-Яна там,з Адамам, - падаў голас хтосьці з фермераў. – А што гэта вы збіраецеся рабіць?
-Мы ад’язжаем, - патлумачыў канферансье. – Хто-небудзь паклічце сюды гэтага вашага Адама…
- Э, не!
Рык, распіхваючы гасцей, рашуча выбраўся наперад.
-Мы заказалі гэтых жанчын на дванаццаць гадзін, хіба не так?! – спытаўся ён у канферансье. – А пакуль і шасці гадзін яшчэ не прайшло!
Астатнія фермеры дружна загулі ў знак згоды.
-Ану, расхоплівай жанчын! – скіраваў Рык. – Каму якая больш падабаецца! І за стол усе разам!
- Чакайце, гэтага нельга!
Але яго ўжо ніхто не слухаў.
- Жонка, віна! – роў Рык, грукаючы кулаком па стале. – І як мага больш!
- Вы ж ім толькі шмат не налівайце! – марна надрываўся наглядчык. – Ім нельга шмат!
-Можна! Сёння ўсё можна! – Рык усё стукаў і стукаў па стале пудовым кулаком, ды так, што нават талеркі падскоквалі. – Мы яго затрымалі, так?
- Так, затрымалі! Крымінальны злачынец… а мы яго…
- За гэта трэба выпіць?
- Чакайце, а ўзнагарода? – успомніў раптам хтосьці. – Нам семьдзесят пяць працэнтаў!
- Пяцьдзесят! – піскнуў наглядчык, але яго па-ранейшаму ніхто не слухаў.
- Семьдзесят пяць працэнтаў ад дзесяці тысяч – гэта… колькі ж гэта будзе?
- Многа будзе! На ўсіх хопіць!
- А чаму семьдзесят пяць! Хіба гэты недамерак нам хоць чымсьцідапамог?
-Правільна, мы самі яго схапілі! Значыцца, нам - усе сто! Мы самі яго адвязем куды трэба!
-Чакайце, мы ж не так дамаўляліся! – спрабаваў засяродзіць на сябе ўвагу наглядчык, і зноў без усялякага выніку.
- Жанчыны… дзе жанчыны! Давай іх да нас!
– І сцягніце з іх гэтыя хламіды, яны толькі выгляд псуюць! Жанчына павінна быць без нічога, правільна?!
-Не трэба, вы параздзіраеце на іх адзенне!- адчайна закрычаў наглядчык. – Адзенне… яно ж грошы каштуе!
- Адзенне? Ды хіба ж гэта адзенне!
- І што нам грошы? У нас дзесяць тысяч, правільна?!
- Не дзесяць, а пяць! Мы ж з вамі дамовіліся!
- Ды пайшоў бы ты са сваёй дамовай!
- А ў мяне ідэя! Няхай жанчыны самі распранаюцца!
- Правільна, няхай самі! І пад музыку каб… Чаму не грае музыка?