— Гэта я,— прашаптала дзяўчынка. — Не бойцеся. Я прыйшла, каб папрасіць вас — забярыце мяне да сябе.
— Каб спасціг цябе потым лёс тваёй маткі? — з сумнай іроніяй спытала Ефрасіння.
— Н.е. Я застануся ў вас назаўсёды. Я не хачу дадому. Тут — кнігі. Тут — ціха.
— Ты любіш кнігі?
— Я хачу стаць такой, як вы. Усё ведаць. I пісаць самой.
— Ты смешная і дзіўная дзяўчынка. Як цябе зваць?
— Прадыслава.
— Прадыслава? Прадыслава... Але табе трэба будзе згубіць гэтае імя, дзіця маё. I яшчэ многае другое, чаго ты пакуль не разумееш.
— Але вакол мяне будуць кнігі. А што можа быць лепшае за іх?
Ігумення ўзяла дзяўчынку за руку. I ад дотыку тоненькіх цёплых пальчыкаў магутнай хваляй пяшчоты абдало яе істоту. Яна сказала перасохлым ротам:
— А ведасш, я цяпер зразумела, дзе я цябе бачыла раней. У далёкім-далёкім дзяцінстве. Княжацкай дачкой...
I, не даўшы малой вымавіць слова, чамусьці засаромеўшыся свасй нечаканай пяшчоты, паспешліва дадала:
— Ідзі спаць, дзетка. Ідзі, Прадыслава...
Калі ігумсння ішла да сваёй келлі, яе твар быў светлы і спакойны. Яна адчувала, як з кожным крокам уліваецца ў яе радасць і чамусьці — сум. I, ужо засынаючы, падумала: «Трэба для манастыра яшчэ адну школу будаваць. Лепш за ўсё з царквой. Трэба, каб яна была прыгожая...»
Патузаўшы за званок, доўга пераступаў з нагі на нагу перад цяжкімі кованымі варотамі Спаскага манастыра Іаан. Ніхто не ішоў іх адчыняць.
Нарэшце ў вузкай, прарэзанай шчыліне паказалася нечае вока. Сярдзіты жаночы голас доўга распытваў Іаана, з якой патрэбы трывожыць ён малітву, якую толькі што распачалі манашкі, каб замаліць перад Богам людскія грахі. I сапраўды — аднекуль знізу, з-пад драўляных сцен манастыра, даносіліся зладжаныя ўрачыстыя спевы. Нарэшце вароты прыадчыніліся. Ён ледзь уціснуўся праз іх і прысеў на бервяно каля варотаў, цікуючы на вялікія выразаныя дзвсры, што вялі ў манастыр. Адтуль павінна была выйсці ігумення Ефрасіння.
Некалькі дзён назад у Бельчыцы да яго прыйшоў загад, каб ён з'явіўся сюды. Іаан не спытаў, нашто ён спатрэбіўся манастыру: даўно хадзілі ў горадзе чуткі, што ігумення збіраецца будаваць царкву побач з манастыром. I вось цяпер, баючыся верыць свайму шчасцю, сядзеў ён каля варотаў
У дзвярах нечакана з'явілася тонкая, уся ў чорным, постаць. Высокі клабук на галаве таксама чорны. Яна некалькі хвілін стаяла ў дзвярах, углядаючыся ў Іаана, а потым лёгка пайшла насустрач. Яму здалося — яна плыве. I яшчэ адна думка з'явілася: што клабук яе на царскую карону падобны — такая веліч і ў той жа час прастата былі ў ёй.
— Ну, ідзі, ідзі, застаяўся,— падштурхнула яго брамніца, і ён ціхмана падаўся да Ефрасінні. А тая раптоўна павярнулася і, аглянуўшыся на яго, пайшла.
На драўлянай лаве пад старой раскідзістай ігрушай ужо сядзеў тоўсты лысаваты мужчына з нездаровым азызлым тварам. Па вышыванай золатам расе пазнаў у ім Іаан епіскапа полацкага Іллю. Сумеўся спачатку — занадта разглядаў яго епіскап,— але хутка схіліўся ў нізкім паклоне. А той адразу ж загаварыў:
— Рэчы люд полацкій, што лепо храмы Божыі ставіш. Але ж то было не ў Полацку.
— Многа я па зямлі руськай хадзіў, многа ў майстроў вучыўся. Хвалілі яны мяне, гаспадзіне.
— Не гадзіцца гардыню вялікую мець. Госпад любіць смірэнне і пакору. — I, памаўчаўшы, дадаў: — Паклікалі мы цябе з сястрой Ефрасінняй, каб спытаць — а ці возьмешся пабудаваць такі храм, каб быў не горш за святую Сафію?
Недавер чуўся ў яго голасе. Іаан не ведаў — толькі што скончылася доўгая размова паміж епіскапам і Ефрасінняй. Апошні раз спрабаваў угаварыць той гордую ігуменню, каб запрасіла яна будаваць храм каго-небудзь з лепшых візантыйскіх майстроў. Не верыў ён, што дзеля такое справы можна знайсці тутэйшага чалавека. Праўда, епіскап ведаў, што Ефрасіння знарок ездзіла ў Бельчыцы, каб паглядзець на работу Іаана. Але ж там была драўляная царква Парасксвы-Пятніцы, а тут... І выгляд у гэтага смерда не надта ўжо самавіты — цыбаты, з маленькімі шэрымі вочкамі і шырокім кірпатым носам.
I ён пачаў распытваць Іаана:
— Ну добра, пастараешся. Але ж ты ведаеш, сыне мой: для гэтага вялікі талент патрэбны. Што, калі не зробіш усё як след?
Майстар падняў галаву. Ціхі быў у яго голас:
— Ну што ж. Можаш тады мяне, гаспадзіне, за раба паганым полаўцам аддаць.
Епіскап нахмурыўся. Дзёрзка і непаслухмяна адказвае яму смерд. Ён павярнуўся да Ефрасінні. Вось і яна — ціхманая, здаецца. Самая верная дачка царквы. I разумная, і пакорная. Але, калі захоча на сваім паставіць,— так будзе цябе пераконваць, што і не знойдзеш, як адказаць. Ад Бога ў яе такі дар, і не трэба папракаць яе. Ды каб не спрачацца.са смердам, сказаў ігуменні па-грэчаску:
— Растлумач неразумнаму. сястра, што не ўмешваецца царква ў справы людскія. Караць яго — не наша справа. Калі што не так зробіць — толькі сабе ганьбу і прынясе.