...Доўга думаў князь, а пасля загадаў, каб епіскап, супраць усіх правіл, разлучыў ix перад богам i заключыў мужчыну ў манастыр — навечна.
— Не мучыць муж i жонка павінны адзін аднаго, а разам жыць, i несці суцяшэнне другім, i моцна трымаць крыж свой...
Незадаволены быў епіскап, a людзі полацкія ўхвалілі рашэнне Брачыслава. I аб'явілі жанчыну як бы ўдавой, толькі не дазволілі ёй другі раз выходзіць замуж.
Не адзін уздыхнуў, калі пайшла яна прэч — лёгка, спружыніста, як расамаха.
А мужчына ўпаў ніцма, дзякуючы князю, і раптам захлынуўся смехам-плачам, i слёзы цяклі па яго худых шчоках...
I, успомніўшы пра гэта, Алекса патроху супакоіўся. Вялікая гэта таямніца, непасцігальная — так гаварылася ў Бібліі. Так i ён зараз мучыцца, думае — але адказу няма i не будзе. Значыць, трэба жыць, жыць, нягледзячы ні на што.
...Ён працаваў з асалодай, са стараннем, каб у цяжкай рабоце забыцца на ўсё, што мучыла i не давала спакою. Панова абмазаў глінай i ўмацаваў каменнем сцены хаты, здалёку прывалок бярэмя ядлоўцавых карэнняў i адшліфаваў тоўстыя каржакаватыя наросты, каб атрымаліся моцныя парэнчы на тэрасе, пералажыў трысняговы дах, каб халодныя зімовыя вятры не прадзьмувалі жытло, абгарадзіў двор. Камення вакол было дастаткова, а з дрэвам было цяжкавата, сучча даводзілася шукаць у гарах, валачы цяжкія ахагікі. Вельмі дапамагаў асёл — звыклы да крутых сцежак, ён цярпліва тунаў па слізкіх ад халоднага ранініняга туману каменнях, i Алекса толькі здзіўляўся часамі, як можа жывёліна, такая маленькая ў параўнанні з вялізнай ношай, нагружанай на сніну, снакойна ступаць на камень, што, здаецца, вось-вось абрынецца ў бездань i пацягне за сабой? Як адчуваў, ці можна ступіць на той, ці іншы валун?
Ішлі гады. Нармурад, у большасці маўклівы, ажыўляўся, кал i казаў Алексу пра тое, што адкрываў сам, што знаходзіў у навакольным. Не пераставаў ён радавацца i здзіўляцца свету. Аднойчы, калі хлопец акучваў ля сцяны вінаградную лазу, стары ўсхвалявана паклікаў яго:
— Ідзі сюды!
I калі той падышоў, далоняй выціраючы пот на лбе, паказаў на зямлю:
— Бачыш?
Алекса не ўбачыў нічога, але, ведаючы, што стары ніколі не стане гаварыць пра дробязь, нахіліўся над тым месцам, куды ўказваў палец. Але нічога, апроч двух мурашоў, што валтузіліся на глінянай дарожцы, не ўбачыў.
— Мурашы?
— Ты думаеш, яны б'юць адзін аднаго? А прыгледзься! Сапраўды, было падобна, што гэтыя два рыжыя, буйныя мурашы змагаюцца адзін з адным: адзін з ix наваліўся на другога, а той адчайна абараняўся.
— Ён адгрызае яму нагу! — Нармурад паказаў на верхняга, амаль чырвонага мураша.— Вось зараз усё скончыцца.
I сапраўды, праз некалькі імгненняў верхні мураш адваліўся ад ніжняга, які ляжаў, слаба варушачыся; счакаў, а пасля таропка папоўз па мурашынай сцяжынцы, якая вяла ў глыб саду. Другі, без нагі, таксама наважыўся паўзці, але Нармурад лоўка схапіў яго заскарузлымі сухімі пальцамi.
— Прынясі павелічальнае шкло!
Зацікаўлены Алекса мігам пабег у хату, хутка знайшоў шкліну, перадаў старому. Той паглядзеў на мураша, якога трымаў у руцэ, i ўрачыста перадаў круглячок хлопцу.
— Вось табе аперацыя! Нага была паламаная, а цяпер хутка адрасце. Іначай бы валачылася, перашкаджала ісці, i, магчыма, ён хутка загінуў бы.
Адпусціў мураша на дарожку, i той, больш павольна, чым яго лекар, але даволі жвава патрусіў па дарожцы.
— Ідзі, i хан паможа табе Ачышчальны!
А пасля павярнуўся да Алексы:
— Заратуштра сатварыў свет больш разумным, чым мы думаем. Я сам бачыў, як курапатка нанасіла на паламаную лапку гліну, якая, высыхаючы, рабілася цвёрдай, як камень, i трымала паламаную костку мацней, чым нават палка, да якой я прывязваю паламаныя косці людзей. А пасля аднойчы задумаўся, чаму буйвалы часта кладуцца ў канаву там, унізе, пад тарой, i зразумеў гэта толькі тады, калі майго ўласнага буйвала неяк аб'елі сляпні i ён упарта клаўся ў канаву кожны раз, калі я праязджаў па той дарозе, а аднойчы ўначы збег, i толькі праз два дні мне перадалі, што ён ляжыць там жа. Я забраў яго адтуль, i што б ты думаў? — болькі i ранкі зажылі. I тады я паспрабаваў накладваць на такія ж ранкі людзей тую гразь, толькі рабіў гэта ў тайне ад іншых, бо майстэрства табіба не толькі ў яго руках i галаве. Заслоны ягонай мудрасці — гэта ўменне маўчаць, бо невук гатовы ўсё растлумачыць проста, бо бачыць толькі яўнае.
Аднойчы ён доўга сядзеў, гледзячы на ступку, у якой пераціраў зярняты міндаля, пасля, горка ўздыхнуўшы, пажаліўся:
— О, як хацелася б мне узяць у рукі рукапіс вялікага Ібн-Сіны! Калі б не хворыя вочы, я б запісваў усё, чым лячыў i вылечваў людзей, што каму памагала. Трэба запісваць, усё запісваць, бо памяць чалавечая — рака, што пераблісквае на сонцы ўсё новымі i новымі струменямі i ніколі не паўтараецца!
— Чаму ж, настаўнік, вы не пойдзеце зноў у Бухару? Хаця шлях i немалы, але вы не раз гаварылі, што патрымаць у руках «Канон» Ібн-Сіны — найвялікшая мара вашага жыцця? Няўжо не ўступяць жаданню старога чалавека?
Стары памаўчаў, пасля ўздыхнуў яшчэ цяжэй:
— Хто ж так проста пусціць мяне ў кнігасховішча эміра? Мяне, беднага кішлачнага табіба? Я магу ўсё астатняе жыццё праседзець пад сцепамі ханскага палаца, але ніхто не перадасць маёй просьбы, а кал i i перададуць, то за нахабства могуць яшчэ i кінуць у страшную турмузіндан. A галоўны захавальнік бібліятэкі — яшчэ болей пыхлівы i важны, чым сам хан — пыхлівы, праўда, толькі з нам i, беднымі. Я помню, гадоў дваццаць назад адзін з маладых табібаў тайком прабраўся ў кнігасховішча. Ён атрымаў сто палак. Мне ўжо не вынесці нават пяцьдзесят.
А Алекса ўсё хадзіў да Ашавазды, i той вучыў яго, чаму мог i што ведаў. А пасля, нягледзячы'на перасцярогі Нармурада, ён стаў хадзіць у ніжні мусульманскі кішлак Паргыз, да настаўніка, які маладосць правёў у Атрары, а пасля вярнуўся паміраць у родныя мясціны. Ен насіў туды грошы, якія мог зарабіць, але нічога не казаў на тое стары лекар, i быў Алекса бязмерна ўдзячны яму i за гэта...
Стары Нармурад з кожным годам як бы усыхаў, ён i хадзіў ужо неяк панура, рукі яго амаль бесперастанку калаціліся. Падрастала дзяўчынка Апак, i ў доме рабілася больш утульна — нішы завешваліся чырвона-пурпуровымі сюзанэ, якія дзяўчынка прыносіла ад старой Ніязы, што перадавала ёй свае сакрэты, палюбіўшы лоўкую, імклівую Бяляначку. Спачатку Апак рабіла тыя сюзанэ ў доме Ніязы, але паступова рукі яе налаўчыліся болей, i аднойчы яна ўрачыста аддала Алексу кашулю з тонкага пунсовага шоўку.