзем дадому! Мне далі спецыяльны шпрыц, паказалі, як ім карыстацца. Я павінна была карміць яго праз гэты шпрыц. Усяму навучылася. Чатыры разы на дзень варыла што-небудзь свежае, абавязкова свежае, перамолвала гэта на мясарубцы, перацірала на сіцечку і пасля набірала ў шпрыц. Праколвала адну з трубак, самую вялікую, а яна ішла ў страўнік… Але ён перастаў адчуваць пахі, адрозніваць. Спытаюся: "Смачна?" Не ведае…

Але мы ўсё роўна некалькі разоў яшчэ бегалі ў кіно. I там цалаваліся. Завіснулі на гэтакай таню-ю-сенькай нітачцы, а нам ўяўлялася, што зноў зачапіліся за жыццё. Пра Чарнобыль стараліся не гаварыць. Не ўспамінаць. Забароненая тэма. Да тэлефона яго не падпускаю. Перахопліваю. Хлопцы ягоныя адзін за адным паміраюць… Забароненая тэма… Але неяк раніцою буджу яго, падаю халат, а ён не можа ўстаць. I сказаць нічога не можа… перастаў гаварыць… Вочы вялікія-вялікія… Вось калі ён спалохаўся… Так… (Зноў замаўкае.) Заставаўся ў нас яшчэ год… Увесь гэты год ён паміраў… З кожным днём яму горш і горш, і ён жа ведае, што ягоныя хлопцы паміраюць… Мы ж яшчэ з гэтым жылі… З гэтаю думкаю… Невыносна гэтак жыць яшчэ і таму, што ніхто не ведае, што гэта такое. Кажуць — Чарнобыль, пішуць — Чарнобыль. Але ніхто не ведае, што гэта… Штосьці страшнае нам адкрылася першым… Усё цяпер у нас інакш, чым у іншых: нараджаемся не гэтак, паміраем не гэтак, як усе. Вы ў мяне спытайце, як паміраюць пасля Чарнобыля? Чалавек, якога я любіла, любіла гэтак, што не магла б любіць яго болей, калі б я яго сама нарадзіла, на маіх вачах ператвараўся… У пачвару… Выдалілі лімфавузлы, іх няма і парушыўся кровазварот, і нос ужо неяк зрушыўся, павялічыўся ў разы тры, і вочы ўжо нейкія іншыя — разышліся ў розныя бакі, у іх незнаёмае святло паявілася і выраз, як быццам не ён, а нехта яшчэ адтуль вызірае. Пасля адно вока зусім закрылася… А я чаго баюся? Мне б толькі, каб ён сябе не ўбачыў… Не запомніў такім. Але ён пачаў мяне прасіць, паказваць рукамі, што, маўляў, прынясі люстэрка. Я то на кухню пабягу, быццам забыла, не пачула, то яшчэ што-небудзь прыдумаю. Два дні яго гэтак падманвала, на трэці дзень мне ў сшытачак вялікімі літарамі і з трыма клічнікамі: "Дай люстэрка!!!" У нас ужо быў сшытачак, ручка, аловак, мы ўжо такім чынам перамаўляліся, бо ён нават і шэптам не мог гаварыць, нават шэпт у яго не атрымліваўся. Поўная немата. Я хутчэй на кухню, грымлю каструлямі. Не чытала, не чула. Зноў мне піша: "Дай люстэрка!!!" — і з гэтымі знакамі… Прынесла яму люстэрка, самае маленькае. Зірнуў, схапіўся за галаву і ківаецца, ківаецца на ложку… Я — да яго, давай угаворваць… "От трошкі паправішся, і мы паедзем з табою куды-небудзь у малалюдную вёску. Купім хату і будзем там жыць, калі ты не захочаш у горадзе, дзе шмат людзей. Будзем жыць адны". Я яго не падманвала, я паехала б з ім абы-куды, толькі б ён быў, а які — няважна. Ён — і ўсё. Я яго не падманвала…

Не прыгадаю нічога, пра што хацелася б прамаўчаць. А было ўсё… Я гэтак далёка зазірнула, можа быць, далей за смерць… (Запыняецца.)

Мне было шаснаццаць гадоў, як мы пазнаёміліся, ён старэйшы за мяне на сем гадоў. Два гады сустракаліся. Я вельмі люблю ў нас у Мінску раён ля паштамта, вуліцу Валадарскага, там пад гадзіннікам ён прызначаў мне спатканні. А жыла я ля камвольнага камбіната і ездзіла на пятым тралейбусе, які не спыняўся ля паштамта, а трошкі праязджаў наперад, да магазіна "Дзіцячае адзенне". Ледзь-ледзь заўсёды прыпазнюся, каб праімчацца міма і ўбачыць, ахнуць: які прыгожы хлопец мяне чакае! Нічога не заўважала два гады, ні зімы, ні лета. Вадзіў на канцэрты… На маю любімую Эдзіту П'еху… На танцы не бегалі, на танцпляцоўку, ён не ўмеў танцаваць. Цалаваліся, толькі цалаваліся… Называў мяне: "Маленькая мая". Дзень нараджэння, зноў мой дзень нараджэння… Дзіўна, але ўсё самае галоўнае ў мяне адбывалася менавіта ў гэты дзень, вось і не вер пасля гэтага ў лёс. Стаю пад гадзіннікам: у пяць — спатканне, а яго няма. У шэсць — усхваляваная, у слязах брыду на свой прыпынак, пераходжу вуліцу, азірнулася, як адчула — бяжыць за мною, на чырвонае святло, у рабочай спяцоўцы, у ботах… З работы раней не адпусцілі… Такім я яго і любіла больш за ўсё: у паляўнічым касцюме, у куфайцы, — яму ўсё было да твару. Паехалі да яго дадому, ён пераапрануўся і рашылі адзначыць мой дзень нараджэння ў рэстаране. Але ў рэстаран мы ўжо не трапілі, бо быў вечар, вольных месцаў няма, а тыцнуць пяцёрку ці дзесятку (гэта яшчэ тыя грошы) швейцару, як іншыя, ні ён, ні я не ўмелі. "Давай, — заззяў увесь, — купім у магазіне шампанскае, набор пірожных і пойдзем у парк, там адсвяткуем". Пад зоркамі, пад небам! Вось ён які быў… На лаўцы ў парку Горкага мы прасядзелі да раніцы. Другога такога дня нараджэння ў мяне ў жыцці не было, вось тады я яму і сказала: "Ажаніся са мною. Я цябе так кахаю!!" Засмяяўся: "Ты яшчэ маленькая". А назаўтра занеслі заяву ў загс.

Якая я была шчаслівая! Нічога б не памяняла ў сваім жыцці, нават папярэдзь хто-небудзь зверху, з зорак… У дзень вяселля ён не знайшоў свой пашпарт, мы ўвесь дом перавярнулі, шукалі. Нас запісалі ў загсе на нейкай паперцы. "Дачушка, гэта благі знак", — плакала мая мама. Пасля пашпарт адшукаўся ў старых ягоных штанах, на гарышчы. Каханне! Гэта было нават не каханне, а доўгая закаханасць. Як я танцавала раніцою перад люстэркам: я прыгожая, я маладая, ён мяне кахае! Цяпер я забываю свой твар, той твар, што быў у мяне з ім… Я не бачу гэтага твару ў люстэрку…

Ці можна пра гэта гаварыць? Называць словамі… Ёсць таямніцы… Я дагэтуль не разумею, што гэта было. Да самага апошняга нашага месяца… Ён клікаў мяне ўначы… У яго былі жаданні… Любіў мацней, чым раней… Удзень, калі я глядзела на яго, не верыла ў тое, што адбывалася ноччу… Мы не хацелі з ім расставацца. Я яго лашчыла, гладзіла. У тыя хвіліны я ўспамінала самае радаснае… Шчаслівае… Як ён прыехаў з Камчаткі з барадой, адгадаваў там бараду. Мой дзень нараджэння ў парку на лаўцы… "Ажаніся са мною…" Ці трэба гаварыць? Ці можна? Я сама да яго ішла, як ідзе мужчына да жанчыны… Што я магла яму даць, акрамя лекаў? Якую надзею? Ён гэтак не хацеў паміраць… Толькі маме сваёй нічога не расказвала. Яна б мяне не зразумела. Асудзіла. Пракляла. Гэта ж не звычайны рак, якога таксама ўсе баяцца, а чарнобыльскі, ён яшчэ страшнейшы. Урачы мне растлумачылі: калі б метастазы пранізалі арганізм знутры, ён бы хутка памёр, а яны папаўзлі верхам… Па целе… Па твары… Штосьці чорнае на ім нарасло. Кудысьці прапаў падбародак, знікла шыя, язык вываліўся вонкі. Лопаліся сасуды, пачыналася кровацячэнне. "Ой, — крычу, — зноў кроў". З шыі, са шчок, з вушэй… ва ўсе бакі… нясу халодную ваду, кладу прымочкі — не ратуюць. Нешта жахлівае. Уся падушка зальецца… Тазік пастаўлю, з ванны… Струменьчыкі б'юцца…Як у даёнку… Гэты гук… Такі мірны і вясковы… Я яго і цяпер начамі чую… Пакуль ён пры памяці, ляпае ў далоні — гэта ў нас умоўны знак: кліч! Выклікай "хуткую". Ён не хацеў паміраць… Яму сорак пяць гадоў… Званю на станцыю "хуткай дапамогі", а яны ўжо нас ведаюць, ехаць не хочуць: "Мы нічым не можам памагчы вашаму мужу". Ну, хоць бы ўкол! Наркотык. Сама ўкалю, навучылася, а ўкол — сіняком пад скурай, не разыходзіцца. Адзін раз даклікалася, прыехала "хуткая"… Малады ўрач… Наблізіўся да яго і тут жа назад адступае-адступае: "Скажыце, а ён выпадкам у вас не чарнобыльскі? Не з тых, хто пабываў там?" Я адказваю: "Але". I ён, я не перабольшваю, усклікнуў: "Міленькая мая, хутчэй бы гэта скончылася! Хутчэй! Я бачыў, як паміраюць чарнобыльцы". А мой жа пры памяці, ён гэта чуе… Добра яшчэ, што не ведае, не здагадваецца: ён ужо адзін са сваёй брыгады застаўся… Апошні… Другім разам медсястру з паліклінікі прыслалі, дык яна ў калідоры пастаяла, нават у кватэру не зайшла: "Ой, я не магу!" А я магу? Я ўсё магу. Што мне прыдумаць? Дзе ратунак? Ён крычыць… Яму балюча… Увесь дзень крычыць… Тады я знайшла выйсце: улівала ў яго праз шпрыц бутэльку гарэлкі. Адключыцца. Забудзецца. Не сама здагадалася, іншыя жанчыны падказалі… З такой жа бядою… Прыйдзе ягоная мама: "Чаму ты адпусціла яго ў Чарнобыль? Як ты магла?" А мне і ў галаву не магло прыйсці, што трэба было не адпусціць, а яму, напэўна, — што ён мог не паехаць. Гэта ж быў іншы час, як ваенны. Неяк я ў яго спыталася: "А цяпер не шкадуеш, што туды паехаў?" Галавой круціць — не. У сшытачку піша: "Памру, прадасі машыну, запасныя колы, а за Толіка (гэта яго брат) замуж не выходзь". Толіку я падабалася…

Ёсць таямніцы… Сяджу ля яго… Ён спіць… У яго такія прыгожыя валасы… Я ўзяла і ціхенька адрэзала пасмачку… Расплюшчыў вочы, паглядзеў, што ў мяне ў руках, усміхнуўся… У мяне засталіся яго гадзіннік, ваенны білет і чарнобыльскі медаль… (Пасля маўчання.) Я такая шчаслівая была! У раддоме, памятаю, днямі сяджу ля акна, яго чакаю, выгледжваю. Нічога толкам не разумела: што са мною, калі? Мне б на яго паглядзець… Не магла наглядзецца, як прадчувала, што гэта калі-небудзь скончыцца. Раніцою кармлю і любуюся, як ён есць. Як ён голіцца. Як ідзе вуліцаю… Я — добры бібліятэкар, але я не разумею, як гэта можна любіць работу. Я любіла толькі яго. Аднаго. I я не магу без яго. Я крычу па начах… У падушку крычу, каб дзеці не пачулі…

Ні на хвіліну не ўяўляла, што яго няма ў хаце, што мы не разам. Мая мама… Яго брат… Яны мяне падрыхтоўваюць, намякаюць, што ўрачы, маўляў, раяць, даюць накіраванне, адным словам, пад Мінскам ёсць такая спецыяльная бальніца, дзе раней паміралі вось такія асуджаныя… Афганцы… Без рук, без ног… А цяпер туды чарнобыльцаў вязуць. Угаворваюць: там яму будзе лепей, урачы заўсёды побач. Не хацела, я чуць пра гэта не хацела. Тады яны яго пераканалі, і ён пачаў мяне ўпрошваць: "Завязі туды, не мучайся". А я то бюлетэнь прашу, то на рабоце адпачынак за свой кошт выпрошваю, таму што не належыць. Па законе бюлетэнь даюць толькі для догаяду хворага дзіцяці, а адпачынак за свой кошт не больш чым на месяц. Але ён увесь наш сшытачак спісаў. Узяў з мяне слова, што я яго туды завязу. Я паехала на машыне з яго братам. На краі вёскі, называлася яна Грабёнка, стаяў вялікі драўляны дом, калодзеж напаўразбураны. Прыбіральня на вуліцы. Бабулі нейкія ў чорным… Багамольныя… Нават з машыны не кранулася. Не паднялася. Ноччу цалую яго: "Як ты мог мяне пра гэта прасіць? Ніколі гэтага не будзе! Ніколі гэтага не будзе! Ніколі!!" Я яго ўсяго цалавала…

Самыя страшныя апошнія тыдні… Паўгадзіны пісалі ў паўлітровы слоік. Вачэй не падымае. Яму сорамна. "Ну як ты можаш гэтак думаць?" — цалую яго. Апошнім днём здарылася такая хвіліна: ён расплюшчыў вочы, сеў, усміхнуўся і сказаў: "Валечка!.."

Паміраў адзін… Чалавек памірае адзін… З працы пазванілі: "Мы чырвоную грамату прынясём". Пытаюся ў яго: "Хочуць твае хлопцы прыйсці. Грамату ўручаць". Галавой круціць: не-не! Але яны наведалі… Грошы нейкія прынеслі, грамату ў чырвонай папцы з фатаграфіяй Леніна. Узяла яе і думаю: "За што ж ён памірае? У газетах пішуць, што гэта не толькі Чарнобыль, што гэта камунізм узарваўся. А профіль на чырвонай папцы той жа…" Хацелі хлопцы яму нейкія словы добрыя сказаць, але ён накрыўся коўдрай, толькі валасы тырчалі. Пастаялі над ім і пайшлі. Ён ужо баяўся людзей. Толькі мяне не баяўся. Як хавалі, прыкрыла яму твар дзвюма насоўкамі. Калі хто прасіў паказаць, я адкрывала… Адна жанчына самлела… А калісьці яна кахала, я яго да яе раўнавала… "Дай апошні раз пагляджу". — "Глядзі". Я не расказала, што, калі ён памёр, ніхто не мог да яго падысці, усе баяліся. А сваякам самім у нас няможна мыць, апранаць. Па нашых славянскіх звычаях. Прывезлі з морга двух санітараў, яны папрасілі гарэлкі: "Мы бачылі, — прызналіся, — усё: разбітых, парэзаных, трупы дзяцей пасля пажару… Але такое ўпершыню… Страшней за ўсё паміраюць чарнобыльцы…" (Заціхае.) Ён памёр і ляжаў гарачы-гарачы. Да яго нельга было дакрануцца… Я спыніла гадзіннік у хаце… Сем раніцы… I гадзіннік наш па сёння стаіць, не заводзіцца… Майстра выклікалі, рукамі разводзіць: "Тут не механіка і не фізіка, а метафізіка".

Першыя дні… Без яго… Спала два дні, не маглі дабудзіцца, устану, пап'ю вады, нават не ела, і зноў на падушку звалюся. Цяпер мне дзіўна, невытлумачальна: як гэта я магла заснуць? У сяброўкі муж паміраў, ён шпурляў у яе посудам. Чаму яна такая маладая, прыгожая? А мой толькі глядзеў на мяне і глядзеў… У наш сшытачак запісаў: "Памру, спалі мой прах. Я хачу, каб ты не баялася". Чаму ён гэтак надумаўся? Ну, розныя чуткі: чарнобыльцы і пасля смерці "свецяцца"… Я сама чытала, што магілы чарнобыльскіх пажарнікаў, якія памерлі ў маскоўскіх шпіталях і пахаваны пад Масквой у Міціне, людзі абыходзяць, сваіх мёртвых ля іх не кладуць. Мёртвыя мёртвых баяцца, не кажучы пра жывых. Таму што ніхто не ведае, што такое — Чарнобыль. Адны здагадкі. Прадчуванні. Ён прывёз з Чарнобыля белы касцюм, у якім там працаваў. Штаны, спяцоўка… Так гэты касцюм і ляжаў у нас на антрэсолях да яго смерці. Пасля мама рашыла: "Трэба выкінуць усе ягоныя рэчы". У яе быў страх… А я нават той касцюм яго зберагала. Злачынніца. У мяне ж дома дзеці. Дачка і сын… Завезлі за горад і закапалі… Я шмат кніг прачытала, я жыву сярод кніг, але нічога яны не могуць растлумачыць. Прывезлі урначку… Не страшна, я рукой там памацала і штосьці дробнае, як ракушкі на беразе мора, у пяску, гэта тазавыя костачкі. Да гэтага да рэчаў яго дакранаюся — не чую, не адчуваю, а тут як абняла. Ноччу, памятаю, ён — мёртвы, сяджу ля яго. I раптам нейкі дымок… Другі раз убачыла гэты дымок над ім у крэматорыі… Яго душа… Ніхто яе не бачыў, а я бачыла… У мяне адчуванне: яшчэ раз пабачыліся…

Якая ж я была шчаслівая! Ён паедзе ў камандзіроўку, я дні, гадзіны лічу да нашай сустрэчы. Я фізічна без яго не магу… Мы паедзем з ім да ягонай сястры ў вёску, увечары яна паказвае: "Табе ў гэтым пакоі паслала, а яму ў тым". Паглядзім адно на аднаго і засмяёмся. Не ўяўлялі, як можна спаць асобна, у розных пакоях. Толькі разам. Я не магу без яго… Сваталіся… Брат ягоны сватаўся… Яны вельмі падобныя… Але мне здаецца, калі хто іншы да мяне дакранецца, я буду плакаць і плакаць…

Хто яго ў мяне забраў? Па якім праве? Прынеслі позву з чырвонай паласою дзевятнаццатага кастрычніка тысяча дзевяцьсот восемдзесят шостага года… Як на вайну…

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
(Лже)Развод. Игра по правилам и без
(Лже)Развод. Игра по правилам и без
[Любовные романы / Современные любовные романы / Проза / Роман]
Я подхожу к мужу, потому что выбора нет. Мои ноги движутся сами, а внутри все сжимается в тугой комок. — Познакомься, — Игорь кивает на женщину, и та смотрит на меня с превосходством, от которого
0
Опустошённые
Опустошённые
[Триллер / Любовные романы / Фантастика / Постапокалипсис]
Бояться стоит не только заражённых. Доктор Люсилла Кастильо вообще не должна была покидать медицинский комплекс «Санктум». Тем более после того, как вспышка превратила её исследовательскую
0
Сгущающаяся тьма
Сгущающаяся тьма
[Ужасы / Любовное фэнтези / Современная проза / Фэнтези]
Некоторые узы предначертаны судьбой. Другие выкованы во тьме и крови. Жизнь Зоры Хайнар должна была закончиться в ту ночь, когда она умерла. Но смерть не стала концом. Вместо этого Зора очнулась
0
Изолированные
Изолированные
[Любовные романы / Современная проза / Приключения / Постапокалипсис]
Им стоило знать: передышка не продлится долго. Община Нуэва-Эсперанса даёт им приют в Соноре. Но в мире, где по-прежнему правит страх, никакое убежище не спасёт надолго от тех, кто когда-то считал
0
Маг и Погибель
Маг и Погибель
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Юмор]
Повелитель нежити хочет вернуть мою душу, чтобы узнать тайну? Ладно, помогу ему найти всё для зелья. Что?! Ну и ингредиенты нужны... перо химеры, кровь дракона, ещё и череп первого короля! Уж кровь
0
Дух Серебрянки
Дух Серебрянки
[Любовное фэнтези / Современная проза / Фэнтези]
Зимняя история про обычную девушку, которая случайно встретила духа маленькой речки. Написано в рамках новогоднего адвента, в котором рассказы были посвящены городу Пушкино, Московская область.
0
Персонаж с демоном 2
Персонаж с демоном 2
[Попаданцы / Книги про волшебников / Юмористическое фэнтези / Боевое фэнтези / Самиздат]
Лёша с демоном Настей пишут новые главы волшебной книги «Вих, дорога домой». Путь лежит через Озгир, мир магии, где борются предвечные силы Тьмы, Света, Хаоса, Жизни и Смерти. Среди них нет плохих
0
Внутри игры
Внутри игры
[Ужасы / Любовные романы / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Еся была на седьмом небе от счастья, когда нашла работу в уютном книжном магазине с кофейней. Тишина, книги, ароматный латте... Идиллия рухнула в тот момент, когда на порог вошел Малинин — её
0
Шагнувшие в вечность
Шагнувшие в вечность
[О войне / Публицистика]
«Шагнувшие в вечность» — это книга, от которой невозможно отстраниться. В ней нет выдуманных героев. Здесь — живые люди: бойцы, врачи, полицейские, волонтеры, священники, спасатели, строители,
0
Было ли падение Римской империи
Было ли падение Римской империи
[Документалистика / Научпоп]
Все мы знакомы с популярным изложением мифа о падении Римской империи. «Падение нравов», «коррупция», «вторжение варваров»… Эти клише знакомы каждому. Однако советский историк Елена Штаерман
0
Вопросы и ответы. Про Украину и не только
Вопросы и ответы. Про Украину и не только
[Государство и право / Публицистика / Научпоп]
Много лет подряд посетители oper.ru задавали вопросы Гоблину, а Дмитрий Юрьевич на них отвечал. Вопросов было много, в том числе самых экзотических и зверски смешных. Ответов было не меньше,
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
14
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Двадцать два несчастья 16
Двадцать два несчастья 16
[Попаданцы]
Финал первого сезона! Теперь серьезно! Мы не шутим! В общем, «сказочке конец, а читатель — молодец». Дубль 2. Чтобы окончательно расставить все точки над «ё», Сереге нужно закрыть несколько важных
4
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Встреча на озере
Встреча на озере
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Я узнала, что мой жених мне изменил, и уехала на озеро. Там я его встретила... и рядом была его тайная пассия. Мой мир рухнул. Но, благодаря случайному знакомству, я соберу осколки своего
1
Управление вниманием. Как сосредоточиться на самом главном и достичь успеха
Управление вниманием. Как сосредоточиться на самом главном и достичь успеха
[Психология]
НЕЗАКОННОЕ ПОТРЕБЛЕНИЕ НАРКОТИЧЕСКИХ СРЕДСТВ, ПСИХОТРОПНЫХ ВЕЩЕСТВ, ИХ АНАЛОГОВ ПРИЧИНЯЕТ ВРЕД ЗДОРОВЬЮ, ИХ НЕЗАКОННЫЙ ОБОРОТ ЗАПРЕЩЕН И ВЛЕЧЕТ УСТАНОВЛЕННУЮ ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВОМ ОТВЕТСТВЕННОСТЬ.
0
Прости, Мария
Прости, Мария
[Современные любовные романы]
Через много испытаний прошла Мария Лопес к своему счастью. В огне пожара остался преследовавший ее Артуро д'Анхиле. Но он не погиб. Он начал месть руками дочери Лорены дель Вильяр...
0
Княжна Таари. Маг
Княжна Таари. Маг
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Просыпаюсь я после операции – а меня похоронили.В склепе. И тело у меня чужое.Неужели повезло после смерти попасть в юную прекрасную деву? И теперь по всем канонам попаданчества меня ждет встреча с
1
Туз в рукаве
Туз в рукаве
[Боевик]
За этот выстрел «вражьи» спецслужбы готовы заплатить миллион долларов. Но снайпер потребовал два. Еще бы: на прицеле – премьер России! Один точный выстрел – и изменится ход чеченской войны, Россия
0
Две души
Две души
[Русское фэнтези / Классическое фэнтези]
Красная Грива. Две души. — фэнтезийный роман, написанный Ланой Фурман. Главная героиня — девушка по имени Саша, которая живет в небольшом поселении под названием Красная Грива. Она обладает особыми
0
Это Спарта! Младенцы из яйца, жертвенные козлы и страсти потомков Геракла
Это Спарта! Младенцы из яйца, жертвенные козлы и страсти потомков Геракла
[Культурология / История]
Бесстрашные воины, легендарные сражения, безумные цари. Особая система воспитания, особый быт и обычаи, особое отношение к войнам — все это Спарта! Обитателям Пелопоннесского полуострова не очень
0
Вечные земли. Книга 1. Светопад. Пепел бессмертного
Вечные земли. Книга 1. Светопад. Пепел бессмертного
[Детективная фантастика / Героическая фантастика / Классическое фэнтези]
Вампиры веками свободно бродили по земле. Но приходит враг, обладающий грозным оружием, и начинает истреблять расы бессмертных. Уцелевшие бегут в последний вампирский город. Правила жизни здесь
0
Ковыряла 2
Ковыряла 2
[Киберпанк / Социальная фантастика]
Свобода стоит дёшево, жизнь ещё дешевле. Всё бесплатно, кроме будущего. Выживание гарантировано — жизнь невозможна. Жёсткая киберпанк-история о мире технокоммунизма, где есть всё необходимое, но
0
Хранители времени
Хранители времени
[Современная проза]
Антон и Женя живут по соседству в тихом провинциальном городке и с детства обожают всевозможные розыгрыши. Волей случая друзья становятся обладателями невероятного прибора – пульта по управлению
0
Тайны биологии
Тайны биологии
[Детская литература: прочее / Научная литература: прочее]
Книга о самых интересных вопросах современной науки: бессмертии и происхождении жизни. Интервью с учёными, которые в простой форме делятся с детьми глубоки знаниями. Книга известной
0