MoreKnig.org

Парфума: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Зюскiнд Патрык



Шрифт:

Тым самым часам, як абвалiўся дом Джузэпэ Бальдзiнi, Грануй быў у дарозе ў Арлеан. Ён пакiнуў кальцо смуроду вялiкага горада, i з кожным крокам, як аддаляўся ад Парыжа, паветра вакол яго рабiлася яснейшае, свяжэйшае i чысцейшае. Разам з гэтым -- i менш насычанае. У iм перасталi мiтусiцца пахi, сотнi пахаў, а тыя нямногiя, што былi-- пахi дарожнага пылу, лугоў, глебы, раслiн, вады,-- доўгiмi смугамi цягнулiся над зямлёй, павольна надзiмалiся, павольна калыхалiся, амаль нiдзе рэзка не абрывалiся.

Граную гэтая вясковая простасць была--як выбаўленне. Гэтыя бесклапотныя пахi лашчылi нюх. Першы раз ён не павiнен быў сачыць за кожным сваiм удыхам, каб не прыхапiць нечагась новага, неспадзяванага, варожага або не ўпусцiць чагосьцi прыемнага. Першы раз ён мог дыхаць амаль вольна i пры гэтым не прынюхвацца насцярожана кожную хвiлiну. "Амаль" сказалi мы, бо па-сапраўднаму свабодна не праходзiла, вядома, нiчога праз нос Грануя. Нават калi ў яго не было на тое нiякай прычыны, у iм заўсёды чувала iнтуiтыўная халодная стрыманасць да ўсяго, што iшло звонку i што даводзiлася ўпускаць у сябе. Усё сваё жыццё, нават у тыя нямногiя хвiлiны, калi ён адчуваў водгукi нечагась накшталт задавальнення, прыемнасцi, можа, нават шчасця, ён ахвотней выдыхаў: ён жа i пачаў жыццё не поўным надзеi ўдыхам, а забойчым крыкам. Але акрамя гэтай нягоды -- абмежавання, якое складала сутнасць ягонай натуры,-- Грануй, чым больш аддаляўся ад Парыжа, тым лепш i лепш адчуваў сябе, дыхаў лягчэй, iшоў iмклiвей i нават часам падбадзёрваўся, стараўся трымацца так, што здалёку выглядаў амаль як звычайны чаляднiк, як нармальны чалавек. Больш за ўсё яго разнявольвала адасабленне ад людзей. У Парыжы людзi жылi купна, шчыльней, чым у любым iншым горадзе свету. Шэсцьсот, семсот тысяч чалавек жыло ў Парыжы. Яны кiшэлi на вулiцах i пляцах, дамы былi набатаваныя iмi пад завязку, з сутарэнняў да гарышчаў. Кожны заканурак натоўчаны, напханы, натаптаны людзьмi, кожны камень, кожны лапiк зямлi прасмерд чалавечынай.

Толькi цяпер, спакваля аддаляючыся ад людскога чаду, Грануй уцямiў, што быў толькi камячком гэтага месiва, што яно цэлых васемнаццаць гадоў гняло яго, як задушлiвае пераднавальнiчнае паветра. Дагэтуль ён заўсёды думаў, што свет наогул такi i ад яго трэба засланяцца, цурацца, занурвацца ў сябе, паўзцi прэч. Але то быў не свет, то былi людзi. Цяпер яму здалося, што з светам -- з светам, дзе не было нi душы,-- можна было памеркавацца ў добрай згодзе.

На трэцi дзень вандроўкi ён уступiў у поле прыцягнення пахаў Арлеана. Яшчэ задаль да якiх-небудзь прыкметных знакаў вялiкага горада Грануй учуў ушчыльненасць чалавечага элементу ў паветры i рашыў перамянiць свой першы намер i абысцi Арлеан. Яму не хацелася так хутка трацiць толькi што здабытую свабоду дыхання i ныраць у цяжкую пярэсмердзь чалавечага збою. Ён зрабiў вялiкi абвод, абышоў горад, каля Шатанёр выйшаў да Луары i пераправiўся на той бок каля Сюлi. Да Сюлi яму хапiла каўбасы. Ён купiў сабе яшчэ адну столку i, сышоўшы з рэчышча, павярнуў углыбiню краiны.

Ён пазбягаў не толькi гарадоў, але i вёсак. Ён быў як усё роўна п'яны ад усё больш празрыстага, усё больш ачышчанага ад людзей паветра. Толькi каб прызапасiцца харчам, наблiжаўся да якога-небудзь селiшча або адзiнокага хутара, купляў хлеб i зноў знiкаў у лясах. Праз некалькi тыдняў яму збрыдзелi нават рэдкiя сустрэчы з дарожнiкамi на прасёлках, ён больш не пераносiў нават паху сялян, якi час-парой узнiкаў, бо тыя ўжо касiлi на лугах першую траву. Ён баязлiва збочваў ад кожнага авечага статку не таму, што авечкi, а каб абысцi пах пастухоў. Ён iшоў не разбiраючы дарогi напрасткi цераз палеткi, рабiў шматмiльныя закручыны, ледзь толькi ўнюхваў эскадрон райтараў за некалькi гадзiн верхавой язды. Не таму, што ён, як iншыя чаляднкi i валацугi баяўся праверкi папер i адпраўкi пры першай аказii ў войска,-- ён нават i не ведаў, што iшла вайна,-- а толькi таму, што яму быў гiдкi чалавечы пах верхаўцоў. I так сам сабою i без пэўнага вырашэння план -- як мага хутчэй дабрацца да Граса -- паступова пабляк; гэты план, мы б сказалi, расцёкся ў свабодзе, як i ўсе iншыя пахi i намеры. Грануй не рваўся больш нiкуды, а толькi -- упрочкi ад людзей.

Нарэшце ён пачаў рухацца толькi начамi. На дзень удзiраўся ў падлесак, спаў пад якiм-небудзь карчом, хаваўся ў зарасцях, у самых занетраных мясцiнах, згарнуўшыся ў клубок, як жывёла, нацягнуўшы на цела i галаву конскую гуньку, утыкннуўшыся носам у локаць i адвярнуўшыся да зямлi, каб нiякi чужы пах не ўрываўся ў ягоныя мроi. Падвечар ён прачынаўся, абнюхваўся навокал i толькi тады, калi нос пераконваў яго, што самы апошнi селянiн пакiнуў поле i што самы-самы дарожны рызыкант знайшоў сабе дах i прытулак, толькi тады, калi ноч з яе ўяўнымi небяспекамi заганяла пад дахi людзей, Грануй выпаўзаў са свайго сховiшча i рушаў у дарогу. Каб бачыць, яму не патрэбна было святло. Яшчэ раней, iдучы ўдзень, ён часта заплюшчваў вочы i так рухаўся нюхам. Яркiя краявiды, сляпучасць, раптоўнасць i вастрыня зроку срычынялi боль. Яму падабалася толькi святло месяца. Месяцава святло не давала колераў i толькi слаба акрэслiвала абрысы пейзажу. Яно зацягвала зямлю бруднай шэранню i на цэлую ноч удушвала жыццё. Гэта як усё роўна вылiтае з чыгуну святло, у якiм усё нерухомае, акрамя ветру, ценем асядала часам на шэрыя бары, i ў якiм не жыло нiчога, апрача пахошчаў голай зямлi, было адзiным светам са значэннем для яго, бо быў падобны на свет ягонай душы.

Так ён iшоў на поўдзень. Прыблiзна ў паўднёвым кiрунку, бо iшоў не па магiчным компасе, а па компасе свайго нюху, а ён, нюх, дазваляў яму абмiнаць кожны горад, кожнае сяло, кожнае жытло. Тыднямi ён не сустракаў анi душы. Ён мог бы закалыхаць сябе супакойлiвай верай, што ён -- адзiн у цёмным або залiтым халодным месяцавым святлом свеце, калi б яго беззапганны компас не падказаў яму, што ёсць нешта лепшае.

Нават уначы ў свеце былi людзi. Нават у самых збязлюдненых мясцiнах вадзiлiся людзi. Толькi яны шылiся па сваiх патаемных норах, як пацукi, i спалi. Зямля не ачышчалася ад iх, бо нават у сне яны выпаралiся пахамi, якiя лезлi ў адчыненыя дзверы i шчажыны iхнiх логваў вонкi i затручвалi прыроду, пакiнутую, здавалася, на волю лёсу. Чым больш абвыкаўся Грануй з больш чыстым паветрам, тым адчувальней мiтрэнжыў яго чалавечы пах, якi нечакана, ну ж бо зусiм нянаджана усплываў у паветры, жудасны, пачварны, як казлiны смуродзiска, i выдаваў, так сказаць, iснасць якога-небудзь пастуховага бярлога, цi халабуды смаляра, цi разбойнiцкага лёха. I Грануй бег i бег далей, упрочкi, усё больш адчувальна рэагуючы на ўсё больш рэдкiя пахi чалавечыны. Так ягоны нос зводзiў яго ва ўсё больш бязлюдныя мясцiны краiны, усё больш аддаляў яго ад людзей i ўсё больш энергiчна прыцягваў да магнiтнага полюса максiмальна магчымай адзiноты.

Гэты полюс, альбо самы далёкi ад людзей пункт ва ўсiм каралеўстве, быў у цэнтральным масiве Авернi, прыкладна за пяць дзён дарогi ад Клермона, на вышынi дзвюх тысяч метраў, на вышынi вулкана Плён-дзю-Канталь.

Вулкан гэты -- велiзарны конус з свiнцова-шэрых пародаў сярод бясконца панылага пласкагор'я, толькi сям-там парослага шэрым мохам i шэрым нiзкарослым хмызоўем. Cюд-туд з яго тырчалi, як гнiлыя зубы, бурыя скалы, асобныя дрэвастоiны, абгарэлыя ў пажарах. Самымi светлымi днямi мясцовасць глядзелася так панура i знежывела, што нават самы гарапашны пастух гэтай гарапашнай правiнцыi не пераганяў бы сюды сваiх авечак. А ўжо начамi, у бледным святле месяца, гэтая забытая Богам пустэльня здавалася нечым тагасветным. Нават шуканы па ўсёй краiне бандыт Лебрэн i той прабiваўся ў Сэвэны, дзе яго схапiлi i чвартавалi, а не хаваўся на Плон-дзю-Канталi, дзе яго, праўда, нiхто не знайшоў бы, але дзе яго чакала пэўная смерць пажыццёвай самоты, а яна здавалася яму яшчэ страшнейшай.

На шмат мiль навокал не было нi людзей, нi звычайнага цеплакроўнага звяр'я -- толькi некалькi кажаноў, жукоў i гадзюк. Дзесяткi гадоў нiхто не падымаўся на вяршыню.

Грануй дабраўся да гары жнiвеньскай ноччу 1756 года. Да святла падняўся на вяршыню. Ён яшчэ не ведаў, што яго падарожжа закончылася. Ён думаў, што гэта толькi этап на дарозе да яшчэ чысцейшага паветра i абмацваючы нюхам грандыёзную панараму вулканiчнай пустэльнi, круцiўся як жэўжык: на ўсход, дзе слалася шырокае пласкагор'е Сэн-Флюр i балоцiстыя берагi рэчкi Рыу; на поўнач, адкуль ён прыйшоў, колькi дзён перабiраючыся праз карставыя хрыбты, на захад, адкуль лёгкi ранiшнi ветрык даносiў да яго пах каменя i крамяных траў; на поўдзень, нарэшце, дзе на многiя-многiя мiлi працягнулiся спады Плён-дзю-Канталя аж да цёмных урвiшчаў Труера.

Усюды, на ўсiх кiрунках, панавала тое самае бязлюддзе, але кожны крок у любы бок азначаў наблiжэнне да чалавека. Стрэлку компаса зашкалiла, яна круцiлася, як хацела. Арыентыраў больш не было. Грануй дасягнуў мэты. Але ж разам з тым i трапiў у пастку.

Калi ўстала сонца, ён усё яшчэ быў на тым самым месцы i лавiў носам паветра. Роспачна-напружлiва ён спрабаваў вызначыць кiрунак, адкуль яму пагражала чалавечына, i кiрунак процiлеглы, куды яму след было ўцякаць. Адусюль да яго даляталi ледзь улоўныя шматкi чалавечых пахаў, ад якiх ён шалеў. А тут, дзе ён стаяў, не было нiчога. Тут быў толькi спакой, спакайната пахаў, так бы тое мовiць. Вакол панавала толькi падобнае на цiхi шоргат аднароднае веянне мёртвага камення, шэрых паўзучых раслiн i сухой травы.

Граную спатрэбiлася вельмi шмат часу, каб паверыць, што чалавечых пахаў няма. Шчасце заспела яго знянацку. Яго недавер доўга супрацiвiўся цвярозаму розуму. Ён нават, калi ўстала сонца, паклiкаў на дапамогу зрок i ўжо вачмi даследаваў небакрай, шукаючы хоць якога б там следу чалавечай прысутнасцi -- дах будана, дым з комiна, плот, мост, статак. Ён прыставiў далонi да вушэй, каб учуць вiск касы, або сабачы брэх, або дзiцячы плач. Цэлы дзень ён праседзеў на распаленай сонцам вяршынi Плён-дзю-Канталя, марна чакаючы хоць якое азнакi. Толькi ў сутоннi яго недавер памалу адступiў перад прылiвам эйфарыi: ён уцёк ад ненавiснага смуроду! Ён сапраўды быў тут зусiм адзiн! Адзiн чалавек у свеце!

У iм грымнула бура радаснага шчасця. Як пацярпелы карабельнiк пасля марных блуканняў па моры ў экстазе вiтае першы населены востраў, так i Грануй святкаваў сваё прыбыццё на гару самотнасцi. Ён крычаў ад шчасця. Адкiнуўшы юрзак, гуньку, кiй, ён тупаў па зямлi нагамi, ускiдваў угору рукi, круцiўся ў дзiкiм танцы, рыкаў i выкрыкваў на ўсе бакi сваё iмя, сцiскаў кулакi, пераможна гразiўся iмi ўсёй краiне, што ляжала пад iм, i вечароваму сонцу, i святкаваў сваю перамогу. Ён шалеў як вар'ят да позняй ночы.

Некалькi наступных дзён ён асталёўваўся на гары -- бо яму было ясна, што ён не скора пакiне гэту дзiвосную мясцiну. Спачатку ён пашукаў нюхам вады i знайшоў яе ў расколiне пад вяршыняй, дзе яна тонкай плевачкай сцякала па скале. Яе было мала, але калi ён цярплiва хлябтаў цэлую гадзiну, дык спатольваў усю сваю дзённую патрэбу. Ён знайшоў i ежу: гэта былi маленькiя саламандры i змеi, якiм адрываў галовы i глытаў цалкам, са скурай i касцямi. Ён заядаў iх сухiм лiшайнiкам, i травою, i журавiнамi. Гэты рацыён, неверагодны ў вачах абываталя, анi яго не бянтэжыў. Апошнiя тыднi i месяцы ён ужо больш не кармiўся гатаванай чалавекам ежай, такою як хлеб, i каўбаса, i сыр, а, пачуўшы голад, пажыраў усё спажыўнае, што ў рукi давалася. Менш за ўсё ён быў гурманам. Ён наогул не ведаў нiякай асалоды, акрамя асалоды ад бесцялеснага паху. Ён i пра камфорт не здагадваўся i задаволiўся б голым каменем, каб легчы. Але ён знайшоў нешта лепшае.

Непадалёк ад крынiцы ён знайшоў натуральную вузкую штольню, якая пакручаста вяла ўсярэдзiну гары i метраў праз трыццаць канчалася завалам. Там, у канцы штольнi, было так цесна, што плечы Грануя ледзь улазiлi ў праём, i так нiзка, што стаяць ён мог толькi сагнуўшыся. Але ён мог сядзець, а клубком -- яшчэ i ляжаць. I гэтага цалкам хапала для камфорту. Бо такое месца мела неацэнныя перавагi: у канцы тунэля нават удзень панавала апраметная ноч, стаяла мёртвая цiшыня, i паветра дыхала вiльготным саланаватым халадком. Грануй адразу ўнюхаў, што тут нiколi не бывала нiводнай жывой iстоты. Калi ён завалодаў гэтым месцам, яго агарнула пачуццё, блiзкае да святога трымцення. Ён паслаў сваю конскую гуньку, нiбы накрываў алтар, i лёг. Ён адчуваў нябеснае шчасце. Ён ляжаў у самай самотнай гары Францыi, пяцьдзесят метраў пад зямлёй, як у сваёй дамавiне. Яшчэ нi разу ў жыццi яму не ляжалася так утульна -- хiба што ў чэраве ў мацi. Калi б нават звонку згарэў увесь свет, адсюль ён нiчога не заўважыў бы. Ён цiха заплакаў. Ён не ведаў, каму дзякаваць за такое непамыснае шчасце.

Потым ён выходзiў з гары, толькi каб пахлябтаць вады з крынiцы, хуценька вызвалiцца ад мачы i экскрэментаў i папаляваць на яшчарак i змеяў. Уначы яны лавiлiся лёгка, бо залазiлi пад камянi i ў неглыбокiя норы, дзе ён iх знаходзiў па паху.

Першыя тыднi ён яшчэ некалькi разоў падымаўся на вяршыню, каб абнюхаць усё навокал. Але неўзабаве гэта стала больш лiшняй звычкай, чым патрэбай, бо нi разу ён не ўчуў нiчога пагрозлiвага. I тады ён спынiў вылазкi; ён iмкнуўся толькi да таго, каб, справiўшы патрэбы, важныя для элементарнага выжывання, як мага хутчэй вярнуцца ў свой склеп. Бо тут, у склепе, ён, зрэшты, i жыў. Гэта азначала, што дваццаць гадзiн у суткi ён у поўнай цемры i поўнай цiшынi сядзеў на сваёй гуньцы у канцы каменнага калiдора, прыхiлiўшыся спiнай да кучы абсыпанай пароды, уцiснуўшы плечы памiж скаламi, i задавальняўся самiм сабой.

Бываюць людзi, якiя шукаюць адзiноты: пакайныя грэшнiкi, няўдахi, святыя або прарокi. Яны любяць сыходзiць у пустэльню, дзе кормяцца акрыдамi i дзiкiм мёдам. Некаторыя нават жывуць у пячорах i цяснiнах на пустэльных выспах або сядзяць -- крыху з какецтвам -- у клетках, падвешаных на галлi або ўмацаваных на слупах. Яны робяць гэта дзеля таго, каб наблiзiцца да Бога. Адзiнота патрэбна iм для знемажэння плоцi i пакаяння. Яны так робяць, бо перакананыя, што такое жыццё -- богаспадобнае. Або ж яны месяцамi i гадамi чакаюць, што ў адзiноце iм будзе паслана божае адкрыццё, каб яны без адкладу прадалi яго людзям.

Нiчога такога не было ў Грануя. Пра Бога ён не меў нiякага ўяўлення. Ён не каяўся i не чакаў нiякага адкрыцця згары. Ён пакiнуў людзей толькi дзеля сваёй асалоды, толькi на тое, каб быць блiзка да самога сябе. Ён купаўся ў сваiм, нi на што не скiрваным iснаваннi i лiчыў, што гэта цудоўна. Як труп, ляжаў ён у каменным склепе, амаль не дыхаў, амаль не чуў стуку свайго сэрца -- i ўсё-такi жыў такiм iнтэнсiўным i пепракручаным жыццём, як нiхто iншы ў свеце.

Арэнай гэтых перакрутак была -- а як жа ж бо iнакш -- ягоная ўнутраная iмперыя, куды ён з самага нараджэння закопваў абрысы ўсiх пахаў, чутых iм хоць раз. Каб наладзiцца, ён спярша выклiкаў з памяцi самыя раннiя, самыя далёкiя з iх: варожыя душныя выпарэннi спальнi мадам Гаяр; смурод высахлай скуры яе рук; воцатна-кiслае дыханне патэра Тэр'е, iстэрычны, гарачы мацярынскi пот кармiцелькi Бюсi, трупны потых Могiлак нявiнных, забойчы пах сваёй мацi. I ўпiваўся агiдаю i нянавiсцю, i ў яго валасы ўставалi ад салодкай вусцiшнасцi.

Часам гэты аперытыў мярзоты быў недастатковы, i каб разагнацца, ён дазваляў сабе невялiкi нюхальны экскурс да Грымаля i частаваўся смуродам гнiлых, яшчэ з мяздрою скур i дубiльных сумесяў альбо ўяўляў сабе чадныя выпарэннi шасцiсот тысяч парыжанаў у душным, смертапахiбным сквары ў разгар лета.

I тады раптам -- у тым i быў сэнс практыкавання -- назапашаная нянавiсць аргiястычна вырывалася вонкi. Як навальнiца ён згушчаўся пад гэтымi пахамi, якiя нахабна зняважылi яго светлы нос. Як град пшанiчны палетак, ён сек гэтую мярзоту, як ураган, ён расцiраў яе на пыл i тапiў у велiзарным ачышчальным моры дыстыляванай вады. Такi справядлiвы быў у яго гнеў. Такая велiчная была ў яго помста. Га! Якая высокая хвiлiна! Грануй, гэты маленькi чалавек, дрыжаў ад узбуджэння, яго цела сутаргава сцiскалася ў вострай асалодзе i звiналася так, што часам стукаўся аб столь штольнi, потым павольна расслабляўся i ляжаў, спустошаны i глыбока задаволены. Гэты акт вывяржэння ўсiх гiдотных пахаў быў сапраўды занадта прыемны, занадта... У сцэнарыi яго ўяўнага сусветнага тэатра гэты нумар быў, здаецца, самы любiмы, бо даваў пачуццё заслужанай знямогi, якою аплачваюцца толькi сапраўды вялiкiя, гераiчныя дзеi.

Цяпер ён меў права крыху адпачыць. Ён выцягваўся на сваiм лежаку: фiзiчна на столькi, на колькi хапала месца ў цёмнай штольнi. Аднак унутрана, на чыста падмеценай тэрыторыi сваёй душы, ён камфортна выцягваўся на поўны рост i аддаваўся салодкiм марам пра вытанчаныя духмянасцi. Напрыклад, ён выклiкаў пахучы подых веснавых лугоў; цеплаваты травеньскi вецер у зялёнай лiстоце букаў; марскi брыз, церпкi, як падсолены мiндаль.

Ён падымаўся пад вечар -- так сказаць, пад вечар, бо, вядома, не было нiякага вечара, нiякай ранiцы, нiякага полудня, не было нi цемры, нi святла, i не было нi веснавых лугоў, *нi зялёнай букавай лiстоты, а быў толькi пах рэчаў. (Вось таму адзiна адэкватная, але i адзiна магчымая facon de parle* пра гэты унiверсум -- гаварыць пра яго як пра ландшафт, бо наша мова непрыдатная на апiсанне свету, якi ўспрымаецца нюхам.) Ну, дык вось, пад вечар у душы ў Грануя ўзнiкаў стан i наставаў момант, падобны на канец сiесты на поўднi, калi паўдзённая амярцвеласць павольна ападае з ландшафту i спыненае жыццё зноў гатова пачацца. Успалымнёная шалам гарачыня -- вораг тонкiх пахаў --адступалася, гурт мярзотных дэманаў быў знiшчаны. Палi ўнутраных бiтваў, гладкiя i мяккiя, былi ў лянiвым спакоi абуджэння i чакалi, што на iх апусцiцца воля гаспадара. I Грануй падымаўся -- як было сказана i атрасаў з сябе сон. Ён уставаў, вялiкi ўнутраны Грануй, ён узвышаўся волатам, у поўным бляску, мiлдата была дзiвiцца на яго -- амаль мiлажаль, што нiхто яго не бачыў!-- i азiраў свае валоданнi, пыхлiва i ганарлiва.

Так! Гэта было ягонае каралеўства! Непаўторная iмперыя Грануя! Створаная i ўпакораная iм, Грануем, спустошаная, разбураная i зноў пастаўленая ягонай прыхамаццю, пашыраная iм да невымернасцi i абароненая агнявым мячом ад любога замаху. Тут не мела значэння нiчога, акрамя ягонай волi, волi вялiкага, цудоўнага, непаўторнага Грануя. I пасля таго, як былi знiшчаны, дпашчэнту спалены паганыя мiязмы мiнулага, ён хацеў, каб ягоная iмперыя пахла раскошна. I ён уладарна iшоў па разараным цалiку i сеяў самыя розныя духмянасцi, дзе -- залiшне шмат, дзе -- скупа; на бясконца шырокiх плантацыях i на маленькiх iнтымных кветнiках, расiдаючы жменямi насенне або кладучы па адным у зацiшных мясцiнах. У самыя далёкiя правiнцыi сваёй iмперыi пранiкаў Вялiкi Грануй, апантаны садоўнiк, i неўзабаве не засталося куточка, куды ён не кiнуў бы зярнятка паху.

I калi ён бачыў, што гэта добра i што ўся краiна засеяна яго боскiм грануевым насеннем, Вялiкi Грануй пасылаў на яе дождж вiннага спiрту, лёгкi i пастаянны, i насенне прарастала, радавала яму сэрца. На плантацыях пышна рунелi ўсходы, i ў патаемных садах налiвалмiся сокам сцяблiны. Покалiся бутоны, спяшалiся раскуклiць кветкi. Тады Влялiкi Грануй загадваў дажджу перастаць. I дождж пераставаў. А Грануй пасылаў краiне сонца сваёй усмешкi, i ў адказ на яе мiльёны раскошных кветак у адзiным парываннi распускалiся, рассцiлалiся ад краю да краю па iмперыi суцэльным яркiм кiлiмам, вытканым з мiрыядаў флаконаў з каштоўнымi пахошшчамi. I Вялiкi Грануй бачыў, што гэта добра, вельмi, вельмi добра. I ён пасылаў на краiну вецер свайго дыхання. I пад гэтай ласкай кветкi струманiлi водар i змешвалi мiрыяды сваiх пахаў у адзiн, якi пералiваўся ўсiмi адценнямi, але ўсё-такi адзiны ў заўсёднай зменлiвасцi уунiверсальны водар у гонар Яго, Вялiкага, Адзiнага, Цудоўнага Грануя, i, седзячы на троне залатога пахучага воблака. ён зноў уцягваў у сябе гэты раскошны дух, i пах ахвяры быў яму даспадобы. I Ён спускаўся з вышынi, каб шматккроць дабраславiць свой тволр, а твор дзякаваў яму радасцю, i захапленнем, i ўсё новымi выбухамi духмянасцi. Тым часам вечарэла, i пахi расплывалiся шырэй, злiвалiся з сiнечаю ночы ва ўсё больш фантастычныя праявы. Наперадзе была сапраўдная бальная ноч пахаў з велiзарным феерверкам, якi пахнуў брыльянтамi.

Аднак Вялiкi Грануй стамляўся, ён пазяхаў i казаў: "Вось, Я ўчынiў вялiкую дзею. Я прагну закончыць гэты багаты працаю дзень яшчэ адной радасцю".

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
[Здоровье / Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Лууле Виилма (1950–2002) – известная эстонская целительница и парапсихолог. Общаясь с пациентами, она поняла, что любая болезнь – результат обид и стрессов, которые мы порой копим в себе годами.
0
"Зарубежный детектив 2026-30". Компиляция. Книги 1-12
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Ночь, когда он исчез
Ночь, когда он исчез
[Детективы / Триллер]
Новинка от автора супербестселлера №1 The New York Times! Долгожданный роман Лоры Дейв – автора феномена «Последнее, что он сказал мне», покорившего мир и экранизированного Apple TV+! Иногда,
0
Чайная под солнцем Тосканы
Чайная под солнцем Тосканы
[О любви / Современные любовные романы]
В свои тридцать четыре Тилли привыкла жить осторожно: черно-белые фотографии, крепкий кофе и никаких лишних надежд. Но после пожара, уничтожившего ее галерею, и предательства любимого человека
0
Я не мертва
Я не мертва
[Полицейский детектив / Детективы / Триллер]
Три года детектив Джуди Фонтейн была изолирована от внешнего мира. Заключенная в подземной камере, она общалась только со своим садистом-похитителем, и чтение его мыслей по выражению лица стало
0
Рождество с подвохом
Рождество с подвохом
[Классический детектив / Детективы]
Идеальное уютное чтение для поклонников «Убийств и кексиков» Питера Боланда, «Опасной игры бабули» Кристен Перрин и «Рецепта убийства для настоящей лентяйки» М. С. Битон. Детективы Вероники Хэли
0
Гнездо кабана: Истории из заповедника
Гнездо кабана: Истории из заповедника
[Современная проза / Биология]
Книга «Гнездо кабана: Истории из заповедника» написана человеком, для которого кабаны – не просто объект исследования. По мнению автора, кабан – зверь выдающийся и достоин особого внимания. Надежда
0
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
[Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Если вы мечтали обучаться магии у настоящего Мастера, узнать все тайны сильнейших заклинаний, то у вас в руках – исполнение вашей мечты. В книге собраны уникальные техники, которые сделают из вас
0
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
[Публицистика / Военная документалистика / Документалистика]
Психиатрическая больница Пенхёрст — кровавое пятно в истории Соединённых Штатов. С 1908 по 1987 год там проводились бесчеловечные опыты над больными, в том числе над детьми. Им делали лоботомию,
0
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
[Публицистика / Документалистика / Обществознание]
Книга рассказывает о жизни американской глубинки так называемого Deep South — Глубокого Юга или Диксиленда. Автор книги, после многолетних путешествий по Югу США, повествует о жизни хиллбилли (горцах
0
Лейтенант. Том 3
Лейтенант. Том 3
[Альтернативная история / Исторические приключения / Попаданцы / Самиздат]
Весна 1905-го. Артур выстоял, блокада прорвана, море — своё. Но война не кончена: через полсвета идёт Вторая эскадра, и в книгах, которые помнит капитан 2 ранга Андрей Маринин, её дорога кончается
0
Стример из иного мира. Том 2
Стример из иного мира. Том 2
[Книги про волшебников / РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Самиздат]
Пусть и не по своей воле, но я попал в иной мир. Здесь я, по сути, продолжаю заниматься тем же, что и раньше, — стримить для зрителей. Вот только теперь за мной следят так называемые Небожители, а
2

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
30
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
6
Комдив
Комдив
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Комдив Алексей Турчин отправляется в Соединенные Штаты Америки для изучения военно-промышленного комплекса и перспективных образцов вооружения. Удастся ли ему подтолкнуть развитие Рабоче-Крестьянской
5
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
[Попаданцы / Городское фэнтези / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Попытка создания пародии на попаданцев в комикс. Не фанфик, все герои и сюжет комикса, известные герою книги, выдуманы и не являются калькой с какого-то существующего произведения. Ну а главный
5
Мир без вуали
Мир без вуали
[Любовная фантастика / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
4
Майор: Сорокапятка 3
Майор: Сорокапятка 3
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Бобруйск. Минск. Брест. Висла. Одер. Красная армия наконец идёт туда, куда должна была идти с самого начала войны, — на запад. Так быстро, что карты не успевают за передовыми частями. А
4
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
5

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
13
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
12
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
3
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
8
Регистрация
Регистрация
[Современная проза]
Может быть, если подождать, оно само рассосется. Надо только не думать про него: вот как оно туманом или тенью болтается где-то рядом, так пусть там и болтается. Имени ему не давать, не вызывать его.
15
Драконий брак, где всё не так
Драконий брак, где всё не так
[Любовная фантастика / Попаданцы]
Я оказалась в другом мире, у моего питомца тяжёлая психотравма, а всё из-за того, что один бестолковый дракон за сыном недосмотрел. И хоть бы извинился за своего драконёнка! Так нет, рычит,
2

Прямо сейчас читают

Озверение
Озверение
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы]
Кажется, чем ближе столица, тем сложнее в неё попасть. Но зато скоро станет понятно, что именно не поделили Настоятель и глава Бурого Приората и почему им так нужны одарённые первушники. Первая мера
0
Где умирают хорошие девочки
Где умирают хорошие девочки
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Роковой обмен
Роковой обмен
[Любовная фантастика]
Он — ее враг. Тот, кто пытался убить ее. И кого она пыталась убить. Но только он сможет спасти ее от жестокого безумного отца. Но что ей ему предложить? Он равнодушен к красоте. Он жесток. Ему никто
1
Убийство в доме свиданий
Убийство в доме свиданий
[Исторический детектив / Триллер]
«Убитая проститутка была совсем нагой. Она лежала на спине в своей холодной доступности, и тело ее, уже успевшее пожелтеть, напоминало хорошо полированную кость мамонта. Из-под ее правой груди
0
Волк под кроватью. Человек-невидимка из седьмого «Б»
Волк под кроватью. Человек-невидимка из седьмого «Б»
[Детская литература: прочее / Детские приключения]
В сборник Лады Кутузовой вошли очень разные по жанру произведения: мистические рассказы «Волк под кроватью» и повесть «Человек-невидимка из седьмого “Б”». Мистические рассказы – это не добрые
0
Обратная сторона Луны
Обратная сторона Луны
[Современная проза]
Когда любимый человек умирает, все мы начинаем верить в потусторонний мир — ну, или хотя бы хотим верить. Когда ты учёный до мозга костей, сделать это труднее. Но всё-таки можно. А там, глядишь, и
0
Добрые люди
Добрые люди
[Книги про волшебников / Самиздат]
Наёмница. Воительница. Посланница богов? Никто точно не знает кто она и откуда пришла, но не стоит становиться у неё на пути.
0
Тень доктора Морроу
Тень доктора Морроу
[Городское фэнтези / Ужасы]
Жизнь Мэри Белл могла оборваться год назад, в канун Дня всех святых. Но девушке повезло — ее спас таинственный доктор Морроу. Пройдет ровно год, и Мэри вновь придется столкнуться с Тенью из прошлого.
1
Палехские шкатулки
Палехские шкатулки
[Современная проза]
В рассказе проступает второе измерение мира вещей советской повседневности. Их бытие вторгается в жизнь человека, надломленного несбывшимися ожиданиями и пытающегося примириться с собственной
0
Коран. Богословский перевод. Том 3
Коран. Богословский перевод. Том 3
[Религиозная литература: прочее]
Переведен весь Коран, данная книга — третий из четырех томов. В томе 3 содержится перевод с 18-й по 35-ю суры. Почему перевод смыслов Корана, выполненный автором, считается первым богословским? Дело
0
Из пустого в порожнее
Из пустого в порожнее
[Любовная фантастика]
Ксюша Окунёва — глупенькая, но миленькая, а ещё по уши влюблённая в Стаса Бережного. Вот что знают о ней окружающие. Ну, те, которые живут в нашем мире. В родном мире Ксюши знают, что она
0
Попытка восхождения
Попытка восхождения
[Рассказ]
Рассказ о том, как недавний житель Восточной Европы поднимается на Мецаду, рассматривает окрестности Мертвого моря и осажденные здесь в 73-м году евреи, убившие себя, беспокоят его пытливость.
0