MoreKnig.org

Маска чырвонае смерці: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: По Эдгар



Шрифт:

Несумненна, многім падалося складаным прымірыць, з аднаго боку, сцверджанне крытыкаў, нібыта мілтанаўскім «Страчаным Раем» неабходна шчыра захапляцца цягам чытання ўсяго твора, і, з другога боку, абсалютную немагчымасць, чытаючы згаданую паэму, падтрымліваць у сабе патрабаваны крытыкамі ўзровень захаплення. Фактычна гэты вялікі твор можна назваць паэтычным толькі ў тым выпадку, калі, адкінуўшы найважнейшае патрабаванне да ўсіх твораў мастацтва — патрабаванне адзінства, — мы будзем разглядаць яго выключна як шэраг невялікіх вершаў. Калі ж дзеля захавання адзінства, цэласнасці ўражання ці ўздзеяння мы прачыталі б яго за адзін раз, то ў выніку нашае хваляванне ўвесь час то нарастала, то змяншалася б. Пасля сапраўды паэтычнага ўрыўку нязменна ідуць банальнасці, і ніякія прадпісанні крытыкаў не прымусяць нас імі захапляцца; аднак калі, скончыўшы паэму, мы возьмемся яе перачытваць, прапусціўшы першую кнігу (то бок адразу пачаўшы з другой), мы будзем здзіўленыя, заўважыўшы, як захапляе нас тое, што раней абурала, і як абурае тое, чым мы зусім нядаўна так захапляліся. З гэтага вынікае, што канчатковае, сумарнае, ці абсалютнае ўражанне нават ад найлепшай у свеце эпічнай паэмы роўнае нулю — і гэта бясспрэчны факт.

Што датычыць «Іліяды», то мы маем калі не зусім дакладныя, дык несумненна надзвычай важкія доказы таго, што аўтар задумаў яе як шэраг лірычных вершаў; але, дапускаючы магчымасць задумы яе як эпасу, мы можам сказаць, што яна вырасла з недасканалага разумення мастацтва. Сучасны эпас — гэта не больш чым бяздумнае і сляпое перайманне няправільна зразуметых старажытных узораў. Аднак час такіх мастацкіх анамаліяў мінуў. Калі і здаралася такое, што вельмі доўгая паэма насамрэч была папулярнай (у чым я моцна сумняюся), то відавочна, што ніякая вельмі доўгая паэма больш ніколі папулярнай не будзе.

Меркаванне пра тое, што памер паэтычнага твора, ceteris paribus [109], можа быць крытэрам яго ацэнкі, сфармуляванае такім чынам, несумненна, палічаць досыць бязглуздым, аднак гэтым мы абавязаныя нашым часопісам, у тым ліку «Куотэрлі Рэв'ю». Напраўду не можа быць нічога адмысловага ў абстрактна разгледжаным памеры твора, як не можа быць нічога адмысловага ў аб'ёме тых кніг, якімі так часта захапляюцца гэтыя суворыя выданні. I калі гара аднымі сваімі памерамі і той колькасцю месца, якое яна займае ў прасторы, выклікае ў нас узвышанае і ўзрушанае пачуццё, то ніводны чалавек не будзе гэтаксама ўражаны грандыёзным памерам «Калумбіяды»*. Нават усялякія «Куотэрлі» пакуль не раілі нам захапляцца творам у такім аспекце. Часопісы ніколі не настойвалі яшчэ на тым, каб мы ацэньвалі Ламарціна* ў кубічных футах, а Полака* — у фунтах, аднак ці можам мы зразумець нейкім іншым чынам іх пастаяннае раздабарванне на тэму «вялізных высілкаў»? Калі з дапамогай «вялізных высілкаў» нейкі спадарок накрэмзае эпічную паэму, шчыра ўхвалім яго за тыя самыя высілкі (калі яны хоць чагосьці вартыя), але давайце ўстрымаемся ад пахвалаў ягонаму твору выключна з гэтых прычынаў. Можна спадзявацца, што ў будучыні дзякуючы здароваму сэнсу людзі пачнуць меркаваць пра твор мастацтва ў адпаведнасці з уражаннем, якое ён стварае, уражаннем, якое спараджае, а не зыходзячы з часу, неабходнага для дасягнення гэтага ўражання, ці колькасці «вялізных высілкаў», што спатрэбіліся, каб некага ўразіць. Справа ў тым, што стараннасць — гэта адно, а талент — зусім іншае, і ніякія «Куотэрлі» ва ўсім хрысціянскім свеце не змогуць гэтага абвергнуць. I паступова гэтае меркаванне, разам з некаторымі іншымі, прапанаванымі мной, будзе прынятае як відавочнае. Аднак пакуль іх адмаўляюць як памылковыя — што ніякім чынам не перашкаджае іх правільнасці.

З другога боку, не выклікае сумневаў і тое, што верш можа быць недаравальна кароткім. Празмерная сцісласць выраджаецца ў голы эпіграматызм. Хоць вельмі кароткі верш і можа часам быць яскравым і жывым, ён ніколі не створыць глыбокага або працяглага ўражання. Пячатка мусіць раўнамерна ўціскацца ў сургуч. Беранжэ* напісаў незлічоную колькасць твораў, вострых і натхнёных, аднак у большасці сваёй яны занадта бязважкія, каб глыбока ўпячатацца ў грамадскую думку, і праз гэта іх, як і многія іншыя пёркі фантазіі, знесла лёгкім павевам ветрыку.

Яскравым прыкладам таго, як празмерная сцісласць пашкодзіла вершу, не даўшы публіцы звярнуць на яго ўвагу, можа служыць наступная вытанчаная маленькая «Серэнада»*:

Мала каму, мабыць, вядомыя гэтыя радкі, хаця іх аўтар — такі буйны паэт, як Шэлі. Цеплыню іх вобразаў, далікатных і вытанчаных, здольны ацаніць кожны, і глыбей за ўсіх той, хто сам узлятаў у салодкіх крозах пра каханую, каб патануць у духмяным паветры паўднёвай летняй ночы.

Адзін з найлепшых вершаў Ўіліса* — па-мойму, найлепшы з усяго, што ён напісаў, — менавіта праз гэты недахоп — празмерную сцісласць — не здолеў заняць належнае месца ў суджэннях як крытыкаў, так і чытачоў.

Складана пазнаць у гэтым творы Ўіліса, які напісаў столькі нязначных салонных вершаў. Радкі не толькі багатыя і бездакорныя, але і поўныя энергіі, аднак пры гэтым дыхаюць відавочнай і сур'езнай шчырасцю пачуцця, якія б мы марна шукалі ў іншых творах Уіліса.

Пакуль эпічная манія, пакуль ідэя пра тое, што без шматслоўнасці ў паэзіі пашаны не заслужыць, цягам апошніх гадоў, выключна праз сваю бязглуздасць, паступова памірае ў меркаваннях публікі, мы бачым, як наўзамен ёй ідзе ерась занадта відавочная і ілжывая, каб яе можна было доўга цярпець, але якая за кароткі час свайго існавання прынесла нашай паэзіі больш шкоды, чым усе астатнія яе ворагі, разам узятыя. Я маю на ўвазе ерась, якую называюць дыдактызмам. Прынята лічыць, моўчкі і ўголас, наўпрост і ўскосна, што асноўная мэта любой паэзіі — ісціна. Лічыцца, што кожны верш мусіць несці мараль, і па гэтай маралі трэба ацэньваць вартасць твора. Мы, амерыканцы, з асаблівым імпэтам падтрымліваем гэтую ідэю, больш за тое — мы, бостанцы, надзвычай ахвотна развілі яе напоўніцу. Мы забралі сабе ў галаву, што напісаць верш проста дзеля верша ды яшчэ і прызнацца ў гэтым — значыць прадэманстраваць адсутнасць сапраўднай паэтычнай велічы і сілы; аднак калі б мы насамрэч дазволілі сабе зазірнуць у глыбіню свае душы, мы б адразу зразумелі, што няма пад сонцам і ніколі не існавала — дый не можа існаваць — твора, больш велічнага, больш высакароднага, чым гэты самы верш, верш pers se [112], верш, які ёсць толькі вершам і больш нічым, верш, напісаны выключна дзеля самога верша.

Адчуваючы да ісціны такую глыбокую пашану, якую толькі можа адчуваць чалавек, я, тым не менш, у пэўнай ступені абмежаваў бы спосабы яе насаджэння. Абмежаваў бы з мэтай узмацніць іх. Я не паслабляў бы іх рассейваннем. Патрабаванні ісціны суворыя. Ёй няма справы да міртавых вянкоў. Тое, без чаго ў песні ніяк не абысціся, — гэта акурат тое, з чым ісціна не мае нічога агульнага. Упрыгожваць яе каштоўнасцямі і кветкамі — значыць рабіць з яе вычварны парадокс. Змагаючыся за ісціну, мы маем патрэбу хутчэй у строгай, а не расквечанай мове. Мы мусім быць простымі, дакладнымі, нешматслоўнымі. Мы мусім быць халоднымі, спакойнымі, бясстраснымі. Адным словам, мы мусім быць у тым стане, які як мага больш процілеглы паэтычнаму. Напраўду сляпы той, хто не бачыць карэннай і непераадольнай розніцы паміж перакананнем з дапамогай ісціны і перакананнем з дапамогай паэзіі. Невылечна хворы тэарэтык той, хто, нягледзячы на гэтае адрозненне, усё ж настойліва спрабуе змяшаць алей і ваду — паэзію і ісціну.

Раздзяліўшы свядомасць на тры відавочныя галіны, мы маем чысты розум, густ і маральнасць. Я змяшчаю густ пасярэдзіне, бо гэта акурат тое месца, якое ён займае ў свядомасці. Ён цесна судакранаецца з іншымі галінамі, аднак аддзелены ад маральнасці такой малазаўважнай мяжой, што Арыстоцель не вагаючыся аднёс некаторыя яго праявы да маральных якасцяў. Тым не менш мы бачым, што функцыі частак гэтай трыяды маюць дастаткова адрозненняў. Гэтаксама як розум мае дачыненне да ісціны, так густ паведамляе нам пра прыгожае, а маральнасць клапоціцца пра абавязак. Гаворачы пра апошні складнік, можна дадаць, што сумленне вучыць нас паважаць абавязак, розум тлумачыць яго мэтазгоднасць, тым часам як густ толькі дэманструе яго прывабнасць, абвяшчаючы вайну заганам выключна таму, што яны выродлівыя, непрапарцыйныя, варожыя ўсяму цэльнаму, сувымернаму і гарманічнаму — адным словам, прыгожаму.

Такім чынам, несмяротны інстынкт, што жыве ў глыбіні чалавечага духу, — гэта, папросту кажучы, пачуццё прыгожага. Менавіта яно дапамагае чалавеку атрымаць асалоду ад шматстайнасці формаў, гукаў, пахаў і адчуванняў, сярод якіх ён існуе. Як лілея адбіваецца ў возеры, а вочы Амарыліс* — у люстэрку, так і вуснае ці пісьмовае ўзнаўленне гэтых формаў, гукаў, колераў, пахаў і адчуванняў падвойвае крыніцу асалоды. Аднак такое паўтарэнне не ёсць яшчэ паэзіяй. Той, хто проста спявае, хай сабе з палкай захопленасцю ці жывой праўдападобнасцю ўзнаўлення, пра вобразы, гукі, водары і пачуцці, дасягальныя для яго, як і любога іншага чалавека, не даказвае свайго права на боскае званне. У далечыні ўсё яшчэ засталося нешта, чаго ён не здолеў дасягнуць. Усё яшчэ ёсць у нас неспатольная смага, для спатолі якой ён не паказаў нам крыштальных ручаёў. Смага гэтая належыць несмяротнасці чалавечай. Яна адначасова і вынік, і прыкмета ягонага спрадвечнага існавання. Яна — імкненне матылька да зораў. Гэта не проста спасціжэнне прыгажосці наўкола нас, гэта і адчайная спроба сягнуць прыгажосці вышняй. Натхнёныя экстатычным прадбачаннем хараства па той бок магілы, мы змагаемся за тое, каб у шматстайных спалучэннях часовых рэчаў і думак здабыць хаця б крыху таго прыўкраснага, кожная часцінка якога, магчыма, належыць адзіна вечнасці. I таму тады, калі паэзія — або музыка, найбольш чароўная сярод усяго паэтычнага, змушае нас залівацца слязьмі, мы плачам не ад вялізнае асалоды, як меркаваў абат Гравіна*, а ад нейкай нецярплівай, нястрымнай скрухі, спароджанай нашай няздольнасцю цяпер, тут, на зямлі, адразу і назаўсёды, напоўніцу спазнаць гэтую боскую і натхнёную радасць, няўлоўную і хісткую згадку пра якую дорыць нам верш або мелодыя.

Жаданне спасцігнуць незямную прыгажосць, гэтае жаданне душаў адмысловага складу, і дало свету ўсё тое, што ён мог адразу і зразумець, і назваць паэтычным.

Безумоўна, паэтычнае пачуццё можа развівацца па-рознаму: у жывапісе, скульптуры, архітэктуры, танцы, асабліва ў музыцы, і вельмі своеасабліва і шырока — у садова-паркавым мастацтве. Аднак нашая сённяшняя тэма абмяжоўваецца толькі яго слоўным выяўленнем. Дазвольце каротка закрануць тут пытанне рытму. Я задаволюся толькі тым, што з усёй упэўненасцю скажу: музыка ва ўсёй разнастайнасці метру, рытму і рыфмы мае такое вялікае значэнне для паэзіі, што адмаўляцца ад яе заўсёды неразумна; яна настолькі жыццёва важнае дапаўненне, што грэбаваць яе дапамогай — значыць папросту паказваць сваю абмежаванасць, — і не буду далей спыняцца, сцвярджаючы яе абсалютную важнасць. Магчыма, менавіта ў музыцы душа найбольш набліжаецца да вялікай мэты, да якой яна імкнецца, натхнёная паэтычным пачуццём, — да стварэння незямной прыгажосці. Магчыма, насамрэч толькі у музыцы гэтая найвышэйшая мэта часам дасягаецца. Мы часта з трапяткім захапленнем адчуваем, што зямная арфа стварае гукі, якія могуць чуць у нябёсах анёлы. I таму нельга сумнявацца, што з'яднанне паэзіі і музыкі ў агульнапрынятым сэнсе адкрывае шырокае поле для паэтычнага развіцця. Старадаўнія барды і мінезінгеры мелі перад намі перавагу, і калі Томас Мур* спяваў свае песні, ён самым разумным чынам дасканаліў іх як вершы.

Падвядзем высновы. Я б каротка вызначыў паэзію словаў як стварэнне прыгожага з дапамогай рытму. Яе адзіны суддзя — густ. Яе дачыненне да розуму ці сумлення мае другаснае значэнне. З абавязкам ці ісцінай яна ніякім чынам не звязаная.

Скажу, аднак, некалькі словаў, каб патлумачыць. Я сцвярджаю, што асалоду, адначасова найбольш чыстую, найбольш узнёслую і найбольш глыбокую, можна атрымаць, сузіраючы прыўкраснае. Толькі ў сузіранні прыўкраснага мы здольныя адчуць узвышанае задавальненне, ці ўзрушэнне душы, якое мы называем паэтычным пачуццём і якое вельмі лёгка адрозніць ад ісціны, што прыносіць задавальненне розуму, ці ад жарсці, што хвалюе сэрца. А таму я лічу прыгожае (я ўжываю слова таксама ў значэнні «ўзвышанае») сферай паэзіі проста ў адпаведнасці з відавочным законам мастацтва, паводле якога вынікі мусяць наўпрост выцякаць з прычынаў, і ніхто яшчэ не дайшоў да такой неразважлівасці, каб адмаўляць тое, што ўзрушэнне, пра якое ідзе гаворка, лягчэй за ўсё дасягаецца сродкамі паэзіі. З гэтага ніякім чынам не вынікае, аднак, тое, што пабуджэнні жарсці, ці загады абавязку, ці нават урокі ісціны не могуць быць выяўленыя, і выяўленыя з карысцю, у вершы, бо яны здольныя час ад часу рознымі спосабамі паслужыць асноўным мэтам твора; аднак сапраўдны мастак заўсёды зможа падпарадкаваць іх той прыгажосці, якая ёсць атмасферай і самой сутнасцю паэзіі.

Самы час цяпер прадставіць тыя некалькі вершаў, якія я збіраюся прапанаваць вам для разважанняў, і пачаць з уступу да «Блукальца» Лангфэла*:

Хаця размах фантазіі ў гэтых радках не надта вялікі, чытачы справядліва захапляюцца тонкасцю іх выяўлення. Некаторыя з вобразаў гэтага твора надзвычай моцна ўражваюць. Няма нічога лепшага за гэтыя радкі:

Вельмі моцна ўздзейнічае таксама ідэя апошняга чатырохрадкоўя. Аднак верш у цэлым заслугоўвае ўхвалы за вытанчаную неахайнасць памеру, які цудоўна адпавядае выяўленым пачуццям, і за непасрэднасць стылю ўвогуле. Гэтую непасрэднасць, ці натуральнасць, мастацкага стылю даўно стала модным лічыць непасрэднасцю выключна вонкавай — а таму надзвычай цяжка дасягальнай. Але гэта не так: натуральная манера складаная толькі для тых, каму і квапіцца на яе не варта, — людзям, пазбаўленым натуральнасці. Выключна ў выніку таго, што верш будзе пісацца з разуменнем ці з прыродным чуццём, яго інтанацыя апынецца прымальнай для большасці людзей і, безумоўна, будзе ўвесь час змяняцца ў залежнасці ад абставінаў. Той аўтар, які на манер «Паўночнаамерыканскага агляду» ва ўсіх абставінах будзе заставацца ўсяго толькі «ціхім», абавязкова апынецца ва ўсіх абставінах таксама бязглуздым ці дурным і будзе мець не больш правоў лічыцца «непасрэдным» ці «натуральным», чым кокні-франт або спячая прыгажуня ў музеі васковых фігураў.

Сярод дробных вершаў Браянта* найбольш уразіў мяне той, які быў названы аўтарам «Чэрвень». Вось урывак з гэтага твора:

Нават сама рытмічная плынь тут падаецца пачуццёвай — нішто не можа быць больш меладычным. Гэты верш заўсёды ўздзейнічаў на мяне вельмі цікавым чынам. Напружаная меланхолія, якая, здаецца, вымушаная выплёсквацца на паверхню ўсяго светлага, што паэт гаворыць пра сваю магілу, кранае нас да глыбіні душы — гэта і ёсць найбольш шчырае паэтычнае ўзрушэнне. Верш пакідае ўражанне прыемнага суму. I калі астатнія творы, якія я прапаную вашай увазе, абудзяць штосьці больш ці менш падобнае да гэтага суму, дазвольце нагадаць, што з невядомых прычынаў менавіта такое адценне суму непадзельна звязанае з усімі найвышэйшымі праявамі сапраўднае прыгажосці. Аднак гэта выклікае ўсяго толькі

Адценне, пра якое я кажу, найбольш заўважнае нават у такім бліскучым і жывым вершы, як «Тост за здароўе» Эдварда Коўта Пінкні*:

Містэру Пінкні не пашанцавала, што ён нарадзіўся так далёка на Поўдні. Калі б ён жыў у Новай Англіі, магчыма, высакародная хеўра, якая цяпер кантралюе лёс амерыканскага пісьменства, выдаючы тое, што называецца «Паўночнаамерыканскім аглядальнікам», прызнала б яго першым амерыканскім лірычным паэтам. Працытаваны вышэй верш надзвычай прыгожы, аднак выкліканае ім паэтычнае ўзрушэнне варта прыпісаць галоўным чынам таму спачуванню, якое выклікае аўтарская захопленасць. Мы выбачаем яму гіпербалы за відавочную сур'ёзнасць, з якой яны прамаўляюцца.

Аднак я не маю ніякага намеру разважаць пра вартасці таго, што збіраюся вам чытаць. Вершы заўсёды гавораць самі за сябе. Бакаліні* ў «Вестках з Парнаса» расказвае, што аднойчы Заіл прэзентаваў Апалону вельмі з'едлівую крытыку на ўсебакова расхваленую кнігу, пасля чаго бог спытаў яго пра вартасці твора. Крытык адказаў, што яго цікавілі толькі недахопы. Пачуўшы гэта, Апалон уручыў яму мех неправеянай пшаніцы, прапанаваўшы ўзяць у якасці ўзнагароды ўсю мякіну.

Гэтая гісторыя можа вельмі добра служыць выпадам супраць крытыкаў, аднак я зусім не ўпэўнены, што бог меў рацыю. Я зусім не ўпэўнены, што асноўныя абавязкі крытыка разумеюцца цяпер цалкам правільна. Вартасць твора, асабліва верша, можа быць прынятая за аксіёму, якую трэба проста правільна падаць, каб яна аказалася відавочнай. Бо вартасць перастае быць вартасцю, калі яе трэба даводзіць такім чынам, і спыняцца занадта падрабязна на вартасцях нейкага твора мастацтва — гэта значыць прызнаваць, што не такія яны і вялікія.

Сярод «Мелодыяў» Томаса Мура ёсць адзін выбітны верш, які, здаецца, быў незаслужана пакінуты па-за ўвагаю. Я маю на ўвазе радкі, што пачынаюцца словамі: «Алень, мой паранены сябра...» Іх напружаную энергію не пераўзышоў нават Байран. Апісанае ў двух радках гэтага верша пачуццё ўвасабляе ўсю сутнасць боскае жарсці любові — пачуцця, якое, магчыма, адгукнулася рэхам у большай колькасці самых жарсных чалавечых сэрцаў, чым любое іншае пачуццё, што калісьці было адлюстраванае ў словах:

Апошнім часам стала модным адмаўляць Муру ва ўяўленні, пакідаючы яму адно фантазію, розніцу паміж якімі першым вызначыў Колрыдж*, што лепш за ўсіх разумеў вялізную сілу Мура. Але рэч у тым, што фантазія гэтага паэта настолькі пераважвае ўсе астатнія яго здольнасці, а таксама фантазію ўсіх астатніх людзей, што стварылася цалкам натуральнае ўражанне, нібыта гэта адзіная ягоная якасць.

Аднак гэта — самая вялікая ў свеце памылка. Ніколі не здаралася большай несправядлівасці са славай сапраўднага паэта. Я не магу згадаць іншага ангельскамоўнага верша, які сведчыў бы пра больш глыбокае, больш таямнічае (у найлепшым сэнсе гэтага слова) уяўленне, чым той, што пачынаецца радкамі «Хачу стаяць над цьмяным ставам» і які напісаны Томасам Мурам. На жаль, не магу згадаць яго цалкам.

Адным з самых высакародных і, гаворачы пра фантазію, адным з самых адораных гэтай якасцю сярод сучасных паэтаў быў Томас Гуд*. Ягоная «Прыўкрасная Інэса» заўжды поўнілася для мяне неапісальнай чароўнасцю:

«Дом з прывідамі» таго ж аўтара — адзін з самых праўдзівых вершаў, што былі калісьці напісаныя, самых праўдзівых, самых дасканалых, самых па-мастацку завершаных як у плане тэмы, так і ў плане выканання. Апроч гэтага, ён сведчыць пра магутную і амаль узорную сілу ўяўлення. На жаль, яго памер не дазваляе працытаваць яго тут. Замест гэтага дазвольце прапанаваць вам верш, які любяць усе, — «Мост слёз».

[109] Пры астатніх аднолькавых умовах (лац.).

[112] Сам па сабе (лац.).

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Ревизор: возвращение в СССР 66
Ревизор: возвращение в СССР 66
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Продолжение приключений московского аудитора, попавшего из нашего времени в 1971 год. Идеи и предложения от Павла Ивлева в том или ином виде находят свое внедрение в СССР и за рубежом. Ну а если ГРУ
0
Холмский «котел». 105 дней в полном окружении
Холмский «котел». 105 дней в полном окружении
[История / О войне / Военная документалистика / Научпоп]
Этот «котел» стал первым долговременным окружением Вермахта на Восточном фронте. Все выжившие в этом сражении гитлеровцы были награждены особым знаком отличия — «Холмским щитом», а командовавший
0
Ночной кофе
Ночной кофе
[Современная проза / Самиздат]
Одна из пассажирских историй из цикла "Таксист из Forbes". Жизнь до встречи с Геной и после. "Тот самый пассажир, что ехал на мост".
0
Системный Техно-гик. Том 1
Системный Техно-гик. Том 1
[Юмористическая фантастика]
Профессиональный инженер в области сборки противотанковых мин и дронов. Опытный военный, принявший участие в массе боевых стычек. Я им был, когда-то. А теперь я отстающий в развитии ребёнок, и все
1
Просто Игрок II
Просто Игрок II
[Городское фэнтези / РеалРПГ (RealRPG)]
Меня зовут Алексей, и работа у меня, можно сказать, идеальная. Охраняю по ночам торговый центр, где после закрытия ни души и никто не лезет с вопросами. Самое то, когда у тебя рак лёгких четвёртой
0
Серая мышка для герцога
Серая мышка для герцога
[Исторические любовные романы]
Скромная Эшли Фэрроу из-за всех сил пыталась завоевать внимание человека, которого считала своим спасителем, вытащившим её из ледяной воды пять лет назад. Герцог Виктор Хэтфилд — циник и повеса, видя
0
Хищные мужья для невезучей. Академия Псиоников
Хищные мужья для невезучей. Академия Псиоников
[Эротика, Секс / Космическая фантастика]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность Я
0
Похищенная пугалом
Похищенная пугалом
[Эротика, Секс / Любовная фантастика]
Харпер Вейл ищет возможность начать всё с чистого листа. Оставив городскую жизнь позади, она поселяется в старом фермерском доме в тихом городке Сайлас-Вэлли, надеясь, что немного покоя и одиночества
0
Клуб самоубийц (рассказы)
Клуб самоубийц (рассказы)
[Приключения: прочее / Классический детектив / Иронический детектив]
Первые два рассказа сборника «Новые арабские ночи» знакомят читателя с похождениями современного Гарун аль-Рашида, фантастического принца Богемского. …Достаточно прочитать похождения принца
1
Английский с Р. Л. Стивенсоном. Странная история доктора Джекила и мистера Хайда
Английский с Р. Л. Стивенсоном. Странная история доктора Джекила и мистера Хайда
[Иностранные языки]
Популярная повесть Р. Л. Стивенсона (1850–1894) адаптирована в настоящем издании (без упрощения текста оригинала) по методу Ильи Франка. Уникальность метода заключается в том, что запоминание слов и
0
Бриллиант раджи (рассказы)
Бриллиант раджи (рассказы)
[Приключения: прочее / Классический детектив / Иронический детектив]
Первые два рассказа сборника «Новые арабские ночи» знакомят читателя с похождениями современного Гарун аль-Рашида, фантастического принца Богемского. …Достаточно прочитать похождения принца
1
П.С.И.Х.0 2
П.С.И.Х.0 2
[Классическое фэнтези]
А все-таки она вертится! В смысле, существует. Это я про магию. Хотя нейросеть уверена, что ее нет. На том и живем: она подсказывает мне чужие эмоции, а я не спорю с ней про лешего, подметающего
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
12
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
12
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
9
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
8
Петербургский врач 11
Петербургский врач 11
[Военное дело, спецслужбы / Медицина / Проза / Современная проза]
Вадим – хирург и микробиолог, попавший волей судьбы в Петербург 1904 года, в тело медицинского секретаря, работающего у богатого врача-мошенника. …Во дворах-колодцах тускло горят газовые фонари.
6
Второй шанс для Лекаря. Том 8
Второй шанс для Лекаря. Том 8
[Альтернативная история / Попаданцы / Исторические приключения / Самиздат]
Аннотация с первого тома: Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и
5
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
6
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Развод. Я тебе ничего не должна
Развод. Я тебе ничего не должна
[Современные любовные романы]
- Скорее раздевайся, Ириша. Я до спальни не дойду. Прямо тут тебя сейчас... Охрипший от возбуждения голос мужа звучит в тёмной гостиной оглушительно громко. Не так я планировала начало
6
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
4

Самые комментируемые

Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
5
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
24
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
12
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
13
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
10
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
8
Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
38
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
11

Прямо сейчас читают

Несравненный. Том 1
Несравненный. Том 1
[Исторический детектив / Детективы]
Новое путешествие во вселенной «Тысячи осеней»! Интриги императорского двора, загадочные убийства и непримиримое соперничество двух умнейших людей своей эпохи. Начало правления династии Суй,
0
Избранный воин
Избранный воин
[Любовное фэнтези / Героическая фантастика / Классическое фэнтези]
Ви Солярис почти получила всё, о чём мечтала: дом, семью, трон. Но чтобы спасти мир, ей придётся от всего этого отказаться. Империя встречает её, как долгожданную наследницу. Сама же Ви видит лишь
0
Обычай страны
Обычай страны
[Проза]
Начало XX века – эпоха ослепительной роскоши и непреклонных социальных барьеров. В этот мир, где все решают происхождение и связи, прибывает Ундина Спрэгг, девушка из провинции, – избалованная и
0
Соль и Грезы
Соль и Грезы
[Книги про волшебников / Героическая фантастика]
В обители Северного ордена собираются те, кому предстоит последний путь к Расколу. Среди них – старые друзья и неожиданные союзники. Но чтобы закрыть портал, Саре необходимо окончательно вернуть
0
Проклятая свобода
Проклятая свобода
[Любовная фантастика]
Вначале было предательство и много боли. Затем пришли отчаяние, оглушающая ярость и пожирающая пустота. У меня отняли все. Мой дом стал моей тюрьмой, мое тело — моей клеткой. Я грезила о свободе, а
0
История Соединенных Штатов Америки. Судьбоносные события страны, прошедшей путь от разрозненных колоний до сильнейшей мировой державы
История Соединенных Штатов Америки. Судьбоносные события страны, прошедшей путь от разрозненных колоний до сильнейшей мировой державы
[История]
Авторы книги, авторитетные американские ученые – профессор истории, дважды лауреат Пулитцеровской премии А. Невинс и профессор американистики Г. Коммаджер, – посвятили свой труд самому смелому
0
Король на коленях
Король на коленях
[Эротика, Секс / Любовная фантастика]
Когда брата похищают работорговцы, у Ниры нет выбора: только один человек способен помочь. Король преступного мира, безжалостный и неприступный дроу, перед которым трепещет весь город. Готовая на
2
Кто написал твою смерть [litres]
Кто написал твою смерть [litres]
[Триллер / Детективы]
Детективная игра-головоломка от автора мирового бестселлера «Восьмой детектив». Сумеете ли вы угадать, кто убийца, а кто жертва? Эти выходные закончатся гибелью Анатоля утром понедельника. Но цепь
0
Новое рождение
Новое рождение
[Самиздат]
История о перерождении души в новом теле и новом для нее мире. Борьба за свое место в новой жизни. Интриги, заговоры и, конечно, любовь.
0
Запомните нас такими (ЛП)
Запомните нас такими (ЛП)
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Ной Райан был всей моей жизнью. От начала и до конца - всегда только он. Он научил меня боли, терпению, прощению и тому, какой след я оставлю на песках времени. Но самое главное, он научил меня,
0
Том 2. Нет никакой защиты
Том 2. Нет никакой защиты
[Фантастика: прочее]
Клубное издание Теодор Старджон (2). НЕТ НИКАКОЙ ЗАЩИТЫ. Сборник фантастических рассказов. (а.л.: 10,35) Некоммерческий проект для ознакомления. Предназначено исключительно для
0
Курс 1. Ноябрь
Курс 1. Ноябрь
[Эротика, Секс / Самиздат / Классическое фэнтези]
Титул наследного принца — не подарок, а проклятие. Вокруг Роберта смыкается кольцо из врагов, жаждущих его силы, и девушек, видящих в нём лишь ключ к власти. Лана и Мария готовы развязать войну
0