— «Збіраю аб'язную беларускую трупу,— запыніўшыся, пачаў чытаць Сямён запіску ўголас.— Хто хоча далучыцца да яе, прашу ў беларускую кнігарню (Вільня, Завальная, 7) на мае імя паведаміць. Ад артыстаў вымагаецца, каб мелі добры беларускі акцэнт у мове, зналі ўжо сцэну, маглі спяваць i танцаваць на сцэне. Ігнат Буйніцкі». Во, браце, пан! Паболей бы нам такіх паноў! Маёнтак свой прадаў, у даўгі залез, а свой тэатр i хор падымае! Грошай няма, улады забараняюць гастролі, баючыся папулярнасці гэтага тэатра i хору, a Буйніцкі ўсё роўна не здаецца! Во дзе прыклад для самаахвярнага служэння мастацтву, народу!
— На жаль, мала ў нас такіх паноў, дваран,— сказаў Алесь.— Усё больш абыякавыя ці фанабэрыстыя, непрыяцелі.
— Чаму — былі, ёсць i талковыя. Вось Дунін-Марціпкевіч, Багушэвіч, Каліноўскі. Вось Альгерд Абуховіч. Гэты адмовіўся ад багатага маёнтка, ад сям'і, жыў на свой заробак, пісаў, перакладаў на родную з рускай, польскай, французскай, італьянскай, англійскай, нямецкай i іспанскай моў... Кажуць, ён перакладаў «Фаўст» Гётэ, «Разбойнікі» Шылера, некаторыя вершы Гюго, Байрана, Дантэ, Пушкіна, Лepмантава, Адама Міцкевіча... Можа, усё гэта калі i будзе выдадзена. Бо гэта вельмі трэба — каб паказаць, гато i наша мова гнуткая, i на ёй можа добра гучаць сусветная класіка... А што да Янкі Купалы i Ігната Буйніцкага, дык мы, можа, толькі калісьці, праз стагоддзе якое, убачым ды ацэнім, што гэта за асобы, што яны зрабілі...
Яны запыніліся, пауз ix, усміхнуўшыся, прайшоў чалавек, відаць, аўтар газеты, але Сямён не пазважаў, лапатаў як малатарня.
— Калі Мураўёў задушыў паўстанне Каліноўскага, усё тут нібы амярцвела. Шмат каго пакаралі смерцю, саслалі ў Сібір, змусілі эмігрыраваць, замаўчаць ці расчаравацца. Падавалі голас толькі вучоныя, што запісвалі фальклор, мову як нечы дыялект. Мастацкіх кніжак не было, лічы, трыццаць гадоў. Тыя, што пазней выйшлі (а ix на пачатак нашага стагоддзя заявілася не больш дзесяці), друкаваліся за межамі краю i не ўсе сюды траплялі. Карацей, аж праз сорак гадоў акрыяла культура, дух, высакароднасць. А тэатр... Што раней было? Невялічкія аматарскія групкі ў канцы таго i ў пачатку гэтага стагоддзя! А цяпер? Цяпер мы маем культурны тэатр!
«Кожны чалавек павінен за сваё жыццё пасадзіць дрэўца...— слухаючы Сямёна, падумаў Алесь.— Хто яго садзіць вельмі позна, хто зусім не садзіць. Але знаходзяцца людзі, што робяць усё змоладу i робяць добра. Купала, Колас, Багдановіч, Буйніцкі — такія... Ім, можа, хтосьці зверху напрарочыў выключную ролю, узваліўшы на іхнія плечы важкую ношу... I нясуць яны яе горда. Вось у каго трэба вучыцца, як жыць i працаваць!»
— Праўда, у Буйніцкага своеасаблівы лес,— не сціхаў Сямён.— Спачатку ён мастачыў толькі ў сваім маёнтку. Можа, быў бы ў ім i ўсё сваё жыццё, як i шмат хто з народных талентаў-самародкаў. Шмат яму памог Алесь Бурбіс (помніш, я летась знаёміў з ім цябе ў «Беларускай хатцы»?). Ён, як вярнуўся з турмы, загарэўся зляпіць тут, у Вільні, тэатр i хор. Запрашаў у трупу ўсіх, хто хоча. I я тады нават пад настрой запісаўся, i нас у хоры было не меней ста чалавек...
Алесь слухаў i ўсміхаўся: на-першае, Сямён не меў вялікага дару да сневаў, але занісаўся ў хор па шчырым парыве, а па-другое, ён ужо расказваў пра ўсё гэта. Але перабіваць Сямёна не варта было. Ён датуль не супакоіцца, пакуль не нагаворыцца.
— Як цяпер помню, першая наша вечарынка была 12 лютага 1910 года...— Сямёнаў твар аж свяціўся ад узрушэння.— Сядзеў я ў зале, i білі мяне дрыжыкі: ці не асвішчуць гледачы нашых акцёраў i ўсё наша разам з імі? Паказалі спектакль «Пa рэвізіі» — няблага, слухалі, ляскалі ў ладкі, праспявалі «Чаму ж мне не пець?», «Ох ты, дуб!», «Прыляцелі ryci» — добра. А як выступіў са сваёю трупаю Буйніцкі — а яго нехта, лічы, выпадкова запрасіў на вечарынку,— дык зала аж ашалела ад яго віхурных танцаў, меладычных песень, змушала па тры-чатыры разы танцаваць, крычала: «Брава! Біс! Брава, беларусы!» Павер, далібог, я не выцерпеў, заплакаў. I іншыя заплакалі...— i цяпер у Сямёна заблішчэлі вочы.— Ведаеш, аж у душы нешта перавярнулася: i мы ж людзі! I мы нешта ўмеем! I тое паша «нешта» — людское! А на другой вечарынцы, што была праз дзён дзесяць, калі ўпершышо заспявалі «А хто там ідзе?», дык уся паўнюткая зала паднялася, заляскала, а пасля бясконца змушала бісаваць актораў Буйніцкага... Вось тады мы i сказалі Буйніцкаму: вы, дзядзька Ігнаце, мусіце ўзяць усё ў свае рукі... Стварайце вялікі тэатр i едзьце з ім па ўсім краі! Бо, калі ўлічыць, якія ў нас грамацеі[12], хто жыве ў горадзе,— дык вы ca сваім тэатрам цяпер зробіце больш, чым мы праз газету... Але i ўлады былі не дурні, не хацелі даваць дазвол на такія вандроўкі. Адчувалі, што можа зрабіць гэты тэатр... Толькі саліднасць дзядзькі Ігната ды яго ўменне гаварыць з начальствам памаглі вырваць такі дазвол у канцы лета 1910 — ездзіць па гарадах i мястэчках. Я ўжо, брат, працаваў у «Нашай ніве», дык сам чытаў, як з захапленнем пісалі да нас пра канцэрты, спектаклі Буйніцкага з Полацка, Дзісны, Свянцян, Пастаў, Капыля, Нясвіжа, Клецка, Мінска, Вілейкі, Смаргоні, Ашмян... Зняважлівыя галасы патаналі ў хоры захаплення... Праўда, яны, гэтыя галасы, зрабілі сваё. У 1912 годзе ўлады не далі дазволу на новыя вандроўкі. Улады ўбачылі: гэтыя вандроўкі — не забава, не пацеха, а рэвалюцыя. Культурная рэвалюцыя. Пазалетась Буйніцкі выступіў толькі ў Пецярбурзе, а летась — у Варшаве... Каб былі грошы, каб улады не заміналі, дык дзядзька Ігнат вунь бы як яшчэ разварушыў наш люд! Бо песня, танец, тэатр кожнага бяруць за душу! Нават самага непісьменнага i несвядомага... Дасць бог, у маі, можа, зноў пачнецца ўсё гэта з новато сілаю... Во ў чыіх руках павінен быць наш тэатр! Вось для каго! Для народа!
Скончыўшы расказваць, Сямён прыгледзеўся да Алесевых вачэй, да ўсмешкі, а пасля i сам з няёмкасцю ўсміхнуўся:
— Ды я ж табе, змей, расказваў ужо пра гэта! А ты маўчыш...
— Пра такое прыемна i яшчэ пачуць...
— Ладна,— крышку сумеўся Васілевіч.— Да працы прыступіш заўтра, будзеш на першым часе апрацоўваць лісты, карэспапдэнцыі нашых аўтараў. А сёння хадзем пагуляем па Вільні. Пасля паедзем да мяне. Будзеш жыць у нас.
— Табе самому няма дзе павярнуцца, а ты яшчэ i мяне хочаш уціснуць у свой церам-церамок...— усміхнуўся Алесь.
— Памесцімся. У мяне табе будзе ўтульней, чым у Мухавых пакоях...
— Як ён цяпер жыве? — усміхнуўся Алесь.
— Анічога. Круглее i шчаслівее.
— Сварыцеся ўсё па-ранейшаму?
— A пайшоў ён к чорту са сваімі хітрыкамі! — Сямён зноў узбудзіўся. Толькі цяпер ужо загневаўся.— З усімі хоча быць добры. I з уладаю, i з бунтарамі. Ca мною i з Лідскім.
Неўзабаве, калі апрануліся i выйшлі з рэдакцыі на сонечны цёплы, са шчодрым капяжом двор, Сямён раззлаваўся яшчэ болей i на Муху, i на Лідскага. Мусіць, яму добра ад тых за нешта дасталося. Тыя — вялікія хітруны. Умеюць паслухаць, памаўчаць, выбраць спрыяльную хвіліну i ўзяць верх адным словам.
— Ну, скажы, за што не паладзілі? — зноў усміхнуўся Алесь.
— Ды з-за вёскі...— страсна адказаў Сямён.— Скажу табе шчыра. З усіх вас мне некалі найбольш падабаўся Лідскі. Нават больш — я любіў яго. Вясёлы, разумны, разважлівы, смелы... Мы тут з ім шмат перагаварылі. Пра жыццё, пра гісторыю, пра вялікія i малыя народы, пра найвышэйшую мэту чалавецтва, пра ролю культуры, літаратуры ўрэшце... Але гаварылі-гаварылі i, як ты кажаш, не паладзілі. Я лічу: нам трэба найперш трымацца за вёску. Там — наша душа, моц. Праўда, за вёску трымаюцца i сацыялісты-рэвалюцыянеры. Я не за ix (не прымаю іхняй цягі да тэрору, поглядаў на нацыянальнае пытанне). Я — грамадовец.[13] Я — за сваю праграму. Я, паутару, веру найбольш у пашых сялян i ў іхніх сыноў-інтэлігентаў. А Юры смяецца з мяне: мужык ёсць мужык, на нешта высакароднае, самаахвярнае, вялікае не здатны. Ён — усяго толькі цяглавая жывёліна...
— Няўжо ў яго заявілася такая фанабэрыя? — здзівіўся Алесь.— Ён жа сам з мястэчка! З пашанаю раней гаварыў пра сялян!
— Ён хітры. У яго i цяпер па вуснах мёд: братэрства, роўнасць, воля...
— Нічога не разумею... — прызнаўся Алесь.
— I я доўга не разумеў,— пацішэў, але не перастаў гневацца Сямён.— A нядаўна здагадаўся. Ён вяшчае святыя пачуцці не шчыра, а з хітрыкаю. Ён усыпляе імі. Хоча, каб мы сталі рахманыя. Для чаго? Ды каб узяць нас у свае рукі...
— Перабольшваеш ты штосьці, Сямён,— не згадзіўся Алесь.
— Наадварот, яшчэ мала адчуваю ўсёй небяспекі... — запаліста адказаў той.— Лідскі хоча таго, чаго мы не ведаем. Ён нібы за ўсіх, за ўвесь чалавечы род. Але на самай справе ён толькі за сябе.
— Ды што ў яго за мара? — усміхнуўся Алесь.— З якою ён партыяй?
— Ён — нібы беспартыйны. Ён — агульначалавек, агульназвер з лісы, ваўка i зайца. «Што ж,— гаварыў яму,— дбаць пра ўсіхнае шчасце — высакародна. Але як яго дабіцца?» — «Трэба,— адказвае,— адна для ўсіх рэлігія, культура, мова, эпаноміка».— «Добра,— адказваю.— Цяпер у чалавечым родзе ёсць бедныя i багатыя, светлыя душы i цемрашалы, тыраны i заняволеныя. Як служыць усім? Як ix усіх зрабіць шчаслівымі. Багацеям i тыранам адмаўляюся спрыяць. Хачу служыць толькі бедным, заняволеным. Да такой службы мяне ўпаўнаважваюць тыя ж веска, сяляне, бацькі. А хто даручае табе выступаць ад усіхнага імя? I селянін, i пан, i цар? Дык адкажы, будзь ласкавы: ці не дабіваешся ты, каб нейкі тыран стаў усіхным тыранам, а нас меў за сваіх парабкаў?» Думаеш, толкам мне адказаў на гэта? Не. Напускаў туману, папікаў мяне ў цемнаце, а пасля зларадна засмяяўся: ну, ідзі-ідзі са сваімі мужычкамі — мужыком i застанешся...
[12] Паводле перапісу 1897 года 68 % насельнікаў Беларусі былі непісьменныя
[13] Маецца на ўвазе Беларуская сацыялістычная грамада — «дробнабуржуазная нацыянальная партыя леванародніцкага кірунку ў 1902-1918 гадах». («Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя», т. 1, с. 102.).