Вось што адбылося са мной потым, калі я пайшоў у партызаны.
Пасля Дануты я доўга не мог зблізіцца ні з адной дзяўчынай.
«Не тое... Не тое!» — кожны раз гаварыў я сам сабе.
Не мог загадаць свайму сэрцу, каб яно пакахала і Зіну Кварцё-нак. Гэты чалавек шмат нацярпеўся і наплакаўся з-за мяне і генеральскай дачкі.
Пазнаёміліся мы з ёю выпадкова.
Аднаго разу з лесу я назіраў за гарнізонам у Крупках. Ужо зусім развіднела. Я пабаяўся, што мяне заўважаць, апусціў бінокль і накіраваў свайго каня ў гушчар.
Выбіраючыся з кустоў на бальшак, я раптам убачыў на дарозе ашалелага чорнага жарабца, які імчаў у бок Крупак. У санях цудам трымалася дзяўчына з перакошаным ад жаху тварам.
Каця-а!— чуўся бездапаможны крык, якім жанчыны выказ-ваюць бяссільную скаргу, каб выклікаць спачуванне.
I чорны каніска з дзікім храпам пранёсся міма як дэман, толькі абкідаў мяне грудкамі снегу з-пад капытоў.
Жарабец мог з маху ўдарыць сані аб сасну, і тады дзяўчыне канец. Або мог завезці яе ў Крупкі немцам у лапы...
Я прышпорыў свайго каня і памчаў за зверам. Супакоіць жарабца і вызваліць з лейцаў незнаёмую ўдалося аж на полі, на віду ў гарнізона.
— Бзіх! Бзіх! — зазвінелі над намі кулі.
Аднак хутка мы былі ўжо ў лесе. Выплакаўшыся ад перапуду пасля шчаслівага ўратавання, дзяўчына паведаміла пра свае прыгоды.
Мінулай ноччу яны, дзве сяброўкі — Зіна і Каця — ішлі з групай на заданне. Неспадзявана наткнуліся на засаду. Партызаны разбег-ліся хто куды. Дзяўчаты апынуліся ў полі. Стаяла ноч, а раніцай па следу немцы маглі іх знайсці. Трэба было спяшацца ў лес. I партызанская зухаватасць падказала ім спосаб.
Да світання туды не дабяжым,— разважыла Зіна.— Хадзем у бліжэйшую вёску і возьмем каня!
Нічога не падазраючы, зайшлі яны ў самыя Крупкі. Вёска была вялікая, гарнізон стаяў з аднаго канца, а дзяўчаты трапілі ў другі.
Калі яны забраліся ў нечую стайню, з хаты выйшаў гаспадар. Партызанкам зноў пашанцавала, бо селянін не пабег у гарнізон з даносам. Але яму было шкада каня. Дзядзька пайшоў на хітрыкі:
Дарэмна, дзяўчаткі, яго бераце! Ён у мяне, халера, такі, што абы-каго і не павязе!
Як гэта не павязе?
А так — не павязе і годзе! Стане на дарозе і ні з месца, хоць ты яму ў лоб страляй!
I што тады робіце? — спыталася наіўна Каця.
Гм, што!.. Летам увязваю ў хвост камень... Але ж цяпер зіма, дзе вы знойдзеце тых каменняў? Пакіньце яго, дзеці, а то і самі загінеце, і каня мне змарнуеце. Мне яго не шкада, не думайце, я вам па-праўдзе... Ці мала ў вёсцы коней?..
Не загаварвай нам зубы! — абарвала дзядзьку Зіна.
Нічога, не прападзем. I камень знойдзем, не бойся! — запэўніла яго Каця.
Но-о! — ударыўшы лейчыной па баку, пагналі яны каня.
Адкормлены і застаялы ў хляве жарабец куляй вынес дзяўчат з Крупак.
Партызанкі праехалі кіламетры са тры, і, сапраўды, ужо ў лесе жарабец занаравіўся. Але дзяўчатам вельмі хацелася пахваліцца ў лагеры канём. Замест таго каб кінуць яго і дабірацца да зямлянак пешшу, Зіна пачала сцябаць яго лейчыной, а Каця — лупіць кіем. Конь ні з месца. Тады Зіна зрабіла з новых раменных лейцаў пятлю, надзела сабе на нагу, узялася за лейцы рукамі і пацягнула іх з усяе моцы. Зноў конь ні з месца!
— Раіў дзядзька ўзяць лепшага каня! — упікнула сяброўку Каця.— А цяпер во гуляй з ім тут!
Маўчы! — адмахнулася Зіна.— Шукай лепш камень!
Каця прыкладам разгрэбла снег, выкапала каменьчык і ўвязала яго каню ў хвост. Жарабец махнуў ім, пачуў нешта чужое ў хвасце і як ашалелы паляцеў у Крупкі. Бедная дзяўчына не магла выскачыць з саней, бо пятля з лейцаў заблытала ногі. Выблытваючы Зіну, я мусіў перарэзаць лейцы.