MoreKnig.org

Архіпелаг Беларусь: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Акудовіч Валянцін



Шрифт:

Аляксандр Коктыш: Нават самыя знакавыя геpoi беларускiх палітычных мiфаў пакрысе ў грамадскай свядомасцi пераўтварылiся ў фiгуры ледзьве не фарсавыя, адноcна якiх нават незалежныя аналiтыкi канстатуюць: «Страшно далеки они от народа». Калi канкрэтна пачалося гэтае «адсланенне»?

— Напэўна, гэта пачалося адразу, але далёка не адразу было заўважана. Болей за тое, многiя спрабуюць не заўважаць гэтага i сёння, калi ад нацыянальна-дэмакратычнага руху навiдавоку засталiся толькi паасобныя iнiцыятывы, да таго ж лакалiзаваныя кожная сама ў сабе. А мiж тым я схiльны лiчыць, што сёння рэальны рэсурс у нацыянальна-дэмакратычнай iдэi нават большы, чым ён быў на пачатку дзевяностых. Проста, каб яго выявiць (i яму выявiцца), патрэбныя iншыя ад мiтынговых формы палiтычнай працы i, верагодна, ужо iншыя ад ранейшай палiтыкi… Але «большы» не азначае вялiкi. Бо хаця нацыянальна-дэмакратычная iдэя паклалася ў падмурак не аднаго дзяржаўна-нацыянальнага ўтварэння, аднак у тых умовах, што склалiся на Беларусi, яе вызнае за сваю адносна невялiкая колькасць насельнiкаў нашага краю. 3 яснага ўразумення гэтага сумнага факта i варта было б ладзiць сваю дзейнасць заангажаваным у гэтай iдэi палiтыкам. Iнакш яны атрымаюць той самы вынік, што займеў нацыянальна- дэмакратычны рух на пачатку дзевяностых, калi памкнуўся пераабуць усю кpaiну з савецкix кiрзавых ботаў у адраджэнскiя лапцi.

Аляксандр Коктыш: Палітычныя лідэры нацыянал-дэмакратычнай нaкipaвaнacці не хацелі дый не хочуць звяртаць увагу на «небеларускую Беларусь». Чаго вартае толькi адно вядомае клiшэ: «неразумны народ»!

— Ацэнка «небеларускай» Беларусi як ўсяго толькi плёну расійскай каланiзацыi, а не самавартаснага (i палiтычна, i метафiзiчна) суб’екта гэтай прасторы, каштавала нацыянал-дэмакратычнаму руху палiтычнай кap’еpы.

З гледзішча ідэолагаў гэтага руху, нiякай праблемы з «небеларускай» Беларуссю не было, акрамя праблемы палiтычнай волi да найхутчэйшай яе беларусiзацыi. Але за спрошчанасць падыходу адносна гэтай неверагодна складанай праблемы вельмi хутка, як кажуць, i атрымалi: «небеларуская» Беларусь пакрысе здэнацыяналiзавала амаль усё тое, што нацыянал-дэмакраты з xaўрycнiкaмi ў свой час паспелі «нацыяналiзаваць». Дарэчы, гэта яшчэ таксама пытанне (i вельмi трывожнае для нас, «свядомых»): хто ў нашым беларускім доме сапраўдны гаспадар — «тутэйшыя», «крэолы» цi «беларусы»?..

Да слова, кожны, хто наважыцца аналiзаваць феномен «тутэйшасцi», мусiць найперш выкiнуць з галавы мiф пра «тутэйшага» як пра дурнога мужыка, якi нават не здольны iдэнтыфiкаваць сябе з нейкай унiверсалiяй. Сучасны «тутэйшы» мае вышэйшую адукацыю, не вылазiць з Iнтернета, гойсае па ўсёй зямной кулі, але па-ранейшаму не хоча вызнаваць сябе нi беларусам, нi pускiм, нi палякам, ні, нават, грамадзянiнам свету (я з Беларусi — кажа ён, i гэтага яму дастаткова, каб пачувацца ўтульна ў быццi).

Аляксандр Коктыш: Наўрад ці магчыма прывесцi дaклaдны naдлiк жыхароў разасобленых выспаў, так бы мовіць, «нацыянальнага архiпелага». Але пэўна ж у нас на аднаго «свядомага» прыйдзецца па некалькi «тутэйшых» і «крэолаў», якiм тaкi працэс, як нацыянальная самаiдэнтыфiкацыя, прабачце, да вядомага месца. Цi магчыма ў прынцыпе змянiць хоць трохі да лепшага гэтую прапорцыю ў блiжэйшай будучынi?

— Некалi я пiсаў, што адно тэктанiчным землятрусам пад сiлу паяднаць разасобленыя выспы нацыянальнага архiпелага ў мацярык… Дык вось, цяпер я ўжо не веру ў магчымасць падобнага ператрусу. Таму пафас мaix пазнейшых публiцыстычных выступаў палягаў на зусiм у гэтым сэнсе безнадзейнай тэзе: Беларусь нiколi не будзе спрэс беларускай. З чаго я i iмкнуся, каб як мага хутчэй ды як мага болей людзей (перадусiм — нацыянальна абраных) усвядомiла: досыць падманвацца caмiм гэтай аблуднай марай i падманваць ёю iншых. Але я б ужо напэўна маўчаў пра сваё скрушнае здумленне (навошта безнадзейна хвораму казаць пра немiнучае?), каб не верыў, што калi мы спынiм распушаць свае сiлы ў марным памкненнi збеларусiць усю Беларусь, а сканцэнтруем супольны патэнцыял нашых партый, рухаў, таварыстваў i т.п. на тых асяродках, справах ды праектах, дзе беларускасць прысутнiчае ў натуральных i жывых формах, то зачараваныя беларушчынай змогуць у будучым больш-менш утульна ды плённа ладзiць сваё быццё ў згодзе i побач з тутэйшымi, крэоламі,pycкiмi, палякамi ды ўсiмi iншымi. Але падобнае нiколi не станецца верагодным, пакуль мы карэнным чынам не перайначым тыя ментальныя ўстaнoўкi, што былi  фармаваныя цягам цэлай эпохi супрацiву каланiзацыi i русiфiкацыi, якi трымаўся верай у будучую магчымасць Беларусi як нацыянальна унiтарнай дзяржавы…

Як бы я хацеў памылiцца, але баюся, што цяжар гэтай веры, калi мы не cкiнeм яго з плеч, неўзабаве паставiць нас на каленi.

Тады застанецца адно малiцца… За Беларусь.

Зміцер Баркун: Я рашуча супраць вашай думкi, што «Беларусь нiколi не будзе спрэс беларускай». Яна падаецца мне i памылковай, i шкоднай. Рана цi позна, але мы пабудуем нацыянальную дзяржаву, у якой усе будуць размаўляць па-беларуску i духоўна жывiццa з беларускай культуры ды гiстоpыi. А падобныя пeciмiстычныя выказваннi толькi аддаляюць нас ад нашай мэты, бо падрываюць веру ў тых, хто яшчэ не загартаваны змаганнем за беларускую справу. Нагадаю не нашаму фiлосафу Акудовiчу адну сапраўды фiласофскую думку: нiколi не кажы нiколi.

— Мне таксама не даспадобы мая выснова, бо я не меней за шаноўнага апанента хацеў бы спраўджання нацыянальнай мpoi. Дарэчы, гэта якраз той рэдкi выпадак, калi аўтар нейкай тэарэтычнай развагi як няведама чаго чакае, каб рэальнае жыццё абвергла яго футурыстычныя прагнозы. Таму мне вельмi хацелася б, каб меў рацыю не я, а спадар 3мiцер. Але сам я ўжо даўно не знаходжу аргументаў на карысць нацыянальнай yтoпii. Адсюль «памылковым i шкодным» для беларушчыны мне падаецца не мой «песiмiзм», а нiчым не абгрунтаваны аптымiзм тых, хто верыць у прывiдныя абстракцыi насуперак яўленай яму рэальнасцi. Мiж iншым, я не схiльны лiчыць свае роздумы песiмiстычнымi. Тут трэба шукаць нейкiя iншыя азначэнні. Бо хто назаве neciмicтычнай прапанову перайсцi з вялізнага карабля, які ўжо амаль затануў, у невялiкi, але ратаўнiчы човен?.. Больш за тое, хаця камусьцi мае paзвaгi i высновы ўяўляюцца своеасаблiвым падсумаваннем канчатковай паразы нацыянальнага руху, сам я так не думаю. Хутчэй наадварот. Будзе зусiм лагiчным i натуральным мeнaвiтa нам, «свядомым», першым зразумець iдэю татальнай беларусiзацыi як адну з тых некалькiх канфрантацыйных iдэяў (сярод ix nepaдyciм русiфiкацыя i паланiзацыя), якiя трэба пераадолець, каб ператварыць Беларусь з сiстэмы iдэалагiчна розных архiпелагаў у суцэльны мацярык. Нашая параза можа стацца нашай перамогай, калi мы спачатку паверым caмi, а потым пераканаем нашых «ворагаў», што не трэба нікoгa перарабляць на свой капыл, што ўсе мы можам быць  ознымi i разам з тым быць разам. А за тое, што гэта зусiм магчыма, сведчыць «тэалагiчны» досвед нашага народа: на Беларусi вось ужо колькi стагоддзяў самыя непадобныя рэлiгii i канфесii адносна мipнa суiснуюць побач — значыць, могуць мipнa iснаваць побач i розныя нацыянальныя ды культурныя супольнасцi…

Аляксандр Коктыш: Атрымлiваецца занадта жорсткая i песiмiстычная перспектыва будучынi нацыянальнай Беларусі. Скуль у вас гэтае трывожнае бачанне нашай будучыні?

— Здумленне, што наш спадзеў уцялеснiць ідэальную Беларусь на прасторах Белapyci рэальнай — аблудны, у мяне, бадай, цалкам сфармавалася пасля рэферэндуму дзевяноста пятага года. Але недзе толькi праз год я ўпершыню падзялiўся сваёй трывогай з адным нашым выдатным паэтам.

Як на сённяшнi ўспамiн, дык цiкавая была сцэна. Мы сумоўнiчалi ў пакоi ўдвух, аднак калi я выказаў яму свае сумневы, трывoгi i мepкaвaннi з нагоды рэальна магчымага будучага беларушчыны, ён прыклаў палец да вуснаў, сцiшыў голас i ледзь чутным шэптам сказаў: «Валянцiн, толькi болей пра гэта нiкому не кажы».

Дарэчы, зусiм нядаўна, пасля ўжо мaix шматлiкiх публічных выступаў з нагоды таго даўнейшага здумлення, адзiн наш таленaвiты лiтаратар i глыбока сiмпатычны мне чалавек з дакорам сказаў прыкладна тое самае: «Ну навошта ты пра гэта?..» Мяркую, ён быў далёка не апошнiм, ад каго я пачую нешта падобнае.

Разам з тым, ужо сёння ў самых розных кантэкстах я сустракаю канфігурацыі гэтага будучага ладу нашага нацыянальнага жыцця. Да прыкладу, ужо колькi год таму мы разбурылi мур, якi раней падзяляў беларускіх і расійскамоўных фiлосафаў ды культуролагаў на два хай сабе i не варожых, але абыякавых адзiн да аднаго светы. Плёнам гэтага «бурэння» стаўся цэлы шэраг супольных праектаў, якiя мы цяпер агорваем разам, не адчуваючы асаблiвай нязручнасцi ад нашага разнамоўя i рознабачання свету.

I хаця caмi па сабе асобныя выпадкi не шмат пра што кажуць, але яны сцвярджаюць: гэта магчыма — розным быць разам. I я не думаю, што, за выняткам самазабойчых, у нас ёсць яшчэ хоць якiя iншыя варыянты далейшага беларускага шляху…

Аляксандр Коктыш: Наколькi адпавядае запатрабаванням часу цяперашнi патэнцыял iснуючых палiтычных партый? Цi гатовы яны да сапраўдных пераменаў у грамадскай свядомасцi большасцi беларусаў?

— Калi па вялiкім рахунку, дык мы ўжо даўно не маем (i цi мелi калi?) нi нацыянал-дэмакратаў, нi лiбералаў, нi сацыял-дэмакратаў, нi «прасунутых» кaмунicтaў,.. а толькi — апазiцыю. Прынамсi, для электарату Вячорка, Лябедзька, Калякiн, Казулін, Мілінкевіч… — гэта не лідэры cвaіх партый і рухаў, а маналiтная апазiцыйная тусоўка. I ўсе iхнiя папяровыя праграмы электарату (ды, здаецца, i iм caмiм), прабачце, да пэўнага месца. Бо рэальна ўсе яны ўжо шмат год працуюць згодна з адной той самай праграмай з аднаго пункта (якая ўвогуле нiякай паперы не патрабуе), а мeнaвiтa: «Уладу на мыла».

Уласна, калi нашу палiтычную сiтуацыю ацэньваць не фармальна, а па сутнасцi, дык сёння мы маем двухпартыйную сiстэму, якая складваецца з «пaртыi ўлады» i «партыi апазiцыi». Як вядома, для дэмакратычнага ладу iснавання двухпартыйная сiстэма цалкам натуральная, i таму можна было б пафантазiраваць на тэму легiтымiзацыi i фармалiзацыi той палiтычнай рэальнасцi, якая склалася «натуральным» чынам. Але нават фантазiраваць тут не выпадае, бо кожнаму зразумела, што і адна, і другая «партыя» цалкам з’яўляюцца плёнам прыватнай «палiтычнай творчасцi» аднаго самаўладнага чалавека. Адсюль вынікae сумнае. Нашыя палiтычныя паpтыi, змарнелыя дашчэнту за гады барацьбы з  дыктатурай», у дэмакратычнай сiтуацыi выявяцца малаэфектыўнымi для дзяржаўнага будаўнiцтва i з прычыны ўласнай змарнеласцi, i з прычыны таго, што, акрамя як змагацца, яны нiчога болей не ўмеюць.

Юрась Cвірка: Вы сказалi, што калi глядзець на нашую палiтычную сiтуацыю не з фармальнага боку, а па сутнасцi, то мы не заўважым у ёй нi лiбералаў, нi сацыял-дэмакратаў, нi нацыянал-дэмакратаў, а толькi «партыю ўлады» i «партыю апазiцыi». Але як на мой погляд, дык сёння i ўлада, i апазiцыя гуляюць у адну i тую самую гульню.

— Бадай я з вaмi амаль цалкам пагаджуся. У iншым месцы мне ўжо даводзiлася казаць, што сёння i ва ўладных структурах, i ў структурах апазiцыi вядуць рэй хлопцы з «адной партшколы», якiя там сядзелi, магчыма, за адной партай i балявалi ў адных кампанiях… Таму i няма дзiва, што яны гуляюць у адну i тую самую гульню, якой іх навучылі ў «партшколе». Больш за тое, зусім верагодна, што «хлопцы ад улады» зайздросцяць cвaiм сябрукам у апазiцыi, бо ў тых i палiтычны iмiдж куды як прыстойнейшы, i вядомасць большая, i матэрыяльна яны, здаецца, збольшага забяспечаныя. Але галоўнае, што «хлопцам ад апазiцыi» рэпрэсiяў перападае куды менш, чым «cвaiм», бо калi ўлада бярэцца за «свайго», дык той ужо дзесяццю cуткамi арышту на Акрэсцiна не адкупiцца… I заўважце, як лоўка i неўпрыкмет гэтыя хлопцы з «адной партшколы» адсунулi на палiтычны маргiнэз тых, хто распачынаў фармаванне палiтычнай апазiцыi (Пазняка, Хадыку, Баршчэўскага, Вячорку, Iвашкевiча, Антончыка, Сiўчыка і шмат каго iншых). Дзе цяпер тыя першапачынальнiкi? У лепшым выпадку — на другiх-трэцiх ролях… А хлопцы з «адной партшколы», як i за камунicтaмi, апанавалi ўсiм полем улады, толькi што рознiцы — падзялiлi яго на дзве дзялянкi. I шчыруюць там з нашай ласкi, шчыруюць.

Аляксандр Коктыш: А хто ж тады зможа змяніць цяперашнюю ўладу, калi не наша палiтычная апазiцыя? Няўжо вы думаеце, што гэты цяжар у стане ўзяць на сябе нейкiя iншыя сiлы, напрыклад, недзяржаўны сектар, незалежная прэса i г.д.?

— Мне застаецца адно пазайздросцiць тым аптымiстам, што ўсё яшчэ вераць, быццам недзе ў спратах нашай апазiцыi застаецца нескарыстаным патэнцыял nepaмoгi. Але сам я да падобных аптымiстаў ужо даўно не належу. Як i скептычна стаўлюся да адвечных спадзеваў апазiцыi на стыхiйны пратэст згаладалага народа, якiм яна быццам можа ўзбуйнiцца. Калi, крый Божа, нешта падобнае здарыцца, дык у гэтага «здарэння» будуць свае гepoi, для якiх апазiцыя выявiцца не менш варожай за цяперашнюю ўладу…

На «муку» гэтую ўладу перамелюць не жарнавы апазiцыi, а вeтpaкi часу.

Аляксандр Коктыш: Трымаючыся вашай метафары пра вeтpaкi часу, нагадаю: каб яны махалi cвaiмi крыламi, патрэбны вецер. Дык вось пытанне: з якога боку ён вам падаецца найбольш моцным — з боку Захаду, Усходу, апазiцыi, наменклатуры цi электарату?

— Усе яны мне ўяўляюцца прыкладна роўнавялiкiмi і пакуль аднолькава недастатковымі для пераменаў. Але сярод пералiчаных вaмi фактараў я не сустрэў таго, якi мне бачыцца больш iстотным за ўсе астатнiя разам. Для сябе я яго называю цывiлiзацыйным фактарам. На мой погляд, сістэмнае з’яўленне на Беларусі кампутара, а затым Iнтэрнета палiтычна ёсць падзеяй куды большай нават за сам распад камунiстычнай iмперыi. Набытыя беларvсамi за гады незалежнасці некалькі мiльёнаў легкавiкоў на 3ахадзе aгiтуюць за Еўропу i яе каштоўнaсцi з iнтэнсiўнасцю i сiлай, перад якiмi падаюцца мала чага вaртымi ўсе прамовы, артыкулы, улёткi i графiцi лiбералаў, дэмакратаў ды нацыяналiстаў разам узятых. I хаця пакуль, бадай, кожны дpугi ўладальнiк «мерсэдэса» цi «пежо» галасуе на выбарах за «сацыялiзм» i сяброўства з Расiяй, а не за лiбералiзм i партнёрства з 3ахадам, мне хацелася б звярнуцца з просьбай да ўдумлiвага i разважнага палiтыка не прапусцiць той момант, калi ў беларусаў колькасць легкавiкоў, кампvтараў, сотавых тэлефонаў, каналаў тэлебачання i г.д. перарасце ў iншую якасць палiтычнага мыслення, а затым i канцэптуальна iншага светабачання.

Аляксандр Коктыш: Але ж Вы не будзеце аспрэчваць, што ўжо цяпер адслойваецца пакаленне маладых (прасунутых, з неблагой адукацыяй, з пастаяннымі замежнымі паездкамі), якое выдатна прыстасоўваецца да сённяшніх рэалій, цяперашняга ладу жыцця з яго асноўным законам: падбрэхвай уладзе, не забывай дзяліцца з ей — і цябе не будуць чапаць.

— Такі тып людзей існаваў (і будзе існаваць) ва ўсе эпохі. І тое, што яны сёння добра адукаваныя і забяспечаныя найноўшымі сродкамі камунікацыі, нічога не мяняе. Зразумела, маральная дэградацыя сучаснага беларускага грамадства не можа не адбівацца на колькасці гэткіх людзей і на меры іхняй дэманстрацыйнасці свайго ладу жыцця. Праўда, тут я не змешваў бы у адну купу людзей, якія проста прыстасоўваюцца да тых умоваў, што ім навязала ўлада, з тымі, хто мае ад гэтых умоваў не толькі карысць, але і хамскую асалоду, бо ім самім так як ёсць добра.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
О. Мой. Профессор. Няня для оторв
О. Мой. Профессор. Няня для оторв
[Дом и семья / Любовные романы / Современные любовные романы / Эротика, Секс]
— А теперь ты будешь делать всё, что я хочу. И только тогда получишь зачёт, Ангел... — рычит мужчина..." — Вы что делаете?! Отдайте! Не успеваю дочитать заметку, так как только что глубоко
0
Ставка на любовь. Выбери меня, Альфа!
Ставка на любовь. Выбери меня, Альфа!
[Современные любовные романы / Любовное фэнтези / Фэнтези]
— Отпустите меня… — прошептала я, когда Альфа оказался так близко, что я почувствовала его дыхание на своих губах. — Нет. Я подняла голову. Его пальцы осторожно коснулись моей щеки. — Ты
0
Не смей командовать, госпожа!
Не смей командовать, госпожа!
[Любовное фэнтези / Проза / Современная проза / Фэнтези]
Мой брат всегда думал лишь о себе. Поэтому, когда он подарил мне измученного раба, я сразу поняла — это не к добру. Мне не нужны невольники! Я сама еле свожу концы с концами, пытаясь возродить
0
Взаперти с соседом
Взаперти с соседом
[Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза]
Такого праздника 8 марта у меня не было ещё никогда. Сначала моя сестра укатила к своему парню, заперев меня одну в квартире без связи. Потом я обнаружила на своём балконе соседа сверху, которого всю
0
"Зарубежный детектив 2026-40". Компиляция. Книги 1-13
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров, и вполне сможет завоевать симпатии читателей, детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Баллада о минерах
Баллада о минерах
[Советская классическая проза]
Книгу Владимира Алексеевича Монастырева (1915—1982) составили пять повестей, ярко характеризующих его жизненный путь и творчество. Герои его книг, солдаты, рабочие, спортсмены, юристы, — это люди,
0
Ветер Апокалипсиса
Ветер Апокалипсиса
[Самиздат / Боевая фантастика / Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
Будни наёмника среди сталкеров в ЧЗО. Контракты. Вылазки. Артефакты. Войны группировок и бесконечное противостояние с ЗОНОЙ и всеми, кто пытается забрать что-то твоё и вальнуть тебя в процессе. Добро
0
Гастон. Возврату не подлежит
Гастон. Возврату не подлежит
[Публицистика / Современная проза / Историческая проза]
Как оставаться самим собой в чужом мире и как сохранить инакость? И нужно ли ее сохранять? Возможно, герой книги – парижанин Гастон Тивет – вечерами в своей квартирке в маленьком советском городе
0
33 несчастья для блондинки. Книга 1
33 несчастья для блондинки. Книга 1
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Капитан Лана Айсберг отбила у пиратки корабль-гарем: 33 пленных эльфа — принцы, жрецы, знаменитости. Хотела спасти — а нашла на их телах карту сокровищ исчезнувшей древней расы. Теперь за карту идёт
0
Сказочный патруль. Новый год в Мышкине
Сказочный патруль. Новый год в Мышкине
[Детские приключения / Сказка / Детская литература: прочее]
В город Мышкин пришла зима, а вместе с ней и множество чудес! В новый сборник вошли самые яркие и праздничные истории о приключениях Алёнки и её подруг. Юные волшебницы знакомятся с вредным кактусом,
0
Прометей № 8
Прометей № 8
[Исторические приключения / Публицистика / Документалистика / История]
В новом, восьмом выпуске историко-публицистического альманаха «Прометей» затронуты самые актуальные и спорные темы истории России и мирового левого движения. Читателям предлагается новый взгляд на
0
При чем тут хвост? Ты просто страшный
При чем тут хвост? Ты просто страшный
[Любовная фантастика]
Он — высокий, серьёзный и до неприличия воспитанный. Она — 150 см сарказма, паники и желания немедленно вернуться под одеяло. У него есть три месяца, чтобы уговорить её полететь на Аттеру. Только
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
5
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Власть двоих. Мы тебя не отпустим
Власть двоих. Мы тебя не отпустим
[Современные любовные романы / Эротика, Секс / Самиздат]
Я думала, что просто спрячусь в гардеробной и пережду. Я думала, что смогу сбежать от них. От двух самых влиятельных, безжалостных и одержимых мужчин в этом городе, для которых нет слова «нет». — Ты
1
Плагиатор
Плагиатор
[Современная проза]
Тамара Крюкова — классик современной литературы для детей и подростков. В новой серии «Большие романы» писательница впервые представляет произведения, адресованные взрослой аудитории. Несмотря на
0
Звезда
Звезда
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Письмо пришло в Иерусалим в глиняных конвертах, под печатью придворного писца из Суз. Ездра, державший связку Хранителей Ковчега, разбил конверты при свидетелях и положил девять табличек в связку как
0
Селки и колдовство
Селки и колдовство
[Любовная фантастика]
Недавно разведённая и потерявшая связь со своей магией водная ведьма Джунипер приезжает в город на семейный слёт. Однажды после вечерних посиделок она замечает на камнях у пляжа брошенную меховую
0
Наложница темного владыки
Наложница темного владыки
[Любовная фантастика / Самиздат]
Наложница темного владыки автора Яны Уваровой представляет собой фэнтезийный роман с элементами эротики. Главная героиня — молодая девушка с магическим даром, который считается слабым и искажённым.
0
Вечно голодный студент 6
Вечно голодный студент 6
[Боевая фантастика / Постапокалипсис]
Костян думал, что уже достаточно хорошо изучил этот свихнувшийся мир и его новые законы. Что научился выживать в нём, просчитывать ходы вперёд и хотя бы примерно понимать, откуда стоит ждать
2
Магия льда для мастеров
Магия льда для мастеров
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников]
В стране, скованной вечным льдом, законы суровы, а люди жестоки. Они медленно разрушают мир, сделав изгоями тех, кто мог бы его спасти. В том числе меня. Но они не учли одной небольшой
0
Европа. Краткая история с иллюстрациями
Европа. Краткая история с иллюстрациями
[Исторические приключения]
Возможно ли охватить всю историю Европы в 240 страницах? Возможно! – ответит вам Арсений Замостьянов. Автор умело ведет читателя сквозь века, указывая на самые важные события – от походов
0
Осколки протокола. Иллюзия контроля
Осколки протокола. Иллюзия контроля
[Боевая фантастика / Постапокалипсис]
Я сделал то, что считалось невозможным. Вытащил из ада тех, кого уже списали в расход, и снова дал по зубам ГенТеку. Вот только вопросов меньше не стало — даже несмотря на то, что теперь есть кому на
0
Алчность
Алчность
[Современная проза / Историческая проза / Триллер]
Существует ли такая вещь, как «эликсир жизни»? Известный и очень богатый писатель Гатри Эвримен — один из героев этого увлекательного психологического романа — считает, что существует… Трое довольно
0
Обобщение боевого опыта южного крыла СВО до апреля 2024 года
Обобщение боевого опыта южного крыла СВО до апреля 2024 года
[Военная история / Военная документалистика]
Данный сборник собрал сведения о тактике действий, полученные от солдат и офицеров, воюющих в зоне СВО. Из них можно подчеркнуть представления об особенностях боевой практики в условиях текущего
0
Дама в беде, Эльф на страже
Дама в беде, Эльф на страже
[Любовная фантастика / Самиздат]
Помогла деве в беде, а та оказалась мужчиной рабом. Сходила на бал во дворец – стала политической преступницей. Теперь я дева не только в беде, но и в бегах. Вместе с рабом. На моем пути к спасению я
0