- Я ж кажу: яна не хацела мяне забіваць! Толькі абясшкодзіць!
Нейкі час яны абодвы маўчалі, потом Свенсан першым парушыў працяглае гэтае маўчанне.
- Што з жанчынай? – спытаў ён. – Што з ёй?
Нейкі час Холін моўчкі глядзеў на Свенсана, так, нібыта вырашаючы, гаварыць яму хоць штосьці альбо лепш гэтага не рабіць.
- Спадзяюся, што яна загінула ў час выбуху, - прагаварыў ён нарэшце. – Вельмі на гэта спадзяюся…
Ён змоўк, кінуў хуткі погляд на скамянелы твар Свенсана і дадаў:
- Я і забыўся, што вы нічога аб гэтым яшчэ не ведаеце!
- Аб чым, аб гэтым?
- Ну… - Холін зноў апусціўся на табурэт. – Калі ахоўнікі прыляцелі туды, то першай справай яны наткнуліся на вас. Вы ляжалі ў рамонтным кацеры…
- Аб гэтым мне ўжо паведамілі, - хутка прагаварыў Свенсан. – Што было далей?
- Далей… - Холін уздыхнуў. –Далей, як заўсёды.Яны паведамілі сюды аб знаходцы… дарэчы, вас палічылі загінуўшым…потым двое засталося каля кацера, а астатнія восем…
- Восем? – здзіўлена перапытаў Свенсан. – Вы паслалі туды групу з десяці ахоўнікаў?
Холін кіўнуў.
- Вы ўжо ведалі, што гэта “дзікая кошка”?
Холін зноў кіўнуў.
- Праўда, калі пасылалі вас, я яшчэ аб гэтым не ведаў, - дадаў ён. – Гэта было самагубствам: пасылаць звычайную рамонтную брыгаду супраць “дзікай кошкі”!
У словах Холіна была свая логіка, але Свенсан, чамусьці, адчуў сябе абражаным.
- Спадзяюся, ахоўнікі справіліся з гэтым лепш? – прагаварыў ён суха і з пэўнай доляй сарказму.
Холін насупіўся.
-Я б гэтага не сказаў!
- Містэр Холін! – пачуўся з наручнага камутатара голас саркатара Скрайфа. – Зайдзіце, калі ласка, да містэра Скрайфа!
- Буду праз некалькі хвілін! – абыякава, думаючы аб нечым сваім, прагаварыў Холін.
Ён устаў, па-сяброўскі, хоць і без асаблівай шчырасці, паляпаў Свенсана па плячу.
- Выздараўлівай! – кінуў Холін, ужо накіроўваючыся да дзвярэй.
-Што сталася з ахоўнікамі? – спытаў Свенсан, калі Холін ужо выходзіў. – Яны што, таксама загінулі?
Але Холін, ці то не пачуў яго, ці проста зрабіў выгляд, што не пачуў?
* * *
У кабінеце Скрайфа Холіна чакаў сюрпрыз у выглядзе насупленнага Тома Ліўскі. Ён сядзеў на месцы Скрайфа,сам жа Скрайф усталяваўся насупраць на адным з гэтых сваіх дурацкіх крэслаў для наведвальнікаў, і выгляд у непасрэднага начальніка Холіна быў далёка не з лепшых.
“Ага! –зларадна падумалася Холіну. – Нарэшце і ты атрымаў тое, што даўно ўжо заўслугоўваеш!”
Ён ветліва павітаўся з Ліўскі, але той толькі кіўнуў яму на свабоднае крэсла побач са Скрайфам. Холін паспяшаўся сесці.