«…Ах, то выходыць одын, мусыць, то пэрагаворшчык. Кажэ:
— Мар'я Ліхван ёсць?
Моя сусідка кажэ: «Панэйку, я Мар'я Ліхван», тая кажэ: «Я Мар'я Ліхван». А я ўсё думаю: «Пусць. Як ходылы по хатах пысаты, він мэнэ вызывае — будэ быты…»
Выходжу я, і дві дзіўчынкі зо мною, а та, шчо з 1940-га году, то тую маты майго чалавіка ўзяла на рукі, і хлопчык зо мною; так і ідэмо мы. Ідэмо, а він так во ўзяў маю свэкруху за плэчы і бэрэ назад адпыхае. А я кажу:
— Пан, то матка моя і цурка моя!
— Ё, ё.
А тыя, што панабыгалы, то зараз німцы прыкладамы іх і назад адагналы.
Ну, выходымо, выходымо мы, думаю: «О, господы, чого ж мы?»
А то прышлы ўжэ з таго ліваго сэла, ну і майго чалавіка сэстра прышла, са сваім свікарам прышла. Майго чалавіка сэстры сын буў у німців, у Нэмэччыне, у плену буў.
Пытанне: — З польскага войска?
— Ага.
I воны сталы просыты, шчо такія і такія. Тыя спысалы на бумажку, і то нас во вызывалы, мы выйшлы. I я кажу:
— Ну, шчо ж, як я выйшла? Выйшла з дэціма, такія дзіты. Ну, шчо я сама?.. Коб чалавіка, — кажу… То хай мэнэ ўжэ б'юць.
А мого чалавіка сэстры свікар кажэ:
— Стойма; будэма просыты, каб твайго чалавіка вызвалы.
Падышлы мы до німціў. Кажэ:
— У якую очэрэдзь забралы?
— У перву.
— У-ут! Юж далёко на рабоце.
Ужэ він забыты буў. Мій чалавік. Вот.
I ўзялы нас, і завэлы. Там у мэнэ буў дваюродны брат, ёго тожэ тогдзі расстрэлялы… Завэлы до той хаты. Упустылы мэнэ. Чэтвэро тых дзітэй. Я плачу ў той хаці. А во свікар мой астаўся. Хто астаўся, таго больш нэ пустылы. Кажэ:
— Нэ плач, нэ плач, твой Ігнат астаўся, уцік він. Мы. бачылы, шчо ўцікаў він.
— Дэ ж він уцік, — кажу я, — колы я дойшла, шчо він ужэ нэ ўцік.
I вот там мы сыдзілы. I такія булы немцы, шчо і там булы. Прышлы до хаты, прышлы і пытаюцца:
— Чаго вона так плачэ?
I ўзяў мою дзіўчынку, шчо з саракавога, і прытуліў до сэбэ і даў канфету. I так плачэ, плачэ, плачэ…
А одын чалавік наш, баравіцкі, трохі знаў по-нэмэцьку гаварыты. Кажа:
— А вот жэншчына асталася, асталіся дзіты, як боб, одно другого нэ подоймэ, а чалавека забілі.
I так той німэць плача. Посыдыць, посыдыць і зноў на двір пойдэ. Як стануць ужэ там стрыляты, зноў до хаты прыйдэ. Чы то нэ німець, можэ? Чы то я нэ знаю, шчотакое…
Пытанне: — А ён са зброяй быў?