MoreKnig.org

Выспы: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Сіўко Франц



Шрифт:

Ісці з моваю дзеля яе прапаганды ў людзі без каліва пазітыву – марная справа. Канечне, і пазітыў сцяну нігілістычнага стаўлення далёка не заўжды здольны разбурыць, ды ўсё ж… З гэтай нагоды згадваюцца два выпадкі рознага ўспрыняцця людзьмі мовы на падставе розных падыходаў да яе падачы.

Першы – з часу пачатку адраджэнскіх 90-х гадоў выпадак, калі асноўнымі агітатарамі за пашырэнне сферы яе выкарыстання выступілі пісьменнікі. У адным з райцэнтраў тое адбывалася. Сабралі надвячоркам у клубе ПМК з паўсотні мужыкоў, вось сядзяць галодныя (канец працоўнага дня) людзі, чакаюць выступу літаратара. Уваходзіць госць (ад Бога паэт, дарэчы) ды з парога: «Ага, седзіцё тут, добра вам, утульна, а там дзесьці — мова гіне!»

Другі – з нядаўняга часу прыклад. Стары ўвайшоў у аўтобус, а тут – засцярога ад кішэнных крадзяжоў — на мове, праз дынамік, у выкананні прафесійнага актора. «Вот хоть в одном месте да не врут, — сказаў дзед гучна і дадаў на мове пад адыход аўтобуса з прыпынку: — Дзякуй вам!»

«Кумпячок» – так да нядаўняга часу называлася крамка мясных далікатэсаў у цэнтры Віцебска. Так прыжылася ў горадзе за гады існавання тая сакавітая беларуская назва, так уелася ў памяць гараджанаў, што своеасабліваю кропкаю адліку — арыенцірам пры росшуку іншых крамаў ды ўстановаў у наваколлі з часам зрабілася. І раптам нядаўна – новая шыльда з’яўляецца на ўваходзе з новаю назвай: «Мяско Вит». Так і просіцца на язык цяпер — «московит». Асабліва, калі ўлічыць, што крама тая не абы-дзе — на Маскоўскім праспекце (д’ябал так паспрыяў, ці што?) месціцца.

У размове датычна мовы: «Не мае значэння, размаўляе чалавек на ёй ці не, абы погляды былі правільныя!». Ды што за карысць з той «правільнасці» для справы, якую, як і любую іншую, калісьці ж трэба некаму пачынаць увасабляць у жыццё? Сёння ён (яна) не пачне, заўтра – сын (дачка) яго (яе) не палічаць патрэбным абцяжарыцца, паслязаўтра — унукі... Яшчэ добра, калі тымі поглядамі наогул прасякнуцца нашчадкі, а як не? Слова не прамоўленае — таксама ж мана.

Пачаў пісаць артыкул па-руску для рускамоўнага выдання – не рушыцца справа з месца, хоць плач. Усё, што ні з’явіцца на экране кампутара, — натужліва, ненатуральна, як праз сілу – тандэт дый годзе. А галоўнае – духу прадмета, што след выкласці ў тым артыкуле, не адпавядае. Перайшоў на беларускую – тое самае. Зноў да рускай вярнуўся – і, дзіва, штосьці пачало ўрэшце больш-менш прыстойнае вымалёўвацца. Дапісаў артыкул, перачытаў – нібыта няблага атрымалася. Ды пазнаку «пераклад з беларускай» не ўтрываў-такі, дадаў понізу насуперак праўдзе — прадэманстраваў, так бы мовіць, непрабівальны патрыятызм ды разам козыр з рук кпліўцаў нібыта a priori выбіў. Маўляў, хай вось цяпер плявузгне хто: глядзіце, за мову агітуе, а сам, сякі-такі пярэварацень, — на чужой піша!

Індус Рэдзі Шрынівасулу жыве ў Віцебску па сканчэнні медуніверсітэта, вучыцца ў ардынатуры. Неяк падчас сустрэчы ў кулуарах адной канферэнцыі зайшла гамонка пра мову. Распавёў яму пра студэнта са сваёй вучэльні, яго суайчынніка, якога нябедныя бацькі на радзіме ў Індыі адмалку толькі ангельскай вучылі і які толькі ёю, прыехаўшы да нас на вучобу, і валодаў. Ні хіндзі, ні урду, ні бенгалі, ні іншымі якімі, у Індыі існымі, – навошта, маўляў, калі ёсць такая шырока распаўсюджаная ў свеце ангельская?

— О, хіба гэта чалавек! – рэзюмуе Рэдзі і, азірнуўшыся ды панізіўшы голас з увагі на двухсэнсоўнасць сітуацыі, бо наўкола шмат нашых, беларусаў, было, дадае: — Не, не, хоць рэжце мяне – не чалавек гэта...

Зрэшты, дарэмна маладзён і суцішваўся: з тых нашых, што чулі ягоны пасаж, не толькі не абразіўся ніводзін, а нават не схамянуўся. Адно паглядзелі перасцярожліва: што ён такое чаўпе, гэты іншаземец? А між тым не менш за само пачуццё нацыянальнае прыналежнасці нармальных людзей можа яднаць факт яго абразы. Той, што датычыць нібыта ўсіх, а ўспрымаецца, як у нас адвеку, далёка не кожным на свой адрас. Няма адэкватнага рэагавання на абразу, знявагу – няма годнасці. Няма годнасці супольнай – няма нацыі.

Год дваццаць таму ў Сігулдзе, гарадку паблізу Рыгі, на аўтастанцыі да латыша сталага веку па-расейску — спраўдзіць час— звярнуўся. Залапатаў стары штосьці злосна па-свойму ў адказ, ажно сліна з роту пырснула.

— Не так нешта? — пытаюся, агаломшаны няветласцю.

— Ну, прабачце... — А как ты ко мне, так и я к тебе,— ідзе ў наступ.— Учи язык!

— Вучу,— паказваю руска-латышскі размоўнік.— Нетутэйшы я.

— А-а, тогда ладно,— мякчэе.— Извини тогда, извини…

Безумоўна, узровень валодання сучасным беларусам роднаю мовай, у тым ліку асаблівасцямі яе словаўжывання, высокім не назавеш: усё неяк прыблізна, збольшага, праз пень-калоду. Ды здараецца, што недакладнасць кімсьці ўжытага слова і слых палашчыць. Як у такім, да прыкладу, выпадку: «Шмат сёння робіцца ў нас для аматараў роднай літаратуры: кніжкі пісьменнікі выдаюць, рэжысёры фільмы паводле кніжак ствараюць, а галоўнае – усё новыя і новыя пісьменнікі ў нас вынаходзяцца». Апошняе — няйначай, літаратурных тэлеперадач, кшталту «Слово писателя», наглядзеўшыся, чалавек ужыў.

Швагравай цётцы, бабе Тэсьцы, падчас нашага апошняга спаткання пад дзевяноста гадоў было. Мужык даўно памёр, сын адзіны, тэхнар-ракетчык, у бліжнім замежжы, у Падмаскоўі дзесьці на сталае жыццё па сканчэнні інстытута з сям’ёй атабарыўся. Вось сядзім са старой у чысцюткай кухні яе, размаўляем. Кабета дасведчаная: радыё, сваё і замежнае, слухае, кніжкі чытае — Колас на стале, Талстой, Прус, Ажэшка, яшчэ штосьці. Пра беларускія гурткі, што ў вёсках Якужы і Шальціны на Мёршчыне перад вайною існавалі, пра пастаноўку «Паўлінкі», польскімі паліцыянтамі ў дзень прэм’еры забароненую, апавядае. Кніжачка невялічкая на стале – у чорнай вокладцы, з паўстлелымі ад часу старонкамі. Разгортваю: «Голас душы» — лацінкаю, 1937-га года выданне. «Адкуль?» — пытаюся. – «Язэп Малецкі[17], сябрук школьны, — кажа, — прэзентаваў. З надпісам была, ды надпіс выдзерці, як другія Саветы прыйшлі, давялося: ці мала што? Хочаш – вазьмі сабе на памяць». І зноў апавядае пра далёкае-перажытае – паважна, без каліва наракання на крыўды ды непамысноты лёсу. Пра беларускае — ані слова. Быццам намякае: што языком дарма мянціць, мы адрабілі сваё, адбылі, ваша цяпер чарга, а нас больш неадкладная справа чакае.

Усё мінае… Усё вяртаецца… Дай жа Бог, каб так яно сталася.

Я пешкі, мама!

Эсэ

Сон быў кароткі і абрывісты, як брэх баязлівага сабакі, збянтэжанага нечаканым з’яўленнем у двары больш дужага суродзіча. І разам з тым ён быў так пранізліва рэальны, што, калі я прачнуўся, не ён, той сон, а, наадварот, сама ява падалася мне недарэчнаю відзежай. Ці дзіва, што не адна хвіліна прамінула, перш чым шпалера на сцяне збоч канапы зноў набыла ў маіх вачах колеры звыклай будзённасці, а маляванка пры дзвярах з пакоя ў калідор і гадзіннік над ёй перайначыліся з суцэльнае расплывістае плямы ў знаёмыя рэчы, кожную з якіх можна без лішніх высілкаў успрымаць паасобку.

«Ты прыехаў?» – гэта былі адзіныя словы з нашай віртуальнай размовы ў сне, што я даў рады ўзгадаць пасля, лежачы на канапе ў атачэнні слоўнікаў мовы, за якую міжволі давялося ўзяцца з мэтаю хоць збольшага кампенсаваць аніякае валоданне ўсюдыіснаю ангельскай. І гэта быў першы мой сон пра маці, хоць з дня яе адыходу ў лепшы свет прамінула без малога чвэрць стагоддзя. Два словы — амаль нічога, калі не лічыць у дадатак бязгучнага дыялогу вачэй напрыканцы, пры расстанні ля брамы з круцёлкай кшталту тых, што аддзяляюць бальнічны калідор ад пакоя для наведнікаў ці пляц перад касамі ад гандлёвай залы ў краме.

Але сам сон быў такі лагодны, такі поўны абяцання на працяг стасункаў у месцы з прывабным, хоць і не дарэшты вольным ад сумневу ў імавернасці існавання таго месца назовам «вечнасць», што наракаць на хуткаплыннасць яго ці на невыразнасць адбітку ў памяці нават не прыйшло мне ў голаў.

«Ты прыехаў!» — так яна сустракала мяне ў юнацтве, падчас маёй вучобы ва ўніверсітэце, і пазней, калі ўжо працаваў, кожнага разу вылучаючы націскам першае слова без увагі на тое, быў то прыезд загадзя вядомы ці, наадварот, неспадзеўны. І двух гэтых прамоўленых у звыклым, хоць крыху, папраўдзе, і счужэлым інтэр’еры сялянскае хаты словаў было мне заўсёды дастаткова, каб адчуць: я – дома, мяне тут чакалі.

«Ты прыехаў?» – сказала год трыццаць з гакам таму ў дзень майго прыезду пасля развітання з універсітэтам і, памаўчаўшы хвіліну, дадала: «Нешта ж надта сумны, штосьці не так?» — «Пешкі ад цягніка з Друі ішоў, стаміўся», — не схільны да звычкі дзяліцца кепскім з асабістага жыцця, салгаў тады і ўбачыў, як нязгодна павяла вачыма: не дала веры.

«Ты прыехаў?», – з удаванай бясстраснасцю казала кожны раз пасля таго майго нявіннага падману, абражаная інтанацыяй адстароненасці, справакаванай сынавай далучанасцю да недасяжных тут, у глухім куце, дзе ўсё жыццё пражыла, дабротаў цывілізацыі. І заўжды потым, нават тады, калі было відавочна, што не прыехаў, а прыйшоў, і не так ужо здалёку, быццам наўмысна ўзводзіла нябачную сцяну між сабою і сваім дарослым дзіцем, націскала знарок на «прыехаў». Маўляў, ты прыехаў, а мы вось тут усё пехатой, пехатой...

«Прыйшоў, мама, — папраўляў яе і лавіў сябе ўпотай на думцы, ці так ужо яна не мае рацыі ў сваёй прыхаванай за ўсмешкаю паняверцы: — Ты ж ведаеш, як падабаецца мне хадзіць». Думаю, менавіта тады ўпершыню пачаў адкрывацца мне глыбінны сэнс гэтага слова – пехатой. Пехатой (пешкі) – гэта калі ўсё, што ў жыцці ні займеў, дарэшты аплачана і нічога ніколі – авансам.

*

Звычку і любоў да хаджэння пехатой прышчапілі мне абставіны: школа знаходзілася за шэсць, і то калі ісці напрасткі, а не кругам, дзе лепшыя сцежкі, вёрстаў ад хаты. Да таго ж у мяне заўсёды здараліся непярэліўкі з падручнымі транспартнымі сродкамі. У восьмым класе бацькі купілі мне ровар, які я паламаў праз тыдзень, узбіўшыся на патарчаку пры пераездзе праз ручай. У дзявятым яны справілі мне ўзімку новенькія, нятанныя па тых часах лыжы, але іх напаткаў лёс ровара, толькі не праз тыдзень, а значна хутчэй — у той дзень, як іх купілі.

Сам лёс быццам скіроўваў мяне да хаджэння пешкі. У выніку я налаўчыўся хадзіць так хутка, што перад апошнім класам дзесяцігодкі пераадольваў свае шэсць вёрстаў да школы менш як за сорак хвілін. І палюбіў хадзьбу на ўвесь астатні век. Сёння мне, на пяцьдзесят сёмым годзе жыцця, не зразумець чалавека, які наракае на тое, што сонца гэткае пякучае, а яму яшчэ ісці кудысьці, скажам, ажно пяць вёрстаў. Калі той чалавек, вядома, не невылечна хворы. Або калі мае 17-18-гадовыя студэнты, бегучы за мною па сходах, натужліва, быццам на іх узгрузілі няведама які цяжар, сапучы, кажуць: «Ну, ведаеце, вас не дагнаць».

Пехата – добры настаўнік. Асабліва ў сэнсе гартавання адказнасці за сябе і за стан сваіх справаў. Не пакрутаеш – спознішся; калі прыйдзеш – тады і пад’ясі; не прыйдзеш увогуле – застанешся там, дзе быў дагэтуль, — спіс стацыяў можна доўжыць бясконца, бо ўсё ў нашым жыцці так ці іначай завязана на ўменні паспяваць, то бок з’яўляцца своечасова ў належным месцы.

Гэта была добрая школа, хоць, папраўдзе, на той час – не без каліва патаемнае надзеі, што гэтак вось — з дня ў дзень праз пераадоленне фізічнае стомы, у вечным клопаце не спазніцца — будзе не заўсёды. І мая тонкая, далікатная маці і тое, і другое выдатна бачыла і разумела. І, так зараз мяркую, можа, крыху сябе за сёе-тое, напрыклад, за неабачлівы выбар месца на сталае жыццё, бо меліся, напэўна, па шлюбе з бацькам і нейкія іншыя, зручнейшыя з пункту гледжання будучыні дзяцей варыянты, і дакарала.

[17] Беларускі калабарант, аўтар кнігі «Пад знакам Пагоні. Успаміны» пра падзеі на Беларусі ў 1939-1945 гг. (Выдавецтва «Пагоня», Таронта, 1976). Друк. у часопісе «Спадчына» (№№ 2-5, 1994).

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Запрет для майора Орлова
Запрет для майора Орлова
[Детективы / Триллер / Современные любовные романы / Проза]
Дмитрий Орлов привык жить по своим правилам. В тридцать два года он уже майор, начальник отдела Управления собственной безопасности. Его уважают за принципиальность, спокойствие и умение находить
0
Пекарня для проклятого герцога
Пекарня для проклятого герцога
[Любовные романы / Исторические любовные романы / Проза / Историческая проза]
Мне досталась пекарня с упрямой старинной печью, рыжим домовым и долгом в сто двадцать серебряных крон. До срока платежа — меньше трёх недель, а влиятельный торговец уже мечтает заполучить моё
0
Брачный договор для северного лорда
Брачный договор для северного лорда
[Любовные романы / Историческая проза / Приключения]
Чтобы не потерять фамильную стекольную мастерскую «Северная грань» из-за казённого сбора и запрета на добычу белого кварца для незамужних мастериц, мне пришлось пойти на невозможный шаг — подписать
0
Развод поневоле с императором драконов
Развод поневоле с императором драконов
[Любовное фэнтези / Современная проза / Роман / Фэнтези]
– Я развожусь с тобой, Адель. Только не надо устраивать истерики, терпеть их не могу, – процедил муж.– Но… Джейкоб, почему? – прошептала я.– Ты не можешь забеременеть, а для императора иметь
0
Гремячая башня
Гремячая башня
[Детские приключения / Детские остросюжетные]
«Когда оживают Тени» – мистический детектив для детей и их родителей, где чувства и переживания принимают облик таинственных существ. Здесь загадки соседствуют с юмором, а каждое новое дело знакомит
0
Неверный. Свадьба моего мужа
Неверный. Свадьба моего мужа
[Секс и семейная психология / Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза]
– Мне нужно, чтобы ты сделала тест на беременность. – Муж протягивает мне упаковку. – Зачем? Я недавно делала… – Сделай ещё раз! Я собираюсь жениться на другой женщине. Если ты не беременна, то
0
Престолы и господства
Престолы и господства
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Собрание в Колоссах Павел никогда не видел: его основал Епафрас, и от него Павел узнал, что там учат почитать посланников и жить по азбуке мира. В ответ Павел поёт песнь о Первенце, Которым
0
Встреча в облаках
Встреча в облаках
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Из Коринфа Павел с Силуаном и Тимофеем пишет молодому собранию в Фессалонике, откуда ему пришлось уйти ночью. Тимофей вернулся с доброй вестью: они стоят. Павел вспоминает, как жил у них, работая
0
Удерживающий
Удерживающий
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Несколько месяцев спустя Павел снова пишет в Фессалонику: там говорят, будто день Господень уже настал, и, может быть, ходит письмо, будто бы от него. Прежде должен открыться человек беззакония,
0
Добрый подвиг. I
Добрый подвиг. I
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел, снова свободный, оставил Тимофея в Ефесе, а сам ушёл в Македонию. Теперь он пишет ему, как держать собрание: кого ставить надзирающими и служителями, как быть со вдовами, с богатыми, с теми,
0
Добрый подвиг. II
Добрый подвиг. II
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел снова в узах, в Риме, и знает, что конец близко. Из прежних спутников при нём остался один Лука; Димас ушёл, а на первой защите не пришёл никто. Он зовёт Тимофея прийти до зимы и захватить
0
Критское поручение
Критское поручение
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Тита Павел оставил на Крите — довершить недоконченное и поставить старейшин по городам. Критяне, по слову их же провидца, всегда лжецы, а тем, кто учит за корысть, надо заграждать уста. Чистым всё
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
[Исторические приключения / Биология / Документалистика / Научпоп]
В XIX веке мир казался людям уютным, предсказуемым и вполне понятным местом. Но все изменилось, когда в Массачусетсе 12-летний мальчик случайно наткнулся на цепочку окаменелых следов размером с
0
Сквозь его безумие
Сквозь его безумие
[Любовная фантастика]
Мир кажется холодным и пустым, пока он не появился, как буря среди моих тихих дней. Его присутствие опасно, а его взгляд — как притяжение к пропасти. Я знаю, что могу потерять себя, но в его тьме я
0
Двадцать два несчастья. Том 13
Двадцать два несчастья. Том 13
[Самиздат / Попаданцы]
Итак, новогодняя богемная рапсодия в моркинском санатории близится к концу. Работа налажена, приятели устроены, враги посрамлены и наказаны. Теперь Сергея снова ждет Москва, а вот там еще куча
2
Безмолвие не для него
Безмолвие не для него
[Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
Конец XXI века. На территории бывшего СССР возникает сверхмощная Евразийская. Конфедерация, научным флагманом которой становится корпорация «Перерождение». В её лабораториях создают кибер-клонов
0
Князь Серебряный
Князь Серебряный
[Русская классическая проза]
Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) остался бы в истории русской поэзии и литературы благодаря одному только лирическому шедевру «Средь шумного бала…». А ведь им создано могучее
0
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
[Детективная фантастика / Самиздат]
Ладжи нашел себе место по душе. Теперь он помогает простым людям и защищает их от преступников, а вторых от своего напарника Рока. Как бы ни было сложно молодому офицеру это признать, но мир нельзя
0
Притчи
Притчи
[Религиозная литература: прочее]
Любовь к жизни, доверие к себе, доброе и активное отношение к окружающим — вот основные уроки притч, сообщенные Крайоном проповеднику и писателю Ли Кэрроллу. Истории Крайона, как и комментарии к ним,
0
Колёса Жадности
Колёса Жадности
[Космическая фантастика / Самиздат]
Это история о Жадности, в хорошем и плохом смыслах слова... ну и слегка о колёсах*. Одна из авантюр, в которую вляпался межзвёздный дальнобойщик, оверлункс Твин Чернокотов, связавшись с ОЖиРом -
0
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
[Современная проза]
Томас Гунциг, бельгийский писатель, лауреат многих литературных премий, рассказывает о нелегкой жизни матери-одиночки, которая героически сражается с превратностями судьбы. Пытаясь выбраться из
0
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
[Любовная фантастика / Самиздат]
Говорят, если на выпускной экзамен девушке достался парень в напарники – то им суждено стать парой, а если же девушка – то крепче дружеских уз больше ни с кем не будет. Но мне жребий выбрал самого
5
За волю вольную!
За волю вольную!
[Образовательная литература / Детская проза / История]
⠀⠀ Рассказы о Степане Разине. Для младшего школьного возраста. ⠀⠀
0
Истинный орден дракона
Истинный орден дракона
[Классическое фэнтези]
Не успела остыть кровь погибших в недавней битве, как над миром нависла новая беда. Конклав злодеев, назвавший себя Истинным орденом дракона, готов на всё, чтобы вернуть к жизни огнедышащих чудовищ.
0