MoreKnig.org

Навелы: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Ман Томас, Цвэйг Штэфан



Шрифт:

Але ў Эдгара быццам штосьці абарвалася, згасла апошняя іскра веры. Да яго ніяк не даходзіла, што можна вось так проста растаптаць нагамі праўду, нібы запаленую сярнічку. Сэрца сціснула нечым халодным, і словы вырваліся з’едлівыя, злосныя, здзеклівыя:

— Вось як? Усё гэта мне прыснілася? Усё, што было ў калідоры, і гэты гуз? І што вы ўчора гулялі ў месячным святле і што ён хацеў павесці цябе па цёмнай сцяжынцы — і гэта таксама прыснілася? Ты думаеш, мяне можна замкнуць у пакоі, як маленькага? Не, я не такі дурны, як вы думаеце. Я ведаю, што ведаю.

Ён дзёрзка глядзеў ёй у вочы; бачыць перад сабою гэтак блізка твар свайго сына, перакрыўлены нянавісцю, было звыш яе сілы. Ужо не валодаючы сабою, яна крыкнула:

— Марш! Пішы зараз жа! Або…

— Або што?.. — з выклікам спытаўся ён.

— Або я адлупцую цябе, як маленькае дзіця!

Эдгар, насмешліва ўсміхаючыся, зрабіў крок ёй насустрач. І тут жа адчуў, што яго ўдарылі па твары. Эдгар ускрыкнуў. І, як тапелец, які сутаргава б’е рукамі, ён, нічога не ўсведамляючы, акрамя глухога шуму ў вушах і чырвоных кругоў перад вачыма, кінуўся на яе з кулакамі. Ён адчуў, што б’е ў нешта мяккае, вось цяпер у яе твар, пачуў крык…

Гэты крык вярнуў яму прытомнасць. Ён раптам убачыў самога сябе і зразумеў усю жахлівасць свайго ўчынку: ён біў маму! Страх авалодаў ім, і сорам, і жах, нястрымнае жаданне ўцячы, знікнуць, праваліцца скрозь зямлю, куды-небудзь збегчы, толькі б не сустракацца з ёю позіркам. Ён кінуўся да дзвярэй, прамчаўся па лесвіцы, выскачыў на вуліцу — куды-небудзь прэч, прэч адсюль, як быццам за ім гналася цэлая зграя сабак.

Першы ўрок

Ён спыніўся толькі на значнай адлегласці на дарозе ўнізе. Ён мусіў ухапіцца за дрэва, так моцна дрыжалі калені ад стаху і хвалявання, так хрыпла вырывалася дыханне з навярэджаных грудзей. Жах ад зробленага, які неадступна імчаўся за ім, цяпер трымаў яго за горла, калаціў як у ліхаманцы. Што рабіць? Куды ўцякаць? Ужо тут пасярод гэтага ляска, недалёка ад гатэля, усяго за якіх пятнаццаць хвілін хады ад яго, яго ахапіла пачуццё адзіноты. Усё здавалася інакшым — варожым і непрыязным, з таго часу як ён застаўся адзін і яму ніхто не мог дапамагчы. Дрэвы, якія яшчэ ўчора па-братняму шумелі навокал, цяпер тоўпіліся змрочна і злавесна. А тое, што чакае яго, будзе куды болей страшным і незразумелым. Галава кружылася ў хлопчыка ад думкі, што ён адзін у вялізным, невядомым свеце. Не, гэтага яму яшчэ не вытрываць аднаму. Але да каго яму ўцякаць? Таты ён баяўся; той быў запальчывы, недаступны і адразу ж адправіць яго назад. Але назад ён не хоча, лепей кінуцца ў чужы свет, небяспечны і невядомы: яму здавалася, што ён ніколі болей не адважыцца паглядзець у мамін твар, па якім ударыў кулаком.

Тады ён успомніў бабулю, добрую, мілую старэнькую, якая песціла яго з дзяцінства і заўсёды заступалася, калі яму пагражала кара ці незаслужаная крыўда. Ён знойдзе прытулак у Бадэне, пакуль не міне першы выбух гневу, адтуль напіша ліст бацькам і папросіць прабачэння. За гэтую чвэрць гадзіны ён ужо адчуў сябе настолькі ўніжаным, — ад адной думкі, што ён, бездапаможны хлопчык, застаўся адзін на ўсім свеце, — што ён пракляў сваю гордасць, якую выклікаў у яго маною чужы чалавек. Ён хацеў зноў стаць дзіцём, такім, якім быў раней, паслухмяным, цярплівым, без прэтэнзій, усю недарэчнасць якіх ён цяпер разумеў.

Але як дабрацца да Бадэна? Як адолець такую вялікую адлегласць? Ён паспешліва дастаў маленькі скураны партманет, які заўсёды насіў з сабою. Дзякуй богу, там яшчэ паблісквае новенькі залаты ў дваццаць крон, які яму падарылі да дня нараджэння. Ён усё не мог ніяк адважыцца патраціць яго, ледзь не кожны дзень правяраў, ці ляжыць ён на месцы, з асалодаю разглядваў яго, адчуваючы сябе багачом, і з удзячнаю ласкаю старанна цёр яго насоўкаю, пакуль манета не пачынала блішчаць, як маленькае сонца. «Але ці хопіць гэтых грошай?» — раптам спалохана спытаў ён сябе. Ён часта ездзіў чыгункаю і ні разу не падумаў аб тым, што за гэта трэба плаціць і колькі гэта каштуе — адну крону ці сто. Упершыню ён зразумеў, што ў жыцці ёсць рэчы, аб якіх ён ніколі не задумваўся, што ўсе навакольныя рэчы, якія ён трымаў у руках, якімі ён гуляў, мелі кожная свой кошт, сваю асобую вагу. Ён яшчэ гадзіну таму назад лічыў сябе ўсёведным, а аказваецца, праходзіў абыякава міма тысячы таямніц і загадак; і ён з сорамам прызнаваўся сабе, што яго ўбогая мудрасць спатыкнулася ўжо на першай ступені ўваходу ў жыццё. Усё большы страх авалодваў ім, усё карацей рабіліся яго няўпэўненыя крокі па дарозе да станцыі. Як часта ён марыў аб такіх уцёках, марыў акунуцца ў жыццё, стаць імператарам або каралём, салдатам або паэтам — а цяпер ён нерашуча глядзеў на маленькі светлы вакзальны будынак і думаў толькі аб адным: ці хопіць яму дваццаці крон, каб дабрацца да бабулі?

Рэйкі блішчалі на сонцы і беглі ўдалячынь. Вакзал быў пусты, бязлюдны. Эдгар нясмела падышоў да касы і шэптам, каб ніхто не пачуў, спытаўся, колькі каштуе білет да Бадэна. Здзіўлены твар выглянуў з цёмнага акенца, пара вачэй усміхнулася з-за акуляраў сарамліваму хлопчыку.

— Поўны білет?

— Ага, — пралепятаў Эдгар без усякай гордасці, заміраючы ад страху, што поўны білет будзе каштаваць занадта многа.

— Шэсць крон.

— Калі ласка.

З уздыхам аблягчэння ён прасунуў у акенца сваю любімую бліскучую манету. Са стукам упалі манеткі здачы, і Эдгар зноў адчуў сябе неймаверна багатым: у руках карычневы кавалачак кардону — залог волі, у кішэні ціхенька пабразгвае срэбра.

З раскладу ён даведаўся, што цягнік павінен прыйсці праз дваццаць хвілін. Эдгар забраўся ў куточак. На пероне стаяла некалькі чалавек, рассеяна паглядваючы па баках. Але Эдгару здавалася, што ўсе глядзяць на яго і здзіўляюцца, што такі маленькі хлопчык едзе цягніком адзін, як быццам яго злачынства і ўцёкі былі напісаны ў яго на лбе. Ён уздыхнуў вольна, калі, нарэшце, пачуўся свісток паравоза і цягнік падляцеў да станцыі, цягнік, які павінен быў павезці яго ў свет. Толькі калі ён садзіўся ў вагон, ён заўважыў, што ў яго білет трэцяга класа. Дагэтуль ён ездзіў заўсёды ў першым і зноў адчуў, што тут нешта новае, што ёсць адрозненні, якіх ён не заўважаў. І суседзі ў яго аказаліся не такія, як заўсёды. Напроці сядзела некалькі італійцаў-рабочых, з жалезнякамі і шуфлямі ў жорсткіх руках; яны перагаворваліся хрыплымі галасамі, і вочы ў іх былі сумныя і стомленыя. Мусіць, яны добра змучыліся на дарожных работах; некаторыя прыхінуліся да цвёрдай і бруднай сценкі і моцна спалі з адкрытым ротам, нягледзячы на стук колаў. Яны працавалі, каб зарабіць грошай, думаў Эдгар, але ён не меў ніякага ўяўлення, колькі яны маглі зарабіць; ён толькі адчуваў, што грошы ёсць не заўсёды і што іх неяк трэба здабываць. Упершыню ён зразумеў, што ўспрымаў дабрабыт, да якога прывык, як нешта належнае, тады як злева і справа ад яго жыцця зеўрала цёмная бездань, куды ён ніколі не заглядваў. Упершыню ён усвядоміў, што на свеце шмат розных прафесій і прызванняў, што яго з усіх бакоў абступалі таямніцы, а ён ні разу, хоць яны і былі паблізу, не паспрабаваў наблізіцца да іх. Гэтая гадзіна самастойнага жыцця шмат чаму навучыла Эдгара, шмат чаго ён пабачыў з цеснага купэ з вокнамі ў адкрыты прастор. І ў яго душы праз цьмяны страх пачало прабівацца калі не шчасце, дык здзіўленне разнастайнасцю жыцця. Ён уцёк, як баязлівец, са страху — усведамленне гэтага не пакідала яго ні на хвіліну, — але ўпершыню ў жыцці ён дзейнічаў самастойна, даведаўся аб частачцы рэальнага свету, міма якога дагэтуль праходзіў безуважна. Упершыню ў жыцці, магчыма, ён сам стаў для бацькоў такою ж таямніцаю, якою для яго была рэчаіснасць. Другімі вачамі глядзеў ён цяпер у акно. Яму здавалася, што ён упершыню бачыць сапраўднае жыццё, нібы ўпала заслона з усіх з’яў і раскрылася іх сапраўдная сутнасць. Дамы праляталі міма, быццам іх несла ветрам, і ён думаў пра людзей, якія жылі ў іх — багатыя яны ці бедныя, шчаслівыя ці няшчасныя, ці гэтаксама, як і ён, жадаюць ведаць усё, і ці ёсць у іх дзеці, якія дагэтуль, як і ён, таксама толькі гулялі ў жыццё. Пуцявыя абходчыкі стаялі ўздоўж чыгуначнага пуці з паднятымі флажкамі, і ўпершыню яны не здаваліся яму, як дагэтуль, проста лялькамі, нежывымі цацкамі, пастаўленымі тут выпадкова-абыякава; ён пачаў разумець, што ў гэтым іх лёс, іх барацьба з жыццём. Усё хутчэй каціліся колы, па звілістай дарозе цягнік плаўна спускаўся ў даліну, усё ніжэй рабіліся горы, усё далей адыходзілі назад. А вось і раўніна. Эдгар яшчэ раз азірнуўся — горы ўжо толькі ледзь-ледзь цямнелі ўдалечыні, далёкія і недасягальныя, і яму здалося, што там, дзе яны павольна раставалі ў імглістым небе, засталося яго дзяцінства.

Трывожны змрок

Але калі цягнік спыніўся ў Бадэне і Эдгар застаўся адзін на пероне, дзе ўжо гарэлі ліхтары і мігацелі ўдалечыні зялёныя і чырвоныя сігнальныя агні, ён раптам пачаў баяцца стракатых фарбаў блізкае ночы. Удзень ён яшчэ адчуваў сябе ўпэўнена, бо навокал былі людзі, можна было адпачыць, сесці на лаўку або пастаяць перад вітрынай крамы. Але як вытрываць, калі людзі пахаваюцца па дамах, дзе кожнага чакае ложак, мірная гутарка і потым спакойная ноч, а ён, адчуваючы сваю віну, павінен блукаць адзін, чужы для ўсіх? О, толькі б мець дах над галавою, не заставацца болей ніводнай хвіліны пад чужым адкрытым небам — гэта было яго адзінае яснае жаданне.

Ён хутка ступаў па добра знаёмай дарозе, не гледзячы па баках, пакуль не падышоў да вілы, дзе жыла бабуля. Віла выходзіла на шырокую прыгожую вуліцу, але была схавана ад позіркаў прахожых абвітай хмелем і плюшчом высокай агароджай саду; за гэтай зялёнай сцяной ярка бялеў прыветлівы старасвецкі дом. Эдгар, як чужы, паглядзеў на яго праз закратаваныя вароты. У доме было ціха, вокны зачынены; відаць, усе — і гаспадары, і госці — пайшлі ў глыбіню саду. Ён ужо ўзяўся за халодную клямку, але раптам — дзіўная рэч — застыў на месцы: тое, што дзве гадзіны таму назад уяўлялася яму такім лёгкім і натуральным, цяпер здалося немагчымым. Як увайсці, як прывітацца, вытрываць усе пытанні і адказваць на іх? Як вынесці іх позіркі, калі ён скажа, што тайком уцёк ад мамы? І як растлумачыць свой жахлівы ўчынак, калі ён сам цяпер не разумее яго? У доме раптам з шумам хтосьці адчыніў дзверы; ім авалодаў неадольны страх, што хто-небудзь выйдзе і ўбачыць яго, і ён кінуўся бегчы, сам не ведаючы куды.

Каля парку ён спыніўся — там было цёмна і, відаць, бязлюдна. Можа, яму там пасядзець на лаўцы і нарэшце, нарэшце адпачыць, супакоіцца і падумаць пра свой лёс? Нясмела ўвайшоў ён у парк. Каля ўвахода гарэла некалькі ліхтароў, у іх святле яшчэ рэдкае маладое лісце адлівала вільготным зеленаватым бляскам, ад якога яму было не па сабе; у глыбіні парку яму прыйшлося спусціцца з узгорка, і ўсё навокал было суцэльнай, душнай, чорнай масай, якая танула ў трывожным змроку ранняй вясенняй ночы. Эдгар баязліва прашмыгнуў міма некалькіх чалавек, якія размаўлялі або чыталі, седзячы пад ліхтарамі. Яму хацелася пабыць аднаму. Але і там, у густым цяні неасветленых прысадаў, ён не знайшоў спакою. Усё было насычана таямнічым шамаценнем і шэптам, ціхім шумам лісця ад подыху ветру, шоргатам далёкіх крокаў, прыглушанай гаворкай, нейкім пажадлівым, млявым, спалоханым стогнам-буркаваннем не то ад людзей, не то ад жывёл, не то ад самой трывожна-соннай прыроды. Тут усё дыхала небяспечнай загадкавай трывогай, якая прытаілася і схавалася, быццам у гэтым лесе пад зямлёю ішло нябачнае браджэнне; можа, прычынай таму была ўсяго толькі вясна, але адзінокі, бездапаможны хлопчык адчуваў страх.

Ён увесь сціснуўся ў куточку лаўкі ў гэтым бяздонным змроку і спрабаваў прыдумаць, што яму расказаць дома. Але думкі выслізгвалі раней, чым удавалася іх злавіць; супраць волі ён усё прыслухоўваўся і прыслухоўваўся да прыглушаных гукаў, да таямнічых начных галасоў. Які жахлівы быў гэты змрок, які трывожны і ўсё ж які загадкава прыгожы! Ці людзі, ці жывёлы, ці толькі прывідная рука ветру ўплятае ў ноч гэты незразумелы шоргат, гэты вабны гул? Ён напружыў слых. Так, вецер варушыць лісце, але ён бачыць цяпер выразна і людзей, яны ідуць са светлага горада, ідуць парамі, абняўшыся, і загадкава знікаюць у змроку. Навошта яны прыйшлі сюды? Ён не мог зразумець гэтага. Яны не размаўлялі, ён не чуў іх голасу, толькі жвір хрусцеў пад нагамі; часам у прасвеце паміж дрэвамі мільгануць два цені, моцна прыціснутыя адзін да аднаго, як у той вечар мама з баронам. Гэтая таямніца, вялікая, ззяючая, наканаваная таямніца была і тут. Вось зноў набліжаюцца крокі, а потым гучыць ціхі смех. Эдгар спалохаўся — як бы яны не заўважылі яго, і яшчэ глыбей схаваўся ў цемры. Але тыя двое, выходзячы з непрагляднага змроку, не бачаць яго. Вось яны, абняўшыся, праходзяць міма, і Эдгар з палёгкаю ўздыхае, але тут іх крокі заміраюць, якраз каля яго лаўкі. Яны прыціснуліся тварам адно да аднаго. Эдгару дрэнна відаць, ён толькі чуе стогн, які вырываецца з вуснаў жанчыны, і гарачы, бязладны шэпт мужчыны. Нейкае салодкае прадчуванне пранізвае спалоханага хлопчыка. Гэтак яны стаяць з хвіліну, потым зноў хрусціць жвір пад нагамі, і паступова хруст растае і замірае ўдалечыні.

Эдгар здрыгануўся, кроў хутчэй і гарачэй пабегла па жылах. І раптам ён адчуў, што не можа болей зносіць адзіноты ў гэтым трывожным змроку; з неадольнаю сілаю ім авалодала цяга да сяброўскага голасу, цёплай ласкі, да светлага пакоя, да людзей, якіх ён любіў. Яму здавалася, што ўся трывожная цемра гэтай заблытанай ночы пранікла ў яго і раздзірае яму грудзі.

Ён ускочыў на ногі. Дадому, дадому, толькі б быць дома, у цёплым, светлым пакоі, сярод знаёмых людзей. Зрэшты, што з ім зробяць? Ну, адлупцуюць, аблаюць — нічога яму болей не страшна пасля таго, як ён спазнаў гэты змрок і страх адзіноты.

Ён імчаўся, не адчуваючы пад сабою ног, і вось ён ужо зноў каля вілы, зноў рука яго ўзялася за халодную клямку. Ён бачыў праз зялёны гушчар асветленыя цяпер вокны. Угадваў за кожнаю асветленаю аконнаю шыбаю знаёмы пакой і родных яму людзей. Адна гэтая блізкасць, адна гэтая першая супакойлівая думка, што зараз ён убачыць людзей, якія любяць яго, была ўжо шчасцем. І калі ён яшчэ марудзіў, то толькі таму, што хацеў прадоўжыць радаснае прадчуванне.

Раптам за яго спінаю пачуўся спалоханы, пранізлівы крык:

— Эдгар! Дык вось жа ён!

Бабуліна пакаёўка заўважыла яго раней; яна адразу кінулася да яго і схапіла за руку. Дзверы ў доме адчыніліся, сабака з брэхам скочыў на яго, потым з дому з ліхтарамі выйшлі людзі. Ён пачуў спалоханыя і шчаслівыя галасы, радасную мітусню крыкаў і тупат ног, убачыў, як набліжаюцца знаёмыя постаці. Паперадзе ішла бабуля, працягваючы да яго рукі, а за ёю — ці не сон гэта? — мама. Са слязамі на вачах, дрыжачы, спужаны, стаяў ён сярод гэтага бурнага выбуху ласкі, не ведаў, што рабіць, што сказаць, і сам не разумеў, якое пачуццё валодае ім — страх або шчасце.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
На руинах прошлого
На руинах прошлого
[Современные любовные романы / Проза]
Они встретились слишком рано. Она была девочкой, которая верила в первую любовь. Он был тем, кто не позволил себе сделать шаг навстречу. Между ними всегда было слишком много «нельзя». Слишком
0
Хазарский ветер
Хазарский ветер
[Исторические приключения]
Две эпохи и две судьбы переплетаются вокруг тайны могущественного Хазарского царства, принявшего иудаизм в раннем Средневековье. В X веке юный посланник Исаак бен Элиэзер отправляется из Кордовы в
0
Любовь - Морковь и прочие неприятности
Любовь - Морковь и прочие неприятности
[Эротика, Секс / Короткие любовные романы]
НЕЗАКОННОЕ ПОТРЕБЛЕНИЕ НАРКОТИЧЕСКИХ СРЕДСТВ, ПСИХОТРОПНЫХ ВЕЩЕСТВ, ИХ АНАЛОГОВ ПРИЧИНЯЕТ ВРЕД ЗДОРОВЬЮ, ИХ НЕЗАКОННЫЙ ОБОРОТ ЗАПРЕЩЕН И ВЛЕЧЕТ УСТАНОВЛЕННУЮ ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВОМ ОТВЕТСТВЕННОСТЬ.
0
АРЕТ 2056. Нейротриллер о свободной воле, древнем мозге и цене суверенитета
АРЕТ 2056. Нейротриллер о свободной воле, древнем мозге и цене суверенитета
[Научная фантастика / Киберпанк / Альтернативная история / Социальная фантастика / Триллер]
Слова и буквы не спасут тебя, когда в пятницу вечером из подвала поднимется Зверь. 2056 год. После краха индустрии ИИ люди не получили цифрового бога — вместо него двадцать миллионов горожан
0
Сказки, незнакомые с детства. Семиглазая коза, волшебный груздь и Кот Бессмертный
Сказки, незнакомые с детства. Семиглазая коза, волшебный груздь и Кот Бессмертный
[История / Иностранные языки / Культурология]
«Колобка», «Репку», «Теремок», «Снегурочку» сегодня издают многотысячными тиражами и считают народными сказками, хотя это не вполне верно. Большинство русских сказок читатель знает в литературной
0
Объект 132. Ошибка системы
Объект 132. Ошибка системы
[Детективы / Триллер / Боевик / Приключения]
Первое время после установки нейроимплантов я был в восторге. Работу оплачивали в разы выше, чем прежде. Мои возможности росли день ото дня. Рядом были красивые девушки, а опасные задания я
0
Роковые встречи
Роковые встречи
[Музыка / Современные любовные романы / Эротика, Секс / Проза]
История о том, как найти любовь на рок-концерте и тут же потерять ее в толпе. Но если у судьбы на вас особые планы (и отличный музыкальный вкус), то она просто так не отступится.
0
Развод. За месяц до свадьбы дочери
Развод. За месяц до свадьбы дочери
[Секс и семейная психология / Любовные романы / Современная проза]
За месяц до свадьбы дочери Лариса сидит в ресторане и помогает рассадить гостей. Муж передвигает бумажку со своим именем поближе к матери жениха. Лариса возвращает её на место. Он передвигает снова.
0
Любимая пышка сурового горца
Любимая пышка сурового горца
[Психология / Секс и семейная психология / Современные любовные романы / Проза]
Я детский психолог. Полная, неудобная для чужих стандартов и слишком принципиальная, чтобы продаваться за деньги. Он — опасный мужчина, привыкший получать всё силой. Его маленький сын
0
????Мой дикий русал
????Мой дикий русал
[Любовное фэнтези]
????АРТЫ!???? Я умирала. Лекари давно махнули рукой, но дядя не сдавался: поил меня микстурой, которая лишь прятала правду. Я рисовала море и делала вид, что ещё поправлюсь. Пока однажды ночью не
0
Тёмный артефактор. Книга 1
Тёмный артефактор. Книга 1
[Книги про волшебников / Попаданцы / РеалРПГ (RealRPG) / Боевое фэнтези / Самиздат]
Руины вместо дома. Каторжники вместо слуг. Монстры за порогом и Дети Змея, которые пришли за чужими жизнями. Тёмного мага Рейва Альтара отправили на край мира умирать вместе с прибывшим из другого
0
Лекарь может выжить
Лекарь может выжить
[Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Я, великий Архимаг и Лекарь, был в шаге от того, чтобы навсегда исцелить мир от безумия — но безумие нанесло удар первым. Вместо смерти я оказался в чужом теле и чужом мире, где магия скудна и
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
14
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Двадцать два несчастья 16
Двадцать два несчастья 16
[Попаданцы]
Финал первого сезона! Теперь серьезно! Мы не шутим! В общем, «сказочке конец, а читатель — молодец». Дубль 2. Чтобы окончательно расставить все точки над «ё», Сереге нужно закрыть несколько важных
4
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
26
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Его по контракту
Его по контракту
[Любовные романы / Эротика, Секс / Современная проза / Роман]
Мой жених попросил меня лечь в постель с другим... * * * — Ты понимаешь, о чем меня просишь, Богдан? — испуганно смотрю на Богдана. — Соня, у меня нет другого выбора, — он отчаянно качает
1
Отель, которого нет
Отель, которого нет
[Городское фэнтези / Классическое фэнтези]
Ынхе просто хотела сбежать. От бесконечной работы. От семьи, в которой ее вечно сравнивают с младшей сестрой. И даже от самой себя. Так она нашла «Милую Грейс» – отель, где исполняются мечты! В
0
Маньчжурский гамбит. Книга шестая.
Маньчжурский гамбит. Книга шестая.
[Приключения: прочее / Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть 58-летним олигархом в своем времени — обидно. Очнуться 20-летним белогвардейцем в промерзшем вагоне, который едет в Харбин — неожиданно. В кармане ни гроша, тело едва шевелится после тифа,
0
Росиндия: Дарованная Луной
Росиндия: Дарованная Луной
[Попаданцы / Классическое фэнтези]
Росиндия: Дарованная Луной автора Вероника Нил рассказывает о мире Росиндии, где Луна выбирает шестерых особых людей — росиндов, которым передаёт часть своей силы. Эти избранные несут ответственность
0
Прайм-тайм
Прайм-тайм
[Детективы / Ужасы / Триллер]
Миллионы зрителей в восемь вечера включают телевизор, но сегодня на крупнейшем французском телеканале они увидят не просто новости. Сегодня им предстоит прямой эфир, который они никогда не забудут.
0
Вахмистр
Вахмистр
[Боевое фэнтези / Технофэнтези / Книги про волшебников]
Русско-японская 1904 года в самом разгаре. Смесь магии и дизеля породила огромных механизированных чудовищ, способных проламывать линию фронта с наскоку, оставляя за собой лишь вмятую в землю колючую
1
Истинная ведьма
Истинная ведьма
[Русское фэнтези]
Жила-была ведьма Ярина. Людям помогала, от нечисти защищала. Да встретился ей на пути князь Вороней. Пожалела его на свою беду ведьма, спасла. А он за то знатно ее отблагодарил — сжег на костре. А
0
Развод. Я (не)твой подарок, дракон!
Развод. Я (не)твой подарок, дракон!
[Любовная фантастика / Самиздат]
— Мне нужна спокойная женщина! — процедил сквозь зубы мой Коля. А где-то в другом мире: — Я устал от твоего бесконечного занудства, женщина! — сквозь те же самые зубы процедил некий Рикард.
1
Город уснувших жён
Город уснувших жён
[Старинная литература: прочее]
Алена уверена, что проблема в ней: слишком много слёз, криков и обид.Муж устал и тайно оплачивает для неё программу в элитном центре обещают вернуть домой идеальную жену.В этом месте женщин чинят по
0
Сделка равных
Сделка равных
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Англия, 1801 год. Время изысканных манер, шелеста шелка и... абсолютного женского бесправия. Очнуться в чужом теле, избитой и преданной самыми близкими. Если это и есть второй шанс, то он больше
3
"Фантастика 2026-67". Компиляция. Книги 1-24
[Боевая фантастика / Попаданцы / Постапокалипсис]
Очередной 67-й томик  серии книг "Фантастика 2026", содержащий в себе законченные и полные циклы фантастических романов. Приятного чтения, уважаемый читатель! Содержание: ВЕК ПРОБУЖДЕНИЯ: 1.
0
Дети Нави. Банная невеста
Дети Нави. Банная невеста
[Любовная фантастика]
- Зачем пришел? - резко и недружелюбно спросила я, вставая во весь рост. - Как зачем? За детьми! - произнес чародей, глядя на меня оценивающим взглядом. - Видел, как ежики чихают? - спросила я,
2