Га л а с ы. О, не! не! За здароўе імянінніка! Віват! Ура!
М і к і т а. Дзякую, пакорна дзякую! Толькі я мушу ў вас, меджду протчым, мадамы і мусьі, папрасіць прабачэння за скромную, вельмі скромную вячэру. Сучаснае рэволюцыйнае забурэнне, выклікаўшае часовы ўпадак рангаў і клясаў, падкасіла і экономічныя падваліны дабрабыту рускай інтэлігенцыі, так што калі і скромная вячэра, то не па маёй пэрсональнай віне.
Д а м а. Не вячэра скромная, а вы самі, мусье Зносілов, вельмі скромны. Цяпер такую закуску можна спаткаць толькі ў надта высокіх асоб.
П о п. В нынешнія врэмена дажэ его прэосвяшчэнство воззавідовало бы сим блюдам.
П а н. Ой, часы, часы! Весялей жылі нашы бацькі.
С п р а ў н і к. Ды што — бацькі? Я сам як жыу? Фю-фю!
Д а м а. (дапіваючы чарку). Але напітак ваш, мусье Зносілов, цудоўны — нічым амброзія.
М і к і т а. Мадам-сіньёра, вы згадалі! Так яно і ёсць: самая натуральная амброзія знамянітай тутэйшай фірмы — а ля самагонка, дастаўленая мне з вінных складаў «Піліп і К°».
Г а н у л я. (да дамы). П а н. ечка… МаД а м а. музей! Калі ласка, вось гэты далікатны кусочак яшчэ!..
Д а м а. Мэрсі, мэрсі, мадам!
М і к і т а. (да Ганулі, набок). Меджду протчым, мамаша, не мадам музей, а мадам-сіньёра… Ці ж гэта так цяжка? Ды ў нос, у нос! (Да гасцей.) А цяпер, высокашанаваныя госці, падымем тост за нашых наймілейшых мадамаў і мамзэляў.
Г а л а с ы. Хай жывуць! Хай цвітуць нашы кветкі, наша асалода! Віват! Ура!
П о п. Разверзіся врата адовы і сам анціхрыст со своім сонмом святой Русью завладоша, ежэлі созерцать все творымое ныне.
С п р а ў н і к. Hi поліцыі, ні поліцмэйстраў!..
П а н. Hi маёнткаў, ні бравароў!
Д а м а. Hi раутаў, ні журфіксаў!
М і к і т а. Hi рангаў, ні клясаў, меджду протчым!
Н а с т а. А, па-мойму, што-небудзь ды ёсць. Ёсць, напрыклад, свабода: што хачу, тое раблю. Узяць хоць бы тое: хто калі да рэволюцыі ў Менску лузаў семечкі? — ніхто! А цяпер усе і ўсюды — і дома, і на вуліцы, і нават у тэатры лузай сабе ды лузай, шапку на вушы нацяг-нуўшы.
Гануля (да папа). Бацюшка духавы, святы ўгоднік! Калі ласка, яшчэ вось гэты таўсцейшы кусочак.
П о п. Благодарствую, матушка, благодарствую!
M i к і т а. (да Ганулі, набок). Меджду протчым, мамаша, не святы ўгоднік, а ацец духоуны… (Да гасцей.) Цяпер я, высокія госці мае, прапаную тоста…
Н а с т а. Не, не! Я цяпер тоста праП а н. ую. За немцаў. Хай жывуць немцы!
Г а л а с ы. Хай жывуць! Віват! Ура!
Непрыемная паўза. Усе пераглядаюцца паміж сабой.
Д а м а. Можа, дарагія гаспадары дазволяць нам устаць?
Г а н у л я. Калі ласка! Выбачайце толькі за недахватку ў ядзе.
Г а л а с ы. Сыты, вельмі сыты, дзякуем, дзякуем. Выходзяць з-за стала і рассядаюцца.
П о п. Не врэмя лі подумаць нам і о ложэ в очаге домашнем?
М і к і т а. І зусім яшчэ не час, меджду протчым, найяснейшыя госці, вось адсунем стол і…
Д а м а…Патанцуем, мусье Зносілов?