MoreKnig.org

Дагератып: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Рублеўская Людміла



Шрифт:

Пасля таго, як пана Ніхеля запрасілі ўвекавечыць гарадскую раду на чале з бурмістрам на фоне грандыёзнай будоўлі завода па апрацоўцы драўніны па нямецкай тэхналогіі - адкрыццё таго завода ў хуткім часе мусіла праславіць мястэчка Б* на ўсю імперыю, - паставіць на сервант фотаздымак з уласным абліччам стала не менш ганарова, чым выпісваць газету.

Сям’я Ніхеляў заняла ў горадзе прыблізна такое месца, як у афрыканскім племені ведзьмакі. Ніхто не спрабаваў іх закідаць камянямі, але запрасіць на гарбату ці папрасіць адрас краўца, які так зграбна пашыў касцюм пана Вараксы Ніхеля, нікому б у галаву не прыйшло. Ну хіба суседу-краўцу Навуму Гурэвічу, у якога шылі касцюмы і паліто нават губернатар і паліцмайстар. Але ж гэта пан Гурэвіч, які нават пані бурмістрыху можа змусіць чакаць у чарзе, пакуль здымае мерку з булачніцы Манькі, бо булачніцу, як вядома, за хвілю не абыйдзеш.

Некаторыя асабліва нервовыя паненкі ўскрыквалі і страчвалі прытомнасць ад успышкі магнэзіі, якім суправаджаўся кожны здымак. Праўда, гэтак жа яны рэагавалі на магнетычныя сеансы італьянскага гастралёра, прыхільніка вучэння Месмера, спірытычныя сеансы таўсманнай егіпецкай жрыцы праездам з Мелітопаля, а таксама на навальніцы, гарматныя стрэлы ў дзень тэзаімяніцтва ягонай імператарскай вялікасці і ўсмешку маладога чарнавусага і буйначубага пана Адальфа Мянчынскага.

Менавіта з-за такога стаўлення, якое рабіла прыхадняў з фотакамерай адначасова і выбранцамі, і ізгоямі, ніхто асабліва не абураўся недзявочымі паводзінамі панны Багуславы, якая дапамагала бацьку ў ягонай таямнічай справе звыкла і спрытна, а часам бацька перадавяраў ёй увесь працэс. А як Ніхелі ў пакоі без вокнаў з дапамогай смярдзючых рэактываў, хімікаліяў ды варажбы пераносілі адбіткі са шкляных бромжэлацінавых пласцінаў на паперу, добрапрыстойныя месцічы нават ведаць не хацелі. Хіба што непаўналетнія насельнікі горада Б* распавядалі адзін аднаму страшныя гісторыі пра свае вылазкі ў пракляты дом - у гісторыях абавязкова прысутнічалі безгаловыя прывіды і зачараваныя скарбы, бедная ўдава Параска, якая зарабляла сабе на жыццё прыслугоўваннем ды самую крышку шаптаннем на ваду, распавядала пра пякельны смурод, які даносіўся з сутарэнняў фатаграфічнага дому. Да таго ж часцяком у тонкіх пальцах панны Багуславы бачылі і такі д’ябальскі прадмет, як тонкія доўгія цыгарэткі - дагэтуль у горадзе толькі старая пані судзейская курыла, праўда, не цыгарэты, а люльку з чорнага дрэва, што засталася ў спадчыну ад нябожчыка-мужа.

Усё мужчынскае насельніцтва горада Б* пагаджалася, што фатаграфічная паненка прыгожая. Але й пасля трох куфляў добрага піва з Ёселевай карчмы ніхто, нават пан Адальф Мянчынскі, не наважыўся б падысці да панны Ніхель з куртуазнымі намерамі.

Асабліва калі яна прагульвалася па мясцовых могілках.

А рабіла яна гэта так часта, як іншыя паненкі начышчалі абцасамі адзіны ў мястэчку брукаваны кавалак вуліцы паміж французскай кавярняй і домам бурмістра.

Ходзіць сабе такая фанабэрыстая танклявая гадаўка, захутаная ў шалю, паміж магіл, і толькі перахрысціцца застаецца ды скіравацца падалей, да царквы з нядаўна надбудаванымі пазалочанымі “цыбулінамі”.

Так, нават цэрквы ў гэтым мястэчку былі нядобранадзейнымі - бо раней іх будынкі належалі альбо ўніятам, альбо каталікам. І няхай храмы перабудоўвалі і залацілі ім галовы, іхнія сцены, магутныя, разлічаныя на стрэл гарматы, памяталі занадта шмат... Кроў, крыкі, страх і нянавісць усмоктваюцца ў камяні і цэглу гэтак жа, як таемныя спадзяванні - у сны. Каб зноў і зноў вяртацца - ценем, адчуваннем, трывогай.

Падазроны край, падазронае мястэчка... Акрамя дзвюх цэркваў, у ім былі касцёл і дзве сінагогі, і нават лютэранская кірха, бо тут атрымалі дазвол пасяліцца немцы-лютэране. Некаторыя з іх мусілі спрыяць адкрыццю прагрэсіўнага дрэваапрацоўчага завода, надзеі мясцовых уладаў на росквіт.

Тое, што менавіта іншаверцы найчасцей наведвалі атэлье Ніхеляў, толькі пацверджвала вядзьмарскі статус фатографаў.

Дык вось, апошнім часам пан Варакса і панна Багуслава ўсё часцей выязджалі да нябожчыкаў. Бо калі паміраў хтось, не адлюстраваны на фотаздымках, асабліва дзіця, родзічы лічылі гэта вялікай ганьбай. Калі партрэт не паспелі зрабіць пры жыцці, нябожчыка фатаграфавалі, як жывога. Часта разам з сямейнікамі. Дзеля чаго апраналі труп у самае лепшае і надавалі патрэбную позу. Укладвалі ў рукі кабеце вязанне, мужчыну - кнігу, дзяўчынцы - ляльку. Хлопчыка маглі пасадзіць на драўлянага коніка. Асабліва жудасна атрымлівалася, калі нябожчык пачынаў калець, у яго не закрываліся вочы, і на фатаграфіі адбіваўся гэты каламутны, нетутэйшы позірк. Багуслава згадвала пра сярэднявечныя скокі смерці, у якіх жывыя павінны былі ўяўляць, што танчаць з мерцвякамі.

3 жывымі дарослымі было лягчэй, а вось дзеці на памерлых братоў і сясцёр касавурыліся з жахам, асабліва калі іх прымушалі да мерцвякоў датыкацца, кідаліся ў плач, адштурхоўвалі тое чужароднае, схаладнелае, з інстынктыўнай агідай. Угаворы, крыкі, пагрозы дарослых... Вяночкі, карункі, васковыя кветкі... Пудра, памада... Дрыготка агіды жывых і пачарнелыя пазногці мёртвых... Заплаканая кабета са схаладнелым немаўлём на каленях расцягвае вусны ва ўсмешцы, не менш нежывой...

Чаму ў Багуславы ўсё яшчэ відовішча смерці адгукаецца болем? Каму- каму, а ёй павінна быць абыякава. Прынамсі, пан Варакса толькі гмыкае скептычна, калі дачка мімаволі адводзіць вочы ад асабліва выразных пост-мортэ і нервова зглытвае...

Сапраўды, зусім недарэчная сентыментальнасць. Смешна.

Сарданічны смех, Risus sardonicus - тая ўсмешка, падобная да выскалу, што застывае на тварах памерлых ад слупняку. Куты роту рэзка апушчаныя, бровы прыўзнятыя, сківіцы моцна сціснутыя...

Цікава, ці можна сфатаграфаваць самую смерць? Яе Жняцоў? Адыход душы, якая яшчэ не ўсведамляе, што пакінула свой зямны футарал? Адзін з піянераў фатаграфічнага мастацтва, Іпаліт Байяр, быў у такім адчаі, калі французская Акадэмія вырашыла падтрымаць даследванні не ягоныя, а ягонага суперніка Дагера, што зрабіў свой фотаздымак у выглядзе тапельца. Апушчаная галава, скрыжаваныя рукі, аголены торс, на сцяне вялізны саламяны капялюш, як сымболь пакінутай жыццёвай мітусні з яе атрыбутамі... А прысутнасці смерці няма.

Вось на тым дагератыпе, што Багуслава зрэдку дастае са свайго куфэрка, смерць ёсць. Хаця малады чалавек на дагератыпе, у чамарцы і канфедэратцы, з задзірыстымі шляхецкімі вусамі вясёлы і дзёрзкі, ягоныя светлыя вочы пазіраюць з-пад прамых густых броваў адважна і трохі іранічна, рука ляжыць на дзяржальне шаблі...

Але Багуслава бачыць тут смерць так выразна, як ваўкалак мечаную кулю.

Часам смерць бачная і ў адсутнасці трупа. На фотаздымку Франсуа Обера 1867 года - усяго толькі кашуля. Кашуля расстралянага імператара Максіміліяна. На белай тканіне з элегантнымі дэкаратыўнымі зашчыпамі - дзіркі ад куль з запеклай крывёй. І гэта страшна больш, чым відовішча трупа.

...Апошнія шкляныя пласцінкі з выявамі былі размешчаныя ў спецыяльныя ячэйкі драўлянай скрынкі, з рук змытыя рэактывы, якія пакідаюць на скуры жоўтыя плямы... За вокнамі загарлалі аптымістычныя пеўні горада Б*, перакідваючы адзін аднаму навіну пра тое, што жыццё працягваецца, быццам гульцы - падпалены скрутак, а той, хто выпусціць, прайграе.

Званочак ля дзвярэй фотаатэлье пана Вараксы закалаціўся, быццам таксама хацеў далучыцца да хору сонечных вестуноў.

Наведнікаў было двое. Абодва маладыя, з такімі насцярожанымі позіркамі, нібы прыйшлі не ў фотаатэлье, а ў намёт да татарскага хана, ад якога ці ярлык на княжэнне, ці сякір-башка. Адзін, вышэйшы і плячысты, лабасты, з цёмнымі пышнымі кудзерамі і маленькай нігілістычнай бародкай, якая дзіўна спалучалася з па-дзіцячы пульхнымі вуснамі, быў у танным, але чыстым і адпрасаваным паліто, з-пад каўняра якога вызірала не звычайная кашуля, а вышыванка. Ягоны таварыш, больш шчуплы і рудавалосы, з рэдкімі вусікамі і трохі штучнай усмешкай, сіратліва хаваў рукі ў кішэнях патрапанага студэнцкага шыняля, а падбароддзе - у наматаны на шыю белы вязаны шалік.

Студэнты ў зношаных шынялях - заказчыкі не самавітыя... Але пан Ніхель пакланіўся гэтак жа гжэчна, як бы да яго завітаў сам бурмістр.

- Чым магу дапамагчы панам? Партрэт? Групавы здымак?

Багуслава абыякава прыхілілася да сцяны, скрыжаваўшы рукі. Як ёй

гэта надакучыла... Гэтая ветлівасць, гэтыя танцы на дроце...

Барадаты ў вышыванцы слізнуў вачыма па сценах, завешаных узорамі фатаграфічнага майстэрства: кацяняты ў кошыках, усмешлівыя дзеткі з ружамі і сабачкамі, паненкі з мройнымі вачыма ў капелюхах-клумбах...

Узоры падманвалі, як ім і належала. Праўда толькі ў тым, чаго нельга паўтарыць, пераняць. Самым адметным, бадай, быў партрэт Багуславы, зняты Ніхелем у багемнай манеры. Тонкі профіль, рука ў пальчатцы падносіць да ярка нафарбаваных вуснаў тонкую цыгарэтку ў доўгім муштуку... Барадаты зацікаўлена скасавурыўся на дзёрзкі партрэт, потым на Багуславу, і зноў утаропіўся ў гаспадара.

- У нас ёсць заказ. Выязны. Папрацаваць у маёнтку Жухавічы, на паховінах. Заўтра трэба там быць.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Огненные узы для землянки
Огненные узы для землянки
[Любовное фэнтези / Космическая фантастика / Попаданцы / Постапокалипсис]
На покрытой вечным снегом Земле, где каждый сам борется за своё существование под сиянием звёзд, Кайла пытается выжить всеми силами в схватке с захватчиками. Но борьба проиграна, девушка похищена.
0
Вслед за Океаном
Вслед за Океаном
[Современные любовные романы / Проза / Современная проза]
Когда на кону стоит всё и нет смысла продолжать плыть по течению бренности мира сего, у тебя есть все два варианта: медленно умирать в быту или же покорять грани своих мечтаний. Выбор, который не
0
Звёздный демон. Сладкая ловушка для адмирала
Звёздный демон. Сладкая ловушка для адмирала
[Любовные романы / Приключения / Фантастика / Космическая фантастика]
Я представительница межзвёздной Федерации, которую направили с инспекцией на флот планеты Ора. Нужно оценить, готовы ли они присоединиться к нашему союзу. Моя секретная миссия – составить
0
Американо-мексиканская война
Американо-мексиканская война
[Документальная литература / Военное дело, спецслужбы / История]
Данная работа повествует об одном из ключевых событий в истории США, которое, тем не менее, не получило большой известности не только у нас, но и в самой Америке. Речь идет об Американо-мексиканской
0
Развод с генералом. Вдова важнее жены
Развод с генералом. Вдова важнее жены
[Современные любовные романы / Проза / Современная проза / Роман]
— У нее муж погиб! Ты хотя бы представляешь, что она пережила? — Поэтому ты решил стать ее мужем при живой жене? Двадцать два года брака с генералом. Семь лет заботы о вдове его погибшего друга. Пять
0
Вторая жена господина Нордена. Книга 5
Вторая жена господина Нордена. Книга 5
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Попаданцы]
Вторая жена господина Нордена. Книга 4
Вторая жена господина Нордена. Книга 4
[Любовные романы / Современная проза / Попаданцы]
Шанс для бесприданницы. Книга 1
Шанс для бесприданницы. Книга 1
[Любовное фэнтези / Проза / Приключения]
Вторая жена господина Нордена. Книга 7
Вторая жена господина Нордена. Книга 7
[Любовное фэнтези / Проза / Современная проза / Попаданцы]
Четвёртое дитя
Четвёртое дитя
[Ужасы / Любовное фэнтези / Проза]
Я всего лишь хотела закончить академию и стать боевым магом-некромантом. Казалось бы, что может пойти не так? Например, загадочные убийства, древнее пророчество и трое всадников Апокалипсиса, один из
0
Когда сойдутся отражения
Когда сойдутся отражения
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Попаданцы]
Попасть в чужой мир в теле юной красавицы — звучит как сказка? Только не тогда, когда твоя десятилетняя дочь бесследно исчезает в чужих землях, а тебя преследует местный грозный король! В тексте Вас
0
Измена. Мы одна семья
Измена. Мы одна семья
[Психология / Секс и семейная психология / Любовные романы / Современная проза]
— Ань, — она говорит осторожно, почти шёпотом, как будто боится меня обидеть, — ты не обижайся, ладно? Я как сестра говорю. Может телефон посмотришь? Просто так, для спокойствия. Может…у него кто-то
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Под крылом чёрного ворона
Под крылом чёрного ворона
[Приключения: прочее]
Поиски таинственной Золотой бабы приводят археолога Виктора Воробьева к заболоченным старицам рек западной Югры. Когда он узнает, что по его следу идут черные копатели, то невольно оказывается перед
0
Зарождение любви
Зарождение любви
[О любви / Современные любовные романы]
Все спокойно в славном городке Боуртон-он-Уотер. Холли Берри, новоиспеченная владелица магазинчика сладостей, в жизни не была так счастлива. Здесь, в родном месте, у нее есть родители, друзья,
0
Путь к бессмертию. Том 1
Путь к бессмертию. Том 1
[Самиздат / Попаданцы]
Я умер преданный всеми. И переродился в мире бессмертных культиваторов. Тут у меня нет ни таланта, ни богатой семьи. Только желание — никогда больше не умирать. Кто сказал, что без таланта и
3
Двойной подход для Пышки
Двойной подход для Пышки
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Я застала своего парня с другой и вместо извинений, он обвинил в своей же измене меня. Может быть, я и правда в этом виновата сама? Запустила себя… А все равно больно… Внутри все горит огнем боли и
2
Он меня ненавидит
Он меня ненавидит
[Современные любовные романы]
Ученица пироманта
Ученица пироманта
[Любовная фантастика / Самиздат]
ВТОРАЯ КНИГА ЦИКЛА. Можно читать отдельно. Мораг всегда считала себя самой обычной: девочка из поселения смертных, привыкшая жить в тени своей старшей сестры-красавицы. Но одна единственная
0
Патруль
Патруль
[Исторические приключения]
Зима 218 года до н.э. Карфагенский патруль незаметно движется через густые леса Цизальпийской Галлии. Его возглавляет Ганнон, один из молодых командиров Ганнибала, и его помощник Мутт. Голодные и
0
Из огня да в полымя
Из огня да в полымя
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Сознание парня, после детдома и службы в армии связавшегося с бандитами и погибшего в ходе одной из разборок, оказалось в теле современника, почти ровесника и такого же сироты, правда, сироты при
20
Контракт на плен
Контракт на плен
[Современные любовные романы]
Ко всему можно привыкнуть. Даже к тому, что за тобой всегда следят. Выслеживают, как сладкую добычу, ища удобного случая заманить в ловушку. * * * Знала ли я, что заключая долгожданный
0
Брошенцы
Брошенцы
[Современная проза]
Куда девается одежда, которую отдали в химчистку, а потом не забрали? Юко работает на одном из таких предприятий. Когда оставленных вещей накапливается слишком много, их отправляют на склад. Но
0
Как воспитать вундеркинда
Как воспитать вундеркинда
[Психология]
Что такое талант? Привилегия немногих или возможная собственность каждого? Как проявляется талант? В чём его природа и каковы составляющие этого чудодейственного механизма человека? На эти и
0