MoreKnig.org

Здані і пачвары Беларусі: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Хлус Францішак, Юр Марцін



Шрифт:

На прыкладзе гэтай гісторыі можна яшчз раз пераканацца, што да гульняў іншых народаў трэба ставіцца зь вялікай асьцярожнасьцю.

Іншым разам у якасьці зданяў выступаюць ня толькі самі жывёлы, але й часткі іхніх целаў. Доказам гэтаму зьяўляецца кранальная гісторыя, што нядаўна надарылася ў беларускай сталіцы. Недасканаласьць беларускага заканадаўства дазваляе чужынцам прымаць грамадзянства Рэспублікі Беларусь. Такім чынам шматлікія тэрарысты, крымінальнікі, гвалтаўнікі, спэкулянты зброяй і наркотыкамі, угоншчыкі самалётаў, рэкіцёры, злодзеі ды іншыя асобы каўкаскай нацыянальнасьці асядаюць у Менску. На жаль, іхнія норавы й мараль часам несумяшчальныя з мэнталітэтам тутэйшых жыхароў...

Грамадзянка Азэрбайджана Зульфія Т., прыехаўшы з арцахскага горада Хаджалы, прывезла з сабою горнага казла Салямбэка. Азіяцкая збачэнка ўчыніла над беднай жывёлай сапраўдны зьдзек; яшчэ казьляняцем яна выхапіла яго са статка й мэтадам упартай дрэсыроўкі прывучыла задавальняць свае вычварныя полавыя патрэбы. Выхаваны на самоце, небарака-казёл нават і не падазраваў, што на сьвеце існуюць козы; ён думаў, што ўсе ягоныя суродзічы маюць полавыя стасункі толькі з азэрбайджанкамі.

Пасяліўшыся ў прэстыжным раёне насупраць сумнавядомага Камароўскага рынку, Зульфія Т. штовечар выводзіла шпацыраваць свайго сужыцеля на ашыйніку. Так працягвалася да тых часоў, пакуль казёл Салямбэк ня ўбачыў па повязі ў рукох адное вясковае кабеты маладую казу, пасьля чаго адразу зразумеў усю ненатуральнасьць свайго жыцьцяладу. Сарваўшыся з ашыйніка, Салямбэк наскочыў на козачку й пасьля кароткага, але бурлівага акту канчаткова вызначыў для сябе, што больш піколі не пакладзецца ў адну пасьцель з гаспадыняю.

Чаго толькі не рабіла Зульфія: спрабавала спакусіць яго цукрам, сьвежай капустай, катавала электратокам, згаліла бараду, але казёл быў няўмольны; Салямбэк стрымаў дадзенае сабе слова. Тады азіятка, схільная да ненатуральнай, на беларускі погляд, распусты, забіла каханка. Адрэзаўшы Салямбэкаву галаву, яна зрабіла зь яе чучала й павесіла над кухонным сталом. А паколькі, жывучы каля Камароўкі, знайсьці азэрбайджанца значна лягчэй, чым якога-небудзь іншага казла, Зульфія Т. неўзабаве прывяла ў свой дом новага абраньніка - гандляра гранатамі Гейдара К. Але як ні стараўся апошні стаць вартаснай заменай у вачох Зульфіі Т., так і ня змог. Аднойчы Гейдар, распрадаўшы свае гранаты, сядзяў на кухні й скардзіўся чарговаму сваяку на неспатольную прагу жонкі. Раптам над імі прагучала мэканьне. Азэрбайджанцы, падняўшы галовы, з жахлівым зьдзіўленьнем заўважылі, што галава Салямбэка ажыла. За паўгадзіны галава небаракі распавяла, чаму й як апынулася прыбітаю да сьцяны, і папярэдзіла Гейдара, што калі ў бліжэйшы час той ня здолее задаволіць Зульфію Т., то неўзабаве чучала зь ягонае галавы апынецца побач. Каб словы чучала галавы Салямбэка ня спраўдзіліся, гандляр, ня бачачы іншага выйсьця, закалоў Зульфію Т. шашлычным шампурам і ўцёк на гістарычную радзіму, адкуль па тэлефоне пераказаў менскай міліцыі прычыны забойства.

Чучала галавы цяпер знаходзіцца ў лябараторыі Інстытута Зданезнаўства й Пачварагадоўлі, алс пакуль яна маўчыць.

Дарэчы, гэты эпізод зьявіўся адной з прычын таго, што беларуская парлямэнцкая апазыцыя настойвае на ўвядзеньпе візавага рэжыму й тэрміну натуралізацыі для розных казлоў каўкаскага паходжаньня.

V. ГІСТАРЫЧНЫЯ ЗДАНІ

На працягу стагодзьдзяў Беларусь зьведала панаваньне шмат гнюсных істотаў, але ня ўсе яны, на шчасьце, мелі ўплыў на ход гістарычных падзеяў. Зданяў, якія б мелі гістарычную каштоўнасьць, зафіксавана няшмат, але яны ўсё ж існуюць. Пачваразнаўцы вывелі дзьве вэрсыі тлумачэньня іх існаваньня. Паводле першай, якой прытрымліваецца сэктар вывучэньня паранармальных зьяваў Інстытута Пачварагадоўлі й Зданезнаўства Акдэміі навук, падобныя здані - гэта душы памерлых людзей, якія пры жыцьці ня выканалі нейкай важнай справы й з гэтае прычыны засталіся на зямлі да поўнага яе выкананьня. Цікавую вэрсыю вылучыла нефармальная навуковая суполка «Тутэйшыя пярэваратні»: згодна зь ёю, здані - гэта душы грэшнікаў, і такія чорныя, што ім не знайшлося мейсца ня толькі на небе, але і ў пекле.

Пытаньне генэзісу й існаваньня гістарычных зданяў застаецца канчаткова нявырашаным -абодва бакі вылучаюць на карысьць сваім вэрсыям важкія навуковыя аргумэнты й, здаецца, кожны па-свойму мае рацыю. Каб спраўдзіць абедзьве вэрсыі, трэба ўсталяваць зь якой-небудзь зданьню сталы навуковы кантакт, але да сёньня ўсе спробы дасьледчыкаў зрабіць гэта канчаліся жахліва - ці пакутніцкае сьмерцю ці, у лепшым разе - незваротным вар'яцтвам навукоўца. Шмат іх паклала свае маладыя жыцьці на алтар навукі, але таямніцы гістарычных зданяў так і засталіся неразгаданымі...

Ці ня кожны беларускі замак і палац мае свайго прывіда - Чорную ці Белую Даму і г. д. Але сапраўды гістарычнай зданьню можна назваць толькі Барбару Радзівіл, вядомую як Чорная Дама Нясьвіскага замка.

Гэты прывід па загадзе караля польскага й вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста выклікаў папулярны ў тыя часы экстрасэнс, сьпірыт, чарнакніжнік і астроляг пан Твардоўскі. У часе наладжанага ім сьпірытычнага сэансу ў замкавае залі зьявілася чорная-чорная постаць, у якой прысутныя адразу ж пазналі нядаўна памерлую жонку манарха. Жыгімонт, які вельмі пакутаваў пасьля сьмерці Барбары, нягледзячы на забарону чарнакніжніка, кінуўся да яе зь лямантам «Басенька, мая Басенька!..» і хацеў затрымаць, але здань адразу ж зьнікла - ад яе засталася адно жменька попелу пасярэдзіне залі.

Гэты факт агульнавядомы, пацьверджаны аўтарытэтнымі крыніцамі й таму не падлягае дыскусыям нават сярод скептычна настроеных навукоўцаў. Але мала хто ведае, што адбылося амаль праз чатырыста гадоў пасьля таго здарэньня.

У 1944 годзе пасьля таго, як Нясьвіж пакінулі нямецкія акупанты, у горад увайшлі ня лепшыя за іх агрэсары - Чырвонае Войска. Родавы замак Радзівілаў сваёй прыгажосьцю прывабіў азіяцкіх дзікуноў і, пэўна, з тае прычыны генэрал Жукаў разьмясьціўся ў ім са сваім штабам. Савецкія афіцэры, пераняўшы эстафету гітлераўцаў, паводзілі сябе ў замку, як і мае быць на акупаванае тэрыторыі - сьпярша яны разрабавалі тое, што не пасьпелі разрабаваць фашыстоўскія папярэднікі, пасьля чаго іх агрэсія скіравалася ў цалкам натуральным для барбараў кірунку. Яны падмалёўвалі выявам продкаў старажытнага беларускага роду вусікі, рожкі, цыцкі ды чэлясы, стралялі ў іх зь пісталетаў. Асабліва вабіў дзікуноў замкавы парк, надзіва прыдатны, на іх думку, каб гадзіць на яго алеях і гвалціць пад векавымі дрэвамі мяйсцовых паненак.

У апошнім найбольшай неспатольнасьцю вызначаўся контрвыведнік «СМЕРШа» («СМЕРть Шпионам») маёр X., надзіва хцівы фацэт з Сыбіру. Ён неаднаразова пахваляўся, што не прапусьціў аніводнае паненкі ад чатырнаццаці да шасьцідзесяці гадоў ва ўсёй акрузе. Аднойчы, вяртаючыся пасьля начных расстрэлаў праз замкавы парк, хцівы маёр вырашыў задаволіць малую патрэбу, зайшоў за вялікае дрэва й, расшпіліўшы галіфэ, заўважыў непадалёку ад сябе чорную жаночую постаць, якая падалася яму незнаёмай. Зрабіўшы сваю справу, узрадаваны контрвыведнік з чэлясам напагатове пайшоў на даму, але тая зусім нечакана сама рушыла яму насустрач - здавалася, незнаёмка нрагнула быць згвалтаванай сыбіраком. Маёр X. паваліў жанчыну пад дрэва, і толькі зьдзейсьніўшы зь ёю палавы акт, з жахам заўважыў, што партнёрка ператварылася ў жменьку попелу, гэтак жа сама, як і падстава ягонай мужчынскай годнасьці.

Наступнае раніцы контрвыведнік, кіруючыся пачуцьцём партыйнага абавязку, а таксама жадаючы апраўдацца ў вачох начальства, у падрабязным рапарце напісаў, што меў полавыя стасункі са зданьню. Але тут маёра чакала прыкрая неспадзяванка: па-першае, начальства палічыла, што X. захварэў на нейкую цяжкую форму вэнэрычнае хваробы й цяпер хоча выкруціцца, але гэта ў вачох начальства было б драбязою, каб не паведамленьне маёра пра здань; кіраўніцтва «СМЕРШу» моцна раззлавала, што контрвыведнік, выхаваны ў канонах ленінска-сталінскага матэрыялізму, верыць у прывіды прадстаўнікоў феадальна-эксплюататарскіх клясаў. Празь некалькі дзён сыбірак, асуджаны за антысавецкую агітацыю й шпіянаж на карысьць Вялікага Княства Літоўскага, ужо не маёрам, а звычайным зьняволеным ехаў бітма набітым таварным вагонам у адваротны фронту бок - на сваю гістарычную радзіму. Лле да самай сьмерці - а загінуў X. ў 1949 годзе, прыціснуты бервяном на лесапавале - ён так і ня мог стоячы спраўляць сваю малую патрэбу.

З гэтай невялічкай, але павучальнай гісторыі вынікаюць, як мінімум, дзьве высновы - па-першае, яна сьведчыць, наколькі небясьпечнымі для жыцьця, здароўя і кар'еры контрвыведніка могуць стаць пазашлюбныя полавыя стасункі, а па-другое - яшчэ раз пераконвае, што трапіўшы на чужыну, трэба паважліва ставіцца ня толькі да тамтэйшых помнікаў гісторыі і культуры, але й да мяйсцовых зданяў - хай нават і эксплюататарскіх клясаў...

Навукоўцы сьцьвярджаюць, што многія прывіды гістарычных асобаў характарызуюцца незвычайнай упартасьцю й пасьлядоўнасьцю ўчынкаў - паставіўшы сабе нешта за мэту пры жыцьці й не выканаўшы гэтага, яны мусяць і пасьля сьмерці працягваць сваю дзейнасьць, толькі не ў чалавецкім, а ў прывідным абліччы.

Гэта добра бачна на прыкладзе здані знакамітага авантурыста, знанага ў гісторыі пад імём Ілжэдзімітрыя.

Паходжаньне гэтага чалавека, які напачатку XVII ст. займаў трон маскоўскіх цароў, і дагэтуль выклікае спрэчкі. Расейскія зданезнаўцы з упэўненасьцю сьцьвярджаюць, што асоба, якая ўдавала царэвіча Дзімітрыя, забітага ў Углічы па загаду Барыса Гадунова, ёсьць беглы манах Грыгоры Атрэп'еў; усе вэрсыі наконт іншаземнага паходжаньня рашуча адхіляюцца - пэўна з тае прычыны, што ў сьвядомасьць маскоўскіх зданеёграфаў не ўкладаецца, як гэта трон уладара «Трэйцяга Рыма» можа займаць замежны афэрыст.

Шырокавядомы ў беларускіх нацыяналістычных колах сьпірыт і зданезнаўца Ўладзімір Караткевіч, які сваімі літаратурнымі творамі ня раз уваскрашаў цені забытых продкаў, даводзіў, што на самой справе Ілжэдзімітры быў настаўнікам са слыннага горада Магілева. Гэтая вэрсыя выдае на праўдападобную - тым больш, што менавіта гэты беларускі горад стаў для дынастыі Раманавых фатальным...

Амаль чатыраста гадоў таму гэты чалавек, карыстаючыся бязладзьдзем у маскоўскае дзяржаве, стаў на чале беларускай ды польскай шляхты, а таксама ўкраінскага казацтва й распачаў паход за ўсходнюю мяжу з высокароднай мэтай - далучыць Расею да Вялікага Княства Літоўскага. Напачатку ўсё было добра - неўзабаве беларуска-польскае войска заняло Маскву. Расейцы - і халопы, і баяры - віталі вызваліцеляў ад тыраніі цара Барыса. Невядома, як бы разгортваліся далейшыя падзеі, каб гэты выдатны палітычны дзеяч замацаваўся на маскоўскім троне - магчыма, што асыміляваўшыся з больш цывілізаванымі прышэльцамі, маскоўцы б страцілі сваю заўсёдную агрэсіўнасьць, і гісторыя беларусаў, расейцаў і палякаў не была б такой крывавай ды жорсткай. Але, карыстаючыся нагодай, польскія каталіцкія місыянэры, што прыбылі ў абозе войска, пачалі абарачаць маскалёў у сваю канфэсыю, чым усё й сапсавалі. Расейцы адвярнуліся ад Ілжэдзімітрыя, і ён, каб не патрапіць у рукі разьюшанага натоўпа маскалёў на чале з грамадзянінам Мініным і князем Пажарскім, быў вымушаны выкінуцца з вакна аднаго крамлёўскага палаца. Кажуць, што перад сьмерцю ён пакляўся адпомсьціць кожнаму, хто стане маскоўскім царом, сказаўшы: «Я яшчэ прыйду да вас, абавязкова прыйду...» Цела Ілжэдзімітрыя было спалена на попел, якім, зарадзіўшы гармату, стрэлілі ў той бок, адкуль ён прыйшоў - на Захад. Сьведкі гэтага гістарычнага стрэлу аднагалосна сьцьвярджалі, што разам з порахавым дымам з жарала гарматы выляцеў нейкі паўпразрысты, амаль нябачны цень і, пагразіўшы расейскаму народу пальцам, паляцеў у бок царскіх палацаў...

Празь некаторы час у Расеі паўстала дынастыя Раманавых. Але ці не палова цароў гэтае дынастыі прыняла пакутніцкую сьмерць: Пётар II памёр ад воспы; Іаан Антонавіч зусім малым дзіцёнкам быў пасаджаны ў вастрог, дзе звар'яцеў і, дасягнуўшы чатырнаццаці гадоў, памёр; Пётар III быў забіты пад час палацавага перавароту табакеркай у скронь; Кацярыну II, як сьцьвярджаюць вартыя даверу крыніцы, паранулі дзідаю ў дупу зь дзюркі палацавай прыбіральні; Павал I быў задушаны ўласным шалікам пад час яшчэ аднага перавароту; Мікалай I атруціўся; Аляксандра II разарвала бомбаю беларускага шляхціца Грынявіцкага; Аляксандар III сканаў ад запою...

Кажуць, што ўсе яны перад сконам бачылі нейкі цень, які грозячы пальцам, шаптаў: «Я яшчэ прыйду да вас, абавязкова прыйду...»

А апошні цар Мікалай II, потым расстраляны ў Екацерынбурзе бальшавікамі, як вядома, падпісаў адрачэньне ад прастолу менавіта ў Магілеве, на гістарычный радзіме прывіда. Так спраўдзіліся словы Ілжэдзімітрыя: толькі гэтым разам ня ён прыйшоў да маскоўскага манарха, а Мікалай II - да яго.

З тых часоў цень зьнік назаўсёды - прынамсі, нашчадкам дома Раманавых, некаторыя з пабочных адгалінаваньняў якога, жывучы ў Парыжы, працавалі таксоўшчыкамі, качагарамі ды ліфцёрамі, ён ніколі не зьяўляўся.

Гэты гістарычны факт даводзіць, што ніколі ня варта крыўдзіць палітычных дзеячоў, пазбаўляючы іх пасад і маёмасьці, а тым больш - жыцьця: іхнія прывіды могуць уплываць ня толькі на лёс асобных людзей, але і на гісторыю цэлых народаў...

Некаторыя тэолягі аўтарытэтна сьцьвярджаюць, што здані рэлігійных дзеячоў сустракаюцца досыць рэдка - хутчэй за ўсё з тае прычыны, пгго ацэнка іх дзейнасьці Панам Богам, сыходзячы з прафэсыйнае спэцыфікі працы сьвятароў можа быць толькі адназначнай, і пасьля сьмерці душы іх адразу трапляюць ці ў рай, ці ў пекла. Але, як істотна ўдакладняюць найбольш дасьведчаныя царкоўныя й касьцёльныя гіэрархі, характарыстыкі на тых клірыкаў, якія пры жыцьці сьвядома мянялі веравызнаньне, часам губляюцца ў анёлаў-справаводаў: ня ведаючы, у які менавіта, праваслаўны альбо каталіцкі рай ці пекла накіраваць душу такога сьвятара, яны адкладаюць папкі з характарыстыкамі ў далёкія шуфляды й, здараецца, забываюцца на гэта. Душам такіх рэлігійных дзеячоў выпадае доўга чакаць вырашэньня свайго лёсу, і многія зь іх, ня ведаючы, што рабіць, зноў выпраўляюцца на зямлю.

Вось якая гісторыя здарылася ў Віцебску...

У 1982 годзе горад ускалыхнула сэрыя загадкавых забойстваў, якія ж, да ўсяго іншага, уражвалі сваёй бессэнсоўнай жорсткасьцю: ва ўсіх пацярпелых былі пракушаныя шыйныя артэрыі, і патолягаанатамы, дасьледуючы трупы ахвяраў загадкавага злачынцы, кожным разам канстатавалі, што ў арганізме не засталося аніводнае кроплі гемаглябіну. Міліцыянты распачалі пошукі, але яны аказаліся марнымі. Дарэчы, некаторыя сьледчыя заўважылі, пгго забойца высмоктвае кроў выключна з праваслаўных, нават тых, хто займае кіруючыя партыйныя пасады, але не надалі гэтай акалічнасьці ўвагі. Псторыя мела вялікі розгалас, і ў шматлікіх журналісцкіх дасьледаваньнях атрымала назоў «Віцебскай справы». Горад стаў небясьпечным для позьніх шпацыровак, і гарвыканкам ужо ўсур'ёз падумваў, каб увесьці ў Віцебску камэнданцкую гадзіну...

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Имперский вор. Том 10
Имперский вор. Том 10
[Ужасы / Приключения / Фантастика / Фэнтези]
Я – старший инквизитор Ордена по Контролю за Божественной Деятельностью. Я попал в ловушку, но смог сбежать, переродившись в отдалённом мире. Напоследок даже украл нечто ценное. Вот только рано
0
Инициум. Том IV
Инициум. Том IV
[Современная проза / Приключения / Фантастика / Научная фантастика]
После всего пережитого Алексу хотелось бы наконец заняться чем-нибудь простым. Например, заработать денег, обзавестись собственным кораблём и хотя бы ненадолго перестать попадать в неприятности.
0
Аптекарь. 1894 – Том 2
Аптекарь. 1894 – Том 2
[Наука и образование / Химия / Проза / Историческая проза]
Я тридцать лет строил фармацевтический завод. В день, когда его продали, меня не пустили через проходную. Там сердце и остановилось. Очнулся я в Петербурге 1893 года, за прилавком аптеки на
0
Лекарь может рассердиться
Лекарь может рассердиться
[Современная проза / Приключения / Фантастика / Фэнтези]
Я, великий Архимаг и Лекарь, был в шаге от того, чтобы навсегда исцелить мир от безумия — но безумие нанесло удар первым. Вместо смерти я оказался в чужом теле и чужом мире, где магия скудна и
0
Sex по договору, или сделай мне ребёнка, сосед
Sex по договору, или сделай мне ребёнка, сосед
[Современные любовные романы / Эротика, Секс / Проза / Современная проза]
Мне тридцать пять, за плечами неудачный брак, а впереди всего полгода, чтобы осуществить главную мечту — стать мамой. Муж мне не нужен, а вот кандидат в отцы имеется. Глеб Лютов — мой угрюмый,
0
Хроники Тириса. Книга 7
Хроники Тириса. Книга 7
[Боевая фантастика / Космическая фантастика]
Основные направления развития придуманы, основные враги определены. Осталось дело за малым — найти координаты крепости предтеч. То, что для этого нужно совершить невозможное, виконта Каэля Вераского
0
Не время умирать. Назад в ГДР. Часть 3
Не время умирать. Назад в ГДР. Часть 3
[Попаданцы / Шпионский детектив]
ФИНАЛ Герой смог освоиться в чужой жизни и чужом теле. Спас свою жизнь, хорошо поломал планы западных разведок. Но предатели среди своих все еще рядом, они уже известны Андрею Соболеву, но их
0
А-бомба. От Сталина до Путина
А-бомба. От Сталина до Путина
[Биографии и Мемуары / Документалистика]
История создания советского ядерного оружия остается одним из самых драматичных и загадочных сюжетов XX века. Даже, несмотря на то, что с 29 августа 1949 года, когда на Семипалатинском полигоне была
0
Катастрофа. От Хрущева до Горбачева.
Катастрофа. От Хрущева до Горбачева.
[Биографии и Мемуары / Государство и право / История]
Виктор Васильевич Гришин — крупный советский политический деятель. В 1952–1986 гг. он был членом ЦК КПСС: в октябре 1964 г. именно он подготовил текст заявления Н.С. Хрущева об уходе на пенсию,
0
Сад мертвых душ
Сад мертвых душ
[Исторический детектив / Детективы]
Лондонская журналистка Лиз Хоутон в 1968 году расследует исчезновение крошки Люси – и натыкается на забытое дело о пропаже трех девочек, которых должны были эвакуировать в сельскую местность в годы
0
Девятнадцать ступеней
Девятнадцать ступеней
[Современная проза]
Любовь расцветает в самые мрачные времена… Трогательная история от Милли Бобби Браун, актрисы из сериала «Очень странные дела». Глубоко личный роман, вдохновленный реальными событиями из жизни ее
0
Держаться
Держаться
[Современные любовные романы / Современная проза]
Любовь блестящего парижского актера Франсуа и студентки Элеоноры, которая видит в нем весь мир, вспыхивает мгновенно и ярко. Это обжигающая, неистовая страсть, с привкусом запретного, головокружением
0

Самые популярные книги

Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
8
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Двадцать два несчастья 16
Двадцать два несчастья 16
[Попаданцы]
Финал первого сезона! Теперь серьезно! Мы не шутим! В общем, «сказочке конец, а читатель — молодец». Дубль 2. Чтобы окончательно расставить все точки над «ё», Сереге нужно закрыть несколько важных
4
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3
Солдат Отечества 6
Солдат Отечества 6
[Альтернативная история / Попаданцы / Исторические приключения / Самиздат]
«Мы долго молча отступали…» Для него это были строки из стихотворения. Теперь — его реальность, его война. Офицер из 2026 года приходит в себя летом 1812-го в теле солдата Платона Белавина. Он
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
8
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
26
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Снова Интерн!
Снова Интерн!
[Альтернативная история / Попаданцы]
1984 год. Мне снова двадцать четыре, но в зеркале вижу лицо Макса Ладыгина, однокурсника, чья жизнь после отчисления пошла под откос. Теперь я в его халате, а заведующий велел доработать смену и
1
Яд для Драконьего гнезда
Яд для Драконьего гнезда
[Современная проза / Приключения / Фантастика]
В прошлой жизни Элирис видела, как горят её системы. Видела смерть семьи, падение Са’Рет и Аэл’Тар, рабство, предательство и лица тех, кто называл насилие правом сильнейших. А потом она проснулась за
0
Второй брак императрицы. Том 2
Второй брак императрицы. Том 2
[Любовное фэнтези / Классическое фэнтези]
Культовая новелла, не имеющая аналогов: 159 млн прочтений на оригинальной платформе Naver, № 1 среди корейских новелл в жанре ромэнтези на Rulate! Литературная основа нового сериала на Disney+ с
0
Леди-мачеха для бастарда
Леди-мачеха для бастарда
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Попаданцы / Альтернативная история]
Погибнув в своём мире, я пришла в себя в роскошном замке в далёком прошлом, здесь я жена герцога, но для него наш брак, лишь попытка скрыть правду. И теперь он требует невозможного: воспитать его
1
Измена. Не твой мужчина
Измена. Не твой мужчина
[Дом и семья / Секс и семейная психология / Современные любовные романы / Проза]
— Я МУЖЧИНА! ТАК РАБОТАЕТ МОЙ ОРГАНИЗМ! — И поэтому ты спал с другой, пока я с нашей дочерью лежала в больнице?! — Даш, это была ошибка! Один раз! Ты собираешься разрушить семью из-за одной ночи?! —
0
Барбоскины. Зима в Пёсбурге
Барбоскины. Зима в Пёсбурге
[Детская литература: прочее / Сказка / Детская проза / Детские приключения]
Зима пришла в Пёсбург, а значит, у Барбоскиных начинается время самых снежных приключений! Дружок, Гена, Роза, Лиза и Малыш знают: мороз и сугробы – совсем не повод сидеть дома. Дружок попробует
0
Отморозок 13
Отморозок 13
[Боевик / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Развязка многолетнего противостояния. Все дороги ведут в Энск.
0
Мое тело кем-то одержимо. Том 1
Мое тело кем-то одержимо. Том 1
[Любовное фэнтези / Фэнтези / Попаданцы]
Мое имя – Канна Адис, и я родилась в мире магии, принцев и герцогов. Но однажды я открыла глаза и обнаружила себя в чужом теле! В другом мире, в фантастической стране, которую называют «Кореей».
0
Хромой приручитель. Том 1. Первая печать
Хромой приручитель. Том 1. Первая печать
[Приключения / Фэнтези / Попаданцы]
Попасть в другой мир — полбеды. Попасть в него хромым бродягой, который чистит навоз за миску каши, — уже интереснее. Но Матвей не унывает: у толстого Бурки колики от булочек, в амбаре кто-то ворует
4
Аид. Его пешка - Её корона
Аид. Его пешка - Её корона
[Современные любовные романы]
Аид — наглый мажор без тормозов и принципов, который вообразил, будто он хозяин академии «диАмадА». Правила здесь пишет он, и любой учащийся подчиняется им без разговоров. Кто ослушается — тот бросил
0
Добро пожаловать в Бездну Том 4
Добро пожаловать в Бездну Том 4
[Приключения / Фантастика / Фэнтези / Попаданцы]
Японский студент Оримура Кейта неожиданно просыпается в странном месте похожем на его родной мир, но только разрушенный, наполненный чудовищами, магией и странными законами бытия, похожими на
1
Я лорд крепости. Том 3
Я лорд крепости. Том 3
[Боевое фэнтези / Попаданцы / РеалРПГ (RealRPG) / Книги про волшебников / Самиздат]
Постепенно моя крепость становится всё заметнее, да и соратников у меня прибавляется. Впрочем, я прекрасно понимаю, что нахожусь лишь в начале своего пути. А сейчас мне предстоит забраться ещё дальше
2