MoreKnig.org

Райскія яблычкі: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Астравец Сяргей



Шрифт:

Не есці, не піць, а зранку — зноўку клізма. Ты нібы парожняя бутэлька. Але гэтым разам табе літасціва дазваляюць пакарыстацца гаршком на месцы — “у клізменнай”, на дзвярах напісана больш завуалявана — “маніпуляцыйная”. А затым вусаты анестэзіёлаг, які знянацку размаўляе па-беларуску, і чаканне дастаўкі. Першым забіраюць суседа. Трэба галяком забрацца на каталку і накрыцца коўдрай. Дзве маладыя кабеты чакаюць побач.

Дзверы, парогі, калідоры, павароткі, ліфты, паверхі. А з тваіх вачэй адплывае белымі няроўнасцямі, лямпамі, падзеленая дзвярнымі перамычкамі, зігзажная рака калідораў. Якіх вы мужчын сёння возіце! — чуеш ты ў руху, словы ўмэнт адлятаюць, застаюцца ззаду. (Якіх жа, цікава — вусатых?) Гэта сказана самай сімпатычнай і маладой медсястры Машы, якая кіруе каталкай. Нарэшце вялізныя плафон з драпінамі ў аперацыйнай, пад якім ты амаль што спрактыкавана перабіраешся з каталкі на стол.

Навокал мноства белых халатаў, апроч медыкаў, студэнты і студэнткі, а ты нібы паддоследная жывёла перад імі. У цябе быў падрыхтаваны маленькі план: каб не засяроджвацца на тым, што цябе рэжуць, працягваць думаць над апавяданнем пра “будаўнікоў бункераў”, якім займаўся напярэдадні. Напрыклад, прадумаць як Бабілонскую вежу з карціны Брэйгеля закапалі, толькі вяршыня — над зямлёю... Аднак хірург вырашыў, што аперацыя будзе пад агульным наркозам, і ні пра што думаць не трэба. Табе робяць ужо другі ўкол. Пяць-дзесяць-пятнаццаць, мабыць, хвілін, табе робіцца амаль няёмка: хірург не можа пачаць тлумачыць студэнтам, анестэзіёлаг ніяк не можа знайсці ў цябе прыдатную вену. Сітуацыя ледзьве не патавая.

Цябе нібы які механізм, машыну, падрыхтавалі да рамонту — злілі рэшткі паліва, алей, пачысцілі забруджаныя часткі. Абязрушылі. Адлучылі акумулятар. Ты — тулава, рэч, абалонка. Ты — прадмет, на які навострылі скальпелі, вочы і вушы, каб запамінаць. Навокал чакаюць, калі ператворышся ў нячулую калоду, калі яны знікнуць для цябе, а ты, прынамсі як жывая істота, аднолькавая з імі, — для іх. Час, час, ты затрымліваеш іхні час, практычныя заняткі ў студэнтаў таксама паводле раскладу… Наркоз — часовая бадай смерць, прынамсі адсутнасць, ты не жывеш, не існуеш, цябе няма. Знянацку знікаеш, не паспяваеш заўважыць. Ні таго, як пачынаеш засынаць, ні таго, як гасне свядомасць і ты адлучаешся. Гэтак, напэўна, наступае і сапраўдная смерць, лепшы яе гатунак — смерць хуткая і лёгкая. (Твая істота дае нырца і не вяртаецца на паверхню. Усё. Нябыт).

Ты разрэзаны і зашыты, знутры зацыраваны бы шкарпэтка, прымусам пагружаны ў сон і вызвалены з яго. Апушчаны (ці, наадварот, узняты?) у бязважкасць, у непадкантрольны табе стан, зноў набыў цяпер вагу. На некалькі дзён ты прыкаваны да ложка і будзеш залежаць ад іншых: пачысціць зубы, вынесці судзіну з мачой, даць піць, талерку з ежай, хаця не, ад ежы ты адмаўляешся: не дай божа на гаршок рабіць у ложку. Годзе з цябе старарэжымнага эмаляванага з шырокім хобатам нібы-чайніка, які з цяжкасцю нахіляючыся трэба браць з падлогі і прыладжваць да свайго апатычнага “васьміножца”.

Ты трапляеш у шпітальныя сцены, калі неба блакітнае, адкрытае сонца і даволі цёплае паветра. Цяпер, калі зноўку неба сіняе-сіняе, сонца яшчэ мацнейшае, і зрабілася значна цяплей — сапраўдная вясна, амаль пачатак лета, не знаходзіш слоў для раптоўнай зімы, што здарылася на Вялікдзень. Зрэшты, ты адчуў яе і ўбачыў чужымі вачыма — нібы праз вайсковую стэрэаскапічную трубу, лежма лежачы на сваім казённым ложку, амаль прымацаваным да яго.

Надвор’е змяняецца гвалтоўна: моцны вецер гоніць на ўсход уздоўж нябачнай ракі нагрувашчванні аблокаў, неба пакрысе робіцца аднастайным, суцэльнага шэра-сталёвага колеру, яно з цяпла нават выглядае халодным, зімовым. Хвалі моцнага ветру налятаюць на будынак, вецер скавыча, а батарэі пачынаюць разагравацца. Неўзабаве ўжо хвалямі нясе снег, на які вы паспелі забыцца. Ён падае некалькі гадзін запар, а твае аднапалатнікі абмяркоўваюць лічбу прыпаркаваных абапал дарогі машын і людскі натоўп, што сабраўся да ўсяночнай на будоўлі царквы: сцены на некалькі метраў, крыху вышэйшыя за іх чатыры белыя калоны, пад’ёмны кран, стосы цэглы, блокаў, дашчаны плот.

Размова пра велікодныя яйкі, спрэчка — калі іх свенцяць — толькі ў суботу, ці ў нядзелю таксама? Званкі Андрэя сваякам і знаёмым, ён божыцца, што заўсёды робіць гэта ў нядзелю. Ён гаворыць пераканаўча, ты яму амаль верыш, тым больш насамрэч не ведаеш, як там у царкве робіцца. Ва ўсякім разе не ўзнікае сумневу, што Андрэй сапраўды свенціць яйкі, толькі сёлета не атрымалася. Увагу прыцягвае дом бацюшкі — грунтоўны і закончаны —памерам амаль з саму царкву, — гаворыць нехта, ты працягваеш “глядзець вушамі”. Перад сном прыходзіць sms: “Са святам Уваскрашэння Езуса Хрыстуса! Смачнага Велікоднага яйка, шчасця і веры ў сэрцах жадае сям’я Р.”…

Наркоз — ты адлятаеш. Як газ, як сон, як светлы дзень. Знікаеш з уласнай свядомасці, як нібы памерлы, якога больш няма для самога сябе, які толькі ў думках, у памяці тых, хто застаўся... Завітвае з суседняй палаты цікавы чалавек: іншых ён моцна “грузіць”, амаль што раздражняе, а табе падабаецца яго слухаць. Ён таксама пасля аперацыі, але — лапраскапіі, калі жывот не рэжуць, а толькі пад скурай з дапамогай шчупаў аблытваюць яго адмысловай сеткай.

Задурыў усім галаву, а табе цікава. Абудзіўся, кажа, на стале, непрыемна здзіўлены: усіх бачу і раптам усведамляю, што работу яны сваю яшчэ не закончылі. Адчуваю, як шкрабаюць па жываце... Быццам таркай жалезнай. Дайце наркоз! Няма, скончыўся. Што значыць скончыўся? Шукайце дзе хочаце! Не скандальце, мужчына, калі прывязуць у палату, дадуць укол. Калі гэта будзе?! Вы казкамі не карміце, дзе кніга скаргаў?! А рукі не слухаюцца, сам як лялька, толькі галава жывая, і недарэчная думка раптоўна: вось траплю дамоў калі ў рэшце рэшт, куплю любых смярдзючых сасісак у краме, без розніцы, налью шклянку, абы хутчэй, абы сапраўды дачакацца...

Наркоз — ці гэта цемра? Або, наадварот, святло? Хутчэй адсутнасць усяго і знікненне цябе самога: ніякіх сноў, ніякіх візуальных выяў, нічога. Ты часова вырваны быццам расліна з глебы, з рэчаіснасці, з гэтага жыцця, толькі тваё цела, твая абалонка на месцы, але табе гэта невядома, ты сам знік з яе, кнот прыкруцілі, агеньчык задыхнуўся, жыццё цьмее нябачна, нават з прыскам не параўнаць, у якім зіхацяць раз-пораз жарынкі. Гэта яшчэ можна назваць: залунаць і растварыцца ў паветры, незаўважна, неўпрыцям, у імгненне вока, недаступнае чалавеку для фіксацыі, як хуткасць святла.

Разам з целам і свядомасцю зніклі час і свет: ложак, табурэтка, усе рэчы навокал, людзі і далей — вуліцы, мост, дамы, рака, увесь горад. Знікла неба, пара года, надвор’е і канкрэтны дзень, дата. Але насамрэч гэта ілюзія. Пагас толькі адзін тэлеэкран, гэта яго больш няма, на астатніх па-ранейшаму твары, натоўпы, рух, галасы: гамана, смех, жыццёвыя сітуацыі, калізіі, выпадкі, здарэнні, штодзённая плыня. Гадзіннікі перасталі цікаць, пясок прасыпаўся скрозь вузкае жэрала ў дольную колбу, набыўшы абрыс кургана ці піраміды, хісткую трываласць, атрымаўшы вонкавую раўнавагу пясчынак, падманлівую непарушнасць.

Сон, зрэшты нетрывалы, разрывае трэск неонавых лямпаў. “Христос воскресе! Подставляйте попки, мужчыны”, — стараславянскія словы для цябе зусім нечаканыя. Уся палата, напалову сонная, падстаўляе азадкі чапурыстай медсястры з прэтэнзіяй... Пры канцы твайго шпітальства на сколатых галах не застанецца жывога месца, затое не адчуваеш свайго шнару. Ён не смыліць, адно нагадвае аняменнем. Двум з суседаў штодня ставяць кропельніцы, таму, што злева, Валодзю — па тры слоікі рэгулярна. Але што толку: ён дыміць як паравоз — перад ежай, пасля ежы, нават прачнуўшыся ўначы, бярэ пачак цыгарэт у прыбіральню.

Замяшанне на калідоры, чую чужыя каментары таксама, сам не здатны зрушыцца, хіба што здарыўся б пажар, землятрус, вайна. Звяглівы голас, скаргі, роспач, паўторы, паўторы, робіцца цяжка нават у зачыненым пакоі. Скандал у шпіталі яшчэ больш гнятліва дзейнічае. Да кагосьці прыйшла наведаць сваячка, але яна ненармальная, шкада, шкада, але хочацца, каб усё хутчэй закончылася. І табе паведамляюць, што прыбыла якаясь “брыгада”, енкі перапыніліся, засталося пачуццё прыкрасці і няёмкасці. Напачатку ўсе маўчаць.

І пачынаюцца доўгія, цягучыя, але часам дасціпныя, смешныя шпітальныя размовы. Андрэй, ты ў арміі татуіроўку такую зрабіў? А дзе ж яшчэ мазгоў хапіць магло? У Андрэя з пачуццём гумару ўсё ў парадку, табе такія падабаюцца. А татуіроўка — памежны слуп, шчыт, меч і, можна здагадацца, колішні бел-чырвона-белы сцяг — Андрэй тады служыў, калі на флагштоку над памежнай заставай часова лунаў менавіта ён, бел-чырвона-белы. Ты стараешся не паказаць свайго ў пэўным сэнсе захаплення. Але ў яго няма настальгіі, піетэту, ён узгадвае, як ім казалі боўдзілы прапаршчыкі: наш цяперашні штандар, ха-ха-ха, — “сала-мяса-сала”... Прапаршчыкі вучылі таксама гісторыі і ставілі на занятках адзнакі. Напрыклад, пытанне “на засыпку”: хто быў першым пагранцом? Адказ: Ілля Мурамец, на вядомай карціне ён ля памежнага слупа на кані разглядаецца навокал. Гэта — наш цяперашні герб, у сэнсе Мурамец на кабыле... А наступнымі пагранцом быў Фелікс Эдмундавіч, са сваімі чэкістамі з наганамі і маўзерамі.

А што яшчэ цікавага расказвалі прапаршчыкі? Што Георгі Скарына друкаваў буквар для рускага цара, каторы вызваліў яго родны Полацк, а імператрыца ўсім давала налева і направа забясплатна і давялося ўрэшце прадаваць Аляску Штатам: “Мін херц, мін херц, што па-нашаму самі знаеце што”, паўтараць гэта самім вучыцелям падабалася асабліва. Табе здаецца, што грошы за Аляску выручыў нейкі з цароў, прычым у пазнейшыя часы, але слухаць цікава, ты ў прапаршчыкаў не вучыўся, тым больш “беларускай гісторыі”.

А што расказаў ты? Фабулу албанскага фільма, што атрымаў Венецыянскага льва. Малады немец падарожнічае па Албаніі. Уласна кажучы, ён набыў за трыццаць марак бункер, бетонны каўпак, які на савецкім грузавіку сталінскіх часоў яму вязе да марскога порта ягоны мясцовы равеснік. Сонца, неба, прыгожае мора і занядбаны няўтульны берагавы краявід, уздоўж якога бясконцым ланцугом — бетонныя бункеры, якімі пры камуністах забудавалі ўсю краіну наўсцяж. Дзве дамінанты: кіламетрамі груды смецця ды шэрыя бетонныя каўпакі, і гэта на фоне жылых кварталаў, уласна спальнай забудовы. Нэндза ў албанскіх хрушчоўках, “калахі” пад ложкам, сталінская статуя, якую вязе цераз горад, вызваліўшыся ў порце ад бункера, старэнькі “ЗіС”, Ёсіф Вісарыёнавіч ляжыць у кодабе на спіне, рука тырчыць у неба, быццам той “калашнікаў”. Зрэшты, з цябе кепскі апавядач, твая стыхія — словы на паперы.

Ляжыш на шпітальным ложку і адчуваеш, як робішся бадай больш зграбным, і бачыш гэта — як худнеюць твае ногі і рукі. (Мара лайдакоў, худнець, не робячы намаганняў). Не бачачы, здагадваешся, як выцягваецца твой твар. Гэтак стайвае ў цяпле эскімо, меншае спакваля снег, знікае лёд… Пасля вячэры калектыўнае разгадванне крыжаванкі: улюбёнае віно Сталіна, самурайскі меч, іншая назва дэтэктара маны. Уначы сон — пакроеныя лімоны, апельсіны, сцюдзёная вада, засмяглыя вусны, матывы “Планеты людзей”.

Сталоўка, першы твой абед стоячы, вас такіх некалькі, улучна з тым, хто ачуўшыся на хірургічным стале патрабаваў кнігу скаргаў, кашу ён ганіць, але патрабуе паболей у салдацкую талерку. Над домам бацюшкі ўтульны белы дым з коміна, пачынаеце ўголас уяўляць, якія павінны на свята там гатавацца кулябякі смачныя, распальваеце свае кулінарныя фантазіі. Андрэй без уступаў агучвае ўспамін як давялося быць хросным: бацюшка кажа — “Вой, штось галовушка мая разбалелася пасля ўчорашняга, гарэлачка не перашкодзіла б, не токма кагор. Пяць вянчанняў за раз — не жартачкі жартаваць…”

У здаровую канкурэнцыю за хворых уступае праваслаўны бок, аднапалатнікі прыносяць навіну: прыходзілі два мужчыны з крыжам у драўляным футарале і чамусь у камуфляжы, прынамсі адзін з іх. А неўзабаве расчыняюцца дзверы і незнаёмая дзяўчына ў хустцы цягуча-напеўна паведамляе, не звяртаючыся ні да каго асабіста, што сёння можна будзе замаліць свае грахі, бацюшка чакае ў актавай зале. Вочы яна чамусь адводзіць убок. Здаецца, такое агульнае запрашэнне не выклікала ў аднапалатнікаў імпэту неадкладна паспавядацца. Некалькі хвілінаў, і бачу на парозе ранейшую каталіцкую манашку, нават не заходзячы, яна азірае пакой, спыняецца на мне і незадаволена знікае, не пачынаўшы сваіх угавораў.

Чалавек не можа не задумвацца, колькі пражыве, але ён не павінен спыняцца на датах, гэта небяспечна, падспудна пагражае тым, што ён не датрывае. І гэта не забабоны. Ён ведаў, твой сусед, што ўратаваўся тады, пасля свайго першага, даўнейшага інсульту, цвёрда згадзіўшыся на аперацыю са значнай рызыкай, але ўсведамляў, што гэта вялікая ўдача ў латарэі, якую ён выйграў. Але выйграў на час, ён таксама бадай не мог гэтага не ведаць.

Што ты дазнаўся пра яго гісторыю? Сціслыя звесткі пра апошнія дні, за даляглядам якіх ён знік назаўжды. Інсульт. Кома. Два дні летаргіі. Высілкі дактароў. Вяртанне да прытомнасці. Прачнуўся, часова аджыў. Ён нават размаўляе. Цікава: ці разумеў ён, што гэта можа быць канцом? Прычым з вялікай доляй верагоднасці канцом? Напэўна ж, усведамляў. Хаця ў такое не хочацца ніколі верыць. Не хочацца згаджацца. Але ад цябе ўжо хутчэй нічога не залежыць... Паўторная кома і прызнанне дактароў: шанцы — самыя неістотныя, блізкія да нуля, на жаль. Трыванне на хісткай мяжы існавання й нябыту. Паступова, няўмольна пачалі спыняцца паасобныя органы, цела толькі звонку заставалася ранейшым, арганізм па частках адміраў. Ён пакрысе згас, ужо нічога не адчуваючы, яго пакінуў дух, скончылася жыццё. Каб не кропельніца, гэта б здарылася раней, амаль адразу. Яшчэ адзін беларускі голас змоўк назаўжды.

Кіно скончылася, але святло ў зале не запальваюць: чорна. Праўда, толькі для аднаго з гледачоў. Астатнія апынуліся на вуліцы, сярод гаманы, натоўпу: неба, трава, рэшткі сонца. Яны павінны даглядзець за яго, наколькі ўдасца: што там далей? Яму таксама хацелася гэта ведаць. Дажыць да “залацістага яснага дня”, як сказаў паэт.

Збег акалічнасцяў: ён другім разам трапляе ў тваё апавяданне. Сапраўды аднойчы яму ўдалося выйграць, адцягнуць канец. Цябе не магла тады, тым разам, не ўзрушыць драма, якая адбылася побач: хісткае трыванне, трэпанацыя чэрапа, вельмі рызыкоўная аперацыя, абы не закрануць уразлівае шэрае рэчыва і — зноў сіняе неба, зыркае сонца, смарагдавая трава.

След ад хірургічнай пілкі застаўся бачным на галаве. І калі ты сустракаўся з суседам, міжволі табе ўспаміналася гісторыя даваеннага мадзьярскага пісьменніка, які працаваў у газеце. Двойчы калега, карацей. Зноў жа: праблемы з галавой, жудасны боль, які паралізаваў, амаль безвыходнасць, паездка на поўнач у сучасную стакгольмскую клініку, трэпанацыя, аперацыя на мозгу, выдаленне пухліны. Ён яшчэ пражыў пару гадоў, напісаўшы сваю найлепшую гісторыю — “Падарожжа вакол майго чэрапа”.

Ты ведаў, што сусед чытаў цябе, ведаў, што ён крыўдлівы, не хацелася, каб падабенства было відавочным і ён пазнаў бы сябе, таму ты завуаляваў здарэнне з ім, яно добра пасавала да аднаго з аповедаў. Ён прачытаў тваю новую кнігу, прачытаў уважліва, і яна яму бадай спадабалася, мяркуючы па ўсім.

Пачакай, што пра гэта пісаў Камю? “Шчаслівая смерць” — што ён меў на ўвазе? Хутчэй маланкавая, імгненная, незаўважная для таго, хто памёр? Не паспеў асэнсаваць, усвядоміць. Не адчуў спалоху? Перайшоў, хутчэй пераляцеў мяжу паміж жыццём і смерцю, не заўважыўшы, нічога не зразумеўшы, не ў стане ўжо разумець увогуле, не здольны ні да чаго, бязвольны, аморфны, бязважкі, няісны для самога сябе. Раптоўная страта свету, страта ўласнага “я”, наўсцяж белая роўнядзь, чысты аркуш паперы, на якім болей не будзе напісана нічога. Самапісец ў галаве спыніўся: ні фразаў, ні слоў, ні выклічнікаў.

Мэты абавязкова зафіксаваць свае шпітальныя ўражанні не было, не. Наадварот, табе хацелася адасобіцца, па магчымасці прасунуць наперад сваіх “будаўнікоў бункераў”, перачытаць “Я дыктую...” Самі падзеі сталі стукацца ў дзверы, складацца ў сказы і абзацы: раптоўная зіма на час твайго нерухомага існавання на хваробнай пасцелі, якая сканчаецца разам са зняволеннем у ложку. Ты ёсць, цябе няма, і нічога няма для цябе, гэта — наркоз. Узнікае жаданне акрэсліць свае адчуванні, а потым у аповед урываецца смерць чалавека, якога ведаў, якога бачыў зблізку: усмешку, міміку, вочы.

Іншай нагоды не будзе, каб сказаць пра вашыя дачыненні, якія не былі зусім без шурпатасцяў. Ваш дом адпавядае геаметрыі трох вуліц адразу, і ў куце — супадзенне! — на адным паверсе вашыя вокны амаль побач — наўскасяк. Яму было неабыякава, што ў суседнім акне гарыць святло і нехта піша апавяданні, ён сам пра гэта казаў, прынамсі ўскосна. Ты таксама час-часам пазіраў на яго вокны, адзначаў, што пагасіўшы святло ён глядзіць тэлевізар. З нейкай супярэчлівасці ён, аднак, тармозіў друк адной тваёй кніжкі, знаходзячы нейкія адгаворкі. І калі яе нарэшце зрабілі, адразу быў арыштаваны друкарскі варштат. Ты ледзь не спазніўся ў апошні вагон, і невядома навошта яму ўсё гэта было... Застаўся прысмак.

І з апошняй кніжкай, праз некалькі гадоў, гісторыя амаль паўтарылася. Ты зноўку адчуваў бадай ці натурыстасць, ці нейкую рэўнасць. Але пазней, счакаўшы, ты падпісаў яму кніжку, і ён ацаніў жэст. Гарачы летні дзень, прахалода цеснай кавярні ў сутарэннях. Ты і твая кніга, чытачы, прадстаўляе яе ён, твой сусед, хаця ты нават не прасіў, каб не абавязваць чалавека. Для цябе нечакана: ты бачыш, што ён падрыхтаваўся і, галоўнае, ягоныя ацэнкі не супярэчаць тваім асабістым, здаюцца трапнымі, не хібнымі, не памылковымі, а гэта зусім не абы што, тым больш ён гаворыць штосьці новае пра цябе для цябе самога. Можа быць, ён быў якраз тваім самым уважлівым чытачом, можа быць таксама, гэта збег акалічнасцяў, але літаратурную кавярню неўзабаве раптоўна закрылі, і больш табе не ўдасца пачытаць свае апавяданні публіцы за столікамі з кавай.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
[Здоровье / Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Лууле Виилма (1950–2002) – известная эстонская целительница и парапсихолог. Общаясь с пациентами, она поняла, что любая болезнь – результат обид и стрессов, которые мы порой копим в себе годами.
0
"Зарубежный детектив 2026-30". Компиляция. Книги 1-12
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Ночь, когда он исчез
Ночь, когда он исчез
[Детективы / Триллер]
Новинка от автора супербестселлера №1 The New York Times! Долгожданный роман Лоры Дейв – автора феномена «Последнее, что он сказал мне», покорившего мир и экранизированного Apple TV+! Иногда,
0
Чайная под солнцем Тосканы
Чайная под солнцем Тосканы
[О любви / Современные любовные романы]
В свои тридцать четыре Тилли привыкла жить осторожно: черно-белые фотографии, крепкий кофе и никаких лишних надежд. Но после пожара, уничтожившего ее галерею, и предательства любимого человека
0
Я не мертва
Я не мертва
[Полицейский детектив / Детективы / Триллер]
Три года детектив Джуди Фонтейн была изолирована от внешнего мира. Заключенная в подземной камере, она общалась только со своим садистом-похитителем, и чтение его мыслей по выражению лица стало
0
Рождество с подвохом
Рождество с подвохом
[Классический детектив / Детективы]
Идеальное уютное чтение для поклонников «Убийств и кексиков» Питера Боланда, «Опасной игры бабули» Кристен Перрин и «Рецепта убийства для настоящей лентяйки» М. С. Битон. Детективы Вероники Хэли
0
Гнездо кабана: Истории из заповедника
Гнездо кабана: Истории из заповедника
[Современная проза / Биология]
Книга «Гнездо кабана: Истории из заповедника» написана человеком, для которого кабаны – не просто объект исследования. По мнению автора, кабан – зверь выдающийся и достоин особого внимания. Надежда
0
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
[Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Если вы мечтали обучаться магии у настоящего Мастера, узнать все тайны сильнейших заклинаний, то у вас в руках – исполнение вашей мечты. В книге собраны уникальные техники, которые сделают из вас
0
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
[Публицистика / Военная документалистика / Документалистика]
Психиатрическая больница Пенхёрст — кровавое пятно в истории Соединённых Штатов. С 1908 по 1987 год там проводились бесчеловечные опыты над больными, в том числе над детьми. Им делали лоботомию,
0
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
[Публицистика / Документалистика / Обществознание]
Книга рассказывает о жизни американской глубинки так называемого Deep South — Глубокого Юга или Диксиленда. Автор книги, после многолетних путешествий по Югу США, повествует о жизни хиллбилли (горцах
0
Лейтенант. Том 3
Лейтенант. Том 3
[Альтернативная история / Исторические приключения / Попаданцы / Самиздат]
Весна 1905-го. Артур выстоял, блокада прорвана, море — своё. Но война не кончена: через полсвета идёт Вторая эскадра, и в книгах, которые помнит капитан 2 ранга Андрей Маринин, её дорога кончается
0
Стример из иного мира. Том 2
Стример из иного мира. Том 2
[Книги про волшебников / РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Самиздат]
Пусть и не по своей воле, но я попал в иной мир. Здесь я, по сути, продолжаю заниматься тем же, что и раньше, — стримить для зрителей. Вот только теперь за мной следят так называемые Небожители, а
1

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
30
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
6
Комдив
Комдив
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Комдив Алексей Турчин отправляется в Соединенные Штаты Америки для изучения военно-промышленного комплекса и перспективных образцов вооружения. Удастся ли ему подтолкнуть развитие Рабоче-Крестьянской
5
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
[Попаданцы / Городское фэнтези / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Попытка создания пародии на попаданцев в комикс. Не фанфик, все герои и сюжет комикса, известные герою книги, выдуманы и не являются калькой с какого-то существующего произведения. Ну а главный
5
Мир без вуали
Мир без вуали
[Любовная фантастика / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
4
Майор: Сорокапятка 3
Майор: Сорокапятка 3
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Бобруйск. Минск. Брест. Висла. Одер. Красная армия наконец идёт туда, куда должна была идти с самого начала войны, — на запад. Так быстро, что карты не успевают за передовыми частями. А
4
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
5

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
13
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
12
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
3
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
8
Регистрация
Регистрация
[Современная проза]
Может быть, если подождать, оно само рассосется. Надо только не думать про него: вот как оно туманом или тенью болтается где-то рядом, так пусть там и болтается. Имени ему не давать, не вызывать его.
15
Драконий брак, где всё не так
Драконий брак, где всё не так
[Любовная фантастика / Попаданцы]
Я оказалась в другом мире, у моего питомца тяжёлая психотравма, а всё из-за того, что один бестолковый дракон за сыном недосмотрел. И хоть бы извинился за своего драконёнка! Так нет, рычит,
2

Прямо сейчас читают

На распутье семи дорог
На распутье семи дорог
[Космическая фантастика]
Пелена темных туч закрыла будущее Земли, России и главного героя. Всему виной космические цивилизации, пришедшие на Землю со своими планами. Его путь пролег через учебку ЧВК и поля боя на окраинах
0
Некроманты пьют кофе со сливками
Некроманты пьют кофе со сливками
[Юмористическое фэнтези]
Хорошо быть некромантом! Ровно до того момента, как у тебя появляется назойливый поклонник с группой поддержки. А другой парень сбегает со свидания, стоит услышать о твоем призвании. Третий... Ну
0
Озверение
Озверение
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы]
Кажется, чем ближе столица, тем сложнее в неё попасть. Но зато скоро станет понятно, что именно не поделили Настоятель и глава Бурого Приората и почему им так нужны одарённые первушники. Первая мера
0
Где умирают хорошие девочки
Где умирают хорошие девочки
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Попаданка в 1812: Любить и не сдаваться
Попаданка в 1812: Любить и не сдаваться
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Я попала в прошлое, в 1812 год. Самый разгар войны с Наполеоном. Моё имение разорено солдатами французской армии. Мои люди убиты. Однако война подарила мне дочь и встречу с мужчиной, которого я могла
4
Шанхай [litres]
Шанхай [litres]
[Проза / Историческая проза / Старинная литература: прочее]
Имя Риити Ёкомицу (1898–1947) не так хорошо известно отечественному читателю, как имена его знаменитых современников – Акутагава Рюноскэ, Дзюнъитиро Танидзаки, Ясунари Кавабата – а между тем в
0
Роковой обмен
Роковой обмен
[Любовная фантастика]
Он — ее враг. Тот, кто пытался убить ее. И кого она пыталась убить. Но только он сможет спасти ее от жестокого безумного отца. Но что ей ему предложить? Он равнодушен к красоте. Он жесток. Ему никто
1
Убийство в доме свиданий
Убийство в доме свиданий
[Исторический детектив / Триллер]
«Убитая проститутка была совсем нагой. Она лежала на спине в своей холодной доступности, и тело ее, уже успевшее пожелтеть, напоминало хорошо полированную кость мамонта. Из-под ее правой груди
0
Ванька 13
Ванька 13
[Попаданцы / Боевая фантастика / Альтернативная история / Самиздат]
Три войны, плен, каторга, пара революций, вообще непонятно что... Эй, а нормальная-то жизнь здесь будет? Нет? Не в то время попал? Понятно...
3
Волк под кроватью. Человек-невидимка из седьмого «Б»
Волк под кроватью. Человек-невидимка из седьмого «Б»
[Детская литература: прочее / Детские приключения]
В сборник Лады Кутузовой вошли очень разные по жанру произведения: мистические рассказы «Волк под кроватью» и повесть «Человек-невидимка из седьмого “Б”». Мистические рассказы – это не добрые
0
Обратная сторона Луны
Обратная сторона Луны
[Современная проза]
Когда любимый человек умирает, все мы начинаем верить в потусторонний мир — ну, или хотя бы хотим верить. Когда ты учёный до мозга костей, сделать это труднее. Но всё-таки можно. А там, глядишь, и
0
Гора (ЛП)
Гора (ЛП)
[Ужасы]
Эдди Маршалу идея казалось нелепой: отправиться автостопом в горы Северной Каролины, чтобы помочь своему давнему приятелю доставить рождественские елки на грузовике в Луизиану. Но Марк Рокли сумел
0