«Кароль з каралевай толькі тым і займаюцца, што шчыпаюцца, калі гэтым займаюцца… Ну, скажы па-шведску: «Kungen och drottningen gör inget annat än nyps när de ligger med varandra»[*].
"Gör inget annat än nyps när de ligger med varandra...[**] Не, я так па-шведску сказаць не змагу…»
«Кажы па-ангельску, ангельская ў цябе нават лепшая, чым у мяне…»
«Лепшая, чым у цябе?..»
«Так, лепшая, бо вы найлепшыя… Я ва ўсіх газетах напісала, што вы найлепшыя…»
«Так і напісала?..»
«Так і напісала…»
«Ва ўсіх газетах?..»
«Ва ўсіх газетах…»
«Якімі ўсе падцёрліся?..»
«Не, не падцёрліся, у нас газетамі не падціраюцца…»
«А ў нас падціраюцца…»
«Усе?..
«Усе…»
«Я вярнуся і напішу, каб у нас таксама падціраліся…»
«Так і напішаш?..»
«Так і напішу…»
«Навошта?..»
«Каб нашыя былі такімі ж, як вашыя…»
«Такімі ж найлепшымі засранцамі?..»
«Такімі ж найлепшымі засранцамі…»
«Такімі кончанымі засранцамі, якія нават не западозраць, што я — гэта не ты?..»
«Яны не западозраць, але…»
«Яны не западозраць, але што?..»
«Але ты ў рэпартажы скажаш, што пакуль яны вясельлі гуляюць і мяккай паперай задніцы падціраюць, у вас людзей забіваць…»
«Як катоў?..»
«Як катоў…»
«Як мой муж забіў?..»
«Ня твой, а мой…»
«Мой забіў таксама…»