Патрульны робіць рэвізіго, знаходзіць у кіійэнях Спраўніка пагоны і падае іх Начальніку.
Н а ч а л ь н і к. (круцячы пагоны у руках, да Спраўніка.) Што гэта?
С п р а ў н і к. Спраўніцкія пагоны, гаспадзін таварыш: памятка былога вялічча.
Н а ч а л ь н і к. (палажыўшы пагоны на стол, да Спічыні). Чытайце другі дакумэнт.
С п і ч ы н i. (чытае). «Баронэса Шпацэрзон, ганаровы член Менскай дабрачыннасці».
Н а ч а л ь н і к. Шпацэрзон… Шпацэрзон… Ну, усе роўна, — пойдзе і яна. А цяпер, калі рэвізія скончана, прашу ўсіх ісці са мной. (Да Ганулі.) Вы, цётка, застаі-цёся хаты пільнаваць.
М і к і т а. Оей! Оей! Што, і мне йсці, мусье таварыш?
Н а ч а л ь н і к. А вы думалі як?
М і к і т а. Оей! Оей! Пакіньце мяне. Нашто я вам, меджду протчым, патрэбен? Вось у гэтых портфэлях зусім што іншае аба мне сказана. Зірнеце ў гэтыя паперы, ваша таварыскасць. Як прачытаеце, то ўсё роўна не заберыцё мяне, меджду протчым.
Н а ч а л ь н і к. Усё роўна не магу йначай. Гэтыя пісталеты, награбленая гарэлка, патака, цяганне чужых рэчаў, служба даношчыкам, усё гэта таксама для нас добрыя паперы, хоць для вас, можа, і дрэнныя паперы.
М і к і т а. Дык пакажэце мне, меджду протчым, ваша чырвонае благородзіе, чэк на мой арышт.
Н а ч а л ь н і к. Чэк атрымаеце, як прыйдзеце на месца. Ідзем! Прашу забіраць «вешчэственныя даказацельства». (Начальник забірае рэвальверы, адэін партфель і пагоны. Даме, Спраўніку, Спічыні і Грамадзяніну дае несці па пары бутэлек, Мікіту — патаку. Двум патрульным — па партфелю.) А цяпер — марш за мной!
М і к і т а. Оей! Оей! Ваша таварыская міласць! Па-кіньце мяне з мамашай. Меджду протчым, пайду пама-гаць вам забіраць Варшаву, толькі не забірайце мяне!
Г а н у л я. Мае паночкі, мае галубочкі! Хаця не змі-кіцьце майго Мікіткі. Хаця не змікіцьце! (Апускаецца з ціхім плачам на спакаваныя манаткі.)
Усе, апрача яе, выходзяць. Пры апошніх Гануліных словах разлягаецца за вокнамі на вуліцы харавая песня.
Пасля паўмінутнай паўзы, пад несціхаючыя гукі песні, паволі апускаецца заслона.