MoreKnig.org

Толькі не гавары маёй маме: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Глобус Адам



Шрифт:

I мы сядзелi ў мяккiх фатэлях i глядзелi на чырвоную заслону. Пакуль яе не паднялi, я быў самы шчаслiвы чалавек, прынамсi, у мiнскiм Тэатры юнага гледача. Але заслону паднялi. I калi ў цябе з’явiцца жаданне сапсаваць каму-небудзь настрой, дык падары яму квiток на спектакль «Салдаты». А змест п’ескi я табе перакажу.

Тры салдаты сядзяць i гавораць. З iх размоваў можна даведацца, што яны i не салдаты зусiм, а салдацкiя душы, хоць з выгляду яны ўсе шмэн­дрыкi-акторы, якiх пераапранулi ў форму, толькi форма на iх сядзiць па-дурному, бо яна ўся новенькая, толькi што з фабрыкi цi ад тэатральнага краўца, цяжка ў такiх выпадках быць дакладным. Гузiкi на салдатах-душах-акторах блiшчаць, папругi i боты парыпваюць, а медалi пазвоньваюць. А яны па чарзе ўстаюць i прагульваюцца па сцэне, як iндыкi на падворку ў гаспадынi, у якой я жыў, калi бульбу капаў. Прагульваюцца салдаты i ўспамiнаюць, хто як жыў, каго кахаў i дзе вучыўся да войска. І адзiн з гэтых бутафорскiх салдатаў савецкага вой­ска, вядома, грузiн, другi — рускi, ён жа i беларус (у аўтара не праяснена, ён з нейкага памежнага мястэчка, здаецца, з Мсцiслава, i ўвесь час блытаецца, цi то кажа «ў нас рускiх», цi «а на Беларусi»), карацей, другi — савецкi чалавек без нацыянальнасцi, якi, мiж iншым, вельмi любiць мацi; а трэцi, як можна здагадацца, — хахол. Потым да iх яшчэ пады­дзе чацвёрты, ён, як высветлiцца, камандзiр танка i памёр у шпiталi, таму ягоная душа i спазнiлася да пачатку спектакля. І так хвiлiнаў дваццаць пяць яны разважалi, прахаджвалiся i пакурвалi. Натуральна, палiлi на сцэне, i дым цягнула ў залю, дзе сядзелi самыя сапраўдныя салдаты, якiм захацелася курыць. Яны i ўставаць пачалi, i ў прыбiральню сыходзiць, яны ўсе сышлi б, каб афiцэр не стаў на выхадзе i не пачаў сiпець. А я таксама збегаў пакурыць. А калi вярнуўся, на сцэне ўжо стаяла жанчына, як вынiкла з размоваў — мацi камандзiра, душа якога спазнiлася на пачатак.

Мацi сказала салдатам-душам, што яна ганарыцца iмi, бо яны героi. Здохнуць можна ад гэтага пафасу, ну, проста седзячы ў тэатральным фатэлi ўтрупянець i кончыцца, а не згарэць у танку, як выдуманыя драматургам салдаты. Гэта таксама я дазнаўся з гаварыльнi. А згарэлi яны ў танку, бо танк перакулiўся, бо iшоў ён па горнай дарозе, а на дарогу выбегла дзяўчынка, а камандзiр узяў на сябе ўсю адказнасць, дзяўчынка засталася цэлая, а вось танк упаў са стромы на камянi, разбiўся i ў дадатак згарэў, толькi камандзiр паспеў вылезцi з ахопленай полымем баявой машыны, i яму яшчэ давялося пакутаваць i памiраць у шпiталi, дзе ў камандзiра паспела закахацца медсястра, якая, калi ў сапраўдным жыццi спiць, дык пераносiцца ў царства мёртвых, дзе прызнаецца ў каханнi да пакутнiка-камандзiра. Вось такая абракадабра з падтэкстам.

Пра падтэкст скажу пазней. Бо толькi медсястра прызнаецца ў каханнi i сыходзiць, як адзiн з былых танкiстаў, самы дробненькi рускi-беларус, нахабна кажа былому камандзiру, што ён героем быць не хоча i што камандзiр быдла, бо загубiў з-за адной дзеўкi ажно чатыры душы. Дзiўна, што i на тым свеце званнi захоўваюць сiлу. Дык вось, камандзiр пачаў супакойваць байца рознымi развагамi пра каштоўнасць чалавечага жыцця. Толькi каштоў­насць распаўсюджвалася адно на дзяцей, а салдат яна зусiм не тычылася. І тут упала заслона. Антракт. І сапраўдныя салдаты загулi, загаварылi ды пацягнулiся ў фае. А я з Вольгаю i не выйшаў з ложы. І куды я мог выйсцi? У фае, дзе сто тысяч галодных салдацкiх вочак утаропiлiся б на дзяўчыну? Не! Так i праседзеў цэлы антракт, па­сля якога падзеi на сцэне цяклi наступным чынам: дробненькi, якi не хацеў быць мёртвым героем, а хацеў быць жывым дзетазабойцам, намерваўся набiць морду камандзiру, але яго доўга не пускалi грузiн з хахлом. Грузiн гаварыў з грузiнскiм акцэнтам. Па-беларуску, i з грузiнскiм акцэнтам! Цырк, а не тэатр. А хахол увесь час укручваў украiнскiя прымаўкi. Трымалi яны, трымалi, гаварылi-гаварылi з акцэнтамi i прымаўкамi, а потым узялi i адпусцiлi. Пэўна, таксама хацелi быць жывымi дзетазабойцамi. А можа, i памыляюся.

Д робненькi салдат схапiў сапёрную рыдлёўку i пайшоў секчы свайго камандзiра. Але няспеш­на так сунуўся. Каб адчуваўся драматызм куль­мiнацыйна­га моманту. Ну, i як ты разумееш, не засек ён нiкога, савецкi салдат — добры салдат, ён нiкога нiколi не засякаў сапёрнай рыдлёўкай, а тым больш свайго камандзiра, якi, мiж iншым, спалiў яго ў танку, але танкiст на тое i танкiст, каб згарэць у танку i стаць героем, а потым на тым свеце выкiнуць сапёрную рыдлёўку i абняць свайго любiмага камандзiра, i яго сябры па подзвiгу таксама абнялi камандзiра i акамянелi ў скульптурнай позе. Жывую скульптуру асвяцiлi чырвоным пражэктарам, i мацi камандзi­ра разам з закаханай медсястрой прынеслi з-за сцэ­ны i ўсклалi да ног герояў кветкi. І што тут пачалося, скажу — не паверыш. Авацыi, крыкi «бiс» i «брава», нехта нават «ура» крыкнуў. Вось так: поўны аншлаг, i ўсе задаволеныя. Сапраўдныя салдаты выспалiся i накурылiся ў прыбiральнi, а несапраўдныя зара­бiлi свой кавалак хлеба.

Незадаволены застаўся толькi я, бо Вольга мяне суцяшала. Я так расхваляваўся, што ты сабе не ўяўляеш. Са мною такое бывае, што пачы­наю крычаць i пагражаць усiм. А тады перад тэат­рам я крычаў, што яны ўсе падонкi, i акторы, i рэжысёры, i драматург, i касiркi... Што салдаты падушылi людзей танкамi ў Чэхаславаччыне, i душаць у Афга­нiстане... Вось, я пра падтэкст абяцаў сказаць, дык у п’есе нiводным словам нiхто не агаварыўся пра Афганiстан, гэта аўтар у падтэкст хацеў загнаць, а загнаў ён туды... Не буду гаварыць, я пра такое не люблю гаварыць, я, калi псiхую, наогул у палiтыку не лезу. Не люблю я палiтыку, я люблю мастацтва i секс, i спорт, i спiрт. І Вольга вельмi тактоўна выкарыстала маю любоў. Мы купiлi дзве зусiм маленькiя, па сто грамаў, бутэлечкi малдаўскага каньяку i распiлi iх у двары на лаўцы. Двор быў стары, пах струхлелым дрэвам, i вакол нас цiха паблiсквалi канторскiя вокны.

Вольга сказала, што ад каньяку мне зробiцца цёпла i лёгка i што яна любiць пiць каньяк з рыльца маленькiх стограмовых бутэлечак, а навучыў яе пiць каньяк Юра Палякоўскi. Я тады толькi здзiвiўся, што выкладчык Палякоўскi навучыў сваю студэнтку пiць з рыльца. Мне сапраўды зрабi­лася лёгка, я пацалаваў Вольгу i правёў яе дамоў, а потым доўга стаяў у двары каля трансфарматарнай будкi i глядзеў на яе цёплае акно. Я ж i думаць не думаў, што Юра Палякоўскi бу­дзе працягваць вучыць Вольгу розным дзiўным штукам.

Калi шчыра, дык было нешта неардынарнае ў гэтым Палякоўскiм. Ён быў падобны да невя­лiкага маладога мядзведзя, асаблiва калi зухавата, па-цыркавому ўскокваў на спартовы ровар i са свiстам вырульваў ад вучэльнi праз арку на праспект. Акрамя гэтага ён любiў Мiкеланджэла, страляў з лука, пiў, як конь, i лiчыўся вельмi перспектыўным маладым талентам. Студэнты паважалi Палякоўскага, бо ў адрозненне ад боль­шас­цi глiнамесаў ён ляпiў спартоўцаў, а не ге­рояў грамадзянскай вайны. Можна яшчэ расказаць пра Юру Палякоўскага, толькi я не люблю рабiць нечаканасцi там, дзе не трэба. Таму адразу скажу, што Вольга Пакроўская раскручвала два раманы адначасова. Адзiн са мной, а другi з Палякоўскiм.

Нашто ёй быў патрэбны я, так дагэтуль i не разу­мею. Тым больш няясна, нашто было мне расказваць усё пра iх адносiны з Юрам?.. Чорт яе ведае. Толькi маё першае каханне супала з першым каханнем Вольгi Пакроўскай да Юры Палякоўскага. Я гадзiнамi гуляў з Вольгаю па мiнскiх парках i выслухоўваў доўгiя споведзi пра тое, што творыцца ў яе на душы, i пра тое, што Юра творыць з яе целам. А пакацiўся ком з гары вельмi проста. Вольга расказала мне пра паштоўку. Аказваецца, Палякоўскi даслаў ёй запрашэнне на свой дзень нараджэння. Вельмi рамантычна, я б нiколi да такога не дапяў, даю слова. Вольга нават паказвала паштоўку. Звычайная — белыя гладыёлусы, i тэкст напiсаны шарыкавай асадкай. Самае звычайнае запрашэнне. Толькi сiтуацыя на днi нараджэння атрымалася незвычайная. Акрамя iмянiннiка i Вольгi на iм нiкога не было. Можаш сабе ўявiць: пустая майстэрня, свечкi, каньяк, цiхi джаз i ён з ёю.

А што са мною было, калi яна расказала? Мне спачатку зрабiлася млосна, а потым я ўвесь стаў, як драўляны. Мы якраз у скверы, каля возе­ра iшлi. Вольга пытаецца ў мяне пра нешта, а я не чую, а калi яна перапытвае, я толькi хiтаю галавою. І тут да яе дайшло. Зразумела мая Вольга Пакроўская, што робiць несусветнае глупства. Ёй раптам таксама зрабiлася не па сабе, i яна пайшла ў возера, як была ў чаравiках, джынсах i сiнiм плашчы, так i зай­шла ў ваду. І мяне так моцна пацягнула ў возера, так захацелася зайсцi ў ваду, што i не ведаю, якая моц запынiла мяне, не дала кiнуцца за Вольгаю. У ваду я так i не зайшоў, стаяў на пяску i глядзеў, як прыгожа ляжаць на вадзе фалды яе сiняга плашча. Я думаў, што калi Пакроўская ўтопiцца, дык мне не будзе балюча, я, клянуся Богам, нават хацеў, каб яна пайшла на глыбокае месца i ўтапiлася. Толькi ясней яснага было i тое, што не ўтопiцца мая любая Вольга Пакроўская. І яна сама зразумела, што ў яе нестае сiлы развiтацца з жыццём, i яна абмыла твар халоднай кастрычнiцкай вадою. Як жа ёй цяжка было выйсцi на бераг?! Я i ўявiць не магу. Выйшла. І я моўчкi павёў яе дамоў.

На гэтым бы ўсё i скончылася, бо, як ты сама разумееш, за адным сталом у вучэльнi мы больш не сядзелi. Я перайшоў на апошнi стол, у самы цёмны куток аўдыторыi, i з захапленнем чытаў на занятках белетрызаваныя бiяграфii Гагенаў i Тулуз-Латрэкаў, i мне да чорцiкаў хацелася злётаць у Парыж i пахадзiць па вулiцах, на якiх сканалi ад наркотыкаў Утрыла разам з Мадыльянi. Мяне да глыбiнi душы ўзрушыў той факт, што на пахаванне Мадыльянi прыйшлi ледзь не ўсе парыжскiя прастытуткi. І зусiм не ўзрадавала тое, што на пахаванне Утрыла нiхто не прыйшоў.

Як ты разумееш, маё першае каханне скончылася на возеры. Толькi адносiны з Вольгаю мелi працяг. Яна сама падышла да мяне пасля заняткаў i па-мужчынску прапанавала пагаварыць. Усё ж скульптура — мужчынскi занятак i жанчыны-скульптаркi з цягам часу робяцца падобныя да дзядзькоў. І я не змог адмовiць, я наогул нiчога не сказаў. Яна папрасiла пачакаць яе пасля заняткаў каля дзвярэй вучэльнi.

I я пачакаў, i мы пайшлi праз арку на праспект, а потым па Друкарскай накiравалiся да сквера, дагэтуль не ведаю, як ён завецца. Мы iшлi, i Вольга казала, што любiць мяне, што я ёй вельмi патрэбны, што яна дзеля мяне можа зрабiць усё, а яе адносiны з Юрам Палякоўскiм зусiм iншыя. Яна казала, што ў Юры жонка мяшчанка i ён вырашыў пакiнуць жонку, якая не хоча нават дзiця нарадзiць. І таму яна, Вольга Пакроўская, пашкадавала Юру Палякоўскага. Проста ёй было шкада таленавiтага чалавека, якi з-за iдыёткi жонкi пачаў спiвацца. Вольга гаварыла i гаварыла, а я маўчаў, як рыба, як вады ў рот набраўшы, як нямко. Маўчаў i ўсё.

Спачатку Вольга рабiла перапынкi ў сваiм маналогу, чакала, што я скажу, а я глядзеў на мыскi сваiх чаравiкаў i нiчога не казаў. Я думаў, брыдка ўспамiнаць, але я разважаў... Мне хацелася прапанаваць Вользе сысцi з вулiцы Друкарскай у бярозавы сквер i на зжоўклай траве заняцца тым, чым яна займаецца ў майстэрнi з Юрам.

Я падбiраў словы i не мог падабраць. Такiх слоў я дагэтуль не навучыўся вымаўляць. Можа, iх i гаварыць не трэба? Можа, дастаткова адчуваць? Перад вачыма ўзнiкалi i знiкалi сцэны з распрананнямi, апрананнямi, з рознымi акрабатычнымi позамi, i таму даводзiлася паглядаць на нагавiцы нiжэй, каб, крый Бог, не выдаць сябе. Давялося адганяць эратычныя салодка-прык­рыя думкi, займацца толькi сабою. Ад Вользiных перажыванняў я быў далёка. Так, занятыя кожны сваiмi пачуццямi, мы i дайшлi да яе двара, пасярод якога ляжала здаравенная лужына. Вольга пачала абыходзiць лужыну з аднаго боку, а я з другога. Я дайшоў да паловы бязмежнай бруднай калюгi i раптам павярнуўся i пайшоў з двара. Вольга паклiкала мяне, але я не азiрнуўся i не спынiўся. Нашто? Я пакiдаў назаўсёды сваё першае каханне, калi гаварыць высокiм стылем. Хацелася заплакаць. Мне ўяўлялася, як Вольга зайшла па каленi ў ваду жоўтай лужыны, як яна праводзiць мяне поглядам, поўным слёз. Ну, такое тэлевiзiйнае мроiва: вочы поўныя слёз на ўвесь экран. Пяцьдзесят сантыметраў па дыяганалi. А можа, вочы ў Вольгi былi сухiя i не было нiякiх слёз. Такое цалкам верагодна, бо Вольга Пакроўская праз год змянiла прозвiшча на Палякоўская.

I зробiм выснову: пачуццё шкадавання значна мацнейшае за любоў, а тым больш за каханне. Як i папярэджваў, нiчога цiкавага пра маё першае каханне ты не пачула. Толькi каб гiсторыя мела завершанасць, трэба расказаць яшчэ пра дзве мае сустрэчы з Вольгаю.

Першая адбылася на Новы год. О, як я люблю Новы год! Свята, калi нiхто не кладзе на алтар нiякiх ахвяраў. Такое дзiцячае свята. І ўсе, нават самыя дарослыя, вераць у Дзеда Мароза. А калi хто i не верыць, дык гэта ягоныя праблемы i комплексы. Мне што да iх? Я ж пачынаю святкаваць Новы год з ранiцы. Прачынаюся i iду ў госцi. Мне ўсё роўна, да каго хадзiць, магу на ранiцу перад Новым годам i да цябе прыйсцi. Уяўляеш жарцiк?

А тады я пайшоў да Алеся Ласевiча. А ў Ласе­вiча быў кепскi настрой. У Алеся сумныя вочы i благi настрой — норма жыцця. Ён жыў у адным пакоi са старэйшай сястрой, рыжай Ленкай. А калi табе семнаццаць, ты спiш на раскладным крэсле ў адным пакоi з сястрою, якой васемнаццаць i якая навешвае на шафы замкi, дык i ў цябе назаўтра ранiцай сапсуецца настрой канчаткова. Асаблiва, калi да сястры пачне хадзiць у госцi маленькi габрэй Ула­дзя Габляр. І будзе ён прыцягвацца на золку. Я не жартую, бо, калi я прыйшоў, ён ужо сядзеў на Алесевым крэсле i расказваў показкi. У мяне добрая памяць на показкi, але тут я не слухаў, а глядзеў на зубы Уладзi Габляра i думаў, што ў нутрыi такiя самыя рэдкiя зубы, толькi пацукi, наколькi ведаю, не кураць, а Уладзя курыў цыгарэту за цыгарэтай i расказваў показкi пра Абрама, Хаiма i Сару.

Хаiм з жонкаю Сараю ляжаць у ложку i не могуць заснуць, бо Хаiм увесь час варочаецца. «Хаiм, чаго ты не спiш?» — пытаецца ўстрывожаная Сара. «Я Абраму павiнен рубель!» Сара грукнула ў сцяну да суседа Абрама i кажа: «Абрам, гэта праўда, што мой Хаiм табе вiнен рубель?». «Праўда», — адгукнуўся з-за сцяны Абрамаў голас. «Дык вось, Абрам, Хаiм не аддасць табе рубель, — гучна сказала Сара i шэптам дадала: — Спi, аiм, хай цяпер Абрам не спiць».

Вось такiя старыя показкi пра каханне расказ­ваў Уладзя. І таму Алесь з радасцю сышоў разам са мною з пракуранага пакойчыка, дзе на шафах засталiся блiшчаць навясныя замкi. Я яшчэ не ска­заў: Алесь Ласевiч iграў на гiтары. З гi­та­рай мы i зайшлi да Вольгi Пакроўскай, якая толь­кi-­толькi збiралася стаць Палякоўскай. Яна, вядома, пералякалася ад такiх гасцей, але нам было ўсё роўна, бо па дарозе мы завiталi ў гастраном i выпiлi ў двары бутэльку вiна з рыльца i без закусi. З чырвонымi навагоднiмi насамi, алейнымi вочкамi i гiтараю мы ўвалiлiся да Вольгi, а ў кватэры поўным ходам iшла падрыхтоўка да свята. Нам налiлi гарэлкi. А мы за гэта спявалi пад гiтару. Сядзелi ў пакоi каля таго самага акна, на якое я не мог наглядзецца, i спявалi, i пiлi гарэлку з крышталёвых чарачак.

Вольга некуды сышла, i Алесь сказаў, што варта было б цiхенька ўцячы. Мы так i зрабiлi, дапiлi гарэлку i сышлi. Мяркую, на нас не пакрыўдзiлiся. І за што крыўдаваць? Я разумею, калi Юра Палякоўскi пакрыўдзiўся i ледзь не прыбiў Валодзю Лазовiка, дык там было за што. Сам Лазовiк гаварыў, што было.

У Лазовiка з Палякоўскай (экс-Пакроўскай) быў флiрт. Не люблю французскага слова, але нешта ў iм ёсцека, нават гiдкую мрою можна за iм прыхаваць. Ну, а раз быў флiрт, дык знайшлiся i сябры ў Юры Палякоўскага i расказалi пра зносiны памiж ягонай жонкаю i керамiстам Лазовiкам. А Ва­лодзя, мiж iншым, хадзiў у першых сябрах Юры Палякоўскага. Такi французскi трохкутнiк выбудаваўся, толькi ў параўнаннi з папярэднiм трохкутнiкам, дзе ўдзельнiчаў я i адпаведна два куты былi вострыя, а адзiн тупы (тупы кут гэта я), у новым трохкутнiку ўсе вуглы былi роўныя. Юра доўга трываў, але не вытрываў i аднаго разу выбухнуў.

Яны пiлi ў майстэрнi ўтраiх: Вольга, Паля­коў­скi i сябра сям’i Валодзя. Юра перабраў i пачаў дамагацца ў Вольгi прызнанняў у здрадзе. Вольга, як толькi магла, адмаўлялася, але дамаганнi мужа з кожнай чаркай рабiлiся не толькi больш настойлiвыя, але i больш аргументаваныя. А калi Валодзя Лазовiк паспрабаваў быў баранiць сваю каханку ад раз’юшанага законнага мужа, дык пачуў: «Сядзi i маўчы, а вякнеш — заб’ю!»

Хоць Лазовiк i насiў бараду, як Юра Палякоў­скi, але важыў ён удвая менш i нiжэйшы быў на паўгалавы. Так што аспрэчваць пагрозу не было нiякае выгоды. Распачынаць бойку таксама не мела сэнсу. І Валодзя разыграў сцэну памiрання ад перапою. Ён упаў тварам на стол i пачаў курчыцца ў сутаргах. Ён качаўся па падлозе, скавытаў, хрыпеў, пускаў слiну i закочваў вочы так, што на твары заставалiся адно вырачаныя бялкi. Ён драў пазногцямi брудныя дошкi падлогi, бiў сябе ў жывот, пускаў фантаны ванiтаў i ў рэшце рэшт так перапалохаў Вольгу з Юрам, што Палякоўскi пабег выклiкаць лекара, а Вольга натуральна рыдала ў кутку.

Сцэна была такая яркая, што Вольга адмовiлася верыць у яе несапраўднасць, i Валодзя Лазовiк пакiнуў сцэну цi, дакладней, майстэрню свайго, цяпер назаўсёды былога, сябра. Так скончыўся флiрт, а мне засталося расказаць пра апошнюю сустрэчу з Вольгай Пакроўскай-Палякоўскай.

Пасля iнцыдэнту ў майстэрнi Вольга доўга, мусiць, з паўгода, не жыла з Палякоўскiм, але час, як любяць казаць баналiсты, загаiў раны. Вольга вярнулася да Юры, пражыла з iм год i нарадзiла дачку. Мае дачыненнi з жанчынамi набылi зусiм iншы кшталт, я ўжо не саромеўся папрасiць або прымусiць каханку стаць у тую пазiцыю, якая б задавальняла не толькi яе, але i мяне. Пра Вольгу я i думаць не думаў, i тут — сустрэча.

Было гадзiн адзiнаццаць ранiцы, той час, калi на вулiцах Мiнска менш за ўсё народу. Я наважыўся перайсцi праз падземны пераход на другi бок праспекта, а з перахода якраз i выходзiла Вольга. Мы змушана павiталiся. Вольга пачала расказваць пра дачку, пра тое, як любiць дачку Юра.

Мне страшэнна хацелася як хутчэй развiтацца, бо нарэшце я ўбачыў, якая ж яна непрыгожая, Вольга Пакроўская: нiзенькая, шырокая ў крыжы, з тоўстымi кароткiмi лыткамi, з круглым, нiбы надзьмутым тварам, на якiм ружавее дробны задраны ўгару нос, а яе касаватыя вочкi зацягнутыя нейкай жаўтаватай мутнасцю. О Божа, i гэтую жанчыну я мог любiць!

Адкрыццё ўласнага асляплення агаломшыла, збянтэжыла, прыбiла. А Вольга спакойна расказвала пра тое, што ў яе быў мастыт, што хiрург жахлiва парэзаў ёй грудзi i што нарадзiць яшчэ адно дзiця яна ўжо нiколi не зможа. Маё ўяўлен­не намалявала Вользiны парэзаныя грудзi з жах­лi­вы­мi кiлоiднымi шнарамi. Нейкая нябачная сi­ла адштурхнула мяне ад Вольгi, я паспяшаўся развiтацца i сысцi.

Я ж табе казаў, нiчога цiкавага ў маiм першым каханнi так i не адбылося. Нiхто не ўтапiўся i не парэзаў сабе вены.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
[Здоровье / Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Лууле Виилма (1950–2002) – известная эстонская целительница и парапсихолог. Общаясь с пациентами, она поняла, что любая болезнь – результат обид и стрессов, которые мы порой копим в себе годами.
0
"Зарубежный детектив 2026-30". Компиляция. Книги 1-12
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Ночь, когда он исчез
Ночь, когда он исчез
[Детективы / Триллер]
Новинка от автора супербестселлера №1 The New York Times! Долгожданный роман Лоры Дейв – автора феномена «Последнее, что он сказал мне», покорившего мир и экранизированного Apple TV+! Иногда,
0
Чайная под солнцем Тосканы
Чайная под солнцем Тосканы
[О любви / Современные любовные романы]
В свои тридцать четыре Тилли привыкла жить осторожно: черно-белые фотографии, крепкий кофе и никаких лишних надежд. Но после пожара, уничтожившего ее галерею, и предательства любимого человека
0
Я не мертва
Я не мертва
[Полицейский детектив / Детективы / Триллер]
Три года детектив Джуди Фонтейн была изолирована от внешнего мира. Заключенная в подземной камере, она общалась только со своим садистом-похитителем, и чтение его мыслей по выражению лица стало
0
Рождество с подвохом
Рождество с подвохом
[Классический детектив / Детективы]
Идеальное уютное чтение для поклонников «Убийств и кексиков» Питера Боланда, «Опасной игры бабули» Кристен Перрин и «Рецепта убийства для настоящей лентяйки» М. С. Битон. Детективы Вероники Хэли
0
Гнездо кабана: Истории из заповедника
Гнездо кабана: Истории из заповедника
[Современная проза / Биология]
Книга «Гнездо кабана: Истории из заповедника» написана человеком, для которого кабаны – не просто объект исследования. По мнению автора, кабан – зверь выдающийся и достоин особого внимания. Надежда
0
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
[Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Если вы мечтали обучаться магии у настоящего Мастера, узнать все тайны сильнейших заклинаний, то у вас в руках – исполнение вашей мечты. В книге собраны уникальные техники, которые сделают из вас
0
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
[Публицистика / Военная документалистика / Документалистика]
Психиатрическая больница Пенхёрст — кровавое пятно в истории Соединённых Штатов. С 1908 по 1987 год там проводились бесчеловечные опыты над больными, в том числе над детьми. Им делали лоботомию,
0
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
[Публицистика / Документалистика / Обществознание]
Книга рассказывает о жизни американской глубинки так называемого Deep South — Глубокого Юга или Диксиленда. Автор книги, после многолетних путешествий по Югу США, повествует о жизни хиллбилли (горцах
0
Лейтенант. Том 3
Лейтенант. Том 3
[Альтернативная история / Исторические приключения / Попаданцы / Самиздат]
Весна 1905-го. Артур выстоял, блокада прорвана, море — своё. Но война не кончена: через полсвета идёт Вторая эскадра, и в книгах, которые помнит капитан 2 ранга Андрей Маринин, её дорога кончается
0
Стример из иного мира. Том 2
Стример из иного мира. Том 2
[Книги про волшебников / РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Самиздат]
Пусть и не по своей воле, но я попал в иной мир. Здесь я, по сути, продолжаю заниматься тем же, что и раньше, — стримить для зрителей. Вот только теперь за мной следят так называемые Небожители, а
1

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
30
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
6
Комдив
Комдив
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Комдив Алексей Турчин отправляется в Соединенные Штаты Америки для изучения военно-промышленного комплекса и перспективных образцов вооружения. Удастся ли ему подтолкнуть развитие Рабоче-Крестьянской
5
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
[Попаданцы / Городское фэнтези / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Попытка создания пародии на попаданцев в комикс. Не фанфик, все герои и сюжет комикса, известные герою книги, выдуманы и не являются калькой с какого-то существующего произведения. Ну а главный
5
Мир без вуали
Мир без вуали
[Любовная фантастика / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
4
Майор: Сорокапятка 3
Майор: Сорокапятка 3
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Бобруйск. Минск. Брест. Висла. Одер. Красная армия наконец идёт туда, куда должна была идти с самого начала войны, — на запад. Так быстро, что карты не успевают за передовыми частями. А
4
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
5

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
13
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
12
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
3
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
8
Регистрация
Регистрация
[Современная проза]
Может быть, если подождать, оно само рассосется. Надо только не думать про него: вот как оно туманом или тенью болтается где-то рядом, так пусть там и болтается. Имени ему не давать, не вызывать его.
15
Драконий брак, где всё не так
Драконий брак, где всё не так
[Любовная фантастика / Попаданцы]
Я оказалась в другом мире, у моего питомца тяжёлая психотравма, а всё из-за того, что один бестолковый дракон за сыном недосмотрел. И хоть бы извинился за своего драконёнка! Так нет, рычит,
2

Прямо сейчас читают

На распутье семи дорог
На распутье семи дорог
[Космическая фантастика]
Пелена темных туч закрыла будущее Земли, России и главного героя. Всему виной космические цивилизации, пришедшие на Землю со своими планами. Его путь пролег через учебку ЧВК и поля боя на окраинах
0
Некроманты пьют кофе со сливками
Некроманты пьют кофе со сливками
[Юмористическое фэнтези]
Хорошо быть некромантом! Ровно до того момента, как у тебя появляется назойливый поклонник с группой поддержки. А другой парень сбегает со свидания, стоит услышать о твоем призвании. Третий... Ну
0
Озверение
Озверение
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы]
Кажется, чем ближе столица, тем сложнее в неё попасть. Но зато скоро станет понятно, что именно не поделили Настоятель и глава Бурого Приората и почему им так нужны одарённые первушники. Первая мера
0
Где умирают хорошие девочки
Где умирают хорошие девочки
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Попаданка в 1812: Любить и не сдаваться
Попаданка в 1812: Любить и не сдаваться
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Я попала в прошлое, в 1812 год. Самый разгар войны с Наполеоном. Моё имение разорено солдатами французской армии. Мои люди убиты. Однако война подарила мне дочь и встречу с мужчиной, которого я могла
4
Шанхай [litres]
Шанхай [litres]
[Проза / Историческая проза / Старинная литература: прочее]
Имя Риити Ёкомицу (1898–1947) не так хорошо известно отечественному читателю, как имена его знаменитых современников – Акутагава Рюноскэ, Дзюнъитиро Танидзаки, Ясунари Кавабата – а между тем в
0
Роковой обмен
Роковой обмен
[Любовная фантастика]
Он — ее враг. Тот, кто пытался убить ее. И кого она пыталась убить. Но только он сможет спасти ее от жестокого безумного отца. Но что ей ему предложить? Он равнодушен к красоте. Он жесток. Ему никто
1
Убийство в доме свиданий
Убийство в доме свиданий
[Исторический детектив / Триллер]
«Убитая проститутка была совсем нагой. Она лежала на спине в своей холодной доступности, и тело ее, уже успевшее пожелтеть, напоминало хорошо полированную кость мамонта. Из-под ее правой груди
0
Ванька 13
Ванька 13
[Попаданцы / Боевая фантастика / Альтернативная история / Самиздат]
Три войны, плен, каторга, пара революций, вообще непонятно что... Эй, а нормальная-то жизнь здесь будет? Нет? Не в то время попал? Понятно...
3
Волк под кроватью. Человек-невидимка из седьмого «Б»
Волк под кроватью. Человек-невидимка из седьмого «Б»
[Детская литература: прочее / Детские приключения]
В сборник Лады Кутузовой вошли очень разные по жанру произведения: мистические рассказы «Волк под кроватью» и повесть «Человек-невидимка из седьмого “Б”». Мистические рассказы – это не добрые
0
Обратная сторона Луны
Обратная сторона Луны
[Современная проза]
Когда любимый человек умирает, все мы начинаем верить в потусторонний мир — ну, или хотя бы хотим верить. Когда ты учёный до мозга костей, сделать это труднее. Но всё-таки можно. А там, глядишь, и
0
Гора (ЛП)
Гора (ЛП)
[Ужасы]
Эдди Маршалу идея казалось нелепой: отправиться автостопом в горы Северной Каролины, чтобы помочь своему давнему приятелю доставить рождественские елки на грузовике в Луизиану. Но Марк Рокли сумел
0