MoreKnig.org

Выбраныя творы ў двух тамах. Том І: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Казько Віктар



Шрифт:

— •Ён грыбніцу парушыў,— азваўся за Мацвея дзед Дзям'ян.

— Э, грыбніца. Тут жытніца будзе. Пачынаем, Мацвей? Мацвей паклаў грыбніцу на траву і адчуў палёгку, знік

гнятлівы голас, прахалодай ахапіла твар.

Пачынаем,— сказаў бадзёра.

ЧАКАЙЦЕ, ВАМ АДКАЖУЦЬ

Мацвей ішоў па горадзе пешкі. Спяшацца яму не было куды. Ніхто не чакаў яго, ні там, на Палессі, ні тут. I тут, і там ён усім быў чужы. Але тут, у вялікім горадзе, у яго натоўпе, гэтая адчужанасць не была такой абвостранай. Ён не адчуваў яе ў поглядах людзей, што сустракаліся яму, хаця людзей вакол было і шмат, але ўсе яны былі ў сабе, у сваім звыкла гарадскім, у сваіх клопатах і справах, у сабе, сваім адвечна-звыклым былі дамы, не павявала дакорам і ад дрэў, што паважна стаялі ў каляровым святле вулічных ліхтароў, каштанаў і ліп, дагледжаных, чыстых, у якіх не захавалася ўжо, пэўна, і памяці аб лесе. Мацвей улоўліваў гэтую іх памяць-сум з цяжкасцю, нешта было ад яе толькі ў змроку, што прыпаў да лап дрэў, да цьмяных чыгунных кратаў, якія аберагалі карані дрэў. А ад вуліц, людзей, аўтамабіляў, што чаўнамі слізгацелі па чорным асфальце, ад вечаровай святочнасці і зыркасці гарадскога жыцця, адначасова адкрытага і патаемнага, сыходзіла нешта даўняе і добрае, добра знаёмае Мацвею. Але што ж менавіта — гэтага ён не мог вызначыць. Ён сам быў яшчэ ўвесь у сабе, у сваёй размове з Шахраем, у недалёкім, але неадступным мінулым, ад якога праг і не мог уцячы, не мог узяць разбегу, каб нырнуць у глыб сваёй памяці і таго шчымліва добрага, адкуль мо і пачынаўся гэты паўзмрочны зараз горад, што ён хаваў цяпер у сабе, чым ён не хацеў падзяліцца з ім, Роўдам.

I ён аддаўся гораду, здаўся яму, спадзеючыся на яго літасць і наблажлівасць на схоне дня. I Мацвей адчуў, што яму амаль што хораша. Горад быў вялікі, вуліцы бясконцыя, і часу наперадзе, здавалася, бясконца багата, час нібы спыніўся, дзесь парваўся ён і таксама ўжо не спяшаўся, вылучыўшы горад ад астатняга свету, такім чынам, горад як бы набыў аўтаномію і самастойнасць. Мацвей падумаў аб гэтым мімаходзь як аб нечым староннім, нібы гэта і не ён ішоў па горадзе. З той жа адрачонасцю ён яшчэ падумаў: калі толькі горад паспеў так вырасці! Ён жа ведаў яго амаль што вясковым, утульна-хатнім, дзесь на ўскраіне, у Паўночным ці Заходнім пасёлку, жылі, здаецца, яго родзічы, а здаецца, проста знаёмыя, ён, Мацвей, спыняўся ў іх, здзіўляўся іх амаль вясковаму жыццю, як яны летам пасля працы бралі кошыкі і вёдры і беглі ў лясок, што хмызамі падыходзіў да самых іх платоў, па грыбы ці па ягады, як яны па-вясковаму брынькалі вёдрамі каля калонак з вадой і якая ціша панавала там удзень. Усё гэта раптам знікла: хмызы, калонкі, кошыкі, вёдры, цішыня — як і не было нічога.

У адзін час успенілася, закіпела, завіравала ўсё і працягвала віраваць і кіпець ужо безупынна. I ён цяпер нібы апынуўся на самым грэбені гэтага вірлівага патоку. Людская плынь закалыхала яго, размякчыла, распесціла душу, ён як быў і не ў вялікім горадзе і наогул не ў горадзе, а плыў у спякотны дзень па чоўне па княжборскіх, разамлелых на сонцы старыцах. Ён унікнуў шуму машьш, і цішыня была вакол, ледзь-ледзь пакалыхвалася неба, што ляжала ў чорнай вадзе, белымі і жоўтымі зоркамі ззялі на вадзе і ў небе даверлівыя гарлачыкі. Човен насоўваўся на іх, вуркочучы тапіў іх, але яны вынырвалі зноў ужо за кармою, свежыя, як з марозу. I плёскала яму ў спатнелы твар вадою Алена, чэрпала жменяю і срэбнымі, жывымі кроплямі акрапляла лоб і шчокі. I яму было смешна, ён і сам не ведаў — чаму, як не ведаў, куды і навошта плывуць яны, ублытваюцца чоўнам у лозы, рызыкуючы перакуліцца, выблытваюцца, але лаза ўсё роўна не адпускае іх, бяжыць за імі, чапляецца лісцем і голлем за твар і плацце, нібы прагне спыніць іх. А яны не хацелі і не здольныя былі спыніцца. Човен дзеда Дзям'яна бег сам, і невядома, куды б яны прыплылі ў той дзень, калі б Алена раптам не перастала плёскацца, замерла на носе, замёр і ён, узняў вясло, але так і апусціў яго ў ваду. Алена плакала. Дрыжалі кроплі на павеках і ў яго, але то была вада, якой апрыскала яго Алена, а Алена плакала па-сапраўднаму. I было ціха па-летняму, вусцішна нават, здаецца, аніякай прычыны сумаваць, ліць слёзы Алене, а яна плакала, ліла слёзы. Ён хацеў суцешыць яе, паклаў на дно чоўна вясло, каб кінуцца да яе, але хтось як падказаў яму: не трэба перашкаджаць ісці слязам, не трэба ніякіх слоў. I ён адчуў сябе дужым і лёгкім. Сонца перашкаджала яму бачыць Алену, бачыць яе ўсю, ад родных, блізка зведзеных і таму, здаецца, падобных да рысіных броў да бездапаможна падкурчаных пальчыкаў на нагах, якімі яна час ад часу паскрэбвала па дне чоўна. Сонца, бы знарок, легла між імі, засціла Мацвею, не паказвала яму таго, што ён не павінен быў бачыць у тую хвіліну, не павінен падглядаць за нейкай таямніцаю пераўтварэння, якое ён усё ж паспеў улавіць на твары Алены, адчуў і ў сабе. Ён, Мацвей, сеў за Аленай у човен, як садзіўся неаднойчы і да гэтага, як хлопчык з хлопчыкам. I плылі так — згодна і радасна-адзіна, не прыкмячаючы, што змяняюцца, што, калі б яны былі хлапчукамі, дзецьмі, яны б ужо даўно перакулілі човен і пакупаліся. А ён жа, Мацвей, раптам стаў берагчы Алену, не даваў чоўну перакуліцца. I ў тым, як Алена акрапляла яму твар вадой, было таксама нешта новае, ашчадна дзіцячае, але такое дзіцячае, з якім, здаецца, яны ўжо развіталіся, што даўно ўжо згубілася, развеялася пяском рачных берагоў, які яны сеялі ў дзяцінстве, сплыло рачной вадою, у якой яны плёхаліся некалі галяком. Але з гэтага згубленага, развеянага і сплытага склалася новая Алена, яе новы твар, новыя вусны, да якіх ён, Мацвей, прыпадаў ужо, але зусім не так, як хацелася яму прыпасці зараз. Ён тыцкаўся раней да яе вуснаў, як галодны шчанюк тыцкаецца да цыцак маці, не ўсведамляючы, што гэта ён робіць, адчуваючы толькі, што так трэба, так заведзена, наканавана, адчуваючы забароненасць — не пераступіць той рысы, якой яшчэ і не было, якая толькі-толькі яшчэ акрэслівалася. Цяпер жа гэтая рыса набыла пэўнасць ужо, сонечным вусцішным поўднем пралегла між імі.

Човен прыстаў да берага і захістаўся, уткнуўшыся носам у пясок. Мацвей, не вагаючыся, мо й не ўсведамляючы, што гэта ён робіць, устаў і ступіў з чоўна ў ваду. Добра, што тут было мелка, хоць глыбіня і не спыніла б яго тады, бездань нават не спыніла б, чортава вока, ён ступіў бы і ў гэтае вока і верыў бы: вада падыме яго, не пацягне ўніз, у тую хвіліну ён здолеў бы хадзіць і па вадзе. Човен падскочыў кармой і загойдаўся яшчэ мацней. Ён падышоў да Алены, падаў ёй руку. Яна ўзяла яго руку і ступіла не на бераг, а да яго ж, у ваду. Хвіліну-другую яны стаялі нерухома, глядзелі сабе пад ногі, як асядае ўзважаны, скаламучаны імі пясок, слухалі, як вада пяшчотнаю прахалодай абдымае іх ногі. Пясок яшчэ клубіўся пры самым дне, як невядома адкуль набеглі пячкурыкі, вёрткія і празрыстыя, што крыло страказы, пачалі шчыпаць, казытаць іх за ногі. Вывернуўся паласаты, што дзічок-нарсючок, акуньчык, намерыўся на пячкурыка каля ног Алены, але прамахнуўся, тыцнуўся Алене ў палец, лагодна варухнуў плаўнікамі: а я, маўляў, і не хацеў, мне нічога і не трэба было — адышоў. Але тут жа развярнуўся і зноў кінуўся за пячкурыкам і зноў прамазаў, зноў тыцнуўся ў палец Алене. I, здаецца, зазлаваў, раз-пораз без перадыху пачаў дзяўбці гэты яе палец.

— Ён цябе з'есць,— сказаў Мацвей.

Алена не адказала, прыціснулася да Мацвея, і яны выйшлі на бераг, да цёплай і мяккай травы пад дубам, што схіліўся над вадой. Пад тым дубам месца было занята буслом, але ён саступіў яго Алене з Мацвеем, пайшоў да лугу, моўчкі і нясмела, як саромеўся, што яго тут заспелі.

— Куды ж гэта ён, навошта гэта ён сыходзіць адсюль?— спытала Алена.

— Ён ведае, ён усё ведае,— адказаў Мацвей, паглядзеў на дуб і падумаў, што дуб таксама ўсё ведае і разумее. Але ўпэўненасці не адчуў, была ў ім нейкая нерашучасць, непаразуменне нейкае. Упэўненасць прыйшла крыху пазней, калі ён глядзеў ужо не на само дрэва, кручаны і верчаны ствол яго, а па яго голле, лістоту. Лісце было чырвона-крывавага адцення, але з аднаго толькі боку, дзе стаяў ён з Аленай. Мацвей здзівіўся незвычайнаму колеру лісця, слізгануў вокам па траве. Прыкмеціў вогнішча. I ўспомніў.

Гэта быў іх дуб. Яны часта на лодцы ці чоўне плавалі да яго раней. Дарослыя ж бывалі тут рэдка. Не было тут дарослым ніякай справы. Дарога аббягала дуб, яна пралягала да сенажаці і Балоні нацянькі, а рэчка тут кружыла, як блытала сляды, нібы гулліва пацвельвала дуброву, уразалася ў дуброву, развальвала, пластавала яе надвае і давала ўцекача. I дубы гналіся за ёю, беглі высокім берагам і, здаецца, даганялі на кручах, ужо цягнулі да яе рукі, хапалі ўжо за цёмныя плечы абвіслымі, учэпістымі сваімі рукамі-каранямі, але рэчка накідала іх з носам, пасмейваючыся, вылузвалася з іх абдымкаў, замест сябе з аднаго боку надсоўвала ім застойныя журботныя старыцы, а сама ўцякала непраходным гушчаром і балотам, праз якія дубы не маглі прашыцца. I быў сярод гэтага балота адзіны толькі грудок зямлі, нібы птушка ў дзюбе нанасіла сюды гэтай зямлі. I стаяў на ёй адзіны дуб, здзіўлены і разгублены: якім гэта ветрам, што за нячыстая сіла закінула яго сюды, сам ён мог трапіць на гэты грудок, толькі зусім ужо згубіўшы галаву.

Алена з Мацвеем былі на грудку пад дубам сёлета вясною, калі ішлі апошнія канікулы. Дуб атачыла вада, яны вылезлі з чоўна на лапік некранутай ёю зямлі, распалілі касцёр. Кастрышча, полымя шугала да галін, чаплялася за галіны, апякала іх і падала ўніз. Мацвею ўжо тады было крыху балюча за дуб, за яго галіны, на якіх ужо набраклі пупышкі. Ён баяўся, каб іх не спапяліла, баяўся, а сам падкідваў сушняк у касцёр, хацеў полымем дастаць неба. Адначасова з бояззю і шкадаваныем таго нябачнага вокам жыцця, што выспявала ў пупышцы, ён адчуваў і захапленне, што выспявала і ў ім, ён адчуваў, што і ў дрэве разам з болем жыве таксама і захапленне агнём, полымем. Яны былі адзіныя тады — ён, Мацвей, Алена, агонь, дуб і вада вакол. Адзіныя і безразважныя ў гэтым сваім адзінстве, у зліцці, як дзеці, бязгрэшныя і чыстыя, аднолькава пяшчотныя і жорсткія. I вось вынік той пяшчоты, чысціні і жорсткасці, плод яе: крывава-чырвоная лістота дуба. Агонь не спапяліў пупышак, але ўсё ж па ўсё лета прыпаліў іх, і ці на адно толькі лета пазначаны іх дуб. Полымем гарыць у сярэдзіне лета дуб, палае кастром, а мо гэта і не касцёр, не полымя на ім. Мо ён, Мацвей, тады з Аленай растапілі жалеза, што было прыхавана пад дубам, абудзілі, растапілі ў гэтым дубе штось невядомае ім, і гэтае невядомае цяпер і гарыць агнём, крывёю сплывае, падае з лісця на зямлю, жарам працінае яго і Алену, таму яны цяпер і ў агні, у ліхаманцы.

— Бусел жа побач,— сказала Алена Мацвею, калі яны ўжо ляжалі ў траве.— Лелько глядзіць.

Ён жа бусел. Ён Антон. Ён мужык.

— Лелько,— ціха паклікала бусла Алена і больш голасна: — лелько, лелько-о-о.

— Антон, Анто-о-он,— гэта ўжо крыкнуў і Мацвей.

I бусел падскочыў раз-другі, адарваўся ад травы, але не цалкам, нешта чырвонай кветкай ублыталася ў яго чырвоныя ногі, мо той самы водсвет чырвонага дубовага лісця ўпаў па яго ногі. I бусел белым узмахам крылаў, чырвонымі ручаінкамі ног адпіхнуўся ад зямлі, узляцеў, узвіўся ў неба, і закружыў над імі, чырвоным і белым мільганнем свайго цела закрыў іх тайну, іх непарыўнасць. Дрымотна хісталася і плыло неба над галавой, а бусел, раскінуўшы крылы, аддаўшы іх небу, не кратаючы больш імі, абапіраючыся там, на небе, аб нешта нябачнае з зямлі, што сыходзіла ад гэтай жа зямлі, вады, дуба і ад іх саміх, Алены і Мацвея, кружыў і кружыў над імі. Антон і Лелько...

Мацвей і не заўважыў, як дабрыў да вакзала, прывакзальнай плошчы. Ён мо не заўважыў бы і плошчы, і самога вакзала, але, калі пераходзіў вуліцу перад плошчай, ледзь не трапіў пад трамвай, нават пад два трамваі: адзін — з правага боку, другі — з левага. I ён пасярод. Дзве развясёлыя дзяўчыны — вадзіцелі трамваяў — высунуліся ў акенцы, нешта крычалі яму, махалі рукамі, і, на здзіўленне яму, не злосна, а запрашальна.

Але чырвоныя і жоўтыя страшыдлы-трамваі, што насоўваліся на яго, так званілі, так білі ў свае званы і так гулі, ахапіўшы яго з двух бакоў, што ён нічога не пачуў і не зразумеў. А на тварах дзяўчын былі радасць і смех. Званы сціхлі.

— Давай пад мой трамвай, вёска,— запрасіла яго дзяўчына справа.

— I зусім ён не вёска,— сказала вадзіцель злева,— I вельмі нават сімпатычны. I мая машына новая, і я ні разу не пераліцованая. Давай, дзядзечка, пад маю машыну.

— Другім разам,— усміхнуўся і Мацвей.— Наступным разам я абавязкова пад вашу машыну.

— А пад якую?

— Пад крайнюю,— крыкнуў ён і, заўважыўшы міліцыянера, што крочыў ужо да яго з плошчы, заспяшаўся да тратуара, да натоўпу. Натоўп увабраў яго, абціснуў, схаваў ад міліцыянера і ні на хвілінку не адпускаў, не пакідаў аднаго. I ён пакорліва падпарадкаваўся гэтаму натоўпу, большасці і крочыў: куды ўсе — туды і ён. Людская плынь, карзіны, кашы, чамаданы, партфелі і сеткі захапілі яго і пацягнулі ў падземны пераход, а там, насустрач гэтым карзінам, кашам і сеткам, якія ўвабралі ў сябе амаль усе пахі горада, яго магазінаў і булачных, капчэнняў, цукерак, свежаспечанага хлеба, машыннага масла і аліфы, плылі ацынкованыя вёдрьт, драўляныя пафарбаваныя скрынкі, ад якіх пахла рыбаю і вадой; бурліла, віравала другая плынь — ішлі лавінаю каржакаватыя, чырванатварыя дзядзюкі, у якіх здалёк згадвалася нешта машынна-вайсковае, ішлі ў наступ джунглі, бамбукавыя зараснікі вудзільнаў і спінінгаў. Вудзільны і спінінгі суха счэпліваліся паміж сабой, скрыгацелі, шчоўкалі, ляскалі. Вудзільшчыкі — рыбакі з Мінскага мора, ішлі і, нікому не саступаючы, таўклі, мясілі, трушчылі кашы, кошыкі, карзіны і сеткі і траха не павярнулі і не паперлі назад і Мацвея. Але ён не паддаўся гэтаму сляпому машыннаму напору рыбакоў з пенсіянераў-адстаўнікоў, вельмі ж няласкавымі былі іх вочы, амаль што грэблівасць і пагарда да ўсіх іншых, да нерыбакоў, была ў іх вачах. I хаця Мацвею не трэба было да платформы, ён пачаў змагацца з гэтымі джунглямі, з бамбукам і прабіўся скрозь яго. Тыя, што прабіліся разам з ім, кінуліся да вагонаў электрычкі, ён быў таксама памкнуў да разяўленай пашчы вагона, але спыніўся ў апошнюю хвіліну, калі ўжо ўхапіўся за поручань: куды яму ехаць. Яго тут жа адцерлі ад вагона. Двойчы, як бы шкадуючы, клацнулі дзверы, электрычка свіснула, колы яе пазбавіліся задумлівасці. I поезд пакаціўся. Мацвей застаўся на пероне, стаяў, разгублена азіраўся, як той самы пасажыр-недарэка, у якога з-пад носа збегла апошняя электрычка. Ён усё яшчэ нічога не вырашыў і не мог наважыцца на якое-небудзь рашэнне. Жаданні і сумненні раздзіралі яго на часткі. Трэба было вяртацца ў Княжбор. Але Княжбора, той ціхай і глухой вёсачкі, у якую яго некалі вазілі марудныя, але такія па-хатняму ўтульныя рабочыя паяздкі, у якую ён так любіў ездзіць у дзяцінстве, больш не існавала. У тую глухую, любую сэрцу вёсачку ён пабег бы зараз не разважаючы, там бы яго чакалі, там бы яго прывецілі. А новаму Княжбору цяпер, во зараз, ён не патрэбны, там з ім ніхто і не паздароўкаецца, сустрэне хто — абміне, пяройдзе на другі бок вуліцы. I не было ў яго ўжо ніякага цярпення трываць усё гэта.

Алена... З ёю пайшоў бы ён і прайшоў бы, хто б ні трапіў яму насустрач, як ні пазіраў па яго. Але смешна, калі мінула столькі ўжо гадоў, зноў думаць аб Алене, марыць аб ёй. Мінулае вяртаецца і знаходзіць цябе тады, калі няма ўжо ні сёлетняга, ні будучага, калі падмыты ўжо і надломваюцца ўсе берагі часу, ірвуцца апошнія сувязі, меркне святло ў вачах. I ўсё ж ён праг мінулага, хацеў да Алены, хоць яна першая кінула ў яго той камень, ударыла першай і таму вельмі балюча: «Жадаю поспехаў у арашэнні раней асушаных зямель». Тэлеграма ў дзень яго нараджэння, якую ён атрымаў год назад — вось і ўсё, што ён наогул атрымаў і пачуў ад яе. «Жадаю поспехаў...»

Прыбыла электрычка, яго зноў падхапіў і панёс натоўп па той жа дарозе, па тым жа самым падземным пераходзе. Ён зноў падпарадкаваўся натоўпу, тым жа сеткам і кошыкам, толькі пахла ад іх вясковым пахам ужо і водарам: лесам, грыбамі, яблыкамі і свежым варэннем; познімі дачнымі кветкамі, лісцем чаромхі і клёна, што запалалі ўжо восеньскім агнём, дымам ад цяпельца, які ўблытаўся ў валасы і адзенне мужчын і жанчын. I ён дыхаў гэтымі пахамі, дымам кастроў, датыкаючыся тварам да жаночых валасоў, мо ён спадзяваўся знайсці сярод гэтых хапатлівых людзей Алену? Наўрад, хаця спадзяванне па цуд, чаканне цуду не адпускала яго.

Мацвея выпхнулі з падземнага пераходу і зноў пакінулі на нейкі час аднаго. У кожнага з людзей быў свой клопат, свае дарогі. I аўтобусы, тралейбусы, трамваі збіралі. іх з вуліцы, з плошчы, убіралі ў сябе і імчалі туды, дзе быў іх клопат, дзе іх хтосьці чакаў. А ён стаяў па засмечаным перад ноччу ўжо, пазначаным людской хапатлівасцю асфальце, сярод недакуркаў, адкідаў, абрыўкаў газет і паперы, сярод тых, каму яшчэ не настала чарга спяшацца, чый поезд яшчэ не прыйшоў. Але яны таксама былі ахопленыя ўжо ліхаманкаю нецярпення, яно згадвалася па іх тварах. Яны чакалі часу, які вядомы быў толькі ім, прыспешвалі вакзальныя нудныя і цягучыя хвіліны, каб, падхапіўшы чамаданы і партфелі, кінуцца-рынуцца ў белы свет — іх дарогу. Вакзал быў часткаю горада, часткаю той вуліцы, якою ён дапхаўся сюды, але гэта быў ужо і іншы свет. I неба было тут інакшае, вакзалыіае, запаленае і дрыготкае, разнамоўнае: «Внимание, внимание... Увага... Увага. Асhtung, Achting…»

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Наша родина как она есть
Наша родина как она есть
[Социальная фантастика]
«Наша родина как она есть» – это подробное и правдивое описание ряда событий из жизни небольшой среднеевропейской страны, которая после долгого периода забвения желает в полный голос заявить о себе и
0
Роза Фалви и волшебник в саду
Роза Фалви и волшебник в саду
[Сказка / Детская фантастика / Детская литература: прочее]
Знакомьтесь! Это самый невоспитанный волшебник в мире Мердин Дикий, самая обычная 12-летняя девочка Роза и лучшая морская свинка по кличке Бублик. Однажды с этой троицей случается уморительное
0
Ленин. Личная жизнь гения
Ленин. Личная жизнь гения
[Биографии и Мемуары / Государство и право / Документалистика]
Владимир Ильич Ленин – вечная загадка истории. О нем написаны сотни книг, от научных до желтых. В представленном исследовании немецкого профессора Ханны Беккер особое внимание уделяется
0
Сергей Прокофьев. Музыка моего сердца
Сергей Прокофьев. Музыка моего сердца
[Музыка / Биографии и Мемуары / Документалистика]
Сергей Сергеевич Прокофьев (1891–1953) стал символом музыкальной культуры ХХ века. Именно его нервный гений точнее других выразил напряжение эпохи великих потрясений и не менее великих открытий. Он –
0
Смейся!
Смейся!
[Социальная фантастика]
Каждый из нас, особенно в юности, мечтает быть особенным, обрести сверхспособности, из тысячи дорог выбрать правильную и пройти ее достойно. У тебя появился дар эмпатии, теперь путь к твоей мечте,
0
Преддверие I
Преддверие I
[Социальная фантастика / Героическая фантастика / Научная фантастика]
Цикл про золотых львов из созвездия Малого Льва открывают две истории, случившиеся на Земле, где ещё остались потомки вымершей расы белых тигров. Первую историю поведал музыкант, на чей голос
0
Преддверие II
Преддверие II
[Социальная фантастика / Героическая фантастика / Научная фантастика]
Цикл про золотых львов из созвездия Малый Лев предваряют отдельные истории, случившиеся на Земле, где ещё остались потомки вымершей расы белых тигров. В этой книге представлены две женские судьбы,
0
Железная Агнесс
Железная Агнесс
[Боевое фэнтези / Героическая фантастика]
В Новом Риме элита живет на верхних ярусах города и не ступает на землю, а для бедняков внизу, в трущобах, солнечный свет – недоступная роскошь. Суровая охотница за головами Железная Агнесс
0
Молчаливый мальчик
Молчаливый мальчик
[Исторический детектив / Детективы / Триллер]
Эндрю Тейлор – один из лучших современных авторов в жанре исторического детектива (The Times). Он удостоен многих литературных наград, таких как высшая премия Ассоциации писателей-криминалистов
0
100 рассказов о стыковке и о других приключениях в космосе и на Земле
100 рассказов о стыковке и о других приключениях в космосе и на Земле
[Биографии и Мемуары / Прочее]
Книга рассказывает о жизни и деятельности ее автора в космонавтике, о многих событиях, с которыми он, его товарищи и коллеги оказались связанными. B. C. Сыромятников — известный в мире конструктор
0
Пустыня Каракумы. Природа и человек
Пустыня Каракумы. Природа и человек
[Природа и животные]
Книга посвящена описанию уникальной природы пустыни Каракумы, взаимосвязям, существующим между различными элементами этой природы, и роли человека в системе этих взаимосвязей. В заключительной части
0
Следующая станция – Малаховка
Следующая станция – Малаховка
[Современная проза]
Добро пожаловать в Малаховку! Замечательный, остроумный рассказчик, Татьяна Хохрина с неповторимой интонацией делится историями своих немного нелепых, но неизменно трогательных персонажей. А
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
12
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
12
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
9
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
8
Петербургский врач 11
Петербургский врач 11
[Военное дело, спецслужбы / Медицина / Проза / Современная проза]
Вадим – хирург и микробиолог, попавший волей судьбы в Петербург 1904 года, в тело медицинского секретаря, работающего у богатого врача-мошенника. …Во дворах-колодцах тускло горят газовые фонари.
7
Второй шанс для Лекаря. Том 8
Второй шанс для Лекаря. Том 8
[Альтернативная история / Попаданцы / Исторические приключения / Самиздат]
Аннотация с первого тома: Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и
5
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
6
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Развод. Я тебе ничего не должна
Развод. Я тебе ничего не должна
[Современные любовные романы]
- Скорее раздевайся, Ириша. Я до спальни не дойду. Прямо тут тебя сейчас... Охрипший от возбуждения голос мужа звучит в тёмной гостиной оглушительно громко. Не так я планировала начало
6
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
4

Самые комментируемые

Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
5
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
12
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
13
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
10
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
8
Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
38
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
11

Прямо сейчас читают

Кулак летящий в богов
Кулак летящий в богов
[Фанфик / Повесть / Юмор: прочее / Попаданцы]
Попадания Сайтамы во вселенную мира молота войны на Катраксис. Планету что Империум оставлял на растерзание тиранид. Примечания автора: Прода раз в неделю. В субботу или воскресенье (Если не
0
Девяносто девять дней в
Девяносто девять дней в "Сантосе"
[Современные любовные романы]
Это нормально? Прилететь из Москвы в маленький курортный городок, чтобы развеяться после серьёзных неудач в жизни, и остаться здесь на всё лето, и даже больше! Это нормально или не очень?! Тем не
0
Юнга со шхуны «каштан».
Юнга со шхуны «каштан».
[Приключения: прочее / Классическое фэнтези]
Александр Горюнов был обычным моряком из Владивостока. Тридцать восемь лет, двадцать лет стажа, развод, сын, который звонит раз в месяц. Всё шло по плану, пока он не погиб под колёсами, торопясь на
0
Путь одиночки. Книга 12
Путь одиночки. Книга 12
[Боевая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Коготь принес перемены на Землю, но это стало только началом его пути. Жители десятков миров еще не знают, какие их ждут потрясения. Время спокойствия и застоя прошло. Впереди эпоха перемен.
4
Волкодав 2
Волкодав 2
[Альтернативная история / Попаданцы]
Детройт 20-е годы. Золотая пора бутлегеров и всякой прочей дряни. Сотни молодчиков веселясь и распихивая друг друга локтями строят свою личную подпольную империю. Мне с этими ребятами
1
Мой сумасшедший новогодний Роман
Мой сумасшедший новогодний Роман
[Современные любовные романы / Самиздат]
Рома Самохин — самый бесячий тип из всех, что мне доводилось встречать. Он придумал мне дурацкое прозвище и отказывается запоминать мое настоящее имя. Но самое ужасное не это. Самое ужасное, что мне
0
Дом с кошмарами
Дом с кошмарами
[Ужасы / Детская литература: прочее]
Пенни было всего семь лет, когда пришел Творец Страха. Он явился на Хеллоуин, сделал девочку совсем другой Пенни и забрал ту, что не боялась темноты, чудовищ и глубины. С тех пор она начала
0
Сияя синим светом
Сияя синим светом
[Классическое фэнтези]
Родители сказали: главное — войти в клан Гао, а там — неважно: женой главы ветви — или лекаря. Лань И твёрдо решила для себя: борьба — не для неё. Пока другие сражаются, прячут настоящее лицо за
0
Коротковолновое безумие
Коротковолновое безумие
[Научная фантастика]
Фанатичный учёный много лет втайне от всех работал над прибором, который может читать мысли живых существ. Достигнув успеха, он приглашает двух своих бывших студентов собственными глазами лицезреть
0
Мир жизни и смерти 11
Мир жизни и смерти 11
[ЛитРПГ (LitRPG) / Книги про волшебников]
Отдых продолжается... Лучше бы мы работать пошли...
0
Шишкин корень
Шишкин корень
[Детективная фантастика / Детская литература: прочее / Исторические приключения]
Спасаясь от хулиганов, налететь на старушку, потерять сознание и очутиться в Нижнем Новгороде 1896 года… Ничего страшного! Если ты собирал материал для краеведческого проекта и подробно изучил
0
Исцеление вечности
Исцеление вечности
[Городское фэнтези / Мистика]
Эдем — последний оплот людей в мире, где правят вампиры и бешеные, — отверг Эллисон Сикимото. Оставив своих спутников в безопасности, она отправляется на поиски Кэнина, который обратил ее и научил
0