Ён узяў дзяўчынку за руку, стаў слухаць пульс, пасля агледзеў яе, прыціскаючыся вухам да крохкай, як у верабейчыка, грудкі, з выпіраючымі пад скурай костачкамі.
— Там, на паліцы, вазьмі джуляб,— сказаў ён.
Алекса ўзяў гліняны слоік з сіропам, звараным з пялёсткаў руж, падаў лекару, а сам памкнуўся прзч з хаты, каб не перашкаджаць. Дасюль ён толькі збіраў лекі для хворых якія часта прыходзілі да лекара з суседніх, нават далёкіх кішлакоў. Але Нармурад спыніў яго:
— Не, ты пасядзі побач.
Алексу было шкада дзяўчынкі, якая часта нагадвала яму пра радзіму, хлопец ніколі не крыўдзіў яе, быў ласкавы, але яна дзічылася яго,— саромелася, ці што? — i сам ён першы ніколі не загаворваў з ёю, жыў, пакутуючы ад сваіх думак,. як не звяртаў бы без патрэбы асаблівую ўвагу на звераня, якое прыжылося ў доме. Ён падышоў, прысеў на кукішкі перад Нармурадам i Апак, якая, глытнуўшы колькі лыжак сіропу, зноў ляжала ўсё такая ж вялая, абыякавая да навакольнага.
— Патрымай руку, паглядзі, які ў яе пульс,— сказаў Нармурад.— У здаровага чалавека павінны быць пяць удараў на адно тваё дыханне — гэта значыць, пакуль удыхнеш i выдыхнеш паветра.
Алекса ўжо ведаў, што пульс паказвае, чым i як хворы чалавек, неаднойчы ён нават крадком мацаў запясце i лавіў гэтыя таямнічыя стукі, якімі кроў-руда штурхалася ў жылы i аклікалася, ці здаровы гаспадар. Але другога чалавека ён слухаў упершыню, i гэтыя павольныя, бы нехаця, штуршкі, якія ледзь прамацваліся на тонкай, як у маленькага звярка, лапцы, раіпам выклікалі ў ім вострае пачуццё шкадавання.
— Што з ёю, бацька? — спытаўся ён.
— Пакуль не ведаю. Падобна да гарачкіг але ад чаго яна?
Дзверы рантоўна расчыніліся, у пакой уляцеў худы, такі худы, нібыта рэбры зараз праткнуць сіняватую скуру, абадраны чалавек, падскочыў да дзяўчынкі, утаропіўся ў яе:
— Гора, гора! Усюды гора, чорная рака затанляе нас! Сцеражыцеся, бяжыце! Няўжо вы не бачыце, як чорная рака падступае да дома? Яна тут, яна илешчацца ли дзвярэй!
Алекса быў ускочыў ад нечаканасці, але Нармурад супакоіў яго:
— Гэта Спітагд. Ён не пакрыўдзіць нікога. Не бойся.
Алекса ўжо чуў пра бедалагу Спітагда, аднаго з вучняў
Нармурада, якога пакінула святло розуму. Ён заўсёды, як вечная журботная птушка Шэбавіз, адчуваў, дзе няшчасце, i прыходзіў у гэты дом плакаць па чалавеку. Ведаў Алекса, што Спітагда спачатку выганялі з дамоў, але цяпер усе яго ведаюць i не чапаюць. Нават да мусульман прыходзіць ён i плача разам з усімі, i ўсе лічаць, што Суруш аберагае няшчаснага вар'ята i ад камняпадаў, i ад няшчасця...
Яны сядзелі, глядзелі на дзяўчынку. Ізноў адчыніліся дзверы — i таўстун Ашавазда бокам праціснуўся ў дзверы:
— Аль-Іса, выпі са мной!
У руках яго быў вузкагорлы металічны гляк, у кішэні абадранага каптана звінелі піялы.
— Тут хворае дзіця, а вы...— з дакорам сказаў Нармурад.
— Ну i што — хворае дзіця! Яшчэ невядома, дзе ёй лепш, тут альбо там,— ён паказаў на неба.— A, i ты тут, воран смерці! — ён павітаўся ca Спітагдам.— Усё каркаеш?
— Змеі цябе абвіваюць. Змеі похаці i парокаў! — Спітагд працягнуў руку наперад, уткнуўся кашчавым пальцам у Ашавазду.
— Змеі? Дзе гэта? — Ашавазда дзелавіта абгледзеў сябе, але вочы яго смяяліся. Ён падышоў да варята, працягнуў яму крысо адзення:
— Дык на, абтрасі ix. Ты ж у нас святы, пра гэта сам дастур казаў.
Спітагд баязліва адсунуўся, глядзеў на Ашавазду, які наліў віна ў адну з піял, працягнуў Алексу:
— Выпі, лягчэй будзе!
Алекса разгубіўся, паглядзеў на Нармурада, вышў некалькі глыткоў.
— Вось i добра! Будзе лягчэй! — узрадаваўся Ашавазда.
I ён пайшоў з пакоя, напяваючы:
Я п’ю таму, што свет напоўнены журбою,
Я п'ю, i мне здаецца — мілая ca мною...