— Мо’ як у Вайды?
[Нохем зьнікае.]<…>
— Дземідовіч пачаў папраўляцца. (Капітану горш.) І пачаў думаць: каб застрэліць немца, каб памёр капітан, пра Серафімку…
— Серафімка прынесла хлеб. Радасьць. <…>
Пачынаюць есьці. <…> А тут — паліцыя… Паліцаі ходзяць па траншэі. <…> Марадзёры. У бліндажы ўсе замерлі. <…>
Пасылаюць Серафімку. Назіраюць двое з траншэі.
Дземідовіч і немец вылезьлі ў траншэю.
Назіраюць.
Немец кажа: надо пук-пук!
Дз[емідовіч] — не!
<…> Піліпёнкі прыйшлі да яе. Паліцаі сустрэлі яе на сьцежцы <…>. Дзе Качан? Вядзі. <…> і яна павяла іх у лес. Як лес скончыўся, сталі.
Там яе згвалцілі… <…> Іх было трое. Піліпёнак, адзін у шынялі і адзін малады бугай. Яны згвалцілі С[ерафімку]. <…>
Як з яе знушчаліся ў калгасе — як з сястры ворага народу.
Серафімка радавалася: во дзе мір! Жывуць у міры, як добра. Але не.
<…>
Яны яе не забілі*. Але яна болей не прыйшла ў бліндаж. <…>
А ў бліндажы пра яе мяркуюць кожны са свае калакольні. Капітан, Дземідовіч, паліцай [Качан], немец. Есьці няма, вады няма. <…>
У бліндажы голад. Хто такі Качан? Размова: Хлебнікаў, Дземідовіч, немец. <…> Хлеб зьелі. К[апіта]н змарнеў. С.[ерафімка] ня йдзе.
Немец ідзе капаць бульбу. Ноччу вараць. <…>
Дземідовіч ноччу зрабіў спробу ўцячы. І заграз у тарфянішчы. [Немец пайшоў яго шукаць. Знайшоў. Прынёс непрытомнага.] Сьмерць Дземідовіча. Немец яго хавае ў траншэі.
Немец сыходзіць. <…> Немец хутка адчуе сябе вышэйшым. Але яго ўражвае Сер[афімка].
Немец кажа: пайду. Капітан не затрымлівае і не пытае.
<…> Паліцай (Качан) утаіў, што ён — паліцай. І чакае. А на полі С[ерафімцы] сказаў, што яго — [паранілі] Піліпёнкі. <…>
Хлебнікаў і Качан. Качан спрабуе ўкрасьці пісталет.
Хлебнікаў яго страляе.<…>
Палічыў — засталося 5 патронаў.
<…>
Застаецца адзін капітан [Хлебнікаў].
<…>
Хлебнікаў ня можа ў бліндажы і выходзіць на поле бою з пісталетам. Страляе і крычыць «Ура!».