MoreKnig.org

Архіпелаг Беларусь: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Акудовіч Валянцін



Шрифт:

І яшчэ вось што. Я б не тоесніў, прынамсі наўпрост, дэмакратыю з маральнасцю, а тым болей — з этыкай. Дэмакратыя — гэта ўсяго толькі пэўны механізм уладкавання соцыуму. Таму перакананы дэмакрат можа быць чысцейшай вады падонкам і ў гэтым не будзе ніякай супярэчнасці. А шчыры прыхільнік дыктатуры праз усё жыццё заставацца вельмі прыстойным чалавекам.

Аляксандр Коктыш: 3 вашых словаў атрымлiваецца, што ў нашай апазiцыi няма iншых варыянтаў, як працягваць, здаецца, ужо даўно бясплённую вулiчную барацьбу.

— Варыянты ўжо ж напэўна ёсць, але хай ix вылiчваюць тыя, хто абраў палiтыку сваёй справай. А вось тое, што вулiчны супрацiў ужо досыць даўно працуе не на карысць апазiцыi, а ёй на шкоду — не бачыць хiба што сляпы. Таму застаецца адно пашкадаваць, што сярод самых невiдушчых апынулася i лепшыя з нашых палiтычных лiдэраў. Разумею, досыць цяжка адмовiцца ад таго, што ў свой час i зрабiла ix лiдэрамi, дазволiла назапасiць палiтычны капiтал, прэзэнтатыўна аформiла бiяграфiю… Але! Альбо яны як мага хутчэй усвядомяць усю сённяшнюю небяспеку «вулiцы» для cвaix уласных палiтычных бiяграфiяў, альбо хай сабе шукаюць месца ў гiстоpыi супрацiву, а не ў рэальнай палiтыцы. Больш за тое, палiтычным лiдэрам, узгадаваным на iдэалогii радыкальнага вулiчнага супрацiву і да гэтага часу не здолеўшым пераасэнсаваць формулы палiтычнай барацьбы, ужо сёння можа быць прад’яўлены цэлы шэраг сур’ёзных абвiнавачванняў збоку як дэмакратычнай, так i нацыянальна заангажаванай часткi беларускага грамадства (напэўна ёсць сур’ёзныя прэтэнзii да cвaix «мітынговых» кipaўнiкoў у прыхiльнiкаў і лiбералаў, i сацыял-дэмакратаў, i кaмунicтaў…) Асабiста я гатовы вiнавацiць пэўных лiдэраў нацыянальна-дэмакратычнага руху за тое, што яны ўжо амаль загубiлi галоўнае нацыянальнае свята — Дзень Волi. З году ў год упарта зманьваючы нацыянальна заангажаваных на адзін і той самы сцэнар, фіналам якого наперад прадугледжаны амапаўскi гвалт i масавыя арышты, непахiсныя ў сваёй прымiтыўнай зацятасцi палiтычныя начальнiкi дасягнулi таго, што з цягам часу на святкаванні Дня Волi збіраецца ўсяго некалькi тысячаў чалавек. А мiж тым толькi ў Miнску жывуць тысячы і тысячы «свядомых», якiя гатовыя былi б прыйсцi з дзецьмi i сябрамi на нейкае дазволенае ўладамi месца (ну калi ўжо так стаiць поперак горла Бангалор, то верагодна можна было б дамовіцца пра нейкi выган на ўскрайку горада), каб разам з аднадумцамi сустрэць свята, спакойна паслухаць сваiх любiмых спевакоў i любiмых палiтыкаў, выпiць з даўно небачанымi знаёмцамi пiва (цi чаго там яшчэ), пацешыць вочы лунаннем бел-чырвона-белых сцягоў, а вушы беларускамоўнай гаманой з ycix бакоў… Але ж не — нашым лiдэрам свята не ў свята без сотнi арыштаваных i «карцiнкi» гвалту на некалькiх каналах тэлебачання.

I вось тут я мушу з сумам звярнуць увагу на тое, што раней хавалася за iдэалагiчна рознымi пазiцыямi: i прадстаўнікі ўлады, i лiдэры апазiцыi — гэта не толькі выпускнікі «адной партшколы», але і палiтыкi адной генерацыi. Усе яны — вонкi такiя розныя,— вылепленыя з аднаго кавалка цеста, замешанага на дрожджах радыкальнага супрацiву. I таму розняцца памiж сабой не мeтaдaмi, не стылем палiтычнай барацьбы, а толькi тымi пазiцыямi, якiя абралi сабе на ідэалагiчным полi.

Да таго ж усе гэтыя палiтыкi былi сфармаваныя тым часам, якi патрабаваў не столькi розуму, колькi iнтуiцыi, бо сiтуацыi радыкальна мянялiся штодня, i ў іх ацэнцы i прадбачаннi не маглi дапамагчы нi логiка, нi аналiтыка, але той час даўно прамiнуў. Веснавая павадка ўлеглася ў новыя рэчышчы i там суцiшылася. Сiтуацыя стабiлiзавалася, i з гэтага iнтуiцыя сталася непатрэбнай. 3ноў зрабiўся запатрабаваным аналітычны розум, бо толькi ён здольны сфармуляваць тыя стратэгiчныя канцэпты, на якiх можна прыўлашчыць будучыню. Таму для нашай кpaiны, пэўна, было б як найлепей, каб палiтыкаў-«iнтуiвiстаў» (гeнiяў лакальных сiтуацый) неўзабаве змянілі тыя, што ўжо здольныя вырашаць не толькі сітуацыйныя, але і канцэптуальныя праблемы геапалітыкі.

Аляксандр Коктыш: Шмат хто сярод апанентаў улады перакананы: Беларусь пасля перамогі дэмакратычных сілаў павінна быць выключна парламенцкай рэспублікай.

— Нягледзячы на той адмоўны досвед, які мы займелі ад цяперашняй палітычнай сістэмы, я перакананы, што Беларусь павінна заставацца прэзідэнцкай рэспублікай. І наступнік сённяшняга Прэзідэнта мусіць быць моцным Прэзідэнтам у тым сэнсе, што мець столькі правоў, каб сканцэнтраваць у сваіх руках дастаткова ўлады для кіравання краінай у межах сваіх паўнамоцтваў. Ужо хаця б таму, што пасля змены ўлады, канкрэтна заакцэнтаванай на адну асобу, нас чакае шэраг большых ці меншых катастрофаў у самых розных сферах, паколькі гэткі «цэнтралізм» не мае механізмаў палітычнай пераемнасці. І каб упарадкаваць той вэрхал і разрух, якія ўжо ж, напэўна, запануюць на нейкі час, а затым перабудаваць на лепшы лад усё разам — ад эканомікі да сацыяльных і палітычных інстытутаў — патрэбная ўпэўненая ў сваёй канстытуцыйнай забяспечанасці цэнтралізаваная ўлада.

Ёсць і яшчэ адзін, не менш істотны момант, які схіляе мяне (прынамсі пакуль) падтрымліваць ідэю прэзідэнцкай рэспублікі. Парламенцкая форма кіравання, каб ёй быць эфектыўнай, патрабуе развітай парламенцкай культуры. А яна ў нас — ніжэй нуля. За саветамі ёй проста не было адкуль узяцца, а потым ёй не дазволіла сфармавацца сучасная ўлада. А цяпер уявім наступную сітуацыю. Нарэшце ўсё перамянілася і адбыліся сапраўды свабодныя выбары. І як вы думаеце, хто (пры татальнай адсутнасці ў краіне парламенцкай культуры) патрапіць у той ужо дэмакратычны парламент? Правільна, найперш прадстаўнікі ценявога бізнесу, крыміналу, былой наменклатуры, сілавых структураў, колькі проста авантурыстаў, і, нарэшце, трохі ўрэшт стомленых ад барацьбы з рэжымам палітычных апазіцыянераў…

І вы хочаце гэтай зборні нічым не паяднаных між сабой людзей аддаць уладу над краінай?! Ды яшчэ ў пераходны пасля дыктатуры перыяд.

Ой, хлопцы, наробіце бяды!

Аляксандр Коктыш: У сваіх аналітыках вы ў перспектыўным плане звязваеце свае надзеі з еўраінтэграцыяй, але як паказвае досвед прамiнулых гадоў, арыентацыя апазiцыi на 3ахад не прынесла заўважнага плёну. 3 чаго зусiм натуральна выглядае памкненне некаторых дэмакратычных палітыкаў паразумецца з Расiяй, каб заручыцца яе падтрымкай i пакарыстацца яе вызначальным уплывам на беларускую сiтуацыю. Можа, надышоў час yciм без выключэння апанентам цяперашняй улады перагледзець сваё стаўленне да расiйскага фактара?

— Мне саюз Беларусі з Расіяй бачыцца як саюз кролiка з удавам. Хаця тут не ўсё так адназначна. Па-першае, калi Расiйская iмперыя нават у пару свайго жыццядайнага pосквiтy не змагла цалкам перастрававаць праглынутую Беларусь, то цяпер яна наўрад цi здолее яе нават цалкам праглынуць (прыхопiць хiба толькi «вушы», каб нiкуды ад яе далёка не ўцякла). А па-другое, калi Расiя не пазбавiцца cвaix iмперскiх iнстынктаў, дык яе чакае перспектыва больш сумная за перспектыву Беларусi, бо дай Бог ёй хоць як управiцца хаця б з той прасторай, якую яна сёння яшчэ мае. I падобна на тое, што пэўная частка палiтычнай элiты  Pacii пачынае гэта ўсведамляць. Але незалежна ад таго, што яны там трымаюць сабе ў галаве, i незалежна ад таго, што нам хацелася б, каб яны там трымалi, Расiя ёсць i пэўны час яшчэ будзе заставацца дамiнуючым фактарам i ў нашай палiтыцы, i ў нашай эканомiцы. Таму, на мой погляд, пакуль найбольш аптымальна крэда беларускай палiтыкi выглядала б наступным чынам: у тактычным плане мы з Расiяй, у стратэгiчным — з Еўропай.

Аляксандр Коктыш: Прыхільнікі аб’яднання Беларусі з Расіяй сцвярджаюць, што мы адзін той самы «рускі народ» з агульнай гісторыяй, верай, мовай… Што б вы адказалі ім на гэта?

— Іх аргументы (часткова не пазбаўленыя слушнасці) аніяк не адпрэчваюць выразнай адметнасці гісторыі нашай зямлі, прынамсі на ўсім яе летапісным прасцягу. Нават у сітуацыі Вялікага княства Літоўскага жыццё і падзеі тут разгортваліся зусім іначай, чым, скажам, у Жмудзі (сучасная Літва) ці на Украіне. (Не кажучы ўжо пра Польшу і Расію). Калі ВКЛ улучылася ў Рэч Паспалітую, Літва (сучасная Беларусь) жыла па ўласных законах. У складзе Расійскай імперыі Беларусь добрай сваёй паловай ваявала на баку Напалеона, актыўна ўдзельнічала ў антырасійскіх паўстаннях (1831, 1863), заставалася шматканфесійным краем і нават мела ў Полацку езуіцкую Акадэмію.

Альбо згадаем Другую сусветную вайну. Для расіянаў гэта была Вялікая Айчынная вайна, для ўкраінцаў — памножаная на дзве (адна вайна на баку саветаў, другая —немцаў); прыбалты найперш ваявалі з камуністамі, а палякі хоць і змагаліся з немцамі, аднак былі супраць рускіх. І зусім іншай, чым ва ўсіх суседзяў, была вайна беларусаў — партызанская, з якой і паўстаў міф пра «партызанскі народ».

Мы можам запыніцца на хоць якім перыядзе гісторыі і ўсюды пабачым, наколькі адрозна ад сваіх суседзяў пражывалі яго беларусы. А для неахвочых да гістарычных экскурсаў прапаную звярнуць увагу на сучаснасць, каб на «свае вочы» запэўніцца, як моцна беларуская версія дзяржаўнай незалежнасці розніцца ад расійскай, польскай ці ўкраінскай, а тым болей — ад незалежнасці балтыйскіх краінаў. (І ўжо зусім іншая рэч, як мы самі яе ацэньваем).

Вось чаму выклікае здзіўленне, што ў Расіі шмат хто яшчэ лічыць рускіх і беларусаў адным народам, які ўсяго толькі праз нейкую палітычную недарэчнасць апынуўся ў дзвюх самастойных дзяржавах. Бо калі нават пагадзіцца з версіяй расійскай гісторыяграфіі, што быццам рускія і беларусы сваім паходжаннем укарэненыя ў агульную «старарускую супольнасць», дык і гэта не можа быць сур’ёзным аргументам на карысць «адзінага народа». Народы розніць між сабой не этнічнае паходжанне, а ў кожным разе адметная гісторыя. Ці зможа хоць які расійскі заўзятар ідэі «адзінага народа» сумаваць з прычыны заняпаду ВКЛ, святкаваць угодкі Аршанскай бітвы, лічыць Касцёл неад’емнай нацыянальнай каштоўнасцю, шкадаваць скасаваную рэлігійную унію, шанаваць антымаскальскі гераічны чын Кастуся Каліноўскага, у школе завучваць на памяць вершы Янкі Купалы і Якуба Коласа?.. Рытарычнае пытанне! Дык пра якое адзінства тады ідзе гаворка?

Зрэшты, якім бы істотным не быў гістарычны чыннік, лёс кожнага народа найперш залежыць ад таго, наколькі гэты народ адэкватны сучаснасці і ці здольны ён годна адказваць на яе выклікі.

Вольга Караткевіч: Апошнім часам стасункі Беларусі і Расіі, асабліва праз «нафта-газавыя» непаразуменні значна пагоршыліся, і часам нават пераходзяць у адкрыты канфлікт. Як вы ставіцеся да гэтай сітуацыі?

— Адзін з еўрапейскіх філосафаў сказаў, што ніводная еўрапейская нацыя канчаткова не дааформілася як нацыя без сваёй нацыянальнай вайны. Дзякаваць Богу, беларусы не мелі сваёй нацыянальнай вайны, і, будзем спадзявацца, што неяк абыдуцца без яе і надалей. Але, магычыма, гэтыя «газавыя» і да іх падобныя канфлікты якраз і адыгрываюць у мірнай праекцыі ролю «сваёй нацыянальнай вайны», якая неабходная нам, каб канчаткова разарваць тую пупавіну, што ў масавай свядомасці ўсё яшчэ аб’ядноўвае беларусаў з расіянамі і дазваляе некаторым палітыкам казаць, быццам мы адзін народ. Бо пакуль гэты звяз не будзе абарваны, мы як нацыя застанемся недааформленымі.

Андрэй Ляховіч: Ужо шмат год адной з найбольш заўважных з’яваў беларускага палітычнага жыцця з’яўляецца моладзевы супраціў. Ягоная прысутнасць шмат у чым і актуалізуе, і, калі заўгодна, увідавочнівае ( праз самыя розныя акцыі) наяўнасць палітычнай апазіцыі ў цэлам. Ваш аналіз гэтага феномену і, ў дадатак, пытанне: ці ёсць у моладзевага супраціву патэнцыял рэальнай палітычнай сілы?

— Дазволю сабе пачаць з, так бы мовіць, «пустога філасафавання». А менавіта з немудрагелістай канстатацыі таго, што кожны малады чалавек — гэта агент будучыні. А палітыка (не блытаць з ідэалогіяй) — рэч абсалютна рэальная і, калі заўгодна, штодзённая, як шкарпэткі ці бульба, нават з улікам таго, што яна заўсёды мае нейкія стратэгічныя мэты. І калі палітыка спрабуе скарыстаць маладога чалавека дзеля ўладкавання наяўнай рэальнасці, дык пазбаўляе яго ўласнай функцыі — спеліць будучыню. Таму (у анталагічным плане) мяне заўсёды трывожыць усялякі выбух палітычнай актыўнасці моладзі. Бо я здагадваюся, што з гэтага «выбуху» не толькі кожны палітызаваны маладзён потым чагосьці не дабярэ ў сваёй будучыні, але разам з ім нешта страціць і сама будучыня.

Аднак чаму маладыя людзі, насуперак свайму футурыстычнаму заданню, раз-пораз усё-такі «ідуць у палітыку» і нават калі-нікалі робяцца там заўважнай з’явай? Пакуль я ні ад кога не чуў не толькі адказу, але і самога гэтага пытання. Чамусьці нікому нават і да галавы не прыйшло паспрабаваць хоць трохі абазнацца ў падставах моладзевага супраціву. Мы ўсяго толькі парупіліся механістычна надаць яму статус аднаго з палітычных суб’ектаў, упісаўшы ў агульны палітычны кантэкст, каб потым ацэньваць паводле крытэраў, стандартных для ўсіх астатніх палітычных актораў.

А як можа быць інакш, нібыта слушна заўважыць нехта, калі ўжо колькі год існуюць моладзевыя структуры, якія і публічнымі дэкларацыямі, і рэальнымі справамі цалкам пазіцыянуюць сябе ў якасці менавіта палітычных суб’ектаў, да таго ж часам і найбольш ярка выглядаюць наўсцяж усяго палітычнага дыскурса краіны.

Заўвага, безумоўна, слушная, але адно пакуль звяртаць увагу на фармальныя праявы палітычнага супраціву моладзі. Бо калі не зленавацца нахіліцца і зазірнуць у ягоныя падваліны, дык там не складана заўважыць, што трымаецца ён не палітыкай, а гульнёй. Інакш кажучы, палітыка для маладога чалавека — усяго толькі адна з формаў гульні, па сутнасці нічым не адрозная ад футбола, бокса, таэквандо, фрыстайла ці чаго заўгодна іншага. Адныя  гуляюць у «Схватку», ашалела гойсаючы па Мінску, другія скачуць з даху на дах, рызыкуючы зламаць сабе шыю, трэція, старожка азіраючыся, вывешваюць бел-чырвона-белы сцяг над якім будынкам і хуценька ўцякаюць, каб не патрапіць у пастарунак… Хоць у кожным разе складана зразумець, чаму адзін з маладзёнаў выбірае баруканне на спартовым дыване, а другі — на асфальце з «амонаўцам»?

Тут нехта мне зноў заўважыць, маўляў, нічога сабе гульня, калі потым за ўдзел у ёй, можа, давядзецца змарнаваць ладную частку свайго маладога жыцця за кратамі?

Каб давесці, што адно зусім не пярэчыць другому, я дазволю сабе згадаць уласны досвед з маладосці. Прыкладна ў тыя свае гады, ў якія сённяшнія лідэры моладзевага супраціву запар адзін за адным адбываюць ладныя тэрміны турэмнага зняволення, я ўжо быў кандыдатам у майстры спорту па спартовым турызме. Апошняе азначала, што мне афіцыйна было дазволена выпраўляцца ў найскладаныя вандроўкі па гарах. Чым я, натуральна, і карыстаўся, зусім не зважаючы на тое, што аднойчы магу адтуль увогуле не вярнуцца (як не вярнулася колькі мне добра знаёмых хлопцаў і дзяўчат). Заўважу, гэтая магчымасць невяртання не трымалася хоць якой высокай універсальнай ідэяй, кшталту незалежнасці, свабоды ці дэмакратыі, а толькі звабай самой гульні.

Дарэчы, палітыка, якая пачынаецца з гульні, для некаторых сённяшніх маладых беларусаў, напэўна, таксама станецца справай на ўсё жыццё. Толькі не трэба на падставе адзінкавых выпадкаў рабіць залішніх абагульненняў. У падлеткавым узросце амаль усе пішуць вершы, аднак хіба адзінкі з іх абяруць літаратуру сваёй прафесіяй, а сапраўдным паэтам, можа, і ўвогуле ніхто не станецца.

Карацей кажучы, сваімі развагамі я ўсяго толькі хачу сказаць, што моладзевы палітычны супраціў зусім не адэкватны, так бы мовіць, «даросламу». І паколькі сутва моладзевага супраціву карэніцца не ў палітыцы, а ў гульні (хай сабе і такой сур’ёзнай, як гульня ў свабоду), я не спяшаўся б залічваць моладзь да паўнавартасных палітычных актораў. Таму хацелася б засцерагчы ад залішніх спадзяванняў тых публіцыстаў і аналітыкаў, якія,абапіраючыся на растыражаваная незалежнымі медыямі паведамленні пра арышты, флэш-мобы, пікеты, петыцыі і г. д. і да т. п., робяць высновы аб моладзевым супраціве як аб рэальнай палітычнай сіле. І сёй-той ім лёгка дае веры, маўляў, калі моладзь зыніцыявала рэвалюцыі ў Югаславіі, ва Украіне і шмат дзе яшчэ, дык чаму яна не можа зрабіць нешта падобнае ў нас?

Ну, па-першае, гэта яшчэ, як кажуць, пытанне, наколькі сапраўды вызначальнай была роля моладзі ў тых рэвалюцыях. А па-другое… Кожны прыклад з іншай сітуацыі сведчыць, што ўвогуле гэта магчыма, аднак ён зусім не сцвярджае, што гэта магчыма ў нашай сітуацыі.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
[Здоровье / Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Лууле Виилма (1950–2002) – известная эстонская целительница и парапсихолог. Общаясь с пациентами, она поняла, что любая болезнь – результат обид и стрессов, которые мы порой копим в себе годами.
0
"Зарубежный детектив 2026-30". Компиляция. Книги 1-12
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Ночь, когда он исчез
Ночь, когда он исчез
[Детективы / Триллер]
Новинка от автора супербестселлера №1 The New York Times! Долгожданный роман Лоры Дейв – автора феномена «Последнее, что он сказал мне», покорившего мир и экранизированного Apple TV+! Иногда,
0
Чайная под солнцем Тосканы
Чайная под солнцем Тосканы
[О любви / Современные любовные романы]
В свои тридцать четыре Тилли привыкла жить осторожно: черно-белые фотографии, крепкий кофе и никаких лишних надежд. Но после пожара, уничтожившего ее галерею, и предательства любимого человека
0
Я не мертва
Я не мертва
[Полицейский детектив / Детективы / Триллер]
Три года детектив Джуди Фонтейн была изолирована от внешнего мира. Заключенная в подземной камере, она общалась только со своим садистом-похитителем, и чтение его мыслей по выражению лица стало
0
Рождество с подвохом
Рождество с подвохом
[Классический детектив / Детективы]
Идеальное уютное чтение для поклонников «Убийств и кексиков» Питера Боланда, «Опасной игры бабули» Кристен Перрин и «Рецепта убийства для настоящей лентяйки» М. С. Битон. Детективы Вероники Хэли
0
Гнездо кабана: Истории из заповедника
Гнездо кабана: Истории из заповедника
[Современная проза / Биология]
Книга «Гнездо кабана: Истории из заповедника» написана человеком, для которого кабаны – не просто объект исследования. По мнению автора, кабан – зверь выдающийся и достоин особого внимания. Надежда
0
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
[Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Если вы мечтали обучаться магии у настоящего Мастера, узнать все тайны сильнейших заклинаний, то у вас в руках – исполнение вашей мечты. В книге собраны уникальные техники, которые сделают из вас
0
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
[Публицистика / Военная документалистика / Документалистика]
Психиатрическая больница Пенхёрст — кровавое пятно в истории Соединённых Штатов. С 1908 по 1987 год там проводились бесчеловечные опыты над больными, в том числе над детьми. Им делали лоботомию,
0
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
[Публицистика / Документалистика / Обществознание]
Книга рассказывает о жизни американской глубинки так называемого Deep South — Глубокого Юга или Диксиленда. Автор книги, после многолетних путешествий по Югу США, повествует о жизни хиллбилли (горцах
0
Лейтенант. Том 3
Лейтенант. Том 3
[Альтернативная история / Исторические приключения / Попаданцы / Самиздат]
Весна 1905-го. Артур выстоял, блокада прорвана, море — своё. Но война не кончена: через полсвета идёт Вторая эскадра, и в книгах, которые помнит капитан 2 ранга Андрей Маринин, её дорога кончается
0
Стример из иного мира. Том 2
Стример из иного мира. Том 2
[Книги про волшебников / РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Самиздат]
Пусть и не по своей воле, но я попал в иной мир. Здесь я, по сути, продолжаю заниматься тем же, что и раньше, — стримить для зрителей. Вот только теперь за мной следят так называемые Небожители, а
2

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
30
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
6
Комдив
Комдив
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Комдив Алексей Турчин отправляется в Соединенные Штаты Америки для изучения военно-промышленного комплекса и перспективных образцов вооружения. Удастся ли ему подтолкнуть развитие Рабоче-Крестьянской
5
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
[Попаданцы / Городское фэнтези / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Попытка создания пародии на попаданцев в комикс. Не фанфик, все герои и сюжет комикса, известные герою книги, выдуманы и не являются калькой с какого-то существующего произведения. Ну а главный
5
Мир без вуали
Мир без вуали
[Любовная фантастика / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
4
Майор: Сорокапятка 3
Майор: Сорокапятка 3
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Бобруйск. Минск. Брест. Висла. Одер. Красная армия наконец идёт туда, куда должна была идти с самого начала войны, — на запад. Так быстро, что карты не успевают за передовыми частями. А
4
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
5

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
13
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
12
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
3
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
8
Регистрация
Регистрация
[Современная проза]
Может быть, если подождать, оно само рассосется. Надо только не думать про него: вот как оно туманом или тенью болтается где-то рядом, так пусть там и болтается. Имени ему не давать, не вызывать его.
15
Драконий брак, где всё не так
Драконий брак, где всё не так
[Любовная фантастика / Попаданцы]
Я оказалась в другом мире, у моего питомца тяжёлая психотравма, а всё из-за того, что один бестолковый дракон за сыном недосмотрел. И хоть бы извинился за своего драконёнка! Так нет, рычит,
2

Прямо сейчас читают

Озверение
Озверение
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы]
Кажется, чем ближе столица, тем сложнее в неё попасть. Но зато скоро станет понятно, что именно не поделили Настоятель и глава Бурого Приората и почему им так нужны одарённые первушники. Первая мера
0
Где умирают хорошие девочки
Где умирают хорошие девочки
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Роковой обмен
Роковой обмен
[Любовная фантастика]
Он — ее враг. Тот, кто пытался убить ее. И кого она пыталась убить. Но только он сможет спасти ее от жестокого безумного отца. Но что ей ему предложить? Он равнодушен к красоте. Он жесток. Ему никто
1
Убийство в доме свиданий
Убийство в доме свиданий
[Исторический детектив / Триллер]
«Убитая проститутка была совсем нагой. Она лежала на спине в своей холодной доступности, и тело ее, уже успевшее пожелтеть, напоминало хорошо полированную кость мамонта. Из-под ее правой груди
0
Волк под кроватью. Человек-невидимка из седьмого «Б»
Волк под кроватью. Человек-невидимка из седьмого «Б»
[Детская литература: прочее / Детские приключения]
В сборник Лады Кутузовой вошли очень разные по жанру произведения: мистические рассказы «Волк под кроватью» и повесть «Человек-невидимка из седьмого “Б”». Мистические рассказы – это не добрые
0
Обратная сторона Луны
Обратная сторона Луны
[Современная проза]
Когда любимый человек умирает, все мы начинаем верить в потусторонний мир — ну, или хотя бы хотим верить. Когда ты учёный до мозга костей, сделать это труднее. Но всё-таки можно. А там, глядишь, и
0
Добрые люди
Добрые люди
[Книги про волшебников / Самиздат]
Наёмница. Воительница. Посланница богов? Никто точно не знает кто она и откуда пришла, но не стоит становиться у неё на пути.
0
Тень доктора Морроу
Тень доктора Морроу
[Городское фэнтези / Ужасы]
Жизнь Мэри Белл могла оборваться год назад, в канун Дня всех святых. Но девушке повезло — ее спас таинственный доктор Морроу. Пройдет ровно год, и Мэри вновь придется столкнуться с Тенью из прошлого.
1
Палехские шкатулки
Палехские шкатулки
[Современная проза]
В рассказе проступает второе измерение мира вещей советской повседневности. Их бытие вторгается в жизнь человека, надломленного несбывшимися ожиданиями и пытающегося примириться с собственной
0
Коран. Богословский перевод. Том 3
Коран. Богословский перевод. Том 3
[Религиозная литература: прочее]
Переведен весь Коран, данная книга — третий из четырех томов. В томе 3 содержится перевод с 18-й по 35-ю суры. Почему перевод смыслов Корана, выполненный автором, считается первым богословским? Дело
0
Из пустого в порожнее
Из пустого в порожнее
[Любовная фантастика]
Ксюша Окунёва — глупенькая, но миленькая, а ещё по уши влюблённая в Стаса Бережного. Вот что знают о ней окружающие. Ну, те, которые живут в нашем мире. В родном мире Ксюши знают, что она
0
Попытка восхождения
Попытка восхождения
[Рассказ]
Рассказ о том, как недавний житель Восточной Европы поднимается на Мецаду, рассматривает окрестности Мертвого моря и осажденные здесь в 73-м году евреи, убившие себя, беспокоят его пытливость.
0