- З задавальненнем!
Скрайф прыклаў было да замка камеры ключ-код, але ў самы апошні момант чамусьціперадумаў.
-Мне трэба зараз наведацца ў… у адно месца, - хутка прагаварыў ён. – Я вызвалю вас на зваротным шляху. Дарэчы,дапамагу заадно непрыкметна пакінуць гэты будынак… ну а вы дапаможаце мне сёе-тое паднесці…
І, павярнуўшыся, Скін Скрайф хутка пайшоў далей па вузкім, цьмяна асвечаным калідоры. Паварот, яшчэ паварот… дзе ж яны, тыя дзверы? Ага, вось!
Дрыжачымі рукамі Скін прыставіў ключ-код і ўвайшоў у вялізную, цьмяна асветленную залу, больш падобную на ангар. На самой справе гэта быў склад усялякіх патрэбных і непатрэбных рэчаў, а дзесьці сярод іх павінны знаходзіцца і дзве скрыні з віскі.Вось толькі дзе?
* * *
- Таму я лічу, - закончыў сваю прамову Холін, - што ФІРМА павінна пайсці на крайнія меры. Шкада заложнікаў, але што ж зробіш… Скандал, які гэта выклікае – нішто, у параўнанні з тым скандалам, які адбудзецца, калі на Барсуме даведаюцца, што некалькі іх грамадзянак былі рабочымі жонкамі ФІРМЫ, прычым, двух з іх мы ўжо забілі…
Ён змоўк і з задавальненнем адзначыў, што ягоны даклад аказаў ураджанне на ўсіх без выключэнняпрысутных. Ніхто яму не запярэчыў.
-Як магло здарыцца, што піраты захапілі ў палон адразу пяць “дзікіх кошак”? – спытаў раптам хударлявы. – Адну… дзве – гэта я яшчэ магу зразумець, але пяць…
-А я не разумею, як яны маглі захапіць нават адну! – грамыхнуў таўстун. – Калі толькі гэтыя жанчыны не знаходзіліся ў анабіёзе…
-Яны і на самой справе знаходзіліся ў анабіёзе, - падцвердзіў Ліўскі. – Не ведаю чаму, гэта не характэрна для “дзікіх кошак”… тым не менш, гэта так! Я навёў спраўкі.
- Тады ўсё зразумела, - сказаў хударлявы. – Мне незразумела іншае…
- Чаму Барсум не стаў іх шукаць?
- Вось, вось! Чаму гэтыя іх, так званыя, баявыя сяброўкі, не арганізавалі пошук?
-Усё проста! – Ліўскі ўсміхнуўся. – піраты правялі гэтую… назавем яе аперацыяй… дык вось, яны правялі гэтую аперацыю выключна прафесійна. Пасля таго, як маладых жанчын перамясцілі з лайнера на іх карабль, а астатніх пасажыраў проста абрабавалі -пасажырскі лайнер быў…узарваны…
Ён змоўк і нейкі час усе маўчалі.
-Вы ведалі аб гэтым, калі прымалі жанчын? – спытаў, крыху нервова, хударлявы. – Аб лёсе астатніх пасажыраў, я маю на ўвазе?
-Ну, зразумела ж, не! – Том Ліўскі зноў усміхнуўся. – Будзем лічыць, што я і зараз нічога не ведаю. І вы таксама.
-Вось, вось! – хуценька прагаварыўхударлявы. – Будзем лічыць, што вынам нічога такога не казалі.
Прагаварыўшы гэта, ён раптам падазронна ўтаропіўся на Холіна. Ліўскі перахапіў гэты погляд.
- Максіміліяну я давяраю! – супакоіў ён хударлявага.
У гэты час у кабінет убег адзін з дзяжурных сакратароў рэзідэнта.
- Прабачце, сэр! – прагаварыў ён, усхвалявана і цяжка дыхаючы. – Але гэта вельмі важна!
- Што яшчэ? – спытаў Ліўскі. – Яны выставілі новыя ўмовы?
- Справа не ў іх, сэр! – дзяжурны ўсё яшчэ ніяк не мог аддыхацца. – Напад на адно з аддзяленняў! Зараз там ідзе бой…
- Якое аддзяленне? – спытаў Ліўскі, хутка падыходзячы да стала.
- Дваццаць першае!
- Дваццаць першае?! – Ліўскі недаўменна паглядзеў на дзяжурнага, потым перавёў погляд на Холіна. – Дык гэта ж…
- Так, гэта маё аддзяленне, - сказаў Холін. – І я ўпэўнены, што напад гэты здзейсніла“дзікая кошка”!
Нейкі час усе маўчалі і толькі моўчкі глядзелі на Холіна.