Г а н у л я. Ну, цяпер успомніла! Гэта ж мы блізкія сваякі: твой дзед і мая бабка былі родныя брат і сястра. Але чаго ж мы стаім? Сядайце, мае даражэнькія! Пане настаўнік, папрасіце, каб селі.
М і к і т а (адыходзіць ад сваіх гасцей, да Ганулі, набок). Меджду протчым, мамаша, выехал! з гэтым сваяцтвам, як з козамі на торгі. Перад маімі гасцямі ўсю мне рэпутацыю папсавалі. Хаця не ўздумайце яшчэ за стол іх садзіць.
Н а с т а (падбегшы да Ганулі). Вы, мадам, ідзеце адчыняць тыя дзверы, а я адчыню гэныя.
М і к і т а. Каго там яшчэ нялёгкае нясе?!
Уваходзяць адначасова з абаіх дзвярэй Усходні вучоны і Заходні вучоны, разглядаючыся: Усходні — праз падзорную палявую трубу, Заходні — праз бінокль, не заўважыўшы спачатку адзін аднаго.
З'ява XII
М і к і т а (да гасцей, як, увайшлі вучоныя). Гэта адны з маіх добрых знаёмых, меджду протчым, Паны вучоныя. Сустрэў іх надовечы на Губарнатарскай вуліцы, дзе шукалі праўдзівых тыпаў беларускіх. Я сказаў, што адзін такі тып кватаруе ў мяне, — вось, відаць, і прыйшлі паглядзець. Паміж іншым, адзін з іх Усходні вучоны, а другі — Заходні.
У с х о д н і в у ч о н ы. (стукнуушыся з Заходнім). Чорт подзеры!
З а х о д н і в у ч о н ы. Пся крэв!
У с х о д н і в у ч о н ы. Ізвініце, судар!
З а х о д н і в у ч о н ы. Пшэпрашам П а н. а!
У с х о д н і в у ч о н ы. I вы здзесь?
З а х о д н і в у ч о н ы. I Пан ту?
Абодва кланяюцца адзін аднаму і прысутным.
М і к і т а (вітаючыся з вучонымі). Добра трапілі, меджду протчым, Паны вучоныя. Вось той, хэ-хэ-хэ! беларус, аб якім я вам казаў. (Да Янкі.) Пане настаўнік, гэта — Паны вучоныя, якія вельмі цікавяцца вашым, хэ-хэ-хэ! беларускім пытаннем.
У с х о д н і в у ч о н ы. Так вы это і есць настояшчый белорус?
Я н к а. Але, пане вучоны! дый не адзін. (Паказваючы на Аленку, Гарошку, Ганулю.) Во яшчэ адзін бела-рус і дзве беларускі.
У с х о д н і в у ч о н ы. (паказваючы на іншых). А це тожа белорусы?
Я н к а. А так, так! Вы згадалі: яны самдзеле тожа — беларусы, з пароды рэнэгатаў і дэгэнэратаў.
З а х о д н і в у ч о н ы. Паньске імен і назвіско?
Я н к а. Здольнік, пане вучоны.
З а х о д н і в у ч о н ы. (запісваючы ў нататкі, еолас-на). Януш Здольніцкі. Незаводне тып Всходнё-Крэсовэго поляка з немалой дозон крві познаньско-гуральскей. Людносць абэцне розкшэвя сень на две галэнзі родовэ: племен бялорусінув і племен тэж-бялорусінув з походзэ-ня рэнэгатув і дэгэнэратув. Мова ойчыста — огульно-польска, незвычайне удосконалёна, ено з велькон до-мешкон незрозумялых слув.
У с х о д н і в у ч о н ы (таксами запісваючы ўперамежку з Заходнім вучоным). Іоан Здольніков. Ісціно-русскій ціп Северо-Западной Обласці і безусловно з прымесью монгольско-фінской крові. Народность ныне распадается на две родовые ветві: племя — белорусы і племя — тоже — белорусы, ісходзяшчэе от рэнегатов і дзегенератов. Родной язык — обшчэрусскій, веліколепно усовершэнствованный, но с большой прымесью непонятных слов.
З а х о д н і в у ч о н ы. А тэраз Пан. бэндзе ласкав поінформоваць, як на бялорускім нажэчу бжмі назва ойчызны вашэй?
Я н к а. Беларусь, пане вучоны.
З а х о д н і в у ч о н ы (запісваючы). Пшы баданю бялорусіна высветлено надзвычайнон особлівосць, а мяновіце: вбрэв гісторычным, еографічным, этнографічным, лінгвістычным і дыплёматычным баданём і розправом вшэхпольскім, ойчызнэн свон бялорусіні называён Бялорусь.