MoreKnig.org

Чарнобыльская малітва: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Алексиевич Светлана



Шрифт:

А грамадзянская абарона — гэта такая гульня, у якую гулялі дарослыя дзядзькі. Яны адказвалі за парады, за вучэнні… Нас зрывалі з працы на тры дні. Без ніякіх тлумачэнняў — на вайсковыя вучэнні. Называлася гэтая гульня "На выпадак атамнай вайны". Мужчыны — салдаты і пажарнікі, жанчыны — сандружынніцы. Выдавалі камбінезоны, боты, санітарныя сумкі, пакет бінтоў, нейкія лекі. А як жа! Савецкі народ павінен сустрэць ворага як мае быць. Сакрэтныя карты, планы эвакуацыі, — усё гэта захоўвалася ў незгаральных шафах пад сургучнымі пячаткамі. Паводле гэтых планаў за лічаныя хвіліны па трывозе павінны былі падняць людзей і вывезці ў лес, у бяспечную зону… Вые сірэна… Увага! Вайна…

Прысуджалі кубкі, сцягі. I, вядома ж, паходны банкет. Мужчыны п'юць за нашу будучую перамогу! I, вядома ж, за жанчын!

А нядаўна… Ужо цяпер… Аб'явілі ў горадзе трывогу. Увага! Грамадзянская абарона! Гэта было тыдзень назад… У людзей — страх, але страх іншы. Ужо не амерыканцы напалі, не немцы, а што там — у Чарнобылі? Няўжо зноў?

Восемдзесят шосты год… Хто мы? Якімі нас заспела гэта тэхналагічная версія канца свету? Я? Мы? Гэта мясцовая інтэлігенцыя, у нас быў свой гурток. Мы жылі сваім жыццём, адасабляючыся ад усяго, што вакол. Форма нашага пратэсту. У нас былі свае законы: не чыталі газету "Правда", але часопіс "Огонёк" перадавалі з рук у рукі. Толькі-толькі лейцы адпусцілі, мы гэтым ап'яняліся. Чыталі Салжаніцына, Шаламава. Хадзілі адзін да аднаго ў госці, бясконцыя гамонкі на кухні. Аб чымсьці смуткавалі. Аб чым? Дзесьці жывуць акцёры, кіназоркі… Вось я буду Катрын Дэнёў… Апрану на сябе бязглуздую хламіду, укладу валасы… Туга па свабодзе… Той, іншы свет… Чужы свет… Як форма свабоды… Але і гэта была гульня… Уцёкі ад рэальнасці. Хтосьці з нашага гуртка зламаўся, спіўся, хтосьці ўступіў у партыю, зрабіў кар'еру. Ніхто не верыў, што гэтую крамлёўскую сцяну можна праламаць… Што яна рухне… Калі так, дык начхаць на тое, што ў вас там робіцца, будзем жыць тут… У нашым ілюзорным свеце…

Чарнобыль… I спачатку тая ж самая рэакцыя. А што нам да таго? Хай улады хвалююцца… Гэта ў іх — Чарнобыль… I гэта далёка. Нават на карту не паглядзелі. Нецікава. Нам ужо не патрэбна была праўда… Вось калі на бутэльках з малаком з'явіліся этыкеткі: "Малако для дзяцей" і "Малако для дарослых"… Вось тады ўжо ого! Штосьці набліжаецца… Так, я не член партыі, але ўсё роўна савецкі чалавек. Узнік страх: "Штосьці ў радыскі лісты сёлета, як у буракоў?", але тут жа ўвечары ўключыш тэлевізар: "Не паддавайцеся на правакацыі". I ўсе сумненні развейваюцца… А першамайская дэманстрацыя? Нас ніхто не прымушаў на яе ісці, мяне, напрыклад, ніхто не абавязваў. У нас быў выбар. Але мы яго не зрабілі. Я не памятаю такой шматлюднай, такой радаснай першамайскай дэманстрацыі, як тым годам. Было трывожна, хацелася, вядома, у статак… Каб разам з усімі. Хацелася кагосьці аблаяць… Начальства… Урад…Камуністаў… Цяпер я думаю… Шукаю-шукаю абрыў… Дзе парвалася? А абрыў у самым пачатку… Наша несвабода… Нам ужо і не патрэбна была праўда… Верх вальнадумства: "Можна есці радыску ці не?" Наша несвабода… Несвабода ўнутры нас…

Працавала я інжынерам на заводзе "Хімвалакно", і ў нас там была група нямецкіх спецыялістаў. Наладжвалі новае абсталяванне. Я ўбачыла, як паводзяць сябе іншыя людзі, іншы народ… Калі яны даведаліся пра аварыю, тут жа запатрабавалі, каб былі ўрачы, былі дазіметры, кантралявалася ежа. Яны слухалі сваё радыё, яны ведалі, што трэба рабіць. Ім, вядома, нічога не далі. Тады яны спакавалі чамаданы і сабраліся ад'язджаць. Купляйце нам білеты! Адпраўляйце дадому! Мы выязджаем, калі вы не можаце забяспечыць нашу бяспеку. Баставалі, слалі тэлеграмы свайму ўраду… Яны змагаліся за сваіх жонак, дзяцей (яны жылі ў нас з сем'ямі). За сваё жыццё! А мы? Як паводзілі сябе мы? Ах, вось якія гэтыя немцы, заўсёды напрасаваныя, накрухмаленыя, — істэрыкі! Баязліўцы! Мераюць радыяцыю ў баршчы, у катлетах… Смяхоцце! Вось нашы мужчыны — гэта мужчыны! Рускія мужыкі! Адчайныя! Змагаюцца з рэактарам! Не дрыжаць за сваё жыццё! Падымаюцца на расплаўлены дах з голымі рукамі, у брэзентавых рукавіцах (мы гэта ўжо бачылі па тэлевізары)! А нашы дзеці са сцяжкамі ідуць на дэманстрацыю! I ветэраны вайны… Старая гвардыя! (Абдумвае.) Але гэта таксама від варварства — адсутнасць страху за сябе… Мы заўсёды гаворым "мы", а не "я": "мы прадэманструем савецкі гераізм", "мы пакажам савецкі характар". Усяму свету! Але гэта — я! Я не хачу паміраць… Я баюся…

Цікава сёння прасачыць за сабой. За сваімі пачуццямі. Як яны развіваліся? Мяняліся. Прааналізаваць. Даўно спаймала сябе на тым, што прывучаюся быць больш уважлівай да свету наўкол. Наўкол сябе. Пасля Чарнобыля гэта само сабой атрымліваецца. Мы пачалі вучыцца гварыць "я"… Я не хачу паміраць! Я баюся… А тады? Я ўключаю тэлевізар гучней: чырвоны сцяг уручаюць даяркам, пераможцам у сацыялістычным спаборніцтве. Але ж гэта ў нас? Пад Магілёвам? У вёсцы, якая апынулася ў цэнтры цэзіевай плямы? Яе вось-вось пераселяць… Голас дыктара: "Людзі самааддана працуюць, нягледзячы ні на што", "цуды мужнасці і гераізму". Хоць патоп! Рэвалюцыйным крокам! Так, я не член партыі, але ўсё роўна савецкі чалавек. "Таварышы, не паддавайцеся на правакацыі!" — дзень і ноч грыміць тэлевізар. Сумненні развейваюцца… (Маўчыць.)

Яшчэ кавы? Трэба перадыхнуць… Сабрацца з думкамі…

Наперадзе нас чакае разуменне Чарнобыля, як філасофіі. Дзве дзяржавы, размежаваныя калючым дротам: адна — сама зона, другая — усё астатняе. На падгніўшых слупах вакол зоны, як на крыжах, вісяць белыя ручнікі… людзі ідуць сюды, як на могілкі… Тут пахавана не толькі іхняя хата, а цэлая эпоха. Эпоха веры! У навуку! У справядлівую сацыяльную ідэю! Вялікая імперыя разлезлася па швах. Развалілася. Спачатку — Афганістан, затым — Чарнобыль. Калі імперыя рассыпапася, мы засталіся адны. Я баюся вымавіць, але мы любім Чарнобыль. Гэта зноў адшуканы сэнс нашага жыцця… Сэнс нашых пакут. Як вайна. Пра нас, беларусаў, свет даведаўся пасля Чарнобыля. Гэта было акно ў Еўропу. Мы адначасова і яго ахвяры, і яго жрацы. Боязна вымавіць…

У зоне… У самой зоне… Заходзіш у хату… Адчуванне, як ад спячай прыгажуні. Калі яшчэ не разрабавана: фатаграфіі, лялькі, мэбля… Яны павінны быць дзесьці паблізу, людзі. Часам мы знаходзім іх… А яны не гавораць пра Чарнобыль, яны гавораць пра тое, што іх падманулі. Іх хвалюе: ці атрымаюць яны ўсё, што ім належыць, і ці не атрымаюць іншыя болей? У нашага народа ўвесь час адчуванне, што яго падманваюць. На ўсіх этапах вялікага шляху. З аднаго боку — нігілізм, адмаўленне, з другога — фаталізм. Уладам не вераць, вучоным, урачам не вераць, але і самі нічога не робяць. Бязвінныя і абыякавыя. У саміх пакутах адшуканы сэнс і апраўданне, усё астатняе быццам бы і няважна. Уздоўж палёў — таблічкі "Высокая радыяцыя"… Палі аруцца… Трыццаць кюры… пяцьдзесят… Трактарысты сядзяць у адкрытых кабінах (дзесяць гадоў мінула, але дагэтуль няма трактараў з герметычнымі кабінамі), дыхаюць радыеактыўным пылам… Дзесяць гадоў мінула! Хто ж мы? Жывём на заражанай зямлі, аром, сеем. Раджаем дзяцей. Які тады сэнс нашых пакут? Навошта яны? Навошта іх столькі? Мы пра гэта цяпер шмат спрачаемся. З маімі сябрамі. Бо зона — гэта не бэры і кюры, мікрарэнтгены. Гэта — народ. Наш народ… Чарнобыль "дапамог" нашай, якая гінула, сістэме… Зноў надзвычайшчына… Размеркаванне. Паёк. Як раней убівалі ў мазгі "калі б не было вайны", гэтак цяпер з'явілася магчымасць усё спісваць на Чарнобыль. "Калі б не было Чарнобыля". Адразу вочы мутнеюць — смуткуем. Дайце! Дайце нам! Каб было што дзяліць. Кармушка! Громаадвод!

Чарнобыль — ужо сімвал. Вобраз. Але гэта яшчэ і мая работа… Так бы мовіць, быт… Я езджу… Бачу… Была патрыярхальная беларуская вёска. Беларуская хатка. Без туалета і цёплай вады, але з абразом, драўляным калодзежам, вышыванымі ручнікамі, посцілкамі. З гасціннасцю. Зайшлі мы ў адну такую хату папіць вады, а гаспадыня дастае са старога куфра, старога, як яна сама, ручнік і падае мне: "Гэта табе на памяць пра мой двор". Былі лес, поле. Зберагалася абшчына і рэшткі свабоды: зямля вакол хаты, сядзіба, свая кароўка. З Чарнобыля іх пачалі перасяляць у "Еўропу" — у еўрапейскага тыпу пасёлкі. Можна пабудаваць дом — лепшы, камфортны, але ж нельга пабудаваць на новым месцы ўвесь гэты аграмадны свет, з якім яны былі спалучаны. Пупавінай! Каласальны ўдар па псіхіцы чалавека. Разрыў традыцый, усёй спракаветнай культуры. Калі да гэтых новых пасёлкаў пад'язджаеш, яны — як міражы на небакраі. Размаляваныя. Блакітньм, сінія. I адразу ўяўляеш іх, як цуд, і назвалі іх — Майскі, Сонечны. Еўрапейскія катэджы куды больш зручныя, чым хаціны. Гэта ўжо гатовая будучыня. Але ў будучыню нельга апусіць на парашуце… Людзей ператварылі ў малпаў… Яны сядзяць на зямлі і чакаюць, калі прыляціць самалёт, прыбудзе аўтобус і прывязуць гуманітарную дапамогу. Не тое, каб узрадавацца шанцу: я вырваўся з пекла, маю дом, чыстую зямлю і павінен ратаваць сваіх дзяцей, у якіх Чарнобыль ужо ў крыві, у генах. Я буду свабодным…

Жывуць у гэтых катэджах, як у вальерах. Яны разбураюцца, рассыпаюцца. Жыве там несвабодны чалавек. Асуджаны. Ён жыве ў крыўдзе і ў страху. Ён хоча камунізму. Чакае… Зоне патрэбен камунізм… На ўсіх выбарах там галасуюць за цвёрдую руку, смуткуюць па сталінскім парадку: ваенным. Ён для іх сінонім справядлівасці. Там і жывуць па-ваеннаму: міліцэйскія пасты, людзі ў вайсковай форме, прапускная сістэма, пайкі. Чыноўнікі, якія размяркоўваюць гуманітарную дапамогу. На скрынках па-нямецку, па-руску напісана: "Нельга абменьваць. Нельга прадаваць". Скрозь прадаецца. У любым камерцыйным кіёску…

I зноў як гульня… Рэкламнае шоу… Я вязу караван з гуманітарнай дапамогай. Чужыя людзі… Іншаземцы… У імя Хрыста, у імя чагосьці едуць да нас. А ў лужынах, у гразі, у куфайках і кацавейках стаіць маё племя… У кірзавых ботах… "Нам нічога не трэба! Усё роўна раскрадуць!" — я чытаю ў іхніх вачах і такі тэкст. Але побач тут жа… Жаданне ўхапіць пакунак, скрынку чагосьці замежнага. Ужо ведаем, дзе якая бабуля жыве… Як у запаведніку… I агіднае, вар'яцкае жаданне… Раптам кажу: "А мы вам зараз пакажам! Знойдзем такое! Што вы і ў Афрыцы не спаткаеце. Нідзе ў свеце такога няма! Дзвесце кюры — трыста кюры…" Заўважаю, як мяняюцца і самі бабулі, некаторыя ну проста сталі "кіназоркамі". У іх ужо завучаны маналогі, і сляза прабіваецца ў тых месцах, дзе трэба. Калі прыязджалі першыя іншаземцы, яны маўчалі, толькі плакалі. Цяпер ужо навучыліся гаварыць. Можа, дзецям жуйка, скрынка з адзеннем лішняя перападзе… I гэта побач з глыбокай філасофіяй, з тым, што ў іх тут свае адносіны са смерцю, з часам. I не пакідаюць яны сваіх хат, родных кладоў не з-за нямецкага шакаладу… Жуек…

Вяртаемся… Я паказваю: "Якая прыгожая зямля!" Сонца апусцілася нізка-нізка. А свяціла лес, поле. Нам на развітанне. "Так, — адказвае хтосьці з нямецкай групы, які гаворыць па-руску, — прыгожая, але атручаная". У яго ў руках — дазіметр. I я разумею, што гэты заход сонца дарагі толькі мне. Гэта — мая зямля".

Наталля Арсеньеўна Рослава, старшыня Магілёўскага жаночага камітэта "Дзеці Чарнобыля"

Дзіцячы хор

Алёша Бельскі — 9 гадоў, Аня Богуш — 10 гадоў, Наташа Дварэцкая — 16 гадоў, Лена Жудро — 15 гадоў, Юра Жук — 15 гадоў, Оля Звонак —10 гадоў, Сняжана Зіневіч — 16 гадоў, Іра Кудрачова — 14 гадоў, Юля Каско — 11 гадоў, Ваня Ковараў — 12 гадоў, Вадзім Краснасолнышт — 9 гадоў, Вася Мікуліч — 15 гадоў; Антон Нашыванкін — 14 гадоў, Марат Татарцаў — 16 гадоў, Юля Тараскіна — 15 гадоў, Каця Шаўчук — 14 гадоў, Барыс Шкірманкоў— 16 гадоў.

"Я ляжала ў бальніцы. Мне было так балюча…Я прасіла маму: "Мамачка, я не магу трываць. Лепш забі мяне!"

"Такая чорная хмара… Такі лівень… Лужыны сталі жоўтыя… Зялёныя… Быццам у іх налілі фарбы… Гаварылі, што гэта кветкавы пылок… Мы не бегалі па лужынах, толькі глядзелі на іх. Бабуля зачыняла нас у пограбе. А сама ўкленчвала і малілася. I нас вучыла: "Маліцеся! Гэта — канец свету. Кара Боская за нашы грахі". Браціку было восем гадоў, а мне шэсць. Мы сталі ўспамінаць свае грахі: ён разбіў слоік з малінавым варэннем… А я не прызналася маме, што зачапілася за плот і парвала новую сукенку… Схавала ў шафе…

Мама часта апранае чорнае. Чорную хустку. На нашай вуліцы ўвесь час некага хаваюць… Пачую музыку — бягу дадому і малюся, чытаю "Ойча наш". Малюся за маму і тату…"

"Па нас прыехалі салдаты на машынах. Я падумаў, што пачалася вайна. Яны выдумлялі незразумелыя словы: "дэзактывацыя", "ізатопы"… У дарозе прысніўся сон: адбыўся выбух! А я жывы! Няма хаты, няма бацькоў, няма нават вераб'ёў і варон. У жаху прачынаўся, падхопліваўся… Глядзеў у акно: ці няма ў небе гэтага грыба кашмарнага?

Памятаю, як салдат ганяўся за кошкай… На кошцы дазіметр працаваў, як аўтамат: шчоўк, шчоўк… За ёй — хлопчык і дзяўчынка… Гэта іхняя кошка… Хлопчык дык нічога, а дзяўчынка крычала: "Не аддам!!" Бегала і крычала: "Міленькая, уцякай! Уцякай, міленькая!" А салдат — з вялікім цэлафанавым мехам…"

"У хаце мы пакінулі, зачынілі майго хамячка. Беленькага. На два дні яму ежы пакінулі. А з'ехалі назаўсёды".

"Загрузілі нас у эшалон. Малыя плачуць, выпацкаліся. Адна выхавацелька на дваццаць чалавек, а ўсе плачуць: "Мама! Дзе мама? Хачу дамоў!" Мне — дзесяць гадоў, такія дзяўчынкі, як я, памагалі супакойваць малых. Жанчыны сустракалі нас на перонах і хрысцілі цягнік. Неслі сваё печыва, малако, цёплую бульбу…

Нас везлі ў Ленінградскую вобласць. Там ужо, як пад'язджалі да станцый, людзі хрысціліся і глядзелі здалёк. Баяліся нашага цягніка, на кожнай станцыі яго доўга мылі. Калі на адным прыпынку мы выскачылі з вагона і забеглі ў буфет, нікога туды больш не пусцілі: "Тут чарнобыльскія дзеці ядуць марожанае". Буфетчыца некаму па тэлефоне гаварыла: "Яны паядуць, мы памыем з хлоркай падлогу і пракіпяцім шклянкі". Мы чулі…

Сустракалі нас урачы. Яны былі ў процівагазах і гумавых пальчатках… Забралі ў нас вопратку, усе рэчы, нават канверты, алоўкі і ручкі, склалі ў цэлафанавыя пакеты і закапалі ў лесе.

Мы моцна напалохаліся… Доўга пасля чакалі, як пачнём паміраць…"

"Мама з татам пацалаваліся, і я нарадзілася. Раней я думала, што ніколі не памру. А цяпер ведаю, што памру. Хлопчык ляжаў разам са мной у бальніцы… Вадзік Карынкоў…

Птушачак мне маляваў. Домікі. Ён памёр. Паміраць не страшна… Будзеш доўга-доўга спаць, ніколі не прачнешся…

Мне сніўся сон, як я памерла. Я чула ў сне, як плакала мая мама. І прачнулася…"

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
[Здоровье / Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Лууле Виилма (1950–2002) – известная эстонская целительница и парапсихолог. Общаясь с пациентами, она поняла, что любая болезнь – результат обид и стрессов, которые мы порой копим в себе годами.
0
"Зарубежный детектив 2026-30". Компиляция. Книги 1-12
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Ночь, когда он исчез
Ночь, когда он исчез
[Детективы / Триллер]
Новинка от автора супербестселлера №1 The New York Times! Долгожданный роман Лоры Дейв – автора феномена «Последнее, что он сказал мне», покорившего мир и экранизированного Apple TV+! Иногда,
0
Чайная под солнцем Тосканы
Чайная под солнцем Тосканы
[О любви / Современные любовные романы]
В свои тридцать четыре Тилли привыкла жить осторожно: черно-белые фотографии, крепкий кофе и никаких лишних надежд. Но после пожара, уничтожившего ее галерею, и предательства любимого человека
0
Я не мертва
Я не мертва
[Полицейский детектив / Детективы / Триллер]
Три года детектив Джуди Фонтейн была изолирована от внешнего мира. Заключенная в подземной камере, она общалась только со своим садистом-похитителем, и чтение его мыслей по выражению лица стало
0
Рождество с подвохом
Рождество с подвохом
[Классический детектив / Детективы]
Идеальное уютное чтение для поклонников «Убийств и кексиков» Питера Боланда, «Опасной игры бабули» Кристен Перрин и «Рецепта убийства для настоящей лентяйки» М. С. Битон. Детективы Вероники Хэли
0
Гнездо кабана: Истории из заповедника
Гнездо кабана: Истории из заповедника
[Современная проза / Биология]
Книга «Гнездо кабана: Истории из заповедника» написана человеком, для которого кабаны – не просто объект исследования. По мнению автора, кабан – зверь выдающийся и достоин особого внимания. Надежда
0
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
[Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Если вы мечтали обучаться магии у настоящего Мастера, узнать все тайны сильнейших заклинаний, то у вас в руках – исполнение вашей мечты. В книге собраны уникальные техники, которые сделают из вас
0
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
[Публицистика / Военная документалистика / Документалистика]
Психиатрическая больница Пенхёрст — кровавое пятно в истории Соединённых Штатов. С 1908 по 1987 год там проводились бесчеловечные опыты над больными, в том числе над детьми. Им делали лоботомию,
0
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
[Публицистика / Документалистика / Обществознание]
Книга рассказывает о жизни американской глубинки так называемого Deep South — Глубокого Юга или Диксиленда. Автор книги, после многолетних путешествий по Югу США, повествует о жизни хиллбилли (горцах
0
Лейтенант. Том 3
Лейтенант. Том 3
[Альтернативная история / Исторические приключения / Попаданцы / Самиздат]
Весна 1905-го. Артур выстоял, блокада прорвана, море — своё. Но война не кончена: через полсвета идёт Вторая эскадра, и в книгах, которые помнит капитан 2 ранга Андрей Маринин, её дорога кончается
0
Стример из иного мира. Том 2
Стример из иного мира. Том 2
[Книги про волшебников / РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Самиздат]
Пусть и не по своей воле, но я попал в иной мир. Здесь я, по сути, продолжаю заниматься тем же, что и раньше, — стримить для зрителей. Вот только теперь за мной следят так называемые Небожители, а
1

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
30
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
6
Комдив
Комдив
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Комдив Алексей Турчин отправляется в Соединенные Штаты Америки для изучения военно-промышленного комплекса и перспективных образцов вооружения. Удастся ли ему подтолкнуть развитие Рабоче-Крестьянской
5
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
[Попаданцы / Городское фэнтези / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Попытка создания пародии на попаданцев в комикс. Не фанфик, все герои и сюжет комикса, известные герою книги, выдуманы и не являются калькой с какого-то существующего произведения. Ну а главный
5
Мир без вуали
Мир без вуали
[Любовная фантастика / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
4
Майор: Сорокапятка 3
Майор: Сорокапятка 3
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Бобруйск. Минск. Брест. Висла. Одер. Красная армия наконец идёт туда, куда должна была идти с самого начала войны, — на запад. Так быстро, что карты не успевают за передовыми частями. А
4
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
5

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
13
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
12
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
3
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
8
Регистрация
Регистрация
[Современная проза]
Может быть, если подождать, оно само рассосется. Надо только не думать про него: вот как оно туманом или тенью болтается где-то рядом, так пусть там и болтается. Имени ему не давать, не вызывать его.
15
Драконий брак, где всё не так
Драконий брак, где всё не так
[Любовная фантастика / Попаданцы]
Я оказалась в другом мире, у моего питомца тяжёлая психотравма, а всё из-за того, что один бестолковый дракон за сыном недосмотрел. И хоть бы извинился за своего драконёнка! Так нет, рычит,
2

Прямо сейчас читают

На распутье семи дорог
На распутье семи дорог
[Космическая фантастика]
Пелена темных туч закрыла будущее Земли, России и главного героя. Всему виной космические цивилизации, пришедшие на Землю со своими планами. Его путь пролег через учебку ЧВК и поля боя на окраинах
0
Некроманты пьют кофе со сливками
Некроманты пьют кофе со сливками
[Юмористическое фэнтези]
Хорошо быть некромантом! Ровно до того момента, как у тебя появляется назойливый поклонник с группой поддержки. А другой парень сбегает со свидания, стоит услышать о твоем призвании. Третий... Ну
0
Озверение
Озверение
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы]
Кажется, чем ближе столица, тем сложнее в неё попасть. Но зато скоро станет понятно, что именно не поделили Настоятель и глава Бурого Приората и почему им так нужны одарённые первушники. Первая мера
0
Где умирают хорошие девочки
Где умирают хорошие девочки
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Попаданка в 1812: Любить и не сдаваться
Попаданка в 1812: Любить и не сдаваться
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Я попала в прошлое, в 1812 год. Самый разгар войны с Наполеоном. Моё имение разорено солдатами французской армии. Мои люди убиты. Однако война подарила мне дочь и встречу с мужчиной, которого я могла
4
Шанхай [litres]
Шанхай [litres]
[Проза / Историческая проза / Старинная литература: прочее]
Имя Риити Ёкомицу (1898–1947) не так хорошо известно отечественному читателю, как имена его знаменитых современников – Акутагава Рюноскэ, Дзюнъитиро Танидзаки, Ясунари Кавабата – а между тем в
0
Роковой обмен
Роковой обмен
[Любовная фантастика]
Он — ее враг. Тот, кто пытался убить ее. И кого она пыталась убить. Но только он сможет спасти ее от жестокого безумного отца. Но что ей ему предложить? Он равнодушен к красоте. Он жесток. Ему никто
1
Убийство в доме свиданий
Убийство в доме свиданий
[Исторический детектив / Триллер]
«Убитая проститутка была совсем нагой. Она лежала на спине в своей холодной доступности, и тело ее, уже успевшее пожелтеть, напоминало хорошо полированную кость мамонта. Из-под ее правой груди
0
Ванька 13
Ванька 13
[Попаданцы / Боевая фантастика / Альтернативная история / Самиздат]
Три войны, плен, каторга, пара революций, вообще непонятно что... Эй, а нормальная-то жизнь здесь будет? Нет? Не в то время попал? Понятно...
3
Волк под кроватью. Человек-невидимка из седьмого «Б»
Волк под кроватью. Человек-невидимка из седьмого «Б»
[Детская литература: прочее / Детские приключения]
В сборник Лады Кутузовой вошли очень разные по жанру произведения: мистические рассказы «Волк под кроватью» и повесть «Человек-невидимка из седьмого “Б”». Мистические рассказы – это не добрые
0
Обратная сторона Луны
Обратная сторона Луны
[Современная проза]
Когда любимый человек умирает, все мы начинаем верить в потусторонний мир — ну, или хотя бы хотим верить. Когда ты учёный до мозга костей, сделать это труднее. Но всё-таки можно. А там, глядишь, и
0
Гора (ЛП)
Гора (ЛП)
[Ужасы]
Эдди Маршалу идея казалось нелепой: отправиться автостопом в горы Северной Каролины, чтобы помочь своему давнему приятелю доставить рождественские елки на грузовике в Луизиану. Но Марк Рокли сумел
0