- Дык вы ж самі пажадалі, каб яны з вамі… за сталы…
- Хай граюць! Распранаюцца і граюць! А мы пакуль будзем піць…
- І ім нальем! Так?
- Нальем, не шкада! Хай толькі хутчэй распранаюцца!
- А вось і наш Адам! Адам, як ты?
- Ідзі да стала, Адам! Выпі са мной!
- Адам, выпі з Кардзі! Ён жадае з табой памірыцца!
- Адам, у што гэта ты апрануў сваю жанчыну? Навошта?
- Сапраўды, Адам… Мы тут іх распранаем, а ты – наадварот? Чаму яна - не як усе?
- Правільна! Няхай зноў распранаецца!
- І танцуе! Яна ж так прыгожа танцуе!
- Ды не налівайце ж вы ім так шмат, прашу вас!
І тут Свенсан згубіў прытомнасць. Неяк рэзка і адразу… так, нібыта паляцеў раптам кудысці ўніз, у чорную халодную бездань…
* * *
Ачуняў Свенсан ад болю. Боль быў ва ўсім целе, пякучы, невыносны, і, успомніўшы ўсё, што адбылося перад гэтым, Свенсан зразумеў, што боль гэты прычыняе яму лоўчая сетка. Якраз зараз яна і пачала паступова сціскацца…
Расплюшчыўшы вочы, Свенсан не адразу і ўцяміў, дзе ж ён зараз знаходзіцца. Вакол было цёмна, але збоку, праз вузкую шчыліну ў дзвярах прасочвалася крыху святла. Таму тое сёе вакол можна было разглядзець.
Ён ляжыў на падлозе, ля самай сцяны, а насупраць, ля другой сцяны стаяла невысокаяканапа, на якой хтосьці зараз п’яна соп і варочаўся. Наогул, пакойчык і сам па сабе быў даволі невялікім.Апрач канапы, у ім не мелася больш аніякай мэблі…калі не лічыць за мэблю маленькую тумбу з нейкім цёмным скруткам зверху. Хутчэй за ўсё, гэта было адзенне таго, хто так грузна і п’яна варочаўся зараз на канапе.
Вочы Свенсана крыху прызвычаіліся да цемры, ды і боль як быццам часова адступіў кудысьці, стаўшы зараз не такім моцным і пякучым …таму Свенсан змог разглядзець, што на канапе ляжаць і валтузяцца двое. Хтосьці з гасцей Рыка (у цемры Свенсан так і не змог яго распазнаць) спрабаваў там авалодаць жанчынай-арфісткай, але пакуль што анічога, здаецца, у яго не атрымлівалася. Потым Свенсану стала не да гэтых двух, боль зноў вярнуўся, ды й такі моцны, што Свенсан, як не стрымліваўся, усё ж не змог утрымацца ад стогну…
-Хто тут? – уздымаючы галаву ад ложка, трывожным шэптам спытаў фермер, цяжка, з прысвістам дыхаючы. Потым ён змог разглядзець Свенсана на падлозе і дадаў, ужо больш спакойным тонам: . – А, гэта ты?!
-Паслухай! - праз сціснутыя зубы прагаварыў Свенсан, марна спрабуючы ўстрымацца, каб не застагнаць зноў. – Дапамажы, а?!
- Нельга! – буркнуў фермер , і Свенсан яго, нарэшце, пазнаў. Гэта быў ні хто іншы, як Кардзі. – Каб ты зноў мне кулаком па вуху!
- Прабач!
Боль стаў ужо такім нясцерпным, што Свенсан, не вытрымаўшы, зноў застагнаў.
- Слухай, Кардзі!
- Ну,што табе яшчэ?
–Скажы, каб крыху аслабілі сетку! Здохну… кукіш вам тады будзе, а не ўзнагарода!
Нейкі час Кардзі маўчаў, нібыта абдумваючы сітуацыю. Жанчына пад ім слаба заварушылася.
-Ляжы! – рыкнуў на яефермер, потым, зноў павярнуўшы галаву ў бок Свенсана, прабурчэў праз зубы: – Мне твая ўзнагарода да аднаго месца! Зразумеў?
Ён зноў наваліўся на жанчыну… але раптам брудна вылаяўся і з усяго размаху ўдарыў яе па шчацэ.
- Ляжыць, як бервяно! А ну, пайшла адсюль, дрэнь!