Каб на чалавеку не было ўсё такое чысценькае, акуратна зацы-раванае, каб суседка не выказвала яму такой пашаны, яго можна было б палічыць за вар'ята. Навокал нас — стомленыя камандзіра-ваныя, сялянкі з пустымі кошыкамі, бітонамі ад малака, вузламі і жоўтымі спружынамі абаранкаў.
Незнаёмы вельмі цікавіўся, што робіцца за акном, нібы яму доўга нельга было гэтага рабіць, а цяпер ён можа надзівіцца светам.
Недалёка сядзеў чужаземец з тых, якія да нас зачасцілі ў госці, калі стала з гэтым лягчэй. Што ён паляк, можна было зразумець па шапцы, як у пілота, па светлым паліто, туфлях на тоўстай каўчукавай падэшве, па апельсінавым партфелі-чамадане ды па элегантнасці, якую палякі так старанна ўмеюць захаваць у любых умовах.
Незнаёмы ў цыратовай канфедэратцы нахіліўся і спытаў чалавека ў пілотцы:
Адкуль пан?
З Варшавы!
О, выдатна!
Чалавек перайшоў на польскую мову:
А якія зараз папяросы кураць у Варшаве?
«Гевант», «Бельвэдэр», «Грунвальд»...
А «Пласке»?
Не!
Шкада!.. Мае любімыя, даваенныя... Я таксама паляк. I еду туды!
Ага!
Ну, як там жыццё?
Каб толькі было так да смерці!
— О-о, то выдатна!— Карыя вочкі згаслі. Побач з дзіўным паса-жырам сядзела жанчына.
Твар яе, пакрыты прыемным загарам, быў свежы, губы тонкія, а носік — з гарбінкай, але па аскетычнай сухасці вачэй, паводзін я адразу ўгадаў у ёй фанатычную каталічку.
Жанчына нешта сказала ці спыталася, і яе сусед гучна і маладжава загаварыў:
О-о, пані Гэлена! Многія мне там чапляліся на шыю, пані паглядзела б! I адукаваныя, і прыгожыя. Але я — польскі афіцэр з добрай сям'і. Што б сказалі таварышы, калі б такую ўзяў? I я ўзяў польку. Выбіраць з чаго не было... Яна зусім непісьменная. Неін-тэлігентная. Без сям'і... Завязу да Польскі, і няхай сабе жыве. У мяне сумленне чыстае, і я спакойны. Трэба дастаць ёй у Гродні пропуск за граніцу...
I толькі цяпер мне ўспомнілася Вільня. Я раптам здагадаўся: перада мной — былы сапернік, «князь» Браніслаў Любецкі! Няўжо ты, браце?!
Быццам памагаючы мне ўпэўніцца, ён дадаў:
Перад вайной, пані, у Вільні была ў мяне нявеста. Пекная. Маладая. I з добрай сям'і. Заручыны мы зрабілі. Немцы, холера, яе расстралялі...
«Расстралялі? Няўжо з-за майго візіту ў генералаў дом зімой 194З года?» Мне зрабілася нядобра.
...Што пан будзе рабіць у Варшаве?
— Го, пані Гэлена! Толькі зайду на Маршалкоўскую ў адну рэстарацыю, у другую, і знайду ўсё, што трэба — і кампанію, і занятак!
Колькі пану год?
Сорак сем. З іх чатырнаццаць пражыў у Казахстане сярод азіятаў. Цяпер буду даганяць. Будзьце ўпэўнены, пані, яшчэ ў Польшчы зраблю кар'еру. У Англіі ў гэтым веку мужчына адно пачынае рабіць кар'еру... Глядзі, пані, пабелены касцёл! — Браніслаў прыпаў да шыбы, але канфедэраткі не зняў, хоць, я ведаў, абавязкова зняў бы пятнаццаць гадоў таму назад.
Але ж вы яе муж!— упарта думаючы аб сваім, дзівілася жанчына.
Які я му-уж? Шлюбу ў касцёле не браў! У мяне сумленне чыстае, я спакойны.