У дзвярах камеры ўзнік дзяжурны.
- Сэр! – звярнуўся ён да Холіна, задыхаючыся ад хуткага бегу. – На сувязі сам Том Ліўскі.
- Ну, што ж… - Холін устаў, Свенсан таксама ўзняўся з-за стала. – Пойдзем, паслухаем, што нам скажа высокае начальства. Вы ж… - ён звярнуўся да Сарджэна, які ледзь паспеў ускочыць са свайго табурэта да таго, як табурэт гэты знік у падлозе, - падумайце над маімі словамі… і над сваім будучым таксама падумайце! Добра падумайце!
* * *
- Вы мелі рацыю, Максіміліян, - сказаў Ліўскі, гледзячы з экрана прама на Холіна. – Яны і сапраўды паспрабавалі захапіць касмічны транспартнік.
Холін нічога не адказаў, а Свенсану раптам падумалася, што Холіну вельмі не падыходзіць ягонае імя. Можа, таму ён больш любіць, калі яго называюць проста Холінам…
-Добра, што мы аказаліся да гэтага дастаткова падрыхтаванымі, - працягваў між тым Ліўскі. – У гэтым вы, Максіміліян, аказалі ФІРМЕ вялікую паслугу, і мы ніколі не забудзем, што менавіта вы першым падалі нам гэтую думку…
- Дык вы іх знішчылі? – перабіўшы свайго непасрэднага начальніка, спытаўХолін, і ў голасе ягоным Свенсан адчуў, заместпалёгкі, недавер і нават нейкае расчараванне.... – Яны забітыя?
Том Ліўскі адмоўна матлянуў галавой.
- Яшчэ не. Але яны надзейна блакіраваныя, а вакол космадэсантнікі і больш за сотнюахоўнікаў. Магу заверыць, што там зараз нават мыш не прашмыгне…
Мышы на Аграполісе, дарэчы, вадзіліся… звычайныя зямныя мышы, якія нейкім незразумелым чынам змаглі перасяліцца сюды разам з людзьмі…
-Мыш, можа, і не прашмыгне! – зноў і даволі такі непачціва перабіў начальніка Холін. – Але ж гэта не мышы, а “дзікія кошкі”! Дарэчы, колькі іх там?
-Дзве, - прагаварыў Ліўскі з такім выглядам, быццам вырашаючы, якім чынам яму зараз рэагаваць на недаравальную рэзкасць свайго падначаленнага.- А што?
- А тое, што адна з “дзікіх кошак” яшчэ на свабодзе, і прытым - немаведама дзе!
Ліўскі адказаў не адразу. Нейкі час ён моўчкі глядзеў на Холіна, што апошняга ні кроплі нават не збянтэжыла.
-Усё ж двух з іх мы абяшкодзілі, - прагаварыў нарэшце Ліўскі. – А яшчэ двух забілі раней.Дабярэмся і да гэтай…
Холін уздыхнуў.
-Сэр, - сказаў ён, нібыта і пачціва, але з нейкім унутранным выклікам, - не забывайце, што гэта “дзікія кошкі”! Абяшкодзіць іх можна толькі адным спосабам – забіць, а яны пакуль што жывыя…
-Гэта – пытанне часу! – ужо з уяўным раздражненнем у голасе сказаў Ліўскі. – Яны блакіраваныя ў адным з ангараў, а непасрэдны штурм прывёў бы да вялікіх людскіх страт. Мы і так ужо страцілі занадта шмат людзей , ці вы са мной не згодныя?
-Так, сэр, мы страцілі недаравальна шмат людзей, – з усё той жа сумніўнай пачцівасцю ў гэласе адказаў Холін. – Але чаму абавязкова штурмаваць гэты ангар. Мы ж можам проста знішчыць яго разам з “кошкамі”, хіба не так?
І зноў Ліўскі адказаў не адразу.
- Усё не так проста, Максіміліян, - сказаў ён, вытрымаўшы даволі працяглую паўзу. – У ангары, акрамя “кошак”, яшчэ некалькі дзесяткаў заложнікаў: фермеры, супрацоўнікі касмапорта, турысты,бізнесмены з іншых планет…
Ён змоўк.
- Я так зразумеў, што сітуацыя склалася тупіковая? – асцярожна спытаў Холін. – І што вы вымушаны заразвесці з імі перамовы, гэта так?
-А што нам яшчэ застаецца рабіць?! – з раздражненнем і, адначасова, з нейкім патаемным спадзяваннем у голасе прагаварыў Ліўскі. – У вас што, ёсць канкрэтныя прапановы, Максіміліян?
-Прабачце, сэр! – Холін паціснуў плячамі. – У мяне няма канкрэтных прапаноў. Пакуль што няма, - паправіўся ён. - Можа там, на месцы…
- Вось гэта я і жадаў ад вас пачуць, Максіміліян! – сказаў з палёгкай Ліўскі. – Вылятайце зараз жа!
Экран патух, зноў зрабіўшыся аднастайна матавым, а Холін раптам вылаяўся ўслых. Свенсан здзіўлена на яго паглядзеў.
-Не звяртай увагі! – сказаў Холін, усё яшчэ не зводзячы вачэй з матавай паверхні манітора. – Няўжо і ў вышэйшым кіраўніцтве ФІРМЫ сядзяць такія ж аслы, як лічыш? Ці гэта толькі лакальнаяпраблема нашага роднага Аграполісу?
Глава 7