MoreKnig.org

Бліндаж: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Быкаў Васіль



Шрифт:

Нявыдуманыя вобразы

Для В. Быкава аповесьць «Апошні баец» застанецца фактам далітаратурнай біяграфіі. У наступных творах пісьменьнік пераадолее ідэалагізатарскую пафаснасьць і фальшывасьць тагачасных камуністычна-дзяржаўных патрабаваньняў і ўстановак савецкай крытыкі, заснаваных на «адзінаправільным» метадзе сацыялістычнага рэалізму. Пра тое пакінуў сьведчаньне сам пісьменьнік – у запісах «Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія» (упершыню апублікаваныя пась ля сьмерці аўтара ў 2005 г. у часопісе «Дзеяслоў»). «У маі пасьля бальніцы [пасьля дзьвюх аперацыяў на апендыцыт, у 1957 г. – А. П.] прафсаюз даў пуцёўку ў Дом адпачынку ў Ждановічы, – згадваў В. Быкаў.

– Жыў у агульным пакоі на шэсьць чалавек, хадзіў па лесе. Пачаў пісаць аповесьць «Апошні баец». Тады яшчэ не адчуваў усю фальш яе ідэі. Тое разуменьне прыйшло пасьля. А тады – абы надрукаваць, абы патрафіць – гэта тое самае цяжкое, што перажывае кожны, хто пачынае пісаць. <…> Увесь той час да канца году [1957-га. – А. П.] працаваў у рэдакцыі, пісаў нарысы і карэспандэнцыі – пераважна з гарадскога жыцьця. Дапісаў аповесьць, некалькі апавяданьняў. <…> Хацелася напісаць што-небудзь важнае, значнае. Найбольшую для мяне цікавасьць у гэтым сэнсе мела, вядома, вайна» (Быкаў В. Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія (Сшытак другі) // «Дзеяслоў», 2005, №6 (19)).

Напачатку аўтар прапанаваў аповесь ць часопісу « Маладосць». У лісьце ад 24 кастрычніка 1957 г. да Еўдакіі Лось В. Быкаў прызнаваўся: «За вясну і лета напісаў я свайго «Апошняга байца», і ўжо 3 м[еся]цы, як гэтая аповесьць ляжыць у «Маладосці» і тыя кавалеры яшчэ не сабраліся (як мне вядома з размоваў з Макалём) прачытаць яе. Дык вось цяпер я і чакаю вырашэньня лёсу гэтага байца з тым, каб спланаваць свае намеры наконт выданьня зборніка. <…> Я можа яшчэ і ня маю рацыі папракаць «Маладосць», можа я і памыляюся (даў бы Бог!), але мне здаецца, што яны дарэмна «заціснулі» ў сваіх бяздонных сталах маё невялічкае апавяданьне «На возеры» <…> і маю вялікую аповесьць «Апошні баец», дзе вельмі сур’ёзныя падзеі і нявыдуманыя вобразы. Можа там і ня ўсё добра зроблена, але зроблена, далібог, шчыра і нават з захапленьнем. Ня ведаю, як да гэтых твораў аднеслася б крытыка, але ручаюся, што ў чытача ня зьліпнуцца вейкі» (БДАМЛМ, ф.141, воп. 3). Падобныя нараканьні сустракаюцца і ў лістах В. Быкава да ўжо названага адрасата ад 30 кастрычніка 1957 г.: «Дзіўна, што яны так упарта адмоўчваюцца там. У мяне нават зьяўляецца думка, што пасьля такога зацятага маўчаньня мая аповесьць можа быць або вельмі добрай, або зусім няздатнай для друку. Але з апошнім я не магу пагадзіцца ніяк (вярней – ня хочацца)», і ад 22 лістапада 1957 г.: «…мая галава зараз поўная ад той маёй чортавай аповесьці, – я пачынаю ўжо ненавідзець яе штодзень, то ўсё болей, але ж трэба, пэўна, нешта рабіць. Здаецца мне, што там ёсьць нешта, што заслугоўвае ўвагі, а кожная гадзіна прамаруджаная не ідзе ў карысьць, а ідзе ў шкоду. Аповесьць паляжала 3 з паловай месяцы ў людзях, пэўна, яе прачытаў там не адзін Навуменка, як я цяпер пераконваюся, бо некаторыя мае дэталі і думкі я чытаю зараз у іншых аўтараў. Барані Бог, я нічога не хачу думаць ці падазраваць каго ў чым нядобрым, але ўсякае можа быць у наш ня вельмі чуйны да людской чэсьці час» (БДАМЛМ, ф.141, воп. 3).

У «Маладосці» аповесьць так і не прынялі да друку. І тады В. Быкаў скарачае яе і пасылае ў газету «Чырвоная змена». «Я скараціў каля 30 старонак, – прызнаваўся аўтар у наступным сваім лісьце да Е. Лось ад 1 сакавіка 1958 г. – Гэта многа. Выкінуў усе сакавітыя мясьціны, усе вострыя павароты, засталіся адны прапісныя ісьціны і дзяжурныя сітуацыі» Аповесьць «Апошні баец» пасьля першапублікацыі ў 1958 г. не перадрукоўвалася, не выходзіла асобным выданьнем і не ўключалася ў зборнікі. Яна стала своеасаблівым практыкаваньнем па напісаньні шырокафарматных празаічных твораў і першаподступам да «Жураўлінага крыку» – класічнага ўзору быкаўскай аповесьці. Крытыка пасіўна прыняла аповесьць. Адным з нямногіх выключэньняў стала рэцэнзія Юліі Канэ «Чалавек і подзьвіг» («Чырвоная змена», 1958, 19 кастрычніка), у якой адзначалася: «У аповесьці, хаця яна і застаецца творам аднаго героя, ахоп рэчаіснасьці значна шырэй, чым у апавяданьнях, шырэй і кола герояў – адзінадумцаў і антаганістаў Петруся. […] Пятрусь, апошні баец палка, падбірае палкавы сьцяг і прабіраецца па занятай немцамі тэрыторыі на ўсход. Зразумела, тут мы адразу ўспамінаем Алеся Рыбку і «Сьцяг брыгады» Аркадзя Куляшова. Так, агульнасьць патрыятычнага гучаньня вядомай паэмы і аповесьці маладога пісьменьніка, падабенства іх першапачатковых сюжэтных сітуацый несумненныя. Але далей сюжэт у Быкава разьвіваецца поўнасьцю самастойна. […] У аповесьці пісьменьнік сутыкае два сьветапогляды, два разуменьні сэнсу жыцьця».

Сам жа аўтар паставіўся да аповесьці надзвычай крытычна. «Цяпер у «Чырвонцы» чытаю сваю аповесьць, – пісаў празаік у лісьце да Е. Лось 5 красавіка 1958 г., – і адчуваю вялікую няёмкасьць перад таварышамі, мінскімі пісьменьнікамі, трохі – перад чытачамі. Неяк яна інакш выглядала ў маім уяўленьні, на старонках майго рукапісу, а тут з газетных палос здаецца чужой, шэрай і нецікавай. Праўда, добра скарацілі яе, павыкідалі ўсю філасофію, псіхалогію і нават лірыку, пакінулі адну толькі сюжэтную дынамічную баразну, але ўсё роўна і яна нейкая ўшчэрбная, бедная, слабая. Недзе ў сярэдзіне былі ў мяне два разьдзелы з жанчынай, – казаў Навуменка, што гэта самыя лепшыя мясьціны аповесьці, – але Маркевіч [супрацоўнік рэдакцыі. – А. П.] запярэчыў супраць гэтых лірычна-інтымных матываў – давялося зьняць. Цяпер адзін толькі патрыятызм, гераізм, пакуты і імкненьне на ўсход» (БДАМЛМ, ф.141, воп. 3). У кнізе ўспамінаў «Доўгая дарога дадому» (2002 г.), распавядаючы пра свой жыцьцёвы і творчы лёс, пра гісторыі стварэньня і публікаваньня сваіх апавяданьняў і аповесьцяў, В. Быкаў нават не згадаў пра «Апошняга байца». Вось аўтарскія сьведчаньні пра той час: «<…> Я спрабаваў супрацоўнічаць з «Чырвонай зменай», праз якую, кажуць, прайшла ўся маладая беларуская літаратура. Але дасланае туды апавяданьне было жорстка раскрытыкавана Іванам Калесьнікам, які па нейкай патрэбе прыязджаў у Горадню, і я з ім увогуле пагадзіўся. Затое дасланае ў «ЛіМ» апавяданьне на ваенную тэму было прынята намесьнікам рэдактара Раманам Сабаленкам, які сказаў, што гэтую тэму мне варта разьвіваць і паглыбляць. Акрылены гэткай парадай, за кароткі час напісаў невялічкую аповесьць «Жураўліны крык», якая неўзабаве была надрукаваная ў «Маладосці» і выйшла ў маім першым празаічным зборніку» (Быкаў В. Доўгая дарога дадому. – Мінск: ГА БТ «Кніга», 2002, с. 210).

У Архіве В. Быкава захоўваюцца газетныя выразкі з адзінкавымі аўтарскімі праўкамі простым алоўкам, якія былі ўлічаныя ў гэтай публікацыі. Рукапісаў тэксту не зьбераглося, і ў перавыданьні захоўвалася максімальная аўтэнтычнасьць першапублікацыі.

Алесь Пашкевіч

АПОШНІ БАЕЦ

Маёнтак гарэў. Над кучаравістымі верхавінамі вязаў і ліп шугала ў паднябессе мітуслівая вогненная грыва. Густыя шэрыя воблакі дыму вяртлявымі клубамі валілі ўгару; вецер раздзьмухваў, ірваў і іскрыў у наваколлі жудасць пажару; слаўся ўдушлівы горкі смурод. Ад смуроду, дыму і пылу, узнятага выбухамі, не ставала паветра, каб дыхаць. I ў раўку за садком, змучаная нясціхным боем, знясіленая, адрэзаная ад сваіх, задыхалася жменька байцоў.

Іх вельмі мала засталося тут – штаб ды рэшткі аднаго батальёна на чале з камандзірам палка. Яны спыніліся ўчора ў гэтым маёнтку, бо адступаць далей не было куды. I ад самага ранку раскацістым рэхам калацілі наваколле гарматныя выбухі, рассыпалася кулямётная траскатня, ірваліся гранаты, злосна чхалі з лагчын мінамёты, і асколкі бязлітасна секлі акрываўленую шматпакутную зямлю.

У травяністым раўчуку, ля прыземленай дашчатай паветкі, стуліўся з кулямётам баец. Лежачы ў мелкім акопчыку, ён туга ўпіраў у плячо прыклад «ручніка» і неадрыўна глядзеў у поле, адкуль атакаваў вораг.

Калі агнявыя віхуры ўгары крыху суцішыліся, кулямётчык прыслухаўся да гукаў бою, і нейкая неспакойная думка з’явілася на яго твары.

– Пэўна, цяпер пойдуць, – сказаў ён. – Вы чуеце: сціхае?

Але ніхто не адказаў яму. Хлопец пазіраў усё ў збажыну, нешта думаў, шчыльней прыпадаў да кулямёта, чакаючы новай атакі. I раптам спалохана ўздрыгнулі яго бялявыя вочы, ён азірнуўся, прыўзняў галаву.

– Таварыш лейтэнант!

Адказу не было. Тады Пятрусь Кляновіч спалохана ірвануўся і, прыгнуўшыся, па дне раўчука кінуўся да суседняга акопчыка.

Лейтэнант ляжаў, уткнуўшыся тварам у засыпаную зямлёй траву, і не варушыўся. Згінаючыся да долу, хлопец ухапіў чалавека за плечы, узваліў на спіну яго цяжкае цела. Ад скроні па бруднай шчацэ камандзіра марудна споўз струменьчык згуслай крыві.

– Таварыш лейтэнант! – з роспаччу і надзеяй паклікаў яго Пятрусь, але лейтэнант не адгукаўся.

Болей у іхняй роце не было нікога. За два дні няспынных баёў адзін за адным гінулі людзі. Палову рота страціла на шляху адступлення, другую палову – у гэтым маёнтку. Смерць лейтэнанта зусім збянтэжыла хлопца, ён у знямозе схіліўся ля забітага камандзіра, ужо не хаваючы сваёй проставалосай галавы. Ён быў плячысты, моцны, але зусім яшчэ малады, той уцалелы хлапец з двума трохкутнічкамі на чырвоных пятліцах. Па лабатым схуднелым твары няроўнымі бруднымі пісягамі паўзлі струмені поту, і поўныя роспачы пазіралі на свет вялікія, нейкія не мужчынскія яго вочы.

Тым часам з мітуслівай збажыны ў полі паявіўся густы ланцуг цёмназялёных мундзіраў. Блізкая кулямётная чарга крамзанула па вішэнніку, з будыніны пасыпаліся трэскі. Паўз голаў пранеслася нешта важкае, і ззаду ў садку грымнуў выбух.

Пятрусь спалохана кінуўся да кулямёта, прыклаўся шчакой да вышмальцаванага прыклада і пусціў у жыта доўгую чаргу. Няспынны грукат, шум скалыхнулі наваколле. Па ўсім маёнтку ірваліся снарады, узляталі ў дымнае неба галіны дрэў, кавалкі дахаў, клочча травы. Над зямлёю з варожага боку несліся нябачныя сталёвыя струмені. Быццам нажніцамі, кулі стрыглі траву і кусты – так і сыпаліся на дол лісткі і галінкі. Нарэшце, загарэлася і апошняя ўцалелая будыніна – дашчатая паветка.

Пятрусь перазарадзіў кулямёт і зноў прыпаў да прыцэла. У невысокай, па пояс, збажыне ён добра бачыў прыгнутыя постаці ворагаў з аўтаматамі і падкасанымі да локця рукавамі. Яны прыгіналіся, зялёныя іх каскі матава блішчэлі. Немцы на хаду страчылі з аўтаматаў, але аглушаны сваім кулямётам Пятрусь не чуў іх стрэлаў. Трымаючы мушку пад іхнімі постацямі, ён да болю ў пальцы ціснуў на спуск, кулямёт ірваўся ў руках, нібы жывая імклівая істота, горкі парахавы смурод і пыл абдавалі хлопца.

Зводдаль, ля дарогі, густа і напорыста трашчаў «максім». Яго чэргі часам зусім прападалі ў грукаце бою, і хлопец устрывожана пазіраў туды. Там – камандзір палка, ён зараз камандаваў імі, яго прысутнасць супакойвала і давала надзею.

Урэшце ворагі пачалі знікаць у жыце, – відаць, яны не вытрымалі адпору і ў гэты раз. Патроху кулямётны агонь па сядзібе таксама пацішэў, але здалёку аднекуль з’явіўся новы трывожны гук. Ён хутка напоўніў сабой спахмурнелы летні прастор, прыглушыў усе іншыя гукі і ўсё ўзмацняўся. Сержант боязна зірнуў у захмаранае, дымнае неба – там плылі самалёты.

«Чые?» – мільганула пакутлівая думка. I ў той жа момант пярэдні самалёт вельмі хутка неяк дзеўбануў носам і шалёна панёсся на іх прыціхлы раўчук. У паветры засвістала, загрукатала...

Страшэнныя выбухі скаланулі наваколле, зямля стагнала, кідалася ў нямой роспачы, дрыжэла, у паветры круціліся шалёныя віхуры. Здавалася, што зямля перамяшалася з паветрам і ўсё на свеце рынула ў нябыт.

Невядома, колькі працягвалася гэтая жудасць. Але нарэшце грукат прыціх, і Пятрусь расплюшчыў вочы. «Жывы?» – са здзіўленнем падумаў ён, яшчэ не верачы, што жах гэты скончыўся. Сержант паглядзеў у той бок, дзе страляў «максім» і дзе быў камандзір, быццам шукаючы паратунку. Самалёты тым часам набліжаліся зноў, і тады, у гэтую кароткую паўзу спакою, пачуўся надрыўны голас камандзіра палка:

– Таварышы, уперад! У атаку, ура-а-а-а-а!!

Пятрусь зноў зірнуў туды, на масток, і нібы раптоўная хваля падхапіла яго. Узняты камандзіравай рукой, там трапяткім полымем ірвануўся на ветры іх палкавы сцяг. Камандзір узмахнуў ім, азірнуўся і выскачыў з раўчука. Ля яго ўмомант з’явіліся яшчэ людзі, і ўсе яны шуганулі ў збажыну – наперад, на ворага. Апусцелы дагэтуль раўчук зашавяліўся постацямі байцоў, недалёка ад хлопца мільганула ў жыце шырокая спіна старшыны Наскова. Ён быў з суседняй роты іхняга батальёна, і Пятрусь узрадаваўся, убачыўшы знаёмага чалавека. Наскоў хутка знік у збажыне, і нейкая нязведаная, зацятая сіла падхапіла і сержанта. Схапіўшы лейтэнантаву вінтоўку, ён пераскочыў нізенькі бруствер і рынуўся за ўсімі насустрач ворагу.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
[Здоровье / Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Лууле Виилма (1950–2002) – известная эстонская целительница и парапсихолог. Общаясь с пациентами, она поняла, что любая болезнь – результат обид и стрессов, которые мы порой копим в себе годами.
0
"Зарубежный детектив 2026-30". Компиляция. Книги 1-12
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Ночь, когда он исчез
Ночь, когда он исчез
[Детективы / Триллер]
Новинка от автора супербестселлера №1 The New York Times! Долгожданный роман Лоры Дейв – автора феномена «Последнее, что он сказал мне», покорившего мир и экранизированного Apple TV+! Иногда,
0
Чайная под солнцем Тосканы
Чайная под солнцем Тосканы
[О любви / Современные любовные романы]
В свои тридцать четыре Тилли привыкла жить осторожно: черно-белые фотографии, крепкий кофе и никаких лишних надежд. Но после пожара, уничтожившего ее галерею, и предательства любимого человека
0
Я не мертва
Я не мертва
[Полицейский детектив / Детективы / Триллер]
Три года детектив Джуди Фонтейн была изолирована от внешнего мира. Заключенная в подземной камере, она общалась только со своим садистом-похитителем, и чтение его мыслей по выражению лица стало
0
Рождество с подвохом
Рождество с подвохом
[Классический детектив / Детективы]
Идеальное уютное чтение для поклонников «Убийств и кексиков» Питера Боланда, «Опасной игры бабули» Кристен Перрин и «Рецепта убийства для настоящей лентяйки» М. С. Битон. Детективы Вероники Хэли
0
Гнездо кабана: Истории из заповедника
Гнездо кабана: Истории из заповедника
[Современная проза / Биология]
Книга «Гнездо кабана: Истории из заповедника» написана человеком, для которого кабаны – не просто объект исследования. По мнению автора, кабан – зверь выдающийся и достоин особого внимания. Надежда
0
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
[Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Если вы мечтали обучаться магии у настоящего Мастера, узнать все тайны сильнейших заклинаний, то у вас в руках – исполнение вашей мечты. В книге собраны уникальные техники, которые сделают из вас
0
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
[Публицистика / Военная документалистика / Документалистика]
Психиатрическая больница Пенхёрст — кровавое пятно в истории Соединённых Штатов. С 1908 по 1987 год там проводились бесчеловечные опыты над больными, в том числе над детьми. Им делали лоботомию,
0
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
[Публицистика / Документалистика / Обществознание]
Книга рассказывает о жизни американской глубинки так называемого Deep South — Глубокого Юга или Диксиленда. Автор книги, после многолетних путешествий по Югу США, повествует о жизни хиллбилли (горцах
0
Лейтенант. Том 3
Лейтенант. Том 3
[Альтернативная история / Исторические приключения / Попаданцы / Самиздат]
Весна 1905-го. Артур выстоял, блокада прорвана, море — своё. Но война не кончена: через полсвета идёт Вторая эскадра, и в книгах, которые помнит капитан 2 ранга Андрей Маринин, её дорога кончается
0
Стример из иного мира. Том 2
Стример из иного мира. Том 2
[Книги про волшебников / РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Самиздат]
Пусть и не по своей воле, но я попал в иной мир. Здесь я, по сути, продолжаю заниматься тем же, что и раньше, — стримить для зрителей. Вот только теперь за мной следят так называемые Небожители, а
1

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
30
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
6
Комдив
Комдив
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Комдив Алексей Турчин отправляется в Соединенные Штаты Америки для изучения военно-промышленного комплекса и перспективных образцов вооружения. Удастся ли ему подтолкнуть развитие Рабоче-Крестьянской
5
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
[Попаданцы / Городское фэнтези / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Попытка создания пародии на попаданцев в комикс. Не фанфик, все герои и сюжет комикса, известные герою книги, выдуманы и не являются калькой с какого-то существующего произведения. Ну а главный
5
Мир без вуали
Мир без вуали
[Любовная фантастика / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
4
Майор: Сорокапятка 3
Майор: Сорокапятка 3
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Бобруйск. Минск. Брест. Висла. Одер. Красная армия наконец идёт туда, куда должна была идти с самого начала войны, — на запад. Так быстро, что карты не успевают за передовыми частями. А
4
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
5

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
13
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
12
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
3
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
8
Регистрация
Регистрация
[Современная проза]
Может быть, если подождать, оно само рассосется. Надо только не думать про него: вот как оно туманом или тенью болтается где-то рядом, так пусть там и болтается. Имени ему не давать, не вызывать его.
15
Драконий брак, где всё не так
Драконий брак, где всё не так
[Любовная фантастика / Попаданцы]
Я оказалась в другом мире, у моего питомца тяжёлая психотравма, а всё из-за того, что один бестолковый дракон за сыном недосмотрел. И хоть бы извинился за своего драконёнка! Так нет, рычит,
2

Прямо сейчас читают

На распутье семи дорог
На распутье семи дорог
[Космическая фантастика]
Пелена темных туч закрыла будущее Земли, России и главного героя. Всему виной космические цивилизации, пришедшие на Землю со своими планами. Его путь пролег через учебку ЧВК и поля боя на окраинах
0
Некроманты пьют кофе со сливками
Некроманты пьют кофе со сливками
[Юмористическое фэнтези]
Хорошо быть некромантом! Ровно до того момента, как у тебя появляется назойливый поклонник с группой поддержки. А другой парень сбегает со свидания, стоит услышать о твоем призвании. Третий... Ну
0
Озверение
Озверение
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы]
Кажется, чем ближе столица, тем сложнее в неё попасть. Но зато скоро станет понятно, что именно не поделили Настоятель и глава Бурого Приората и почему им так нужны одарённые первушники. Первая мера
0
Где умирают хорошие девочки
Где умирают хорошие девочки
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Попаданка в 1812: Любить и не сдаваться
Попаданка в 1812: Любить и не сдаваться
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Я попала в прошлое, в 1812 год. Самый разгар войны с Наполеоном. Моё имение разорено солдатами французской армии. Мои люди убиты. Однако война подарила мне дочь и встречу с мужчиной, которого я могла
4
Шанхай [litres]
Шанхай [litres]
[Проза / Историческая проза / Старинная литература: прочее]
Имя Риити Ёкомицу (1898–1947) не так хорошо известно отечественному читателю, как имена его знаменитых современников – Акутагава Рюноскэ, Дзюнъитиро Танидзаки, Ясунари Кавабата – а между тем в
0
Роковой обмен
Роковой обмен
[Любовная фантастика]
Он — ее враг. Тот, кто пытался убить ее. И кого она пыталась убить. Но только он сможет спасти ее от жестокого безумного отца. Но что ей ему предложить? Он равнодушен к красоте. Он жесток. Ему никто
1
Убийство в доме свиданий
Убийство в доме свиданий
[Исторический детектив / Триллер]
«Убитая проститутка была совсем нагой. Она лежала на спине в своей холодной доступности, и тело ее, уже успевшее пожелтеть, напоминало хорошо полированную кость мамонта. Из-под ее правой груди
0
Ванька 13
Ванька 13
[Попаданцы / Боевая фантастика / Альтернативная история / Самиздат]
Три войны, плен, каторга, пара революций, вообще непонятно что... Эй, а нормальная-то жизнь здесь будет? Нет? Не в то время попал? Понятно...
3
Волк под кроватью. Человек-невидимка из седьмого «Б»
Волк под кроватью. Человек-невидимка из седьмого «Б»
[Детская литература: прочее / Детские приключения]
В сборник Лады Кутузовой вошли очень разные по жанру произведения: мистические рассказы «Волк под кроватью» и повесть «Человек-невидимка из седьмого “Б”». Мистические рассказы – это не добрые
0
Обратная сторона Луны
Обратная сторона Луны
[Современная проза]
Когда любимый человек умирает, все мы начинаем верить в потусторонний мир — ну, или хотя бы хотим верить. Когда ты учёный до мозга костей, сделать это труднее. Но всё-таки можно. А там, глядишь, и
0
Добрые люди
Добрые люди
[Книги про волшебников / Самиздат]
Наёмница. Воительница. Посланница богов? Никто точно не знает кто она и откуда пришла, но не стоит становиться у неё на пути.
0