Учора запусцілі трэцяга касманаўта, а сёння толькі што паляцеў чацвёрты. На перон з ленінградскага эшалона вывалілі дзве групы немцаў. Аб'яўляю ім пра Паповіча, і яны гарлапаняць з захапленнем і радасцю. Наўрад ці крычалі б яны мацней, будзь Паповіч не ўкраінец, а ўраджэнец Берліна. Наперабой мне паведам-ляюць: адразу за чацвёртым запусцяць пятага і лятаць будуць адна-часна тры апараты, так сказаў нібыта Гагарын у інтэрв'ю для нейкай замежнай газеты і яны чулі па Бі-бі-сі. Падыходзіць афіцэр-паграніч-нік, немкі вішчаць, затым кідаюцца яго віншаваць ды цалаваць...
3З немцамі ў адным поездзе прыбыло паўсотні італьянцаў, двое амерыканцаў, англічанін.
Чамусьці затрымліваюць адпраўку замежнага поезда. У чым справа? Званю пагранічнікам. Аказваецца, канфіскавалі ў аднаго італьянца плёнку: нейкія абураныя прахожыя-гродненцы далажылі, што сіньёр фатаграфаваў у горадзе смеццевыя ямы!
Іду дадому. Галава задурана, мільгаюць нейкія абрыўкі ўражанняў, фраз, і здаецца, што ўсе гродзенскія прахожыя гавораць на замежных мовах. Стараюся апамятацца, збіраюся з думкамі. Такі і праўда, у небе ўжо чацвёрты касманаўт!.. Перад вачыма — амерыканец, які на і гродзенскім пероне, не ўзнімаючы вачэй, паспешліва тыкае руку пагранічніку, віншуе з перамогай... Нічога не скажаш, самалюбства іх кранута за жывое.
Смешная гісторыя была сёння яшчэ. Расказвала перакладчыца італьянцаў.
У яе групе трапіліся адны арыгіналы. Даставіў іх ад граніцы ў Маскву адзін турыст і заявіў: «Я — лепшы ў свеце кандытар. Прывёз сіньёру прэзідэнту спецыяльны торт, хачу асабіста яму падараваць! Бясплатна!» Яна яго пераконвае і так і гэтак, а ён паўтарае адно: «Не-е, не паеду адгэтуль, не выкапаўшы свайго памеру! Адзін такі торт я ўжо ўручыў сіньёру Кенэдзі, у мяне на вітрыне пра гэта напісана!..»
Потым сустракаю дырэктара Гродзенскага заапарка Шайкоўс-кага. Віншую з чацвёртым касманаўтам. Адказвае мне тым жа, але, разгублены, дадае:
— Разумееш, увальваюцца сёння да мяне ў парк твае турысты. Я ім паказваю, што магу, яны задаволеныя і ўдзячныя. А адзін усё шнырыць і шукае якіх-небудзь развалін, лужын. Я не вытрываў ды кажу: «Нядобра, пан, так рабіць, ой, нядобра!» А ён ухмыльнуўся ды ўсё сваё — шчоўк! шчоўк!..
Шайкоўскі гадоў дзевяць сядзеў пры ўрадзе Пілсудскага ў гродзенскай турме за рэвалюцыйную дзейнасць. Потым усю вайну не знімаў шыняля, а ў дывізіі Тадэвуша Касцюшкі прайшоў ад Леніна да Берліна. Колькі яму прынесла хваляванняў новае будаўніцтва ў парку... I вось табе, яшчэ не было клопату!..
Нічога, далёка не завёз ён сваёй плёнкі,— суцяшаю старога.
Ах, гні-іда! — не можа яшчэ супакоіцца чалавек.
13 жніўня
Сёння сярод дзвюх соцень пасажыраў з Кузніцы прыехала 17 чылійцаў. Успаміны з дзяцінства, прачытаны Фенімор Купер разверадзілі якіясь струпкі мае душы. Заходжу ў вагон. Углядаюся ўважліва. Дарэмна спрабую знайсці рысы гордых і непакорлівых індзейцаў сярод гэтых людзей.
Перада мной — поўныя і хударлявыя, бялявыя і цёмнавалосыя, з доўгімі ці кароткімі насамі... Што ў іх агульнага? Ва ўсіх аднолькава запаленая на сонцы скура. Што ж, гэта інтэлігенцыя, выхадцы з маёмасных слаёў, з белых! Тубыльцы засталіся дзесьці там, за Кардыльерамі, у прэрыях і джунглях, на аслах і ламах...
Нам у Сант'яга няправільна аформілі праязныя дакументы на вашу тэрыторыю! — вінавата тлумачыць мне па-англійску стараста групы.
Астатнія гавораць толькі па-іспанску і заклапочана, напружана, нібы прыгавору, чакаюць, якое будзе маё рашэнне, што перакладзе ім стараста. У іх выраз твару не той, які я прывык бачыць у амерыканцаў, французаў, англічан... Ў іх няма і той бестурботнасці ў вачах, якой вызначаюцца турысты з сацыялістычных краін. У чылійцаў якаясьці бездапаможнасць, усведамленне нязначнасці сваёй дзяржавы, імкненне знайсці сабе заступніка.
Усё будзе добра! — як дзяцей, падбадзёрваю я іх з нейкім дрыжаннем у голасе.— Дааформім тут, галадаць і пяшком хадзіць па савецкай тэрыторыі пе будзеце! Калі ласка, запрашаем да нас у госці!
Стараста перакладае. Уздыхаюць з палёгкай. І тут раптам я ўспамінаю, пытаюся ў іх:
А Дамэйку вы ведаеце?
У людзей насцярожаныя вочы. I без перакладчыка разумею, што яны гавораць:
Нашага Дамекос?.. Домейкосо?!
Дык ён жа наш, з-пад Гродна! — тлумачу.— З-пад Нава-грудка выехаў калісьці ў Амерыку, цяпер вы ў яго на радзіме!..
Чылійцы адразу смялеюць і пачынаюць пільна разглядаць усё навокал, нібы стараючыся ў адзін міг усё зразумець і запомніць. На здзіўленых тварах напісана: дык Во-ось тая краі-іна, СССР!.. Адгэтуль славуты Дамейкус, чый помнік стаіць у іх Сапт'яга!..
Ой, як трэба быць цяпер уважлівым на вуліцах! Калі ты шафёр, ты ездзіш не проста па вуліцах Гродна, а — бытта сярод дамоў Буэнас-Айрэса, Марсэля або па прэры-ях Аргенціны, таму што на цябе ў гэты момант, мажліва, пазірае некалькі пар вачэй з іншага свету; ты для іх не проста вадзіцель, а — брат Гагарына, Паповіча... А ты не проста прахожы; калі бачыш іншаземца, то будзь гаспадаром, сябрам, пагранічнікам, дыпламатам! Гродзенскі кіраўнік, спытай сябе шчыра: ці ўсё ты зрабіў, каб вароты ў СССР былі такімі, як належыць тваёй вялікай краіне?
АФIЦЫЯНТКА
Было iх тры. Ранiцой сталовая пуставала, таму, чакаючы клiентаў, дзяўчаты грэлiся ля печы. Спiной да яе прыткнулася гордая, як каралева, з халоднымi карымi вачыма прыгажуня Мiра. Каля Мiры шчакой да белай кафлi тулiлася ўдава Надзя - паблеклая пажылая жанчына. Яна вадзiла далонямi па печы i цiха сыкала, бо кафля пяклася. Трэцяя афiцыянтка, дзяўчына гадоў васемнаццацi - Люся, - лятала па зале.
На Люсi была з ружовага шоўку кофтачка, лёгкая, як ветрык. Светлыя валасы дзяўчыны абхапляў абадок карункаў. На стале блiшчаў крышталь пасуды. Скрозь шыбы падалi промнi сонца, iх афiцыянтка перасякала лёгкай радаснай паходкай. Люся з прытворнай строгасцю, прыемным грудным голасам закрычала:
- Афiцыянтка, меню мне, бягом!
З-за буфета пазiрала тоўстая цёця Глаша. Яна там заўсёды стаяла як укопаная, на адным месцы, i нагадвала пiўную бочку. Толькi бочка цямнела вiльготнымi плямамi, а ў Глашы нос, шчокi чырванелi, дыхалi здароўем i задавальненнем. На ёй самой заўсёды бялеў чысты халат з квадратамi ад прасавання i дзiркамi ад гузiкаў. Гузiкi ў цёцi Глашы нiяк не трымалiся, зараз буфетчыца моўчкi цешылася Люсiным блазенствам. Баючыся, каб дзяўчына чаго-небудзь не разбiла, цёця Глаша дабрадушна прабурчала:
- Люська, абсядзь!